ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Клятве засталіся верныя...
Міхаіл Дзмітрыевіч Грыцан нарадзіўся 11.7.1920 г. ў г. Днепрадзяржынску ў сям'і рабочага. У 1940 г. скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча. Удзельнічаў у абароне Мінска. У партызанах з красавіка 1942 г., камандзір атрада. 3 кастрычніка 1943 г. па люты 1944 г. камандзір 152-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы. У пасляваенны час працаваў дырэктарам школы на Днепрапятроўшчыне. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, медалямі. Ганаровы грамадзянін г. Быхава. «...Партызанскі полк пад камандаваннем старшага лейтэнанта Грыцана пусціў пад адхон 55 фашысцкіх эшалонаў, спаліў 37 мастоў і захапіў такую колькасць варожай зброі і боепрыпасаў, што яе б хапіла брыгадзе для паспяховага выканання баявых аперацый на працягу многіх месяцаў...» Гэтыя радкі ўзяты з характарыстыкі Магілёўскага падпольнага абкома партыі. Захаваўся яшчэ адзін пажоўклы ад часу дакумент-сведчанне ваенных гадоў. Напісаны ён камандзірам палка, магчыма, на хаду на планшэце, а можа на прыкладзе аўтамата, і змест лаканічны: «Гарнізон нам па сіле, і мы ідзем яго граміць». А на адваротным баку гэтага лістка не менш лаканічны адказ сакратара Быхаўскага падпольнага райкома партыі: «Жадаю поспехаў. Размеркаваць сілы так, каб у адно імгненне пасты, агнявыя кропкі былі закіданы гранатамі...». За час існавання 152-га партызанскага палка 25 фашысцкіх гарнізонаў сталі «па сіле» грыцанаўцам. I, магчыма, не кожны з байцоў ведаў, што іх смелы, рашучы камандзір, якому, здавалася, не былі вядомы такія паняцці, як страх, ваганне, разгубленасць, пачынаў вайну нядаўнім курсантам, неабстраляным артылерыстам. Што яго сапраўдная загартоўка і сталенне пачалося, калі жменька артылерыстаў, якія прарвалі акружэнне, пачала свой нялёгкі шлях у тыле ворага. Іх набралася чалавек трыццаць — артылерыстаў і пехацінцаў, пагранічнікаў і сапёраў, сувязістаў і шафёраў, якія ўцалелі ў няроўных жорсткіх баях і цяпер шукалі не ратунку, а гарэлі помстай за загінуўшых таварышаў. Уласным жыццём пакляліся да апошняга біць фашыстаў. Аб'яднаў і стаў іх камандзірам малады артылерыст лейтэнант Грыцан. Каля Бярэзіны стала зразумела, што лінію фронту ім не перайсці. Лейтэнант-сувязіст Кульдышаў прапанаваў тады дабрацца да бліжэйшай вёскі, дзе няма акупантаў, і паспрабаваць адшукаць нітачку, якая б прывяла да партызан. Неўзабаве знясіленыя і змораныя, яны размясціліся нанач у калгаснай канцылярыі. А ноччу ўварваліся паліцаі. Сілы былі няроўныя, і пасля непрацяглага супраціўлення байцоў у суправаджэнні вазка з кулямётам паліцаі пагналі ў бок гарнізона. Першым за конным паліцаем ішоў Грыцан. Ён з усяе сілы напружваў звязаныя рукі. Успомніў пра нож у кішэні. Непрыкметна дастаў яго, перарэзаў вяроўкі. Замарудзіўшы хаду, каб параўняўся з ім баец, які ішоў следам, вобмацкам паласнуў па вяроўцы, што сціскала яго рукі, і перадаў яму нож. Паспеў шапнуць: «Рабі, як я!..» Калі параўняліся з лесам, байцы па камандзе Грыцана кінуліся ў гушчар. Затрашчаў кулямёт, але смерць абмінула іх. У лесе, на месцы былога бою, падабралі боепрыпасы, гранаты, некалькі дзесяткаў вінтовак, два кулямёты. Пачаўся час адліку баявых дзеянняў групы. Для кадравых ваенных нязвыклым было многае ў лясным жыцці. Усё было ўпершыню. У час баёў з ворагам выпрацоўвалася тактыка вядзення партызанскай вайны. Набывалі вопыт, аналізуючы ўласныя дзеянні. А яны з кожным днём станавіліся адчувальнымі, больш упэўненымі і значнымі па маштабу. Праз нейкі час адбылася сустрэча з лейтэнантам Макеем, які прыбыў у атрад Грыцана па даручэнню камандзіра 208-га партызанскага палка палкоўніка Нічыпаровіча. Атраду Грыцана быў выдзелены раён дзеяння на Клічаўшчыне. Мінулі месяцы. У ліпені 1943 г. 152-і партызанскі атрад перадыслацыраваўся ў Быхаўскі
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|