Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў С. У. Грышына




 

Сяргей Уладзіміравіч Грышын — Герой Савецкага Саюза (7.3.1943), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху. Нарадзіўся 18.3.1917 г. ў в. Фаміно Дарагабужскага раёна Смаленскай вобл. ў сялянскай сям'і. Рускі. Член КПСС з 1943 г. У 1935-1939 гг., скончыўшы педвучылішча і завочны Смаленскі педінстытут, працаваў загадчыкам пачатковай школы і адначасова настаўнікам сямігодкі. 3 1939 г. ў Чырвонай Арміі. Вялікую Айчынную вайну камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант Грышын сустрэў у Беластоку. У жорсткіх баях пад Мінскам яго танк быў падбіты. Апынуўшыся ў тыле ворага, арганізаваў у роднай вёсцы патрыятычную групу, якая ў лістападзе 1941 г. аформілася ў невялікі атрад «Трынаццаць»(названы ў гонар адважных чырвонаармейцаў — герояў аднайменнага фільма). У чэрвені 1942 — маі 1944 г. камандзір асобага партызанскага палка «Трынаццаць», які з красавіка 1943 дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі. 3 чэрвеня 1944 г. камандзір асобага партызанскага злучэння «Трынаццаць». Пасля вайны ў Савецкай Арміі. У 1947 г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, у 1955 г.— Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Палкоўнік. 3 1958 г. выкладчык, з 1966 г. намеснік начальніка кафедры Ваеннай акадэміі імя Фрунзе. Кандыдат ваенных навук (1964), дацэнт (1966). Ганаровы грамадзянін Быхава. Жыве ў Маскве.

«В Беларусь пришли мы из Смоленщины», — такія словы былі ў нашай палкавой песні. Мы спыніліся ў беларускіх лясах у красавіку 1943 г., калі асноўныя раёны Смаленшчыны былі ўжо вызвалены Чырвонай Арміяй. Насельніцтва сустракала партызан як сваіх вызваліцеляў і абаронцаў. Прыток новых байцоў у полк з мясцовага насельніцтва не спыняўся.

У верасні 1943 г. мы атрымалі загад штаба партызанскага руху накіраваць за лінію фронту свой партызанскі шпіталь, а самім тэрмінова пераправіцца на правы бераг Дняпра і працягваць там партызанскую барацьбу.

Са шпіталем быў накіраваны 4-ы батальён, мы ж, правёўшы разведку, рыхтаваліся фарсіраваць Днепр. Аднак вечарам 27 верасня была атрымана новая радыёграма — ісці на злучэнне з часцямі Чырвонай Арміі. Мы павярнулі на ўсход, каб пераправіцца цераз р. Проню, на якой яшчэ не было нямецкіх умацаванняў. Партызаны радаваліся — доўгачаканая Вялікая Зямля вось-вось прыме нас. Але ўжо на маршы я атрымаў данясенне, што шпіталю не ўдалося пераправіцца цераз Сож і злучыцца з часцямі арміі. Пакідаць параненых на волю лёсу па законах партызавскай вайны лічылася самым цяжкім злачынствам. Ні разу мы не парушылі гэты святы закон. Не маглі мы пакінуць параненых і цяпер, калі самі збіраліся выйсці на Вялікую Зямлю. Я прыняў рашэнне павярнуць на поўдзень, узяць шпіталь пад ахову ўсяго палка і злучыцца з часцямі Чырвонай Арміі ў месцы яго размяшчэння. На пераход спатрэбілася ўсяго два дні, але яны змянілі многае. Гітлераўцы за гэты час занялі па рацэ Проня глыбокаэшаланіраваную абарону. Проня стала франтавой ракой. Мы стаялі ў в. Боўкі, у васемнаццаці кіламетрах ад фронту, нашы падраздзяленні вялі баі на дарогах. Мы не сумняваліся, што праз дзень-другі Чырвоная Армія прыйдзе нам на дапамогу. Аднак здарылася так, што па вышэйшых стратэгічных меркаваннях нашы часці, якія прайшлі з пераможнымі баямі сотні кіламетраў, на Проні скончылі асенняе наступленне 1943 г., каб падцягнуць тылы і падрыхтаваць рэзервы перад фарсіраваннем Дняпра. Так мы апынуліся ўкліненымі ў баявыя парадкі рэгулярных часцей 4-й нямецкай арміі групы «Цэнтр». Фельдмаршал Буш, скарыстаўшы перадышку на фронце, загадаў часцям фронту і ахове тылу пачаць аперацыю па знішчэнню палка.

Мы былі загартаваны ў баях і добра ўзброены, галоўным чынам трафейнай зброяй. У кожным батальёне мелася да сотні і больш кулямётаў. Але ў фашыстаў былі цяжкія віды ўзбраення, перавага ў жывой сіле ў некалькі разоў. Гітлераўцам, якія ўжо не раз даносілі свайму камандаванню аб «знішчэнні» нашага палка, давялося зноў сутыкнуцца з ім, прычым каля самага фронту. На гэты раз яны кінулі на партызан 87-ы, 118-ы, 442-і і 747-ы грэнадзёрскія палкі, 260-ы артполк, 448-ы і 412-ы асобныя батальёны, батальён «Прыпяць», 617-ы пяхотны і 519-ы сапёрны батальёны, танкавую брыгаду асабістага рэзерву Буша, матарызаваныя падраздзяленні і іншыя спецчасці. На бліжэйшых пасадачных пляцоўках базіравалася бамбардзіровачная і разведвальная авіяцыя, а таксама знішчальная авіяцыя, задачай якой было не прапусціць ніводнага савецкага самалёта да партызан. Для абароны выбралі Гарадзецкае ўрочышча. Увайшлі ў лес 2 кастрычніка з боку вёскі Боўкі і пачалі хутка ствараць абарончыя збудаванні. Адначасова баявыя групы бязлітасна білі фашыстаў на суседніх дарогах і бальшаках. Ад нашых разведчыкаў і мірных жыхароў, якія ішлі пад нашу ахову, мы даведаліся, што фашысты падрыхтавалі «мяшок» ля Дняпра. 3 кастрычніка ішлі баі з разведгрупамі ворага. На наступны дзень над лагерам з'явілася паветраная разведка праціўніка.

5 кастрычніка фашысты кінулі на нас свае часці. Пасля яраснага супраціўлення партызан яны вымушаны былі адступіць з вялікімі стратамі і адмовіцца ад лабавой атакі.

З 6 кастрычніка пачаўся метадычны артылерыйскі абстрэл і бамбардзіроўка нашых пазіцый з паветра, якія працягваліся днём і ноччу па ўсёй тэрыторыі лесу.

8 кастрычніка, не спыняючы абстрэлу і бамбардзіроўкі, фашысты кінулі буйныя сілы пяхоты з поўдня з мэтай авалодаць дарогай, якая падзяляла наш лагер на дзве часткі. Кровапраліт-ны бой працягваўся двое сутак. Праціўнік з вялікімі стратамі адступіў.

10 кастрычніка вораг атакаваў нас па ўсёй кругавой лініі абароны. Але і гэта атака захлынулася. Фашысты, нягледзячы на вялікую колькасную перавагу, уцяклі, пакідаючы сваіх забітых і параненых. Трэба сказаць, што і ў такой складанай для нас абстаноўцы мы не толькі трымалі абарону, але працягвалі высылаць за кальцо блакады спецгрупы, якія з засад знішчалі жывую сілу і тэхніку ворага. У той жа дзень, 10 каст рычніка, падрыўнікі 3-га батальёна на чале з Іванам Маёравым разбурылі мост каля в. Трылесіна,па якім у бок фронту ішлі фашысцкія грузы.
Аддзяленне камсамольца Казака падпаліла каля в. Кульшычы чатыры аўтамашыны і знішчыла
15 гітлераўцаў, узвод Фёдара Буслаева з 1-га батальёна спаліў некалькі аўтамашын і абстраляў
паліцэйскі гарнізон.

11 кастрычніка на ўчастках 2-га, 3-га і 5-га батальёнаў карнікам удалося ўвайсці ў лес, але Яны былі знішчаны.

З 11 па 14 кастрычніка лес літаральна ўзнімаўся ад разрываў бомбаў і снарадаў. Атакі ішлі хваля за хваляй. У перахопленым партызанамі загадзе камандуючага 4-й арміяй гаварылася: «Салдатам, якія выэначацца пры разгроме банды Грышына, будзе прадстаўлены двухтыднёвы адпачынак з выездам да сямей у Германію».

А мы трымаліся, хоць боепрыпасы былі на зыходзе, знясільваў голад. Мірныя жыхары дзяліліся з намі апошнімі сухарамі. Мы прынялі рашэнне ў ноч на 15 кастрычніка паспрабаваць прарвацца з акружэння і з ходу фарсіраваць Днепр. Мірным жыхарам прапанавалі ісці з намі або застацца ў лесе, ад якога мы спадзяваліся адцягнуць на сябе ворага. Маладзейшыя вырашылі ісці з намі. Але ў тую ноч выявілася, што фашысты падрыхтавалі нам пастку — адкрыўшы праход у сваім акружэнні, яны сканцэнтравалі ў адзіным выхадзе з лесу да Дняпра паміж двума балотамі сваю артылерыю і танкі. Калі б гэта здарылася, полк быў бы знішчаны. Але, на шчасце, нам удалося разгадаць каварны план ворага. Выкарыстаўшы перапынак, мы пакінулі старую абарону і ў трох кіламетрах ад яе ва ўрочышчы Петрава да раніцы занялі новую абарону.

Раніцай 15 кастрычніка была знішчана першая разведка праціўніка. Немцы вялі перагрупоўку, і гэта дало нам невялікую перадышку (бамбёжка не спынялася).

16 кастрычніка былі захоплены палонныя. Ад іх мы даведаліся, што 17 кастрычніка назначана камандаваннем апошнім днём знішчэння палка, чаго б гэта ні каштавала.

17 кастрычніка над нашым размяшчэннем з'явіўся самалёт-разведчык. Ён «хадзіў» над самымі вершалінамі дрэў, абстрэльваючы нас з кулямётаў. Нашы кулямёты маўчалі — вымушаны
былі берагчы боепрыпасы. За разведчыкам з'явіліся бамбардзіроўшчыкі. Яны ішлі чарадой, скідаючы свой груз на маленькі пятачок-лясок. Як толькі прайшла апошняя хваля бамбардзіроўшчыкаў, адкрыла агонь артылерыя. Стала зразумела, што гітлераўскія афіцэры пасля двухтыднёвых няўдач у барацьбе з партызанамі рызыкавалі ўжо страціць не толькі гонар, але і галовы. I сёння яны не спыняцца ні перад чым.

На працягу дня атака за атакай захлыналася каля нашых акопаў. Афіцэры ішлі наперадзе. Асабліва жорсткай была атака, якая пачалася ў пятнаццаць гадзін сорак мінут. Мы эканомілі кожны патрон, вялі толькі прыцэльны агонь. Разведрота Гусарава, мой адзіны рэзерв, перакідвалася з аднаго месца ў другое, дзе ўзнікала небяспека прарыву. На лініі абароны часта завязваліся рукапашныя сутычкі. Але і гэты штурм быў адбіты. Мы перайшлі ў агульную контратаку і зноў адкінулі фашыстаў. Прастора паміж нашымі і нямецкімі акопамі была ўсеяна трупамі ворага. Партызаны забіралі ў іх патранташы. Але і нашы страты былі цяжкімі. Яшчэ адзін такі дзень баёў мы б не вытрымалі.

На змярканні наступіла цішыня. У дваццаць адну гадзіну я сабраў у сваёй зямлянцы ўвесь камсастаў. Пытанне было адно: што рабіць — з гонарам памерці ці зрабіць спробу прарвацца? Рашылі ісці на прарыў.

Усё жыццё шкадую, што ў тыя напружаныя мінуты не запісаў імя дзядулі, які прыйшоў да нас і паведаміў, што цераз балота, якое прымыкае да лесу і якое і мы і гітлераўцы лічылі непралазным, ёсць брод. Вывесці ўвесь полк, абцяжараны параненымі, і тысячы мірных жыхароў мы не змаглі б, але рота магла прабрацца... Выбралі роту Шабанава з батальёна Звяздаева. У старанна распрацаваным плане прарыву задача гэтай роты заключалася ў тым, каб прайсці з правадніком балота і ўдарыць фашыстам у на ўчастку іх 2-га батальёна 747-га грэнадзёрскага палка.

Камандзіру 1-га батальёна Масквіну было загадана на гэтым участку прарваць абарону, а камандзіру 5-га батальёна Мацяшу расшырыць і прарыў ударам злева.

Аперацыя ўдалася — мы прарваліся праз варожы заслон. На плячах на самаробных насілках выносілі мы сваіх параненых таварышаў. Услед ішлі мірныя жыхары. У Жалезінскім балоце дзе мы сабраліся, я прыняў рашэнне выходзіць за Днепр батальёнамі і злучыцца ў намечаным пункце збору.

Камандаванне і штаб палка з часткай падраздзяленняў павінны былі перапраўляцца цераз Днепр апошнімі, манеўруючы ў ранейшым раёне прыцягваючы ўвагу праціўніка на сябе (пазней да нас далучыліся 1-ы, 2-і, 4-ы і 6-ы батальёны).

Пачалася разведка Дняпра і пошук сродкаў пераправы. У знясіленых баямі і голадам партызан не было ні боепрыпасаў, ні проста чалавечых сіл для таго, каб фарсіраваць Днепр з боем. Выратавальніцай партызан стала беларуская дзяўчына з в. Старая Трасна камсамолка Аняс Лёгкая (цяпер Ганна Касьянаўна Халепа), якая тайком прыгнала лодкі да месца нашай пераправы.

...На правабярэжжы мы зноў грамілі ворага. I заўсёды нашымі разведчыкамі і памочнікамі, клапатлівымі сябрамі і гасціннымі гаспадарамі былі беларускія браты і сёстры, маці і дзяды. Удзячнасць ім назаўсёды перапоўніла нашы сэрцы, і кожны партызан нашага палка мог бы падпісацца пад радкамі аднапалчаніна Марка Максімава:

Белорусь! Я хожу под

дарованным небом

В неоплатном долгу у твоей

доброты

За последнюю корку из рук

твоих хлеба,

За рубаху, изорванную на

бинты,

За твои несравненные драники

с пылу,

Что для нас по ночам на

загнетке пекла,

И за то, что была ты не

вражеским тылом —

Партизанскою матерью

нашей была.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных