Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






З успамінаў Ц. М. Полаўцава




Цімафей Мартынавіч Полаўцаў нарадзіўся ў 1913 г. ў в. Гарадзец Быхаўскага раёна ў сялянскай сям'і. Член КПСС з 1943 г. У 1936 г. скончыў Магілёўскі зоаветрабфак, у 1941 г.— Віцебскі ветэрынарны інстытут. У партызанах з 1942 г.— радавы, палітрук роты, з жніўня 1943 г. камісар 1-га батальёна 425-га занскага палка, з 1944 г. на фронце. Быў двойчы ранены. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, двума медалямі «За адвагу», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені і інш.

На сэрцы светла і радасна! Нарэшце скончаны інстытут, і я еду працаваць у свой родны раён. А праз суткі ўсё было перакрэслена вайной. У родны Гарадзец дабраўся не хутка. У вёсцы былі размешчаны паліцэйскі ўчастак і валасная ўправа. Жыў на паўлегальным становішчы, туляўся па чужых хатах, начаваў у бліжэйшых да лесу істопках і хлявах.

Неяк на краі вёскі ля калодзежа мы з Міхаілам Мельнікавым сустрэлі трох чалавек у армейскай форме. Завялі гутарку. Гэта былі акружэнцы Сухаў, Чарнышоў і Зайцаў. У гэты час з боку вёскі Лубянка паказалася фурманка, на якой ехали пяць паліцэйскіх. Адзін з іх з карабінам сачыў з фурманкі і стаў патрабаваць дакументы.

Сухаў стаў расшпільваць кішэню гімнасцёркі. Паліцэйскі паставіў карабін і нагнуўся над вядром з вадой. I тут Сухаў выхапіў з кішэні пісталет, Чарнышоў схапіў карабін і загадаў паліцэйскаму падняць рукі ўгору. Паліцэйскія кінуліся наўцёкі, толькі ад'ехаўшы на паўкіламетра, адкрылі стральбу. У гэты час у воласці праходзіла рэгістрацыя акружэнцаў. Пачуўшы стральбу, валасное начальства і гітлераўцы разбегліся. Выкарыстаўшы паніку, каля сарака акружэнцаў уцяклі ў лес. Пад раніцу 25 чэрвеня 1942 г. я з Платонам Цагельнікавым пачуў з свайго начлега шум матораў — да вёскі набліжаліся карнікі. Мы кінуліся цераз балота ў лес. У лесе за рэчкай сустрэлі партызан Мікалая Куракіна, Мікалая Носарава, Фёдара Лукашова, Карпа Адасёва, Цімафея Ляўшынскага, з якімі даўно трымалі сувязь. Нас адразу залічылі ў групу.

Пасля карнай аперацыі ў Гарадцы і Студзёнцы фашысты накіраваліся ў в. Чачэвічы. Наша група (у ёй тады было 20 партызан) абстраляла іх і адышла ў Кучынскі лес. Там мы аб'ядналіся з атрадам Марусава і правялі бой з карным атрадам Барчыка. У атрад прыходзіла ўсё новае папаўненне. У красавіку 1943 г. мы ўвайшлі ў склад 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады. У ліпені, у сувязі са стварэннем Быхаўскай ВАГ, атрад рэарганізаваны ў 425-ы полк. Атрад, а потым полк граміў гарнізоны ў вёсках Вендараж, Пушча, Падзевічы, Дручаны, Замачулле, Пашкава, Лапша і інш.

У жніўні 1943 г. падпольны райком партыі зацвердзіў мяне камісарам 1-га батальёна, якім камандаваў мой добры сябар Платон Максімавіч Цагельнікаў. Мы многае з ім зрабілі, каб батальён стаў лепшым у палку. У вольны ад баявых аперацый час праводзілі сярод партызан палітінфармацыі, чыталі газету «Правда», абласную «За Радзіму», раённую «Партизан Быховщины». У нас з'явіўся радыёпрыёмнік. Радыст Навасёлаў добра ведаў сваю справу. А пасля разгрому гарнізона ў Пашкаве мы займелі пішучую машынку. З'явілася магчымасць друкаваць зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі і распаўсюджваць іх сярод партызан і ў вёсках. Мацнелі сувязі партызан і мірных жыхароў. Партызаны абаранялі насельніцтва ад карнікаў, дапамагалі сеяць і ўбіраць ураджай. Увесь час расла колькасць сувязных і добраахвотных разведчыкаў з ліку мірных жыхароў. Няспынна павялічваліся нашы рады. Так, летам 1943 г. з вёсак Уюн, Уюнова Сяліба, Га-марня, Гута і Замошша толькі за адзін тыдзень прыйшло да нас больш за сорак чалавек.

24 лютага 1944 г. ў раёне в. Дзедава наш батальён злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі. Пасля расфарміравання батальёна мяне накіравалі ў 55-ы запасны полк, а пасля абучэння — у 369-ю стралковую дывізію. Удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі, Польшчы, біў гітлераўцаў у Германіі.

Запісаў П. Шлеянкоў.

 

У баях з ворагам

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных