Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў П. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.




На фронт я пайшоў вопытным байцом: за плячыма былі вызваленне Заходняй Беларусі, фінская кампанія. Вялікая Айчынная пачалася для мяне на Смаленскім напрамку. У кастрычніку 1941 г. пад Вязьмай трапіў у палон, з якога ўдалося ўцячы. Абарваны, галодны, хворы, прыйшоў у родную вёску Гарадзец толькі ў пачатку 1942 г. Пазнаёміўся з ваеннапалоннымі і акружэнцамі, а праз некаторы час стаў партызанам 425-га партызанскага атрада пад камандаваннем М. П. Ку-ракіна.

Першыя сур'ёзныя аперацыі правялі ў Гарадцы і Кучыне, дзе знаходзіліся варожыя гарнізоны. У пачатку 1943 г. ўдалося разграміць сіламі чатырох атрадаў вялікі варожы гарнізон у в. Пашкава Магілёўскага раёна. У тым баі акрамя багатых трафеяў, якія мы захапілі, удалося вызваліць вялікую групу савецкіх ваеннапалонных.

Запомніўся яшчэ сакавік 1943 г., калі мяне прынялі кандыдатам у члены ВКП(б) і назначылі камандзірам узвода. Важную падзею адзначылі ва ўзводзе засадай на шашы Бабруйск — Магілеў. Нам удалося разбіць восем варожых аўтамашын і адзін бронетранспарцёр. Пазней удзельнічалі ў разгроме паліцэйскіх гарнізонаў у в. Тошчыца, на торфазаводзе ў в. Ямнае і гарнізона ў в. Лапша.

Калі атрад перафарміравалі ў партызанскі полк, я стаў камандзірам батальёна. Аднойчы нам стала вядома, што ў в. Гарадзец гітлераўцы сагналі ў адну хату 73 жыхароў і прыгатаваліся спаліць. Мы ноччу наляцелі на вёску, разграмілі гарнізон і вызвалілі людзей ад немінучай смерці.

У 1944 г. вайна для мяне скончылася. Многія ж мае баявыя сябры пайшлі на фронт. Удзельнічаў у аднаўленні разбуранай народнай гаспадаркі на пасадзе старшыні выканкомаў Гарадзецкага, а пасля Дунайкоўскага сельсаветаў. Працаваў таксама старшынёй калгаса «Перамога». Разруху, голад, адсутнасць самай неабходнай тэхнікі, няхватку людзей — усё пера-адольвалі. Галоўнае, што па нашай зямлі не хадзіў вораг. А стваральная праца — гэта шчаслівая праца. Чаго б яна ні каштавала.

 

Лясная артылерыя

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных