ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
З успамінаў М. М. Балыкіна, былога парторга 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна- аператыўвай групы
У лютым 1943 г. за Друццю на былым артылерыйскім палігоне партызаны нашага, тады яшчэ 810-га атрада, знайшлі 45-міліметровую гармату. Яна ўжо пачала ржавець, адсутнічаў аптычны прыцэл, аднак страляць было можна. Камандзірам гарматнага разліку мы прызначылі К. Ф. Бандарэнку, першым і другім нумарам — Івана Лушчая і Івана Някрасава, ездавым — Якава Сотнікава. А калі вясной пры разгроме Гарадзецкага гарнізона (у Рагачоўскім раёне) мы захапілі чатыры ротныя і адзін батальённы мінамёты, было прынята рашэнне сфарміраваць у атрадзе артылерыйскі ўзвод. Яго камандзірам стаў У.В. Сібрын. Многа слаўных баявых спраў на рахунку нашых артылерыстаў. Яны вызначыліся пры разгроме гарнізонаў у Тайманаве, Камарычах, Лудчыцах, Новым Быхаве, Падсёлах і іншых. У рукапісным часопісе «Партизан Быховщины» за кастрычнік 1943 г. была змешчана такая заметка: «Камандзіра гарматнага разліку т. Бандарэнку ведаюць як баявога камандзіра-камуніста. Ён заўсёды клапоціцца аб сваіх байцах і старанна рыхтуе іх да новых баёў. Бандарэнка прадстаўлены да ўрадавай узнагароды...». Сам факт наяўнасці гарматы ў партызан выклікаў разгубленасць ворагаў і павагу ў насельніцтва. 3 вёсак, праз якія праходзілі партызаны з гарматай, у полк ішло новае папаўненне добраахвотнікаў. Нараджаліся легенды — замест адной гарматы з'яўляліся дзесяткі. Апошнюю неацэнную службу саслужыў артылерыйскі ўзвод 24 лютага 1944 г., калі партызаны Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы пайшлі на злучэнне з часцямі Чырвонай Арміі. Узвод прыняў бой з нямецкімі танкамі, якія з'явіліся ў паласе прарыву варожай абароны.
ПАВЕДАМЛЕННЕ САКРАТАРА МАГІЛЁЎСКАГА ПАДПОЛЬНАГА АБКОМА КП(б)Б ДЗ. С. МАЎЧАНСКАГА I КАМАНДЗІРА МАГІЛЁЎСКАЙ ВАЕННА-АПЕРАТЫЎНАЙ ГРУПЫ С. Г. СІДАРЭНКІ-САЛДАЦЕНКІ НАЧАЛЬНІКУ БШПР П. 3. КАЛІНІНУ ПРА БАЯВЫЯ ДЗЕЯННІ 425-га I 810-га ПАРТЫЗАНСКІХ АТРАДАЎ 3 ЖНІЎНЯ 1943 г. 6 жніўня 1943 г. 425-м партизанским отрядом (командир Сухов) 3 августа на ж. д. Могилев — Жлобин, [на] участке стн. Тощица — Червоный Пахарь, перебито рельсов — 268, уничтожен бункер (командир Кипкеев). 3 августа на этом же участке перебито 307 рельсов (командир Максимов). 3 августа [в] районе стн. Тощица перебито 163 рельса (командир Воробьев). 3 августа на этом же участке — 124 рельса, взорван бункер. 810-й партизанский отряд, обеспечивая операцию [на] ж[елезной] д[ороге], разгромил 2 полицейских гарнизона Таймоново и Комаричи, дзоты и разные укрепления взорваны. Взяты трофеи: 13 винтовок, 1миномет, 32 патрона, 80 мин, 34 гранаты, документация. Мовчанский, Солдатенко. Всенародное партызанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941-июль 1944). Т. 2, кн. 2. Мн., 1978. С. 84.
Боўкінская абарона 5—18 кастрычніка 1943 г. каля в. Боўкі адбываліся жорсткія баі партызанскага палка «Трынаццаць», 15-га партызанскага палка, 17-й партызанскай брыгады, атрада «Перамога», падраздзяленняў іншых атрадаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У пачатку кастрычніка 1943 г. гітлераўцы, каб ачысціць свае прыфрантавыя тылы, накіравалі супраць партызан каля 25 тысяч карнікаў. Разам з партызанамі ў лесе было больш чым 20 тысяч мірных жыхароў, якія знаходзіліся пад іх аховай. Карнікі мелі танкі, артылерыю, авіяцыю. Народныя мсціўцы занялі абарону ў Гарадзецкім урочышчы, што за 4 кіламетры на поўдзень ад в. Боўкі. Да 10 кастрычніка гітлераўцы не змаглі прарвацца ў лес. 11 кастрычніка яны ўклініліся ў абарону партызан, занялі в. Дабужа і замкнулі акружэнне. Пасля цяжкіх баёў 14 кастрычніка партызанскі полк «Трынаццаць» і большая частка мірнага насельніцтва адышлі ў глыб лесу і занялі абарону ва ўрочышчы Петрава за 3,5 кіламетра на паўднёвы ўсход ад в. Смаліца. Партызаны 15-га палка паспрабавалі прарвацца ў заходнім напрамку і панеслі вялікія страты. Праціўнік бесперапынна атакаваў пазіцыі палка «Трынаццаць». У партызан скончыліся харчовыя прадукты, асталося мала боепрыпасаў. 18 кастрычніка яны з боем прарвалі акружэнне і выйшлі ў тыл праціўніка ў паўднёва-ўсходнім напрамку. За час блакады партызанскі полк «Трынаццаць» правёў больш як 20 жорсткіх баёў. У баях вызначыліся батальёны пад камандаваннем М. I. Масквіна, I. Т. Мацяша, П. I. Звяздаева, С. Д. Іванова, Я. Л. Дулькіна, атрад «Перамога» пад камандаваннем К. I. Новікава. На месцы баёў каля в. Дабужа насыпаны Курган Бессмяротнасці ў памяць аб бязмежнай мужнасці загінуўшых і жывых партызан. Насыпаны ён рукамі жыхароў Быхаўшчыны. На мармуровай пліце абеліска напамін: «У гэтым прыфрантавым лесе ў кастрычніку 1943 года асобны партызанскі полк «Трынаццаць» пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Сяргея Уладзіміравіча Грышына гераічна змагаўся супраць адборных часцей 4-й нямецкай арміі. Вечная памяць героям, загінуўшым за гонар і незалежнасць Радзімы!».
Як гэта было
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|