ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Гісторыі піянерскай арганізацыі раёнаБыхаўская арганізацыя юных ленінцаў была створана ў 1924 г. Піянеры актыўна ўдзельнічалі ў сацыялістычным будаўніцтве: старанна вучыліся, збіралі попел для калгасных палёў, зерне, шылі мяшкі. Другому Усебеларускаму злёту піянераў, які адбыўся ў 1930 г., Быхаўская раённая арганізацыя рапартавала: «...Арганізацыя вырасла на 2 атрады за лік дзяцей батракоў, калгаснікаў і рабочых. Мы сталі сапраўднымі памочнікамі партыі і камсамола. Атрад саўгаса «Грудзінаўка» ачысціў 400 пудоў зерня і пратруціў 200 пудоў у час пасяўной кампаніі. Такую работу ў час пасяўной кампаніі правялі амаль усе атрады раёна. Па ініцыятыве піянераў ачышчана зерне ва ўсім сельсавеце, закладзены тры доследныя ўчасткі. Мы заяўляем, што дагавор з райкалгассаюзам і райземчасткай выкананы намі на 80 працэнтаў, і зараз, калі праходзіць уборачная кампанія і кампанія рэалізацыі пазыкі «Трэці рашаючы», уся піянерская арганізацыя аб'явіла сябе ўдарнай». Аб рабоце піянераў і школьнікаў 1-й Быхаўскай сярэдняй школы 10 кастрычніка 1940 г. пісала газета «Піянер Беларусі. Рабяты спаборнічалі адзін з адным за добрыя адзнакі, за глыбокія веды. Важатыя звенняў вялі спецыяльныя дзённікі, дзе адзначалася выкананне абавязацельстваў. У класах у канцы тыдня падводзіліся вынікі вучобы кожнага вучня. Школьная радыёгазета на вялікім перапынку таксама паведамляла аб ходзе спаборніцтва класаў і вучняў. Для таго, каб рабяты маглі расшырыць свае веды па тым ці іншым прадмеце, у школе, акрамя існуючых гурткоў, ствараліся геаграфічны, літаратурны, гістарычны, матэматычны. Гэта давала магчымасць вывучаць дадатковы матэрыял. Рабяты самі рыхтавалі даклады, праводзілі свае зборы, каб расказаць аб зробленым, каб навучыцца ў лепшых. Піянеры з першых дзён нараджэння сваёй арганізацыі заўсёды былі надзейнымі памочнікамі старэйшых. Т. Бабкова. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|