Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова




Пасля выгнання белапольскіх акупантаў працоўныя Быхаўшчыны пачалі будаваць новае жыццё. Але ворагі ўсяляк імкнуліся шкодзіць, запалохвалі людзей, спрабуючы перацягнуць іх на свой бок, учынялі напады на актывістаў.

У такіх абставінах і нарадзілася ў вёсцы Гарадзец камсамольская ячэйка, якая аб'яднала шэсць чалавек. Сакратаром выбралі Івана Носарава, пасля яго ячэйку ўзначаліў К. I. Лукашоў, а яшчэ пазней - я. Працавалі пад кіраўніцтвам камуністаў. Тады не было ў нас радыё, рэдка хто выпісваў газеты. Мы праводзілі палітмасавую работу ў вёсках Гарадзец, Лубянка, Замошша, Гута, Пянюгі, Падклённе, Уюн і інш. Растлумачвалі сялянам сутнасць дэкрэтаў і пастаноў Са-вецкай дзяржавы, знаёмілі з падзеямі ўнутры краіны і за мяжой.

У Гарадцы адкрылі чытальню і клуб, які неўза­баве стаў центрам масава-палітычнай і культурнай работы. На нашы вечары збіралася шмат людзей. Спачатку рабілі даклад на злабадзённую тэму, потым выступалі самадзейныя артысты. Гучалі рэвалюцыйныя песні, ставіліся п'есы, гульні i танцы. У камсамольцаў ячэйкі была высокая дысцыпліна. Памятаю, з якой акуратнасцю збіраліся мы на сходы, вядома, пасля працоўнага дня, хоць некаторым ісці даводзілася 6 - 8 км. Ні цёмная ноч, ні дождж, ні зімовая завіруха не былі перашкодай. Атрыманыя заданні выконвалі бездакорна. Ячэйка расла колькасна і якасна. Той, хто жадаў уступіць у камсамол, на працягу года быў спачуваючым. Яму давалі розныя даручэнні. Прымалі самых актыўных. Усе мы з гона­рам пранеслі праз жыццё высокае званне кам­самольца.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных