Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча




У лістападзе 1918 г. павятовы камітэт партыі разгледзеў пытанне развіцця народнай асветы. Правялі рэгістрацыю настаўніцкіх кадраў і адкрылі больш за восемдзесят, пераважна пачатковых, школ. Вельмі многа для развіцця народнай асветы ў павеце зрабіў Ігнацій Юр'евіч Міцкевіч, дзядзька Якуба Коласа. Прыехаў ён у Грудзінаўку пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. За плячыма ў яго быў прыродазнаўча-гістарычны факультэт Маскоўскага гарадскога народнага ўніверсітэта імя А. Л. Шаняўскага. I. Ю. Міцкевічу даручылі адкрыць школу ў в. Рыжкаўка. 3 дапамогай сялян быў адрамантаваны будынак, выраблена мэбля. На першыя заняткі прыйшлі 19 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Ігнацій Юр'евіч не замыкаўся ў школьных сценах, актыўна ўдзель-нічаў у грамадскім жыцці. У грудзінаўскім саўгасе вечарамі вёў курсы аграмінімуму, дабіўся адкрыцця хаты-чытальні, дзе наладзіў чытку і абмеркаванне газетных артыкулаў. Быў створаны i калектыў самадзейнасці, дзе І. Ю. Міцкевіч iгpaў на скрыпцы. У 1921 г. яго прызначылі загадчыкам Грудзінаўскага валаснога аддзела народнай асветы. За адзін толькі год па ініцыятыве аддзела народнай асветы было адкрыта 16 школ па ліквідацыі непісьменнасці. У іх вучылася звыш чатырохсот чалавек дарослага насельніцтва. У 1927 г. I. Ю. Міцкевіч пераехаў у Мінск і працаваў там выкладчыкам беларускай мовы ў камвну. Пасля Вялікай Айчыннай вайны быў арганізатарам і дырэктарам сярэдняй школы на сваёй радзіме ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. Памёр восенню 1949 г.

 

Імем Леніна

Першыя гады існавання маладой Савецкай рэспублікі... 3 імем У. I. Леніна працоўныя краіны звязвалі самае светлае, яму прысвячалі ваенныя і працоўныя перамогі, на яго ўскладалі надзеі і планы на лепшае будучае, з ім дзяліліся набалелым. Шчырыя словы ішлі з глыбіні душы і сведчылі аб велізарнай любві і павазе народа да правадыра. Адным з такіх сведчанняў сталі пісьмы працоўных, што пасылаліся з розных куткоў краіны ў адрас Ільіча. Ішлі такія лісты і з Быхаўшчыны...

 

 

АД ЧЫРВОНААРМЕЙЦАЎ 5-га ПАНТОННАГА БАТАЛЬЁНА ЗАХОДНЯГА

ФРОНТУ

 

23 красавіка 1923 г.

Другу и учителю мирового пролетариата Владимиру Ильичу Ленину.

Мы, красные понтонеры 5-го понтонного батальона Западного фронта, в день Вашего рождения шлем Вам горячий привет и братски желаем Вам одержать победу над Вашим недугом и скорей вернуться к управлению рулём революции и заняться плодотворной работой на счастье всем угнетенным на земле.

Вместе с тем в день Вашего рождения мы на торжественном общебатальонном собрании постановили зачислить Вас в списки батальона почетным старшим понтонером 5-го пон­тонного батальона. Западного фронта как рулевого, управляющего рулем революции, а мы, как гребцы, будем наваливаться и грести туда, куда Вы будете направлять руль революции.

Да здравствует друг и учитель мирового пролетариата!

Председатель собрания Казаков.

Секретарь Бейзер.

Письма трудящихся к В. И. Ленину, 1917 - 1924 гг. M., 1960. С. 392.

 

 

АД XIII З’ЕЗДА САВЕТАЎ ГРУДЗІНАЎСКАЙ ВОЛАСЦІ МАГІЛЁЎСКАГА ПАВЕТА

1923 г.

Москва, Кремль, Ленину

XIII съезд Советов Грудиновской вол., Могилевского у., Гомельской губ., шлет свой привет вождю и учителю идей коммунизма всего мира Владимиру Ильичу Ленину и же­лает (ему) в скором времени стать у руля революции.

Председатель съезда (подпись неразборчива).

Письма трудящихся Белоруссии В. Н. Ленину, 1917-1924. 3 изд. Мн., 1980. С. 184.

 

 

АД БЕСПАРТЫЙНАЙ, СЯЛЯНСКАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ СТАРАБЫХАЎСКАЙ ВОЛАСЦІ МАГІЛЁЎСКАГА ПАВЕТА

5 лістапада 1923 г.

Дорогой Ильич!

Широкая волостная беспартийная крестьянская конференция Старо-Быховской вол., Могилевского у., заслушав информацию о твоем здоровье, дорогой Ильич, шлет тебе горячий привет. Международное положение, назревающие события в Германии ставят перед международным пролетариатом и крестьянством, в том числе и трудящимися Союза ССР, важные и сложные задачи. Мы надеемся, что недалек тот час, когда под твоим непосредственным руководством трудящиеся всего мира сделают Красный Октябрь, каков сделан трудящимися Союза ССР в 17 году под твоим руководством.

 

Да здравствует всемирный Красный Октябрь!

Да здравствует наш дорогой Ильич - идейный вдохновитель всемирного Октября!

Президиум конференции.

Письма трудящихся Белоруссии В. И. Ленину, 1917 - 1924, 3 изд. Мн., 1980. С. 177- 178.

 

* * *

У 1920-30-я гады лепшым прадпрыемствам, калгасам і ўстановам Быхаўшчыны было прысвоена імя У. I. Леніна. Гэтага гонару былі ўдастоены Ветранскі шклозавод, калгасы ў Следзюках і Студзёнцы, Рыжкаўская сельская бальніца, сярэдняя школа ў Быхаве. Апрача таго імем Леніна названа вуліца ў Быхаве, два пасёлкі ў раёне (былыя вёскі Стары Фальварак у Верхнятошчыцкім і Падасінаўе ў Навабыхаўскім сельсаветах). Адным з першых біёграфаў правадыра быў ураджэнец Быхаўшчыны I. М. Баранкевіч (глядзі пра яго асобны артыкул). Яго кніга пра У. I. Леніна была выдадзена ў Петраградзе ў 1919 годзе.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных