Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Раннефеадальныя ўсходнеславянскія княствы на беларускіх землях у ІХ – ХІІІ стст. Характар іх узаемадзеяння са Старажытнарускай дзяржавай.




Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у ІХ – ХVІІІ cтст.

План:

1. Раннефеадальныя ўсходнеславянскія княствы на беларускіх землях у ІХ – ХІІІ стст. Характар іх узаемадзеяння са Старажытнарускай дзяржавай.

2. Роля беларускіх зямель у працэсе ўтварэння ВКЛ. Месца ўсходнеславянскага насельніцтва ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ.

Асаблівасці дзяржаўнага ўладкавання Рэчы Паспалітай. Месца і роля беларускіх зямель у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай”.

 

 

Раннефеадальныя ўсходнеславянскія княствы на беларускіх землях у ІХ – ХІІІ стст. Характар іх узаемадзеяння са Старажытнарускай дзяржавай.

 

Прычыны утварэння Кіеўскай Русі.

Утварэнне Старажытнарускай дзяржавы было падрыхтавана ўсім ходам сацыяльна-гістарычнага развіцця ўсходнеславянскіх зямель у VІ – ІХ стст. Існуе тры групы ўнутраных і знешніх прычын утварэння гэтай дзяржавы. Першая з іх – сацыяльна-эканамічныя прычыны, звязаныя з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства і гандлю.

Старажытнай формай земляробства ў лясных раёнах была вогневая падсечная сістэма. На пэўным участку высякалі лес, калі дрэвы падсыхалі, іх спальвалі, угноеную попелам зямлю апрацоўвалі і засявалі. Праз два – тры гады ўчастак пакідалі і выпальвалі (асвойвалі) новы.

NВ. Вельмі распаўсюджаная назва беларускіх весак: Ляды, Лядішчы – гэта па-старарускі: выскчаны ад лесу кавалак зямлі і паселішча на гэтым месцы.

Апрацоўвалі зямлю з дапамогай сахі і рала з жалезным наканечнікам, а у якасці цяглавай сілы выкарыстоўвалі коней. Усё гэта сведчыць аб перамозе ворыўнага земляробства.

Развіваліся таксама рамяство і гандаль. З вылітай сталі кавалі рабілі мячы, нажы, кінжалы, шаблі, коп’і, а таксама напільнікі, пілы, ножніцы, стамескі, зброю. Цэнтрамі мясцовага гандлю былі гарадзішчыпагосты і племянныя “грады”. Важную ролю ў развіцці знешняга гандлю іграў так званы шлях “з вараг у грэкі”. Ён пачынаўся на паўночным беразе Фінскага заліва, ішоў Невой, Ладажскім возерам, Волхавам, Ільмень-возерам з яго ракой Ловаццю, потым волакам на Заходнюю Дзвіну, з яе волакам на Днепр, далей Дняпром і Чорным морам да Канстанцінопаля. На гэтым шляху сталі з’яўляцца гарады як цэнтры рамяства і гандлю.

. Аб вялікай ролі у жыцці славян гандлевага шляху “з вараг у грэкі” і сення сведчаць назвы рускіх гарадоў: Верхні Волачак, Валакаламск (раней Волак Ламскі) і інш.

Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама гарадоў, рамяства і гандлю патрабавала еднасці славянскіх зямель і стварэнні адзінай дзяржавы.

Другая група прычын звязана з унутрыпалітычным развіццём усходнеславянскіх зямель. Славянізацыя края і неабходнасць падпарадкавання балцкага, фіна-угорскага і цюркскага насельніцтва, з’яўленне мясцовых князёў (“княжанняў”) і сацыяльнай няроўнасці, захоп мясцовай знаццю зямель сваіх супляменнікаў і стварэнне зямельных уладанняў – вотчын (іменняў феадалаў), збор даніны – усё гэта патрабавала узмацнення палітычнай улады і вайсковай сілы феадалаў, іх яднання. Унутрыпалітычная сітуацыя падштурхоўвала іх да стварэння адзінай дзяржавы.

Трэцяя група прычын звязана са знешнепалітычнымі абставінамі. Неабходнасць абароны славянскіх зямель ад суседніх дзяржаў і набегаў авараў, печанегаў, полаўцаў прывяло да аб’яднання ваенных, эканамічных і людскіх рэсурсаў і стварэння вялікай і магутнай дзяржавы – Кіеўскай Русі.

Складальнік “Аповесці мінулых гадоў” расказвае, што спачатку ў усходніх славян існаваў шэраг самастойных княстваў. Паляне мелі сваё княства на чале з Кіем, “а в древлях (у древлян) свое, в дреговичи свое, а словени свое в Новгороде, а другое на Полоте иже полочане ”. Мясцовыя княжанні былі пачатковай формай дзяржаўнасці на Русі, ці протадзяржавамі. Пры гэтым славене, крывічы і мера плацілі даніну нарманам (варагам), якія рабілі спусташальныя набегі на іх землі, а вяцічы, радзімічы, севяране і паляне плацілі даніну хазарам, якія стварылі моцнае цюркскае дзяржаўнае ўтварэнне з цэнтрам у нізоўі Волгі.

NB. Такім чынам, у VI – VIII вв. Усходняя Еуропа была як бы падзелена на дзве зоны уплыву: на поўначы кіравалі варагі (нарманы, вікінгі), на поўдні – Хазарскі каганат (сталіца – Ітыль, у нізоўях Волгі, ля сучаснай Астрахані).

Кіеўская Русь – раннефеадальная манархія (862–1125 гг.).

“Кіеўская Русь” была раннефеадальнай манархіяй – дзяржавай ўсходніх славян на чале з вялікім князем кіеўскім. Яна ўзнікла ў выніку аб’яднання двух усходнеславянскіх саюзаў – “Куявы” (паляне, северане і вяцічы, цэнтр – Кіеў) і “Славіі” (чудзь, славене, мера, крывічы, цэнтр – Ноўгарад).

Гісторыя Кіеўскай Русі пачынаецца з 862 г., калі, як сведчыць летапіс, чудзь, славене і весь накіравалі сваіх паслоў за мора – да варагаў, каб запрасіць іх да сабе. “Зямля наша вялікая і багатая, а парадку ў ёй няма. Прыходзьце княжыць і валодаць намі”. “І абраліся трое братоў са сваімі родамі, і ўзялі з сабою ўсю русь, і прыйшлі да славян, і сеў старэйшы Рурык у Ноўгарадзе, … Сінеус – на Белавозеры, … Трувар – у Ізборску”. Адсюль і пачынаецца дынастыя Рурыкавічаў у рускай гісторыі.

Летапіснае паданне аб прызванні на Русь варагаў стала падставай для нарманскай тэорыі, згодна з якой Старажытнарускую дзяржаву заснавалі нарманы (варагі). Гэта тэорыя была сфармулявана яшчэ ў пачатку ХVІІІ ст. немцамі, запрошанымі Пятром I на расійскую службу: Г.З. Байерам, Г.Ф. Мілерам і інш. Сучасняя ім расійскія вучоныя – М.В. Ламаносаў, Д.І. Ілавайскі, С.А. Гедзеонаў – яе адвяргалі.

Сёння даказана, што ўтварэнне Кіеўскай Русі было падрыхтавана ўсім папярэднім ходам сацыяльна-гістарычнага развіцця ўсходніх славянскіх зямель. Беларускі гісторык і археолаг Э.М. Загарульскі пераканаўча даказвае, што мясцовыя княжанні былі ў славян яшчэ да прызвання варагаў. Акрамя таго, да другой паловы ІХ ст. усходнія славяне яшчэ не паспелі рассяліцца да Ільменя і Белавозера. Атрымліваецца, што варагаў маглі запрасіць на Русь неславянскія народы поўначы Усходняй Еўропы. Больш таго, запрашэнні на княжанне былі звычайнай практыкай у эпоху сярэднявечча і не яны вызначалі характар дзяржаўных утварэнняў.

NB. Яскравы прыклад гэтаму – запрашэнне літоўскага князя Міндаўга навагрудскімі баярамі у сярэдзіне XIIIст., якое паклала пачатак Вялікаму Княству Літоўскаму.

Акрамя таго, сучасные даследчыкі лічаць, што старажытны летапісец памыліўся ў перакладзе скандынаўскай сагі, якая апавядала аб прызванне варагаў на Русь і словы “ Рурык... Сінявус... Трувор” трэбы разумець не як асабістыя імя трох варажскіх князёў, а як “Рурык са сваею дружынай”.

Але вернемся да летапіснай гісторыі. У 882 г. Алег (па летапісу – сваяк Рурыка, які правіў пасля яго Ноўгарадам за малалетняга сына Ігара Рурыкавіча) разам з воінамі-варагамі і дружынамі славен, крывічоў, чудзі, меры, весі зрабіў паход на поўдзень, узяў Смаленск, Любеч і прыйшоў да Кіева, дзе правілі Аскольд і Дзір. Выдаўшы сябе за купца, які ідзе з таварам у Візантыю, Алег забіў іх і зрабіў Кіеў сталіцай аб’яднанай дзяржавы (“мати градом руских”). Значыць, Аскольд і Дзір былі прадстаўнікамі мясцовай дынастыі. А калі б яны былі варагамі, тады навошта з імі ваяваць, тым больш іх забіваць?

NB. Яшчэ ў XVIII ст. у Кіеве існаваў курган, які называўся “Аскольдава магіла”.

Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад ворагаў. Ільменскія славене і крывічы былі абкладзены пастаяннай данінай. Алег падпарадкаваў і абклаў данінай драўлян, северан і радзімічаў, якія да гэтага плацілі даніну хазарам. Значыць, ёсць падставы гаварыць аб руска-хазарскай вайне пры Алегу. Не здарма, мабыць, А.С. Пушкін пісаў: “ Как ныне сбирается вещий Олег отмщать неразумным хазарам, их сёла и нивы за буйный набег обрёк он мечам и пожарам...”

У 907 г. Алег зрабіў паспяховы паход на Візантыю. Высадзіўшыся з караблёў на бераг, русы спусташылі наваколле Канстанцінопаля. Візантыйскі імператар вымушаны быў заплаціць кантрыбуцыю і даць купцам русаў гандлёвыя прывілеі. Існуе легенда, што прыплыўшы да непрыступнага Царьграда, “русы” употайку паставілі свае караблі на колы і раніцай, калі стаяў густы туман, рушылі на горад. Абаронцам Канстанцінопаля гэта паказалася цудам: быццам бы рускія караблі плывуць па сушы да мураў горада і яны так разгубіліся, што ледзь самі не адчынілі браму.

Пасля смерці Алега (па паданню, у 912 г. яго смяротна укусіла змяя; гэты эпізод таксама апісаны Пушкіным) кіеўскім князем стаў Ігар. Ён падавіў паўстанне ў зямлі драўлян, завяршыў падпарадкаванне ўлічаў (жылі на Дняпры, на поўдзень ад палян) і ціверцаў (жылі па Днястру да ніжняга цячэння Дуная). У 941 і 944 гадах Ігар зрабіў паходы на Візантыю, хадзіў ен таксама морам ў Закаўказзе і багатыя краіны Прыкаспія.

Апошнім актам у дзейнасці Ігара быў яго паход у 945 г. у зямлю драўлян за данінай. Даніна ў той час з’яўлялася асноўнай крыніцай існавання князя і яго дружыны. Сабраўшы вялікую даніну з драўлян, Ігар, падбухтораны сваімі дружыннікамі, вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе часткай вярнуўся, “желая больша именья”. Гэта выклікала абурэнне ў драўлян. Яны схапілі Ігара каля горада Іскарасцень і казнілі яго, прывязаўшы нагамі да двух сагнутых бяроз, якія, выпраміўшыся, разадралі цела Ігара на дзве часткі.

Княгіня Вольга адпомсціла драўлянам за смерць свайго мужа. Яе дружыны разбурылі і спалілі гарады драўлян, у тым ліку іх цэнтр Іскарасцень, знішчылі мясцовую знаць і князя драўлян Мала.

NB. Існуе легенда, што Вольга зрабіла гэта з дапамогай хітрасці. Калі яна з дружынай падыйшла да сталіцы драўлян, то абвесціла ім, што даруе забойства мужа і здымае даніну, якую патрабаваў Ігар. У знак прымірэння, яна просіць самага малага: каб з кожнага дому драўляне далі ёй па тры вераб’я і аднаго голубя. Узрадаваныя жыхары Іскарасценя ахвотна выканалі просьбу Вольгі. Яна ж загадала сваім воінам правязаць да лапак кожнай птушкі запалены трут з серай, а потым адпусціць іх. Птушкі вярнуліся у горад, кажная пад сваю страху – і драўляны Іскарасцень разам загарэўся. Так, згодна паданню, загінула сталіца драўлян, а самі яны былі пасечаны, ці узяты ў рабства.

Вольга ліквідавала мясцовыя княжанні і стварыла ўсюды сваю адміністрацыю. Але пасля смерці Ігара яна павінна была уладкаваць збор даніны. Замест палюддзя, калі князь разам з дружынай аб’язджаў падначаленыя яму землі і збіраў з іх у неабмежаваных памерах даніну, былі ўстаноўлены нормы даніны – “урокі” і створаны цэнтры, дзе знаходзіліся княжацкія мужы, ведаўшыя яе зборам. Гэтыя цэнтры тарымалі назву пагостаў. Сюды прывозілася даніна насельніцтвам прылеглай акругі. Даніна бралася з “дыма” (гаспадаркі) ці “рала” (плуга).

Сын Ігара і Вольгі Святаслаў пачаў правіць ў 945 г., калі быў яшчэ юнаком. Ен стаяў на чале Кіеўскай Русі да 972 г. Выдатны палкаводзец і буйны палітычны дзеяч, Святаслаў усё жыццё правёў на баявым кані і амаль не ведаў паражэнняў. Большую частку свайго жыцця ен правадзіў па-за межамі Кіева і Русі, вяртаючыся на радзіму толькі каб адпачыць і папоўніць сваю дружыну. Таму унутранымі праблемамі дзяржавы амаль 30 годоў займалася яго маці – княгіня Вольга.

Пад кіраўніцтвам Святаслава дружыны русаў ваявалі на вялікіх прасторах ад Акі да Каўказа і ад Волгі да Адрыянопаля. Ён, як правіла, не нападаў на ворага знянацку, а папярэджваў яго: “Хочю на вы ити”. Насіў вельмі простае адзенне, у паходах спаў на голай зямлі, шанаваў не золата, а толькі зброю, сяброўства і храбрасць. Такімі, па словах летапісу, былі і яго воіны.

У выніку паходаў Святаслава на Усход Кіеў падпарадкаваў сабе вяцічаў, Волжскую Балгарыю, разграміў Хазарскі каганат, пашырыў і ўмацаваў свае ўладанні на Паўночным Каўказе і ў Крыму. Ажыццяўляя паходы супраць Дунайскай Балгарыі і Візантыі, Святаслаў меў намер стварыць руса-балгарскую дзяржаву і перанесці сваю сталіцу на бераг Дуная, у горад Пераяслаўль. Вяртаючыся з чарговага візантыйскага паходу, ен быў забіты на дняпроўскіх парогах печанегамі, папярэджаных і падкупленых візантыйскім імператарам Цымісхіем. Так хітрыя вызантыйцы золатам і чужымі рукамі расправіліся за славутым князем, якога не здолелі перамагчы у адкрытым баю.

Уладзімір І (“Красное Солнышко”), завяршыў падпарадкаванне Кіевам усходнеславянскіх зямель. Ен быў адзін з трох сынавей Святаслава, княжыў у Ноўгарадзе і спачатку меў меньш за сваіх братоў правоў на вялікакняжацкі прастол (яго маць Малуша была ключніцай у Вольгі, гэта значыць – рабыней). У 980 г. з дапамогай варагаў (іх славуты ваявода Свенельд служыў яшчэ Святаславу і Ігару), Уладзімір пачаў барацьбу са сваім старэйшым братам, вялікім кіеўскім князем Яраполкам (972 – 980) і яго саюзнікам – полацкім князем Рагвалодам. У выніку гэтай барацьбы былі забіты Рагвалод і амаль уся сям’я, оба браты Уладзіміра, узят Полацк, а потым і Кіеў.

Пачатак княжэння Уладзіміра быў вызначаны паўстаннямі радзімічаў і вяцічаў. Але ен здолеў не толькі перамагчы іх і аб’яднаць дзяржаву, але і пазбавіцца ад небяспечных варагаў (Уладзімір адправіў іх ваяваць у Візантыю). Адзінства Рускай дзяржавы Уладзімір падтрымліваў праз сваіх 12 сыноў, якіх ен пасадзіў намеснікамі у галоўных гарадах усходніх славян, у тым ліку у Полацке і Тураве. Ен увёў хрысціянства на Русі, пачаў умацаванне паўднёвых граніц краіны для абароны ад вандроўнікаў. Да Кіева была далучана Прыкарпацце (так званая Чырвоная Русь), даніну Кіеву плаціла літоўскае племя яцвягаў, лівы,эсты і інш. Калі у 1015 г. Уладзімір памер, яго дзяржава прасціралася ад Карпат на захадзе да Акі і верхняй Волгі на ўсходзе і ад Балтыйскага мора на поўначы да Чорнага мора на поўдні.

Разам з тым адразу пасля смерці Уладзіміра сярод яго сыноў пачаліся войны за кіеўскі прастол. Ужо сын Уладзіміра Яраслаў (пазнее ен атрымае прозвішча “Мудры”), які быў яго намеснікам у Ноўгарадзе, адмовіўся плаціць даніну і толькі смерць Уладзіміра спыніла вайну паміж бацькай і сынам. У цяжкай міжусобнай барацьбе з братамі, перш за ўсе з кіеўскім князем Святаполкам, Яраслаў завалодаў у 1019 г. Кіевам і трымаў за сабою вялікакняжацкі прастол да самой смерці, у 1054 г. Ен працягваў распаўсюджванне хрысціянства на Русі, будаваў праваслаўные саборы і манастыры, падтрымліваў палітычныя, гандлевыя і культурныя сувязі з Візантыяй і краінамі Заходней Еўропы. Аб вялікім аўтарытэте Кіеўскай Русі таго часу сведчыць тое, што тры дачкі Яраслава Мудрага узялі шлюб з іншаземнымі манархамі і сталі каралевамі Нарвегіі, Венгрыі і нават Францыі. У час праўлення Яраслава Мудрага быў напісаны і першы зборнік старажытнарускіх законаў, так званая “Русская правда”.

Пасля смерці Яраслава міжусобіцы кіеўскіх князёў успыхнулі з новай сілай. Спроба нашчадкаў Уладзіміра уладкаваць свае адносіны на з’ездзе князёў ў Любечы ў 1097 г. прывяла да фактычнага раздраблення Кіеўскай Русі.

NB. З полацкіх князёў нікога на Любечскім з’ездзе не былоне лічылі, што гэта іх справа?

У першай палове ХІІ ст., пасля непрацяглага ўзмацнення цэнтральнай улады кіеўскага князя Уладзіміра ІІ (Манамаха) (1113 – 1125 гг.), Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча. У 30‑я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне.

NB. Маці князя Уладзіміра II была дачкой вызантыйскага імператара Канстанціна Манамаха, таму Уладзімір і атрымаў такое прозвішча.

У апошні час шэраг беларускіх гісторыкаў пачаў адмаўляць факт існавання Старажытнарускай дзяржавы. Сцвярджаецца, што ў ёй не было адзінства ўсходніх славян і агульных дасягненняў у гаспадацы і духоўным жыцці. Пры гэтым спасылаюцца на незалежнасць Полацкага княства ад Кіева і узгадваюцца словы К. Маркса аб “шматковай дзяржаве Рурыкавічаў”. Кіеўская Русь, лічаць М. Ткачоў, М. Ермаловіч, У. Арлоў, Г. Штыхаў – гэта пазнейшая выдумка гісторыкаў і палітыкаў.

З гэтым нельга цалкам пагадзіцца па наступных абставінах:

а) Любое феадальнае княства, у тым ліку і Полацкае, з’яўлялася свайго роду дзяржавай, бо мела ўсе атрыбуты заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. Міжкняжацкая барацьба з’яўлялася агульнай заканамернасцю развіцця дзяржаў Еўропы ранняга сярэднявечча. Аднак усе княствы Кіеўскай Русі ўспрымаліся яе суседзямі як адзіная Русь, насельніцтва якой ў суседніх краінах называлі русамі, русінамі, русічамі, а самі русіны зваліся людзьмі рускай веры ці мясцовымі назвамі-этнонімамі – кіеўлянін, палачанін, наўгародзец і г. д. Значыць, усходнеславянскае адзінства, адзіная дзяржава існавалі.

б) Полацкая зямля амаль не выпадала з палітычнага жыцця Русі. Разам з іншымі рускімі князямі полацкія князі ўдзельнічалі ў ваенных паходах супраць Візантыі, Літвы, стэпавых вандроўнікаў, а пазней – крыжакоў. Полацк узгадваецца і сярод рускіх гарадоў, купцы якіх маглі пезперашкодна і безмытна гандляваць з Візантыей.

в) Пасля ўвядзення хрысціянства ў Х ст. у Кіеўскай Русі узнікла адзіная праваслаўная вера. Царква садзейнічала ўмацаванню ідэі адзінства Русі, усведамленню насельніцтвам сваёй прыналежнасці да адзінага народа і агульнага гістарычнага лёсу.

г) Практычна адзіным быў агульны тып горада, яго планіроўка, знешні і ўнутраны выгляд, лад жыцця. Адзінай для ўсіх княстваў была старажытнаруская пісьмовая мова. Дастаткова параўнаць пісьмовыя помнікі Кіева, Полацка, Турава, Ноўгарада часоў Ефрасінні Полацкай, каб упэўніцца, што не існавала мовы крывічоў і дрыгавічоў, палачан і тураўцаў, а існавала адзіная старажытнаруская мова. Храмы Сафіі ў Кіеве, Полацку і Ноўгарадзе таксама сведчаць пра ўсходнеславянскае адзінства.

Разам з тым Кіеўская Русь не была адзіным, цэнтралізаваным, дзяржаўным утварэннем, а сваеасаблівай федэрацыей феадальных княстваў, кожнае з якіх захоўвала адносную самастойнасць і самабытнасць. Кіеўскую Русь можна назваць феадальнай федэратыўнай дзяржавай-манархіяй з моцнай ваеннай арганізацыяй.

У той жа час нельга адмаўляць тое, што у гэтай федэрацыі Полацкае княства займала адно з галоўных мест. Яно мела сваю асобную дынастыю (Рагвалодавічаў, ці Ізяславічаў), агульные эканамічные інтэрэсы, асобныя ад іншых княстваў, і з 263 гадоў існавання Кіеўскай Русі толькі 25 гадоў знаходзіўся пад непасрэдным праўленнем кіеўскіх князёў (у час Уладзіміра і Мсціслава). Толькі нашчадкі полацкіх і кіеўскіх князеў (Ізяславічы і Уладзіміравічы) мелі законныя правы на вялікакняжацкі кіеўскі прастол і толькі яны (з больш чым сотні рускіх княжыцкіх дынастый!) парадніліся з візантыйскімі імператарамі.

Таму не выпадкова Полацкая зямля упарта і паспяхова змагалася з крыжакамі і толькі яна у часы феадальнай раздробленасці Кіеўскай Русі здолела захаваць сваю незалежнасць і не папасць пад татара-мангольскае іга.

 

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных