Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе РП.




Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Аднак у Люблінскім акце былі закладзены супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць будавання як унітарнай, так і федэратыўнай ці канфедэратыўнай дзяржавы. Захоўваліся тытулы “Вялікага княства Літоўскага” і “вялікага князя літоўскага”, дзейнічаў амаль не парушаны апарат дзяржаўнага кіравання, меліся свой скарб, дзяржаўная пячатка, сваё войска і свой звод законаў – Статут ВКЛ.

Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Напярэдадні Люблінскай уніі Жыгімонт Аўгуст абяцаў дапамогу палякаў у вайне, але вальны сейм 1573 г. выдаў пастанову аб вядзенні Лівонскай вайны на сродкі ВКЛ. У сваю чаргу патрыёты ВКЛ (канцлер А. Валовіч, падканцлер К. Радзівіл) па-майстэрску скарысталі унутрыпалітычную сітуацыю, якая узнікла у 1574 г. пасля бегства караля Генрыка Валуа ва Францыю Яны прызналі Стафана Баторыя новым каралем РП толькі пасля таго, як граматай ад 29 ліпеня 1567 г. той абвясціў Польшу і ВКЛ раўнапраўнымі часткамі федэратыўнай дзяржавы, абавязаўся пашыраць яго межы і не прызначаць палякаў военачальнікамі у ВКЛ і склікаць каронныя сеймы па чарзе то ў Польшчы, то у ВКЛ.

Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў Генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства. Адраджэнню яго заканадаўчай кампетэнцыі спрыялі наступныя абставіны. Па‑першае, сеймік складаўся з сенатараў і паслоў ад усіх зямель княства, што надавала яго пастановам агульнадзяржаўнае значэнне. Па‑другое, у час бескаралеўя ўсе сеймікі Рэчы Паспалітай бралі ў свае рукі і заканадаўчую, і адміністрацыйную, і судовую ўладу. Па‑трэцяе, агульны сейм з‑за сваёй слабай згуртаванасці і “liberum veto” паціху ператвараўся ў кангрэс, дзе пытанні не вырашаліся, а абмяркоўваліся. У 1673 г. сейм ухваліў пастанову: кожны трэці сейм збіраць у Гродне, а не ў Кароне. На сеймах у Гродне маршалкам выбіраўся адзін з мясцовых дэпутатаў. Гэты акт юрыдычна прызнаў існаванне ВКЛ у якасці асобнага дзяржаўнага арганізма.

У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання. З 1581 г. пачаў дзейнічаць Галоўны трыбунал ВКЛ – вышэйшая судовая ўстанова. Не ўспомніў аб Люблінскай уніі і трэці Статут ВКЛ, прыняты ў І588 г. Патрыёты ВКЛ на чале з канцлерам Львом Сапегам здолелі дабіцца, каб яго ухваліў новы караль Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІІ Ваза, у абмен на падтрымку яго кандыдатуры на элекцыйным сейме. Статут 1588 г. складаўся з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. У трэцім раздзеле абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, яго тэрытарыяльная цэласнасць. Статут ВКЛ І588 г. забараняў іншаземцам набываць у княстве землі, маёнткі, пасады. А палякі – уладальнікі падараваных у княстве маёнткаў – павінны былі несці земскую службу, у адваротным выпадку яны трацілі правы на ўладанні. Статут ВКЛ 1588 г. заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 г. Але паколькі ВКЛ уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова рабіліся спробы прымаць новыя законы, якія пярэчылі нормам Статута. Але, нягледзячы на гэта, Статут ВКЛ 1588 г. падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж Княствам і Польшчай і дазволіў у значнай ступені адрадзіць яго як самастойную дзяржаву: са сваімі уласнымі законамі, апаратам кіравання, фінансамі і войскам.

Канфесійнае становішча ў ВКЛ y XIV – XVІ стст. Рэфармацыя. Да 1385 г. праваслаўе было амаль дзяржаўнай рэлігіяй у ВКЛ. Яшчэ ў 992 г. была заснавана Полацкая праваслаўная епархія – першая на тэрыторыі Беларусі, у 1005 г.Тураўская. Але пасля Крэўскай уніі пануючая вярхушка ВКЛ пачала пераходзіць ў каталіцызм, які па крысе пачаў распаўсюджвацца па краіне. У 1387 г. было створана Віленскае каталіцкае біскупства, у 1417 г. – Жамойцкае. У пачатку ХV –ХVІ стст. у Вільне і іншых гарадах з’явіліся каталіцкіе манаскіе ордэны: францысканцы, бернардзінцы, дамініканцы. Яны распачалі шырокую місіянерскую дзейнасць сярод літоўска-беларускага насельніцтва. Пачынаючы з Ягайлы, каталіцкая царква пастаянна атрымлівала ад вялікіх князеў ВКЛ вялікія маёмасныя і земельныя падараванні. Яна атрымала і поўны іммунітэт у сваіх уладаннях, а таксама вызваленне ад усіх налогаў і павіннасцей.

На пачатку XVI ст. каталіцкая рэлігія ўвайшла ў паласу крызісу. Сутнасць яго зводзілася да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Рэфармацыя, якая пачалася ў Германіі ў 1517 г. (95 тэзісаў Марціна Лютэра, манаха-аўгусцінца і прафесара Вітэнбергскага ун-та).

Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзеліць тры напрамкі:

1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямельных багаццяў царквы;

2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы (М. Лютер, Ж. Кальвін). Адзінай крыніцай веры гэты напрамак абвесціў Свяшчэннае Пісанне, адхіляючы манаства, цэлібат, іконы, культ святых. З сямі цэркоўных таінстў Лютэр, Кальвін і іх паслядоўнікі пакінулі толькі дзва ці тры: хрышчэнне, прычасце і царкоўны шлюб.

3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці. Прадстаўнікі гэтай плыні, не выступаючы супраць самой рэлігіі, тым не меньш адмаўлялі боскую прыроду Хрыста і святую Троіцу, адстойвалі права кожнага чалавека чытаць і інтэрпрэтаваць Біблію і спрабавалі узгадніць палажэння рэлігіі з розумам.

Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы. У адрозненне ад заходнееўрапейскай, Рэфармацыя на Беларусі праходзіла на феадальным сацыяльна-эканамічным базісе, а яе асноўнай рухаючай сілай была феадальная знаць. Другой асабливасцю Рэфармацыі ў ВКЛ стала тое, што удзел у ёй прымалі і прадстаўнікі праваслаўнай царквы (М. Сматрыцкі, браты Л. і С. Зізаніі) і праваслаўныя брацтвы.

Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. У сярэдзіне 1550-х гг. ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну. На тэрыторыі Беларусі было арганізавана больш за 50 кальвінісцкіх абшчын, а пры іх – цэрквы, школы, друкарні. Найбуйнейшымі рэфармацыйнымі цэнтрамі на Беларусі сталі Бярэсце, Нясвіж, Віцебск, Новагародак, Клецк, Іўе, Слуцк. Вакол іх групаваліся выдатныя вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы.

У 60‑я гг. XVI ст. на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм. Яго ідэолагі (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і іншыя) патрабавалі радыкальных сацыяльных пераўтварэнняў, асуджалі прыгонніцтва, прапаведвалі агульнасць маёмасці, што прывяло іх да канфлікту з кальвінісцкай шляхтай. У сярэдзіне XVII ст. члены арыянскіх абшчын былі выгнаны з Рэчы Паспалітай, а арыянства забаронена. У другой палове XVII ст. пад ударамі Контррэфармацыі Рэфармацыя сыходзіць з гістарычнай арэны.

Такім чынам, нягледзячы на рэлігійную талерантнасць, якой прытрымліваліся каралі Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІ Аўгуст і Стафан Баторый, і якая была замацавана у Статуце ВКЛ 1588 г., на шляху да рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Па‑першае, да сярэдзіны XVI ст. насельніцтва Польшчы і ВКЛ мела розныя веравызнанні. У Польшчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ – праваслаўе (Беларусь і Украіна) ці пратэстантызм (Беларусь і Літва). Па‑другое, і каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Па‑трэцяе, пасля каранацыі Жыгімонта ІІІ Ваза (1587 – 1632), выхаванца езуітаў і фанатычнага католіка, на землях РП пачалася Контррэфармацыя, што вельмі ускладніла рэлігійныя абставіны.

 

Контррэфармацыя.

Кабвыратаваць каталіцкую царкву і вярнуць страчаныя пазіцыі, на Трыдэнцкім саборы (1545 – 1563) папствам была распрацавана шырокая праграма па рэстаўрацыі касцёла. Гэты комплекс мер, які ахопліваў палітыку, ідэалогію і культуру, атрымаў назву Контррэфармацыя. Галоўнымі мерамі па барацьбе з пратэстантамі сталі: стварэнне у Рыме інквіціцыі (1542) для барацьбы з іншадумствам, арганізацыя пагромаў пратэстантаў (Варфаламееўская ноч у Парыжы, 24.08. 1572) і рэлігізійных войн у Еўропе (Трыццацігадовая вайна 1618 – 1648), місіянерская дзейнасць і стварэнне сеткі адукацыйных устаноў для выхавання моладзі у духе каталіцызма.

У ВКЛ галоўную стаўку ў барацьбе з пратэстантамі папства зрабіла на ордэн езуітаў. Езуіты з’явіліся на беларуска-літоўскіх землях адразу пасля Люблінскай уніі, па запрашэнню віленскага біскупа В. Пратасевіча. Галоўным ідэолагам Контррэфармацыі у ВКЛ стаў Пётр Скарга. Езуіты пакрысе ўзялі ў свае рукі адукацыю – адкрылі у 1578 г. езуіцкую акадэмію ў Вільні ( першую вышэйшую навучальныю установу у ВКЛ), 11 калегіумаў – сярэдніх навучальных устаноў, у тым ліку Полацкі езуіцкі калегіум (1580). З цягам часу ен стаў другой вышэйшай навучальнай установай на Беларусі. У навучальных установах езуітаў штогод навучаліся каля 3 000 – 5 000 чалавек, а іх выхаванцы прызначаліся на вышэйшыя дзяржаўные пасады.

Езуіты пакрылі Беларусь сеткай сваіх касцёлаў і кляштароў, заняліся дабрачыннай дзейнасцю. Правячыя колы Рэчы Паспалітай надзялялі езуітаў вялікімі зямельнымі ўладаннямі. Напрыклад, толькі ў Полацкім павеце ад Стафана Баторыя езуіты атрымалі 72 вёскі (720 двароў), а у самым Полацку – 423 дома. Эканамічная моц забяспечыла ім магутны ідэалагічны і палітычны ўплыў. К канцу XVII ст. на тэрыторыі ВКЛ езуіты мелі 90 устаноў (кляштароў, калегіумаў, місій).

Акрамя езуітаў, пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ актывізаваліся, ці з’явіліся іншыя каталіцкія ордэны: дамініканцы (адкрылі 41 кляштар), францысканцы (17 кляштароў), кармеліты (16), бенедыктынцы, піяры і інш. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць пратэстанцкія абшчыны, а таксама уступіў ў барацьбу з праваслаў’ем. На тэрыторыі ВКЛ метадамі барацьбы езуітаў са сваімі супернікамі, акрамя місіянерска-прапаведніцкай і асветніцкай дзейнасці, сталі прымусовыя і гвалтоўные меры: зачыненне пратэстанскіх і праваслаўных друкарней і школ, пагромы, спаленне кніг апанентаў. Выпрацаваныя стагоддзямі раней нормы рэлігійнай талерантнасці не дапусцілі тут такіх жудасных і агідных форм, як у Заходней Еўропе, але к канцу XVII ст. Контррэфармацыя ў княстве перамагла.

 

Берасцейская царкоўная унія. Люблінская унія 1569 г.прявяла да палітычнага аб’яднанняПольшы і ВКЛ. Наступным крокам, па замыслу правячых колаў Рэчы Паспалітай, павінна было стаць аб’яднанне каталіцкай і праваслаўных царквей на тэрыторыі новай дзяржавы.

У гэтым быў моцна зацікаўлены і Вацікан, які прыкладваў шмат намаганняў для распаўсюджвання свайго уплыву ва ўсходнеславянскім свеце. Пасля таго, як у 1581 місія езуіта Антоніо Пасэвіна да Івана Грознага скончылася няўдачай (той не здолеў пераканаць цара перайсці ў каталіцызм), увага Папы рымскага Клімента VIII – былога прадстаўніка Ватыкана у Польшчы – звярнулася на ВКЛ. У гэты час праваслаўная царква ў Княстве апынулася у вельмі складаных умовах.

Па-першае, у сярэдзіне XVII ст. праваслаў’е перастала быць рэлігіей правячых колаў, хаця як і раней, да яго належала амаль усё насельніцтва беларускіх і украінскіх весак і гарадоў. Так, у сярэдзіне XVI ст. у Вільне дзейнічала 17 праваслаўных царквей, у Новагарадку – 10, у Берасці і Полацку – па дзевяць.

Па-другое, свецкая улада ВКЛ фактычна падпарадкавала сабе праваслаўную царкву. Каралі і вялікія князі сталі прызначаць епіскапаў без згоды царкоўных улад, чым падрывалі яё саборнасць і аўтарытэт святароў. Каралі прысвоілі таксама сабе права перадаваць царкоўную маёмасць у “апеку” свецкім асобам, сталі судзіць святароў свецкім судом.

Па-трэцяе, заснаванне Маскоўскага патрыярхату ў 1589 г. стварыла яшчэ адзін духоўны цэнтр праваслаў’я на усходнеславянскіх землях, які адразу стаў прэтэндаваць на лідэрства у славянскім свеце.

Спроба стварыць незалежную ад Кіева праваслаўную Літоўскую мітраполію была зроблена яшчэ пры вялікіх князях Віцене і Вітаўце. У 1472 г. гэта царкоўна-адміністрацыйная адзінка была прызнана канстантынопальскім патрыярхам, а ўзначаліўшы яе Грыгорый Балгарын атрымаў тытул “Мітрапаліта Кіеўскага, галіцкага і усея Русі”. Заснаванне Маскоўскага патрыярхату не толькі падпарадкоўвала яму Літоўскую мітраполію, але і стварала глебу да умяшання Масквы ва унутраныя справы ВКЛ.

Такім чынам, можна выдзеліць наступныя падмуркі прыняцця Берасцейскай уніі:

1. Дзейнасць Ватыкана па распаўсюджванню каталіцызма;

2. Нежаданне праваслаўных святароў ВКЛ падпарадкоўвацца Маскоўскай патрыярхіі;

3. Барацьба за роўнасць з каталіцкай царквой і жаданне святароў пазбавіцца кантроля з боку праваслаўных брацтваў, абаперціся на касцел у барацьбе супраць Рэфармацыі.

4. Спроба часткі магнатаў (у першую чаргу князя К. Астрожскага) стварыць нацыянальную царкву і адстаяць самастойнасць ВКЛ.

 

Спробы пераадолець раскол паміж католікамі і праваслаўнымі назіраліся з XV ст. (Фларэнтыйская унія 1439). Але дагэтуль яны не мелі поспехаў з нагоды прэтэнзій Ватыкана на сусветнае кіраўніцтва хрысціянствам і рашучы адпор мацнеючай Маскоўскай мітраполіі, якая пасля узяцця туркамі Канстанцінопаля абвесціла сабе адзінай спадкаемцай Канстанцінопальскай патрыярхіі.

Ідэолагам Берасцейскай цэркоўнай уніі быў вядомы дзеяч Контррэфармацыі, таленавіты вучоны і публіцыст Пётр Скарга, сябра ордэна езуітаў. Ен пачаў сваю дзейнасць у ВКЛ як заснавальнік Віленскай езуіцкай акадэміі і Полацкага езуіцкага калегіума, здолеў вернуць ў каталіцызм шмат магнатаў-пратэстантаў (у тым ліку князя М.К. Радзівіла Сіротку, сына М. Радзівіла Чорнага). У 1577 г. Скарга надрукаваў сваю кнігу “Пра еднасць касцёла Божага ”, дзе даказваў, што хрысціянская царква спрадвеку адзіная і падапрадкоўваецца Папе рымскаму.

Ініцыятарамі падпісання уніі выступілі епіскап уладзімірскі і берасцейскі Іпацій Пацей і епіскап луцкі і астрожскі Кірыла Цярлецкі, які зімой 1595 г. тайна наведаў Рым, каб абмяркаваць з Папай умовы уніі.

Новы накірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 6 – 9 кастрычніка 1596 г. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, незалежнасць ад каталіцкага касцела, але падпарадкаванне Папе рымскаму (так званыя 33 берасцейскіх артыкула). Паводле уніі, усе праваслаўные епархіі ВКЛ (Турава-Пінская, Полацкая, Смаленская, Уладзіміра-Берасцейская) станавіліся уніяцкімі. Адзінай праваслаўнай епархіяй на Беларусі заставалася Магілёўская.

Берасцейская царкоўная унія павінна была аб’яднаць грамадства і пераадолець духоўны крызіс царквы. Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. Раскол адбыўся ужо 6 кастрычніка 1596 г. у Брэсце, дзе пачалі працаваць адразу два сабора: уніятаў і праваслаўных (апошніх узначалілі епіскап львоўскі Гедэон Балабан і два намесніка канстанцінопальскага патрыярха). Уніятаў падтрымаў кіеўскі мітрапаліт М. Рагаза (яму уніяты заставілі тытул), а таксама свецкія улады. Абодва сабора проклялі адзін аднаго і пазбавілі сану і пасад.

У грамадстве ВКЛ пачалася жорсткая рэлігійная барацьба супраць праваслаўнымі і уніятамі.

Першым напрамкам гэтай барацьбы стала літаратурна-багаслоўская палеміка, у якой вызначыліся Лявонцій Карповіч, Стэфан і Лаўрэнцій Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі. Другім напрамкам была парламенцкая барацьба на сеймах і сейміках паміж праваслаўнай і уніяцкай шляхтай. Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы стаў адміністрацыйны уціск: закрыццё праваслаўных цэркваў і манастыроў, перадача іх уніятам. Чацвертай формай сталі узброенные паўстанні гараджан і сялян, на дапамогу якім з пачатку XVII ст. пачалі прыходзіць казацкія атрады з Украіны.

Большая частка беларускіх сялян аднеслася да Берасцейскай царкоўнай уніі спакойна. Але супраць яе выступіла насельніцтва шэрагу гарадоў: Магілёва, Віцебска, Слуцка, Пінска. Актыўнымі абаронцамі праваслаўя сталі праваслаўныя царкоўныя брацтвы, якія ўзніклі ў гарадах Беларусі яшчэ ў XV – пачатку XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання. Магілёўскае паустанне 1618 г. і Віцебскае паўстанне 1623 г. былі накіраваны супраць місіянерскага імпэту уніяцкага полацкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. За яго забойства у 1623 г. Віцебск быў пазбаўлены магдэбургскага права.

Паводле Берасцейскай уніі, уніяцкая царква на Беларусі павінна была дзейнічаць як самастойны арганізацыя, падпарадкаваная толькі Папе рымскаму. На самой жа справе, увесь час яе існавання, нягледзячы на пратэсты уніяцкага духавенства і нават папскія буллы, працягваўся перавод уніятаў у каталіцкія абрады.

Наблізіць уніяцкую царкву да народа паспрабаваў мітрапаліт І. Руцкі (1613 – 1637). Ен правёў рэформу уніяцкай царквы, у тым ліку стварыў ордэн базіліян і адчыніў базіліянскія школы. Гэта вызвала сімпатыі з боку беларускай акаталічанай шляхты, якая пакрысе стала пераходзіць ва уніяцтва. У 1632 г. уніяцкая царква атрымала афіцыйнае прызнанне ад ураду Рэчы Паспалітай, а яе прадстаўнікі былі дапушчаны на сеймы.

Барацьба уніятаў з праваслаўнымі узмацнілася ў 1620-х гг., калі іерусалімскі патрыярх Феафан асвяціў новую праваслаўную іерархію ў Рэчы Паспалітай, а урад Жыгімонта ІІІ Ваза не дапусціў новых епіскапаў да кафедры. На абарону пакрыўджанай праваслаўнай царквы сталі запарожскія к азакі, якія неўзабаве ператварыліся ў галоўных абаронцаў праваслаў’я на землях Рэчы Паспалітай.

Толькі ў 1635 г. улады прызналі праваслаўную кіеўскую мітраполію (яе узначаліў Пётр Магіла), якая стала суіснаваць разам з уніяцкай мітраполіяй. У 1630 г. уніяцкі мітрапаліт І. Руцкі прапанаваў аб’ябнаць іх і, такім чынам, стравыць новы патрыярхат, які стаў бы яшчэ адным сусветным цэнтрам хрысціянства. Гэта ідэя зацікавіла П. Магілу, але вызвала рэзка адмоўную рэакцыю Папы, ураду Рэчы Паспалітай і Масквы.

У час паўстання Б. Хмельніцкага і руска-польскай вайны 1654 – 1657 гг. уніяцкая царква апынулася на межы гібелі, бо для казакаў і рускага урада уніяты былі па-за закона. Уніяцкія храмы і школы знішчаліся, а святары-кніяты безлітасна забіваліся.

Урад Рэчы Паспалітай і беларуска-украінскае грамадства змянілі свае адносіны да уніятаў толькі пасля таго, як у 1686 г. кіеўская праваслаўная мітраполія была падпарадкавана Маскоўскаму патрыярхату. Цяпер у існаванні уніяцкай царквы яны убачылі залог незалежнасці вернікаў ад Масквы. Значную ролю сыгралі таксама заняпад праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай пасля смерці П. Магілы, а таксама змяншенне ролі казацтва пасля уваходжання Усходней Украіны у склад Расіі.

У пачатку XVIII ст. колькасць уніятаў на землях Рэчы Паспалітай перавысіла колькасць праваслаўных. Да уніятаў былі далучаны Луцкая, Львоўская, Перамышльская епархіі, прычым у значнай ступені добраахвотна. Сур’езна пацярпела уніяцкая царква ў час Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг., калі расійскія войскі – саюзнікі Рэчы Паспалітай – жорстка расправіліся з полацкімі базыліянамі у 1705 г., разбурылі Полацкі Сафійскі сабор у 1710 г. і г.д.

З другога боку працягваўся націск паланізацыі і каталіцызма на уніятаў. Так, Замойскі сабор 1720 г. перавёў усю іх абраднасць на каталіцкі манер. Уніяцкія святары павінны былі нават змяніць свой знешні воблік: насіць сутану, галіць бораду, мець служку са званком і г.д.

Напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) уніяцтва абдымала ад 2/3 да 3/4 насельніцтва Беларусі (у сельскай мясцовасці – каля 80 %). Уніяцкая царква Рэчы Паспалітай мела 8 епархій, 10 300 святароў, 4,5 млн. вернікаў.

З канца 1820-х гг. на беларуска-літоўскіх землях, уключаных у склад Расійскай імперыі, пачаўся працэс скасавання уніяцкая царква. Полацкі царкоўны сабор 1839 г. далучыў да праваслаў’я каля 1,5 млн. чалавек, але на поўначы Беларусі “уз’яднанне” вызвала шматлікія хваляванні, а некалькі дзесяткаў тысяч самых упартых уніятаў перайшлі ў каталіцызм.

Канчаткова уніяцтва у Расійскай імперыі было ліквідавана ў 1875 г., калі да праваслаўнай царквы далучылі уніятаў Холмскай Русі (Прыкарпацце).

 

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных