Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Люблінская унія 1569 г. і стварэнне Рэчы Паспалітай.




З часоў Крэўскайуніі 1385 г. мэтай польскіх пануючых класаў і катаіцкай царквы былі паланізацыя і акаталічванне літоўска-беларускага і украінскага насельніцтва. Але на гэтым шляху існавала шмат перашкод:

1. Палітычны лад. У ВКЛ была моцная вялікакняская улада і спадчыннасць трона. У Польскім каралеўстве існавала канстытуцыйная манархія з заканадаўчым Сеймам начале. У Польшчы існавала таксама шляхетская роўнасць, чаго не было у ВКЛ. Там галоўныя дзяржаўныя пытанні вырашаліся узкім колам паноў-рады (Алігархічным саветам).

2. Польша была монадзяржавай (з адным народам), а ВКЛ – поліэтнічнай дзяржавай (беларусы, літоўцы, украінцы, рускія, татары).

3. Польша была аплотам каталіцызма на Усходзе, у той час калі у ВКЛ адносна мірна існавалі католікі – учарашнія язычнікі – і праваслаўныя. Прынцып рэлігійнай талерантнасці быў замацаваны і у Статутах ВКЛ.

Але існаваў і шэраг перадумоў для аб’яднання дзвух краін у адну дзяржаву. Па-першае, Крэуская унія была асабістай уніей дзвух дзяржаў, разарваць якую ВКЛ спрабавала некалькі разоў, але безвынікова. Кожны раз палякі выбіралі кагосці з вялікіх князеў літоускіх (Ягелонаў па паходжанню) польскім каралем і персанальная унія узнаўлялася. За гэты часу ВКЛ узніклі з’явы, якія збліжалі яго з Польшчай. Манархія ВКЛ паступова эвалюцыяніравала у бок канстытуцыяналізму, узніклі пасады, падобныя на польскія: ваявода, кашталян, маршалак. У ВКЛ з’явіліся польскія звычаі, па крысе змяняўся лад жыцця. З’явілася шматлікая каталіцкая шляхта, якая перанімала гэтыя звычаі і спадзявалася пераняць таксама і палітычные прывілеі палякаў.

Па-другое, абедзве дзяржавы праводзілі узгодненую міжнародную палітыку. І па-трэцяе, існавала адзінае кіраўніцтва каталіцкай царквы (Ватыкан), якое было дужа зацікаўлена ў пашырынні сваёй канфесіі на Усход.

У сярэдзіне ХVІ ст. усе гэтыя перадўмовы зышліся у адным фокусе, пераадолеўшы перашкоды і стварыўшы непасрэдныя прычыны заключэння новай уніі. Існавала тры групы такіх прычын:

· Дынастычные – Жыгімонт ІІ Аўгуст, кароль польскі і вялікія князь літоўскі, не меў нашчадкаў і палякі баяліся, што з яго смерцю спыніцца асабістая унія, якая злучала дзве краіны. Сам жа Жыгімонт Аўгуст – кароль-мецэнат, аматар прыгожага і прыгажунь, жадаў ажаніцца у чацверты раз, што застаўляла яго заісківаць перад Ватыканам.

· Сацыяльныя – у ВКЛ існаваў пласт сярэдняй і дробнай шляхты, які падтрымлівала больш шчыльнае збліжэнне дзвух дзяржаў. Гэта шляхта ужо прызвычаілася гандляваць з уладай, атрымала шмат правоў і спадзявалася, па прыкладу польскай шляхты, атрымаць іх яшчэ больш. 13 верасня 1562 г. на палявым сойме пад Віцебскам беларуская шляхта накіравала Вялікаму князю акт з просьбай заключыць унію з Польшчай, каб мець агульныя соймы, выбіраць агульнага караля, разам абараняцца ад ворага і мець аднолькавыя правы з польскай шляхтай. Удзельнікі сойма накіравалі ліст і жамойцкай шляхце, каб тая далучылася да гэтай прапановы.

· Але галоўнай была знешнепалітычные умовы. Барацьба з Масквой за збіранне рускіх зямель і набегі крымскіх ханаў Гірэяў (асноўнай крыніцай іх багаццяў было рабаўніцтва славян) спушташалі скарбніцу Княства і выцмоктвалі усе сокі з дзяржавы. У 1558 г. Рускае царства пачало вайну з Лівонскім ордэнам. Ордэн звярнуўся за дапамогай да ВКЛ і яно было ўцягнута ў вайну. Пасля шэрагу перамог Княства спаткала страшэнная параза. У лютым 1563 г. войскі Івана Жахлівага узялі Полацк – самую моцную крэпасць на усходняй мяжы. Шлях на Рыгу і Вільню быў адчынены.

У гэтай сітуацыі палякі на Варшаўскім сейме у 1563 г. склалі дэкларацыю, дзе прапанавалі ВКЛ аб’яднацца у адзіную дзяржаву. Паслы Княства адмовіліся яе падпісаць, бо гэта азначала ліквідацыю самастойнага існавання.

Але польскі бок, жадаючы максымальна скарыстаць спыяльную сітуацыю, не намерваўся адступаць. Пачалася другая хваля намаганняў, у час якой палякі прымянілі тактыку “выкручвання рук”. Яны прапанавалі падпісаць дэкларацыю аб аб’яднанні без вайны і адначасова пачалі ідэалагічную апрацоўку літоуска-беларускай і украінскай шляхты. Яна уключала усабе наступныя пункты:

1. 7 чэрвеня 1563 г. кароль польскі і вялікі князь Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў прывілей, які ўраўняў у палітычных правах шляхту усіх хрысціянскіх канфесій (праваслаўных, католікаў, пратэстантаў).

2. Прапаганда з царкоўнага абмону “шляхетскіх вольнасцей” у Польшчы, разам з абяцаннем дараваць такія ж вольнасці і шляхце ВКЛ.

3. Абяцанне Жыгімонта ІІ Аўгуста, што будучы саюз будзе будавацца на “братэрскім разуменні” палякаў і літвінаў.

4. Абяцанне Жыгімонта ІІ Аўгуста і польскіх паноў дапамагчы ВКЛ у Лівонскай вайне.

Магнаты ВКЛ на чале з ваявовам віленскім і канцлерам М. Радзівілам Чорным выступілі супраць уніі. Але Віленскі сойм 1563 г., разглядзеўшы гэтае пытанне, выбраў дэлегацыю для перагавораў з Польшчай. Магнаты згадзіліся на гэта пры умове захавання самастойнасці ВКЛ. Перамовы цягнуліся некалькі лет, прычым польская агітацыя няўхільна узмацнялася, а у той жа час гарады і вескі ВКЛ руйнаваліся рускімі войскамі.

ВКЛ апынулася паміж двух агнёў. З аднаго боку, палякі, якія выкручвалі рукі ліцвінам, з другога – крывавы тыран Іван IV Жахлівы, які прапанаваў ВКЛ прыняць яго уладу і абяцаў захаваць за жыхарамі усе прывілеі. Але магнаты і шляхта добра разумелі, што верыць яму нельга: пасля здачы Полацка маскоўскія улады парушылі сваё слова аб гарантыях свабоды для палачан і пачалі іх масавую дэпартацыю ў Расію у якасці рабоў. У палон трапіў не толькі ваявода С. Давойна з сям’ей, але і праваслаўны епіскап Арсеній. Усе каталіцкія манахі, а таксамя яўрэі, якія адмовіліся прыняць хрышчэнне, былі забіты.

У такіх умовах 10 студзеня 1569 г.пачаўся Люблінскі сейм, які працягваўся амаль 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Палякі настойвалі на інкарпарацыі (адна дзяржава і адзін кароль, выбары якога павінны праходзіць у Польшчы), паслы ВКЛ на чале з падканцлерам А. Валовічам і падскарбіем І. Нарушэвічам стаялі за абарончы саюз і роўнасць. Яны жадалі, каб выбары адзінага кароля адбываліся на агульным сойме з роўнай колькасцю дэпутатаў ад кожнага боку, кароль каранаваўся і ў Польшчы і ў ВКЛ, а соймы праходзілі папераменна і ў Кароне і ў Княстве.

Ніхто не саступаў, пры гэтым і тыя і другія ў доказ сваёй праваты спасылаліся на адныя і тыя ж дакументы – Крэўскую і Гарадзельскую уніі. Калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін.

Тады польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча княства, польскія феадалы 5 сакавіка дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Мясцовая шляхта была згодна з гэтым, спадзяючыся на пашырэнне сваіх правоў і прывілеяў.

Паны-рада ВКЛ заявілі пратэст, тым больш, што паводле Статута ВКЛ, вялікі князь мог змяняць межы дзяржавы толькі са згоды Вальнага Сойма. Гэта была прамая здрада Жыгімонта Аўгуста сваёй дзяржаве, не апошнюю ролю ў якой адыграла яго маці – хітрая і мсцівая італьянка Бона Сфорца.

Але шляхта ВКЛ не падтрымала сваіх магнатаў, а кароль пазбавіў некаторых з іх дзяржаўных пасад і прыгразіў канфіскацыей маемасці, калі тыя не прысягнуць на вернасць Кароне польскай. Палякі ж прыгразілі заключыць ваенны саюз з татарамі і адабраць у шляхты ВКЛ усе прывілеі.

На працягу сакавіка – чэрвеня 1569 г. Падляшша, Валынь і Падолле былі ўключаны ў склад Польшчы, прычым паслы ад кожнай з анексаваных земель рабілі гэта паасобку. Тэрыторыя Вялікага княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель, прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска. У такіх умовах прадстаўнікі ВКЛ вымушаны былі зноў сесці за стол перамоў.

1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з ёй, ВКЛ і Польшча злучаліся ў адзіную федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую (па-латыні Rex Publica – агульная справа). Акт абвяшчаў роўнасць Польшчы (Кароны) і ВКЛ (Княства). На чале дзяржавы знаходзіўся польскі кароль (ён жа – вялікі князь літоўскі), якога пажыццева выбірала шляхта. Абранне павінна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя—у Кракаве. Асобныя сеймы для ВКЛ і Польшчы скасоўваліся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Пастановы, супрацьлеглыя уніі, скасоўваліся, ліквідавалася мытня паміж краінамі. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай знешняя палітыка.

Такім чынам, вынікам Люблінскай уніі стала стварэнне агульнай федэратыўнай дзяржавы з насельніцтвам 5,6 млн. і 990 тыс. км2 тэрыторыі. Праз дзвесьці год, у час першага падзелу Рэчы Паспалітай, на яе землях пражывала ужо 14 млн. чалавек. Люблінская унія стала кампрамісам паміж феадаламі Польшчы і ВКЛ, у выніку якой утварылася больш моцная дзяржава, якая у рэшту рэшт вышла пераможчай у Лівонскай вайне 1558 – 1582 гг.. Унія замацавала палітычнае адзінства абедзьвух краін, узмацніла працэсы іх эканамічнага і культурнага збліжэння. Шляхта ВКЛ захавала і нават пашырыла свае прывілеі, а магнаты, хоць і страцілі былыя пазіцыі у кіраўніцтве дзяржавы, але захавалі свае латыфундыі, дзяржаўныя пасады і палітычны уплыў.

Разам з тым, Люблінская унія аблегчыла паланізацыю беларуска-літоўскай шляхты і гараджан і шырако распахнула браму для наступу каталіцызма на землі ВКЛ. Не магла яна цалкам задаволіць і магнатаў, а таксама праваслаўнае насельніцтва, якія адразу ж пачалі шукаць зручны момант, каб аднавіць самастойнасць Княства.

Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралем. Заканадаўчым органам у ёй быў двухпалатны агульны парламент (Вальны сейм), які складаўся з вышэйшай палаты – Сената (Рады) і Пасольскай ізбы.

У Сенат уваходзілі найбольш знатныя феадалы ў колькасці каля 150 чалавек: магнатаў, вярхушкі цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, вярхоў каталіцкай царквы. Апошняя выконвала галоўную ідэалагічную функцыю, таму прымас рымска-каталіцкай царквы у РП – арцыбіскуп гнездзенскі – лічыўся першым сенатарам. (Ён жа выконваў абавязкі інтеррэкса – гэта значыць, зямяшчаў караля – у час бескаралеў’я). Другім сэнатарам РП таксама была духоўная асоба – арцыбіскупльвоўскі. Пры разгляданні спраў сенатары не галасавалі, а складалі “канклюзію” –прыходзілі да агульнага заключэння шляхам высказвання, па чарзе, пачыная з першага сенатара, свайго асабістага меркавання. Да гэтай “канклюзію” далучаўся і кароль.

Ніжэйшай палатай сейма была Пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на Вальным сейме. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.

Вальныя (агульныя) сеймы (іх яшчэ называлі кароннымі сеймамі) разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях Сената і Пасольскай ізбы. Разгледзеўшы адны і тыя ж пытанні паасобку, Сенат і Пасольская ізба сыходзіліся на агульнае пасяджэнне і ў выпадку, калі іх пастановы супадалі, яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закона.

У 1589 г. было уведзена правила аб тым, што усе пастановы кароннага сейма павінны прымаліся аднагалосна. Пры гэтым дзейнічаў прынцып liberum veto (свабоднага вета), калі група дэпутатаў альбо адзін з іх мог сказаць “не дазваляю”, пасля чаго дзейнасць сейма прыпынялася, а усе прынятыя на им раней пастановы касаваліся. Liberum veto лічыўся адной з важнейшых “залатых шляхецкіх вольнасцей”, гарантаваўшых права шляхты, але на практыцэ гэта дазваляла магнатам блакіраваць нежаданыя для іх пастановы, а таксама дало магчымасць замежным дзяржавам умешвацца ў справы РП.

У першыню Liberum veto было прыменена ў 1652 г., а ў 1666 г. пашырана і на ваяводскія сеймікі. Гэта права паралізавала дзяржаўную уладу РП. Не здарма сярод сучаснікаў была шырако распаўсюджана пагаворка: “Польска нежондом стоі”. У перыяд з 1652 па 1764 гг. з 55 сеймаў было сорвана 48. Толькі Канстытуцыя 3 мая 1791 г. адмяніла прынцып Liberum veto.

На чале выканаўчай улады стаяў кароль, які выбіраўся пажыццева з прадстаўнікоў адной дынастыі (Ягелонаў, Ваза, Саксонскай). Пры абранні караля таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, “паспалітае рушанне”, склікаў сеймы, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады; але яго улада з цягам часу усе больш і больш абмежоўвалася Каралеўскай радай.

З кожным прэтэндэнтам на трон заключаўся Pacta conventa – дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны “Генрыхавы артыкулы”, згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне, самастойна весці адносіны з замежнымі дзяржавамі і нават прызначаць сабе пераемніка. Акрамя гэтага, ён павінен быў кожныя два гады склікаць Вальны сейм і абавязваўся мець пры сабе пастаянную Каралеўскую раду з 16 сенатараў (з 1641 г. – з 28 чалавек).

Каралеўская рада ажыццяўля фактычнае кіраўніцтва дзяржавай і нават асабістаым жыццем караля. Пры гэтым кожны новы кароль РП пры абранні на пасаду складаў асабістае пагадненне за шляхтай: гарантаваў ёй захоўванне усіх “залатых шляхецкіх вольнасцей”, а таксама прымаў дадатковые абавязкі. Напрыклад, трансільванскі князь Стафан Баторый у 1575 г. абавязаўся весці Лівонскую вайну з Масквой на уласные грошы.

Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім дагаварным абавязкам, шляхта мела права склікаць канфедэрацыі (саюзы ўзброенай шляхты) і пачаць рокаш – узброенае паўстанне супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі легальнай формай феадальнай анархіі.

У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ён склікаў сеймы для абрання новага караля: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сейме склікалася канфедэрацыя, што выключала права Liberum veto і прызначалася месца элекцыйнага сейма. На элекцыйным сейме адбываліся выбары новага караля і складаліся “Pacta conventa”. Пасля выбараў кароль атрымліваў дыплом аб элекцыі (выбранні). На каранацыйным сейме кароль прыносіў прысягу захоуваць усе права шляхты і “Pacta conventa”, пасля чаго адбывалася урачыстая каранацыя ў Вавелі (Кракаўскім касцеле) і арцыбіскуп Гнездзенскі уручаў каралю знакі улады: карону, скіпетр, кальцо.

Пануючым класам Рэчы Паспалітай з’яўляліся феадалы-землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. Толькі яны мелі права валодаць зямлёй. Асоба шляхціча і яго маёмасць была недатыкальна. Шляхціца мог судзіць толькі шляхецкі суд, і без доказу яго віны шляхціч не мог быць пакараны.. Уся шляхта фармальна была роўна перад законам і свабодная ад налогаў. Адзінай павіннасцю яе з’яўлялася вайсковая служба. Усе права і прывілеі шляхты былі замацаваны у Статутах ВКЛ 1529. 1566 і 1588 гг.

У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. Духавенства збірала дзесяціну з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі вышэйшага кліру ўваходзілі ў склад сената. Усе іншыя сасловія РП (мяшчане, сяляне) ніякіх правоз не мелі. У прыгнечанам стане знаходзілася і праваслаўная царква.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных