Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лекцыя 12. ПЕРАМОГА КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 1 страница




І ШЛЯХІ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

Пытанні

1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917 г.

2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе.

3. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі.

4. Скліканне і вынікі працы Ўсебеларускага з'езда.

5. Барацьба Савецкай улады супраць І Польскага корпуса

і германскага наступлення ў студзені-лютым 1918 г.

6. Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР

7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР.

8. Утварэнне СССР. Месца БССР у складзе СССР.

1. Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае ста­но­віш­ча ў Расіі працягвала аб­вас­т­рац­ца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае фун­к­цы­я­на­ван­не прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспада-рчай пра­дук­цыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэ­фі­цы­ту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асаб­лі­ва працоўныя масы выказвалі вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення да­ра­гоў­лі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы паме-шчыцкай і дзяржаўнай ма­ё­мас­ці, чым яшчэ больш абвастрылі сацы-яльна-эканамічны крызіс у кра­і­не.

23 верасня Створаны Часовы Савет Рэспублікі (Перадпарламент) зацвердзіў склад новага, чацвёртага кабінета міністраў з удзе­лам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся А. Керанскі. Грамадскасць успрыняла гэтыя прызначэнні без спадзя­ван­няў на пе-рамены да лепшага. Ленінцы сталі адкрыта патрабаваць перадачы ўла-ды Саветам. З гэтай нагоды мінскія бальшавікі стварылі больш чым 50-тысячную ар­га­ні­за­цыю пад старшынствам А. Мяснікова. Моцным цэнтрам бальшавізму стаў Мін­с­кі Савет. Вялікі ўклад у яго ўмацаван-не ўнеслі А. Мяснікоў, В. Кнорын, І. Лю­бі­маў, К. Ландэр і інш.

Бо­ль­шасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзява-лася на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ва­ен­ным шляхам, па сутнасці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка гра­мад­с­т­ва прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Ўс­та­ноў­чы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі бе­ла­рус­кія

арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных час­цей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці ма­бі­лі­за­ва­ныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зям­лі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках.

Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сут­нас­ці, яго нявызначанасць з’яўлялася адной з прычын хранічнай па­лі­тыч­най няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Ся­лян­с­кія Саветы і зямель-ныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху арга-нізаваныя формы. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяр­жа­ве хлеб па так званых «цвёрдых», нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяр­жаў­ная хлебная манаполія падрывалася, і харчовае забеспячэнне га­рад­с­ко­га насельніцтва і салдат фронта стала рэзка пагаршацца.

Рабочае пытанне не набыло такой вас­т­ры­ні. Па-ра­ней­ша­му най-большым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся мен­ша­ві­кі і бун-даўцы. Выйсце з цяжкога становішча яны бачылі ў вы­дан­ні законаў аб абмежаванні свавольства фабрыкантаў і ўста­ля­ван­ні дзяржаўнага кан-тролю над вытворчасцю і размеркаваннем.

Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спы­ніць інфляцыю, дарагоўлю і г.д. выклікала натуральнае не­за­да­ва­ль­нен­не працоўных, але масавага антыўрадавага ру­ху ў краіне не назі-ралася. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вырашэнне ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента. У кастрычніку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груп кандыда-таў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам прыходу да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдац-кіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Ўсера-сійскі з’езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе бур-жуазнай дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Са-веты Беларусі і час­ці Заходняга фронту.

Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. У. Ленін, які знаходзіўся на не­ле­га­ль­ным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Пет­раг­радзе, накіраваў ЦК РСДРП(б) ліст, у якім запатрабаваў не­ад­к­лад­на ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. Бальшавіцкі лідэр слушна заў-важаў, «што на чарзе ста­яць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з’ездамі, хаця б на­ват з’ездамі Саветаў, а выключна народамі, ма-сай, барацьбой уз­б­ро­е­ных мас». 24-25 кастрычніка па камандзе Пе-траградскага Савета ат­ра­ды рабочых і салдат на чале з Ваенна-рэва-люцыйным камітэтам пачалі зай­маць стратэгічныя пункты горада.

Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітыч-ныя сі­лы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Ча­со­ва­га ўрада і ўсталявання ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і ся-лянскіх дэ­пу­та­таў.

2. У ноч на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе атрадамі сал­дат, матросаў і рабочых былі заняты масты, вакзалы, Цэнтральная тэ­ле­фон­ная станцыя, тэлеграф, паштамт. У 10 гадзін раніцы Ў. Ленін на­пі­саў адозву «Да грамадзян Расіі!» аб нізлажэнні Часовага ўрада і пера-ходзе ўлады да ВРК Петраградскага Савета. У Смольным інстытуце, дзе размяшчаўся штаб бальшавікоў, у 2 гадзі­ны 35 мін. адкрыўся сход дэпутатаў Петраградскага Са­ве­та з удзелам У. Леніна, які выступіў з прамовай аб за­да­чах рабочай і сялянскай рэвалюцыі. У 22 гадзiны 40 хвiлiн тут па­чаў працу II Усерасiйскi з’езд Саветаў рабочых i салдац-кiх дэпутатаў. Сва­іх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з’яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi усiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. У. Леніна на пасяджэнні не было: ён быў за­ня­ты заключным этапам паўстання.

Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных, галоўным чынам эсэры, мен­ша­ві­кі і бундаўцы, у знак пратэсту пакiнулі з’езд. Бальшавік А. В. Луначарскі абвясціў адоз­ву «Рабочым, салдатам і сялянам!», дзе гава-рылася аб узяцці з’ез­дам улады ў свае рукі, аб змесце праграмы буду-чага Савецкага ўрада з пра­па­но­вай неадкладнага мiру, перадачай зя-мель у раcпараджэнне зя­ме­ль­ных камiтэтаў, дэмакратызацыяй армii, рабочым кантролем над выт­вор­час­цю, своечасовым склiканнем Уста-ноўчага сходу, вы­ра­шэн­нем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на са­ма­выз­на­чэн­не. Улада на месцах мусiла перайсці да Саве-таў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў.

На другім пасяджэнні з’езда 26 кастрычнiка, распачатым у 21 га-дзі­ну, слова для дакладу па пытанні аб міры было прадастаўлена Ў. Леніну. Пасля ўступу ён зачытаў тэкст Дэк­рэ­ту аб міры, у якім савецкі ўрад прапаноўваў усім ваяваўшым на­ро­дам і іх урадам пачаць неад-кладныя перагаворы аб справядлівым (без анексій і кантрыбуцый) мі-ры. Дакумент быў пры­ня­ты аднагалосна.

Пад час дакладу па другім пытанні Ў. Ленін зачытаў тэкст Дэкрэ-та аб зямлі, які грун­та­ваў­ся на эсэраўскім аграрным праекце «сацыя-лізацыі». Да­ку­мент быў прыняты большасцю галасоў супраць 1 і 8 ус-трымаўшыхся.

Пры фарміраванні асноўнага органа ўлады было пастаноўлена «стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Ўстаноўчага схо­ду часовы рабочы i сялянскi урад, якi будзе звацца Саветам На­род­ных Камiсараў». У яго ўвайшлі бальшавікі на чале з У. Леніным.

Ва Ўсерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (УЦВК) – свайго кшталту вяр­хоў­ны заканадаўчы і ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал. на шматпартыйнай аснове пад старшынствам Л. Б. Каменева (з 8 лістапада – Я. М. Свярдлова).

Ва ўмовах недастатковай інфармаванасці аб падзеях асноўная ма-са насельнiцтва Расiйскай рэспублiкi, успрыняла звесткі аб штурме Зiмняга i г. д. як чарговую спробу бальшавiцкага перавароту, які па-грозу за­ва­ё­вам рэвалюцыі. Так, 25 кастрычніка ў ста­лі­цы ўзнік Камі-тэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі, які аб’яднаў па­лі­тыч­ных пра-ціўнікаў бальшавікоў.

Са свайго боку 27 кастрычніка ленінскі СНК выдаў дэкрэт»Аб дру­ку», скiраваны супраць апазіцыйнай прэсы, і заклікаў рабочых, сал­дат і сялян на барацьбу супраць контррэвалюцыі. Неўзабаве па ўсёй краіне пад уз­дзе­ян­нем дэкрэтаў аб міры і зямлі, іншых адозваў і заклікаў Саветы, вайсковыя камітэты, іншыя аб’яднанні салдат і пра­цоў­ных сталі заяўляць аб падтрымцы «рабоча-сялянскай рэвалюцыі».

Такім чынам, паўстанне салдат і матросаў сталічнага гарнізона і атрадаў рабочай Чырвонай гвардыі, падрыхтаванае партыяй бальша-вікоў, ліквідавала ўладу Часовага ўрада і абвясціла аб радыкальных зменах ва ўнутранай і знешняй палітыцы Расійскай рэспублікі ў інта-рэсах працоўных.

3. Звесткі аб паўстанні ў Петраградзе былі ўспрыняты грамад-скасцю як пагроза Ўстаноўчаму сходу і небяспека грамадзянскай вай-ны. У Мінску яны былі атрыманы 25 кастрычніка каля 11 гадзін рані-цы, а апоўдні лідэры «рэвалюцыйнай дэмакратыі» з мэтай захавання парадку выказаліся за ўтварэнне Камітэта выратавання рэвалюцыі (КВР). Такія ж пастановы прынялі Саветы і партыйныя ка­мі­тэ­ты Вi-цебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Бабруйска, Вiлейкi, Слуцка, Магiлё-ва, Мсцiслава i iнш. Сiгналам да выступлення бальшавікоў тыле i на фронце сталi пастановы ІІ Ўсерасійскага з’езда аб пераходзе ўлады да Саветаў i армейскiх камiтэтаў. Так, 26 кастрычнiка ў Мінску бальша-вікамі быў распаўсюджаны загад № 1 аб пераходзе ўлады ў го­радзе і наваколлях да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Да тысячы сал-дат былі выз­ва­ле­ны з турмы, узброены і разам з асобнымі часцямі гар-нізона ўключаны ў Першы Рэ­ва­лю­цый­ны iмя Мiнскага Савета полк.

Наяўнасць узброеных сіл даз­во­лі­ла бальшавiкам усталяваць цэн-зуру друку і кантроль над пош­тай, тэлеграфам, збройнымi майстэрня-мi i нават штабам фронту. У мэ­тах умацавання і пашырэння сваёй ула-ды яны стварылi Ваенна-рэ­ва­лю­цый­ны камiтэт (ВРК) на чале з А. Мяснiковым. Але 27 кастрычніка Выканаўчы камiтэт Заходняга фрон-та выклікаў у горад казакоў Каўказскай дывiзii і прымусіў кіраўнікоў Савета перадаць уладу КВР, які аб’яднаў усе сацыялістычныя партыі. Кіраўнікі Мінскага Савета пагадзіліся прызнаць яго поўнаўладдзе, але на справе звярнуліся на фронт за дапамогай. Цэнтрам iх канспiратыў-най дзейнасцi зрабiўся ВРК Заходняга фронту.

У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў таксама не прызналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Па сутнасцi, усе яны ўвайшлі ў мясцовыя КВР і пе­рат­ва­ры­лі­ся ў апазi-цыйныя новай уладзе цэнтры. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшы-ся з нежаданнем Саветаў прызнаць уладу СНК, прымалi захады для iх роспуску або пераабрання з тым, каб новы склад дэпутатаў узяў на сябе ўладныя функцыi.

Звесткi аб паражэннi 30 кастрычніка пад Петраградам верных А. Ке­ран­с­ка­му часцей дазволiлi мiнскiм бальшавiкам дзейнiчаць больш ра­шу­ча, а менавiта выклiкаць з фронта узброеную падмогу, у тым лi-ку блiндзiраваны цягнiк, якi прыбыў у горад у ноч на 2 лiстапада. 2 лiстапада, увечары на пашыраным пасяджэннi Мінскага Савета А. Мясніковым было абвешчана аб аднаўленні Савецкай улады. Ас­ноў-ныя рычагi кiравання горадам засяродзiлiся не ў Савеце, а ў ВРК Заходняга фронту (старшыня К. Ландэр).

4-5 лістапада заходнефрантавы і губернскі камісары склалі паў­на­моц­т­вы, а галоўнакамандуючы Заходнім фронтам заявіў аб сва­ёй ла-яльнасці ВРК. У тых умовах перастаў дзейнічаць і КВР. Такім чы­нам, мінскім бальшавікам удалося перамагчы сваіх палітычных пра­ціў­ні­каў і ўсталяваць Савецкую ўладу ў Мінску, Мінскай і частцы Ві­лен­с­кай губ., а таксама на Заходнім фронце. Яе ўмацаванню паспрыяла ад-хіленне генерала П. Балуева ад га­лоў­на­ка­ман­да­ван­ня, узросшая баль-шавiзацыя армейскiх i iншых камiтэтаў. Так, ужо ў першай палове лiстапада адбылося пераабранне Армейскiх камiтэтаў у II i Х армiях i улада поўнасцю скан­цэн­т­ра­ва­ла­ся ў ВРК на чале з бальшавiкамi (ад-паведна) М. У. Рагазiнскiм i В. I. Яркiным. Толькi у III армii працэс бальшавiзацыi некалькi запаволiўся, паколькi армейскi з’езд адразу не прызнаваў поў­наў­лад­дзя ленінскага СНК, а «выказаўся за стварэнне аднароднага сацыялicтычнага мiнiстэрства».

КВР па ўсёй Беларусі гублялi уплыў i распадалiся. А пераход ула-ды да ВРК стварыў магчымасць для арганiзацыi Савецкай улады ў ма-штабе губерняў i нават усёй «Паўночна-Заходняй вобласцi». Так, 18–

20 лiстапада дэлегаты ІІІ сялянскага з’езда Мінскай і Віленскай губ., галоўным чынам вайскоўцы, прынялi рэзалюцыю у падтрым-ку СНК i яго дэкрэтаў, i абралi новы Выканком Савета ў лiку 35 чал.

Падобным чынам 19 лістапада адбываўся II з’езд Саветаў Паў-ночна-Заходняй вобласцi у Мінску. Нягледзячы на прадстаўніцтва дэ-легатаў то­ль­кі трэці iснаваўшых Саветаў, арганiзатары-бальшавiкi ад iмя ўсёй За­ход­няй вобласцi вынеслi рэзалюцыi у падтрымку СНК, яго дэк­рэ­таў i абралi Выканком з 35 чал.

II Франтавы з’езд, якi адбыўся 20-25 лiстапада ў Мiнску пад стар-шынствам А. Мяснiкова, таксама выказаўся ў падтрымку ленінскага СНК і яго дэкрэтаў і абраў новы Выканкам са 100 чал. на чале з А. Мяс­ні­ко­вым. 26 лiстапада адбылося першае пасяджэнне членаў вы­кан­ко­маў трох з’ездаў, на якiм быў створаны вышэйшы ор­ган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал. пад старшынствам М. Рагазінскага. Удзельнiкi пасяджэння такса-ма сфармiравалi рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Ка-мiсараў Заходняй вобласцi i фронту (старшыня – К. Ландэр). Юрыс-дыкцыя СНК распаўсюджвалася не на ўсю свабодную ад акупацыi Бе-ларусь, а толькi на Мiнскую i частку Вiленскай губ., а таксама на За-ходнi фронт.

У Вiцебску Саветы не падтрымалi СНК, таму былі распушчаны. Са стварэннем новага рабоча-салдацкага Савета да яго перайшла ўла-да ў горадзе i павеце. Вышэйшым уладным органам губернi з’яўляўся ВРК. 12 снежня Вiцебскi губернскi з’езд Саветаў выказаў падтрымку ленiнскаму СНК, а таксама абраў орган улады ў асобе губернскага Са-вета (старшыня В. Чунчын) з 65 чал., у тым лiку 55 бальшавікоў.

На Магiлёўшчыне стварэнне органаў Савецкай улады зацягвала-ся з прычыны слабай апоры бальшавiкоў у губернскiм цэнтры. Толькі пасля ліквідацыі духонінскай Стаўкі 14 студзеня 1918 г. пасля правя-дзення рабоча-салдацкага і сялянскага з’ездаў быў абраны выканкам губернскага Савета пад старшынствам левага эсэра М. Гольмана.

На выбарах ва Ўстаноўчы сход па Віцебскай, Мінскай і Заходне-франтавой акругах перамаглі бальшавікі, і толькі па Магілёўскай эсэ-ры. Але большасць выбаршчыкаў па ўсёй краіне (58%) аддала свае га-ласы менавіта за эсэ­раўскi спiс – 58 %, выказаўшы такiм чынам сваю прыхiльнасць не рэвалюцыйным, а рэфармiсцкiм метадам у вырашэн-нi наспелых праблем. Невыпадкова Ў. Ленін, Л. Троцкі, А. Мяснікоў,

В. Кнорын і інш. бальшавіцкія лідэры распачалі актыўныя за­ха­ды, скiраваныя на ўкараненне ў рабочыя і салдацкія масы пе­ра­ка­нан­ня аб прыярытэце пралетарскай дыктатуры перад «буржуазным парламен-там». І калі 5 студзеня 1918 г. дэлегаты Ўстаноўчага схода адмовіліся галасаваць за «Дэкларацыю правоў працоўнага i эксплуатуемага наро-да» і тым не прызналі законнасць дэкрэтаў Савецкай улады, то баль-шавікам нічога не заставалася, як разагнаць яго.

Такім чынам, ша­нец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў расійскім грамадстве быў страчаны. Улада зас­та­ла­ся ў руках бальша-віцкага СНК, але краіна ўсё больш і больш уцяг­ва­ла­ся ў грамадзян-скую вайну.

4. Узброенае паўстанне ў Петраградзе выклікала непакой бела-рускіх дзеячаў за лёс Беларусі. У прыватнасці, пасля аб­веш­ча­на­га Дэ-крэтам аб міры выхаду Расіі з вайны яе заходнія губерні маглі застац-ца пад германскай акупацыяй. 27 кастрычніка ў «Грамаце да Беларус-кага Народу» і звароце «Да ўсяго Народа Бе­ла­рус­ка­га» выканкомы ВБР, ЦВБР i вай­с­коўцаў-беларусаў Заходняга фронту выступiлi з за-клiкам «узяць у свае рукi упраўленне сваiм краем, каб здзейснiць свае неадкладныя гiстарычныя задачы». З гэтай нагоды паведамлялася аб скліканні 5 снеж­ня 1917 г. Усебеларускага з’езда для абвяшчэння Бе-ларускай дэ­мак­ра­тыч­най рэспублiкi, «спаянай з Вялiкаросiяй i iншымi суседнiмi Рэспублiкамi Расii на аснове федэрацыi», і абрання ўласнага органа ўла­ды – Краёвай Рады.

Другi цэнтр нацыянальных сiл утварыўся ў Петраградзе, дзе гру-па бе­ла­рус­кіх прадстаўнікоў, прыехаўшых на ІІ Ўсерасійскі з’езд ся­лян­скіх дэпутатаў, аб’ядналася ў Беларускi Абласны камiтэт (БАК) пад стар­шын­с­т­вам Я. Канчара. 17 лiстапада ў сваёй дэкларацыi БАК заявіў аб гатоўнасцi узяць на сябе арганiзацыю руху «ў мэтах стварэн-ня гарантыi захавання i цэласнасцi аўтаномнай Беларусi». Кіраўніц-тва ка­мі­тэ­та запэўніла камісара па справах нацыянальнасцяў СНК І. Джу­гаш­ві­лі (Сталіна) у прызнанні Савецкай улады і атрымала на па-трэбы Ўсе­бе­ла­рус­ка­га з’езда 50 000 руб.

У першых чыслах снежня 1917 г. дэлегаты сталі з’яз­д­жац­ца ў Мінск. 14 снежня на з’ездзе сабралася самае вялiкае з ча­су Лютаўскай рэвалюцыi прадстаўнiцтва ад арганiзацый i устаноў Беларусi – усяго 1 872 чал., з якiх 1 167 мелi пра­ва рашаючага голасу. Асноўная маса дэлегатаў складалася з сялян. Сярод нешматлікай часткі партыйцаў пераважалі эсэры i грамадоўцы. Прэзiдыум узначаліў I. Серада).

Выказаная арганізатарамі з’езда патрэба ў нацыянальным самавы-з­на­чэн­ні беларусаў не выклікала пярэчанняў. Асноўная маса дэлегатаў выказалася ў падтрымку праекта аб на­дан­ні Беларусі палітычнай аўта-номіі (з уласным органам улады – Кра­ё­вай Радай) у складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Краёвай Радзе (Савету рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў) належала склiкаць Беларускi Устаноўчы сход i паслаць дэлегатаў на мiрную кан­фе­рэн­цыю.

Няўдалыя спробы ба­ль­ша­ві­коў і іх памагатых раскалоць з’езд і сарваць планы па ўста­ля­ван­ні нацыянальнай улады на савецкай аснове прымусіла СНК Заходняй вобласці і фронта ў ноч з 17 на 18 снежня пайсці на гвалтоўны разгон з’езда. К. Ландэр, В. Кнорын і іншыя дзе-ячы патлумачылі гэтую акцыю «жаданнем бе­ла­рус­ка­га з’езда ства-рыць у краi сепаратна паралельную нацыяналiстычную ўладу i непад-парадкаваннем iснуючай уладзе Саветаў«.

Такiм чынам, нягледзячы на дэклараванае ленiнскiм урадам права на­ро­даў на самавызначэнне, мінскія бальшавiкi зрабiлi усё магчымае для та­го, каб прадухiлiць яго ажыццяўленне Ўсебеларускім з’ездам. Iдэйным абгрунтаваннем такой палiтыкi з’яўлялася прынцыповае па­ла­жэн­не РСДРП (б) аб тым, што вырашэнне нацыянальнага пытання павiнна быць падпарадкавана найперш класавым iнтарэсам пра­ле­та­ры­я­ту i бяднейшага сялянства. Па-за межамі такога падыходу любая актыўнасць нацыянальных арганiзацый успрымалася бальшавікамі выключна негатыўна. У гэтай сувязі разгон Усе­бе­ла­рус­ка­га з’езда меў глыбокія наступствы. Па-першае, зрыў мін­с­кі­мі бальшавікамі спроб беларускіх дзеячаў дамагчыся палітычнай аў­та­но­міі Беларусі ў скла-дзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі запаволіў працэс аб’яднання беларусаў і рускіх у адзі­най дзяржаве. Па-другое, беларускія дзеячы не адмовіліся ад ідэі афар­м­лен­ня нацыянальнай дзяржаўнасці, але бы-лі вымушаны ўзяцца за яе рэалізацыю на іншай – нацыянальна-дэма-кратычнай аснове

5. Органы Савецкай улады на Беларусі сутыкнуліся з непадпарад-каваннем ім польскай грамадскасці. Так, польскiя землеўладальнiкi не прызнавалi за­кон­най сiлы дэкрэта аб зямлi і ў мэтах абароны сваёй ма-ёмасці звяр­та­лі­ся за дапамогай да суайчыннікаў з І Польскага корпу-са на чале з генералам І. Доўбар-Мусніцкім. Гэтая вайсковая адзінка складалася з 25 тыс. конніцы і пяхоты і бачыла сваё прызначэнне ў абароне інтарэсаў Польшчы і яе грамадзян. З гэтай нагоды паветах легiянеры праганялi прадстаўнікоў Савецкай улады, якія прыходзілі канфіскоўваць ма­ён­т­кі памешчыкаў-палякаў.

Са свайго боку савецкае ваеннае камандаванне аддало загад шта-бу І Польскага кор­пу­са сканцэнтраваць свае часці ў раёне Рагачоў-Жлобін-Бабруйск, а з 27 лістапада правесці ў іх дэмакратызацыю – выбары салдацкіх камітэтаў. Генерал І. Доўбар-Мусніцкі праігнара-ваў апошні загад, спасылаючыся на прынцып неўмяшальніцтва Расіі ў польскія справы.

Маючы на ўвазе магчымасць узброенага сутыкнення з легіянера-мі, камандуючы Заходнім фронтам А. Мяснікоў і камісар па польскіх справах С. Гельтман прадпрынялі шэраг папярэдніх захадаў. Па-пер-шае, імі пачалося фарміраванне лаяльных Савецкай уладзе «Польскіх рэвалюцыйных батальёнаў». Па-другое, часці І Польскага корпуса па-збаўляліся харчовага забеспячэння. Па-трэцяе, 4 студзеня 1918 г. у Мiнску былi арыштаваны асобныя кіраўнікі Начполя – кіруючага цэн-тра польскіх вайскоўцаў. Па-чацвертае, бальшавiцкія газеты разгар-нулі кампанiю па дыскрэдытацыі корпуса як «панскай польскай армiі, якая ўстала на бок буржуазii».

12 студзеня генерал І. Доўбар-Муснiцкi накiраваў А. Мяснiкову тэ­лег­ра­му з паведамленнем аб пачатку баявых дзеянняў. 13 студзеня легіянеры захапілі Рагачоў, а 23 – Бабруйск. Імкнучыся пазбегнуць кравапраліцця, 20 студзеня савецкае камандаванне аддала загад аб расфарміраванні корпуса, а ўсе звольненыя запрашаліся на службу ў «сацыялістычную Чырвоную Армію». Сам жа Доўбар-Мусніцкі абвя-шчаўся па-за законам. У вынiку прадпрынятых захадаў часцi корпуса змен­шыліся з 27 да 12 тысяч. Аднак на­ват пасля колькаснага змян-шэння яго баяздольнасць заставалася да­во­лі высокай, таму савецкім кі­раў­ні­кам даводзілася фарміраваць дадатковыя сілы, узбройваць ся­лян Барысаўскага, Гомельскага, Ігуменскага, Рагачоўскага, Слуцкага па­ве­таў. Вялікую дапамогу Савецкай уладзе аказалі фарміраванні ла­тыш­с­кіх стралкоў, якія 31 студзеня выбілі легіянераў з Рагачова. Але прад­п­ры­ня­тая савецкім камандаваннем спроба канчатковай ліквідацыі рэш­т­каў корпуса скончылася паражэннем іх часцей пад Асі­по­ві­ча­мі 19 лютага 1918 г. Развіццё падзей была абумоўлена па­ру­шэн­нем пера-мір’я германскімі войскамі і іх наступленнем на Савецкую Расію. Да­лей­шая дзейнасць корпуса ўзгаднялася з германскім камандаваннем.

Такім чынам, М. Крыленка, А. Мяснікоў і інш. не здолелі выра-шыць канфлікт на беларускіх землях, які перарос у ачаг грамадзянскай вайны з людскімі ахвярамі і ве­лі­зар­ны­мі матэрыяльнымі стратамі.

Распачаўшы ваенныя дзеяннi суп­раць Польскага корпуса, кiраў-нiкi Стаўкi i Заходняга фронту не баялiся страцiць у яго асобе стратэ-гiчнага саюзнiка ў барацьбе супраць Германii, паколькi спадзявалiся на заканчэнне вайны, на сусветную рэвалюцыю і г.д. Гэтая палітыка мела яшчэ больш катастрафічныя наступствы і не толькі для Беларусі, а для ўсёй Расійскай рэспублікі. Як вядома, адным з першых крокаў новай улады ў асобе II з’езда Саветаў стала прыняцце дэкрэта аб міры. У адпаведнасцi з ім, ленінскі СНК прапаноўваў усiм ваяваўшым кра-iнам, i у першую чар­гу – Англii, Францыi i Германii, пачаць перагаво-ры аб заключэннi дэ­мак­ра­тыч­на­га мiру. 7 лістапада СНК запатрабаваў ад ваеннага камандавання ра­сій­с­кіх узброеных сіл прыступiцца да мiрных перагавораў з працiўнiкам. Але выконваўшы абавязкi вярхоў-нага галоўнакамандуючага генерал М. Духонiн адмовiўся выканаць гэтае патрабаванне і таму быў ад­хі­ле­ны ад пасады. Новым вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны прапаршчык М. Крыленка. Але Стаўка па-ранейшаму выказвала не­пад­па­рад­ка­ван­не ленінскаму СНК. Невыпадкова таму 13 лістапада М. Крыленка ў сваiм загадзе па армii i флоту абвясціў М. Духонiна «ворагам народа» і 19 лістапада з атрадамі рэвалюцыйных сал­дат і матросаў заняў Магілёў. 20 лістапада ў Брэст-Лiтоўску пачалiся мiрныя перагаворы, але падпісанае 2 снеж-ня перамiр’е памiж Расiяй i краiнамi аўстра-германскага блоку было стрымана сустрэта «рэвалюцыйнай дэмакратыяй». На думку эсэраў-скага лідэра В. Чарнова, не «шкурны» сепаратны, а сапраўдны дэма-кратычны мір мог прынесці толькі Ўстаноўчы сход.

Між тым на ўсіх франтах праз увядзеннe прынцыпу абрання ка-мандзiраў была канчаткова разбурана старая сiстэма кiравання войска-мi. Наўмысны развал арміі тлумачыўся не толькi адсутнасцю патрэбы ва ўзброеных сiлах у сувязi з меўшым адбыцца заключэнем мiру, але i iх небяспекай для бальшавiцкага кiраўцтва ў выпадку, калi б яно не выканала абяцання скончыць вайну. У той самы час перамога Cавец-кай улады cтала магчымай, калi частка бальшавiзаваных вайскоўцаў, пакiнуўшых фронт, зрабiлася яе ўзброенай апорай у тыле «Зараз наша задача, – казаў М. Крыленка пасля падпісання перамір’я, – справiцца з ворагам мiру ўнутры сваёй краiны». З гэ­тай нагоды, адначасова з роспускам старой армii бальшавіцкае кі­раў­ніц­т­ва iмкнулася захаваць асобныя яе часцi або зводныя каманды.

На пачатку студзеня 1918 г. Мiнскi Савет пастанавiў сфармiра-ваць улас­ную Чырвоную гвардыю выключна з бальшавiкоў i левых эсэраў. Маг­чы­масць стаць чырвонагвардзейцам набывалі тыя рабо-чыя, хто меў рэ­ка­мен­да­цыю ад сацыялiстычных партый i прафсаюзаў, якiя прызнавалi уладу Саветаў. У Віцебску фармiраваннем Чырвонай гвардыi займаўся ВРК. У яе шэрагi запрашалiся партыйныя рабочыя i сяляне. Бес­пар­тый­ныя маглi запiсацца па рэкамендацыi 2 бальшаві-коў. На такіх жа ўмовах ад­бы­ва­ла­ся фарміраванне атрадаў у Полацку, Бабруйску і інш. гарадах. 15 студзеня СНК РСФСР абвясцiў аб ства-рэннi дабраахвотнай Рабоча-Ся­лян­с­кай Чырвонай Армiі. Крытэрыямi адбору ў яе з’яўлялiся сацыяльнае па­ход­жан­не (працоўныя класы), ад-данасць Савецкай уладзе і iдэалам сацыялiзму, а таксама гатоўнасць iх абараняць. Патрэба Савецкай ула­ды ў новай армii зрабiлася асаблiва вострай у сувязi з пашырэннем i павелiчэннем ачагоў узброенага суп-раціўлення на Ўкраiне, Урале i г. д. На Беларусi пэўную небяспеку ёй уяўляў І Польскi корпус. На гэтым фо­не пагроза з боку германскіх войск здавалася неістотнай. Бальшавiкi Беларусi падзялялi пазiцыю Л. Троцкага – «вайны не весці, міру не пад­піс­ваць, армію распусціць», за-нятую iм на перагаворах у Брэст-Літоўску.

Вынiкам недальнабачнай палiтыкi ленінскага ўрада стала аднаў-ленне аўстра-германскiмi войскамi маштабнага наступлення ад Бал-тыйскага мора да вусця Дуная. 22 лютага быў распаўсюджаны зварот Л. Троцкага «Сацыялiстычная Айчына ў небяспецы», якi меў на мэце ўзняць патрыятычны рух расiйскiх вайскоўцаў i усiх грамадзян суп-раць захопнiкаў. Гэты дакумент застаў Аблвыкамзах і iншыя ўстановы Беларусі ўжо ў Смаленску. Iх кiраўнiцтва нават не здзейснiла спробы арганiзаваць абарону Мiнска або эвакуiраваць усе каштоўнасцi.

У iншых губернскiх i павятовых цэнтрах Беларусi для ар­га­ні­за-цыі абароны спатрэбiлася ўтвараць надзвычайныя органы, нак­ш­талт Рэвалюцыйнага штаба ў Віцебску. 20 лю­та­га ў Магiлёве быў створаны Вярхоўны ваенны Савет, праз 2 дні рэ­ар­га­нізаваны ў губернскі ВРК. З наблiжэннем немцаў яго кіраўнікі, а таксама бальшавiкi Полацка і Го-меля папросту збеглі. Разлiк бальшавiцкага кiраўнiцтва на масавае ўс-тупленне працоўных у шэрагi Чырвонай гвардыi сябе не апраўдаў. Ус-прымаючы ўладу Саветаў як уладу бальшавiкоў, рабочы клас у сваёй большасцi не выказаў жадання ўдзельнiчаць нi у грамадзянскай вайне, нi у абароне «сацыялiстычнай Айчыны». Па сутнасцi, нiдзе на Белару-сi (акрамя, бадай, паўночнай Вiцебшчыны) працiўнiк не сустрэў сур’ёзнага супрацiўлення, паколькi у бальшавiцкага кiраўніцтва не знайшлося для гэтага нi сiл, нi сродкаў.

Такім чынам, iмкненне бальшавікоў распалiць сусветную рэва-люцыю справакавалі кай­зе­раў­с­кую Германiю да аднаўлення ваенных дзеянняў cупраць Расii. Германскае наступленне завяршыла канчатко-вае разлажэнне рэгулярнай Расiйскай армii на Заходнiм фронце. Брэсцкi мiр, падпiсаны 3 сакавiка, выратаваў бальшавiцкую ўладу ад поўнага краху. Цаной таму былi страты Расiяй велiзарнай колькасцi матэрыяльных каштоўнасцяў, зброi, прадуктаў, жорсткі акупацыйны рэжым для беларусаў.

6. Атрыманыя ў Мінску звесткі аб распачатым германскімі вой-скамі наступленні выклікалі выклікалі да жыцця беларускія арганіза-цыі. У той час, як Аблвыкамзах і іншыя бальшавіцкія ўстановы рыхта-валіся да эвакуацыі, 19 лютага 1918 г. на пасяджэнні ЦВБР была пры-нята рашэнне «прапанаваць Выканаўчаму камiтэту Рады I Усе­бе­ла­рус­ка­га з’езда выканаць волю з’езда i узяць уладу у свае рукi».

Да 22 гадзiн атрадам БЦВР ужо належала ўлада ў горадзе, а на за-нятым будынку губернатарскага дома былi вывешаны два бела-чыр-вона-белыя флагi. 21 лютага Выканком Рады Ўсебеларускага з’езда абвясцiў Устаўную гра­ма­ту да народаў Беларусi, у якой паведамляла-ся аб утварэнні часовай улады ў асобе Народнага Сакратарыяту ў мэ-тах абароны заваёў рэвалюцыі. 22 лютага быў апублiкаваны спiс ура-давага каб­i­не­та (старшыня Я. Варонка) у складзе пяцi грамадоўцаў, шасцi эсэраў, ад­на­го народнага сацыялiста i аднаго паалейцыянiста. Але пасля аку­па­цыі горада таго ж 22 лютага германскiмi войскамi ула-да Народнага Сак­ра­та­ры­я­та скончылася. 25 лютага немцы забралі яго памяшканне, кан­фіс­ка­ва­лі грашовыя сродкі і сарвалі флагі. Камандую-чы 10-й армiі ге­не­ра­л Э. Фалькенгайн не даў дазволу на дзейнасць На­род­на­га Сакратарыята, але і не стаў яе забараняць.

3 сакавіка 1918 г. у выніку падпiсання ленінскім урадам мiрнага дагавору з Германіяй 4/5 тэрыторыi Беларусi адыходзiла да акупантаў. Адрыў края ад Расii аб’ектыўна ставiў у парадак дня патрэбу ў афар-мленнi яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. У адпаведнасці з другой Устаўной граматай ад 9 сакавiка, Беларусь у межах рассялення беларускага народа абвяшчалася Народнай Рэспублікай. У тым жа да-куменце прадугледжвалiся прынцыпы ўтварэння i iснавання дэмакра-тычнай дзяржавы, якiя набывалi сiлу неадкладна, да склiкання Ўста-ноўчага Сойму.

У сувязi з абвяшчэннем БНР адбылося ўдасканаленне назвы ор-гана заканадаўчай улады: Выканком Савета стаў звацца Радай Усе-беларускага з’езда, а з 18 сакавiка – Радай БНР (старшыня I. Серада).






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных