Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лекцыя 12. ПЕРАМОГА КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 2 страница




Мiж тым ратыфiкацыя Брэсцкага міру савецкiм бокам 16 сакавiка, акрамя iншага, iстотна падарвала пераважаўшую ў асяроддзi Рады БНР iдэю федэрацыi з Расiяй. Вынiкам пасяджэння Рады 25 сакавiка стала прыняцце трэцяй Устаўной граматы, якая абвяшчала БНР «не-залежнай i вольнай дзяржавай». Акрамя таго, у дакуменце вызначала-ся тэрыторыя рэспублiкi (Віленская, Віцебская, Гродзен­с­кая, Магілёў-ская, Мінская, Смаленская губ.) пацвярджалiся ранейшыя дэмакра-тычныя правы i вольнасцi, абвешчаныя ў папярэдняй грамаце, i выказ-валася спадзяванне на дапамогу iншых народаў.

Разам з тым спроба асобных лiдэраў Рады тэлеграмай, дасланай на адрас Вiльгельма II, заручыцца падтрымкай Германскай імперыi, сваёй мэты не да­сяг­ну­ла, а толькі выклікала «ўрадавы крызіс». Так, Рада ператварылася ў каалiцыйны орган – «Мiнскае прадстаўнiцтва» з удзелам правых элементаў. БСГ, якая стварала аснову Рады, распала-ся на партыi беларускiх эсэраў, беларускiх сацыялiстаў-федэралiстаў i беларускiх сацыял-дэмакратаў.

У маi 1918 г. крызiс урадавых структур часткова завяршыўся фар-мiраваннем новага складу Народнага Сакратарыяту пад старшынствам Я. Варонкі i абнаўленнем Рады (старшыня Я. Лёсiк). Перамены не спынілі фракцыйнай барацьбы. У лiпенi урад узначалiў Р. Скiрмунт, але прабыў на пасадзе старшынi некалькi дзён. Новы каалiцыйны ўрад пад старшынствам I. Серады таксама не вызначаўся адзінствам.

Чарговы этап развiцця БНР быў звязаны з Дадатковым дагаворам ад 27 жнiўня, заключаным памiж Германiяй i Расiяй, паводле якога першая за велiзарную кампенсацыю (толькі золата на суму 6 млрд марак) абавязалася вызваліць занятыя тэрыторыі. Гэты акт, акрамя iншага, значна пагаршаў перспектывы ўмацавання БНР, паколькi, Гер-манiя брала на сябе абавязак «не падтрымлiваць утварэнне самастой-ных дзяржаўных арганiзмаў у гэтых абласцях». Такая пазiцыя акупан-таў у беларускiм пытаннi узмацнiла антыгерманскiя настроi i стыму-лявала дзейнасць палiтычных колаў, з’арыентаваных на ўласныя сiлы. На iх аснове пачалося ўтварэнне блока беларускiх эсэраў i сацыялiс-таў-федэралiстаў. 11 кастрычнiка Народны Сакратарыят быў перайме-наваны ў Раду народных мiнiстраў (старшыня А. Луцкевiч). У гэты ж дзень Рада зацвердзiла Канстытуцыю БНР.

У верасні-кастрычніку 1918 г. з пачаткам эвакуацыi германскiх войск з Беларусі кiраўнiкi БНР мусiлi актывiзаваць дыпламатычную дзейнасць. Перамовы беларускiх эмiсараў з савецкiм бокам аб магчы-масцi захавання незалежнасцi рэспублiкi плёну не прынеслі. Разлiк на ўласныя сiлы быў невялiкiм, паколькi узброеных фармiраванняў, здольных абаранiць яе, створана не было. Штаб германскай 10-й армii перад сваiм ад’ездам з Мiнска адмовiўся перадаць уладныя паўнамоц-твы як Радзе БНР, так i прадстаўнiкам зноў створанага «Дэмакратыч-нага краявога цэнтру».

Рэвалюцыя ў Германii i скасаванне савецкiм урадам 13 лiстапада 1918 г. Брэсцкага мiру яшчэ больш ускладнiла становiшча БНР. Кi-раўнiцтва ўрада на чале з А. Луцкевiчам чарговы раз здзейснiла спро-бу дамовiцца з ленiнскiм СНК ад­нос­на незалежнасцi сваёй рэспублiкi, але безвынiкова. Перад паг­ро­зай заняцця Беларусi Чырвонай Армiяй у апублiкаваных чац­вёр­тай (9 лiстапада) i пятай (3 снежня) Устаўных граматах Рада БНР заклiкала беларускi народ да стварэння ўласных Саветаў i абароны рэспублiкi. Але наступленне Чырвонай Армii было дастаткова iмклiвым, а само насельнiцтва даволi далёкiм ад палiтыкi, каб гэтыя заклiкi прынеслi плён. Да канца 1918 г. Савецкая ўлада на Беларусі (за выключэннем часткі Палесся) была адноўлена.

Такiм чынам, БНР варта разглядаць як няўдалую, але істотную спробу беларускага народа ўтварыць сваю дзяржаўнасць на аснове дэ-макратычных і нацыянальных каштоўнасцей. Яна iснавала ва ўмовах гер­ман­с­кай акупацыi, якая вык­лю­ча­ла магчымасць практычнага ажыццяўлення Ўстаўных грамат. Створаныя на месцах распарадчыя органы былі заняты ў асноўным гаспадарча-сацыяльнай сферай і зна-ходзіліся пад поўным кантролем акупантаў.

Значна большых поспехаў дзеячам БНР удалося дасягнуць у галi-не нацыянальнай асветы i культуры: тут працавалi беларускiя школы (ад 150 да 300), 5 гiмназiй, Свiслацкая семiнарыя, Мiнскi педагагiчны iнстытут, курсы беларусазнаўства, кансерваторыя, культурна-асвет-нiцкiя таварыствы, кнiжныя выдавецтвы, драматычныя i музычныя таварыствы i многае iншае.

У дыпламатычнай дзейнасцi дзеячы БНР iмкнулiся дамагчыся мiжнароднага прызнання. Консульскiя мiсii былi заснаваны ў Кiеве, Адэсе, Коўне. Яе дып­ла­ма­ты наведвалi Германiю, РСФСР, Варшаву, Берлiн, Берн, Капенгаген, ма­ю­чы дзяржаўныя пашпарты.

Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэспублікі на рэ­ва­лю­цый­на-класавай аснове.

7. Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Бе­ла­ру­сі і Заходнім фронце, частка былых членаў БСГ (грамадоўцаў) пай­ш­ла на супрацоўніцтва з Савецкай уладай, спадзеючыся з яе да­па­мо­гай вырашыць злабадзённыя патрэбы беларускага народа. Такія ж нас­т­роі пераважалі сярод членаў Беларускай сацыял-дэ­мак­ра­тыч­най ра­бо­чай партыі. Намаганнямі апошніх, а таксама былых гра­ма­доў­цаў 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры Камісарыяце па справах на­цы­я­на­ль­нас­цяў (старшыня I. Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Бе­ла­рус­кі на­цы­я­нальны камісарыят (Белнацком) пад старшынствам А. Чар­вя­ко­ва. З пе­ра­но­сам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкома існавалі ў Пет­раг­радзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве.

У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэ­ры­то­рыя савецкай Беларусі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Ма­гі­лёў­с­кай губерняў. У сакавіку-красавіку адбылося іх аб’яднанне са Сма­лен­с­кай губерняй у Заходнюю вобласць РСФСР. Яе сталіца – Сма­ленск стала месцам працы эвакуіраваных з Мінска Паўночна-Заход-няга ка­мі­тэ­ту РКП(б) і Аблвыкамзаха. Вясной на аснове БСДРП у Пе-траградзе, Варонежы, Казані, Мас­к­ве, Саратаве і іншых гарадах, дзе знаходзіліся беларускія рабочыя і бе­жан­цы, узніклі Беларускія секцыі РКП (б) як часткі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый. Бел­нац­ком су-месна з секцыямі праводзіў раз­нас­тай­ную ку­ль­тур­на-асветніцкую пра-цу сярод сваіх землякоў: ад­к­ры­ваў школы і клубы, выдаваў літарату-ру. Яго друкаваным органам з’яўлялася га­зе­та "Дзянніца".

Факт абвяшчэння на акупіраванай тэрыторыі БНР прымусіў лі­дэ­раў Белнацкома і беларускіх секцый РКП(б) звяр­нуцца ў Наркамнац РСФСР з просьбай аб утварэнні Бе­ла­рус­кай вобласці як часовай «аўта-номнай палітычнай адзінкі», але ста­ноў­ча­га адказу яны не атрымалі. Такі ж лёс спасціг іх прапанову аб пе­рай­ме­на­ван­ні Заходняй вобласці ў Беларускую Ка­му­ну. У адказ члены Аб­л­вы­кам­за­ха пагадзіліся на-зваць вобласць Камунай, то­ль­кі не Бе­ла­рус­кай, а ізноў-такі Заходняй.

Беларускія секцыі РКП(б) уздымалі пытанне аб дзяр­жаў­насці са-вецкай Бе­ла­ру­сі і па партыйнай лініі. Негатыўнае да яго стаў­лен­не з боку членаў Паўночна–Заходняга камітэта было абу­моў­ле­на іх захап-леннем ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­ц­кімі лозунгамі, на фоне якіх усе ас­тат­нія, за-кранаўшыя на­цы­я­на­ль­нае пытанне, асабліва, беларускае, зда­ва­лі­ся ка-лі не се­па­ра­тыс­ц­кі­мі, то ва ўмовах меўшай адбыцца сус­вет­най рэ­ва­лю­цыі яўна не своечасовымі.

Новы імпульс у вырашэнне пытання надало заканчэнне сусветнай вайны і скасаванне Брэсцкага міру. Але ў ліку на­ро­даў, якіх ле­нін­с­кі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не зна­чы­лі­ся. Толькі калі Польшча, якая 16 лістапада 1918 г. абвясціла аб сваёй не-залежнасці, ста­ла выказваць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Савецкай Расіі, бе­ла­рус­кія ба­ль­ша­вікі атрымалі магчымасць ажыццявіць сваю даўнішнюю мэту. Так, на пачатку двац­ца­тых чыслаў снежня 1918 г., пад час працы канферэнцый Бе­ла­рус­кіх сек­цый РКП(б), яе ўдзельнікі палічылі мэтазгодным стварэнне Ча­со­ва­га рабоча-сялянскага ўрада Беларусі і абралі Цэнтральнае бюро (ЦБ) сек­цый у складзе З. Жылуно-віча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Ня­цец­ка­га, М. Драка-Дракона, А. Чар-вякова і Я. Дылы (кандыдат). ЦБ да­ру­ча­ла­ся пасля VI Абласной кан-ферэнцыі РКП(б) склікаць Усе­бе­ла­рус­кі з’езд камуністаў і стварыць адзіны цэнтр.

Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Бе­ла­ру­сі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вы­ву­ча­лі­ся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыц­цяў­лен­ня наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Бел­нац­ко­ма, якім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне пасад ва ўрадзе Беларусі. У той жа дзень І. Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб утварэнні беларускага савецкага ўра­да.

Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў ка­ле­гіі Белнацкома, прадстаўнікоў ЦБ і Маскоўскага ка­мі­тэ­та Беларускіх сек­цый. З. Жылуновіч паведаміў аб вы­ні­ках перамоў з І. Сталіным і пе­ра­даў яго даручэнне аб фарміраванні Ча­со­ва­га рабоча-сялянскага ўра­да. У спіс абраных кандыдатаў на па­са­ды камісараў увайшло 15 ча­ла­век. У выніку тайных выбараў стар­шы­нёй урада стаў З. Жы­лу­но­віч. Тэрытарыяльны склад рэс­пуб­лі­кі быў вызначаны 27 снежня на на­ра-дзе І. Сталіна з А. Мяс­ні­ко­вым і М. Калмановічам. У склад яе му­сі­лі ўвайсці Гродзенская, Мін­с­кая, Магілёўская, Віцебская і Сма­лен­с­кая губ., а Віленская губ. адыходзіла да Літвы. Права аб­вяш­чэн­ня Бела-рускай рэспублікі пе­ра­да­ва­ла­ся ў кампетэнцыю VI Паўноч­на-Заход-няй канферэнцыі РКП(б).

Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзе­ль­ні­кі абвясцілі сябе I з’ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Бе­ла­ру­сі. Пытання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не бы­ло. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК РКП(б), у даклад старшыні прэ­зі­ды­у­ма А. Мяснікова "Бягучы момант" быў уключаны пункт "Бе-ларуская Савецкая Рэспубліка" з прапановай абвяшчэння Заходняй Ка­му­ны Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Матывацыя такога ра­шэн­ня заключалася ў пошуку сродка для змякчэння ўдару між­на­род­на­га імперыялізму па РСФСР.

Пры фарміраванні Цэнтральнага бюро КП(б)Б у яго склад было ўклю­ча­на 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама – у сваёй масе за­ця­тых праціўнікаў ідэі беларускай дзяржаўнасці, і толькі два прад­с­таў­ні­кі ад Беларускіх секцый, што выклікала пра­тэс­т З. Жы­лу­но­ві­ча. Працяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзе­ня ў сувязі з фарміраваннем Часовага ўрада ССРБ, ка­лі яго стар­шы­ня за-патрабаваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Бел­нац­ко­му і Бела-рускіх секцыях РКП(б), а таксама катэгарычна выс­ту­піў супраць ук-лючэння ў яго А. Мяснікова, М. Калмановіча і Р. Пі­ке­ля. Толькі пас-ля ўмяшальніцтва І. Сталіна працэдура стварэння ўра­да скон­чы­ла­ся ўваходам у яго 7 прадстаўнікоў Белнацкома і Бе­ла­рус­кіх секцый, а таксама 9 прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкома і Аб­л­вы­кам­за­ха – праціўнікаў беларускага руху.

Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зац­вер­д­жа­ны З. Жылуновіч. Уначы, з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў над­ру­ка­ва­ны "Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага пра­ві­ця­ль­с­т­ва Беларусі", які абвяшчаў Беларусь "вольнай не­за­леж­най Са­цы­я­ліс­тыч­най Рэспублікай", дэклараваў асноўныя па­лі­тыч­ныя і сацыяльна-эка­на­міч­ныя заваёвы і абгрунтоўваў не­аб­ход­насць іх абароны.

Такім чынам, бе­ла­рус­кі народ набыў сваю нацыянальную дзяр-жаўнасць на рэвалюцыйна-класавай аснове. Але яе да­лейшае развіццё стала набываць драматычныя павароты. Так, Польшча пры падтрым-цы Антанты стала патрабаваць ад РСФСР вяр­тан­ня колішніх зямель РП да яе падзела ў 1772 г. Ле­нін­с­кі ўрад быў вымушаны перагледзець тэрытарыяльны склад БССР i Лiтоўскай ССР з тым, каб, аб’яднаўшы iх, стварыць адну бу­фер­ную дзяржаву, якая б «прыкрыла» РСФСР з захаду. Неўзабаве та­му, ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб вывадзе Сма­лен­с­кай, Вiцебскай, Магiлёўскай губ. з БССР i уклю-чэннi iх у склад РСФСР. Рэшткi ССРБ – Гродзенская i Мiнская губ. – мусiлi быць аб’яднанымi з Лiтоўскай ССР.

З гэтай нагоды ў Мiнску 2-3 лютага 1919 г. быў склiканы I Усебе-ларускi з’езд Саветаў з удзелам 230 дэлегатаў. Ад iмя Ўсерасiйскага ЦВК уздельнiкаў вiтаў яго старшыня Я. Свярдлоў, якi, ак­ра­мя iншага, агучыў пастанову ўзначальваемага iм органа «Аб прызнаннi незалеж-насцi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi». Дэлегаты прынялi дэкларацыi аб усталяваннi фе­дэ­ра­тыўных сувязей з РСФСР i аб’яднаннi Лiтвы i Беларусi у адзiную дзяр­жа­ву. 3 лютага з’езд пры-няў Канстытуцыю БССР, зацвердзiў герб i сцяг рэспублiкi. У адпавед-насцi з Асноўным законам, адбылiся выбары вышэйшых органаў ула-ды. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснiкоў) увайшло 50 чалавек. У Вя-лiкi прэзiдыум ЦВК, на якi ускладалiся функцыi урада, не трапiла нi-воднага з былых камiсараў-беларусаў. Такiм чынам новае кiраўнiцтва рашуча пазбавiлася ад прыхiльнiкаў нацыянальнай дзяржаўнасцi.

27 лютага ў Вiльнi на сумесным пасяджэннi ЦВК Лiтоўскай i Бе­ла­рус­кай ССР было пастаноўлена аб’яднаць абедзве рэспублiкi у Лi-тоўска-Беларускую Савецкую Сацыялiстычную Рэспублiку (Лiтбел ССР) са сталiцай у Вiльнi. Аб’яднаны ЦВК ЛiтБел узначалiў К. Цы-хоўскi, а Савет народных камiсараў – В. Мiцкявiчус-Капсукас. У вынi-ку склiканага ў Вiльнi 4-6 cакавiка 1919 г. сумеснага з’езда КП(б)Б i КП(б)Л адбылося аб’яднанне рэспублiканскiх арганiзацый у адну – Камунiстычную партыю бальшавiкоў Лiтвы i Беларусi на чале з В. Мiцкявiчусам-Капсукасам. Характэрна, што сярод партыйнага i савец-кага кiраўнiцтва ЛiтБел не было нiводнага беларуса.

Мiж тым прэвентыўныя захады ленiнскага i мясцовых бальша-вiцкiх урадаў па ўмацаваннi сваiх заходнiх межаў плёну не прынеслi. Нягледзячы на тое, што ў склад вышэйшых органаў Лiтбел увайшлi палякi, (у прэзiдыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польша лiчыла яе бальшавiц-кай крэатурай, створанай без удзелу насельнiцтва. Распачатае ў сакаві-ку 1919 г. нас­туп­лен­не польскай арміі скончылася заваяваннем тэры-торыі ЛітБел і ўста­ля­ван­нем жорсткага акупацыйнага рэжыму. Толькі летам 1920 г. РСФСР атрымала магчымасць надаць ад­паведную ўвагу польскаму фронту. 11 лiпеня Чырвоная Армія выз­ва­лі­ла Мiнск, за­тым Лiду, Гродна і да канца месяца цалкам вызваліла Беларусь. У мэтах аховы правага флангу Заходняга фронту, які нас­ту­паў на По­ль­ш­чу, урад РСФСР пайшоў на падпісанне 12 ліпеня 1920 г. дагавору з Літоў-скай рэспублікай з перадачай ёй Грод­на, Шчучына, Аш­мя­н, Смаргоні, Браслава, Ліды, Пастаў, а таксама Ві­ль­ні разам з Ві­лен­с­кім краем.

Гэты дагавор юрыдычна спыняў існаванне Лі­тоў­с­ка-Беларускай ССР, таму даводзілася ў другі раз абвяшчаць утварэнне БССР. Магчы-масць удзелу ў адраджэнні беларускай дзяржаўнасці набылі ўсе палi-тычныя сiлы, якія змагаліся супраць по­ль­с­кіх акупантаў. Паводле ўка-зання ЦК РКП(б), кіраўніцтва гэ­тай працай была даручана Мiнскаму губернскаму ВРК (cтаршыня А. Чар­вя­коў), 31 лiпеня рэ­ар­га­ні­за­ва­наму ў Ваенрэўком БССР. У склад камiсii па падрыхтоўцы Дэкларацыi увайшлi прад­с­таўнiкi Беларускай ПС-Р (Я. Бялькевiч, П. Берднiк, I. Мамонька i М. Пашковiч), КП(б) ЛiБ (А. Чарвякоў i В. Кнорын), Бе­ла­рус­кай камуністычнай арганізацыі (У. Iгнатоўскi) і Бунда (А. Вай­н­ш­тэйн). Іх намаганнямі была распрацавана "Дэкларацыя аб аб­вяш­чэн­ні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". Па­вод­ле дакумента, уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Ўсе­бе­ла­рус­ка­га з'езда Саветаў пераходзіла да ВРК БССР. Беларуская Рэспуб-ліка аднаўлялася ў межах Мінскай і Гродзен­с­кай губ. Пасля адхілення ЦК КП(б)ЛіБ паправак эсэ­раў апош­нія выйшлі з Ваенрэўкома. Падпі-саная 31 ліпеня 1920 г. «Дэк­ла­ра­цыя аб аб­вяш­чэн­ні незалежнасці Са-вецкай Сацыялістычнай Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» пац­вер­дзі­ла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Бе­ла­ру­сі ад 1 студзе­ня 1919 г., аднак у ме-жах толькі дзвюх губерняў – Мін­с­кай і Гродзен­с­кай.

У далейшым, з прычыны палiтычных i ваенна-стратэгiчных пра-лiкаў ленiнскага ўрада i савецкага камандавання Чырвоная Армiя па-цяр­пе­ла адчувальнае паражэнне пад Варшавай. У вынiку восенню ле-гіянеры Ю. Пілсудскага iзноў захапiлi Мiнск. Баявыя дзеяннi перапы-нялiся толькі 12 кастрычніка. З 18 паветаў, якiя ўваходзiлi у склад аб-вешчанай 31 лiпеня ССРБ, цяпер заставалася толькi 6.

Такім чынам, створаная на рэвалюцыйна-класавай аснове БССР адстаяла ў баях сваё права на існаванне. Беларускі народ, у тым ліку былыя праціўнікі Савецкай улады з ліку «рэвалюцыйнай дэмакратыі», набывалі моцны стымул для пабудовы нацыянальнай дзяржавы і ажыццяўлення сацыялістычных пераўтварэнняў.

8. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народы былой Расійскай імпе-рыі атрымалі права на на­цы­я­на­ль­нае самавызначэнне і прыступіліся да яго рэалізацыі. З моманту ўзнікнення нацыянальных савецкіх рэс-публік пры да­мі­ну­ю­чай ролі РСФСР яны наладжвалі палітычныя, эка-намічныя, ва­ен­ныя і іншыя сувязі. У гады грамадзянскай вайны паміж імі ўзнік ва­ен­на-палітычны саюз. На яго ўмацаванне быў скіраваны дэкрэт УЦВК РСФСР ад 1 чэрвеня 1919 г. "Аб аб’яднанні Савецкіх рэспублік Расіі, Ук­ра­і­ны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з су-светным ім­пе­ры­я­ліз­мам". Гэты вопыт даў плён і яго было вырашана ска­рыс­тоў­ваць і пасля вайны.

Далейшую інтэграцыю абу­моў­лі­ва­ла наяўнасць агульнай камуні-стычнай партыі бальшавікоў. Ак­ра­мя таго, у шэрагу выпадкаў паміж рэспублікамі заключаліся двух­ба­ко­выя дагаворы, якія прадугледжвалі аб’яднанне дзяржаўных ор­га­наў. Так, пад­пі­са­ны 16 студзеня 1921 г. дагавор паміж РСФСР і БССР прызнаваў не­за­леж­насць і суверэнітэт Беларусі і разам з тым прадугледжваў ства­рэн­не 7 аб’яднаных нарка-матаў. У мэтах ка­ар­ды­на­цыі гаспадарчай і культурнай дзейнасці пры ўрадзе РСФСР было ство­ра­на прадстаўніцтва БССР.

Яшчэ адна форма аб’яднання рэспублік уз­нік­ла ў Закаўказзі, дзе вясной 1922 г. прадстаўнікі заканадаўчых ор­га­наў Азербайджана, Ар-меніі і Грузіі зацвердзілі дагавор аб стварэнні Фе­дэ­ра­тыў­на­га Саюза Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік пад агу­ль­ным кіраўніцтвам Са-юзнага Савета.

Летам 1922 г. бальшавікі Ўкраіны, Беларусі і Закаўказзя ў по­шу­ках шляхоў больш шчыльнага аб’яднання з РСФСР звярнуліся ў ЦК РКП(б) з прапановай распрацоўкі прынцыпаў і формаў адзінай са­вец­кай дзяржавы. Неадкладна для вырашэння гэтага пытання з прад­с­таў­ні­коў ЦК РКП(б) і ЦК саюзных рэспублік была сфарміравана камісія Ар­г­бю­ро ЦК РКП(б) у складзе І. Сталіна (старшыня), Г. Арджанікідзе, С. Кірава, В. Куйбышава, В. Молатава, А. Мяснікова, Г. Пятроўскага, А. Чарвякова і інш. Праект «аўтанамізацыі», прапанаваны І. Сталіным, прадугледжваў аб­вяш­чэн­не РСФСР дзяржавай, у якую мусілі ўвайсці на правах аўтаномных рэс­пуб­лік УССР, ЗСФСР, БССР. Беларускім ба­ль­ша­ві­кам была даспадобы гэтая мадэль дзяржаўнага аб’яднання.

Да канца верасня 1922 г. зацверджаны камісіяй праект «аўтанамі-зацыі» быў прадстаўлены ў ЦК РКП(б). Кастрычніцкі пар­тый­ны Пле-нум, разгледзеўшы рэкамендацыі камісіі, падтрымаў заў­ва­гі Ў. Лені-на, які выказаўся супраць празмернага цэнтралізму, за на­дан­не суве-рэнітэту і атрыбутаў незалежнасці кожнай рэспубліцы як аба­вяз­ко­вай умовы згуртавання народаў. Правадыр прапанаваў фор­му федэратыў-нага саюза як дабрахвотнага і раўнапраўнага аб­’­яд­нан­ня самастойных савецкіх рэспублік; падзел сфер і аб'ектаў кі­ра­ван­ня на агульна-саюз-ныя, рэспубліканскія і сумесныя.

30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК РКП(б) зацвердзіла «Асноў-ныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэс­пуб­лік». Стаўленне рэспублік да ўтварэння СССР былі вы­ка­за­ны на рэс-публіканскіх з'ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі – РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі гэтую ідэю. На IV Усебеларускім з’ездзе Саветаў 14-18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны ас­ноў­ныя пункты яго Канстытуцыі. Дэлегаты ўсведамлялі значэнне адзін­с­т­ва дзеянняў савецкіх рэспублік у бараць-бе за ўсталяванне но­ва­га грамадскага ладу, неабходнасць стварэння адзінага рабоча-ся­лян­с­ка­га фронту ўсіх савецкіх рэспублік «супраць адзінага фронту сус­вет­на­га капіталу». Такое аб’яднанне, на іх думку, павінна было быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай су­вя­зі, у той самы час – забяспечваць самастойнае нацыя-нальна-ку­ль­тур­нае будаўніцтва. У пастанове асаб­лі­ва падкрэслівалася важнасць саюза працоўных рэспублік у іх ба­ра­ць­бе за камунізм. Адна-душнае галасаванне дэлегатаў Усебеларускага з’ез­да Саветаў за зака-надаўчае афармленне «ўжо фактычна існуючага Са­ю­за Савецкіх Са-цыялістычных Рэспублік» было падтрымана на пар­тый­ных канферэн-цыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Са­ве­таў, сходах працоўных. 18 снежня 1922 г. Пленум ЦК РКП(б) аб­мер­ка­ваў праект Дагавора аб утварэнні Саюза ССР і прапанаваў склікаць з’езд Саветаў СССР.

У Маскву на Ўсерасійскі з’езд Саветаў была адпраўлена дэлега-цыя БССР у складзе 33 чалавек. Сярод делегатаў былі: А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК БССР), В. Багуцкі, Ш. Ходаш, А. Славінскі, Я. Адамовіч, У. Ігнатоўскі і інш. РСФСР прадстаўляла 1 727 дэлегатаў, Украіну – 364, Закаўказскую федэрацыю – 91.

30 снежня 1922 г. дэлегаты канстытуявалі сябе як Першы з'езд Са­ве­таў Саюза ССР. У. Ленін, які не мог прысутнічаць з-за хваробы, быў абраны яго ганаровым старшынёй. З дакладам аб утварэнні СССР вы-ступіў народны камісар па справах нацыянальнасцей І. Сталін. Дэ­ле­га­ты зацвердзілі Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР, Закаўказскай СФСР (у складзе Азербайджан-скай ССР, Ар­мян­с­кай ССР, Грузінскай ССР). Дакумент вызначаў па-радак ува­ход­жан­ня асобных рэспублік у склад СССР, права свабодна-га выхаду, кам­пе­тэн­цыю вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Кан-чатковае зац­вяр­д­жэн­не прынятых дакументаў павінна было адбыцца на Другім з’ез­дзе Саветаў СССР. Дэлегаты абралі вярхоўны орган ула-ды Саюза ССР у перыяд па­між з’ездамі – Цэнтральны Выканаўчы Ка-мітэт з 371 чал. У яго склад увай­ш­лі: ад РСФСР – 270, УССР – 88, ЗСФСР – 26, БССР – 7 членаў. Стар­шы­ня­мі ЦВК былі абраны: М. Ка-лінін – ад РСФСР, Р. Пятроўскі – ад УССР, Н. Нарыманаў – ад ЗСФСР, А. Чарвякоў – ад БССР. Стар­шы­нёй саюзнага ЦВК быў абра-ны М. Калінін, а кіраўніком урада (СНК) У. Ленін.

 

Такім чынам, у свеце ўзнікла новая дзяржава – СССР, па­бу­да­ва­ная на прынцыпах пралетарскага інтэрнацыяналізму, народаўладдзя і са­цы­я­ль­най справядлівасці. Прынятая ў студзені 1924 г. Канстытуцыя пра­дуг­лед­ж­ва­ла арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага су­да і Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), выз­на­чаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.

У Канстытуцыі СССР 1924 г. заяўлялася аб абмежаванні су­ве­рэ­ні­тэ­ту саюзных рэспублік па пунктах, аднесеных да кампетэнцыі Са­ю­за. Канстытуцыя змяшчала наменклатуру службовых асоб Савета На­род­ных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго на­мес­ні­кі, 10 народных камісараў. Прадугледжваўся інстытут упаў­на­ва­жа­ных некаторых саюзных наркаматаў.

Для БССР утварэнне Саюза ССР мела свой асобы ста­ноў­чы сэнс таму, што тым стваралася магчымасць вяртання ў яе склад тэ­ры­то­рый, якія з 1919 г. знаходзіліся ў складзе РСФСР. Першымі, хто ўзняў гэтае пытанне перад ЦК РКП(б) у чэрвеня 1923 г. былі А. Чар­вя­коў, У. Ігна-тоўскі, В. Багуцкі. У выніку ўжо ў верасні 1923 г. Па­літ­бю­ро ЦК РКП(б) прыняло пастанову аб неабходнасці далучэння да БССР усёй Віцебскай губ., большасці паветаў Гомельскай і двух па­ве­таў (Мсці-слаўскага і Горацкага) Смаленскай губ.

3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР ра­е­наў з пераважаўшым беларускім насельніцтвам. У выніку ў склад БССР увайшлі 8 паветаў былой Віцебскай, 6 паветаў Магілёўскай і 2 па­ве­ты Смаленскай губ. У выніку гэтага так званага «першага ўзбуй­нен­ня» – тэрыторыя БССР павялічылася з 55, 2 тыс да 110, 584 тыс км кв., а колькасць насельніцтва – з 1 554 570 да 4 171 886 чал.

26 верасня 1926 г. ЦК КП(б)Б накіраваў на адрас ЦК УКП(б) ліст „Аб пашырэнні граніц БССР» с прапановай далейшага вырашэння гэ­тай праблемы. У выніку ў адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР ад 6 снеж­ня І926 г. адбылося «другое ўзбуйненне БССР», калі яе межы па­шы­ры­лі­ся за кошт Гомельскага і Рэчыцкага паветаў У выніку яе тэ­ры­то­рыя павялічылася яшчэ на 15 727 кв. км., а насельніцтва – на 649 тыс. чалавек. Летам 1927 г. тэрыторыя рэспублікі падзялялася на во­сем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мін­с­кую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую.

Тэрытарыяльная, этнічна-культурная, эканамічнае і агу­ль­надзяр­жаў­ная кансалідацыя БССР суправаджалася ўмацаваннем яе кан­с­ты­ту­цый­на-прававой сістэмы. Яшчэ да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усе­бе­ла­рус­кі Надзвычайны з'езд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў вяр­хоў­ны орган улады паміж з’ездамі – ЦВК Саветаў БССР у складзе 120 членаў і 30 кандыдатаў (старшыня А. Чарвякоў), які сфарміраваў вы­ка­наў­чы орган – СНК – у складзе старшыні (М. Галадзед), яго на-месніка, старшыні Савета Народнай Гаспадаркі, 9 нар­ко­маў і 5 упаў-наважаных народных камісарыятаў СССР.

Канстытуцыя Беларускай ССР, прынятая 11 красавіка 1927 г. VІІІ Ўсе­бе­ла­рус­кім з’ездам Саветаў, пацвярджала статус Беларускай ССР як сацыялістычнай дзяр­жа­вы дыктатуры пралетарыяту і замаца-вала яе ўваходжанне ў СССР. У сувязі з беларусізацыяй Канстытуцыя абвяшчала роўнасць бе­ла­рус­кай, яўрэйскай, рускай i польскай моў пры перавазе бе­ла­рус­кай у зносінах паміж установамі і арганізацыямі. Замацоўваліся нор­мы аб нязменнасці граніц рэспублікі, магчымасці дыпламатычных зно­сін з замежжам, стварэння рэспубліканскіх вай-сковых фар­мі­ра­ван­няў.

Дзейнасць ЦВК БССР, як і з’ездаў Са­ве­таў, накіроўвалася з’е-здамі Камуністычнай партыі і яе ЦК. Невыпадкова таму ў Кансты-туцыі БССР выразна ад­бі­лі­ся асноўныя ідэі панаваўшай камуністыч-най ідэалогіі, але разам з тым прысутнічалі прыкметы павышэння ўвагі да нацыянальнага жыц­ця насельніцтва рэспублікі.

Такім чынам, БССР адыграла прыкметную ролю ва ўтварэнні СССР і заняла ў саюзнай дзяржаве сваё пачэснае месца.

 

Лекцыя 13. УСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ ГРАМАДСКА-

ПА­ЛІ­ТЫЧ­НАЙ СІСТЭМЫ Ў СССР і БССР

І ЯЕ АСНОЎНЫЯ ХА­РАК­ТА­РЫС­ТЫ­КІ

Пытанні

1. Устанаўленне аднапартыйнасці

2. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата

3. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў

4. Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе

5. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст.

6. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я– першай палове 80-х г. ХХ ст.

7. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў перыяд перабудовы

 

1. У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Сваю падтрымку ім на ІІ Ўсе­ра­сій­с­кім з’ездзе Саветаў выказалі левыя эсэры і абралі сваіх прад­с­таў­ні­коў ва ЎЦВК. Што датычыла Саветаў усіх узроўняў як органаў дзяр­жаў­най улады то ўсе яны (за выключэннем ленінскага СНК) з’яў­ля­лі­ся шматпартыйнымі. На Беларусі ў іх склад уваходзілі прадстаўнікі са­цы­я­ліс­тыч­ных партый усіх плыняў. Такімі з’яўляліся Аблвыкамзах, Ві­цеб­с­кі і Магілёўскі губернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Са­ве­ты. Толькі ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіцкім складам.

Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзе­ня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Са-веты не трапілі ў кам­пе­тэн­цыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любая дзейнасць, скіраваная супраць Са-ветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лічылася контррэвалюцый-най. А пасля таго, як ле­выя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзей-сніць у Маскве дзяр­жаў­ны пераварот, то і яны былі аднесены бальша-вікамі да кон­тр­рэ­ва­лю­цы­я­не­раў.

З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне ролі Саве-таў. Па меры распальвання ў кра­і­не грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў ру­ках РСДРП(б)-РКП(б). Каб застацца ва ўладзе, яна была вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць аба-рону краіны і функцыянаванне эканомікі. Здзяйсняць гэта звычайнымі метадамі пры наяўнасці ворагаў і апазіцыі было немагчыма. У 1920 г. вядомы анархіст князь П. Крапоткін казаў, «што Расія ўжо зрабілася Савецкай рэспублікай толькі па назве; зараз кіруюць у Расіі не Са-веты, а партыйныя камітэты, і, што дыктатура партыі для стварэння новага сацыялістычнага ладу безумоўна шкодная».

Да канца грамадзянскай вайны Ў. Ленін у рабоце «Дзіцячая хва-роба ле­віз­ны ў камунізме» прыйшоў да высновы аб тым, што дыкта-тура пра­ле­та­ры­я­та немагчыма інакш як праз дыктатуру партыі, але пе­рас­ця­ра­гаў саратнікаў ад небяспекі прытоку ў партыю дэкласіраваных элементаў. На думку правадыра, яе колькасны склад не павінен быў перавышаць 200 тыс. чал. На справе ў ёй налічвалася ўжо 650 тыс.

Як вынікала з Палітычнай справаздачы ЦК КП(б)Б ІІІ з’езду ў лі-с­та­падзе 1920 г., нягледзячы на сваю ма­ла­лі­касць (1700 чал.) бальша-вікоў не турбавала наяўнасць іншых партый, бо пры неабходнасці супраць іх маглі быць выкарыстаны рэп­рэ­сіў­ныя сродкі. Так, пэўны час дзейнічала 20-тысячная БПС-Р. Але ўжо ў лютым 1921 г. органы Надз­вы­чай­най камісіі (ЧК) арыштавалі 860 найбольш актыўных яе функцыянераў і шэраговых чле­наў.

У сакавіку 1921 г. Усерасійская надзвычайная канферэнцыя Бун­да, якая адбывалася ў Мінску 5–12 сакавіка 1921 г., прыняла пас­та­но­ву аб зліцці з РКП(б). Частка бундаўцаў далучылася да сіяністаў, якія працягвалі дзейнічаць нелегальна.

Пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1921 г. членам меншавіцкай партыі было забаронена займацца палітычнай дзейнас-цю. Рэзалюцыя XII (жнівень 1922) Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) "Аб антысавецкіх партыях і плынях", пашырала гэтую норму і на ін-шыя апазіцыйныя партыі, а таксама прызнавала дапусцімым вы­ка­рыс­танне рэпрэсій у дачыненні да іх. Так, у чэрвені 1922 г. была арыш­та­ва­на група меншавікоў, у жніўні – група правых эсэраў. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў БПС-Р было пры­ня­та рашэнне аб яе самарос-пуску. Прызнавалася, што палітыка КП(б)Б цал­кам адпавядае сацы-яльным і нацыянальным інтарэсам працоўнага на­ро­да.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных