ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Лекцыя 12. ПЕРАМОГА КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 5 страница2. НЭП дала магчымасць даволі хутка аднавіць разбураную эка-номіку. Зараз яна з’яўлялася шматукладнай: адначасова існавалі капі-талістычная, сацыялістычная, кааператыўная, натуральная гаспадаркі. У снежні 1925 г., на XIV з’ездзе РКП(б) быў прыняты курс на развіц-цё сацыялістычнага сектару эканомікі, у прыватнасці, цяжкой прамы-словасці, здольнай вырабляць айчынныя сродкі вытворчасці – станкі, машыны, трактары і г. д. Пагроза капіталістычнага акружэння і задачы сусветнай рэвалюцыі настойліва патрабавалі ад кіраўніцтва СССР не-адкладных захадаў па прамысловай мадэрнізацыі краіны. Патрэба ў ёй разглядалася не толькі з эканамічнага пункту гледжання, а і ў кантэк-сце стратэгічных палітычных інтарэсаў СССР. Курс УКП(б) на індустрыялізацыю быў ухвалены беларускай партарганізацыяй і прыняты для выканання. Па прычыне пераважна аг-рарнага характару яе эканомікі, адсутнасці металаапрацоўкі і радові-шчаў карысных выкапняў, з-за праблемы кадраў, немэтазгоднасці раз-мяшчэння буйной вытворчасці паблізу ад граніцы і інш. індустрыялі-зацыя ў рэспубліцы пачыналася з развіцця традыцыйных, перапрацоў-чых заводаў і фабрык і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. У БССР фiнансаванне iндустрыялiзацыi адбывалася, у першую чаргу, за кошт саюзнага бюджэту. У 1926-1928 гг. на рэспубліканскі рахунак паступіла больш 19 млн руб. Пэўны прыток валюты даваў беларускі экспарт лесаматэр’ялаў, смалы, ільносемя, сушаных грыбоў, лекавых траў. У ходзе рэалiзацыi аблігацый дзяржаўнай пазыкі сярод насельніцтва Беларусі было сабрана 139 млн руб. У 1928 г. выпускам на мінскім заводзе «Энергія» 200 свiдраваль-ных i 15 такарных станкоў быў пакладзены пачатак станкабудаванню Беларусi. У тым жа 1928 г. у Мінску быў заснаваны завод «Камунар», у Гомелі пачалося будаўнiцтва завода сельскагаспадарчых машын, у Бабруйску – дрэваапрацоўчага камбіната, у Магiлёве - фабрыкі штуч-нага шоўку, Оршы - iльнопрадзiльнага камбiната, у Вiцебску – пан-чошнай фабрыкi «КІМ» і г.д. Згодна з пастановай Савета працы i Абароны СССР ад 20 чэрвеня 1927 г., у раёне Оршы, на Асінаўскіх балотах пачалося будаўнiцтва буйнейшай у рэспублiцы БелДРЭС у мэтах забеспячэння энергiяй гарадоў Вiцебск, Орша, Магiлёў і Шклоў. Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Першы з іх прыпадаў на 1928/29-1932/33; другі – на 1933/34-1937/38, трэці – на 1938/1942 гады. Галоўнай задачай першай пяцігодкі ў БССР з’яўлялася нарошчванне прамысловых магутнасцей і рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. З гэтай нагоды планавалася павялічыць фонды дзяржаўнай прамысловасці ў 4, 4 разы (ва ўсім СССР – у 2, 9). Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў СССР пачалося фарсіра-ванне тэмпаў індустрыялізацыі пад лозунгам: «Пяцігодку – у чатыры гады!». Характэрна, што рабочы клас з энтузіязмам адазваўся на зак-лік партыі, але перагляд паказчыкаў, штурмаўшчына і інш. пры-чыня-ліся да паломак абсталявання, выпуска бракаванай прадукцыі. Як выйсце да пераадолення цяжкасцей была праведзена перабу-дова кіравання народна-гаспадарчым комплексам. Існаваўшая да кан-ца 1929 г. эканамiчная палiтыка была канчаткова адкінута. Паводле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 г., ВСНГ БССР быў пера-твораны ў народны камісарыят лёгкай прамысловасці, а буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкаваны двум наркаматам – цяжкой і лясной прамысловасці СССР. З гэтага часу цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця прамысло-васці. Жорсткія камандныя метады кіравання эканомікай дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі «шкоднікамі» і «ворагамі народу», на якіх скідваліся ўсе няўдачы і пралікі. Намаганнямі працоўных асноўныя заданні першай пяцігодкі ў БССР былі выкананы: пабудаваны 538 прадпрыемстваў, у тым ліку – Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая – у Гомелі, запалкавая – у Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомельскі завод сельгасмашын, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільно– і мясакамбінат у Оршы. Адным з важнейшых вынiкаў пяцiгодкi стала перавага аб’ема пра-мысловай прадукцыi над сельскагаспадарчай. З аграрнай рэспублiка стала ператварацца ў iндустрыяльна-аграрную. У БССР з’явіліся ма-шынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спе-цыялістаў з тэхнічнай адукацыяй у параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя капі-талістычных элементаў і знікненне беспрацоўя. Выкананне другога пяцігадовага плану (1933–1937) у БССР так-сама адбывалася ва ўмовах фарсіравання яго тэмпаў. Нягледзячы на слабае тэхнічнае забеспячэнне – у 1932 г. дзейнічала толькі 5 экскава-тараў, 61 кран, 98 бетонамешалак, 70 трактароў, 33 аўтамабiлі – пра-цоўныя Беларусі амаль удвая павялічылі аб’ём прамысловай вытвор-часці. Увайшлi у строй буйнейшы ў краiне Крычаўскi цэментны, Го-мельскi па вырабу шкла, Магiлёўскiя аўтарамонтны i трубалiцейны заводы, Аршанскi iльнокамбiнат. За другую пяцігодку ў 2,5 раза павя-лічылася вытворчасць электраэнергіі. Была створана паліўная прамы-словасць на базе здабычы і машыннай апрацоўкі торфу. Буйная пра-мысловасць стала аказваць вызначальны ўплыў на ўсю гаспадарку. У 1938 г. працоўныя БССР прыступіліся да рэалізацыі трэцяга пя-цігадовага плана, які прадугледжваў павелічэнне агульнага аб’ёму ва-лавой прадукцыі прамысловасці ў 3,5 раза. Пачатак Айчыннай вайны не дазволіў выканаць трэцюю пяцігодку. Але і за адведзены час са-цыялістычнага будаўніцтва 1929-1940 гг. беларускія рабочыя пабуда-валі і рэканструявалі 1863 прадпрыемстваў. З’явіліся новыя галіны прамысловасці – станка- і машынабудаўнічая, цэментная. Адпаведных перамен патрабавала і сельская гаспадарка. Але пе-ракосы ў цэнавай палітыцы выклікалі нежаданне сялян прадаваць хлеб дзяржаве. У 1927 г. у краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак, які ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі, бо збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад яго продажу на экспарт. Але дзейснага сродку прымусіць селяніна прадаваць прадукцыю па выгод-ных дзяржаве цэнах плёну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на за-можныя гаспадаркі праблемы не здымала, бо іх было няшмат, як і кал-гасаў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам. У ЦК УКП(б) пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гаспадарак, дакладней – аб’яднанне іх у калектыўныя гаспадаркі (калга-сы), у першую чаргу ў тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа была традыцыйна высокай – на Паволжжы, Кубані, Доне, Паўночным Каўказе, потым – у Сібіры і г. д. Сялянскія гаспадаркі Беларусі суцэльнай калектывізацыі не пад-лягалі, тым не менш партыйныя энтузіясты на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б К. Геям даслалі тэлеграму ў Маскву з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належыла правесці калектывізацыю ў першую чаргу. Са свайго боку ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. за-вяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-сялянскіх гаспадарак Бела-русі. З гэтай нагоды на вёску паслалі ўпаўнаважаных і 612 рабочых, якія прайшлі адпаведныя курсы. Разам з агітацыяй за ўступленне ў калгасы яны з апорай на ДПУ павялі барацьбу супраць так званых ку-лакоў і праціўнікаў калектывізацыі. У выніку да 1 сакавіка 1930 г. на Беларусі было калектывізавана 58% гаспадарак. Разам з зямлёй вяс-коўцы былі вымушаны здаць у калгас коней, буйнарагатую жывёлу, інвентар. 2 сакавіка 1930 г. у газеце "Правда" з’явіўся артыкул І. Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў", на словах скіраваны супраць парушэн-ня прынцыпу дабрахвотнасці пры арганізацыі калгасаў». У адказ на Беларусі працэнт калектывізацыі адразу знізіўся да 11, 1 %. Мясцо-выя арганізатары калгасаў абвясцілі прычынай іх распаду кулацкую агітацыю. Неўзабаве кулакі разам з сем’ямі сталі высылацца ў Сібір або на Поўнач, а маёмасць перадавацца калгасам. Толькі за лета 1930 г. было «раскулачана» 15 629 сялянскіх гаспадарак. Баючыся быць аб-вінавачанымі ў сабатажы калгаснага будаўніцтва, сяляне ізноў панеслі заявы ў калгасы, колькасць якіх стала узрастаць. У 1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" прызнала памылковасць прымусовых метадаў ка-лектывізацыі. Калгасам стала аказвацца моцная дзяржаўная падтрым-ка (падатковыя ільготы, крэдыты, электры- і радыёфікацыя). На больш якасны ўзровень узняліся агітацыя і прапаганда. Не апошнюю ролю адыгрывала павышэнне падаткаў на аднаасобнікаў. У выніку да ліпеня 1931 г. працэнт калектывізацыі на Беларусі ўзняўся да 40, 1 % (328,1 тыс. сялянскіх гаспадарак). На пачатку 1932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50, 4 % і 388 тыс. Таму ж спрыяла ўтварэнне машына-трактарных станцый (МТС). У канцы 1932 г. 57 МТС апрацоўвалі палеткі 33 % калгасаў. Акрамя таго, пры станцыях былі створаны палітаддзелы, якія былі заняты ба-рацьбою з кулакамі, «шкоднікамі» і іншымі «ворагамі народа». На тое ж быў скіраваны выдадзены ў жніўні 1932 г. закон «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні са-цыялістычнай законнасці». Напрыклад, за недагляд за трактарам, які сапсаваўся, вінаваты пазбаўляўся волі на пяць год, а за агітацыю су-праць калгасаў – да 10 год. Спроба сялян памяняць род дзейнасці ці месца жыхарства была рашуча перасечана ўладамі ў 1933 г. праз увя-дзенне пашпартнай сістэмы. Характэрна, што калгаснікі пашпартоў так і не атрымалі. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, без уліку заходніх раёнаў – у калгасы было аб’яднана 93, 4 % гаспадарак і 96, 2 % пасяўных пло-шчаў. У канцы 1940 г. у БССР было 10 165 калгасаў і 92 саўгасы. Такім чынам, у эканамічным плане дзяржава атрымала хлеб для ажыццяўлення індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадук-цыйнасці працы калгаснікаў, а за кошт яе нізкай аплаты. У сацыяль-ным плане кулацтва было фізічна знішчана і перастала існаваць як клас. З гаспадароў-аднаасобнікаў утварылася новая сацыяльная су-польнасць – калгаснае сялянства. 3. За пасляваенны перыяд эканоміка БССР як частка адзінага на-роднагаспадарчага комплекса СССР прайшла складаны этап свайго развіцця, які спалучаў у сабе два тыпы росту – экстэнсіўны і інтэнсіў-ны. Першы характэрызаваўся павелічэннем валавога ўнутранага пра-дукта (ВУП) за кошт колькаснага нарошчвання эканамічных рэсурсаў, што было выклікана спецыфікай сацыялістычнай сістэмы гаспадаран-ня і асобымі ўмовамі пасляваеннай разрухі, пераважна сельскагаспа-дарчым характарам эканомікі БССР. Экстэнсіўны тып яе росту знайшоў яскравае ўвасабленне ў пабу-дове тысяч новых прадпрыемстваў і энергетычных магутнасцяў; ства-рэнні цэлых прамысловых галін – хімічнай, аўтамабіле-, і машына-, станкабудаўнічай і інш.; асваенні прыродных багаццяў (лес, торф, ка-лійныя солі і інш.) асушэнні балот; павелічэнні парка сельскагаспа-дарчых машын і г. д. Дзякуючы экстэнсіўнаму фактару адбывалася значнае павелічэн-не ВУП. Так, за сямігодку (1958-1965) аб’ём прамысловай вытвор-часці БССР павялічыўся ў 2, 1 раза пры плане 1, 8. Было пабудавана больш за 300 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку заводаў і камбіна-таў «вялікай хіміі» у Гомелі, Гродна, Магілёве, Наваполацку, Салігорску, Светлагорску. Сярэднегадавы прырост прамысловай прадукцыі да-сягнуў 11, 4 %, на 2, 6 % больш запланаванага. Вытворчыя поспехі рэспублікі дазволілі ёй выйсці на 2 месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры і iльняных тканiн; на 3 – па вы-пуску грузавых аўтамашын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. У БССР завяршылася фарміраванне прамысловага комплексу з разві-тым аўтамабіле-, трактара-, станка- і прыбора-будавання, радыёэлек-тронікі, нафтапераапрацоўкі і хімічнай вытворчасці. З пабудовай Бя-розаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ электраэнергетыка БССР вы-расла ў 3, 1 раза. У асноўным было завершана стварэнне адзiнай Бела-рускай энергасiстэмы. У маштабе ўсяго СССР экстэнсіўныя метады гаспадарання давалі 68, 2 % прыбытку, а сама эканоміка рабiлася ўсё больш затратнай. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30 % капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi. Прадукцыйнасць працы істотна адставала і ў пачатку 1960-х складала толькі 45 % ад амеры-канскай. Рост галін групы «А» (вытворчасць сродкаў вытворчасці) апярэджваў рост прадукцыі народнага спажывання (група «Б») нават у большых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым планам. У БССР гэтыя лічбы былі больш аптымістычнымі. Так, у 8-й пя-цігодцы (1966-1970) рэнтабельнасць прамысловай вытворчасці выра-сла ў 1, 5 разы, а гаспадарка БССР атрымала больш за 9 млрд руб. прыбытку – на 5 млрд больш, чым за папярэднія 5 гадоў. Аб’ём прамысловай вытворчасці павялічыўся амаль на 80 % замест 70 % па пла-ну. Прырост вытворчасці сродкаў вытворчасці склаў 62 %, а прадук-цыйнасць працы вырасла на 39 %. Без уліку дробных, у строй увайшлі 78 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку новыя магутнасці на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе, 1-я чарга Полацкага хімічнага камбіната, 2-і і 3-і калійныя камбінаты ў Салігорску, Гродзенскі хімічны камбінат, Светлагорскі завод штуч-нага валакна, Пінскі завод штучнай скуры, Брэсцкі дывановы камбі-нат, 1-я чарга Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна і інш. Партыйна-савецкае кіраўніцтва ўсведамляла, што экстэнсіўныя фактары развіцця народнай гаспадаркі сябе вычарпалі і таму пачынаючы з ХХІV (1971) з’езда КПСС ставілася задача аб неабходнасці яе пераводу на інтэнсіўныя рэйкі, але рэалізаваць задуманае не ўдалося. Восьмая пяцігодка была апошняй паспяховай пяцігодкай савецкага часу. У далейшым тэмпы росту вытворчасці працы і нацыянальнага даходу сталі зніжацца. Тэхнічная і тэхналагічная адсталасць пэўным чынам кампенсавалася чарговымі фінансавымі інвестыцыямі. Так, у гады наступных трох (1971-1985) пяцігодак капітальныя ўкладанні ў эканоміку Беларусі далі магчымасць павялічыць вытворчыя фонды ў 3, 4 раза (з 15, 2 да 52 млрд руб.). Галоўнай задачай дзесятай (1976-1980) пяцігодкі абвяшчалася ба-рацьба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці. Экстэнсіўны шлях таксама ўжо не даваў ранейшага эфекту, бо нацыянальны даход узрос толькі ў 2, 5 раза, а тэмпы росту вытворчасці сталі зніжацца. Так, тэм-пы развіцця эканомікі ў 1981–1982 гг. склалі толькі 1, 1%. У 1982 г. прырост рэальных даходаў на душу насельніцтва знізіўся да дзесятай долі працэнта. У выніку ў 1975-1986 гг. у СССР фактычна перапыніўся экана-мічны рост, паколькі былі вычарпаны і экстэнсіўныя фактары (пера-пыніўся прыток рабочай сілы, замарудзіўся ўвод у дзеянне прадпры-емстваў, зменшылася фондааддача і сельскагаспадарчая вытворчасць і інш.). Эканоміка стала набываць выразна затратны характар і патра-бавала кардынальных рэформ. Інтэнсіўны тып росту эканомікі, пад якім разумеюць перавагу атрыманага ВУП над колькасцю затрачаных рэсурсаў, знаходзіў адбітак у павышэнні вытворчасці працы, рацыянальным выкарыстанні сыравіны і матэрыялаў, энергазберажэнні, укараненні дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу. Асобныя аспекты інтэнсіфікацыі эканомікі выкарыстоўваліся ў гады сталінскіх пяцігодак, але ўсе яны надзвычай актуалізаваліся ўжо ў другой палове 1950-х гг. У выніку ў БССР, як і паўсюдна ў СССР, актывізаваўся рух брыгад і ўдарнікаў за камуністычныя адносіны да працы. У 1960-1970-я гг. тут узніклі новыя формы сацыялістычнага спаборніцтва: калектываў сумежных прадпрыемстваў, pyx за высокую культуру вытворчасці, навуковую арганізацыю працы, за прысваенне вырабам Дзяржаўнага знака якасці. Праводзіліся камуністычныя су-ботнікі, ударныя працоўныя вахты ў гонар 50-годдзя Кастрычніка, 50-годдзя ўтварэння БССР і КПБ, 100-годдзя з дня нараджэння Ў. Леніна і інш. Колькасць удзельнікаў гэтых рухаў ахоплівала амаль усіх пра-цоўных, але вынікі кампаній не мелі тых эканамічнага эфекту, на які разлічвалі іх арганізатары. Па розных прычынах задача інтэнсіфіка-цыі эканомікі так і засталася нявырашанай на працягу ўсяго савецкага часу. Механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 1920-х – 1930-я гг., заставаўся амаль нязменным. Ён не спрыяў iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў заходнiм дзяржавам, якія развіваліся ва ўмовах капіталістычнага рынку. Забеспячэнне тэмпаў росту прадукцыі прамысловасцi шляхам пабудовы новых прадпрыемстваў прыводзіла да распыленасці капітальных укладанняў, у выніку чаго павялічваліся аб’ёмы незавершанага будаўніцтва. Нізкая прадукцыйнасць працы, слабая фондааддача, вялікая энер-гаёмістасць прадукцыі, уціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы, слабая зацікаўленасць працоўных у выніках сваёй працы, нізкі (у па-раўнанні з Захадам) узровень жыцця заставаліся характэрнымі рысамі сацыялістычнай сістэмы гаспадарання. Замест укаранення эканамічных рычагоў рэгулявання эканомікі (гаспадарчы разлік і інш.), цэнтралізаванае кіраванне ёю яшчэ больш узмацнялася. У выніку механізм гаспадарання стаў ператварацца ў механізм тармажэння эканамічнага і сацыяльнага развіцця. 4. У сярэдзіне XX стагоддзя чалавецтва ўступіла ў паласу навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), калі навука стала пераўтварацца ў вызначальны фактар вытворчасці. Яе галоўнымі накірункамі сталі комплексная аўтаматызацыя, выкарыстанне новых відаў энергіі, стварэнне новых канструкцыйных матэрыялаў і інш. Прынятая ХХІІ з’ездам КПСС Праграма пабудовы камунізма вы-лучыла шэраг прыярытэтных накірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу – поўная электрыфікацыя краіны, комплексная механізацыя работ з далейшым пераходам да аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, шырокае выкарыстанне хіміі ў народнай гаспадарцы, укараненне лічыльна-вырашальнай тэхнікі і г. д. у многім абумовіла выхад нашай краіны на перадавыя пазіцыі ў эканоміцы. Выкарыстанне першага ў свеце турба-рэактыўнага пасажырскага самалёта «ТУ-104» (1956), запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі (1957), здача ў эксплуатацыю атамнага ледакола «Ленін» (1960), палёт у космас Ю. А. Гагарына і інш. атры-малі заслужанае прызнанне ўсяго чалавецтва. На заводах і фабрыках БССР укараняліся аўтаматычныя лініі. Іс-тотна ўзрасла кваліфікацыя рабочых і ІТР. За 12 пасляваенных год колькасць інжынераў павялічылася з 5, 1 тыс. да 13, 7 тыс. чал., тэхні-каў – з 9, 9 тыс. да 27, 5 тыс. чал. З 1958 г. на прадпрыемствах прамы-словасці, транспарту і будаўніцтва БССР пачалі стварацца арганізацыі Ўсесаюзнага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў, да канца года яны аб'ядноўвалі 21, 8 тыс. чал. Цэнтрам навуковай думкі з’яўлялася Акадэмія навук БССР. Рас-працаваны Інстытутам фізікі і матэматыкі метад спектральнага аналі-зу металу ў 1956 г. быў укаранёны на Мінскім трактарным заводзе і дазволіў сэканоміць каля 700 тыс. руб. У 1957 г. прапанаваныя Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР метады ўдасканалення вытворчасці далі эканамічны эфект каля 2 млн руб. Фінансаванню саміх навук надавалася значна меншая ўвага, чым вытворчасці, і яно складала толькі 2, 2 % нацыянальнага даходу. Тым не менш беларускія навукоўцы дасягнулі поспехаў у вывучэнні фізікі цвёрдага цела, спектраскапіі, оптыкі, цепла- і масаабмену, у атамнай энергетыцы, хіміі неарганічных злучэнняў і іншым важным напрам-кам навукова-тэхнічнага прагрэсу. У аснову сямігадовага (1959-1965) плана для БССР былі закладзены паскораныя тэмпы развiцця вызначальных для эканомiкi галiн – энергетыкi, машынабудавання, хiмiчнай прамысловасці. У рэчышчы дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцы ў 1960 г. у сталіцы БССР пабачыла свет першая ў краiне ЭВМ «Мiнск-1», у канцы 1962 г. з’явіў- ся першы беларускі халадзiльнiк «Мiнск -1». У маi 1962 г. Iнстытут фiзiкi АН БССР запусцiў атамны рэактар (п. Сосны, пад Мінскам). На працягу 1950-1960-х гг. былі створаны сотні комплексна механізаваных і аўтаматызаваных участкаў. У 1970-1980-я гг. БССР ужо набыла трывалую славу флагмана прыборабудавання («Агат», завод імя С. Арджанікідзе), электронікі («Інтэграл»), радыёэлектронікі («Га-рызонт»). Асаблівых поспехаў дасягнула хімізацыя народнай гаспа-даркі. Так, на базе Старобiнскага радовiшча быў створаны калiйны камбiнат, здольны задавальняць 40 % агульнасаюзных патрэб у калiй-ных угнаеннях. У 1963 г. пачаў дзейнiчаць Полацкi нафтаперапрацоў-чы і Гомельскі суперфасфатны заводы, Гродзенскi азотнатукавы кам-бiнат. У 1960 г. былi пракладзены газаправоды Дашава-Мiнск, Шчор-сы-Гомель, што забяспечыла палівам 11 прамысловых цэнтраў рэспублікі. У 1964 г. у раёне Рэчыцы пачало распрацоўвацца прамысло-вае радовішча нафты. За 1961–1970 гг. аб’ём хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці павялічыўся больш чым у пяць разоў. У многім таму, што на мяжы 1960–1970-х гг. эканоміка БССР дасягнула свайго вышэйшага ўзроўню, паспрыяла беларуская навука. Варта адзначыць, што і беларускае кіраўніцтва на чале з П. Машэравым аказвала ёй значную ўвагу. АН БССР істотна павялічвала свае магчымасці па каардынацыі ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчасць. За 1970-1980 гг. да 21 яе інстытута дадалося яшчэ 10, а таксама канструктарская і вопытна-эксперыментальная база. Разам з тым пры павелічэнні прыросту прамысловай вытворчасці амаль на 80% прадукцыйнасць працы як асноўны паказчык прагрэсу вырас толькі на 39 %. З гэтай нагоды на ХХІV з’ездзе КПСС гавары-лася аб патрэбе інтэнсіфікацыі і паскарэння навукова-тэхнічнага пра-грэсу. Заклік старшыні з’езда «арганічна спалучаць дасягненні наву-кова-тэхнічнай рэвалюцыі з перавагамі сацыялізма» мог азначаць, што пад апошнімі варта мець на ўвазе тое ж дырэктыўнае планаванне гаспадаркі, цэнтралізацыю рэсурсаў, сацыялістычнае спаборніцтва. І нарэшце, універсальным сродкам рашэння ўсіх эканамічных і сацы-яльных праблем абвяшчалася павышэнне кіруючай ролі партыі. На справе спроба ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчую сферу пры існуючай камандна-адміністрацыйнай сістэме ўжо давала збоі. На Пленумах ЦК і з’ездах КПСС сталі гаварыць аб заганнасці трады-цыйных экстэнсіўных фактараў росту народнай гаспадаркі, але рашэн-не праблемы бачылася толькі ў апрабаваных метадах. Таму дзесятая (1976-1980) пяцігодка так і не зрабілася «пяцігодкай эфектыўнасці і якасці», а новая, адзінаццатая (1981-1985), як і ўсе папярэднія, выкон-валася па-ранейшаму на экстэнсіўнай аснове. Укараненне сродкаў ме-ханізацыі і аўтаматызацыі адбывалася са значным спазненнем. Разам з перадавым узроўнем развіцця ВПК захоўваліся застарэлыя тэхналогіі і абсталяванне ў мностве іншых галін. У той час, як на Захадзе вынаходніцтва робататэхнікі, мікрапрацэсараў, камп’ютарных тэхналогій, касмічнай сувязі і інш. стварыла матэрыяльна-тэхнічны падмурак для постіндустрыяльнага (інфармацый-нага) грамадства, у СССР, у тым ліку БССР да сярэдзіны 1980-х гг. ручной працай былі заняты трэцяя частка рабочых у прамысловасці, больш паловы – у будаўніцтве, тры чвэрці – у сельскай гаспадарцы, усяго каля 50 млн працоўных. Партыйна-савецкаму кіраўніцтву не ўдалося пераадолець супярэчнасці памiж новымi магчымасцямi у развiццi прамысловасцi, якiя адкрываў НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманднымi формамi i метадамi кiравання, практыкай суцэльнай рэгламентацыi дзейнасцi усiх прадпрыемстваў. Яно не здолела своечасова вызначыць перспектыў развіцця навукі і тэхнікі на новым этапе НТР, не прыняла захадаў па рэарганізацыі гаспадарчага механізму для таго, каб вывесці эканоміку краіны з застою і надаць ёй новы імпульс да развіцця. 5. Паступовае запаволенне тэмпаў росту эканомікі было абумоўлена экстэнсіўным шляхам яе развіцця, панаваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмай, унутры- і знешнепалітычнымі фактарамі. Сацыялістычная сістэма гаспадарання з манаполіяй на дзяржаўную ўлас-насць, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання, дырэктыў-ным планаваннем і размеркаваннем прывялі да таго, што ў СССР адбылося адчужэнне працоўных ад сродкаў вытворчасці, адсюль узнікненне іх абыякавасці і незацікаўленасці ў выніках сваёй працы. Да важнейшых прычын, якія прывялі да заняпаду эканомікі варта аднесці слабую кампетэнтнасць кіраўніцтва ў эканамічных пытаннях. Перыяд развіцця народнай гаспадаркі СССР з 1970 па 1985 гг., у тым ліку і БССР, быў супярэчлівым. З аднаго боку – ствараліся новыя галіны прамысловасці, уступалі ў дзеянне прадпрыемствы і адначасо-ва падалі тэмпы эканамічнага росту. Так, у 1971-1975 гг. сярэднегада-выя тэмпы прыросту нацыянальнага даходу БССР складалі 8, 3 %, у 1981-1985 гг. – 5, 6%, прадукцыі прамысловасці, адпаведна, 10, 4 і 5, 4, а прадукцыйнасці працы – 7, 4 і 5, 3 %. Па-другое, сучасны ўзро-вень прамысловасці спалучаўся з захаваннем састарэлага абсталяван-ня і тэхналогій у іншых галінах, з захаваннем высокай долі ручной працы і адсталасцю сельскай гаспадаркі. Па-трэцяе, на фоне няўхіль-нага росту рэальных даходаў насельніцтва зніжаліся яго магчымасці ў набыцці спажывецкіх тавараў. Усё гэта і іншае знаходзіла адбітак на сацыяльнгай сферы. Нягле-дзячы на стратныя для насельніцтва грашовыя рэформы 1947 і 1961 г., яго пакупніцкая здольнасць год ад году ўзрастала. Але з прычыны пераважаўшага развіцця сродкаў вытворчасці, магутнасці лёгкай і харчовай прамысловасці былі не ў стане задаволіць попыт насельніцтва на спажывецкія тавары. Так, за 1971-1985 гг. грашовая маса павялічылася ў 3 разы, у той час як вытворчасць тавараў – толькі ў 2. Іх закупка за «нафтадолары» у Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР праблемы не здымала. Другой негатыўнай з’явай у сацыяльнай сферы стала разбурэнне беларускай вёскі, якое адбывалася ў выніку перакосаў УКП(б)-КПСС у эканамічнай палітыцы. Толькі з прыходам да ўлады М. Хрушчова ў сялян узнікла магчымасць у пэўнай ступені адчуць сябе не толькі гра-мадзянінам, але і чалавекам. Пасляваенная індустрыялізацыя толькі ўмацавала ў іх гэта пачуцце, паколькі жыццё і статус гарадскога жы-хара зрабіліся не толькі даступным, але і больш прывабным. Варта ад-значыць, што ў канцы 1950-х- пачатку 1960-х і ў далейшы час ЦК КПСС ужо не разглядаў вёску як сродак ажыццяўлення індустрыяль-ных планаў. Калгаснае сялянства і рабочыя саўгасаў атрымалі падат-ковыя ільготы. З 1950 па 1965 г. у некалькі раз выраслі і рэальныя да-ходы калгаснікаў. А да 1970 г. аплата іх працы павялічылася на 162 %, у тым ліку грашовая больш, як удвая. У 1965 г. быў прыняты закон аб пенсіях калгаснікам. Тым не менш з 1959 па 1970 г. – у горад выехала 465 тыс. сялян, а з 1970 па 1986 гг. колькасць сельскага насельніцтва скарацілася з 5 млн да 3, 7 млн. Ужо ў сярэдзіне 1970-х гг. праблема рабочых рук на вёсцы, асабліва механізатараў узмацнілася настолькі, што перадавая трактарыстка калгаса «Лагаза» Герой Сацыялістычнай працы Н. І. Куніцкая выступіла з заклікам «Дзяўчаты, за трактар!» Але працэс адтоку вяскоўцаў у горад набыў незваротны характар. Да ліку сацыяльных праблем, выкліканых недальнабачнай палітыкай КПБ, варта аднесці праблему жылля савецкіх, у тым ліку беларускіх працоўных. Нягледзячы на тое, што за часы сямігодкі амаль 2,7 млн грамадзян БССР атрымалі кватэры і пабудавалі дамы ў вёсцы, яшчэ большая колькасць жадаючых былі вымушаны чакаць сваёй чар-гі. Да сярэдзіны 1980–х гг. амаль 30 % беларускіх сем’яў і адзінокіх грамадзян адчувалі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Відавочна, для тагачасных улад чалавек уяўляў сабой каштоў-насць толькі ў тым сэнсе, што з’яўляўся «вінцікам» сістэмы і выка-наўцам разнастайных партыйных праектаў. Аб тым, што яны, гэтыя праекты былі ўтапічнымі, сведчаць распачатая барацьба супраць «не-перспектыўных» вёсак, утварэнне аграрна-прамысловых комплексаў і «Харчовай праграмы СССР» на тэрмін да 1990 г. і інш. Да сярэдзіны 1980-х гг. вынікі такой палітыкі выявіліся ў тым, што, зноў было ўве-дзена нарміраванне продажу асобных прадуктаў. У выніку ў 1985 г. па ўзроўні спажывання на душу насельніцтва СССР займаў 77-е месца ў свеце. Спробы вырашыць харчовую праб-лему за кошт павелічэння закупак за мяжой істотных вынікаў не давалі. Таварны дэфіцыт існаваў і ў БССР. У меншай ступені ён закранаў прадукты харчавання. Дзякуючы адносна высокаразвітым мяса-малоч-най жывёлагадоўлі, раслінаводству, садаводству, развядзенню птушкі і рыбы, вялікіх праблем набыцця гэтых прадуктаў не існавала. Нягле-дзячы на зусім невялікую долю сельскагаспадарчых угоддзяў БССР у маштабе ўсяго СССР, яе пастаўкі малака і мяса ў агульны фонд скла-далі, адпаведна, 14 і 12 %. Разам з тым пасля перажытой вайны, якая здавалася беларусам настрашэннейшай з бед, а таксама ў сілу сваёй ментальнасці яны з аптымізмам глядзелі ў будучыню. Таму не толькі сацыяльнае, а і па-літычнае становішча ў БССР на працягу гэтага перыяду заставалася дастаткова стабільным. 6. Напружаная, стваральная праца працоўных Беларусі не магла не пакінуць следа на навакольным асяроддзі. Актыўнае будаўніцтва заводскіх карпусоў, жывёлагадоўчых ферм, дарог, трубаправодаў, жы-лых дамоў іншых аб’ектаў патрабавала соцень тысяч га зямельных плошчаў, мільёнаў кубаметраў гравію, гліны, вады. Пад тысячы кіламетраў ліній электрапера-дач адводзіліся лясныя масівы, паша, ворная зямля. Няспыннымі тэмпамі ішла нарыхтоўка торфу і г. д. Нягледзячы на заканчэнне вайны, працоўны рытм заставаўся нязменным. Улады па-ранейшаму ставіліся да прыроды і чалавека як да сродкаў дасягнення пастаўленых мэтаў. Першымі, хто выказаў занепакоенасць пагаршэннем стану бела-рускай прыроды, былі навукоўцы, якія ў 1955 г. дамагліся ўтварэння пры АН БССР адмысловай камісіі. У выніку іх сумеснай з органамі ўлады ў 1960 г. быў створаны Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па ахове прыроды. Пасля прыняцця ў 1961 г. адпаведнага зако-на вызначаліся ўсе аб’екты, якія пераходзілі пад яго нагляд. З мэтай зберажэння ландшафтаў, абароны флоры і фауны, вывучэння змен у прыродзе, звязаных з развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі, Былі створаны Прыпяцкі і Бярэзінскі запаведнікі, запаведна-паляўнічая гаспадарка «Белавежская пушча», дзяржаўныя заказнікі: Свіцязянскі, Блакітныя азёры і іншыя. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|