Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дасягненні і супярэчнасці 1 страница




6. Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст.

7. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг.

 

1. У ліку важнейшых задач, якія паўсталі перад ЦК КПБ(б) і ўра-дам БССР пасля заканчэння савецка-польскай вайны, з’яўлялася раз-віццё адукацыі на беларускай мове, ліквідацыя непісьменнасці і мала-пісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У новым 1921/1922 навучальным годзе амаль 60 % школьні-каў прыступіліся да заняткаў.

У адпаведнасці з пастановай урада ад 16 лютага 1922 г., у рэспуб-ліцы ўводзілася сістэма адукацыі, паводле якой асноўным тыпам на-вучальнай установы рабілася працоўная сямігадовая школа для дзяцей 8-15 гадовага ўзросту. Але большай папулярнасцю карысталася па-чатковая, чатырохкласная школа, дзе навучалася 75 % усіх дзяцей.

Па меры аднаўлення народнай гаспадаркі ўзрастала фінансаванне сістэмы асветы. Пачынаючы з 1923 па 1929 гг. бюджэтныя расходы ўзраслі з 5, 4 да 35, 2 млн руб., а колькасць школ павялічылася да 6 300. Асноўную іх масу – каля 80 % – складалі пачатковыя школы, меншую частку – 14, 6 % – сямігадовыя. Агульную сямігадовую і пэў-ную прафесійную адукацыю давалі школы рабочай і сялянскай мола-дзі, школы павышанага тыпу і фабрычна-заводскія школы.

Наркамат асветы БССР скіроўваў значныя сілы і сродкі для лік-відацыі непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. На месцах гэтую працу ўзначалілі губернскія і павятовыя надзвычайныя камісіі па барацьбе з непісьменнасцю, а таксама ячэйкі створанага ў 1924 г. таварыства «Далоў непісьменнасць». Але, нягледзячы на ство-раныя ўрадам і грамадствам умовы, большая частка непісьменных не выказвалі вялікай цікавасці да навучання.

У выніку за пяць год з 1921 па 1926 гг. агульны ўзровень пісьмен-насці грамадзян БССР узросту з 9 па 49 гадоў узняўся толькі на пало-ву працэнта – з 52, 6 да 53, 1 %. Каб памяняць сітуацыю да лепшага, з 1926 г. уводзілася абавязковае навучання для дзяцей ва ўзросце 9-11 гадоў. Пункты па ліквідацыі непісьменнасці забяспечваліся беларус-камоўнымі настаўнікамі і падручнікамі Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Узросшы дабрабыт насельніцтва таксама спрыяў павышэнню яго культурных запытаў. У выніку за адзін толькі 1929/1930 навучальны год лікпункты скончыла 169 тыс. чал., больш, чым за ўсе папярэднія гады разам.

Сістэму ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі складалі аб’яд-наныя блізкія па профілі або рэарганізаваныя тэхнікумы. За 1921-1930 гг. іх колькасць вырасла з 11 да 35, а студэнтаў з 873 да 7 475. Кам-плектаванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў адбывалася па прынцыпе сацыяльнага паходжання і партыйнасці навучэнцаў. Так, у 1930 г. доля рабочых і сялян сярод студэнтаў складала 86,8 %, з якіх 2, 5 з’яўляліся камсамольцамі, а 35 % камуністамі. Палова студэнтаў атрымоўвала стыпендыю ў 25 руб.

У 1930 г. выкладчыцкі корпус, які павялічыўся за 10 год са 162 да 737 чал., у сваёй масе (70%) мелі з вышэйшую адукацыяю.

У выніку палітыкі беларусізацыі, да канца 1920-х гадоў з 35 тэх-нікумаў рэспублікі 22 з’яўляліся беларускамоўнымі. Таксама існавалі яўрэйскія, польскія, рускія і латышскія тэхнікумы. З 15 678 выпускні-коў 6 616 атрымалі дыпломы настаўнікаў, 3 912 – тэхнікаў, будаўні-коў, транспартнікаў; аграномаў, 1 963 – медыцынскіх работнікаў, 1 797 – аграномаў, ветэрынараў, 719 – работнікаў культуры, 674 – эканамістаў.

У канцы 1920-х наркам асветы БССР падпісаў пастанову аб увядзенні завочнай і экстэрнальнай формаў навучання.

У 1919 г. у Горках адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова – земляробчы інстытут, пазней рэарганізаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У снежні 1920 г. у Мінску адкрыўся політэхнічны інстытут, але ўжо ў 1922 г. ён быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі.

Заснаваны 30 кастрычніка 1921 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсі-тэт складаўся з медыцынскага і грамадскага факультэтаў, на якіх ву-чылася 1 250 студэнтаў. Першым рэктарам БДУ быў вядомы маскоў-скі навуковец – прафесар У. Пічэта, а першым дэканам факультэта грамадскіх навук – У. Ігнатоўскі.

Заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. У 1922 г. пачаў працу педагагічны факультэт. Пасля вылучэння з факультэта грамадскіх навук (1925) факультэтаў права і гаспадаркі ўніверсітэт стаў выпускаць эканамістаў і юрыстаў. Усяго да 1926 г. з яго сцен выйшла 247 педагогаў, 175 урачоў, 119 эканамістаў і 117 юрыстаў. У 1931 г. на базе педагагічнага і медыцынскага факультэтаў БДУ быў адкрыты, адпаведна, педагагічны і медыцынскі інстытуты. Акрамя гэтых трох устаноў, спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй рыхтавалі Віцебскі ветэрынарны інстытут, Горацкая сельскагаспадарчая акадэ-мія, Мінскі камуністычны ўніверсітэт.

Пры камплектаванні ВНУ захоўваўся класавы падыход, Так, у чэрвені 1924 г. былі выключаны «класава чужыя» і «палітычна непісь-менныя» студэнты, якія склалі 30 % ад усіх навучэнцаў. Каб забяспе-чыць перавагу ў студэнцтве класава блізкіх элементаў, Савецкая ўла-да пайшла на стварэнне рабочых факультэтаў (рабфакі), куды набіралі рабоча-сялянскую моладзь для падрыхтоўкі да наву-ання ў ВНУ.

У цэлым працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі ў БССР адбываўся паспяхова. Арганічна спалучаючыся з беларусізацыяй, ён у значнай ступені паспрыяў развіццю нацыянальнай культуры.

2. Адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці РКП(б) пасля пера-могі над унутранняй контррэвалюцыяй і замежнай інтэрвенцыяй ува-собілася ў нацыянальнай палітыцы. Працэс рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў у БССР у 1920-х гг. набыў назву «беларусізацыя». Яе ініцыя-тарамі выступілі члены ўрада БССР А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК), А. Бурбіс (наркам замежных спраў), У. Ігнатоўскі (наркам асве-ты), З. Жылуновіч (член ЦВК) і іншыя. У 1922 г. у мэтах вывучэння гісторыі і культуры беларускага народа і распрацоўкі навуковай тэрмі-налогіі яго мовы быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбел-культ) пад старшынствам мовазнаўцы С. Некрашэвіча Я. Лёсік узнача-ліў курсы беларусазнаўства, адкрытыя пры Наркамаце асветы БССР.

Адным з асноўных накірункаў ажыццяўлення беларусізацыі стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. У 1922 г. на яе перай-шла каля чвэрці ўсіх школ, а ў астатніх беларуская мова была абавяз-ковай для вывучання.

Патрэбы ў навуковай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літарату-ры сталі забяспечвацца Дзяржаўным выдавецтвам.

Важным палітычным і практычным крокам урада БССР на шляху да ўздыму нацыянальнай культуры з’явілася амністыя былых праціў-нікаў Савецкай улады – В. Ластоўскага, І. Краскоўскага, А. Смоліча, А. Цвікевіча і інш. і іх прыцягненне да творчай працы

Неабходнасць перамен да лепшага ў нацыянальным пытанні ўсве-дамлялі беларускія камуністы, якія ў сакавіку 1923 г. на сваім VІІ з’е-здзе пастанавілі спрыяць развіццю беларускай мовы і культуры і за-клікалі партыйцаў узначаліць гэтую працу. Сама праграма нацыяналь-на-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага адраджэння ў БССР была абвешчана на Ліпеньскім (1924) Пленуме ЦК КПБ. Яе практычная рэалізацыя пачала адлік з пастановы ЦК КПБ(б) ад 15 ліпеня таго ж года «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыяналь-най палітыкі», якая прадугледжвала: па-першае, развіццё нацыяналь-най культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, развіццё бе-ларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; па-другое, карэнізацыю – вылучэнне беларусаў на кіруючыя партыйныя, савец-кія, прафсаюзныя пасады; па-трэцяе, перавод справаводства ўсіх пар-тыйных, дзяржаўных, грамадскіх устаноў на беларускую мову. У пры-ватнасці, за адзін год належала перавесці апараты ЦВК, СНК, нарка-маў асветы і земляробства; за 2 гады – ДПУ, юстыцыі, сацыяльнага забеспячэння, пошты і тэлеграфа; а усіх астатніх устаноў – за 3 гады.

У мэтах неадкладнага ажыцяўлення нацыянальнай палітыкі, ат-рымаўшай назву «беларусізацыя», адмыслова створаная камісія на ча-ле з А. Хацкевічам пачала сваю дзейнасць з пашырэння сферы вы-карыстання беларускай мовы.

Паводле декрэту ЦВК (люты 1924), беларуская, руская, яўрэйская (ідыш) і польская мовы абвяшчаліся роўнымі. Беларускай надаваліся функцыі мовы зносін паміж рознанацыянальнымі ўстановамі. Справа-водства таксама пераводзілася на беларускую мову. Важныя ўрада-выя дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага зна-чэння – на беларускай і рускай; грамадска-палітычныя (пасведчанні і інш.) – на беларускай і адной з трох іншых моў.

За кожным грамадзя-нінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй жа атрымаць адказ. Гэтае палажэнне было зафіксавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г. і ў адпаведнасці з ім, выкладанне ў школах рэспубліках адбывалася на 8 мовах. Але асаб-лівых поспехаў дасягнула ўтварэнне беларускамоўных школ. Ужо ў 1926/1927 навучальным годзе чатырохгадовыя складалі 85, 3 %, сямі-гадовыя – 66, 6 % і іх колькасць штогод узрастала. У тэхнікумах коль-касць студэнтаў-беларусаў павялічылася з 45 да 68 % і гэтая тэндэн-цыя назіралася да канца 1920-х. ггю Адпаведна ў педагагічных тэхні-кумах і інстытутах рыхтаваліся беларускамоўныя кадры.

У месцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцяў ствараліся іх нацыянальныя школы – польскія, яўрэйскія, украінскія Пры гэтым, у нацыянальных школах беларуская мова з’яўлялася аба-вязковым прадметам. У педагагічных тэхнікумах і інстытутах адкрываліся факультэты з польска- або яўрэйскамоўным навучаннем.

Вялікі ўклад у стварэнне беларускай школы ўнеслі народныя ка-місары ас­веты БССР У. Ігнатоўскі і (з 1926)А. Баліцкі.

Здзяйсненне курсу на беларусізацыю ў сістэме асветы прывяло да таго, што ўжо ў 1925–1926 гг. з агульнай колькасці школ 76% былі бе-ларускімі, а ў 1932 г. – ужо звыш 90%. У гэтыя ж гады каля 60% ся-рэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў таксама пе-райшлі на беларускую мову.

Студзеньскі (1925) Пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў узяць актыўны ўдзел у беларусізацыі пад лозунгам "Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове». Асабісты прыклад паказвалі першыя сакратары ЦК: рускія А. Асаткін-Уладзімірскі і А. Крыніцкі, украінец М. Гамарнік. Вынікам гэтай працы сталася тое, што ўжо ў 1927 г. каля 75% кірую-чых кадраў добра валодалі беларускай мовай.

Моцным імпульсам у развіццё беларусізацыі зрабілася вяртанне ў 1924 і 1926 гг. да БССР тэрыторый, населеных беларусамі.

Адначасова важным напрамкам беларусізацыі стала так званая «карэнізацыя» – вылучэнне на адказныя партыйныя, савецкія, прафса-юзныя пасады. Яе ажыццяўленне выклікалася неабходнасцю ва ўста-раненні дыспрапорцыі паміж колькасцю тытульнай (карэннай) нацыі і яе прысутнасцю ў кіруючых структурах, дзе пераважалі яўрэі, рускія і інш., але ніяк не беларусы. Паводле перапісу 1926 г. апошнія складалі сярод сельскага насельніцтва 89, 1%, гарадскога – 40 %.

Гэтае становішча стала паступова змяняцца да лепшага. У 1927 г з агульнай колькасці членаў местачковых Саветаў беларусаў ужо наліч-валася 53, яўрэяў – 40, 5, палякаў – 2, 2, рускіх 2, 5 %. У гарадскіх Саветах (адпаведна) 45, 1, 30, 6, 2, 5, 14, 5 %. Колькасць беларусаў – кіраўнікоў акруг і раёнаў дасягнула 48 %. Яшчэ большай была доля беларусаў у апараце СНК (старшыня Я. Адамовіч) і ЦВК (старшыня А. Чарвякоў).

Палітыка беларусізацыі выклікала творчы ўздым ва ўсіх галінах жыццядзейнасці грамадства. Не толькі беларусы, а практычна ўсе на-цыянальнасці, якія пражывалі ў рэспубліцы, выкарысталі прадастаў-леныя ЦК УКП(б) і ЦК КПБ(б) урадам БССР магчымасці для ўтварэн- ня нацыянальных Саветаў, навучальных і навуковых (нацыянальныя аддзелы ў Акадэміі навук) устаноў, літаратуры, тэатра, друку. Цэнт-рам навуковай думкі ў 1920 г. з’яўляўся Інбелкульт. У 1926 г. на яго базе была заснавана Акадэмія навук БССР на чале з У. Ігнатоўскім. Упершыню для студэнтаў сталі распрацоўвацца падручнікі па гісторыі Беларусі, геаграфіі Беларусі, мастацтвазнаўстве, эканоміцы.

Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў, якія ўвасо-біліся ў развіцці асветы, краязнаўства, літаратуры, тэатра, кіно, у па-шырэнні сферы выкарыстання і павышэнні статусу беларускай мовы; уздыме творчай самадзейнасці беларускага народа. Нягледзячы на пе-раважаўшую большасць вясковага насельніцтва, беларусы ўжо не з’яўляліся сялянскай нацыяй: яны прысутнічалі ва ўрадзе, у яго мяс-цовых структурах. Беларуская мова зрабілася сапраўды дзяржаўнай: на ёй друкавалася асноўная маса афіцыйных і іншых матэрыялаў, цэн-тральныя і мясцовыя выданні. І, галоўнае, яна зрабілася мовай аднаго народа, які жыў не толькі ў вёсцы, а ў пасёлку і горадзе.

Характэрна, што афіцыйна беларусізацыі ніхто не скасоўваў, тым не менш, многія з тых, хто ўкараняў яе, стаў абвінавачвацца ў нацыя-нал-дэмакратызме. У чэрвені 1929 г. адпаведны даклад камісіі ЦК УКП(б) на чале з В. Затонскім па выніках праверкі ажыццяўлення на-цыянальнай палітыкі ў БССР быў накіраваны І. Сталіну.

У мэтах барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам адбылася замена партыйнага кіраўніцтва БССР: замест А. Крыніцкага першым сакра-таром ЦК КП(б)Б быў прызначаны К. Гей. Практычная частка яе ўс-кладалася на старшыню ДПУ Р. Рапапорта. Неўзабаве ў Мінску была сфабрыкавана "нацдэмаўская, контррэвалюцыйная, антысавецкая ар-ганізацыя" – "Саюз вызвалення Беларусі». Пасля яшчэ дзвюх хваль рэ-прэсій былі фізічна знішчаны больш за 100 навукоўцаў (у тым ліку 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў) АН БССР, выкладчыкаў БДУ, больш за 200 пісьменнікаў. Існавала пагроза арышту і славутых песня-роў Я. Коласа і Я. Купалу.

У сістэме адукацыі адбыўся пэўны адкат з беларускай мовы. Так, да канца 1930-х гг. усе 22 ВНУ і амаль усе з 95 тэхнікумаў БССР ізноў перайшлі на рускамоўную сістэму выкладання.

Нягледзячы на згортванне беларусізацыі і знішчэнне нацыя-нальнай інтэлігенцыі, наступствы гэтай палітыкі былі вельмі вялікімі. Важнейшымі з праяў таго сталі ўмацаванне нацыянальнай свядомасці і нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа.

3. Па меры ўмацавання бальшавікамі дзяржаўнай улады ўсе пар-тыі і грамадскія ар­га­ні­за­цыі мусілі здзяйсняць сваю працу з ведама са-вецкіх органаў. Пасля з’яў­лен­ня ўказа ЦВК РСФСР ад 12 чэрвеня 1922 г., усе творчыя аб’яднанні мусілі за­рэ­гіс­т­ра­вац­ца ў НКУС. Рэгістра-цыі пад­ля­га­ла нават Беларуская асацыяцыя пра­ле­тар­с­кіх пісьменні-каў (БелАПП), створаная па ініцыятыве камуністаў.

Дадатковым рычагом кантролю іх дзейнасці служыла створанае ў ліс­та­падзе 1922 г. падкантрольнае партыі і ДПУ Галоўнае ўпраўленне па спра­вах літаратуры і выдавецтваў БССР (Галоўлітбел). Найважней-шай яго задачай з’яў­ля­ла­ся недапушчэнне распаўсюджання ва ўсіх ві-дах і жанрах літара­ту­ры матэрыялаў з крытыкай кампартыі бальшаві-коў і Савецкай ула­ды. У разгар барацьбы з царквой у друк не пра­пус­ка­лі­ся мастацкія творы з упамінаннем рэлігійнай тэрміналогіі.

Тэатральнае мастацтва таксама знаходзілася ў полі зроку савецкіх і партыйных органаў. 19 лістапада 1926 г. п’еса Я. Купалы «Тутэй-шыя» адразу ж пасля прэм’еры была выключана Галоўлітам з рэ­пер­ту­а­ру БДТ-1 за недабразычлівыя ў дачыненні Савецкай улады акцэнты. Драматург Ф. Аляхновіч, які ў ліс­та­падзе 1926 г. прыехаў з Польшчы і паступіў на працу ў БДТ-2, праз два месяцы быў арыштаваны і як «польскі шпіён» асуд­жа­ны на 10 год турэмнага зняволення.

Неўзабаве пры Галоўліце ўзнікла адмысловая структура – Га­лоў­ная рэпертуарная камісія. У адпавед­нас­ці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 17 снежня 1928 г. «Аб выніках дыс­ку­сіі па тэатральных пытаннях» было прынята рашэнне ўзмацніць пры­сут­насць на беларускай сцэне твораў іншых нацыянальнасцей СССР і ў першую чаргу рускай. Неў- забаве з’явіліся перакладзеныя на бе­ла­рус­кую мову «Мяцеж» Дз. Фур-манава, «Разлом» Б. Лаўранёва, «Браненосец 14–69» У. Іванова).

З другой паловы 1920-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе сфера ку­ль­ту­ры пачала пераўтварацца ў адзін са сродкаў пабудовы сацыя-ліз­му, дзейнасць усіх творчых аб’яднанняў мусіла зрабіцца больш ска­ар­ды­на­ва­най. З гэтай нагоды ў лістападзе 1928 г. ЦК КП(б)Б правёў пра­цу па згуртаванні ўсіх 8 літаратурных аб’яднанняў у Беларускі са­юз пісьменнікаў. Класава-выхаваўчая функцыя новай арганізацыі вы­бя­га­ла з пастановы ЦК КП(б)Б (1928)»Аб беларускай літаратурна-мас­тац­кай і тэатральнай крытыцы», але рэальна Саюз беларускіх пі­сь­мен­ні­каў (старшыня М. Клімковіч) аформіўся толькі ў 1932 г.

У 1933 г. пачаўся працэс аб’яднання ўсіх жыва­піс­цаў, графікаў, скульптараў. Ад членаў «Усебеларускай аса­цы­я­цыі мастакоў», «Рэва-люцыйнай арганізацыі мастакоў Бе­ла­ру­сі», суполкі «Прамень» патра-бавалі пастаноўкі іх творчасці на ўзровень дасягненняў у ін­дус­т­ры­я­лі­за­цыі і стварэння такой самай «Магнітабудоўлі мастацтва». Так, высо-кую ацэнку грамадскасці набылі кар­ці­ны І. Ахрэмчыка «Другі з’езд РСДРП» і «Вызваленне БССР ад бе­ла­па­ля­каў», а таксама карціна Ак-сельрода «Начальнік палітаддзела МТС».

У той самы час творы М. Філіповіча, А. Грубэ, Я. Мініна, А. Ас­та­по­ві­ча і інш., якія пасвойму бачылі прызначэнне мастацтва, рэзка кры­ты­ка­ва­лі­ся. У выніку сярод 40 дэлегатаў І з’езда мастакоў Бела-русі, які адбыўся ў снежні 1938 г., з былых творчых аб’яднанняў за-сталося толькі 8 чалавек. Першы мастацкі форум скончыўся ўтварэн-нем Са­ю­за мастакоў БССР пад старшынствам І. Рубінштэйна.

З-за сваёй малалікасці беларускія кампазітары не стваралі ўлас-ных творчых саюзаў, але і яны ўжо не былі самастойнымі ў сваёй твор­час­ці. Іх лёс быў вырашаны 22 ліпеня 1933 г. адмысловай, пад гры­фам «строга сакрэтна» пастановай ЦК КП(б)Б «Аб стварэннi аўта-ном­най сэкцыi кампазiтараў пры Аргкамiтэце Саюза пiсьменнiкаў». У 1934 г. абраны на I Усебеларускай канферэн­цыі кампазітараў Аргка-мітэт распачаў працу па ўтварэнні творчага саюза, якая скончылася толькі ў 1938 г. Першым старшынёй Саюза кампазітараў быў абраны вя­до­мы беларускі кампазітар-песеннік Ісак Любан. Як і ў іншых твор­чых аб’яднаннях, тут таксама знаходзіліся «ворагі народа», «двуруш­ні­кі» і г. д. Так, Міколу Равенскага за супрацоўніцтва з „нацдэмам» У. Дубоўкам выключылі з Саюза і звольнілі з кансерваторыі.

Такім чынам, замест самастойных творчых аб’яднанняў, у СССР, у тым ліку і БССР, былі створаны адзіныя Саюзы пісьменнікаў, маста-коў, кампазітараў Па сутнасці, усе яны ператварыліся ў дзяржаў­ныя структуры. Ідэалагічным прызначэннем такіх крэатур з’яўлялася вы-караненне нацдэмаўшчыны і ўдасканаленне ідэйнай апрацоўкі насель-ніц­т­ва мастацкімі сродкамі, праз метад сацыялістычнага рэ­а­ліз­му.

Азначаныя саюзы падлягалі пільнаму кантролю з боку пар­тый­ных (Галоўліт) і савецкіх (НКУС) органаў. Зразумела, што пры­на­леж­насць таго ці іншага творцы да Саюзаў пісьменнікаў, мас­та­коў і г. д. не гарантавала яму прызнання і асабістай бяспекі. Індывідуальная твор-часць аўтараў была вельмі абмежаванай. Дзякуючы саюзам, усе віды мастацтва з’яўляліся падкантрольнымі партыйным органам і былі ахо-плены сістэмай дзяржаўнага заказу, якая вызначала тэматыку і праб-лематыку будучых шэдэўраў сацыялістычнага рэалізму.

4. Усталяваная бальшавікамі дыктатура пралетарыята, акрамя ін-шага, пра­дуг­лед­ж­ва­ла знішчэнне варожых ім арганізацый і ідэалогій, у тым ліку – царквы і рэ­лі­гіі. У аснове такой палітыкі знаходзілася ле-вацкае ўяў­лен­не аб царкве як контррэвалюцыйнай сіле і рэлігіі як «опіуму для народа». Тая палітыка знаходзілася ў рэчышчы задач са-цыялістычнага будаўніцтва, абапіралася на ўсю моц дзяржаўнага апа-рату і здзяйснялася ў трох узаемаабумоўленых напрамках – эканаміч-ным, агітацыйна-прапагандысцкім, аператыўна-адміністрацыйным і рэпрэсіўным.

У мэтах падрыву эканамічнай базы цэркваў, паводле дэкрэта аб зямлі ад 26 кастрычніка 1917 г. і Палажэннем аб зямельных камітэтах ад 12 снежня 1917 г., яны пазбаўляліся зямельнай і іншай маёмасці як пастаяннай крыніцы даходаў. У адпаведнасці з дэкрэтам аб дзяржаў-ным шлюбе і метрыкацыі ад 18 снежня 1917 г., у царквы ад­бі­ра­ла­ся права рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. 23 студзеня 1918 г. СНК выдаў дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад цар­к­вы», яшчэ раз пацвердзіўшы пераход зямель і нерухомасці да дзяржавы. Пасля пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР ад 20 ліпеня 1920 г. «Аб ліквідацыі мош­чаў ва ўсерасійскім маштабе» парэшткі Е. Полацкай, А. Неўскага, С. Раданежскага, С. Сароўскага і інш. пераста-лі быць аб’ектамі пакланення веруючых і крыніцамі даходаў царквы.

Пад час масавага голаду у Паволжжы і ін­шых паўднёвых раёнах краіны 23 лютага 1922 г. ЦВК РСФСР у мэтах набыцця за мяжой хле-ба галадаючым і насення для засеву палёў ЦВК прыняў пастанову аб канфіс­ка­цыі часткі царкоўных рэчаў. У выніку было канфіскавана 33 пуды 32 фунты золата, 23 997 пудоў 23 фунты срэбра, 35 670 штук брыльянтаў і іншых каштоўнасцяў. У БССР гэту працу ўзначаліла ка-місія на чале з А. Чарвяковым, якая перадала ў фонд дапамогі галада-ючым больш за 30 пудоў срэбра, каля 100 грамаў зо­ла­та, 45 брыль-янтаў (32 карат), 52 каштоўных камянёў і інш.

У 1920-х для патрэб памяшканняў пад школы для ліквідацыі не-пісьменнасці адбывалася рэквізіцыя памяшканняў сінагог. Акрамя та-го, сінагогі пераабсталўваліся пад жыл­лё, фабрычныя памяшканні, сталовыя, музеі. Будынак мінскай харальнай сінагогі быў аддадзены пад тэатр. Яшчэ больш массавай з’явай стала перадача ў 1930-я гг. хрысціянскіх храмаў пад зер­нес­хо­віш­чы, майстэрні, архівы і інш.

Пачатак агітацыйна-прапагандысцкай кампаніі супраць царквы і рэлігіі быў пакладзены пастановай ад 11 снежня 1917 г. аб перадачы справы выхавання і адукацыі з ду­хоў­на­га ведамства ў народны каміса-рыят асветы. Гэта датычыла і яў­рэй­с­кіх навучальных устаноў – хедэ-раў і іешываў. Тым самым ствараліся перадумовы для прыпынення рэ-лігійнага ўздзеяння на маладое пакаленне і адначасова – для атэістыч-най прапаганды, аб чым, у прыватнасці, сведчыў дэкрэт СНК ад 23 студзеня 1918 г. «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад цар­к­вы», у адпаведнасці з якім Расія пераўтваралася ў свецкую краіну.

Паводле пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР ад 20 ліпеня 1920 г. «Аб ліквідацыі мош­чаў ва ўсерасійскім маштабе», многія ракі з па-рэшткамі былі публічна ўскрыты, каб прадэманстраваць хлусню свя-тароў аб «нятленнасці святых».

На Беларусі пачатак антырэлігійнай агітацыі і пра­па­ган­ды знай-шоў увасабленне ў дэманстрацыях, скі­ра­ва­ных супраць іўдаізма і сіна-гогі. Так, у кастрычніку 1920 г. у Віцебску, калі ве­ру­ю­чыя адзначалі самае вялікае свята Йом-Кіпур («Судны дзень»), мяс­цо­выя бальшавікі і камсамольцы разам з членамі прабальшавіцкіх ар­га­нізацый (Яўрэй-ская секцыя РКП(б), Камбунд, Югендбунд) дэ­ман­с­т­ра­тыў­на заняліся нарыхтоўкай дроў для чыгункі. У 1923 г. такі ж «йомкіпурнік» ад-быўся ў Мінску, дзе камсамольцы наладзілі ма­ні­фес­та­цыю пад лозун-гам «Далоў равінаў і папоў».

На пачатку 1920-х гг. намаганнямі моладзі стала ўкараняцца так званая «чырвоная аб­рад­насць». Вечарам 6 студзеня 1923 г. у Мінску ад­бы­лі­ся «камсамольскія каляды» – тэатралізаванае шэсце, якое мусі-ла сімвалізаваць аджытасць рэ­лі­гіі і яе непатрэбнасць моладзі. Замест вянчанняў, маладажонам рэкамендавалі ладзіць «чырвоныя вяселлі», а замест хрэсьбін – «акцябрыны». Так, у 1925 г. у БССР адбывалася каля 300 «акцябрын» і 80 «чырвоных вяселляў штомесяц». У яўрэйскі по-быт ста­ла ўкраняцца «чырвонае абразанне».

Прызнаным цэнтрам і асноўным рупарам антырэлігійных ідэй ста­ла газета «Безбожник», якую рэдагаваў старшыня Антырэлігійнай ка­мі­сіі Е. Яраслаўскі. У 1925 г. ён узначаліў усесаюзнае таварыства – «Саюз бяз­бож­ні­каў». Першапачаткова вынікі дзейнасці гэтай грамад-скай арганізацыі былі слабымі. Сітуацыя памянялася, калі задачы са-цыялістычнага будаўніцтва запатрабавалі актывізацыі атэістычнай прапаганды. З гэтай нагоды ІІ з’езд Саюза бяз­бож­ні­каў, які сабраўся 11–15 чэрвеня 1929 года ў Маскве перайменаваў сваю арганізацыю ў «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» і вызначыў яго ло­зун­г: "Барацьба з рэлігіяй – гэта барацьба за сацыялізм".

Праз год, у 1930 г. колькасць членаў саюза вырасла з 465 тыс. да 3, 5 млн. За гэты ж час колькасць членаў саюза ў БССР узрасла больш чым у пяць разоў і дасягнула 42 тыс. чал. У 1931 колькасць членаў дзіцячай ар­га­ні­за­цыі «Юных ваяўнічых бязбожнікаў СССР» дасягнула 2 млн. У 1931 г. у СССР працавала звыш 3 000 бязбожных ударных брыгад, звыш 100 бязбожных ударных цэхаў і заводаў, каля 300 бязбожных калгасаў.

Партыйная канферэнцыя, што адбывалася ў Маскве з 30 студзеня па 4 лютага 1932 г., паставіла на мэце: да 1934-1935 гг. – усё насель-ніцтва, і ў першую чаргу – моладзь ахапіць антырэлігійнай прапаган-дай; да 1935-1936 гг. – лік­ві­да­ваць апошнія малітоўныя дамы, да 1936-1937 г. канчаткова выдаліць рэлігію з ужытку людзей.

Аператыўна-адміністрацыйны напрамак антырэлігійнай палітыкі бальшавікоў аформіўся яшчэ пасля грамадзянскай вайны. Як паказаў во­пыт, агітацыя і прапаганда ме­ла поспех, калі яна абапіралася на сілу зброі, таму восенню 1922 г. у сістэме ЦК РКП(б) была створана Анты-рэлігійная камісія. Асноўным яе прызначэннем з’яўлялася арганіза-цыя сіл і срод­каў на барацьбу супраць царкоўных арганізацый і іх уп-лыву на гра­мад­с­т­ва. Практычнае ажыццяўленне гэтай барацьбы (апе-ратыўная ра­бо­та, вышук, вярбоўка, арышты і г.д.) ускладалася на – начальніка аддзела ДПУ СССР Я. Тучкова, а агульнае кі­раў­ніц­т­ва – на Е. Яраслаўскага. У працы брала ўдзел уся партыйна-савецкая элі­та.

Знешне гэта дзейнасць павінна была выглядаць як натуральная пра­я­ва клопату Савецкай улады аб маральным здароўі людзей, выз­ва­лен­не іх ад царкоўных забабонаў. На справе ўжо першыя вы­ні­кі працы Антырэлігійнай камісіі адбіліся на дэстабілізацыі ўнутрацаркоўнага жыцця РПЦ. Так, работнікі ДПУ падтрымалі групу ініцыятараў так званага «абнаўлення Царквы», якія не прызнавалі ўлады Патрыярха і дамагліся яго ізаляцыі ў Данскім манастыры, што прывяло да расколу ў РПЦ. Да канца 1922 г. абнаўленцам належала ўжо 20 тыс. з 30 тыс. храмаў. 29 красавіка 1923 г. царкоўная ўлада перайшла да створанага абнаўленцамі Свяшчэннага Сінода.

Карыстаючыся расколам, мітрапаліт Мінскі і Тураўскі Мельхісэ-дэк у ліпені 1922 г. дамогся ўтварэння аўтаномнай Беларускай права-слаўнай царквы (БПЦ). На 1 чэрвеня 1927 г., у БССР налічвалася 1 110 пра­вас­лаў­ных прыходаў, з якіх 300 лічыліся абнаўленчымі, а ўсе ас-татнія – «ціханаўскімі». З ведама ДПУ ў жніў­ні 1927 г. у Мінску ад-быўся з’езд дэлегатаў БПЦ з мэтай утварэння царкоўнай аўтакефаліі. У выніку, да канца 1927 г. у бе­ла­рус­кіх епархіях (без уліку старааб-радцаў) дзейнічалі тры плыні пра­вас­лаў­ных вернікаў: 411 прыходаў ціханаўцаў, 344 – ­аў­та­ке­фа­ліс­таў і 305 – абнаўленцаў

З умацаваннем у 1927 г. улады намесніка памерлага патрыярха – мітрапаліта Маскоўскага Сергія і падпарадкаванага яму Патрыяршага Сіноду стратэгічны план УКП(б) дасягнуў сваёй мэты: адзінай РПЦ ужо не існавала. Для Савецкай улады, якая ініцыіравала «абнаўленчы раскол» і кі­ра­ва­ла ім праз органы ДПУ-АДПУ, першаступенную знач-насць мела ла­я­ль­насць духавенства, гатоўнасць прызнаць савецкую ўладу народнай і прапагандаваць гэты пункт гледжання. У нейкіх рэ-формах у га­лі­не царкоўнага ладу, акрамя тых, што дапамагалі раз-віццю і ўма­ца­ван­ню расколу, бальшавікі не былі зацікаўлены.

Рэпрэсіі бальшавіцкай партыі супраць свяшчэннаслужыцеляў бы-лі абумоўлены перакананнем яе лідэраў у безумоўнай варожасці Са-вецкай уладзе. Так, у 1920-я гады ў БССР было асуджана 75 слу­жы­це­ля­ў іўдзейскага культу. У снежні 1930 г. толькі ў Віцебску былі асу-джаны і сас­ла­ны ў Салавецкі лагер 15 равінаў. З пачаткам калектыві-зацыі пачаліся рэпрэсіі супраць хрысціянскага духавенства як но­сь­бі­таў кулацкай ідэалогіі. У вы­ні­ку, да лета 1930 г. у СССР было расстра-ляна 560 і пазбаўлена волі 22 289 чал. У БССР – адпаведна – 25 і 68. У лютым – сакавіку 1933 г. у рэчышчы масіраванай барацьбы органаў АДПУ-НКУС супраць «ворагаў народа» у БССР была «выкрыта» контррэ­ва­лю­цый­ная царкоўна-паўстанцкая арганізацыя "Іезуіт" з удзелам 5 епіс­ка­паў, 48 святароў і інш., усяго 79 чал.

Вынікам наступнай апе­ра­цыі стала «раскрыццё» у ліпені-верасні 1937 г. разгалінаванай сеткі (200 чал.) прадстаўнікоў "Беларускай аўтакефальнай царквы». Па прыгавору «тройкі» 1 лістапада былі рас-страляны епіс­ка­пы Філарэт, Апанас і яшчэ 9 «кіраўнікоў» арганізацыі, а астатнія – асуджа­ны да пазбаўлення волі. Нарэшце, у лютым-сака-віку 1938 г. бы­лі арыштаваны члены «шпіёнска-паўстанцкай арганіза-цыі», якія дзей­ні­ча­лі ў шасці раёнах БССР. Яе кіраўніком з’яўляўся – «польскі шпі­ён» мітрапаліт Мінскі Пётр.

Відавочна, што «польскі след» у барацьбе ЎКП(б)-КП(б)Б суп-раць ка­та­ліц­т­ва і касцёла быў найбольш выразным. Большасці абвіна-вачаных ін­к­ры­мі­ні­ра­ва­ла­ся прыналежнасць да Польскай арганізацыі вайсковай. Тым не менш, па словах чэ­кіс­таў, якія ў жніўні 1933 г. вы-крылі адну з такіх арганізацый у БССР, яна скла­да­ла­ся з 7 філій і ўз-начальвалася ксяндзамі. Праз палову года 55 яе ўдзе­ль­ні­каў, як свята-роў так і простых вернікаў, былі асуджаны да расстрэлу або ту­рэм­на­га зняволення.

Характэрна, што ў сярэдзіне 1930–х гг. прапагандысцкія ме­та­ды барацьбы супраць рэлігіі і іх носьбітаў цалкам саступілі месца гвал-тоўным. Так, у 1936 г. «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» выявіў сваю фактычную не­за­пат­ра­ба­ва­насць, бо толькі пятая частка яго членаў працягвала выплату ўзно­саў. А да 1930-х гг. 2 155 праваслаўных, 271 іўдзейскіх і 113 ка­та­ліц­кіх святароў і іншых слу­жы­це­ляў культаў былі вынішчаны.

Аб’ектам барацьбы бальшавікоў супраць рэлігіі зрабіліся не толь-кі святары, але і храмы, дзе яны прамаўлялі «слова боскае». Так, 5 сне-жня 1931 г. па асабістаму загаду І. Сталіна ў Маскве быў раз­бу­раны храм Хрыста-Выратавальніка. Паўсюдна пачалося масавае закрыццё цэркваў. Пасля рэ­а­лі­за­цыі пастановы бюро ЦК КП(б)Б ад 18 жніўня 1937 г. «Аб захадах па закрыцці по­ль­с­кіх касцёлаў" у БССР да канца года заставаліся дзе­ю­чы­мі 11 каталіцкіх храмаў са 113. Потым зачы-нілі ўсе культавыя ўстановы. У 1938 г. засталіся толькі два праваслаў-ныя храмы – у Мазыры і Оршы. Усяго было закрыта 1 445 цэркваў, 704 сінагогі, 113 касцёлаў.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных