Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лекцыя 12. ПЕРАМОГА КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 6 страница




У 1962 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага таварыства аховы пры­ро­ды, якое неўзабаве ператварылася ў самую масавую пасля праф- са­ю­заў арганізацыю. У 1963 г. Савет Міністраў БССР прыняў паста-нову аб ахо­ве помнікаў прыроды – старадаўніх паркаў, векавых і рэд-кіх парод дрэў. Пасля выхаду ў 1963 г. «Красной книги СССР» пад дзяржаўную ахову былі ўзяты рэдкія звяры, птушкі і расліны.

Варта адзначыць, што мерапрыемствы КПБ і Саўміна ў гэтым на­кі­рун­ку не былі паслядоўнымі. З аднако боку, узняўшы праблему ахо­вы прыроды, улады знялі з сябе цяжар адказнасці, пераклалі яго на ўвесь народ і працягвалі сваю гаспадарчую дзейнасць практычна няз­мен­най. Так, курс КПСС на хімізацыю эканомікі найбольш плённа ажыц­цяў­ляў­ся на Беларусі. 80-90 % прадукцыі хімічных прадпрыемст-ваў вывозілася за межы рэспублікі.

Маса шкодных рэчываў выкідваліся ў паветра металургічнымі цэ­ха­мі МАЗа, МТЗ, БелАЗа і інш. прадпрыемстваў. Сотні прамысловых прадпрыемстваў будаваліся без уліку інтарэ­саў людзей і клопату аб іх здароўі. Таму экалагічнае становішча ў «флагманах вялікай хіміі» – Мінску, Магілёве, Мазыры, Наваполацку, Грод­не, Гомелі, Бабруйску, Салігорску, Светлагорску і іншых гарадах ра­бі­ла­ся неспрыяльным. Невыпадкова, што ў 1973 г. ЦК КПБ i Савет Мі­ніс­т­раў БССР прынялі чарговую па­станову «Аб узмацненні аховы пры­ро­ды і паляпшэнні выкарыстання прыродных рэсурсаў рэс­пуб­лі­кі». Да часу ўвядзення ў дзеянне ў 1971-1975 гг. 250 ачышчальных збу­да­ван­няў кожныя суткі Светлагорскі цэлюлозны камбінат, Гродзен­с­кі азотна-тукавы, Гомель-скі суперфасфатны і іншыя гіганты «вя­лі­кай хіміі» скідвалі ў рэкі да 900 тыс. м3 шкодных рэчываў. Соль з адходаў калійных кам­бі­на­таў у Салігорску, ссыпаных у тэрыконы, разносілася ветрам па се­ль­с­ка­гас­па­дар­чым угоддзям усяго раёна.

У ад­па­вед­нас­ці з рашэннямі сакавіцкага (1965) і майскага (1966) Пленумаў ЦК КПСС разгарнулася асушэнне забалочаных зямель, у першую чаргу Па­лес­кай нізіны, плошча якой перавышала 6 млн. га. Сапраўдны кошт «дармавога» міліёна гектараў сельгасугоддзяў выя-віўся ўжо праз 10 год, калі істотна змяніліся прыродны ландшафт, фаўна і фло­ра, калі высахлі рачулкі і абмялелі суднаходныя рэкі.

Суцэльная выбарка торфу пакідала глебу непатрэбнай для сель-скай гаспадаркі і летам спараджала пыльныя буры. Моцны ўрон усяму жы­во­му наносілі горы неўтылізаваных адходаў дзейнасці гіганцкіх птуш­ка- і жывёлагадоўчых комплексаў.

У выніку сацыялістычная сістэма гаспадарання і экстэнсіўны тып рос­ту эканомікі БССР прычыніліся да сур’ёзных негатыўных наступ-стваў у жыцці людзей. Адбывалася так, што ім ужо нельга было піць ва­ду з адкрытых вадаёмаў, ужываць у ежу злоўленую там рыбу, пас­віць жывёлу ў зоне дзейнасці таго ці іншага прадпрыемства і г. д.

Партыйныя кіраўнікі, работнікі саўнаргасаў і міністэрстваў доўгі час не лічылі злабадзённымі гэтыя акалічнасці, пакуль яны не сталі перат­ва­рац­ца ў сацыяльную з’яву, якую ўжо нельга было ігнараваць. Адпаведныя дзяржаўныя ўстановы прымалі пэўны захады: у мэ­тах ад-наўлення ляснога балансу плошчы высечак засяваліся ма­ла­ды­мі дрэў-цамі, асобныя прадпрыемствы сталі выносіцца за межы населеных пунктаў, а іх ка­це­ль­ні пераводзіліся на газавае паліва. Вакол гарадоў сталі будаваць ка­ль­ца­выя магістралі і г. д. Гэтая і іншыя захады нават пры самым актыў­ным удзеле грамадзян не маглі прынесці дзейснага плёну, паколькі зап­ла­на­ва­ныя ў чарговых пяцігодках сродкі на ахову прыроды склада­лі­ся па «рэшткавым прынцыпе».

26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС (г. Прыпяць, Ук­ра­ін­с­кая ССР) у выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены па ўста­ра­нен­ні пазаштатнай сітуацыі выбух на чацвёртым энергаблоку. Раз­бу­рэн­не рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці ра­ды­ёак­тыў­ных рэчываў. 60 % іх асела на тэрыторыі Беларусі. ЦК КПСС і Саў­мін СССР у першыя дні абралі тактыку замоўчвання ін-фармацыі аб маштабах бяды і практычна замарудзілі захады, якія маглі б па­мен­шыць адмоўнае ўздзеянне радыяцыі на насельніцтва. Як звычайна, 1 мая ва ўсіх га­ра­дах і пасёлках СССР, у тым ліку набліжа-ных да Чарнобыля, адбыліся свя­точ­ныя дэманстрацыі.

З моманту ўзнікнення аварыі ліквідацыяй яе наступстваў і ака­зан­нем неабходнай дапамогі насельніцтву заняліся Ўсесаюзная і рэс­пуб-лікан­с­кія ўрадавыя камісіі. У 30-кіламетровую зону вакол ЧАЭС ста­лі прыбываць «ліквідатары» – камандзіраваныя спе­цы­я­ліс­ты, пажарныя, ваеннаслужачыя, ваеннаабавязаныя-за­пас­ні­кі, усяго не менш за 600 тыс., з якіх 115 тыс. – рэк­ру­та­ва­ных з Беларусі.

4 мая 1986 г. па распараджэнні з Масквы рэс­пуб­лі­кан­с­кая камісія прыняла рашэнне аб адсяленні насельніцтва з 30-кі­ла­мет­ро­вай зоны ЧАЭС, у першую чаргу з Брагінскага, Хойніцкага і На­раў­лян­с­ка­га раё-наў. Да канца года было адселена 27, 7 тыс. ча­ла­век. Але гэтыя мера-прыемствы не ўнес­лі заспакаення ў беларускае грамадства. Памылкі ЦК КПБ на ча­ле з І сакратаром М. Слюньковым у справе інфарма-вання насельніцтва, за­бес­пя­чэн­ня яго прыборамі кантролю і дазі-метрыі і г.д. сур’ёзна скам­п­ра­ме­та­ва­лі ўсю КПСС і распачатую ёю па­лі­ты­ку перабудовы.

З цягам часу выявіліся агульныя страты, панесеныя людзьмі, у тым ліку жыхарамі Беларусі. Радыёактыўна­му забруджванню пад­вер­г­ла­ся 56 з 118 яе раёнаў. Асабліва моцна пацярпелі жыхары Го­ме­ль­ш­чы­ны. Ра­ды­я­цыя выклікала пагаршэнне здароўя соцень тысяч людзей.

Аварыя нанесла моцны ўдар і па эканамічным патэнцыяле БССР. 340 прамысловых прадпрыемстваў апынулася ў зоне адчужэння. Мно­гія іншыя з-за пераезду рабочых і служачых таксама перапынілі вы­пуск прадукцыі. Апынуліся непрыгоднымі для выкарыстання сотні тыс. га лесу, 132 радовішчы сыравіны і мінералаў, у тым ліку наф­та­нос­ныя раёны. Было выведзена з сельскагаспадарчага абароту амаль 265 тыс. км кв (29 % усіх зямель і ўгоддзяў). Агульныя страты склалі 235 млрд дол., або 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты 1985 г.

Было відавочна, што без агульнасаюзнай дапамогі БССР не ў ста-не справіцца з ліквідацыяй наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Зра­зу­ме­лі гэта і кіраўнікі СССР, якія ў свой час адмовіліся ад між­на­род­най гуманітарнай дапамогі. У красавіку 1990 года на пасяджэнні Вяр­хоў­на­га Савета СССР было вырашана скласці комплексную Дзяр­жаў­ную праграмму на 1990-1992 гг. па пераадоленні наступстваў чар­но­бы­ль­с­кай катастрофы. У сувязі з крахам перабудовы ажыццяўленне праг­ра­мы пачалося толькі пасля ўтварэння суверэннай Рэс­пуб­лі­кі Беларусь.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных