Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дасягненні і супярэчнасці 4 страница




У той самы час БПС-Р пад кіраўніцтвам П. Бадуновай, Г. Ма­мо­нь­кі, А. Цвікевіча і інш. паставіла на мэце прымусіць польскі ўрад ад анек­сіі Заходняй Беларусі і распачала ўзброеную барацьбу. Іх частка эвылучылася ў Беларускую Рэвалюцыйную арганізацыю (БРА) і ства-рыла шэраг падпольных груп у Вільні, Навагрудку, Пружанах, Барана-вічах, Слоніме Нясвіжы, Лідзе, Валожыне, усяго каля 6 тыс. чалавек

У гэты ж час на Палессі, Віленшчыне і Навагрудчыне сталі дзей­ні­чаць партызанскія атрады, перакінутыя сюды з БССР, на чале з К. Ар­лоў­с­кім, С. Ваўпшасавым, В. Каржом і інш.).

У кастрычніку 1923 г. утварылася Камуністычная партыя Заход-няй Бе­ла­ру­сі (КПЗБ) як аў­та­ном­ная частка Кампартыі Польшчы. У склад яе ЦК КПЗБ увайшлі С. Мі­лер, С. Дубовік, А. Буксгорн, С. Мер-тэнс і Тамашэўскі (Стары). У тым жа 1923 г. камуністамі сталі больш за 200 членаў БРА, у тым ліку – I. Ла­гі­но­віч, А. Канчэўскі, А. Капуцкі, якія былі кааптаваны ў ЦК. Аўтарытэт партыі з яе лозунгамі ўсталя-вання народнай улады, лік­ві­да­цыі буржуазна-памешчыцкага ладу, уз’яднання з БССР і інш. ім­к­лі­ва ўзрастаў. Так, пад час стварэння ў ёй налічвалася 528 чал., у кан­цы 1924 – 2 296, канцы 1927 – 3 254, да па-чатку 1930-х – каля 4 тыс чал. Беларускія камуністы выдавалі свае га-зеты – «Чырвоны сцяг» і «Бальшавік».

У студзені 1924 г. адбылося ўтварэнне Камуністычнага саюзу мо­ладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) як аўтаномнай часткі камсамола Польшчы. Чле­на­мі яго ЦК з’яўляліся В. Харужая, С. Пры­тыц­кі і інш. КСМЗБ меў маг­чы­масць выдаваць свае газеты «Малады камуніст», «Малады зма­гар», «Маладая гвардыя», «Голас моладзі» і інш..

Ва ўмовах узросшага тэрору ўлад народ не выказаў моц­най пад-трымкі партызанам, таму было пры­ня­та рашэнне замест узброенай ба-рацьбы больш актыўна выкарыстоўваць ле­га­ль­ныя, у тым ліку парла-менцкія сродкі. Так, падчас выбарчай кампаніі 1922 г. беларусы атры-малі 11 месцаў (са 444) у сейме і 3 месцы (са 111) у сенаце. 24 чэрве-ня 1925 г. дэ­пу­та­ты Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын і П. Мятла ства­ры­лі пасольскі клуб пад назвай «Беларуская сялянска-работніцкая Гра­ма­да». У наступным годзе БСРГ пад старшынствам Б. Тарашкевіча па­ча­ла выступаць як палітычная партыя. Паводле абве-шчанай 15 мая 1926 г. праграмы, яна, па сутнасці, устала на платфор-му за­ба­ро­не­най уладамі КПЗБ. Органамі БСРГ з’яўляліся газеты "Жыццё бе­ла­ру­са", "Беларуская ніва", "Беларуская справа" і інш.

Неўзабаве пасля прыходу да ўлады Ю. Пілсудскага, 21 сакавіка 1927 г. па абвінавачанні ў падрыхтоўцы ўзброенага паўстання дзей-насць БСРГ была забаронена. Яе кіраўнікі і актывісты былі асуджаны да катаргі і ту­рэм­на­га зняволення.

У пачатку 1928 г. пад час чарговых парламенцкіх выбараў за бе-ларускіх кандыдатаў пра­га­ла­са­ва­ла 26 % выбаршчыкаў Заходняй Бе-ларусі. Дэпутаты сейма I. Дварчанін, I. Гаўрылік, А. Стагановіч ства-рылі беларускі пасольскі клуб "Змаганне за ін­та­рэ­сы сялян і рабочых", які фактычна стаў парламенцкай фракцыяй КПЗБ. Невыпадкова, чле-ны клубы былі абазваны «агентурай Камінтэрна». У 1931 г. суд пры-гаварыў яго кіраўнікоў да турэмнага зняволення. У 1934 г. урад пры-няў закон "Аб ізаляцыі грамадска-небяспечных элементаў", на падста-ве якога ў 1934 г. быў створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны ла-гер. За пяць гадоў існавання праз яго прайшлі больш за 10 тыс. зняво-леных, у тым ліку членаў КІІЗБ і КСМЗБ.

У 1935 г. была прынята новая Канстытуцыя, якая за­ма­ца­ва­ла ан-тыдэмакратычны з прыкметамі фашызму рэжым. У адказ на ІІ з’ездзе КПЗБ выказаліся за ўтварэнне антыфашысцкага На­род­на­га фронту на аснове барацьбы за дэмакратычныя сва­бо­ды, за школу на роднай мове і за вырашэнне сацыяльна-эка­на­міч­ных праблем. Было прынята ра-шэнне пашырыць кантакты з БХД, по­ль­с­кі­мі і яўрэйскімі партыямі працоўных. Дзя­ку­ю­чы выступленню рабочых Заходняй Беларусі і ўсёй По­ль­ш­чы, у 1936 г. удалося выратаваць жыццё С. Прытыцкага, асуд­жа­на­га на смерць за замах на правакатара.

У цэлым вынікі барацьбы для беларускіх нацыянальных сіл зас­та­ва­лі­ся нязначнымі, у асноўным, па прычыне адсутнасці адзінай так­ты­кі беларускіх арганізацый. Быў час, калі КПЗБ па ідэйных мер­ка­ван­нях не жадала супрацоўнічаць з нацыянальнымі арганізацыямі. Не апошнюю ролю ў паслабленні гэтага руху адыграла і ста­лін­с­кае кі-раўніцтва Камінтэрна, якое ў 1937 г. санкцыянавала роспуск КПЗБ па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з дэфензівай.

Між тым цяжкое эканамічнае становішча беларускіх працоўных стварала аб’ектыўную перадумову для іх рэвалюцыйнай барацьбы. Так, удзельная вага пра­мыс­ло­вас­ці Заходняй Беларусі ў Польшчы складала 3% ад агульнай, а колькасць занятых рабочых – 4, 9%. Цяж-кое матэрыяльнае становішча штурхала рабочых на ста­чач­ную ба-рацьбу. Напачатку 1930-х гг. хваля забастовак ахапіла прад­п­ры­ем­с­т­вы ваяводскіх і буйнейшых павятовых гарадоў. Так, больш за 4 ме­ся­цы зімы 1932-1933 гг. цягнулася забастоўка 7 тыс. рабочых Бе­ла­веж­с­кай пушчы. Але перамен да лепшага не прадбачылася. Заходняя Беларусь па-ранейшаму заставалася рынкам таннай рабочай сілы для вяліка-польскай эканомікі і рынкам збыту яе тавараў.

У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі было за­ня­та каля каля 80% насельніцтва. У адрозненні ад БССР, зямля зас­та­ва­ла­ся ў пры-ватнай уласнасці з захаваннем парадкаў, уласцівых фе­а­да­ль­на­му гра-мадству, і найперш буйное памешчыцкае землеўладанне. Так, 3 866 памешчыкаў валодалі 4 209 584 га, з якіх толькі князю Радзі­ві­лу на Століншчыне належала 155 200 га.

З другога боку аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі ха­рак­та­ры­за­ва­лі­ся, сялянскім малазямеллем. Акрамя дзяржаўных падаткаў ся-ляне па­він­ны былі выконваць шарваркі – працу па пракладцы дарог, бу­даў­ніц­т­ву і рамонту мастоў і інш. Асобную групу складалі батракі.

Польскі ўрад усведамляў неабходнасць аграрнай рэформы як у эка­на­міч­ных, так і палітычных мэтах. Належала не толькі зняць са­цы­я­ль­ную напружанасць у беларускай вёсцы, але і забяспечыць пры­сут­насць польскага элемента на «крэсах всходніх». Адным з напрамкаў рэформы з’яўлялася «парцэляцыя» – продаж частак дзяр­жаў­ных і па-мешчыцкіх зямель у выг­лядзе ўчасткаў (парцэл) памерам ад 2 да 20 га. Іх пакупніка­мі па льготных цэнах рабіліся польскія ка­ла­ніс­ты – асаднікі з ліку ўдзельнікаў польска-савецкай вай­ны 1919–1920 гадоў.

31 ліпеня 1923 г. выйшаў закон аб «камасацыі», якая прадугле-джва­ла ўпарадкаванне сялянскіх гаспадарак шляхам ліквідацыі це­рас­па­ло­сі­цы і сумесных з панамі ўладанняў (сервітутаў), з далейшым звя-дзеннем зямель у адзін участак і перасяленнем на хутар. У выніку да 1939 г. на хутарах рассялілася каля 70% сялянскіх гаспадарак.

Да 1938 г. 115, 7 тыс. сялянскіх гаспадарак былі пазбаўлены пра­ва карыстацца сервітутамі. У выніку за памешчыкамі засталося 3/4 плошчаў та­кіх зямель, а сялянам – 1/4 (або грашовая кампенсацыя).

азам з эканамічнымі мэтамі ўрад спрыяў замацаванню на "усход-ніх крэсах" этнічных палякаў – асаднікаў, варожа нас­т­ро­е­ных супраць Савецкай улады. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі пасялілася каля 10 тыс. асаднікаў занялі важнейшыя пасады ў органах мяс­цо­вай улады, у паліцыі, у службах аховы лясоў і г.д.

Аграрная рэформа не вырашыла асноўных праблем беларускай вёскі. Буйное памешчыцкае землеўладанне засталося непарушным. За­мож­ныя сялянскія і асадніцкія гаспадаркі складалі крыху больш за 6, серадняцкія – 23, бядняцкія – каля 70 %. Становішча сялян усклад-нялася падатковым прэсам. Да 1931 па­мер падаткаў узрос у параўнан-ні з 1913 г. у 4 разы. З-за малазямелля каля 50% (700 тыс. чал.) сялян адчувала дэфіцыт занятасці. Неразвітая прамысловасць не магла паглынуць такой масы свабодных рабочых рук.

Такім чынам, нягледзячы на ўрадавыя рэформы, сельская гас­па­дар­ка Заходняй Беларусі патрабавала карэнных перамен, най­перш звя-заных з абмежаваннем буйнога землеўладання. Як і пра­мыс­ло­васць, яе людскі і матэрыяльны патэнцыял быў пад­па­рад­ка­ва­ны інтарэсам «Вя-лікай Польшчы», а ўся эканоміка была пас­таў­ле­на ў становішча кала-ніяльнага прыдатку. Важнейшай крыніцай эк­с­пар­ту вялікапольскай эканомікі складала драўніна, таму беларускі лес па-драпежніцку выні-шчаўся. Усяго за 20 гадоў тут бы­ло высечана 589, 2 тыс. га лясоў. Так-сама з Заходняй Беларусі вы­во­зі­ла­ся 60% агульнапольскага збору лё-ну, амаль 32 % ры­бы, да 42% мяса.

У Канстытуцыі Польшчы пра­вы нацыянальных меншасцей забяс-печваліся толькі на словах. Адразу ж пасля падпісання Рыжскага дага-вору польскія ўлады прыклалі намаганні для мінімізацыі духоўнага і ідэйнага ўплыву з боку Расіі і з гэтай мэтай зачынілі ўсе рускамоўныя школы. Дзяржаўныя колы мелі на мэце надаць мясцовай праваслаў-най царкве по­ль­с­кія культурна-моўныя характарыстыкі і зрабіць яе ін-струментам асіміляцыі насельніцтва За­ход­няй Беларусі, і ўрэшце – пе-ратварыць беларусаў у «палякаў пра­вас­лаў­на­га веравызнання».

Каб прадухіліць небяспеку асіміляцыі, у 1921 г. беларускія дзеячы пай­ш­лі на стварэнне грамадскай арганізацыі – Таварыства бе­ла­рус­кай школы (ТБШ). Але толькі ў 1926 г. яно набыло магчыма пра­ца­ваць легальна, між тым, як да таго часу ў Заходняй Беларусі зас­та­лі­ся дзе-ючымі толькі чатыры беларускія школы. Менавіта ў выніку нас­той­лі­вай дзейнасці ТБШ у 1927-1928 гг. урад пайшоў на адкрыццё 29 бела-рускіх і 49 польска-беларускіх школ. Існавалі 4 беларускія гім­на­зіі – У Вільні, Радашковічах, Клецку і Навагрудку адчыніліся бе­ла­рус­кія гім-назіі. Да пачатку 1930-х гг. у ТБШ было каля 500 гурткоў і звыш 15 тыс. актывістаў. Арганізацыя выдавала 23 газеты і ча­со­пі­сы.

Польскі ўрад усведамляў, што нацыянальна-вызваленчы рух у За­ход­няй Беларусі ў многім адбываўся пад уздзеяннем не толькі па­лі­тыч­ных, але і культурна-асветных устаноў, беларускай прэсы і г. д. Пасля разгрому БСРГ і клуба «Змаганне» такі ж лёс спас­ціг бела-рускую адукацыю. У 1932–1934 гг. тры беларускія гім­на­зіі былі за-крыты, а чацвертая, Віленская, у якой навучалася каля 200 вучняў, бы-ла ператворана ў філію польскай гімназіі. У 1938–1939 на­ву­ча­ль­ным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ніводнай бе­ла­рус­кай школы.

З другога боку, важнейшым патрабаваннем пры прыёме на працу ў дзяржаўную ўста­но­ву ці на транспарт з’яўлялася абавязковае вало-данне польскай мо­вай. Перадача тэлеграм на пошце на беларускай мо-ве забаранялася. Усе вы­ве­ша­ныя шыльды павінны былі быць напіса-нымі толькі на дзяржаўнай мо­ве. Наогул, культурнае жыццё беларус-кага народа пастаянна аб­мя­жоў­ва­ла­ся. Дзякуючы беларускім парты-ям і арганізацыям, а таксама такім энтузіястам як Р. Шырма, М. За­бэй­да-Суміцкі, Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, С. Новік-Пяюн, М. Танк і інш., бе­ла­ру­сы не парывалі са сваёй мовай і самабытнай культурай.

Наогул, знаходжанне Заходняй Беларусі ў складзе Другой Рэчы Пас­па­лі­тай Польскай пасля падпісання Рыжскага дагавору было нес­п­ры­я­ль­ным для беларусаў часам, калі іх зямля, рэсурсы і ўся эканоміка няў­хі­ль­на ператваралася ў каланіяльны прыдатак, а прадстаўнікам ты­ту­ль­най нацыі пагражала этнічная асіміляцыя.

5. З сярэдзіны 30-х гадоў ХХ в. Германія ізноў выйшла на пер­шыя ролі ў еўрапейскай палітыцы. Найперш гэта было абумоўлена яе эка­на­міч­ным уздымам, выкліканым вялікімі замежнымі інвестыцыямі (1926-1928) і спыненнем рэпарацый (1932).

Вяртанне краіны на перадавыя па­зі­цыі ў Еўропе была звязана з прыходам да ўлады ў 1933 г. нацыянал-са­цы­я­ліс­тыч­най нямецкай ра-бочай партыі, якая на вы­ба­рах у парламент (Рэйхстаг) перамагла каму-ністаў і сацыял-дэ­мак­ра­таў і сфарміравала ўрад на чале з канцлерам А. Гітлерам. За кароткі час нацыстам удалося ўсталяваць у краіне сваю ўльтранацыяналістычную (фашысцкую) дыктатуру і прыступіцца да ажыццяўлення сваёй праграмы. Яе змест, заключаны ў так званых 25 пунктах, быў скіраваны на скасаванне зневажальных умоў Версаль-скага і Сен-Жэрменскага мірных дагавораў, аб’яднанне ўсіх немцаў у «Вялікую Германію» і забеспячэнне для іх «жыццёвых прастораў». У ліку першых крокаў на шляху да ўсталявання «тысячагадовай імпе-рыі» або «трэцяга рэйха» былі «скасаванне наёмнага войска і ўтва-рэнне народнай арміі» праз увядзенне ўсеагульнай вайсковай павін-насці. За кароткі час нацысцкаму кіраўніцтву ўдалося ідэйна абалва-ніць увесь народ, пераканаць яго ў расавай выключнасці, праве на су-светнае панаванне, вык­люч­ных якасцях фюрэра нацыі А. Гітлера.

Насуперак існаваўшым дагаворам, гітлераўская Германія прыс­ту­пі­ла­ся да фарміравання магутнай арміі, авіяцыі і флота. За кароткі час з дапамогай замежных, галоўным чынам амерыканскіх інвестыцый у Гер­ма­ніі было пабудавана 300 ваенных заводаў, а вытворчасць зброі за 5 год павялічылася ў 22 разы. У 1935 г. галоўнакамандуючым уз­б­ро­е­ных сіл (вермахта) стаў А. Гітлер. Тады ж, пасля пра­ведзе­на­га ў Саарскай вобласці рэферэндума яе жыхары выказаліся за ўз’­яд­нан­не з Германіяй. Праз год, 7 сакавіка 1936 г. нямецкія войскі ўвай­ш­лі ў Рэйнскую дэмілітарызаваную зону і яна ізноў стала належаць рэйху.

У 1936 г. ліку саюзнікаў Германіі былі Італія і Япо­нія. Створаны ў 1936 г. так званы Антыкамінтэрнаўскі пакт, скі­ра­ва­ны супраць СССР і «сусветнага камунізму» падпісалі Германія, Япо­нія, Італія, Венгрыя, Маньчжоу-Го, Іспанія і інш.

Аб нестабільнасці ў свеце, небяспецы фашызму і няздольнасці Лі­гі Нацый прадухіліць агрэсію сведчылі захоп Італіяй тэрыторыі Абі­сі­ніі ў 1936 г. Яшчэ больш выразна гэтыя прыкметы выявіліся ў Іспаніі ў 1936-1939 гг. пад час вайны паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэс-публікі. На баку першых змагалася дабрахвотнікі звыш 35 тыс. чал. з 54 краін све­ту, у тым ліку 3 тыс. – з СССР. Антырэспубліканскі мя-цеж на чале з генералам Ф. Франка быў падтрыманы Італіяй, Герма-ніяй і Партуга­лі­яй скончыўся ўсталяваннем дыктатуры Ф. Фран­ка.

Характэрна, што Англія і Францыя, замест таго, каб сваім аўта-ры­тэ­там спыніць кравапраліцце, заняла пазіцыю неўмяшальніцтва. За­ган­насць такой палітыкі дазволіла Германіі 12 сакавіка 1938 г. шля­хам увядзення сваіх войск у Аўстрыю «ўз’яднацца» з ёю, а фактычна да­лу­чыць яе да рэйха.

Відавочна, што англа-французская палітыка «утаймавання» Гер­маніі, якая заключалася ў задавальненні яе прэтэнзій на тыя ці іншыя тэ­ры­то­рыі, спрыяла рэалізацыі захопніцкіх амбіцый Гітлера. Так, на шля­ху ўтварэння «Вялікай Германіі» паўстала Чэхаславакія, значную час­т­ку насельніцтва якой складалі судэцкія немцы. Нежаданне ўрада прэ­зі­дэн­та Э. Бенеша прадаставіць ім аўтаномію выклікала палітыч-ную нап­ру­жа­насць у краіне. А. Гітлер не рызыкнуў увесці ў Судэты свае вой­с­кі, паколькі СССР і Францыя ў 1935 г. заключылі з Чэхасла-вакіяй да­га­во­ры аб узаемадапамозе. Але вясной 1938 г. прэм’ер-міні-стры Ан­г­ліі і Францыі заявілі Э. Бенешу, што яны будуць ваяваць за Чэхаславакію, калі тая не саступіць Германіі.

У такіх умовах 29-30 верасня 1938 г. ініцыятыве А. Гітлера ў Мюн­хе­не адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі і Іта­ліі, дзе і была падпісана дамова аб перадачы Судэцкай вобласці Гер­ма­ніі. Прэзідэнт Э. Бенеш успрыняў дамову як здра­ду Чехаславакіі з боку заходніх дэмакратый і падаў у адстаўку.

Гэтая ганебная акцыя, якая атрымала назву Мюнхенскай змо­вы, мела цяжкія наступствы для Чэхаславакіі. Услед за стратай Су­дэтаў, па патрабаванні Польшчы ад 1 кастрычніка 1938 г. краіна паз­баў­ля­ла­ся Цешынскай вобласці. 7 кастрычніка пад уціскам Гер­ма­ніі чэхасла-вацкі ўрад прыняў рашэнне аб прадастаўленні аўтаноміі Сла­ва­кіі, а 8 кастрычніка – Закарпацкай Украіне. 2 лістапада «сваю до­лю» – гарады Ўжгарад, Мукачава і інш. атрымала Венгрыя. На­рэш­це ў сакавіку 1939 г. рэшткі дзяржавы былі акупіраваны нем­ца­мі і ўключаны ў склад рэйха пад назвай «пратэктарат Багемія і Ма­ра­вія». Акрамя вялі-кіх тэрыторый, значнай колькасці прыродных і люд­с­кіх рэсурсаў, якія захапіла Германія, яе ваенны патэнцыял знач­на ўзбагаціўся, галоўным чынам, за кошт ваенных заводаў «Шкода» і інш., дзе вырабляліся тан-кі, аўтамабілі і інш. узбраенне.

Важнейшым палітычным наступствам Мюнхенскай змовы стала бан­к­руц­т­ва палітыкі «ўтаймавання агрэсара», якая ўрэшце рэшт пры­чы­ні­ла­ся да таго, што Германія стала будаваць планы вайны супраць са­міх «утаймавальнікаў.

6. Захоп Германіяй Аўстрыі, Чэхаславакіі, Клайпедскай вобласці актуалізаваў ідэю стварэння сістэмы ка­лек­тыў­най бяспекі. Так, 31 са-кавіка 1939 г. Урады Англіі і Францыі прадаставіла га­ран­тыі Поль-шчы на выпадак агрэсіі, а ў маі паслалі свае дэлегацыі ў Маскву для абмеркавання ўмоў ваеннага супрацоўніцтва. Аднак перагаворы выя-вілі нежаданне англійскіх і французскіх дыпламатаў падпісваць ваен-ную канвенцыю, а затым – адсутнасць адпаведных паўнамоцтваў. У выніку палітыка калектыўнай бяспекі пацярпела крах.

Амаль адначасова, 15 жніўня 1939 г. нямецкі пасол у Маскве В. Шу­лен­бург паведаміў новаму наркаму замежных спраў В. Молата-ву аб гатоўнасці міністра замежных спраў Германіі І. Ры­бен­т­ро­па су-стрэцца з савецкім урадам для «высвятлення германа-рус­кіх адносін». У выніку сустрэчы ў Крамлі 23 жніўня 1939 г. кіраўнікамі за­меж­ных ведамстваў быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб не­на­падзе тэрмінам на 10 гадоў, а таксама сакрэтны пратакол аб падзе­ле сфер уплыву ў Еўропе.

Паводле пратакола, у сферу інтарэсаў СССР у Пры­бал­ты­цы ўва-ходзілі Латвія, Эстонія і Фінляндыя, а Германіі – Літва. Сферы ўплыву ў Польшчы павінны былі пра­ходзіць па лініі рэк Нараў – Вісла – Сан. Германія не пя­рэ­чы­ла імкненню СССР уключыць у сферу сваіх інта-рэсаў Бе­са­ра­бію. У германскую сферу адыходзілі Францыя, Англія і іх аф­ры­кан­с­кія калоніі.

Такім чынам, Савецкі Саюз пазбаўляўся пагрозы агрэсіі як з заха-ду, так і ўсходу. Узаемаадносіны СССР і Германіі карэнным чынам змя­ні­ліся ад канфрантацыі да супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Разам з тым звесткі аб савецка-германскім дагаворы выклікаў у свеце не­га­тыў­ную ацэнку, у першую чаргу з боку найбольш развітых на той час кра­ін – ЗША, Англіі, Францыі і нават Японіі. Савецкі Саюз панёс значныя маральныя страты ў грамадскай думцы праг­рэ­сіў­на­га чала-вецтва і міжнародным камуністычным руху. Не ўсе савецкія людзі, асабліва тыя, хто змагаўся на ба­ку рэспубліканскай Іспаніі, прынялі раптоўны паварот І. Сталіна да збліжэння з фашысцкай Германіяй.

Нарэшце, заключэнне пакта істотна паўплывала на ваенна-па­лі­тыч­ную сітуацыю ў свеце. А. Гітлер атрымаў яшчэ большую свабоду дзе­ян­няў па здзяйсненні сваіх злачынных планаў. Калі Мюнхенскі да­га­вор даў яму магчымасць дасягнуць мэты больш ці менш асцярожна, то «пакт Молатава-Рыбентропа» дазваляў дамагацца яе ад­к­ры­та, усімі сіламі вермахта і дзяржавы.

7. Пасля захопу Германіяй Чэхаславакіі пагроза агрэсіі навісла над Польшчай, урад якой адмовіў А. Гітлеру ў магчымасці пабудовы на сваёй тэрыторыі транспартнай камунікацыі з Данцыгам. У адказ фюрэр дэнансаваў польска-германскі пакт аб ненападзе ад 1934 г. 31 сакавіка 1939 г. прэм’ер-міністр Ан­г­ліі Н. Чэмберлен ад імя свайго і французскага ўрадаў запэўніў па­ля­каў ва ўзброенай падтрымцы, калі ў тым з’явіцца патрэба. На той час саюзнікі мелі 172 дывізіі суп­раць 103 нямецкіх, каля 4 000 танкаў супраць 3 200, звыш 7 600 са­ма­лё­таў супраць – 4 000), да 36 000 гармат і мінаметаў супраць 26 000.

Тым не менш А. Гітлера гэта не спыніла. Неўзабаве пасля заклю-чэння дагавора з СССР, 31 жніўня 1939 г. часці вер­мах­та атрымалі ад-паведную дырэктыву фюрэра па рэалізацыі плана «Вайс», разлічанага на разгром Польшчы. Сілам уварвання (1, 6 млн. салдат, 2800 танкаў, 2000 самалётаў, 6000 гармат, 100 караблёў) процістаяў 1 млн поль-скіх, украінскіх і беларускіх салдат, 870 танкаў, 4 300 гармат, 407 са-малётаў, 13 караблёў.

Каб надаць сваёй акцыі справядлівы характар, службы абвера і гес­та­па 31 жніўня ў 20 гадзін ночы інсцэніравалі напад польскіх сал­дат на радыёстанцыю, размешчаную ў нямецкім га­рад­ку Глейвіц. «У адказ» 1 верасня 1939 г. в 4 гадзіны 45 хвілін раніцы часці вермахта без аб'яўлення войны перайшлі польскую мяжу. Аэрадромы, чы­гу­нач­ныя вузлы, іншыя ваенныя аб’екты трапілі пад артылерыйскі аб­с­т­рэл і бамбардыроўку з паветра. Услед рушылі калоны танкаў, бра­не­ма­шын і часці пяхоты. Нягледзячы на гераічнае супраціўленне палякаў, ім не ўдалося разбіць і нават прыпы­ніць ворага. У баях з агрэсарам загінула каля 65 тыс. воінаў, прыкладна 140 ты­с. былі паранены, у палон тра-піла каля 400 тыс. салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.

Спадзяванні палякаў на дапамогу саюзнікаў не спраўдзіліся. 3 ве-расня Англія з яе дамініёнамі і Францыя аб’явілі вайну Германіі, але іх узброеным сілам быў патрэбен час на разгортванне баявых парад-каў. Такая вайна атрымала назву «дзіўнай».

Гітлераўская Германія, якая здзейсніла напад на Польшчу, спадзя­-вала­ся на ўступленне ў вайну свайго савецкага партнёра па пак­ту, але сталінскі ўрад ад­хі­ляў заклікі аб пачатку баявых дзеянняў, называючы іх заўчаснымі. То­ль­кі 11 верасня наркам абароны К. Варашылаў аддаў загад аб ут­ва­рэн­ні Беларускага і Ўкраінскага франтоў.

17 верасня Беларускі фронт у складзе чатырох армій, конна-ме­ха­ні­за­ва­най групы і Дняпроўскай флатыліі, агульнай колькасцю каля 200 000 сал­дат і афіцэраў на чале з камандармам другога рангу М. Ка-валёва пачаў вызваленчы паход. У першы дзень былі вызвалены Бара-навічы, 18 верасня – На­ваг­ру­дак, Ліда, Слонім, 19 – Вільня, Пружаны, 20 – Гродна, 21 – Пінск, 22 верасня – Беласток і Брэст. Да 25 верасня савецкія войскі цалкам выканалі сваю місію.

Сустрэўшыся з германскімі войскамі, часці Чырвонай Арміі ла-дзілі су­мес­ныя мерапрыемствы і парады. У адпаведнасці з сакрэтным пра­та­ко­лам ад 23 жніўня, немцы адступілі за дамоўленую лі­нію і пе-радалі пад кантроль савецкіх войск Беласток, Брэст і інш. гарады. У палон да Чырвонай Арміі трапіла каля 60 тыс. по­ль­с­кія вайскоўцаў.

28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны да­га­вор «Аб дружбе і граніцах», у адпаведнасці з якім за­ход­няя мяжа са-вецкай дзяржавы ўсталёвалася па "лініі Керзана". Ак­ра­мя таго, у аб-мен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваяводстваў у нем­цы перада-валі ў сферу савецкага ўплыву Літву. Неўзабаве, па рашэнні ўрада СССР Ві­ль­ня і Віленскі край перададзены Літве.

У вызваленых ад палякаў населеных пунктах Заходняй Беларусі часці Чыр­во­най Арміі з энтузіязмам і радасцю сустракалі жыхары. У ваяводскіх і павятовых цэнтрах сталі стварацца часовыя органы ўла­ды – упраўленні, з удзелам рабочых, чырвонаармейцаў, інтэлігентаў. Іх склад зацвярджаўся камандаваннем Чырвонай Арміі. У гмінах улада пераходзіла да сялянскіх ка­мі­тэ­таў. Пры органах улады фарміраваліся атрады па раззбраенні па­лі­цыі, асаднікаў і па ахове парадку.

1 кастрычніка 1939 Палітбюро ЦК УКП(б) абавязала мясцовыя ўла­ды склікаць на тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі На­род­ныя сходы для заканадаўчага афармлення змен у палітычным і эканамічным ладзе і вызначэння далейшых перспектыў развіцця.

Насельніцтва Заходняй Бе­ла­ру­сі выявіла высокую зацікаўленасць у лёсе свайго краю. 22 кас­т­рыч­ні­ка з 2 763 191 выбаршчыкаў 90, 67 % аддалі за 927 дэпутатаў. На абмеркаванне Народнага сходу, які пра-ходзіў 28–30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, былі пастаўлены пы-танні: 1. Аб дзяр­жаў­най уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў састаў Беларускай ССР; 3. Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4. Аб нацыяналізацыі бан­каў і буйной прамысловасці.

У Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе абвяшчаўся яе пераход да Са­ве­таў дэпутатаў працоўных. У дэкларацыі па другім пытанні дэпу-таты за­пі­са­лі зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР с просьбай аб пры­ё­ме Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і БССР. Трэцяя і чац­вер­тая дэкларацыя абвяшчала аб пераходзе банкаў, буйной пра­мыс­ло­вас­ці і ўсіх зямель ва ўсенародную ўласнасць.

Абвешчаныя Народным сходам Дэкларацыі сталі юры­дыч­най ас-новай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Пастановы ад 2 ліста-пада 1939 г. «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Са­ю­за Савец-кіх Сацыялістычных Рэспублік з уз’яднаннем яе з Бе­ла­рус­кай Савец-кай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Са­ве­та Бе-ларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці За­ход­няй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс­пуб­лі­кі». Такім чы-нам факт уз’яднання беларусаў у адзінай рэспубліцы быў замацаваны юрыдычна. Тэрыторыя БССР павялічылася са 125, 6 тыс. км2 да 225, 6 тыс. км2, а колькасць насельніцтва – з 5, 6 да 10, 3 млн.

Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай рэспубліцы з’явілася ак­там гістарычнай справядлівасці. Быў пакладзены канец нес­п­ра­вяд­лі­ва­му Рыжскаму дагавору, сацыяльна-эканамічнаму і культурна-на­цы­я­на­ль­на­му прыгнёту беларусаў у складзе польскай дзяржавы. Няг­ледзя­чы на жорсткасці таталітарнага рэжыму, беларускі народ меў маг­чы­масць развіваць сваю мову, культуру, выяўляць сваю са­ма­быт­насць у сям’і і ншых брацкіх народаў СССР.

4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вяр­хоў­на­га Савета СССР выдаў указ аб утварэнні ў Заходняй Бе­ла­ру­сі пяці абласцей – Баранавіцкай, Бела-стоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай. У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Бе­ла­рус­кай ССР замест 32 паветаў, якія існавалі раней, быў утвораны 101 раён. У выніку тэрыторыя БССР ста­ла складацца з 10 абласцей і 191 раёна.

Падчас ажыццяўлення сацыялістычных мерапрыемстваў былі на­цы­я­на­лі­за­ва­ны не толькі буйныя, а ўсе прамысловыя аб’екты, а так­са­ма гандаль, транспарт, домаўладанні (плошчай больш за 113 м2), бу-дынкі былых дзяржаўных устаноў і іншая маёмасць. На змену пры­ват­на­му гандлю прыйшоў дзяржаўны – 717 магазінаў і 740 лар­коў.

Рамесным і са­ма­туж­ным майстэрням было прапанавана аб’яднац-ца ў кааператывы. Ад­бы­ва­ла­ся рэканструкцыя існуючых прадпрыем-стваў. У заходнія раёны БССР з іншых саюзных рэспублік накіроў-валіся спе­цы­я­ліс­ты, машыны, тэхналагічнае абсталяванне, сыравіна. У вы­ні­ку ў канцы 1940 г. аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці заход-ніх аб­лас­цей у параўнанні з 1938 г. павялічыўся амаль у два разы і склаў 27, 6 % прамысловай вытворчасці БССР.

Важнейшым сацыяльна-эканамічным і палітычнымі наступствамі рашэнняў Народнага сходу, стала скасаванне пры­ват­най уласнасці на зямлю, якая перадавалася ў карыстанне сялян. З гэтай на­го­ды восен-ню 1939-вясной 1940 гг. у Заходняй Беларусі адбываўся падзел паме-шчыцкай зямлі, жывёлы і інвентару паміж без­зя­ме­ль­ным і малазя-мельным сялянствам. Абмежаванне ўп­лы­ву ў эканоміцы заможнага сялянства адбывалася праз падатковую сістэму, забарону найму рабо-чай сілы, «абрэзку» зямельных участкаў, якія пе­ра­бо­ль­ш­ва­лі 20 га.

У мэтах лік­ві­да­цыі беспрацоўя ў гарадах даводзілася максімальна поўна задзей­ні­чаць магутнасць прадпрыемстваў, адпраўляць на працу ва ўсходнія вобласці БССР і г. д. Адкрываліся медыцынскія ўстано-вы, якія бясплатна абслугоўвалі на­се­ль­ніц­т­ва.

Сацыяльнай заваёвай працоўных Заходняй Беларусі зрабілася бяс­п­лат­ная адукацыя. Адкрываліся ўста­но­вы па ліквідацыі непісьмен-насці і малапісьменнасці. У Беластоку, Грод­не, Баранавічах, Пінску пачалі працаваць настаўніцкія інстытуты, у Брэсце, Маладзечне і Лі-дзе – настаўніцкія курсы. У 1939-1940 гг. у Заходняй Беларусі пачалі працу 5 ВНУ. Адкрыліся пяць драматычных тэатраў, 220 бібліятэк, 100 кі­на­тэ­ат­раў, 92 дамы культуры.

Разам з тым частка насельніцтва Заходняй Беларусі сутыкнулася з савецкімі карніцкімі органамі, якія мелі на мэце знішчыць не толькі ад­к­ры­тых ворагаў усталяванай тут Савецкай улады, але і былых слу­жа­чых (чыноўнікаў, афіцэраў, журналістаў) ІІ Рэчы Паспалітай, эк­с­п­рап­ры­і­ра­ва­ных памешчыкаў і буржуа, асаднікаў, кулакоў і г.д. Рашэн-ні аб рэп­рэ­сі­ях прымаліся як у Маскве, так і ў Мінску, на ўзроўні ЦК КП(б)Б і НКУС. Да пачатку Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі ад-быліся 4 кампаніі па высылцы ў Сібір і Казахстан рознага кшталту «контррэвалюцыйных элементаў» агульнай колькасцю 117 418 чал.

Жудасны лёс спасціг узятых у палон польскіх афіцэраў. Па загаду І. Сталіна 21 857 з іх былі расстраляны ў 1940 г. у Катыньскім лесе пад Смаленскам, а 7 805 – замучаны ў турмах. Пад час палітычных за-чыстак органамі НКУС тэрыторыі Заходняй Бе­ла­ру­сі ад іх рук загі-нулі беларускія дзеячы – У. Самойла, М. Краўцоў, Уласаў і інш. Як правiла, іх справы разглядалiся несудовымi органамi, якія не пакідалі ніякіх слядоў сваёй дзейнасці, на­ват магіл сваіх ахвяр.

 

Лекцыя 17. УДЗЕЛ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА У ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ І МІЖНАРОДНЫМ ЖЫЦЦІ

ПАСЛЯВАЕННАГА ПЕРЫЯДУ

 

Пытанні

1. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Ай­чын­най вайны.

2. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фа­шыс­ц­ка­га акупацый-нага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў.

3. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі пар­ты­зан­с­ка­га руху і пад-польнай барацьбы.

4. Маскоўская, Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.

5. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя «Баграціён». Вынікі вай­ны для бела-рускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.

6. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.

7. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд кан­ф­ран­та­цыі дзвюх гра-мадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х – пер­шай палове 80-х гг. ХХ ст.

 

1. Пасля капітуляцыі Францыі чуткі аб падрыхтоўцы ня­мец­ка­га дэсанта на Брытанскія астравы зрабіліся аператыўным прык­рыц­цём гітлераўцаў падрыхтоўкі нападу на СССР. З гэтай нагоды 18 снежня 1940 г. А. Гітлер падпісаў дырэктыву № 21, больш вя­до­мую як план «Барбароса», якая дала пачатак перадыслакацыі сіл вермахта да заход-ніх межаў СССР. У гэты да ліку саюзнікаў А. Гітлера далучыліся Вен-грыя, Румынія, Славакія, Балгарыя, Фінляндыя і Іспанія. Вы­со­ка­раз­ві­ты германскі ваенны патэнцыял узмацніўся за кошт эканомік пад­па­рад­ка­ва­ных краін. Так, толькі заводы Чэхаславакіі паставілі А. Гіт­ле­ру пятую частку яго танкаў. Акрамя таго, на ўзбраенне вермахта бы­лі пайшлі трафеі разгромленых французскіх і іншых дывізій.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных