Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дасягненні і супярэчнасці 7 страница




27 красавіка 1945 г. пасля двух тыдняў працы ўстаноўчай кан­фе­рэн­цыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Сан-Францыска было пры­ня­та рашэнне аб уключэнні ЎССР і БССР у лік членаў арганізацыі. У склад дэлегацыі ад нашай рэс­пуб­лі­кі ўвайшлі наркам замежных спраў К. Кісялёў, акадэмік А. Жэбрак, пра­фе­сар У. Перцаў, дацэнт Ф. Шмыгаў і Г. Байдукоў. Яны ж удзе­ль­ні­ча­лі ва ўстаноўчай сесіі ААН і 26 чэрвеня 1945 г. і падпісалі Статут Усе­а­гу­ль­най міжнароднай арга-нізацыі (Арганізацыі аб’яднаных на­цый). Уключэнне БССР у склад краін-заснавальніц ААН стала на­ту­ра­ль­ным прызнаннем вялікага ўкладу беларускага народа ў справу пе­ра­мо­гі над фашызмам. Тым не менш яна не ўспрымалася ў свеце не­за­леж­най і суверэннай дзяржавай, а разглядалася неад’емнай часткай СССР. Таму знешнепалітычная дзейнасць рэспублікі цалкам праходзіла ў рэ­чыш­чы інтарэсаў і ра-шэнняў саюзнага ўрада.

У далейшым БССР актыўна ўдзельнічала ў працы разнастайных ор­га­наў ААН і ў 1946 г. выступала ініцыятарам прыняцця рэзалюцыі аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў у 1946 г.

7. Выхад БССР на міжнародную арэну запатрабаваў распрацоўкі і пры­няц­ця ў 1952 г. яе дзяржаўных сімвалаў – сцяга, герба і гімна.

Дзейнасць БССР на сусветнай арэне праходзіла ў агу­ль­ным рэчы-шчы міжнароднай палітыкі СССР і краін-удзельнікаў Вар­шаў­с­ка­га дагавору і Савета Эканамічнай Узаемадапамогі. Цык­ліч­нае абвастрэн-не адносін паміж дзвюма палітычнымі сістэмамі («Карыбскі крызіс», агрэсія ЗША супраць В’етнама, увядзенне са­вец­кіх войск у Чэхасла-вакію, араба-ізраільскія войны і інш.) непасрэдна ад­бі­ва­ла­ся на між-народным аўтарытэце ўсяго СССР. Заходняе гра­мад­с­т­ва да канца ста-годдзя амаль не адрознівала савецкіх грамадзян па на­цы­я­на­ль­най пры-кмеце, а называла іх «рускімі». У поўным сэнсе гэ­тае правіла можна было перанесці і на міжнародную палітыку СССР, якая таксама не ме-ла нацыянальных адценняў.

Гады так званай «хрушчоўскай адлігі» пэўным чынам спрыялі ста­наў­лен­ню БССР як суб’екта міжнародных адносін. Рэспубліка пас­ля­доў­на ўдзельнічала ў рамках міжнародных арганізацый і дагавораў. Ка­лі ў канцы 1950-х гг. БССР была ўдзельніцай 54 міжнародных да­га­во­раў, то да канца 1980-х – больш за 170. БССР брала ўдзел у працы 70 міжнародных арганізацый, у тым ліку спецыялізаваных установах ААН ЮНЕСКО, МАГАТЭ, Міжнародным саюзе электрасувязі, Між­на­род­най арганізацыі працы і інш.

Важнае месца ў міжнародных стасунках БССР займалі сувязі ў га­лі­не культуры. З дазволу вышэйшых уладных структур іх здзяйснялі твор­чыя саюзы, навучальныя і навуковыя ўстановы, а таксама спе­цы­я­ль­ны орган – Беларускае таварыства сяброўства і культурных су­вя­зяў з замежнымі краінамі. У адпаведнасці з рашэннямі ЮНЕСКО ў нашай краіне вялася пад­рых­тоў­ка спецыялістаў для краін, якія ўсталі на некапіталістычны шлях развіцця. Да канца 1980-х гг. у БССР прайшлі навучанне каля 10 ты­сяч грамадзян з Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Аме­ры­кі.

У галіне захавання міру і бяспекі на планеце БССР стала ўдзе­ль­ні­кам дагавора 1963 г. аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў ат­мас­фе­ры, космасе і пад вадой. Дыпламатычны кор­пус рэспублікі быў сааўтарам Дэкларацыі сацыяльнага развіцця (1969), Дэкларацыі аб вы-карыстанні навукова-тэхнічнага прагрэсу ў ін­та­рэ­сах міру (1975). Да-лучылася БССР і да Дэкларацыі аб пра­дас­таў­лен­ні незалежнасці кало-ніям і іх народам (1960), Міжнароднай кан­вен­цыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі (1966) і інш.

БССР, абраная ў 1974–1975 гг. непастаянным членам Савета Бяс-пекі ААН, спрыяла прыняццю шэрагу важных рашэнняў. Значнай па-дзеяй у жыцці рэспублікі стала далучэнне да між­на­род­на­га руху гара-доў-пабрацімаў. У 1957 г. Мінск заключыў ад­па­вед­нае пагадненне з англійскім Нотынгемам. У 1985 г. ужо 7 гарадоў БССР мелі пабрацім-скія сувязі з 14 гарадамі 9 краін Еўропы, Азіі, Аме­ры­кі, Афрыкі.

З прычыны асаблівасцей савецкай палітычнай сістэмы ў паслява-енныя дзесяцігоддзі БССР так і не набыла міжнародна-пра­ва­во­га пры-знання як суверэннай і незалежнай дзяржавы. Рэспубліка не мела са-праўдных дыпламатычных адносін ні з адной дзяржавай све­ту, а яе прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях (пры ААН у Нью-Йорку і пры спецыялізаваных установах ААН у Вене, Парыжы і Жэ-неве) фактычна з’яўляліся філіяламі агульна-саюзных прад­с­таў­ніц­т­ваў. Размяшчэнне ў Мінску ге­не­ра­ль­ных консульстваў Польшчы, ГДР і Балгарыі справы не мяняла.

Найбольш прыкметным полем міжнароднай дзейнасці БССР была ААН. Пераважная большасць падпісаных рэспублікай у рамках сіс­тэ­мы ААН міжнародных дагавораў насіла шматбаковы характар. Двух­ба­ко­вы­мі заставаліся толькі дагаворы 1944-1945 гг. з Польшчай.

Нягледзячы на існаванне Міністэрства замежных спраў БССР, яго маг­чы­мас­ці былі вельмі абмежаванымі саюзным міністэрствам, якое ўзна­ча­ль­ваў наш зямляк А. А. Грамыка. Толькі з распадам СССР і ўсёй сацыялістычнай сістэмы і ўсталяваннем дзяржаўнага су­ве­рэ­ні­тэ­та Беларусь атрымала магчымасць вызначаць і здзяйсняць уласную ўнут­ра­ную і знешнюю палітыку.

 

Лекцыя 18. УТВАРЭННЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ СУВЕРЭН­НАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

Пытанні

1. Распад СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага су­ве­рэ­ні­тэ­ту Рэс-публікі Беларусь.

2. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай фор­мы кіравання.

3. Вынікі рэспубліканскіх Рэферэндумаў (1995, 1996, 2004). Змененні і да­паў­нен­ні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

4. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай су­по­ль­нас­ці на Беларусі. Складванне шматпартыйнасці.

 

1. Да канца 1980-х гг. у СССР вызначыліся працэсы сістэмнага распаду, якія адбываліся ў народнай гаспадарцы, сацыяльным жыцці, палітычных і між­на­цы­я­на­ль­ных адносінах. Працяглая эканамічная стагнацыя, выкліканая пе­ра­важ­на экстэнсіўнымі метадамі гаспадаран-ня, прывяла да дэфіцыту та­ва­раў народнага спажывання і сацыяльнай напружанасці. На фоне дасягненняў за­ход­не­еў­ра­пей­с­кай постіндуст-рыяльнай цывілізацыі давер савецкіх людзей да сацыялістычных каш-тоўнасцей знізіўся да крызіснага стану. Заняпад КПСС, якая працяглы час з’яўлялася своеасаблівым каркасам палітычнай сіс­тэ­мы, прывёў да разбалансавання галін улады і аслаблення ўсяго дзяржаўнага ар­га­ніз­му. Дэмакратызацыя і галоснасць спарадзілі хвалю антыкамунізму і антысемітызму, па­шы­рэн­не ліберальных і нацыяналістычных ідэй.

Палітычная эліта шэрагу саюзных рэспублік і асобных рэгіёнаў РСФСР ба­чы­ла выйсце са складанага становішча ў адасабленні ад Масквы. Іх нас­т­ро­ям спрыялі вынікі недальнабачнай ленінскай і ста-лінскай палітыкі ў на­цы­я­на­ль­ным пытанні. Так, у снежні 1986 г. ад-быліся антырускія хваляванні ў Ка­зах­с­та­не. Канфлікт паміж армян-скім і азербайджанскім на­се­ль­ніц­т­вам Нагорнага Карабаха ў красавіку 1991 г. перарос у вайну. У 1989 г. прыбалтыйскія рэспублікі дамагліся асуджэння пакта Мо­ла­та­ва­-Рыбентропа, а разам з ім – прызнання не-законнасці ўключэння сва­іх краін у СССР у 1940 г. 12 лістапада 1989 г. Вярхоўны Савет Эстонскай ССР ану­ля­ваў сваю дэкларацыю ад 22 ліпеня 1940 г. аб уваходжанні ЭССР у СССР.

На фоне гэтых і іншых падзей у колах савецкай палітычнай эліты ўзнікла дум­ка аб рэарганізацыі саюзнай дзяржавы. Так, многім здава-лася, што па­шы­рэн­не ў ёй правоў кожнай рэспублікі дазволіць адна-віць колішнюю ма­гут­насць СССР. З гэтай нагоды 12 чэрвеня 1990 г. Вярхоўны Савет РСФСР пры­няў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэ-нітэце. 16 ліпеня іх прыкладу пас­ле­да­ваў парламент УССР, а 27 ліпеня – БССР. Згодна Дэкларацыі аб су­ве­рэ­ні­тэ­це, Беларусь абвяшчалася самастойнай дзяржавай з вяршэнствам на яе тэ­ры­то­рыі Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўнатой улады рэс­пуб­лі­кан­с­кіх органаў, са-мастойнасцю і незалежнасцю рэспублікі ў міжнародных зно­сі­нах.

«Парад суверэнітэтаў» 1990 г. суправаджаўся разбурэннем саюз-нага за­ка­на­даў­с­т­ва і эканамічных сувязяў. З гэтага моманту агульнаса-юзныя органы ўла­ды сталі губляць кантроль над краінай. 11 сакавіка 1991 г. Літва першай з са­юз­ных рэспублік абвясціла аб сваёй незалеж-насці, а Савецкі Саюз апы­нуў­ся перад перспектывай распаду як адзі-най дзяржавы. З усведамленнем таго пер­шы прэзідэнт СССР М. Гар-бачоў настаяў на правядзенні 17 сакавіка 1991 г. Усесаюзнага рэфе-рэндума з мэтай узняць народную актыўнасць у абарону адзі­най дзяр-жавы. Але ідэя захавання абноўленага СССР выклікала су­пя­рэч­лі­вае стаўленне да яе з боку саюзных рэспублік і іх грамадзян. Так, з 15 рэс­пуб­лік ад удзелу ў рэферэндуме адмовіліся Літва, Латвія, Эстонія, Ар-менія, Гру­зія, Малдова. У той самы час жыхары астатніх рэспублік у большасці вы­ка­за­лі­ся за яго захаванне. У БССР гэты паказчык пера-высіў 82 % галасоў элек­та­ра­та.

Вынікі рэферэндума натхнілі прыхільнікаў адзінства на распра-цоўку пра­ек­та заключэння новай супольнасці – Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД) як «мяккай» дэцэнтралізаванай федэрацыі. У красаві-ку 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў на сустрэчы ў падмаскоўным Нова-Агарове з вышэйшымі асо­ба­мі дзевяці рэспублік («9 + 1») дамо-віліся аб хутчэйшым заключэнні новага са­юз­на­га дагавора. Падпісан-не адпаведнага дакумента дэлегацыямі Беларусі, Ка­зах­с­та­на, РСФСР, Таджыкістана і Ўзбекістана планавалася на 20 жніўня 1991 г. Восен-ню таго ж 1991 г. дагавор належала падпісаць Азербайджану, Кір­гі­зіі, Украіне і Туркменіі.

Але перспектыва поўнага развалу СССР і яго замены канфедэра-цыяй, а так­са­ма імкненне ліквідаваць усе дасягненні перабудовы, пры-мусіла частку вы­шэй­шых урадавых асоб на чале з віцэ-прэзідэнтам СССР Г. Янаевым 19 жніў­ня пайсці на здзяйсненне дзяржаўнага пера-вароту. У БССР намаганні пут­чыс­таў падтрымалі Цэнтральны, тры (Магілёўскі, Гродзенскі, Брэсцкі) аб­лас­ныя камітэты КПБ, старшыня Вярхоўнага Савета М. Дземянцей, Ге­не­ра­ль­ны пракурор БССР В. Ша-ладонаў і інш. У Маскве вялікую ролю ў падаўленні пут­чу адыграў Прэзідэнт Расіі Б. Ельцын. Пасля арышту яго ініцыятараў су­пя­рэч­нас­ці паміж цэнтральнай і рэспубліканскімі ўладамі яшчэ больш уз­мац­ні­лі­ся, а Савецкі Саюз канчаткова страціў шанец на існаванне ў сваім ра­ней­шым выглядзе ўзору 1922-1990 гг.

Неўзабаве пасля арышту путчыстаў, 25-26 жніўня 1991 г. Мінску пе­ра­важ­на камуністычны склад дэпутатаў V (пазачарговай) сесіі Вяр-хоўнага Са­ве­та прыняў Закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона «Дэк­ла­ра­цыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаў-ным суверэнітэце БССР» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Бе­ла­рус­кай ССР». Дзейнасць КПБ была прыпынена, а яе маёмасць нацыяналізавана. У лі­ча­ныя дні 600-тысяч-ная арганізацыя развалілася. Прэм’ер-міністр Беларусі В. Ке­біч заявіў аб прыпыненні кабінетам міністраў членства ў КПСС.

17-19 верасня 1991 г. VІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняў «Закон аб назве БССР», у адпаведнасці з якім наша краіна пераймя-ноўвалася ў Рэс­пуб­лі­ку Беларусь. Законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэс-публікі Беларусь» і «Аб Дзяр­жаў­ным гербе Рэспублікі Беларусь» уво-дзілі новыя дзяржаўныя сімвалы – бела-чырывона-белы сцяг і герб «Пагоня». Замест падаўшага ў адстаўку М. Дзе­мян­цея, новым стар-шынёй (спікерам) Вярхоўнага Савета быў абраны С. Шуш­ке­віч.

14 лістапада 1991 г. Дзяржаўны Савет СССР з удзелам кіраўнікоў Бе­ла­ру­сі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістан, Туркменіі, Узбекі-стана на чале з Прэзідэнтам М. Гарбачовым прыняў рашэнне заклю-чыць дагавор аб ства­рэн­ні ССД як канфедэрацыі (са сталіцай у Мін-ску). Яго падпісанне было прыз­на­ча­на на 9 снежня 1991 г. З гэтай на-годы ў пачатку снежня кіраўніцтва трох рэспублік – заснавальніц СССР – Б. Ельцын (Расія), Л. Краўчук (Украіна) і С. Шушкевіч (Бела-русь) сустрэліся ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Бе­ла­веж­с­кай пушчы (Віс-кулі), але па той прычыне, што 1 снежня ўкраінскі народ (90, 3 % гала-соў) выказаўся за выхад з СССР і поўную незалежнасць сваёй кра­і­ны, праект ССД быў адкінуты. 8 снежня ўдзельнікі сустрэчы канстатавалі факт, што «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэ­а­ль­насць спыняе свае існаванне» і дэнансавалі адпаведны дагавор ад 1922 г. Ак­ра­мя таго, яны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садруж-насці Незалежных Дзяр­жаў (СНД) як міжнароднай (міждзяржаўнай) арганізацыі. 10 снежня Вяр­хоў­ны Савет Рэспублікі Беларусь адзінага-лосна (за выключэннем дэ­пу­та­та В. Ціхіні) ратыфікавалі Віскулёўскія пагадненні. Такім чынам, не­за­леж­насць Рэспублікі Беларусь была да-сягнута не столькі пад уздзеяннем унут­ры­па­лі­тыч­ных працэсаў, коль-кі ў выніку распаду СССР.

Прынятыя ў Віскулях дакументы выклікалі нязгоду Прэзідэнта СССР М. Гар­ба­чо­ва, але рэальнай уладай ён ужо не валодаў і не мог паўплываць на да­лей­шы ход падзей. 12 снежня Вярхоўны Савет РСФСР прагаласаваў за ра­ты­фі­ка­цыю дакументаў.

Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР усту-піць у Сад­руж­насць. 21 снежня 1991 г. падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Ал­ма-Аце (Казахстан) да СНД далучылася яшчэ 8 рэспуб-лік: Азербайджан, Ар­ме­нія, Казахстан, Кіргізія, Малдавія, Таджыкіс-тан, Туркменія, Узбекістан, бы­ло падпісана так званае Алмаацінскае пагадненне, якое лягло ў аснову ўсёй арганізацыі. Цэнтрам СНД быў вызначаны горад Мінск. Прыбалтыйскія рэс­пуб­лі­кі адмовіліся ад членства ў садружнасці. У кастрычніку 1993 г. у СНД уступіла Грузія.

25 снежня Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў абвясціў аб перапыненні сваіх паў­на­моц­т­ваў і перадаў кіраванне стратэгічнай ядзернай зброяй Прэзідэнту Ра­сіі Б. Ельцыну. Следам перапынілі свае паўнамоцтвы Вярхоўны Савет як вы­шэй­шы орган улады СССР. 26 снежня дэпутаты яго верхняй палаты пры­ня­лі дэкларацыю аб перапыненні існавання СССР. Фармальна Расія і Бе­ла­русь не абвяшчалі аб незалежнасці ад СССР, а толькі канстатавалі факт пе­ра­пы­нен­ня яго існавання. Ад-начасова Расія абвясціла аб працягу членства ў міждународных ін­с­ты­ту­тах, узяла на сябе ўсе запазычанасці і актывы СССР, а таксама ўсю яго ўлас­насць СССР за мяжой.

Усе замежныя праціўнікі камунізму ўспрынялі развал СССР як сваю пе­ра­мо­гу ў халоднай вайне. Разам з Савецкім Саюзам перастала існаваць уся так званая «сацыялістычная сістэма». Амаль усе краіны былога «сацыялістычнага лагеру» вярнуліся на адкінуты калісьці шлях рыначных ад­но­сін.

Канец унітарнага Савецкага Саюза быў пачаткам суверэннай Рэс-публікі Бе­ла­русь і абрання ёю ўласнага шляху эканамічнага і грамад-ска-палітычнага раз­віц­ця.

2. Набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту запатрабавала па-літычнай кансалідацыі ўсіх сіл, зацікаўленых у пераадоленні цяжкас-цей, з якімі сустрэлася краіна пасля развалу СССР. Шэраг дэпутатаў выказваўся за неабходнасць датэрмiновага пераабрання Вярхоўнага Савета. Яго старшыні С. Шушкевічу не ўдалося стабілізаваць палітыч-нага становішча, у выніку яму давялося падаць у адстаўку. Абранне ў 1994 г. адстаўнога міліцэйскага генерала М. Грыба на пасаду спікера таксама сітуацыі не палепшыла. На фоне несціхаючых канфліктаў па-між лідэрамі БНФ і КПБ, паплечнікамі прэм’ер-міністра В. Кебіча і прыхільнікамі рыначных рэформ выявіліся многія недахопы парла-менцкай рэспублікі. Неўзабаве ў беларускім грамадстве пашырылася і запанавала думка аб неабходнасці прыняцця новай Канстытуцыі і ўвя-дзення прэзідэнцкай формы кіравання. Парламенцкая большасць вы-ступала за наданне прэзідэнту права кантролю выканаўчай улады. Па-сутнасці, ужо пад час працы над праектам Асноўнага закону яго рас-працоўшчыкі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта разглядалі прэм’ер-міністра В. Кебіча.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь была прынята новая, пятая ў гісторыі беларусаў Канстытуцыя. Гэты акт з’я-віўся рашучым крокам беларускага грамадства на шляху да рэальнага суверэнітэту і ўмацавання дзяржаўнасці. Паводле Канстытуцыі, Бела-русь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодала вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэ-рыторыі і самастойна ажыццяўляла ўнутраную і знешнюю палітыку.

Асноўны Закон складаўся з 8 раздзелаў, 8 глаў і 149 артыкулаў. Ён адбіў карэнныя змены ў сацыяльна-эканамічным і палітычным раз-віцці краіны пасля развалу СССР. Чалавек і яго правы абвяшчаліся найвышэйшай каштоўнасцю грамадства i дзяржавы. Ужо ў прэамбуле фіксавалася ідэя перавагі суверэнітэту народа над суверэнітэтам дзяр-жавы. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся народ, які му-сіў ажыццяўляць яе непасрэдна i праз прадстаўнічыя органы. Гаран-тыя разнастайных палітычных інстытутаў, ідэалогій i поглядаў, плю-ралізму думак сведчыла аб сапраўднай дэмакратычнасці Канстытуцыі. У ёй адбіўся пэўны ўлік вопыту канстытуцыйнага будаўніцтва ў СССР, БССР i іншых краінах; замацаванне ў якасці эканамічнай асно-вы розных форм уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы i грама-дзяніна, наяўнасць у ix узаемных абавязкаў; замацаванне ў якасці ас-ноўнага кірунку для развіцця існуючага заканадаўства прыярытэту прынцыпаў міжнароднага права, яе дэідэалагізаваны характар і многае іншае. Упершыню ў гісторыі беларуская мова абвяшчалася дзяржаў-най. Рускай мове забяспечвалася права свабоднага карыстання як мо-вай міжнацыянальных зносін.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, як і ўсе іншыя, утрымлівала палажэнні аб галінах улады, іх функцыях і паўнамоцтвах. Дэпутацкі корпус парламента абмяжоўваўся 260 чал. Статус кіраўніка дзяржавы раскрываўся ў главе 4 «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь».

Вясной-летам 1994 г. распачалася кампанiя па выбарах прэзiдэн-та Рэспублікі Беларусь. Свае кандыдатуры выставiлi прэм’ер-міністр В. Кебiч, былы спікер Вярхоўнага Савета С. Шушкевiч, лідэр БНФ З. С. Пазняк, старшыня Гродзенскага аблвыканкама А. І. Дубко, адзін з лідэраў КПБ В. Нoвiкаў i старшыня парламенцкай камiсii па вывучэн-ні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаў-нага кіравання, А. Р. Лукашэнка.

Фаварытам перадвыбарчай гонкі доўгі час быў В. Кебіч, які ак-тыўна выкарыстаў адміністратыўны рэсурс (СМІ, мясцовыя ўлады, чыноўніцтва і інш.). Але 17 чэрвеня ўжо ў першым туры выбараў ён хоць а абыйшоў 4 канкурэнтаў, але значна саступіў А. Лукашэнку, які набраў 45 % галасоў. 10 ліпеня ў другім туры В. Кебіч набраў усяго каля 20 % галасоў. Такім чынам, поўную перамогу на выбарах атры-маў А. Лукашэнка. У ліку прычын таго былі: зразумелая электарату і рэальная для ажыццяўлення выбарчая праграма, з абяцаннем выкара-нення карупцыі, уздыму эканомікі, пераадолення інфляцыі, інтэграцыі з Расіяй і інш. З другога боку, маса выбаршчыкаў адмовіла ў даверы В. Кебічу – тыповаму наменклатурнаму вылучэнцу, які за чатыры га-ды свайго прэм’ерства не здолеў зрабіць хоць штосьці карыснае для Беларусі і яе народа.

20 ліпеня 1994 г. 40-гадовы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даў клятву на служэнне народу і Айчыне і прыступіўся да выканання сваіх абавязкаў главы дзяржавы і кіраўніка выканаўчай улады.

3. Да цяжкасцей эканамічнага кшталту, з якімі давялося су­тык­нуц­ца Прэзідэнту А. Лукашэнка, далучыліся цяжкасці па­лі­тыч­на­га кшталту. Справа ў тым, што паводле Канстытуцыі, Беларусь зас­та­ва­ла­ся парламенцкай рэспублікай, і Прэзідэнту не хапала паў­на­моц­т­ваў, каб ажыццяўляць сваю выбарчую праграму і вырашаць надзён­ныя праблемы. Спробы Вярхоўнага Савета стрымаць яго актыўнасць пры-чыніліся да працяглага палітычнага кан­ф­лік­ту ў галінах улады. Заця-тымі праціўнікамі А. Лукашэнкі выс­ту­пі­лі дэпутаты ад БНФ. У апазі-цыю да прэзідэнта сталі нават яго пап­леч­ні­кі па выбарчай камандзе – В. Ганчар, Дз. Булахаў і інш. Не спры­я­лі паляпшэнню дзяржаўных спраў і недружалюбныя ў да­чы­нен­ні Прэзідэнта паводзіны спікера парламента М. Грыба.

У пачатку 1995 г. пэўныя станоўчыя зрухі па абмежаванні ўсеў­ладзя парламента прынесла рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. Яе сутнасць заключалася ў тым, што зараз гэтыя органы на ўсіх уз­роў­нях – ад абласных да сельскіх – (так званая «вертыкаль») прыз­на­ча­лі­ся асабіста Прэзідэнтам і яму ж падпарадкаваліся. Але для вырашэння маш­таб­ных задач гэтага было недастаткова. Невыпадкова, што ў тых умовах у прэзідэнцкім атачэнні ўзнік­ла думка аб канстытуцыйнай рэ-форме, якая б ураўнаважыла ба­ланс заканадаўчай і выканаўчай улад. Першым крокам да яе мусіў зрабіцца плебісцыт па наспеўшых у бе-ларускім грамадстве пытаннях. 14 мая 1995 г. для іх абмеркавання ад-быўся ўсенародны рэферэндум, у якім узяло ўдзел 64, 8% гра­мадзян. У адказ на пытанне: «Цi згодны Вы з наданнем рускай мо­ве роўнага статусу з беларускай» станоўчы адказ далi 83, 3% га­ла­са­ваў­шых. На другое пытанне: «Цi падтрымлiваеце Вы прапанову аб устанаўленнi новых Дзяржаўнага сцяга i Дзяржаўнага герба Рэс­пуб­лі­кі Беларусь» – 75, 1. На трэцяе пытанне – «Цi падтрымлiваеце Вы дзеяннi Прэзiдэн-та Рэспублікі Беларусь, накiраваныя на эканамiчную iнтэграцыю з Ра-сійскай Федэрацыяй» – 83, 3. На чацвёртае пытанне – «Цi згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэс­пуб­лі­кі Бела-русь, якiя прадугледжваюць магчымасць датэрмiновага спынення паў-намоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзiдэнтам Рэспублікі Беларусь у вы-падках сiстэматычнага або гру­ба­га парушэння Канстытуцыi» – 77, 7 % электарату.

Вярхоўны Савет ХIII склiкання зацвердзiў вынiкi рэферэндуму і ў адпаведнасцi з iм адбылася замена сiмволiкi i удакладненне Закона аб бе­ла­рус­кай мове.

Галоўным палітычным вынікам плебісцыта стала выяўленне рэ­а­ль­най расстаноўкі сіл. У прыватнасці, галасы, аддазеныя «за», былі то­ес­ны­мі выказванням вотуму даверу Прэзідэнту.

У снежнi 1995 г. адбылiся дадатковыя выбары ў Вярхоўны Савет, ку­ды не трапiла нiводнага прадстаўнiка БНФ. Старшынёй парламента быў абраны лідэр Аграрнай партыі С. Шарэцкi. Памiж iм i Прэзiдэн-там канструктыўных адносiн не склалася.

Вынiкi майскага рэферэндуму не знялi напружанасцi у грамад-стве. Працяглая палiтычная канфрантацыя паміж прыхільнікамі Прэзі-дэнта і парламента негатыўна адбівалася на ўсіх галінах жыццядзей-насці бе­ла­рус­ка­га народа. Пры гэтым, абедзве галіны ўлады – закана-даўчая і вы­ка­наў­чая пастаянна звярталіся ад імя народа. Яны ж і вы-ступілі з прапановай абмеркавання на чарговым Рэ­фе­рэн­ду­ме перша-чарговых, на іх думку, праблем. Так, Прэзiдэнт А. Лу­ка­шэн­ка вынес прапановы: 1. перанесцi Дзень Незалежнасцi («Дзень Рэспублiкi») з 27 ліпеня на 3 лiпеня; 2. прыняць Канстытуцыю 1994 г. са змяненнямi i дапаўненнямi (новая рэдакцыя Канстытуцыi Рэс­пуб­лі­кі Беларусь). Па пункце 3. Прэзідэнт ставіў пытанне: «Цi выступаеце Вы за свабод-ныя, без абмежаванняў куплю i продаж зямлi?». І па пункце 4 – «Цi падтрымлiваеце Вы скасаванне пакаран­ня смерцю ў Рэспубліцы Беларусь?».

У мэтах прапаганды сваёй палітыкі і заваёвы сімпатый электарату 19-20 кастрычнiка А. Лукашэнка выступіў на Ўсебеларускiм Народ-ным сходзе з дакладам «Толькi народ мае права вырашаць свой лёс». Усе дэлегаты адобрылi унутраную i знешнюю палiтыку Прэ­зі­дэн­та і абяцалі яму сваю падтрымку.

Пад час узрастання барацьбы за галасы выбаршчыкаў заявіла аб са­бе трэцяя – судовая галіна ўлады, якая да таго часу рэдка з’яўлялася на палітычнай арэне. Так, 4 лістапада 1996 г. старшыня Кан­с­ты­ту­цый­на­га суда В. Ціхіня нагадаў, што плебісцыт не можа выносiцца пы­тан­не аб змяненнях i дапаўненнях Канстытуцыi Рэспублікі Бе­ла­русь. Та-му меўшы адбыцца рэферэндум абвяшчаўся кан­су­ль­та­цый­ным. На гэ-тай падставе 6 лістапада Вярхоўны Савет заявіў, што ім на аба­вяз­ко­вы рэферэндум выносяцца толькi пытаннi аб пераносе Дня Незалежнасцi Рэспублікі Беларусь («Дня Рэспублiкi») i аб выбарнасцi кiраўнiкоў мясцовых органаў выканаўчай улады.

У сваю чаргу Прэзiдэнт указам № 459 ад 7 лістапада прызнаў зак­лю­чэн­не Канстытуцыйнага Суда несапраўдным і 12 лiстапада апуб­лі­ка­ваў свой праект Канстытуцыi. З нагоды факту парушэння дзеючай Канстытуцыi Рэспублікі Бе­ла­русь 76 дэпутатаў парламента звярнулася ў Канстытуцыйны Суд з iнiцыятывай аб iмпiчменце прэзідэнту (адхі-ленні ад пасады па не­да­ве­ры). 20 лicтапада Суд прыступiўся да раз-гляду справы.

Палітычная сiтуацыя ў краіне абвастрылася і магла выліцца ў су­тык­нен­ні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Прэзідэнта. Каб пра­ду­хі­ліць магчымае кравапраліцце, абодва бакі звярнуліся да пасрэдніцтва брат­няй Расіі. У выніку 21 лiстапада з Масквы ў Мінск прыбыла група дзяр­жаў­ных дзеячаў (В. Чарнамырдзiн, Г. Селязнёў і інш.). З іх удзе­лам 22 лістапада была дасягнута дамоўленасць у тым, што А. Лу­ка­шэн­ка прызнае рэкамендацыйны характар рэферэндума, а С. Шарэцкі ад­к­лі­кае зварот аб імпічменце.

Перагаворы дазволілі своечасова, 24 лістапада правесці рэ­фе­рэн­дум. Паводле абвешчаных 26 лістапада вынікаў, з 7,6 млн электарату ўзя­ло ўдзел 6,2 (84,16 %). За прэзiдэнцкi варыянт Канстытуцыi аддало галасы 5,2 млн (70,45%) супраць 589 тыс. (7, 93 %). За перанясенне «Дня Незалежнасцi» выказаліся амаль 5,5 млн (88,18%). Cупраць сва-бодных куплi-продажу зямлi – 5,2 (82,88 %). Супраць скасавання пака-рання смерцю – каля 5 млн (80, 44%).

У гэты ж дзень колькасць дэпутатаў, якія падпісаліся за iмпiч-мент, зменшылася да 40, што дазволіла Канстытуцыйнаму су­ду зняць названае пытанне з разгляду. Вынікі рэферэндума былі зацвер­д­жа­ны старшынёй Цэнтральнай Выбарчай камісіі Л. Ярмошынай і на­бы­ва­лі сілу закона.

Вынікі плебісцыту натхнілі А. Лу­ка­шэн­ку і яго прыхільнікаў з ліку парламентарыяў на рашучыя дзе­ян­ні. Так, 26 лістапада 103 дэпу-таты парламента прынялi закон «Аб перапыненнi паўнамоцтваў Вяр-хоўнага Савета Рэспублікі Бе­ла­русь ХIII cклiкання». У той самы дзень Прэзi-дэнт падпiсаў 2 указы: пер­шы за № 495 «Аб ухваленнi спiсу дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэс­пуб­лі­кі Беларусь, уключаемых у склад Палаты прадстаўнiкоў На­цы­я­на­ль­на­га сходу Рэспублікі Беларусь»; i другі, за № 496 «Аб склiканнi пазачарговай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыя-нальнага схо­ду Рэспублікі Беларусь».

На падставе дэкрэта Прэзiдэнта ад 11 снежня 1996 г. «Аб за-цвяр-джэннi Палажэння аб выбарах членаў Савета Рэспублікі Бе­ла­русь» была створана «верхняя палата» парламента – Савет Рэспублiкi.

У адпаведнасцi са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі ў Кан­с­ты­ту­цыю 26 лістапада 1996 г., замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамi быў сфармiраваны двухпалатны – Палата Прадстаўнi-коў (110 абiраемых дэпутатаў) (старшыня А. А. Малафееў) i Cавет Рэспублiкi (па 8 абiраемых ад кожнай вобласцi i г. Мiнска i 8 прыз­на­ча­ных Прэзiдэнтам (з 13 студзеня 1997 г. старшыня П. Шы­пук).

Указамi прэзiдэнта былi пераназначаны на пасады практычна ўсе вышэйшыя асобы, у тым лiку старшыня і суддзi Канстытуцыйнага Су-да. Паўнамоцтвы самога Прэзiдэнта пачыналi адлiк на чарговыя 5 год.

Унесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Бела-русь за­бяс­пе­чы­лі Прэзідэнту А. Лукашэнка новы статус главы дзяржа-вы, га­ран­та Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, а так­са­ма практычна неабмежаваныя паўнамоцтвы. Адпаведным чынам уз­мац­ня­лі­ся і яго канстытуцыйныя абавязкі. Народная падтрымка на рэ­фе­рэн­ду­ме зняла апошнія перашкоды да ажыццяўлення А. Лу­ка-шэн­кам шырокай праграмы сацыяльна-эканамічных, палітычных, ку­ль­тур­ных і іншых пераўтварэнняў. Па сутнасці, і сама рэспубліка па фор­ме кіравання памянялася з парламенцкай у прэзідэнцкую.

Разам з тым, асобныя дзеячы Вярхоўнага Савета не прызналi рос­пуск парламента ў 1996 г. законным i працягвалi выступаць ад яго iмя, стаў­шы ў апазiцыю да Прэзiдэнта. Галоўныя iх патрабаваннi – вяр­нуц­ца да Канстытуцыi 1994 г. Арганiзаваная iмi у маi 1999 г. кампанiя па выбарах прэзідэнта не прыцягнула ўвагi грамадскасцi. Тым не менш, Захад так i не прызнаў А. Лукашэнку легiтымным прэзiдэнтам. Таму на мiжнароднай арэне Беларусь доўгi час прадстаўлялi 2 структуры – Вярхоўны Савет i Нацыянальны сход. Сі­ту­а­цыю не палепшыла чарго-вая пе­ра­мо­га А. Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 9 верасня 2001 г., калі за яго кан­ды­да­ту­ру аддалі галасы 75, 6 % электарату.

Беларуская апазіцыя і міжнародная супольнасць бачылі выйсце са скла­да­на­га становішча, у якім апынулася Беларусь і яе кіраўніцтва ў кан­цы ХХ–пачатку ХХІ стст., у чарговых прэзідэнцкіх выбарах, меў­шых адбыцца ў 2006 г. У адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй, А. Лу­ка­шэн­ка не меў права браць у іх удзелу. Але пад уражаннем кры­ва­вай акцыі тэрарыстаў у асецінскім Беслане 1-3 верасня 2004 г., ён пры­няў рашэнне звярнуцца да народа з просьбай аб дазволе ўдзе­ль­ні­чаць у выбарах. З гэтай нагоды на 17 кас­т­рыч­ні­ка 2004 г. у адзін дзень з парламенцкімі выбарамі прызначаўся трэці рэс­пуб­лі­кан­с­кі рэферэн-дум. У бюлетэні для галасаванні было за­пі­са­на: «Ці дазваляеце Вы першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лу­ка­шэн­ка А. Р. удзельні-чаць у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Бе­ла­русь у выбарах Прэзідэнта і ці прымаеце частку першую Кан­с­ты­ту­цыі Рэспублікі Бе-ларусь у наступнай рэдакцыі: «Прэзідэнт абі­ра­ец­ца на пяць год непа-срэдна народам Рэспублікі беларусь на аснове ўсе­а­гу­ль­на­га, свабодна-га, роўнага і прамога выбарчага права пры па­та­ем­ным галасаванні?».

Вынікі галасавання выявілі, што ў падтрымку просьбы і за ўня­сен­не адпаведных змен у Канстытуцыю выказалася 79, 42 % гра­мадзян, унесеных у спісы для галасавання. Самі прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г., прынеслі А. Лукашэнку чарговую пе­рамогу. Унесеныя ў 81 артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь зме­ны зараз нічым не абмяжоўваюць яго ўдзелу ў чарговых выбарах.

Такім чынам, тры рэспубліканскія рэферэндумы – 1995, 1996 і 2004 гг. не толькі пакінулі глыбокі след у грамадска-палітычным жыц-ці нашай кра­і­ны, але і істотна паўплывалі на змест яе Канстытуцыі.

4. За час свайго існавання СССР прэтэндаваў на назву дэмакра-тычнай дзяржавы, але ў поўным сэнсе такой не з’яўляўся. Не з’яўляў-ся ён і прававой дзяржавай, паколькі ўзаемаадносіны паміж асобай і ўладай складваліся на карысць апошняй, а кіруючая КПСС не адно-сіла правы чалавека да прыярытэтных каштоўнасцей. Натуральна, што ўсе гэтыя недахопы былі ўласцівы і БССР да таго часу, пакуль яна не набыла суверэнітэту. У далейшым фарміраванне прававой беларускай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці адбывалася цывілізавана, без успышак гвалту ці ксенафобіі. Асаблівасцю гэтага працэсу можна лі-чыць высокую электаральную актыўнасць грамадзян, іх масавы давер уладзе, у тым ліку Прэзідэнту А. Лукашэнку.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных