Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дасягненні і супярэчнасці 6 страница




У 1942 г. ЦК КП(б)Б атрымаў дазвол ЦК УКП(б) на адкліканне з Чы­рво­най Арміі беларускіх камуністаў для іх падрыхтоўкі ў якасці ар­га­ні­за­та­раў партызанскага руху. З гэтай мэтай у красавіку 1942 г. у г. Мураме Ўладзімірскай вобл. быў створаны «Асо­бы бе­ла­рус­кі збор». Да верасня 1942 г. на Беларусь былі перапраўлены 20 ат­ра­даў, 102 ар-ганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чал. Асноўным месцам іх перакідкі сталі так званыя «Суражскія ва­ро­ты», якія ўтварыліся на стыку груп армій «Поўнач» і «Цэнтр».

30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў ут­вораны Цэнтральны Штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з І сак­ра­таром ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкам. Як вынікала з за­га­ду народ-нага камісара або­ро­ны Саюза ССР І. Сталіна за № 00189 ад 5 верасня 1942 г. «Аб за­да­чах партызанскага руху», роля бе­ла­рус­кіх мсціўцаў значна па­вя­ліч­ва­ла­ся. З гэтай нагоды 9 ве­рас­ня ўтвараўся Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) як ваенна-баявы ор­ган ЦК КП(б) пад старшынствам ІІ сакратара ЦК П. Калініна.

28 лютага 1943 г. Пленум ЦК КП(б) прыняў пас­та­но­ву аб узмац-ненні барацьбы супраць акупантаў. З гэтай нагоды на Беларусь былі перакінуты работнікі Баранавіцкага, Брэсцкага, Вілейскага і Бела-стоцкага падпольных абкамаў. На працягу з сакавіка па чэрвень 1943 г. у тыл ворага было адпраўлена звыш 220 партыйных кіраўнікоў. Да канца 1943- пачатку 1944 г. сістэма партыйнага кіраўніцтва на­род­най вайной складалася з 10 падпольных абкамаў, 17 міжрайкамаў, 8 гарка-маў, 2 гаррайкамаў і 166 райкамаў КП(б)Б.

Па меры арганізацыі партызанскага руху асобныя атрады згуртоў-валіся ў брыгады. Так, З красавіка 1942 г. М. Шмыроў узначаліў Пер-шую беларускую брыгаду. На працягу ўсяго перыяду акупацыі ў Бе-ларусі дзейнічалі 199 брыгад, 14 палкоў (997 атрадаў) і 258 асобных атрадаў, у якіх налічвалася 374 тысячы байцоў; На 1 ліпеня 1943 г. камуністы ўзначальвалі 89, 6 % атрадаў и 96, 1 % брыгад. У межах асобных раёнаў і абласцей брыгады аб’ядноўваліся ў злу­чэн­ні пад кіраўніцтвам падпольных абкамаў і на чале з іх сак­ра­та­ра­мі.

Важнейшым сродкам актывізацыі партызанскага руху ў 1942-1943 гг. з’яўляліся рэйды па тылах акупантаў, ініцыіраваныя падпольнымі абкамамі партыі. Так, атрады Мін­с­ка-Палескага злучэння, брыгада імя К. Заслонава прайшла 300-кіламетровым маршам па Віцебскай і Мін-скай аб­лас­цях. Ат­рад «Баявы» начале з А. Флягонтавым здзейсніў пераход у 500 км. Пад час 1000 кіламетровага рэйду Беластоцкага злу-чэння на чале з сакратаром падполь­нага абкама партыі В. Самуціна колькасць байцоў узрасла з 700 да 1 800 чал., было знішчана шмат за­хоп­ні­каў, падарваны дзесяткі эшалонаў і 1100 рэяк.

З лістапада 1942 па снежань 1943 г. узначалены камуністамі пар-тызанскі рух па фор­мах і размаху баявых дзеянняў, спосабу кіравання імі набываў маштабы ўсе­на­род­най вайны. Яе праявы адбіліся ў раз-громе аку­па­цый­ных сіл і іх вы­цяс­нен­ні за межы кантралюемых народ-нымі мсціўца­мі тэрыторый – 20 партызанскіх зон і 2 краёў.

Асноўным відам барацьбы партызан супраць ворага з’яўляліся ды­вер­сіі на чыгунцы. Найбольшы плён у плане разгрому фашызму яна пры­нес­ла пад час так званай «рэйкавай вайны», распрацаванай у Стаў­цы сумесна з ЦШПР і БШПР. Праведзеная ў тры этапы: першы – з 3 жніў­ня па 15 верасня 1943, другі – з 19 верасня па 1-3 лістапада 1943 і трэ­ці – з 20 па 23 чэрвеня 1944 г., яна нанесла каласальны ўрон пра­ціў­ні­ку. Толькі чыгуначных рэек было падарвана 272 тыс., без уліку раз­г­ром­ле­ных гарнізонаў, станцый, іншых дыверсій. Такім чынам, ні пад час бітвы на Курскай дузе, ні пад час фарсіравання Дняпра, ні ў час аперацыі «Багратыён» фашысты не здолелі своечасова падвезці пат­рэб­ныя грузы сваім арміям.

Такім чынам, асноўную працу па арганізацыі ўсе­народнай ба-рацьбы ўзначальвалі ЦК КП(б)Б і БШПР, у тым ліку П. Панамарэнка, П. Калінін, В. Малін, В. Ва­не­еў, Н. Аўхімовіч, Т. Гар­буноў, Г. Эйдзі-наў і інш. Вялікі ўклад у гэтую справу ўнеслі кіраўнікі партызанскага і падпольнага руху І. Бельскі, А. Брагін, І. Варвашэня, Я. Жылянін, І. Клі­ма­ў, І. Кожар, В. Казлоў, В. Лабанок, Н. Малінін, Р. Мачульскі, В. Самуцін, С. Сікорскі, І. Стулаў і інш.

На чале партыйных камітэтаў дзейнічала камсамольскае падпол-ле, уся­го каля 100 тыс. чал. у складзе 10 абласных, 214 міжраённых, га­рад­с­кіх і раённых і звыш 600 пярвічных ар­га­ні­за­цый. У іх ліку група «Смерть угнетателям народа» («Смугнар»), якая па-ге­рой­с­ку дзейні-чала ў Калінкавічах, арганізацыя "Юныя мсціў­цы" на станцыі Обаль, Ві­цеб­с­кай вобласці на чале с Е. Зяньковай. Так, у ноч на 30 ліпеня 1943 г. буйнейшая за час вай­ны дыверсія была здзейснена на ст. Асі­по­ві­чы, калі камсамолец Ф. Кры­ло­віч замініраваў варожы эшалон з га­ру­ча-змазачнымі матэрыяламі, ад вы­бу­ху якога загарэліся яшчэ 2 – з танкамі і боепрыпасамі.

Узначаленая камуністамі армія народных мсціў­цаў складала каля 440 тым. чал. Усяго з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 г., партызаны зні-шчылі амаль 0, 5 млн акупантаў, пусцілі пад адхон больш за 11 тыс. эша­ло­наў, разграмілі 29 чыгуначных станцый, звыш 900 штабоў і ва­ро­жых гарнізонаў, падарвалі 18, 7 тыс. аўтамашын, шмат танкаў і бро­не­ві­коў, падарвалі тысячы мастоў, пе­рабілі больш 300 тыс. рэяк і інш.

Звыш 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэ-намі і медалямі. 88 чалавекам прысвоена званне Героя Савецкага Са-юза, у тым ліку сем сакратароў падпольных абкамаў КП(б)Б – В. Каз-лоў, І. Бе­ль­с­кі, Р. Мачульскі, І. Кожар, А. Кляшчоў, В. Чарнышоў, С. Сі­кор­с­кі, сакратар падпольнага абкама камсамола П. Машэраў.

Кампартыя Беларусі здзейсніла велізарную па­лі­тыч­ную і арганіза­тарскую работу сярод усіх пластоў і груп насельніцтва. Яе камітэты і арганізацыі склалі касцяк сіл падпольшчыкаў і пар­ты­зан. У выніку па-стаўленая ЦК УКП(б) задача ператварэння партызанскага руху ў тыле ворага ва ўсенародную вайну была вы­ка­на­на. УКП(б) і КП(б) сфармі-равалі, узброілі, ідэйна выхавалі масавую партызанскую, армію, за-бяспечыла яе кіруючымі органамі (БШПР, пад­по­ль­ныя камітэты і г.д.) камандным саставам і кадрамі палітычных работнікаў, натхнілі на самаадданую барацьбу з ворагам.

4. Пасля разгрому савецкіх войск пад Смаленскам група армій «Цэнтр» наблізілася да сваёй стратэгічнай мэты. 16 верасня 1941 г. ка-мандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок выдаў ды­рек­ты­ву аб падрыхтоў-цы аперацыі по захопу Масквы пад кодавай наз­вай «Тайфун». Для рэ-алізацыі плана было сканцэнтравана 38 % пяхотных і 64 % танкавых сіл, якія дзейнічалі на савецка-германскім фронце. Нас­ту­паў­шых пры-крываў ІІ флот маршала А. Кесельрынга з 1 320 самалётаў.

На шляху да сталіцы гітлераўцам процістаялі Заходні (каманду-ючы генерал І. Конеў), Рэзервны (камандуючы – маршал С. Будзён­ны) і Бранскі (камандуючы – А. Яроменка) франты. 800-кі­ла­мет­ро­вую лінію абаранялі каля 1 250 000 чал. з дапамогай 10, 5 тыс. гармат і мінамётаў, 1 044 танкаў, 1 368 самалётаў.

Штаб групы армій «Цэнтр» планаваў рассекчы савецкія франты і акружыць сілы Чырвонай Арміі ў раёне Бранска і Вязьмы, а затым, на-блізіўшыся да Масквы з поў­на­чы і поўдня, узяць яе штурмам.

Карыстаючыся моцнай перавагай у танках з 2 па 9 кастрычніка 1941г. гітлераўцы замкнулі ў кальцы акружэння пяць армій Заходняга і Рэзервнага франтоў і рушылі на Маскву. Камандаванне Заходнім фронтам было даручана генералу Г. Жукаву.

15 кастрычніка Дзяржаўны камітэт абароны прыняў рашэнне аб эва­ку­а­цыі Москвы. У Куйбышаў накіроўваўся СНК СССР, ваенныя ака­дэ­міі, пасольствы. Здзяй­с­ня­ла­ся мініраванне важнейшых прадпры-емстваў і іншых аб’ектаў. 19 кастрычніка ў горадзе ўводзілася асад-нае становішча. У час кравапралітных баёў важнейшай падзеяй, якая безумоўна паў­п­лы­ва­ла на іх вынік, стала святкаванне ў Маскве 24-й гадавіны Вя­лі­ка­га Кастрычніка з удзелам І. Сталіна і правядзенне па-рада савецкіх войск на Чырвонай плош­чы.

16 кастрычніка пачалося генеральнае наступленне сіл вермахта ў напрамку Валакаламска. Але гераічнае супраціўленне байцоў 316-й дывізіі генерала І. Панфілава прыпыніла іх націск на адлегласці 100-80 км ад Масквы. Да канца кастрычніка наступленне нямецкай 3-я танкавай групы на сталіцу было прыпынена войскамі зноў створанага Калінінскага фрон­ту (камандуючы генерал І. Конеў). Упершыню арга-нізатары аперацыі «Тайфун» адчулі збой у яе пра­вядзен­ні. Другі раз гэта выявілася на пачатку лістапада, калі атакі войск вермахта былі ад-біты пад Тулай.

Чарговая спроба нямецкіх танкавых калон прарваць абарону, прад­п­ры­ня­тая 15-16 лістапада ў паўночна-заходнім, а затым 18 ліс­та­па­да – у паўднёва-заходнім напрамках мэты не дасягнула. Праўда, у канцы лістапада вораг захапіў Клін, Со­неч­на­горск і наблізіўся да Мас-квы на адлегласць у 27 км. Разам з тым гітлераўскія генералы расцяг-нулі войскі па фронце да такой ступені, што тыя страцілі прабіўную здольнасць. Важным фактарам у агульным зніжэнні баявой актыўнас-ці фашыстаў з’явілася іх непадрыхтаванасць да зімняй кампаніі.

Стратэгічная сітуацыя дазволіла савецкім войскам, накапіўшы сілы, 5-6 снежня перайсці ў контрнаступленне і да канца месяца поў-насцю разграміць фашысцкія войскі і адкінуць іх ад сталіцы захад на 100–250 км.

Чырвонай Арміі і ўсім абаронцам Масквы ўдалося адстаяць не то­ль­кі сваю сталіцу як сімвал дзяржавы, але і важнейшы палітыка-ад­мі­ніс­т­ра­цый­ны, прамысловы, ваенны, культурны цэнтр СССР. Пера-мога пад Масквой натхніла ўвесь савецкіх грамадзян, у тым ліку тра-піўшых пад акупацыю, на далейшую барацьбу супраць захопнікаў. Да канца 1941 г. у Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 14 млн чал., а эка­но­мі­ка СССР была ў стане забяспечыць яе ўсім неабходным.

План «Барбароса» напаткаў поўны крах. Вермахт страціў удар-ныя, найбольш мабільныя і загартаваныя ў еўрапейскіх войнах арміі. Упершыню перад усім светам быў развеяны міф аб непераможнасці Германіі. Важнейшым наступствам перамогі пад Масквой стала акты-візацыя ўзаемаадносін паміж краінамі антыгітлераўскай кааліцыі.

У чэрвені 1942 г., насуперак прагнозам Стаўкі Вярхоўнага галоў-накамандавання на чале з І. Сталіным аб магчымасці паўторнага нас­туп­лен­ня на Маскву, гітлераўскія войскі рушылі ўглыб СССР у паў-днёвым напрамку. Паводле плана «Блау», першая гру­па армій (17-я сухапутная і 4-я танкавая) атрымала загад выйсці на Паўночны Каў-каз, а другая (6 сухапутная і 1-я танкавая) – да Волгі і Сталінграда. Ня-гледзячы на гераічнае супраціўленне Чырвонай Арміі, гітлераўцы па-спяхова наступалі і 17 ліпеня 1942 г. сіламі 270 тыс. салдат і афіцэраў, каля 500 танкаў і каля 1 200 са­ма­лё­таў пачалі штурм Сталінграда.

Ворагу процістаялі сілы Сталінградскага фронта (камандуючы – маршал С. Цімашэнка, з 23 ліпеня – генерал В. Гордаў), у складзе 7 армій, 8-я паветраная армія і Волжская флатылія, усяго 160 тыс. чал., 2 200 гармат і мінамётаў, каля 400 танкаў і 650 са­ма­лё­таў. Мужнасць абаронцаў ма­ца­ваў загад І. Сталіна № 227 ад 28 ліпеня, які праду-гледжваў па­ка­ран­не растрэлам тых, хто кідаў пазіцыі і адступаў.

23 жніўня гітлераўцы прарваліся да Волгі на поўначы ад Ста­лін­г­ра­да адрэзалі абаронцаў горада ад астатніх сіл фронту.

Забеспячэнне абаронцаў боепрыпасамі, медыкаментамі, пра­дук-тамі адбывалася з усходняга берага Волгі. За зброю ўзяліся дзесяткі тысяч працоўных і служачых. Тан­кі, сабраныя на канвееры трактар-нага завода, камплектаваліся экі­па­жа­мі дабрахвотнікаў і адразу на-кіроўваліся на пазіцыі. Вуліцы ператвараліся ў агнявыя рубяжы, а руі-ны будынкаў – ва ўма­цаваныя пункты, і ўмела выкарыстоўваліся са-вецкімі снайперамі. Так, старшына В. Зайцаў забіў 225 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Пом­ні­кам баявой славы стаў умацаваны пункт аба-роны – так званы «дом сер­жан­та Паўлава». Месцамі крывапралітных баёў зрабіліся Мамаеў кур­ган, заводы «Чырвоны Кастрычнік», «Бары-кады» і элеватар. Нем­цам удалося захапіць 90% горада і раскалоць абаронцаў на дзве гру­поў­кі, але з-за панесеных страт 10 лістапада яны спынілі наступленне і самі перайшлі да абароны.

У склаўшыхся ўмовах Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання прый­ш­ла да высновы аб мэтазгоднасці ажыццяўлення плана пад кода-вай назвай «Уран», які прадугледжваў ак­ру­жэн­не і знішчэнне сталін-градскай групоўкі ворага. Так, сіламі Паў­д­нё­ва-Заходняга (камандую-чы М. Ватуцін) і Сталінградскага (камандуючы генерал А. Яроменка) франтоў належала абысці яе з флан­гаў і замкнуць кальцо ў раёне го-рада Калач. Данскому фронту (камандуючы генерал К. Ракасоўскі) на-давалася задача ўтварэння знеш­ня­га кальца акружэння. Чырвонай Ар-міі ўдалося стварыць неабходную перавагу ў танках (1 463 супраць 675), самалётах (1 350 супраць 1 216), гарматах і мі­на­мё­тах (15 501 су-праць 10 290). Колькасць савецкіх салдат і афіцэраў (1 103 тыс.) нена-многа пераўзыходзіла колькасць варожых (1 103 суп­раць 1 011 тыс.). Іншая справа, што па сваіх баявых якасцях саюзнікі нем­цаў – італьян-цы, венгры і румыны значна саступалі нашым бай­цам.

Распачатая 19 лістапада аперацыя «Уран» праз чатыры дні пры­вя­ла да поўнага акружэння ў міжрэччы Волгі і Дона 6-й арміі Ф. Па­у­лю­са і 4-й танкавай арміі Г. Гота – 22 дывізій і 160 асобных часцей агу­ль­най колькасцю 330 тыс. чал. Пасланая 12 снежня 1942 г. ім на дапа-могу група армій «Дон» на ча­ле з фельдмаршалам Э. Манштэйнам бы­ла ўшчэнт разбіта. Да канца снежня 1942 г. савецкія войскі адкінулі во­ра­га ад Волгі на 200-250 км.

8 студзеня 1943 г. савецкае камандаванне прад’явіла штабу 6-й ар­-міі вермахта ўльтыматум аб капітуляцыі, але гітлераўцы ўсё яшчэ спа-дзя­ва­лі­ся на выратаванне. У склаўшыхся ўмовах 10 студзеня вой­с­кі Данскога фронта прыступіліся да рэалізацыі плана «Кальцо» з мэ­тай знішчэння Сталінградскага катла. Савецкія часці пераадолелі суп­ра­ціў­лен­не ворага і 26 студзеня рассеклі групоўку на паўднёвую і паў­-ноч­ную часткі. Каб заахвоціць акружэнцаў да супраціўлення, 30 сту-дзе­ня 1943 г. А. Гітлер прысвоіў іх камандуючаму Ф. Паулюсу зван­не генерал-фельдмаршала, але той 31 студзеня разам са сваім штабам і рэш­т­ка­мі паўднёвай групы здаўся ў палон. 2 лютага была ліквідавана паў­ноч­ная група гітлераўцаў. У выніку савецкі палон трапіў генерал-фе­ль­д­мар­шал, 24 генералы, больш за 2 500 афіцэраў, 91 тыс. салдат вер­мах­та. У якасці трафеяў пераможцы здабылі 744 самалёты, 1 666 тан­каў, 261 бронемашына, 5 762 гарматы і 1 312 мінамёты, 80 438 аў­та­ма­шын, 3 бронецягнікі і іншую ваенную маёмасць.

Такім чынам, аперацыя, разлічаная на тыдзень, завяршылася праз 23 дні – 2 лютага, а разам з ёй і ўся Сталінградская бітва. Вораг стра­ціў дзве нямецкія, дзве румынскія і адну італьянскую арміі, усяго больш за 800 тыс. чал.. Савецкія войскі страцілі 485 тыс. сваіх байцоў і камандзіраў. Перамога ў Сталінградскай бітве была дасягнута дзя­ку­ю­чы мужнасці і гераізму савецкіх байцоў. 112 лепшым з іх было пры-своена званне Героя Савецкага Саюза. У 1965 г. Волгаграду (Сталін-граду) было прысвоена ганаровае зван­не "Горад-Герой". На Мамае-вым Кургане створаны самы велічны ў СССР мемарыяльны помнік героям Вялікай Айчыннай вайны.

Перамога савецкіх войск у Сталінградскай бітве – адна з выз­на­ча­ль­ных падзей Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайны. У ходзе асенне-зімняй кампаніі 1942-1943 гг. адбыўся ка­рэн­ны пералом у ходзе вай-ны: узброеныя сілы СССР здолелі не толькі аба­ра­ніць сваю краіну, але і прыступіцца да яе вызвалення. Перамога пад Сталінградам надала магутнейшы штуршок партызанскаму руху на Ўкраіне, Беларусі і ін-шых рэгіёнах СССР.

Пасля пераможнага наступлення Чырвонай Арміі зімой 1943 г. у цэнтр савецка-германскага фронта набыў выгляд выступу, скіраванага на захад глыбінёю да 150 і шырынёй да 200 км. Гітлераўскія стратэгі вырашылі знішчыць размешчаныя на ім Цэн­т­ра­ль­ны (камандуючы генерал К. Ракасоўскі), Варонежскі (камандуючы генерал М. Ватуцін) і пацясніць Сцяпны (камандуючы ге­не­рал І. Конеў) франты. Так, па-водле распрацаванага імі ў маі 1943 г. плана «Цытадэль», дзве ўдар-ныя арміі збіралася наступаць з раёна Ар­ла (фельдмаршал Г. фон Клюге) і раёна Белгарада (фельдмаршал В. Мо­дэль) у напрамку Кур-ска з мэтай акружэння савецкіх войск. Для стварэння стратэгічнай пе-равагі вораг сканцэнтраваў 50 ды­ві­зій, у тым ліку элітныя злучэнні СС, агульнай колькасцю 900 тыс. чал. У баявых калонах 18 тан­ка­вых і матарызаваных дывізій стаяла 2 700 танкаў, у тым ліку не­ка­ль­кі со-цень новых – «Тыгр» і «Пантэра», а таксама штурмавых гар­мат «Фер-дынанд». Артылерыя налічвала 10 тыс. гармат і мі­на­мё­таў. Прыкрыц-цё з паветра здзяйснялі 2 тыс самалётаў 4-й і 6-й арміі люф­т­ва­фэ.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб за­няц­ці савецкімі франтамі абарончай тактыкі. Затым ім належала, вы­ма­таў­шы ворага ў баях, перайсці ў контрнаступленне і разбіць яго. У верагодных напрамках наступлення ворага было створана 8 ру­бя­жоў абароны глыбінёй да 300 км. Каардынацыя дзеяння франтоў усклада-лася на прадстаўнікоў Стаўкі – маршалаў Г. Жукава і А. Ва­сі­леў­с­ка­га.

Савецкай разведцы ўдалося своечасова здабыць звесткі аб часе зап­ла­на­ва­на­га немцамі наступлення, і 5 ліпеня за некалькі гадзін да яго пачатку артылерыя Цэнтральнага і Варонежскага франтоў, а так­са­ма авіяцыя, нанеслі папярэдні ўдар па ворагу. Гітлераўскія фе­ль­д­мар­ша­лы зразумелі, што іх планы раскрыты, тым не менш аддалі загад аб нас­туп­лен­ні. Дзякуючы мужнасці і ге­ра­із­му абаронцаў, іх узросшаму ваеннаму майстэрству, агрэсар не да­сяг­нуў сваіх мэтаў. 10 ліпеня вой-скі В. фон Клюге страцілі 65 % сваіх тан­каў і мусілі перайсці да аба-роны. Гэта дало магчымасць Цэн­т­ра­ль­на­му фронту 15 ліпеня перайсці ў контрнаступленне.

Паўднёвая група пачала наступленне 6 ліпеня на ўчастку Ва­ро­неж­с­ка­га фронту сіламі 4 танкавай арміі і нават прарвала дзве лініі аба­ро­ны. Гераічнымі намаганнямі танкавага корпуса на чале з пал­коў­ні­кам А. Бурдзейным удалося разбіць перадавыя часці дывізіі «Рэйх». 12 ліпеня каля чыгуначнай станцыі «Прохараўка» адбыўся сустрэчны тан­ка­вы бой з удзелам каля 700 нямецкіх і 850 савецкіх машын. Вы­со­кая шчыльнасць боя пазбавіла перавагі дальнабойныя і больш ма­гут­ныя гарматы нямецкіх танкаў. Перамога засталася за савецкімі во­і­на­мі, маральны дух і ваеннае майстэрства якіх была значна вышэйшымі. На поле боя засталося каля 400 нямецкіх танкаў, 300 аўтамашын, звыш 3 500 салдат і афіцэраў.

Камандуючы паўднёвым напрамкам фельдмаршал Э. фон Ман­ш­тэйн не здолеў зламаць савецкую оборону і пачаў адвод войск. У вы­ні­ку контррнаступлення Сцяпнога і Варонежскага франтоў 23 ліпеня нем­цы былі адкінуты на ранейшыя пазіцыі. 5 жніўня байцамі Цэн­т­ра­ль­на­га фронта быў узяты горад Белгарад. У той самы дзень, 5 жніўня вой­с­кі Заходняга і Бранскага франтоў вызвалілі горад Арол. На за­вяр­ша­ль­ным этапе баёў на Курскай дузе, 23 жніўня Харкаў ізноў стаў са­вец­кім. Контрудары гітлераўцаў поспеху не мелі. І надалей Чырвоная Ар­мія ўжо ніколі да канца вайны не губляла здабытую пад Курскам стра­тэ­гіч­ную ініцыятыву. Для Чырвонай Арміі і савецкага народа гэта перамога аз­на­ме­на­ва­ла завяршэнне карэннага пералому ў ходзе вай-ны, пачатак выгнання ворага з ча­со­ва акупіраванай тэрыторыі СССР.

Такім чынам, план «Цытадэль» быў сарваны: спроба гіт­ле­раў­цаў узяць рэванш за паражэнне пад Сталінградам скончылася чар­го­вым, яшчэ больш адчувальным паражэннем. Вермахт стра­ціў 30 лепшых дывізій: у тым ліку каля 500 тыс. чалавек, 1, 5 тыс. тан­каў і штурма-вых гармат, больш за 3, 7 тыс. самалётаў. За гэтую пе­ра­мо­гу звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а больш 180 – было прысвоена званне Героя Савецкага Са­ю­за.

5. Разгром фашыстаў пад Курскам абумовіў пачатак вызвалення акупіраваных тэрыторый СССР. Так, 23 ве­рас­ня 1943 г. войскамі Цэн-тральнага фронту быў выз­ва­ле­ны першы ра­ён­ны горад Камарын, Го-мельскай вобласці, а 26 верасня вой­с­ка­мі Бранскага фронту – Хо-цімск, раённы цэнтр Ма­гі­лёў­с­кай вобласці. Уся­го да пачатку 1944 г. гітлераўцы былі выбіты з 2 абласных і 36 ра­ён­ных цэнтраў Беларус-кага Палесся. У Гомелі пачаў дзейнічаць СНК БССР.

Вясной 1944 г. у савецкага камандавання ўзнік план летняга на-ступлення на варожую групоўку «Цэнтр», размешчаную на Беларусі. Асноўным матывам такога рашэння з’яў­ля­ла­ся ўпэўненасць у тым, што для фашыстаў гэты ўдар будзе абсалютна не­ча­ка­ным. Тут, на Бе-ларусі лінія савецка-германскага фронту ўяўляла сабой выс­туп ад Дзвіны да Прыпяці, скіраваны на ўсход, а акупіраваная тэ­ры­то­рыя – суцэльны ўмацаваны раён глыбінёй да 270 км, названы «Фатэрлян-дам». Гарадам: Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск на-даваўся статус крэпасцей. У складзе размешчаных на Бе­ла­ру­сі групы армій «Цэнтр» (камандуючы – фельдмаршал Э. Буш) і ін­шых злучэн-няў налічвалася 1 200 тыс. чал., 9 500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1 300 са­ма­лё­таў.

Распрацаваны савецкай Стаўкай план па раз­г­ро­му гэтай варожай групоўкі і вызваленні Беларусі набыў ко­да­вую назву «Багратыён». У адпаведнасці з ім, гэтая задача ўск­ла­да­ла­ся на 4 франты – 1 Прыбал-тыйскі (камандуючы – генерал І. Баг­ра­мян), 1, 2 і 3 Беларускія (ка-мандуючыя – генералы К. Ракасоўскі, Г. Захараў і І. Чарняхоўскі), якія налічвалі 1 430 тыс. чал. асабовага скла­ду, каля 32 тыс. гармат і мінамётаў, 5 200 танкаў і самаходных гар­мат, каля 5 тыс. самалётаў.

Асаблівасцю плана «Багратыён» з’яўлялася тое, што савецкае ка­мандаванне сканцэнтравала ўсе сілы не ў адным напрамку, а падзя­лі­ла іх для нанясення двух флангавых удараў – на Віцебск і Бабруйск з тым, каб раздрабіць і акружыць усе тры нямецкія арміі.

Ужо 22 чэрвеня асобныя часці І Прыбалтыйскага 3 і 2 Бе­ла­рус­кіх прасунуліся на 0, 5 – 1, 5 км наперад і дзе-нідзе завалодалі па­зі­цы­я­мі праціўніка. На другі дзень, раніцой 23 чэрвеня ў бой уступілі ас­ноў­ныя ўдарныя групоўкі азначаных франтоў у напрамках Віцебск, Ор­ша, Магілёў. Назаўтра, 24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту рушылі ў Баб­руй­с­кім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы А. Ва­сі­леў­с­кі і Г. Жукаў.

Не чакаўшыя наступлення гітлераўцы адчайна супраціўляліся, але неслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Ужо да 25 чэрвеня пяць нямецкіх дывізій было акружана ў раёне Віцебска, а 26 чэрвеня – выз­ва­ле­ны сам абласны цэнтр. Месцы акружэння – так званыя «катлы» – узніклі пад Оршай і Магілёвам, а пасля наступлення 1 Бе­ла­рус­ка­га фронта, якое пачалося 24 чэрвеня, – і пад Бабруйскам. Тут у «кацёл» трапіла каля 40 тыс. чал. 28 чэр­ве­ня Чырвоная Армія вызваліла Магі-лёў, а 29 – Бабруйск. Такі катастрафічны для немцаў пачатак абароны «Фатэрлянда» пры­му­сіў А. Гітлера замяніць Э. Буша на больш аўта-рытэтнага ка­ман­ду­ю­чага – фельдмаршала В. Модэля. Але гэта не ўра-тавала гіт­ле­раў­цаў ад поўнага разгрому.

Пасля ліквідацыі «катлоў» войскі 1-га Беларускага фронту 30 чэр­ве­ня ўзялі Слуцк і адрэзалі немцам шлях да адступлення на паўднёвы за­хад. Спроба гітлераўцаў падарваць масты і замацавацца на Бярэзіне бы­ла няўдалай. 30 чэрвеня рака была фарсіравана на поўнач і на поў­дзень ад Барысава, а затым штурмам узяты і сам горад. Такім чынам, шлях на Мінск быў адкрыты. Раніцой, 3 ліпеня 5-я армія генерала П. Рот­міс­т­ра­ва і корпус генерала А. Бурдзейнага (3 Беларускі фронт) увар­валі­ся ў Мінск з усходу, а крыху пазней з поўдня – часці 1-га Бе­ла­рус­ка­га фронту. На ўсход ад вызваленай сталіцы БССР узнік так званы «мінскі кацёл», у які трапіла каля 105 тыс. фашыстаў. 7-8 ліпеня ас­ноў­ныя іх сілы былі знішчаны, а ў палон трапіла больш за 35 тыс. чал, у тым ліку 12 генералаў. Велізарную дапамогу Чырвонай Арміі ў ажыц­цяў­лен­ні аперацыі «Багратыён» аказалі беларускія партызаны і падпольшчыкі.

4 ліпеня войскі І Прыбалтыйскага фронта вызвалілі Полацк і вый­ш­лі да межаў Літоўскай ССР. У заходнім напрамку пасля ўпартых ба­ёў войскі 3-га Беларускага фронту 5 ліпеня вызвалілі Маладзечна, 16 лі­пе­ня – Гродна. 8 ліпеня войскі 1 Беларускага фронта выз­ва­лі­лі Бара-навічы, 14 ліпеня – Пінск, а 23 ліпеня выбілі немцаў з по­ль­с­ка­га гора-да Люблін. 28 ліпеня горад Брэст ізноў стаў савецкім.

Такім чынам, Бе­ла­русь была цалкам вызвалена ад фашысцкай акупацыі. У выніку наступлення з 28 ліпеня па 2 жніўня 1944 г. войскі І Беларускага фронта выйшлі да Віслы і наблізіліся да Варшавы.

Беларуская наступальная аперацыя з’яўляецца адной з самых буй­ней­шых не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў ІІ сусветнай вайне. Войскі чатырох франтоў наступалі на больш, чым 1 000-кіламетровым фронце і з 23 чэрвеня па 29 жніўня прасунуліся на 550-600 км. У ходзе за­вяр­шэн­ня аперацыі «Багратыён» савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў па­лон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. 55 тыс. гітлераў-цаў прай­ш­лі па Маскве, але не ў якасці пераможцаў, а палонных.

За мужнасць і гераізм звыш 1 500 воінам было прысвоена зван­не Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ор­дэ­на­мі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Ар­шан­с­кіх, Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх, Рагачоўскіх і інш.

З вызваленнем Чырвонай Арміяй былых акупіраваных тэрыторый СССР сусветная вайна ўступіла ў завяршальную стадыю. Але няг­ледзя­чы на адкрыццё ІІ фронту, асноўны цяжар барацьбы з гер­ман­с­кім фашызмам і яго сатэлітамі па-ранейшаму прыпадаў на Савецкі Са­юз. Яскравым доказам яго вызначальнага ўклада ў разгром агрэсара ста­ла ўзяцце Чырвонай Арміяй Берліна.

II сусветная вайна прынесла велізарныя матэрыяльныя, людскія і ду­хоў­ныя страты. З загінуўшых 60 млн чалавек большая палова – 27 млн прыпадае на народы СССР. Прынята лiчыць, што з 10-мiльённага насельнiцтва да­ва­ен­най БССР загінуў кожны трэці. Акупанты разбу-рылi 209 з 270 гарадоў i пасёлкаў БССР. У ліку 9 200 спаленых вёсак 627 былі знiшчаны ра­зам з жыхарамi. У іх ліку Хатынь, Дальва і інш.

Акупанты разрабавалі і знішчылі больш за 10 000 фабрык i за­во­даў, 96% энергетычных магутнасцей, усе калгасы, саўгасы і МТС. Такі ж лёс спасціг музеі, бібліятэкі, навуковыя і навучальныя ўстановы. У грашовым вымярэннi БССР страцiла больш паловы сваiх нацыяналь-ных багаццяў.

Беларусы заплацілі высокую цану за сваё вызваленне. Як і ўсе на-роды СССР яны мужна змагаліся на ўсіх франтах, ва ўсіх родах войск. Салдаты і афіцэры, партызаны і падпольшчыкі, байцы перадавых лі-ній і работнікі тыла, усе яны, мужна змагаліся з ворагам. Толькі ў дзе-ючую армію было прызвана звыш 1, 3 млн жыхароў Беларусі. Яны ўдзельнічалі ва ўсіх буйнейшых аперацыях Вялікай Ай­чын­най. Бес-смяротнай славай пакрылі сябе абаронцы Брэсцкай крэ­пас­ці, Магілё-ва, Гомеля. Сярод абаронцаў Ленінграда вызначыўся снай­пер Ф. Сма-лячкоў. У бітве пад Масквой праславіліся камандзір гвар­дзей­с­кай ды-візіі А. Люзікаў і камандзір кавалерыйскага корпуса ге­не­рал Л. Дава-тар, лётчык А. Катрыч.

За самаадданую абарону Сталінграда званне Героя Савецкага Са­ю­за было прысвоена нашым землякам – лётчыку І. Сержантаву, ра­дыс­т­цы В. Стэмпкоўскай, мінамётчыку Н. Жолудзеву, камандзіру ды­ві­зіі А. Пастрэвічу і інш. Неўміручы подзвіг на Курскай дузе здзейсніў лётчык-знішчальнік А. Гаравец, які ў адным баі цаной улас­на­га жыцця збіў 9 варожых бамбардзіроўшчыкаў. Сотні тысяч бе­ла­ру­саў бралі ўдзел у фарсіраванні Дняпра. Асобныя з іх – кулямётчык Дз. Жму­роў­с­кі, связісты, М. Піліпенка і І. Карасёў і інш. заслужылі званне Ге­роя Савецкага Саюза. Бессмяротнай славай пакрыў сябе радавы Ю. Смір­ноў пад час вызвалення Беларусі, які трапіў у палон, але не выдаў пла­наў камандавання і загінуў. Вядомы імёны 14 беларусаў, якія паў­та­ры­лі подзвіг А. Матросава, грудзьмі закрыўшых абмразуры варожых аг­ня­вых кропак.

Пры штурме Берліна праславіліся камандзір палка А. Жук, ка­ман­дзір роты Дз. Пенязькоў, танкіст А. Філімонаў, лётчык П. Га­ла­ва­чоў. Сімвалічным з’яўляецца факт, што ў ліку тых, хто ўста­ля­ваў сцяг Пе-рамогі над рэйхстагам, быў былы пар­ты­зан М. Ягораў.

Усяго з 11 693 воінаў, якія атрымалі званне Героя Савецкага Са­ю­за, 466 былі беларусамі або выхадцамі з Беларусі. Чац­вя­рым з іх – лётчыку П. Галавачову і танкістам І. Гусакоўскаму, С. Шу­та­ву, І. Яку-боўскаму – гэта званне было прысвоена двойчы. 67 нашых су­ай­чын­ні­каў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеняў. Ратны ўклад 400 тыс. воінаў-беларусаў быў ацэнены баявымі ордэнамі і ме­да­ля­мі.

6. Пасля разгрому фашыстаў пад Курскам краіны-удзельніцы ан­ты­гіт­ле­раў­с­кай кааліцыі (ЗША, Вялікабрытанія і СССР) прыйшлі да выс­но­вы аб тым, што поўная перамога над агрэсарам – гэта толькі пы-тан­не ча­су. Так, на канферэнцыі ў Тэгеране (Іран) (28 лістапада па 1 снеж­ня 1943 г.) І. Сталін, прэзідэнт ЗША Ф. Рузвельт і прэм’ер-мі-ністр Ве­лі­каб­ры­та­ніі Ў. Чэрчыль прынялі рашэнне аб стварэнні агу­ль­най ар­га­ні­за­цыі, здольнай вырашаць міжнародныя праблемы, пра­ду­хі­ляць новыя войны і быць гарантам захавання міру і бяс­пе­кі.

У мэтах атрымання большай палітычнай вагі ў гэтай ар­га­ні­за­цыі, савецкае кіраўніцтва выступіла з прапановай аб уключэнні ў яе як ма-га больш саюзных рэспублік у якасці самастойных членаў. У пры­ват­нас­ці, у камісію па ваенных злачынствах прапаноўвалася ўклю­чыць сем савецкіх рэспублік. Аднак такія захады не атрымалі пад­т­рым­кі з боку ЗША і Вялікабрытаніі на той падставе, што рэспублікі СССР не маюць канстытуцыйнай асновы для асобнага прадстаўніцтва на між-народнай арэне.

У такіх умовах кіраўніцтва СССР унесла шэраг дадаткаў у саюз-ную Кас­ты­ту­цыю, якія былі заканадаўча аформлены ў лютым 1944 г. Вяр­хоў­ным Саветам СССР. Новымі нормамі прадугледжвалася права са­юз­ных рэспублік уступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяр­жа­ва­мі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычны-мі прад­с­таў­ніц­т­ва­мі. З гэтай нагоды ў сакавіку 1944 г. Вярхоўны Са-вет БССР прыняў Закон аб утварэнні Народнага камісарыята замеж-ных спраў. Але падобныя змены ў становішчы суб’ектаў Савецкага Саюза не маг­ло канчаткова ператварыць рэспублікі ў суб’ектаў міжна-роднага пра­ва. І калі савецкі бок прапанаваў у лік будучых членаў ААН усе са­вец­кія рэспублікі, то прэзідэнт ЗША ў спецыяльным па-сланні І. Сталіну адзначыў, што такія ініцыятывы пагражаюць ства-рэнню ар­га­ні­за­цыі. Гэтая праблема ат­ры­ма­ла працяг пад час Ялцін-скай канферэнцыі (4-11 лютага 1945 г.). Пас­ля напружаных перамоў кіраўніцтва Вялікабрытаніі і ЗША ўсё ж да­ло згоду на ўключэнне ў будучую ААН 2 ­– 3 рэспублік, якія най­больш пацярпелі ад фашысц-кай агрэсіі. Па выніках канферэнцыі было вы­ра­ша­на, што іх будуць прадстаўляць УССР і БССР.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных