Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дасягненні і супярэчнасці 9 страница




З года ў год назіраецца рост агульнага бюджэта Саюзнай дзяр­жа­вы, сродкі з якога накіроўваюцца на рэалізацыю сумесных праектаў і праграм у самых розных сферах. Калі ў 1999 г. ён складаў 500 млн. ра­сій­с­кіх рублёў, то ў 2008 г. сума бюджэта вырасла да 4 млрд руб. Гэ­тыя сродкі накіроўваюцца на фінансаванне 38 сумесных праграм і ме­рап­ры­ем­с­т­ваў. На ўзроўні ўрада Беларусі з расійскімі рэгіёнамі зак­лю­ча­на больш за 20 пагадненняў аб гандлёва-эканамічным суп­ра­цоў­ніц­т­ве, звыш 50 дагавораў аб супрацоўніцтве падпісана мі­ніс­тэр­с­т­ва­мі і ведамствамі Беларусі. Ва ўзаемных пастаўках бяруць удзел 80 суб’ек-таў Расійскай Федэрацыі і ўсе рэгіёны Беларусі. З удзелам бе­ла­рус­кіх і расійскіх прадпрыемстваў створана 9 фінансава-пра­мыс­ло­вых груп.

Выпрацоўваецца і рэалізуецца сумесная палітыка абедзвюх дзяр­жаў у сацыяльна-працоўнай сферы, у галіне экалагічнай бяспекі, гід­ра­ме­тэ­рэ­а­ло­гіі, маніторынга і абароны навакольнага асяроддзя, па­пя­рэд­жан­ня і пераадольвання наступстваў прыродных і тэхнагенных ка­тас­т­роф. Інтэнсіўна развіваюцца і культурныя сувязі, суп­ра­цоў­ніц­т­ва ў галіне адукацыі, медыцыны, знешняй палітыкі, барацьбы са зла­чын­нас­цю, забеспячэнні абароны і бяспекі дзвюх дзяржаў.

Разам з тым, на шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы існуе шмат цяжкасцей і нявырашаных праблем. Марудна рухаюцца наперад пы­тан­ні стварэння адзінай эканамічнай прасторы, мытнага саюза, не ўні­фі­ка­ва­ны мытныя тарыфы, не сфарміравана нарматыўна-прававая база ў межах Саюза. Існуюць праблемы ў сувязі з не­у­рэ­гу­ля­ван­нем транс-партных тарыфаў. Не ўдаецца ўніфікаваць грашова-крэ­дыт­ную сістэ-му і стварыць умовы для перахода на агульную ва­лю­ту. Застаецца вострым для Беларусі і пытанне аб кошце расійскіх энер­га­но­сь­бі­таў.

Аднак, нягледзячы на існуючыя праблемы, у Беларусі выразна ра­зу­ме­юць, што Расія была і застаецца галоўным стратэгічным пар­т­нё­рам. Пры ўсёй складанасці і супярэчлівасці Беларусь разглядае ін­тэг­ра­цыю з Расіяй як магістральны накірунак сваёй знешняй палітыкі. Яд­нан­не Беларусі і Расіі, канвергенцыя эканомік дзвюх краін пойдзе хут­чэй, калі абедзве дзяржавы будуць эфектыўна выкарыстоўваць ста­ноў­чы вопыт адзін аднаго з мэтай сумяшчэння сваіх гаспадарчых ме­ха­ніз­маў. Беларусі і Расіі належыць на справе прывесці ў ад­па­вед­насць з задачамі інтэграцыі свае законы і зрабіць сінхронным ход эка­на­міч­ных рэформаў, каб забяспечыць баланс эканамічных інтарэсаў, як гэтага патрабуюць інтарэсы эканамічнай бяспекі.

Пасля некалькіх беларуска-расійскіх канфліктных сітуацый, вык­лі­ка­ных гандлёвымі і інфармацыйнымі непаразуменнямі, праб­ле­мы цяперашняга становішча і перспектыў саюзных ад­но­сін застаюцца прадметам палітычных кантактаў і грамадскіх дыс­ку­сій.

4. Эфектыўнае рашэнне задачы бяспекі дзяржавы і стварэння спры­я­ль­ных знешніх умоў для эканамічнага развіцця краіны і па­вы­шэн­ня дабрабыту народа патрабуе пабудовы збалансаваных і кан­с­т­рук­тыў­ных адносін з мноствам партнёраў у розных рэгіёнах свету. У Бе­ла­ру­сі няма глабальных геапалітычных амбіцый, але ёсць свае ін­та­рэ­сы, перш за ўсё гандлёва-эканамічныя, у самых розных кутках зям­но­га шара. У 2008 г. Рэспубліка Беларусь праводзіла экспартна-ім­пар­т­ныя аперацыі са 175 краінамі свету.

Беларуская знешняя палітыка з’яўляецца шматвектарнай. Іс­ну­юць адзіныя падыходы да развіцця адносін з усімі замежнымі пар­т­нё­ра­мі без выключэння, і краіна падрыхтавана да дыялогу і ўза­е­ма­вы­гад­на­га супрацоўніцтва ў самых розных сферах.

З улікам фактараў геаграфічнага, эканамічнага, гісторыка-ку­ль­тур­на­га характару безумоўным прыярытэтам беларускай знешняй па­лі­ты­кі з’яўляецца развіццё адносін з бліжэйшымі суседзямі ва ўсход­нім і заходнім накірунку.

Беларусь выступае за павышэнне эфектыўнасці рэгіянальных ін­тэг­ра­цый­ных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, у прыватнасці, за фарміраванне зоны свабоднага гандлю ў рамках СНД, фар­мі­ра­ван­не паўнацэннага Мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Еўраазіяцкага эканамічнага супольніцтва (ЕўрАзЭС), ство­ра­на­га ў 2000 г., якое складаецца з 6 краін-членаў Мытнага саюза (Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана і Ўзбекістана). З 70 дагаво-раў, падпісаных у рамках ЕўрАзЭС, Беларусь выканала ўнут­рыдзяр­жаў­ныя працэдуры па 67 пагадненнях. Важнейшым прыз­на­чэн­нем ЕўрАзЭС наша краіна лічыць падрыхтоўку да ўваходжання ў гла­ба­ль­ную сусветную гандлёвую сістэму з тым, каб краіны Супольнасці ка­лек­тыў­на адстойвалі для сябе найбольш спрыяльныя ўмовы пра­соў­ван­ня сваіх тавараў на рынкі заходніх дзяржаў. На пасяджэнні Між­дзяр­жаў­на­га савета ЕўрАзЭС быў падпісаны Дагавор аб статусе асноў за­ка­на­даў­с­т­ва ЕўрАзЭС. 23 лютага 2003 г. кіраўнікі Беларусі, Ка­зах­с­та­на, Расіі і Ўкраіны падпісалі Заяву аб фарміраванні Адзінай эка­на­міч­най прасторы і стварэнні Арганізацыі рэгіянальнай інтэграцыі.

Сумесна з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй і Тад­жы­кіс­та­нам Рэспубліка Беларусь вядзе працу па паглыбленню ваенна-па­лі­тыч­най інтэграцыі ў рамках Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 1992 г. У 1999 г. з Дагавора аб калектыўнай бяспецы краін СНД вый­ш­лі Азербайджан, Грузія і Ўзбекістан. У 2002 г. кіраўнікі Арменіі, Бе­ла­ру­сі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана падпісалі Статут Ар­га­ні­за­цыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Пагадненне аб пра­ва­вым статусе АДКБ. Асноўныя намаганні краін-членаў гэтай ар­га­ні­за­цыі накіраваны на барацьбу з міжнародным тэрарызмам, ва­яў­ні­чым экстрэмізмам і распаўсюджваннем наркотыкаў. Новым пер­с­пек­тыў­ным напрамкам супрацоўніцтва ў рамках гэтай арганізацыі з’яў­ля­ец­ца фарміраванне механізму калектыўнай міратворчай дзейнасці, што ажыццяўляецца па мандату ААН.

Таваразварот Рэспублікі Беларусь з краінамі Цэнтральнай Азіі ў 2002 г. склаў 116 млн дол. ЗША, значна перавысіўшы паказчыкі папя-рэдніх гадоў. Пры гэ­тым краіне прыходзілася рабіць папраўку на геа-графічную ад­да­ле­насць і канкурэнцыю з даволі таннай прадукцыяй з Кітая і Турцыі. Важ­ней­шым партнёрам у гэтым рэгіёне застаецца Ка-захстан, які на­бы­вае беларускія грузавыя аўтамабілі, трактары, шыны, тавары лёгкай пра­мыс­ло­вас­ці, а пастаўляе на беларускі рынак збожжа, каляровыя ме­та­лы, сыравіну.

Асаблівую вагу ў сістэме двухбаковых адносін Беларусі набыла Кі­тай­с­кая Народная Рэспубліка. У першай палове 1990-х гг. быў ство­ра­ны механізм кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі кра­ін. У пачатку 2000-х гг. паміж дзвюма краінамі дзейнічалі звыш 20 двух­ба­ко­вых міжурадавых пагадненняў, істотнае развіццё атрымала між­рэ­гі­я­на­ль­нае партнёрства на ўзроўні гарадоў, абласцей і пра­він­цый. У апошнія гады Беларусь ставіцца да Кітая як да другога, пасля Ра­сіі стратэгічнага партнёра.

Вытрымала праверку часам як у дзелавых адносінах, так і ў між­на­род­най палітыцы беларуска-індыйскае і беларуска-в’етнамскае пар­т­нёр­с­т­ва ў эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферы. Адметнасцю бе­ла­рус­ка-японскіх адносін стала пераважнае развіццё крэдытна-ін­вес­ты­цый­ных аперацый і актыўнае ўзаемадзеянне па пытаннях пе­ра­а­до­лен­ня наступстваў аварыі на ЧАЭС. Цесныя сувязі, высокі ўзровень па­лі­тыч­ных адносін і маштабныя праекты ў галіне эканомікі звяз­ва­юць Беларусь з Іранам і Рэспублікай Карэяй. Перспектыўнае развіццё ган­д­лю характэрна для адносін Беларусі з Аб’яднанымі Арабскімі Эмі­ра­та­мі, якія выяўляюць зацікаўленасць у набыцці прадукцыі Мін­с­ка­га завода колавых цягачоў, МАЗа, бабруйскай «Белшыны», «Мілаві-ца». З удзелам капіталу ААЭ ў Мінску будуюцца гасцініцы.

Узаемная выгода і добрасуседства характарызуюць адносіны з Літ­вой. Калі ў 2006 г. аб’ём гандлю паміж дзвюма краінамі складаў 603 млн., у 2007 г. перавысіў 740 млн, а ўз 2008 г. дасягнуў звыш 1200 млн дол. ЗША. Супрацоўніцтва пашыраецца ў галіне ін­вес­ты­цый: у 2008 г. у беларускую эканоміку было накіравана каля 3 млрд дол., а ў Літве дзейнічае 280 прадпрыемстваў з удзелам беларускага ка­пі­та­ла. Сумесныя беларуска-літоўскія прадпрыемствы працуюць у га­лі­не вы-творчасці мэблі і піва, пашыраюцца кантакты ў сферы тран­с­пар­т­ных перавозак праз Клайпедскі порт і разглядаецца магчымасць су­мес­на­га выкарыстання рэсурсаў Аўгустоўскага канала і ракі Нёман. Ад­но­сі­ны з іншымі суседзямі – Польшчай і Латвіяй, якія як і Літва з’яў­ля­юц­ца членамі Еўрапейскага саюзу і НАТО, менш пра­дук­цый­ныя, але даволі перспектыўныя.

Еўрапейскі Саюз – важнейшы гандлёва-эканамічны партнёр Бе­ла­ру­сі. Па аб’ёму таваразвароту, які склаў у 2008 г. каля 15, 8 млрд дол., ён займае другое месца пасля Расіі. Гандаль з ЕС з’яўляецца галоўнай кры­ні­цай паступленняў у нашу краіну цвёрдай валюты ў адрозненне ад бартэрнага гандлю, які дамінуе паміж дзяржавамі СНД. Імпартуе Бе­ла­русь з ЕС прадукцыю вытворча-тэхнічнага прызначэння, якая з’яў­ля­ец­ца адной з асноўных крыніц мадэрнізацыі вытворчай базы бе­ла­рус­кіх прадпрыемстваў.

Такім чынам, за перыяд суверэннага існавання Рэспублікі Бе­ла­русь наладзіліся разгалінаваныя двухбаковыя адносіны з большасцю дзяр­жаў і буйнейшымі арганізацыямі аўразійскага кантыненту. Глы­бо­кія і эфектыўныя сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і духоўныя пе­раў­т­ва­рэн­ні, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве, несумненна, даз­во­ляць Беларусі заняць годнае месца ў Еўропе, захаваўшы сваю на­цы­я­на­ль­ную ідэнтычнасць і самабытнасць.

5. Развіццё эканамічных, палітычных, навуковых, культурных су­вя­зяў з іншымі краінамі свету з’яўляецца жыццёва важным для пас­пя­хо­ва­га ўваходжання Рэспублікі Беларусь у сусветную супольнасць. Кра­і­на даказала здольнасць да незалежнага дзяржаўнага развіцця. Да да­сяг­нен­няў у галіне знешняй палітыкі варта аднесці забеспячэнне рэ­а­ль­на­га суверэнітэту, фарміраванне асноўных ат­ры­бу­таў дзяржаўнас-ці, усеагульнае міжнароднае прызнанне Беларусі і ўста­наў­лен­не дып-лама-тычных зносін з уплывовымі дзяржавамі свету. Пас­ля атрымання незалежнасці краіна набыла новы статус у ААН і яе спе­цы­я­лі­за­ва­ных установах: Беларусь стала дзейнічаць на форуме на­цый, зыходзячы з асабістых нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў. Па­шырыў­ся ўдзел рэс-публікі ў рэгіянальных міжнародных арганізацыях і інстытутах.

Сусветнае прызнанне і падтрымку атрымала паслядоўная па­лі­ты­ка беларускай дзяржавы ў галіне ядзернага раззбраення. Упершыню ў гісторыі краіна, якая валодала ядзернай зброяй, дабрахвотна і без па­пя­рэд­ніх умоў адмовілася ад ядзернай зброі. З канца 1996 г. Рэспуб-ліка Беларусь дэ-юрэ і дэ-факта з’яўляецца без’ядзернай дзяр­жа­вай.

Беларусь з’яўляецца актыўным членам Руху недалучэння, зас­на­ва­на­га ў 1961 г. краінамі, якія адмовіліся далучацца да ваенных блокаў і імкнуліся праводзіць скардынаваную палітыку дзеля інтарэсаў улас­ных народаў.

Наша краіна – цэнтр узаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў но­вых незалежных дзяржаў. Прыярытэтам застаецца інтэграцыя і раз­віц­цё ўзаемавыгадных стасункаў з Расіяй. У сваёй палітыцы Беларусь уліч­вае вялікі інтэграцыйны, энергетычны, рыначны патэнцыял Сад­руж­нас­ці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскай эканамічнай супольнасці і ўся­ляк стымулюе развіццё гэтых структур. Беларусь вядзе актыўны дыялог з Еўрапейскім Саюзам, НАТО, Саветам Еўропы, АБСЕ.

Плённа развіваюцца адносіны Беларусі з дзяржавамі Ла­цін­с­кай Амерыкі. Устанаўленне дыялога на высокім узроўні па­зі­тыў­на адлю-стравалася на ажыўленні дзелавых кантактаў з ключавымі кра­і­на­мі рэ-гіёна – Венесуэлай, Бразіліяй і Аргенцінай у галіне су­мес­най рэаліза-цыі буйных эканамічных праектаў. Інтэнсіўна раз­ві­ва­юц­ца беларус-ка-кубінскія адносіны.

Прыярытэтным накірункам знешняй палітыкі застаецца нар­ма­лі­за­цыя партнёрскіх адносін з ЗША. Рэс­пуб­лі­ка Беларусь зацікаўлена ў раўнапраўным і ўзаемавыгадным ды­я­ло­гу, заснаваным на ўзаемнай павазе інтарэсаў дзвюх краін.

Такім чынам, за адносна кароткі перыяд самастойнага існавання Рэс­пуб­лі­ка Беларусь набыла паўнаварты статус еўрапейскай дзяржавы з уласнымі нацыянальнымі інтарэсамі і знешнепалітычнымі пры­я­ры­тэ­та­мі. Яна даказала здольнасць да незалежнага існавання ў су­по­ль­нас­ці суверэнных дзяржаў, наладзіла ўзаемавыгадныя сувязі з бо­ль­шас­цю дзяржаў свету. Уключэнне Рэспублікі Беларусь у сусветную сіс­тэ­му падзелу працы дазваляе нарошчваць эфектыўнасць на­цы­я­на­ль­най эканомікі, тым самым павышаючы ўзровень дабрабыту сваіх гра­мадзян.

 

Лекцыя 20. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І ДУХОЎНА-

КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА МЯ­ЖЫ ХХ І ХХІ СТСТ.

 

Пытанні

1. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-2000 гг

2. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця і беларуская ма­дэ­ль сацыяльна-арыентаванай эканомікі.

3. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Бе­ла­русь на 2006-2010 гг. і яе рэалізацыя. Узрастанне ролі навукі на шляху да інфармацыйнага грамад-ства

4. Месца рэлігіі ў духоўным жыцці Рэспублікі Беларусь: уза­е­ма­ад­но­сі­ны дзяржа-вы і царквы.

5. Культурнае развіццё беларускага народа.

 

Працэс набыцця Рэспублікай Беларусь рэальнага суверэнітэту су­паў у часе з рэзкім пагаршэннем яе сацыяльна-эканамічнага ста­но­віш­ча. Сістэма кіравання ўсім народнагаспадарчым комплексам ака­за­ла­ся разбалансаванай. Парушыліся сувязі паміж рэспублікамі, а разам з імі – пастаўкі паліва і сыравіны, збыт гатовай прадукцыі. У выніку за 1991–1994 гг. выпуск прамысловай прадукцыі ў рэспубліцы ска­ра­ціў­ся на 31 %. Сабекошт прадукцыі сельскай гаспадаркі знізіўся, а ра­зам з ім – і попыт калгасаў на тэхніку і ўгнаенні. Хранічны не­да­хоп срод-каў на выхад з крызісу ўскладняўся наступствамі Чар­но­бы­ль­с­кай ка-тастрофы, якія забіралі каля 16 % рэспубліканскага бюд­жэ­ту.

Адмоўным тэндэнцыям у развіцці народнай гаспадаркі паспрыяў і Са­вет міністраў на чале з прэм’ерам В. Кебічам, які ўзяў на ўзбраен-не лі­бе­ра­ль­ныя метады эканамічных пераўтварэнняў і пераклаў ас­ноў­ны цяжар па іх ажыццяўленні на плечы працоўных («шокавая тэ­ра-пія»). У выніку, нягледзячы на дэфіцыт прадуктаў і тавараў першай не­аб­ход­нас­ці, кошт на іх рэзка ўзрос. У адрозненні ад многіх саюзных рэс­пуб­лік, беларускі ўрад замарудзіў з увядзеннем на­цы­я­на­ль­на­га плацёжнага сродку. У выніку грамадзяне былога СССР імкнуліся пат­ра­ціць савецкія рублі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, купляючы ўсё, што было ў продажы – ад тэлевізараў да будаўнічых матэрыялаў. Каб зменшыць «вымыванне тавараў», давялося абмежаваць іх набыц-цё праз увядзенне талонаў і адмысловых спажывецкіх кніжак. Толькі ў 1992 – 1995 г. у нашай краіне стаў уводзіцца свой беларускі рубель.

Пасля зацверджэння Вярхоўным Саветам праграмы ажыц­цяў­лен­ня эканамічных рэформ, частка насельніцтва спрабавала ска­рыс­таць свае сілы ў новых формах гаспадарання. Так, вяс­коў­цы і гараджане набывалі права на ўтварэнне фермерскіх гаспадарак. У 1991 г. Савет Міністраў ініцыіраваў перадачу часткі дзяржаўнай улас­нас­ці працоў-ным калектывам і прадпрымальнікам. Да кан­ца 1992 г. было перада-дзена 190 прадпрыемстваў. Актыўную ролю на бе­ла­рус­кім рынку ста-лі адыгрываць замежныя бізнесмены, якія з 1991 па 1995 гг. стварылі 889 уласных і 1 836 сумесных з беларусамі прад­п­ры­ем­с­т­ваў.

На хвалі развіцця рынку ўдалося ўзбагаціцца тым, хто быў бліжэй да ўлады і мог за ат­ры­маць ільготны крэдыт у банку, каб затым набы-ць на яго тэхніку, не­ру­хо­масць і г. д. Асноўная ж маса ўкладчыкаў ашчадных банкаў не ме­лі магчымасці забраць свае грошы і ў выніку гіперінфляцыі цалкам іх страцілі. Прэм’ер В. Кебіча выявіў сваю не­кам­пе­тэн­т­насць у пытаннях зняцця сацыяльнай напружанасці і вываду народнай гас­па­дар­кі з крызісу, тым не менш выставіў сваю кандыда-туру на прэ­зі­дэн­ц­кія выбары.

Заняпад эканомікі здолела прыпыніць група новых палітыкаў і эка­на­міс­таў, якая прыйшла да ўлады разам з Прэзідэнтам А. Лу­ка­шэн­кам. 30 верасня 1994 г. прапанаваная імі праграма выхаду з кры­зі­су была ўхвалена Вярхоўным Саветам рэспублікі. Дзякуючы ёй, ужо ў 1995 г. абвал вытворчасці быў прыпынены, але ў перспектыве на­ле­жа-ла прадпрыняць значныя намаганні, каб пераламаць сітуацыю да леп­ша­га, бо да гэтага часу валавы ўнутраны прадукт Рэспублікі Бе­ла­русь склаў 65, 2 %, а рэальныя даходы яе насельніцтва – толькі 60 %.

У ліку першых мерапрыемстваў Прэзідэнта былі: скасаванне не­аб­г­рун­та­ва­най прыватызацыі дзяржаўнаё маёмасці і барацьба з ка­руп­цы­яй. Да канца 1995 г. была створана нацыянальная крэдытна-грашо-вая і бан­каў­с­кая сістэма, пачала фарміравацца ўласная мадэль экана-мічнага раз­віц­ця сацыяльна арыентаванага тыпу. Гэтыя навацыі і пер-спектывы знайшлі ўвасабленне ў «Асноўных напрамках сацыяльна-эка­на­міч­на­га развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гады», якія былі ўхва­ле­ны ў кастрычніку 1996 г. Усебеларускім народным сходам.

Велізарную дапамогу ў стабілізацыі беларускай эканомікі аказаў Прэ­зі­дэнт і ўрад Расійскай Федэрацыі. У многім дзякуючы ёй, у 1996-1999 гг. намеціліся станоўчыя тэндэнцыі ў росце ВУП, тавараў на­род­на­га спажывання, інвестыцый і тавараабароту. Так, у параўнанні з 1995 г., 1998 год даў прырост ВУП 122,6 %, прадукцыі пра­мыс­ло­вас­ці – 137,7 %, рознічнага тавараабароту – 193,9 %, інвестыцый у ас­ноў­ны капітал – 132,2 %. Разам з тым яшчэ заставалася вострай праб­ле­ма стратных прадпрыемстваў, якія ў 1998 г. складалі ў пра­мыс­ло­вас­ці 11 %, а таксама адставанне вытворчасці сельгаспрадуктаў.

Вынікам напружанай працы беларускага народа пад кіраўніцтвам Прэ­зі­дэн­та і падначаленага яму ўрада зрабіліся першыя істотныя да­сяг­нен­ні ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Так, у 2000 г. па ас­ноў­ных паказчыках (ВУП, узровень жыцця і інш.) Рэспублікі Беларусь пер­шай на постсавецкай прасторы выйшла на паказчыкі пе­рад­к­ры­зіс­на­га 1990 г.і стварылі аснову для яе далейшага дынамічнага развіцця.

2. Уласцівая Беларусі сыравінная і энергетычая залежнасць ад Ра­сій­с­кай Федэрацыі, арыентацыя эканомікі на саюз­ны рынак, сас­та­рэ­лыя тэхналогіі, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе, нас­туп­с­т­вы чарнобыльскай катастрофы і многае іншае натхніла Прэ­зі­дэн­та А. Лу-кашэнку і яго ўрад на распрацоўку і прыняцце На­цы­я­на­ль­най стратэгіі ўстойлівага развіцця (НСУР-1997). Пад паняццем «устойлівае развіц-цё» маюць на ўвазе такі шлях і стан эканомікі, які забяспечвае зада-вальненне патрэб цяперашняга пакалення без паг­ро­зы дабрабыту бу-дучым пакаленням. Пад ім патрэбна разумець та­кое развіццё соцыуму і яго эканомікі, якое не разбурае на­ва­ко­ль­нае асяроддзе і забяспечвае бесперапынны прагрэс грамадства.

Гэта стратэгія была распрацавана не толькі ў мэтах перадолення кры­зі­су эканомікі, а і з улікам перспектыў яе далейшай інтэграцыі ў гла­ба­ль­ную экана­мічную сістэму.

Акрамя таго, НСУР-1997 была вызначана мадэль устойлівага раз­віц­ця Беларусі, ацэнены нацыянальныя рэсурсы, прыродны і са­цы­я­ль­на-эканамічны патэнцыял рэспублікі, механізмы і срод­кі зніжэння шкод­на­га ўздзеяння на стан прыроднага асяроддзя з прадстаўленнем праг­ноз­ных паказчыкаў да 2010 г.

Ажыццяяўленне намечаных у НСУР-1997 захадаў дазволіла спы­ніць спад вытворчасці і забеспячэчыць прырос­т ВУП і пра­мыс­ло­вай прадукцыі, а таксама і спрыяла пэўнаму аздараўленню эка­ла­гіч­най сі-туацыі. Усведамляючы важнасць НСУР, беларускае кіраўніцтва ў за-канадаўчым парадку прадугледзела абавязковасць яе распрацоўкі на 15-гадовы перыяд кожныя пяць гадоў.

Стратэгія ўстойлівага развіцця з’яўляецца ідэалагічнай асновай са­цы­я­ль­на-эканамічнай мадэлі Беларусі, якая заснавана на прынцыпах рынку і дзяржаўнага рэгулявання і разлічана на пе­ра­ход­ны перыяд. Яна заснавана не на знішчэнні ранейшых устояў, а на ўдас­ка­на­лен­ні існуючай эканамічнай базы. Беларуская эканамічная ма­дэль змяшчае ў сабе элементы пераемнасці ў выкарыстанні дзяр­жаў­ных інстытутаў ва ўсіх сферах, дзе яны праявілі сваю эфек­тыў­насць.

У аснову беларускай мадэлі пакладзены плю­ралізм форм улас­нас­ці, вызначальная ступень удзелу дзяржавы ў функцыянаванні эка­но­мі­кі; рэ­гуляванні занятасці насельніцтва і яго даходаў; фар­мі­ра­ван­ні ўмоў, якія забяспечваюць задавальненне патрэб усяго насельніцтва.

Элементы беларускай мадэлі эканомікі былі вызначаны 22 са­ка­ві­ка 2002 г. Прэзідэнтам А. Лукашэнкам у яго выступленні перад кі­ру­ю­чы­мі работнікамі рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў. Па-першае, гэта моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада, якая га­ран­туе гра­мадзя­нам бяспеку, грамадскі парадак, сацыяльную спра­вяд­лі­васць і даб­ра­быт. Зараз гэта ўлада асацыіруецца з асо­бай Прэзідэнта.

Па-другое, раўнапраўнае функцыянаванне прыватнага і дзяр­жаў­на­га сектару эканомікі. Аднак развіццё не павінна су­пя­рэ­чыць дзяр­жаў­ным інтарэсам. У пачатку 2001 г. на Беларусі бы­ло зарэгістравана больш як 60 тыс. прадпрыемстваў недзяр­жаў­ных форм уласнасці і амаль 200 тыс. індывідуальных прад­п­ры­ма­ль­ні­каў, а доля вы­пуш­ча-най імі прамысловай прадукцыі скла­да­ла каля 40 %.

Па-трэцяе, прыватызацыя – перадача дзяржаўнай улас­нас­ці пры­ват­на­му сектару. Яе мэта – у пошуку зацікаўленага ін­вес­та­ра-прад­пры­ма­ль­ні­ка, здольнага ўзняць рэнтабельнасць прад­п­ры­ем­с­т­ва на больш высокі ўзровень. Пры­ва­ты­за­цыя павінна здзяйсняцца най­перш у інтарэсах усяго грамадства, таму ёй не падлягаюць вы­со­ка­да­ход­ныя прадпрыемствы, якія фарміруюць дзяр­жаў­ны бюджэт

Па-чацвертае, развіццё інтэграцыйных працэсаў з краінамі СНД і ў першую чаргу з Расіяй.

Па-пятае, моцная сацыяльная палітыка дзяржавы, якая на­кі­ра­ва­на на павы­шэнне грамадскага дабрабыту, паляпшэнне якасці і ўзроў­ню жыцця насельніцтва. Галоўнай мэтай сацыяльнай палітыкі з’яў­ля­ец­ца стварэнне для кожнага працаздольнага грамадзяніна ўмоў, якія даз­ва­ля­юць яму забяспечыць дабрабыт сваёй сям’і пры ўзмацненні ад­рас­нас­ці сацыяльнай падтрымкі слаба абароненых груп насельніцтва.

Такім чынам, беларуская мадэль разлічана на пераходны перыяд ад каманднай да сацыяльна арыентаванай эканомікі і дэ­мак­ра­тыч­на­га грамадства. Варта адзначыць, што грамадзяне Рэспублікі Бе­ла­русь падтрымалі сацыяльна-эканамічную палітыку дзяржавы і ўзялі ак­тыў­ны ўдзел у ажыццяўленні праграмы развіцця краіны, разлічанай на 2001-2005 гг. Так, сярэднегадавы прырост ВУП складаў звыш 7 % і зра­біў­ся адным з самых высокіх паказчыкаў сярод краін Еўрапейскага са­ю­за і СНД. Тэмпы роста ВУП за пяцігодку перавысілі 142 % (пры пла­не – 135 – 140 %), прамысловай прадукцыі – больш 150 (пры плане 128 – 132 %), спажывецкіх тавараў – 150 % (пры плане 142 – 147 %), ін­вес­ты­цый у асноўны капітал – 179 % (пры плане 160 – 170 %), рэ­а­лі­за­цыі платных паслуг насельніцтву – 170% (пры плане 160 – 165%).

Прырост прадукцыі сельскай гаспадаркі за пяць год склаў 25 %. Са­ма сельская гаспадарка ўпершыню зрабілася рэнтабельнай. Ко­ль­касць стратных гаспадарак скарацілася з 59 % у 2001 г. да 16 % у 2004 г. Па вытворчасці важнейшых відаў сельскагаспадарчай прадук-цыі на ду­шу насельніцтва (збожжа, бульба, гародніна, мяса, малако, яйкі) Бе­ла­русь выйшла на першыя пазіцыі сярод краін Еўропы і СНД.

Асновай далейшага развіцця аграпрамысловага комплекса стала Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 – 2010 гг. Акрамя нарошчвання тэмпаў аграрнага вытворчасці, яна заклікана за-бяспечыць рост дабрабыту сельскага насельніцтва, стварэнне сучас-най сацыяльнай інфраструктуры на сяле, у тым ліку будаўніцтва дарог і газіфікацыю.

Беларусь гандлюе з 174 краінамі свету. З 2001 г. аб’ём знеш­ня­га гандлю ўзрос з 15, 7 млрд. дол. да 30, 3 млрд. дол., а за дзесяць год – амаль у 3, 5 раза. 43% беларускага экспарту ішло ў Еўропу і 36 % – у Ра­сію. Былі створаны спрыяльныя ўмовы для дзейнасці замежных ін­вес­та­раў, налічваюцца каля 3, 5 тыс. кампаній, арганізаваных з удзе-лам ін­вес­та­раў з 90 краін свету. Пачынаючы з 2002 г., на Беларусь па-ступіла больш 4,6 млрд долараў інвестыцый.

Важнейшым доказам жыццядзейнасці беларускай сацыяльна-эка­намічнай мадэлі служаць паказчыкі росту даходаў насельніцтва. Так, з 2001 па 2005 гг. яны выраслі на 76, 5 % (пры плане 58 – 63 %), а рэ-альная заработная плата – на 103, 3% (пры плане 80-85 %). Заданне ўра­ду давесці да канца 2005 г. узровень сяредняй заработнай платы па краіне да 250 дол. ЗША ў эквіваленце. Тэмпы інфляцыі ў Рэс­пуб­лі­цы Беларусь апынуліся ніжэй, чым у Расійскай Федэрацыі і Украіне. Бе­ла­рус­кі рубель у адносінах да долара і расійскага рубля таксама ўма­ца­ваў­ся.

Такім чынам, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэс­пуб­лі­кі Беларусь на 2001–2005 гг., складзеная на прын­цы­пах фун­к­цы­я­на­ван­ня ўласнай мадэлі, была паспяхова выканана і нават пе­ра­вы­ка­на­на. Грамадства зробіла ўпэўнены крок у нап­рам­ку пабудовы моцнай і квіт­не­ю­чай Беларусі.

3. Курс на паляпшэнне жыцця народа быў замацаваны ў Праграме са­цы­я­ль­на-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг., зац­вер­д­жа­най Указам Прэзідэнта № 384 ад 12 чэрвеня 2006 г. У прыватнасці, азначаная пяцігодка му­сі­ла зрабіцца важным этапам па дасягненні стратэгічнай мэты раз­віц­ця краіны – павышэння дабрабыту на аснове рацыянальнай за­ня­тас­ці насельніцтва, яго сацыяльнай аба-роненасці да ўзроўню пе­ра­да­вых краін. Плануецца павелічэнне ВУП на ўзроўні 146–155 % да па­пя­рэд­ня­га пяцігадовага перыяду. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны ўзрасці на 46-56 %, рэальная заработная плата – на 52-58 %.

Рэалізацыі палажэнняў Праграмы паспрыяла апрабаваная сацы-яльна-эканамічная мадэль, у тым ліку, узважаная па­лі­ты­ка прываты-зацыі. Так, пры акцыяніраванні прадпрыемстваў буй­ней­шыя з іх заста-ліся ва ўласнасці дзяржавы. Менавіта дзяржаўныя прад­п­ры­ем­с­т­вы вы-працоўваюць 75 % ВУП. Найбольш прыбытковыя з іх, якія даюць па-лову экспартнай выручкі, вытворчыя аб’яднанні «Белнафтахім», куды ўваходзяць Мазырскі і Наваполацкі наф­та­пе­рап­ра­цоў­чыя заводы, «Бе-ларуськалій», «Гроднаазот», а таксама «Белэнерга», «Белтрансгаз».

Беларусь засталася буйным экспарцёрам аўтамабіляў (МАЗ, Бе­лАЗ), трактараў (Беларус), дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхні-кі (Амкадар), тэлевізараў (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікаў (Атлант), хі­міч­ных валокнаў (Полімір), калійных угнаенняў (Беларуськалій), пра­дук­цыі тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Нацыянальная сацыяльна-эканамічнай мадэль Беларусі, зас­на­ва­ная на інтэграцыі з Расіяй, пацвердзіла сваю дзейснасць у экспартна-ім­пар­т­ных статунках. Так, па-ранейшаму Расійская Федэрацыя зас­та­ва­ла­ся буйнейшым спажыўцом нашых тавараў, куды накіроўвалася 60-70 % усяго экспарта сродкаў транспарту, машын і абсталявання. Ак­ра­мя таго, да канца 2006 г. Беларусь мела магчымасць закупаць у яе наф­ту па ўнутраных расійскіх цэнах і экспартаваць нафтапрадукты па сус­вет­ных цэнах, што дазваляла не толькі задавальняць унутраныя пат­рэ­бы краіны ў нафтапрадуктах, але і атрымоўваць значныя даходы. Гэ­тыя сродкі дазволілі, у прыватнасці, пачаць рэалізацыю праграмы ад­рад­жэн­ня сяла і ўзводзіць аграгарадкі.

Адным са сродкаў забеспячэння высокага ўзроўню жыцця жы­ха­роў Беларусі і ўмацавання нацыянальнай бяспекі называўся іна­ва­цый­ны шлях развіцця. Як вынікала з праграмы, яго асноўнымі аб’ектамі з’яў­ля­лі­ся рэсурсазберагаючыя і энергаэфектыўныя тэхналогіі выт­вор­час­ці канкурэнтаздольнай прадукцыі; новыя матэрыялы і новыя кры­ні­цы энергіі; медыцына і фармацыя; інфармацыйнныя і тэ­ле­ка­му­ні­ка­цый­ныя тэхналогіі; тэхналогіі вытворчасці, перапрацоўкі і за­ха­ван­ня сельскагаспадарчай прадукцыі; прамысловыя біятэхналогіі; эка­ло­гія і рацыянальнае прыродакарыстанне.

Навуковы патэнцыял Беларусі сканцэнтраваны ў Нацыянальнай Ака­дэ­міі Навук Беларусі, навукова-даследчых інстытутах, кан­с­т­рук­тар­с­кіх бюро, ВНУ. Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ажыц­цяў­ля­юць амаль 30 тыс. чал. у 300 арганізацыях. У сталіцы за­ся­род­жа­на 73 % даследчых і навуковых арганізацый, у Гомельскай і Мінскай аб­лас­цях – 10,4 % і 5,2 % адпаведна. Далей ідуць Магілёў-ская, Гродзен­с­кая, Віцебская і Брэсцская вобласці.

Вызначальная роля ў вырашэнні інавацыйных задач ускладзена на Нацыянальную Акадэмію Навук Беларусі. Выкананыя ў Інстытуце цеп­ла- і масаабмена даследавання працэсаў гарэння прычыніліся да ства­рэн­ня новага класа энергетычных магутнасцей, радыяцыйных наг­ра­ва­це­ляў, хімічных рэактараў для энергетыкі, прамысловасці, эка­ло­гіі. Праведзены паспяховыя работы па тэматыцы калійных угнаенняў, да­рож­на-будаўнічых матэрыя­лаў.

У 2006 г. на VI Маскоўскім міжнародным салоне інавацый і ін­вес­ты­цый беларуская навукова-тэхнічная прадукцыя была адзначана 7 за­ла­ты­мі, 7 срэбранымі, 11 бронзавымі медалямі і 25 дыпломамі.

У 2008 г. супрацоўнікі Акадэміі навук паспяхова завяршылі пра­ек­ты па падтрымцы прадпрыемстваў МТЗ, БелАЗ, «Віцязь», рас­п­ра­цоў­цы су­перкамп'ютэрных тэхналогій СКІФ: для банкаўскай сістэмы, Ка­мі­тэ­та дзяржбяспекі і інш. Імі было выпушчана інавацыйнай пра-дукцыі на суму 88, 2 млрд руб. На вытворчым аб’яднанні «Белаўта- МАЗ» наладжаны выпуск сямейства аўтамабіляў, якія адпавядаюць стандартам ЕЎРА-3, ЕЎРА-4. На заводзе «Гомсельмаш» наладжаны выпуск сучасных збожжа- і корма-ўборачных камбайнаў.

Такім чынам, уклад навукі ў ажыццяўленне Праграмы сацыяльна-эка­на­міч­на­га развіцця Рэспублікі Беларусь цяжка пераацаніць. Дзя­ку­ю­чы ёй, а таксама прадуманай стратэгіі вядзення народнай гаспадаркі, яш­чэ задоўга да завяршэння пяцігадовага плана працоўным рэспублікі ўда­ло­ся дасягнуць высокіх вытворчых паказчыкаў. Так, у 2007 г. рост ВУП склаў 8, 2 %, прамысловай вытворчасці – 8, 5 %, інвестыцый у асноўны капітал – 15, 1 %. Валавы прадукт на душу насельніцтва склаў 10 900 дол. ЗША. Далейшае развіццё набылі такія галіны, як аў-тамабіле–, трактара- машына- і, станкабудаванне, вытворчасць пад-шыпнікаў, зда­бы­ча і перапрацоўка нафты, вытворчасць сінтэтычных валокнаў і мі­не­ра­ль­ных угнаенняў, фармацэўтыка, вытворчасць бу-даўнічых ма­тэ­ры­я­лаў, электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэ­ва­ап­ра­цоў­чая прамысловасць.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных