Главная
Популярная публикация
Научная публикация
Случайная публикация
Обратная связь
ТОР 5 статей:
Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия
Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века
Ценовые и неценовые факторы
Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка
Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы
КАТЕГОРИИ:
|
Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія, прыдворны тэатр. 1 страница
Вар. 1 Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. Эпоха Асветніцтва нарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы. Яны знайшлі сваё ўвасабленне як у філасофіі, у практычнай дзейнасці рэфарматараў, так і ў літаратуры. Асветніцкія ідэі вызначылі асноўныя рысы тагачаснай эстэтыкі, якая, у адрозненне ад барочнай, крыніцай натхнення абвяшчала аб'ектыўную рэчаіснасць. Перад стваральнікам мастацкага твора ставілася задача актыўна ўмешвацца ў жыццё, фарміраваць з чалавека грамадзяніна і патрыёта.Асноўнымі літаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з'яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца, пачуццяў. Але і класіцысты, і сентыменталісты былі перакананы ў дзейснасці мастацкага слова, у тым, што пісьменнік — гэта настаўнік, выхавальнік грамадства..І класіцызм, і сентыменталізм выразна праявіліся ў шматмоўнай літаратуры Беларусі эпохі Асветніцтва. Беларускія творы займалі ў ёй яшчэ меншае месца, чым у часы барока. Асноўнай літаратурнай мовай тагачаснай Беларусі з'яўлялася польская мова. Тут нарадзіліся або жылі класікі польскай літаратуры Ю. Нямцэвіч, А. Нарушэвіч, Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін, Ф. Багамолец і інш.У эпоху Асветніцтва створаны мастацкія помнікі, якія па сваім змесце і мове ўжо цалкам належаць да прыгожага пісьменства новага часу.
Вар.2
ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ АСВЕТНІЦВА 1.1 Агульныя асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва У 40—50-я гг. XVIII ст. ідэі Контррэфармацыі паступова сталі саступаць месца Асветніцтву, якое развівалася на мясцовай глебе пад стымулюючым уздзеяннем польскай і заходнееўрапейскай грамадскай думкі. Эпоха Асветніцтва нарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы. Яны знайшлі сваё ўвасабленне як у філасофіі, у практычнай дзейнасці рэфарматараў, так і ў літаратуры. У другой палове XVII ст. літаратура развівалася ў крыху іншых умовах, чым у папярэдні перыяд. Беларусь па-ранейшаму перажывала глыбокі палітычны крызіс, працягвалася шляхецкая анархія. Але эканамічны заняпад змяніўся ажыўленнем у сельскай гаспадарцы, рамёствах, гандлі. Узніклі буйныя мануфактуры (Гродна, Крычаў, Слуцк, Ружаны).
З сярэдзіны XVIII ст. пачаліся настойлівыя пошукі выхаду а зацяжнога крызісу, звязаныя з актывізацыяй элементаў новага, капіталістычнага ўкладу. У грамадскай думцы тон сталі задаваць прыхільнікі рэформ (I. Храптовіч, А. Тызенгаўз, М. Бутрымовіч).
Ідэі Асветніцтва аказалі дабратворны ўплыў на развіццё грамадска-філасофскай думкі Беларусі. Дзякуючы яе лепшым прадстаўнікам (К. Нарбут, Б. Дабшэвіч, А. Доўгірд, I. Храптовіч, М. Пачобут-Адляніцкі, М. Карповіч, I. Яленскі і інш.) сярэдневяковая схаластыка і абскурантызм часоў Контррэфармацыі сталі ўступаць месца рэлігійнаму скептыцызму і рацыяналізму, культу розуму. Вялікую папулярнасць сярод мясцовых чытачоў набылі творы Ф. Вальтэра, Ж. Русо, Д. Дзідро, рускіх і польскіх асветнікаў. Значны крок уперад зрабіла культура Беларусі. Пашырылася сетка друкарняў (Гродна, Магілёў, Нясвіж, Полацк, Мінск, Слонім, Шклоў). Большую частку іх прадукцыі стала складаць літаратура свецкая, у тым ліку і мастацкая.
У 1776—1780 гг. у Гродна выходзіла першая на тэрыторыі Беларусі газета — польскамоўная «Gаzeta Grodzienska». Абнавілася, стала больш свецкай адукацыйная сістэма. У Гродна дзейнічалі мастацка-тэатральная, медыцынская, ветэрынарная і іншыя школы, дзе вучыліся пераважна дзеці сялян. Характэрнай з'явай эпохі Асветніцтва былі прыгонныя (прыдворныя) тэатры (Нясвіж, Слонім, Гродна, Ружаны, Шклоў, Чачэрск і інш.), якія мелі арыгінальны рэпертуар на польскай, лацінскай, рускай і французскай мовах. Пастаноўкі прыгонных тэатраў стымулявалі развіццё музыкі, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У Гродна, Магілёве, Віцебску, Мінску, Ружанах, Шклове і іншых гарадах Беларусі былі ўзведзены новыя палацы (часам цэлыя палацавыя ансамблі), ратушы і цэрквы. У мастацтве на змену «элітарнаму» барока прыйшоў болып «масавы» класіцызм. Гэты мастацкі напрамак найбольш адпавядаў грамадскім тэндэнцыям эпохі Асветніцтва.
Асветніцкія ідэі вызначылі асноўныя рысы тагачаснай эстэтыкі, якая, у адрозненне ад барочнай, крыніцай натхнення абвяшчала аб'ектыўную рэчаіснасць. Перад стваральнікам мастацкага твора ставілася задача актыўна ўмешвацца ў жыццё, фарміраваць з чалавека грамадзяніна і патрыёта.
Асноўнымі літаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з'яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца, пачуццяў. Але і класіцысты, і сентыменталісты былі перакананы ў дзейснасці мастацкага слова, у тым, што пісьменнік — гэта настаўнік, выхавальнік грамадства.
І класіцызм, і сентыменталізм выразна праявіліся ў шматмоўнай літаратуры Беларусі эпохі Асветніцтва. Беларускія творы займалі ў ёй яшчэ меншае месца, чым у часы барока. Асноўнай літаратурнай мовай тагачаснай Беларусі з'яўлялася польская мова. Тут нарадзіліся або жылі класікі польскай літаратуры Ю. Нямцэвіч, А. Нарушэвіч, Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін, Ф. Багамолец і інш. Пасля 1772 г. і асабліва ў 1790-я гг. актыўна распаўсюджвалася руская мова. К канцу XVIII ст. узнікла руская літаратура Беларусі (I. Сакольскі, Г. Дабрынін, Л. Энгельгарт і інш.). У Мінску працаваў выдатны паэт-лацініст, аўтар паэмы «Птушыны збор» Міхал Карыцкі. У дварах магнатаў і шляхты пашырыліся французская і нямецкая мовы, на якіх пісаліся панегірычныя оды і чуллівыя ідыліі.
На такім шматмоўным фоне даволі сціпла выглядаюць здабыткі тагачаснай беларускай літаратуры. Як гэта на першы погляд ні парадаксальна, якраз на эпоху Асветніцтва, калі развеялася ноч Контррэфармацыі і ўстанавіўся культ розуму, прыпадае найбольшы крызіс беларускай паэзіі, драматургіі і асабліва прозы (яна была па сутнасці прадстаўлена толькі беларуска-польскім зборнікам анекдотаў «Торба смеху», складзеным К. Жэрам). I прычыны гэтага крызісу трэба шукаць як ва ўзмоцненай паланізацыі мясцовага насельніцтва, так і ў пашырэнні нарматыўнай эстэтыкі класіцызму, якая дапускала беларускае «прастамоўе» толькі ў «нізкіх», парадыйна-бурлескных жанрах. Для «высокіх» жанраў (трагедыя, ода) патрабавалася «высокая» (польская, лацінская або стараславянская) мова. Моўнае раздваенне назіраецца нават у творчасці аднаго і таго ж аўтара: у камедыйных творах К. Марашэўскага і М. Цяцерскага ўжываецца беларуская мова, а іх трагедыі на антычныя сюжэты ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму напісаны па-польску.
Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. сведчаць, што зацяжны крызіс беларускай літаратуры паспяхова пераадольваўся. У эпоху Асветніцтва створаны мастацкія помнікі, якія па сваім змесце і мове ўжо цалкам належаць да прыгожага пісьменства новага часу.
7. Грамадскія погляды і літаратурная дзейнасць філаматаў і філарэтаў (Я.Чачот, Т.Зан, І.Дамейка, інш.). Творчасць А.Міцкевіча. Мастацкі вобраз жыцця шляхты ў паэме “Пан Тадэвуш”. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў — тайных студэнцкіх таварыстваў з'яўляецца надзвычай важнай старонкай у гісторыі беларускай літаратуры і нацыянальнага адраджэння. Гэта былі таленавітыя, рамантычна ўзнёслыя юнакі, бязмерна адданыя сваёй Айчыне, ахопленыя прагай да асветы. Таварыства філаматаў было створана восенню 1817 г. у Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў Тамаша Зана і Адама Міцкевіча. Мэта таварыства — творчае ўдасканаленне юнакоў, узаемадапамога ў набыцці і паглыбленні ведаў, садзейнічанне ўсеагульнай "асвеце", вывучэнне гісторыі роднага краю, вуснапаэтычнай народнай творчасці. На пасяджэннях арганізацыі слухаліся і абмяркоўваліся навуковыя даклады і рэфераты на самыя разнастайныя тэмы, а таксама ўласныя мастацкія творы. Даволі часта філаматы наладжвалі маёўкі, розныя святкаванні (асабліва дні нараджэння). Для такіх мерапрыемстваў складаліся цэлыя сцэнарыі, у якіх выкарыстоўваліся ўласныя вершы, народныя песні, музычныя творы. Асабліва папулярнымі на гэтых урачыстасцях былі імянныя вітанні Яна Чачота, прысвечаныя сябрам-філаматам і складзеныя па ўзоры беларускіх народных песень. З мэтай пашырэння адукацыі народа філаматы рыхтавалі да друку падручнікі, навуковыя энцыклапедыі, арганізоўвалі школы. Францішак Малеўскі, напрыклад, адкрыў школу для сялян у Шчорсах на Навагрудчыне. Для ажыццяўлення сваіх асветніцкіх задач філаматы стваралі свае адгалінаванні — больш масавыя арганізацыі тыпу Саюза сяброў (браталюбцаў), Таварыства прамяністых, Навуковага таварыства, Саюза маладых адвакатаў, Саюза айчынных натуралістаў. Найбольш вядомым і прадстаўнічым было Таварыства прамяністых, асновай дзейнасці якога была абвешчаная Тамашам Занам тэорыя прамяністасці. Згодна з ёй, прамяністым можа быць той, хто імкнецца стаць высокамаральным, духоўна багатым чалавекам, хто выпраменьвае святло і тым самым уздзейнічае на іншых, духоўна і маральна ўдасканальвае іх. У 15 правілах прамяністых адзначалася, што важнейшымі крокамі на шляху да маральнага ўдасканалення чалавека з'яўляюцца "прыхільнасць да айчыннай зямлі", веданне яе гісторыі, захаванне традыцый і звычаяў сваіх бацькоў, іх мовы, гатоўнасць да самаахвярнасці дзеля выратавання айчыны і інш. Масавасць Таварыства прамяністых напалохала ўніверсітэцкае кіраўніцтва, і ў канцы мая 1820 г. па загадзе рэктара Сымона Малеўскага яно было распушчана. Замест прамяністых філаматы стварылі тайнае таварыства філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні). Таварыства філарэтаў, старшынёй якога з'яўляўся Тамаш Зан, мела 4 аддзелы (адпаведна факультэтам універсітэта): матэматычна-фізічны, юрыдычны, літаратурны, медыцынскі. Сваёй мэтай аб'яднанне лічыла не толькі маральнае ўдасканаленне чалавека, але і вырашэнне разнастайных культурна-асветніцкіх і палітычных задач. У 1823 г. дзейнасць філаматаў і філарэтаў была выкрыта. Доўгія месяцы ішло следства. Прысуд быў жорсткі: 10 філаматаў і 10 філарэтаў, сярод якіх Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, Адам Сузін, Мікалай Казлоўскі, Ян Крыніцкі, былі высланы з Літвы ў аддаленыя губерні Расіі. Тамашу Зану, Яну Чачоту і Адаму Сузіну ў дадатак было прысуджана зняволенне ў крэпасці. Над 80 філаматамі і філарэтамі быў замацаваны пільны паліцэйскі нагляд. Жорстка караючы маладых людзей за іх вальнадумства, царскі ўрад імкнуўся вынішчыць беларускі нацыянальны дух з перадавой навучальнай установы. Аднак ён не змог пагасіць высокіх пачуццяў і шчырых парываў студэнтаў, скарыць моц і незалежнасць іх духу. Параскіданыя па свеце, філаматы і філарэты засталіся вернымі сваім юнацкім ідэалам, якія натхнялі іх на высакародныя дзеі і патрыятычныя ўчынкі, дапамагалі выстаяць у самых складаных жыццёвых сітуацыях, ажыццявіць задуманае. Ада́м Бернард Мицке́вич 1798 - 1855 — польский поэт, политический публицист, деятель национально-освободительного движения. Оказал большое влияние на становление польской и белорусской литературы в XIX в.. В Польше считается одним из трёх величайших польских поэтов эпохи. Первое стихотворение «Городская зима» опубликовано в 1818 году в виленской газете „Tygodnik Wileński“. Изданный первый стихотворный сборник «Поэзия» включал «Баллады и романсыи предисловие «О романтической поэзии», став манифестом романтического направления в польской литературе. Одним из первых его произведений была «Живиля». Во второй том «Поэзии» вошли романтическая лироэпическая поэма «Гражина» и части 2 и 4 драматической поэмы «Дзяды». В Санкт-Петербурге в 1828 году вышла поэма «Конрад Валленрод» с посвящением императору Николаю I. В ней повествуется о борьбе населения Литвы с крестоносцами. Заглавный персонаж — трагический герой, одинокий борец в стане врага, жертвующий личным счастьем ради спасения своего народа. Литвин по происхождению, мнимо отрекшийся от своей родины и ставший во главе Тевтонского ордена, он своим коварством ведёт Орден к катастрофе. Поэма прочитывалась современниками как аллюзия борьбы поляков с поработителями и разрешение проблемы примирения морали с политикой: внешне смириться с оказавшимся сильнее врагом и пойти на службу к нему, одновременно тайно действуя против него Своим стихотворением «Моим друзьям-москалям» (1830) Мицкевич хотел сказать, что призывает к борьбе не с русским народом, а с имперским гнетом, от которого страдают как поляки, так и русские. В нём, обращаясь к русским поэтам, он спрашивает, остались ли они верны своим свободолюбивым идеалам Крупнейшее произведение Мицкевича — эпическая поэма «Пан Тадеуш» изданная в Париже в 1834 году. В поэме создан полный ностальгии и юмора образ красочных, но исторически обреченных шляхетских нравов. Считается польской национальной эпопеей и шедевром словесной живописи. Мицкевич, сосредоточив в себе дух своего народа, первый дал польской поэзии право иметь свой голос среди умственных депутатов Европы и вместе с тем дал ей возможность действовать и на нашу поэзию.
8.Тэатральна-музычнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. і творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”: змест і праблематыка твора. У беларускую лiтаратуру Дунiн-Марцiнкевiч прыйшоу сталым, амаль сарака гадовым чалавекам.. Зяулення такiх дзеячау, як Дунiн-Марцiнкевiч, было гiстарычна абумоулена паступовым фармiраваннем беларускай нацыi што у сваю чаргу было звязана з разлажэннем прыгоннага ладу i выспяваннем у яго ветрах больш прагрэсiуных капiталiстычных адносiн,у 50-я годы гэта трэба звязваць з агульным тягачасным грамадскiм уздымам у краiне адзiн за другiм сталi публiкавацца ужо чыста беларускiя творы Дунiна-Марцiнкевiча Пiнская шляхта — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургii — пiсала пасля рэформы 1861 г. i паустання пад кiраунiцтвам К.Калiноускага 1863 г., у час чорнай рэакцыi, калi на Беларусi гаспадарылi царская ваеншчына i чыноунiцтва. У камедыi аутар выкрывае паразiтычную сутнасць чыноунiкау, якiя iмкнулiся нажыцца за кошт падману i хабарнiцтва, высмейвае абмежаванасць шляхты. Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы судовых людзей, В.Дунiн-Марцiнкевiч уводзiць у п;есу сцэну судовага пасяджэння, якая успрымаецца як вострая пародыя на царскi суд. В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавога прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна высмеяу царскае чыноунiцтва Расii, для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць. «Пан Тадэвуш» Адам Міцкевіч Дзеяньне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 годзе на берагах Нёмана, «на Літве» (у мінулым Вялікім Княстве Літоўскім) перад нашэсьцем Напалеона на Расею. Галоўныя героі паэмы — Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі дзвух узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў. Задума паэмы эвалюцыянавала з ідыліі у шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі У паэме «Пан Тадэвуш» шмат герояў. Адметнае месца ў іх сістэме — у вобраза Яцака Сапліцы. Менавіта на лесе гэтага героя паэт уздымае шэраг агульначалавечых праблем: чалавек і абставіны, віна і пакаянне, помета і дараванне, варожасць і дабрыня, міласэрнасць. Яцак Сапліцаналежаў да засцянковай шляхты. Юнак закахаўся ў Эву, дачку Стольніка Гарэшкі. Дзяўчына адказала ўзаемнасцю. Ведаючы пра пачуцці Яцака, Гарэшка доўга выкарыстоўваў юнака ў сваіх уласных мэтах, а затым нанёс Яцаку смяротную абразу: аб’явіў яму, што выдае дачку за багацея-кашталяна з Віцебска, не спытаўшыся пра Эвіны пачуцці. Яцакам авалодала жаданне адпомсціць. Яно было ўсёпаглынальнае і паступова разбурала яго як асобу. Сапліца ажаніўся з той, каго не кахаў. У хуткім часе фактычна звёў жонку ў магілу. Жыў толькі Эвай, прагнуў сустрэч з ёю і адплаты бацьку каханай. Яцак блукаў ля замка Гарэшкаў, аднак паквітацца з тым, хто так яго зняважыў, юнаку доўга не ўдавалася. Надарыўся нарэшце выпадак. Гарэшка быў застрэлены пры абставінах, якія ў вачах землякоў зрабілі малодшага Сапліцу здраднікам, бо ён забіў свайго крыўдзіцеля тады, калі рускія салдаты акружылі замак Гарэшкаў. Забойства стольніка пры такіх незвычайных абставінах мела для Яцака i для Сапліцаў жахлівыя наступствы. Яцак адразу ж у вачах шляхты стаў здраднікам. Паміж родамі Сапліцаў і Гарэшкаў узнікла варожасць. Ключнік апошніх Герваз кляўся адпомсціць за смерць Стольніка. Сваю клятву не забываў. Герваз падбухторвае Графа, нашчадка Гарэшкаў па матчына: лініі, любой цаной вярнуць замак, які дастаўся Сапліцам у вы,ніку Таргавіцкай канфедэрацыі. Намаганнямі Герваза фактычні быў арганізаваны наезд шляхты на Сапліцова — апошні наезд Літве. Яцак пакідае радзіму і пачынае на чужыне аднаўляць сваё добрае імя як патрыёта радзімы і краю. Спачатку змагаўся ў войсках Напалеона ў складзе легіёнаў Рэчы Паспалітай, дзе выявіу выключную мужнасць, гераізм, быў некалькі разоў паранены, узнагароджаны французскім імператарам Ганаровым Крыжам легіёна. Пазней Яцак Сапліца прыняў духоўны стан і з’явіўся на радзіме ў якасці эмісара вербаваць моладзь; каб яна пераходзіла мяжу і ўлівалася ў польскі легіён, разам з Напалеонам вызваляла ад прыгнёту рускіх родную Літву. Воінам, абаронцам радзімы бачыў Яцак свайго сына і рыхтаваў яго да гэтай місіі. Яцак імкнуўся прымірыць два роды — Гарэшкаў і Сапліцаў, якія па яго віне варагуюць паміж сабою больш за дзесяць гадоў. Вырашыць праблему можна было шляхам, які на той час меў практику на Беларуси звязаць два роды шлюбам. 3 гэтай мэтай Яцак надумаў ажаніць свайго сына Тадэвуша і дачку Эвы Гарэшкі Зосю. Калі бацькі яе былі сасланы ў Сібір і там памерлі, Яцак удачарыў дзіця сваёй каханай. Ён клапаціўся, каб Зося атрымала належнае выхаванне. Усё зрабіў, каб дом Сапліцаў стаў яе домам. Герой не дажыў да заручын маладых, але яго жаданне збылося: Тадэвуш і Зося пакахалі адно аднаго. Яцак двойчы выратаваў ад смерці Графа, апошняга са спад-чыннікаў па жаночай лініі Гарэшкаў, і Герваза, гэтым самым дамогся даравання апошняга. Як ксёндз Робак ён усё рабіў, каб не дапусціць наезду, каб брат не судзіўся з Графам за замак і землі, якія яго акружалі, бо дасталіся яны Сапліцу ганебным шляхам — у выніку Таргавіцкай канфедэрацыі. Пісьменнік займае гумані стычную пазіцыю. Ён асуджае варожасць. Фінал паэмы паказвае, наколькі больш паўнавартасным, рознабаковым становіцца жыццё чалавека, калі душа яго вызваляецца ад пометы, варожасці да некага. Гэтая думка яскрава раскрываецца ва ўзаемаадносінах Герваза і Пратаса, калі Сапліцы і Іарэшкі вырашылі зрадніцца. Раней адзін быў на баку Стольніка, другі — Суддзі і ўвесь час варагавалі паміж сабой. У канцы паэмы «Пан Тадэвуш» усе канфлікты, якія былі клопатам Яцака Сапліцы, вырашаюцца. Публічна ён рэабілітаваны ЯК патрыёт перад землякамі самім Дамброўскім, прыйшло на радзіму разам з войскамі Напалеона доўгачаканае вызваленне ад паняволення (так думалася героям), даюць вольную сваім сялянам Тадэвуш і Зося, адбыліся іх заручыны, а таксама заручыны Тэлемены і Рэгента, вырашылася нарэшце спрадвечная дробязная спрэчка Рэгента і Асэсара, чый паляўнічы сабака лепшы. На свяце ў гонар заручын пануе агульная ідылія, дзе з’ядналiся ў адзінае цэлае сацыяльныя вярхі і нізы, жыхары краю розных нацыянальнасцей: беларусы, палякі, яўрэі. Карчмар Янкель падчас ігры на цымбалах раскрывае гераічна-трагічны шлях, які прайшлі ліцвіны, пакуль дачакаліся гэтага шчаслівага дня вызвал ення. У гэтым ідылічным фінале паэмы — аўтарская мара пра грамадскае ўладкаванне людзей.
9. Станаўленне рамантызму ў беларускай літаратуры пач. ХІХ ст., яго спецыфіка, асноўныя прадстаўнікі. Мастацкі міфалагізм творчасці Я.Баршчэўскага. 19 ст. у бел.літ-ры вядома арыгінальнымі па сваіх жанравых і тэматычных асаблівасцях творамі Яна Баршчэўскага 1790-1851, паэта і празаіка, аўтара публіцыстычных артыкулаў, падарожніка і выдаўца, рамантыка і наіўнага рэаліста. Паэт, паводле слоў Падбярэскага, усю Беларусь ведае як найлепш,бо трыццаць разоў яе абышоў пешшу.. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Галоўны герой Шляхціц Завальня — слухае гісторыі, што расказвае яго пляменнік.У вобразе пляменіка бачыцца асоба самога пісьменніка.Фантастычныя гісторыі апавядаюць пра дзяцінства чарнакніжніка і прагу чалавека да багацця, за якой губляюцца сумленне і спагадлівасць; празмяю. Якая вылупілася з яйка, знесенага пеўнем; пра змяінага цара ваўкалакаў, лесуноў і інш.. Шляхціц Завальня… складаецца з асобных апавяданняў. Разам з тым гэта кампазіцыйна цэласны твор, бо ўсе расказаныя рознымі людзьмі гісторыі яднаюць паміж сабой вобразы шляхціца Завальні, які ўжо нямала пажыў на свеце, і яго маладога пляменніка. Пры ўсёй непадобнасці сюжэтаў апавяданняў — яны тэматычна блізкія, заснаваныя на народных паданнях, легендах, паверях, прымаўках. Формы ўзаемадзеяння Я. Баршчэўскага з вуснай народнай творчасцю вельмі разнастайныя. Аўтар звяртаецца да фальклорных сюжэтаў і матываў, вобразаў і ўяўленняў, сродкаў тыпізацыі і ўмоўнасці. Аднак Шляхціц Завальня… наколькі фальклорны твор, настолькі і арыгінальны, індывідуальна-аўтарскі. Аўтар заклікае свайго чытача быць добрым і спагадлівым, жыць па справядлівасці; сумленню, не чыніць нікому зла. Да гэтага праз цяжкія выпрабаванні і пакуты прыходзіць герой апавядання Ваўкалак. Пра гэта не аднойчы гаворыць у сваіх каментарыях да пачутых гісторый шляхціц Завальня. Я. Баршчэўскі дзеліць людзей не на багатых і бедных, а на добрых і злых. Злым можа быць як пан, так і лёкай яго ці селянін героі апавяданняў.Ваўкалак, Пра чарнакніжніка і пра цмока…. Разам з тым у асобных апавяданнях гучыць тэма сацыяльнай няроўнасці Белая сарока, Сын Буры.
10. Ананімная літаратура ХІХ ст. і яе значэнне. Агляд твораў бурлескна-травесційнай плыні ў беларускай літаратуры ХІХ ст. (на прыкладзе паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе ”). У беларускай літаратуры першай паловы 19 стагоддзя пераважаў «ананімна-фальклорны» варыянт літаратуры. Яму характерна арыентацыя на вусную народную творчасць, на слоўна-выяўленчыя сродкі, якімі карысталіся аўтары ананімных песняў і вершаваных апавяданняў, лепшых у свеце казак і быліц. Ананімная літаратура дэмакратычная па свайму зместу, празрыстая па стылю: арыентацыя на падрабязнае адлюстраванне падзей, нескладаныя сюжэты, на пераказ побытавах гісторый, уключэнне ў апавяданне элементаў парадзіравання, іроніі, апрашчэнне ўсяго, што трапляе пад увагу стваральнікаў мастацкіх палотнаў. З ананімных твораў відаць, што беларускі народ мог радасна смяяцца ў безвыходных сітуацыях, быў знаходлівы і смелы. Беларускае прыгожае пісьменства першае паловы ХІХ ст. выяўляла сябе як дзве разрозненыя мастацкія сістэмы. Першая – польскамоўная – выступала як прафесійная літаратура, арыентаваная на пэўную мастацкую і моўную культуру. Другая – беларускамоўная – працягвала традыцыі народнага вершаскладання. Часам рабіліся спробы аб’яднаць гэтыя дзве сістэмы: Рамуальд Падбярэскі ў нарысе “Беларусь і Ян Баршчэўскі” “далучае” асобныя беларускамоўныя тэксты (“Энеіду навыварат”, “Рабункі мужыкоў”) да прафесійнае літаратуры. Але дадзены шлях не атрымаў належнага развіцця. А таму да часоў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча беларускамоўныя тэксты заставаліся па-за межамі ўласна літаратуры. Мажліва, гэтая акалічнасць (беларускамоўнасць як прыкмета непрафесійнае літаратуры) скіроўвала тагачасных пісьменнікаў і паэтаў да творчасці па-польску. Сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства (селянін–шляхціц) яшчэ больш аддаляла прафесійную літаратуру ад непрафесійнай. Разам з тым апошняя ў новых сацыяльна-палітычных умовах і пад уплывам друкаванага слова выразна аддаляецца ад фальклору. Максім Гарэцкі называў яе “сялянскаю літаратураю няведамага аўтарства”, адрозніваючы тым самым ад шляхецкай польскамоўнай літаратуры. Непрафесійнасць была і адной з асноўных прычынаў ананімнасці беларускамоўных тэкстаў. Пазбаўленая магчымасці атрымаць доступ да друкарскага варштата, “сялянская літаратура”, тым не менш, была надзвычай распаўсюджанаю і папулярнаю сярод народа. Вуснае бытаванне дастаткова моцна змяняла аўтарскі тэкст. Апрача таго, вобразы і мастацкія формы аднаго верша ці гутаркі вельмі часта дастасоўваліся да іншых. І таму невыпадкова ў творах сустракаецца “запазычанае” з ранейшае “сялянскае літаратуры”. Агульная асаблівасць непрафесійнае літаратуры – маралістыка і павучальнасць.
Энеіда навыварат Аўтарства беларускай «Энеіды навыварат» прыпісваюць Вікенцію Равінскаму. Паэма напісана паміж 1816 і 1846 гадамі. У вобразах багоў, паказаных у творы, В. Равінскі выкрывае бюракратычную сістэму тагачаснай Расіі. Ён паказваў уладароў такімі, якія яны ёсць, - дастаткова жорсткімі ў адносінах да простага чалавека. Публіку заклікалі пераробкі «Энеіды» ўспрымаць усё ж як жанр, практыкаванне ў смешных формах, а не як замах на аўтарытэт Вергілія. Калі сістэма класіцызму ўжо паступова разбуралася, пашырыліся спробы камічнага пераўвасаблення знакамітай паэмы антычнага паэта Вергілія «Энеіды». Эней – герой, яго справа – ваяваць і ўладарыць. Але суправаджаць яго звычайныя беларускія сяляне. Твор беларуса ўсё ж арыгінальны, мае выразны нацыянальны каларыт, які выявіўся ў шматлікіх апісаннях адзення, ежы, абрадаў. У пачатку XIX стагоддзя «Энеіда навыварат» разам з некаторымі іншымі ананімнымі творамі была невялікім астраўком беларускасці у літаратуры. Сама ж іх творчасць натхнялася асветніцкімі ідэаламі: жаданнем расказаць блізкаму і далёкаму свету пра беларусаў, іх побыт, традыцыі, гістарычнае мінулае. Тарас на парнасе Паэма "Тарас на Парнасе" ўзнікла ў 50-я гады XIX стагоддзя. Доўгі час яна бытавала як ананімная. Аўтарства прышсваецца В. Равінскаму, В. Дуніну-Марцінкевічу. Літаратурны крытык Г. Кісялёў і болыпасць даследчы-каў лічаць, што паэму напісаў Канстанцін Вераніцын, які нарадзіўся на Віцебшчыне. Паэма з'яўляецца глыбока нацыянальным творам. Невыпадкова Г. Кісялёў назваў яе "першай літаратурнай любоўю Беларусі". Паэма ўзнікла як мастацкае адлюстраванне літаратурна-грамадскай барацьбы, што адбывалася ў рускай літаратуры ў 40-50-я гады XIX стагоддзя. Пасля пара-жэння паўстання дзекабрыстаў 1825 года ў Расіі быў устаноўлены рэжым грубага самавольства і насілля. Зброяй у руках перадавых шсьменнікаў была літара-тура. Пушкін, Лермантаў, Гогаль, Бялінскі выступалі за ідэі сапраўднай народнасці, каб літаратура кіравалася народнымі ідэаламі, крытыкавала заганы прыгоннага ладу, падтрымлівала народ у барацьбе супраць уціску. Ад рэ-акцыйных пісьменнікаў сыходзіла іншая трактоўка народнасці. Сутнасць яе заключалася ў намаганні прыстасаваць літаратуру да праслаўлення царызму, апраўдання прыгонніцтва. Прыхільнікамі такой народнасці былі выдаўцы газеты "Северная пчела" Булгарын і Грэч. Паэма ўзнікла не толькі на літаратурна-канфліктнай аснове. 3 самага пачатку ў задуму аўтара ўваходзіла і нешта болынае, звязанае менавіта з яго адносі-намі да народа, яго мовы, звычаяў, побыту, светаразу-мення. Аўтар імкнуўся ўзвысіць не толькі геніяў літаратуры Пушкіна, Гогаля, Лермантава, але і проста-га чалавека, яго кемлівасць, душэўнасць, уменне бачыць прыгожае. Таму ў паэме многае, звязанае з жыццём беларусаў, не высмейваецца, а ўзвышаецца. Апублікавана паэма была ў 1889годзе ў газеце " Мннскнй лнсток ". "Тарас на Парнасе" - адзін з самых жыдцярадасных і камічных твораў ва ўсёй беларускай літаратуры. Гэта паэма глыбока і арыгінальна выявіла характар, жыццё, манеру мыслення беларускага селяніна, яго таленавітасць, нацыянальнае аблічча. Гэта фантастычная паэма з умоўна-казачным сю-жэтам. Апавяданне вядзецца ад імя галоўнага героя Тараса. Тарас - чалавек дасціпны, кемлівы, сумлен-ны ў адносінах да сваёй працы. Ён па-свойму, крыху смешна ўспрымае жыццё і тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад. У хітраватым, задзірыстым тоне герой расказвае пра свае неверагодныя прыгоды. Стомлены нялёгкай працай, Тарас прысеў адпачыць і заснуў. У сне з ім здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, ён трапляе ў яму і аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Падымаючыся на гару, ён сустракаецца з вядомымі пісьменнікамі Пушкіным, Лермантавым, Гогалем, Жукоўскім, якія выступалі за дэмакратызацыю літа-ратуры, яе народнасць і гуманізм. Тут жа, ля падножжа гары Парнас, герой бачыць і пісьменнікаў-рэакцы-янераў Грэча і Булгарына, да якіх адносіцца з іроніяй, сарказмам. На Парнасе Тарас трапляе ў палац, дзе жывуць багі. Гэта звычайны сялянскі двор, на якім "свінні ходзяць, сабакі, козы, бараны". Тарас адкрывае для сябе, што багі жывуць як звычайныя сяляне. Яны вядуць гаспадарку, носяць звычайнае адзенне, ядуць традыцыйныя сялянскія стравы, танцуюць сялянскія танцы, мыюць у начоўках кашулі і порткі. Не даспадобы Тарасу разбэшчаныя, схільныя да п'янства, уладалюбівыя Зеўс, Бахус, Амур. I толькі да Гебы, якая вядзе гаспадарку, Тарас ставіцца з сімпатыяй і спачуваннем. Малюючы вобразы багоў, іх побыт, адзенне, мову, звычаі, манеры паводзінаў, аўтар выкарыстоўвае прыём парадзіравання высокага праз нізкае. Паэма - творглыбоканацыянальны, іробіцьяготакім вобраз Тараса. У пачатку твора Тарас выглядае пакорным, ціхім, прысяужлівым, "ён быў у ласцы шна, яго пан дужа шанаваў". Пазней зусім у інттшм абліччы паўстае перад намі Тарас. Ён натуральны, без жадання прыпісаць сабе неўласцівыя рысы. Герой адкрыта алавядае, што "затросся, як асіна", калі насустрач яму выйшаў мядзведзь. Ён цікаўны, дапытлівы, лезе паглядзець, чаму сабралася так шмат народу, чаму ўсе лезуць на Парнас, "што за шайтан Парнас такі?". Узлезшы на гару, Тарас захапляецца навакольнай прыгажосцю: "Авохці мне! Як там прыгожа! Як быццам хто намаляваў!" Тарас умее тактоўна ўвайсці ў кампанію багоў, трымае сябе ўпэўнена, з пачуццём уласнай годнасці. Яму ўласцівы народны гумар, уменне захапляцца прыгожым. Па-свойму ацэньвае герой жаночую прыгажосць: залюбаваўся Венерай, таму што яна "чырвона, тоўста, круглаліца". У яго чыста сялянекая ацэнка прыга-жосці: прыгожае тое, што здаровае. Аднак не толькі фізічныя рысы вылучае Тарас у дзябёлай Венеры. Ён любуецца яе стужкамі, якія ўплецены ў косы, а гэта ўжо эстэтычнае развіццё героя. Не губляючы пачуцця чалавечай годнасці, ён папрасіў багоў паесці. Паэт увёў гэты момант з пэўнай мэтай. Гэтым ён паказаў сацы-яльнае становішча сялян. Паесці ўволю - вось чаго не хапала селяніну, вось што было яго першай марай. Гасцінна, шчыра, без прыніжэння "ўсіх падзякаваў багоў" за пачастункі і развітаўся з імі. Я лічу, што Тарас з'яўляецца лепшым прадстаўні-ком свайго народа. Гэтым вобразам паэт паказаў, што галоўнае месца ў літаратуры павінен заняць мужык, таму ён і ўзводзіць свайго героя разам з перадавымі пісьменнікамі на Парнас.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|