Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія, прыдворны тэатр. 2 страница




11.Рэалістычныя тэндэнцыі ў літаратуры ХІХ ст. Ф.Багушэвіч як заснавальнік крытычнага рэалізму (паводле зместу паэтычных зборнікаў, прадмоў да іх і паэмы “Кепска будзе”).
У 1884 вярнуўся ў Вільню, працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць. Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надрукаваны вершаваныя зборнікі «Дудка беларуская» (Кракаў, 1891) і «Смык беларускі» (Познань, 1894), апавяданне «Тралялёначка» (Кракаў, 1892).
У публіцыстычных прадмовах (напр., да зборніка «Дудка беларуская») і праграмных вершах Ф. Багушэвіч выказаны асноватворныя прынцыпы ідэалогіі нацыянальнага вызвалення. Праблему мовы ён вылучае як асноўную праблему нацыянальнага жыцця, лічыў нацыянальную мову найважнейшай формай выяўлення духоўнасці народа, найбольш устойлівай, асноўнай прыкметай нацыі.

Выступаючы ад імя ўсяго працоўнага беларускага народа, Францішак Багушэвіч быў пераважна ідэалагічным прадстаўніком сялянства. З сялянствам, а таксама з дэмакратычнай інтэлігенцыяй звязваў ён свае вызваленчыя ідэалы.
Францішак Багушэвіч (Ф.Б.) нарадзіўся 9 сакавіка 1840г. у фальварку Свіраны, непадалеку ад Вільні, у шляхецкай сям’і. У 1846 г. Багушэвічы пераехалі на Ашменчічыну ў фальварак Кушмены. Атрымаўшы першапачатковую адукацыю дома, Б. затым вучыўся ў Віленскай губернскай гімназіі, якую скончыў у 1861 годзе. Навучанне было платнае. Была спроба набыць і вышэйшую адукацыю. У 1861г. ен паступае ў Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матыматычны факультэт, але выключаны за ўдзел у студэенцкіх хваляваннях. Вяртаецца на радзіму.
У 1863 прыняу актыўны ўдзел у паўстанні. Каб пазбегнуць праследвання, пакідае радзіму. Едзе на ўкраіну, дзе паступае ў Нежынскі юрідычны ліцэй (заканчвае ў 1868). З 1869 Ф.Б. працуе ў розных судовых установах. Пачаў пісаць свае вершы яшчэ ў Нежынскім ліцэі, але займацца літар. дзейнасцю стаў толькі пасля вяртання на Радзіму. Царызм праследаваў паэзію Б., таму тот быў вымушаны друкаваць свае творы за межамі Радзімы.
У 1891г. у Кракаве пад псеўданімам "Сымон Рэўка з-пад Барысава” выйшаў яго зборнік "Смык беларускі". Два другіх яго зборнікі "Беларуская скрыпачка” і "Беларускія расказы” царская цензура не дапусціла да друку. Аднак не толькі гэтыя зборнікі, але і многія іншыя творы Б. не былі надрукованы і бясследна згінулі. Нягледзячы на забарону, творы Багушэвіча знаходзілі дарогу да чытача. Яны распаўсюджваліся ў рукапісах, і падабаліся народу за праўдзівасць і народнасць.
Талент Б. багаты і разнастайны, ён выступаў у літаратуры як паэт, празаік і публіцыст. Творы Б., якія дайшлі да нас, напісаны пераважна ў 80-90 гады. Гэта эпоха ў гісторыі Расіі і Беларусі характэрная разгулам здрадай і абудженнем рабочага класа, якія і паклалі глыбокі адбітак на ўсю яго творчасць. Б. браў матерыял для сваіх твораў з народн. жыцця. Жывая сувязь з народам, з вызваленчым рухам, з'яуляецца характэрнай рысай яго творчасці. Моцна ўплывала на яго творчасць руск. і ўкраінская літаратуры. Ён захапляуся байкамі Крылова, перакладаў іх на бел. мову, цікавіўся вальналюбівай паэзіяй Лермантава.
Асноўнай тэмай паэзі Багушэвіча з'яуляецца жыццё бел. сялянства. Паэт добра ведаў настроі сялянства і праўдзіва намаляваў становішча народа дарэформ. перыяду.
”Быў у чысцы". У гэтым вершы ён высмеяу царскія рэформы, ускрыў іх анцінародную сутнасць (тэма жыцця). Б. глыбока перажываў сацыяльную крыўду і абяздоленнасць народа. Тэме бязмернага народнага гора прысвяціў адзін з лепшых вершаў "Гора". Гэты верш ён назваў песняй. Гора выступае ў выглядзе жывой злой істоты. Барацьба чалавека з апаноўваўшым горам і складае змест вершаю Б. не толькі паказвае цяжкае становішча бел. сялянства, але і ўказвае на прычыны яго беднасці, якія ён бачыць у грамадска-палітычн. парадку таго часу ("Бог няроўна дзеле"). У радзе сваіх вершаў Б. стварыў вобразы "новых паноў” (капіталістаў), ён малюе іх у сваіх вершах як бязлітасных дражнікаў "У судзе". Ён ускрывае царскіх чыноўнікаў, якія жорстка прыгняталі народ, здекваліся з яго.
У вершы "Не цурайся” паказаны вобраз селяніна, які пачаў задумвцца над сваім жыццем і шукаць з яго выйсце. Верш пабудавны на сацыяльных кантрастах. Вобраз пана і мужыка падаюцца ў форме супраць пастаўлення (пан — багаты адукаваны, мужык — цемны, бедны).
Верш "Ахвяра” належыць да палітычнай лірыкі. У ім ён паказвае свае грамадскія ідэалы. Паэт услаўляе такія парадкі, дзе няма прыгнету і эксплуатаці чалавека чалавекам. Кожны радок гучыць заклікам да брацтва.
У сваім першым творы, у "Прадмове” да зборніка "Дудка беларуская”, Б. ставіў мэту — будзіць павагу да сваей мовы, літаратуры, культуры, абудзіць нацыянальную свядомасць народа. ”Прадмова” — глыбока патрыятычны твор. Б. выступае як патрыет Радзімы. Ф.Б. выступаў у бел. літаратуры як заснавальнік крытычнага рэалізму. (Рэалізм — творчы метад, які патрабуе перш за ўсе праўдзівага паказу жыцця, адлюстравання яго такім, якое яно есць). Рэалізм Б. мае крытычны характар. Аб гэтым сведчаць яго творы ў якіх ідзе размова пра народнае жыцце, пра белар. селяніна і яго прыгнятальнікаў. Б. надаваў літаратуры вялікае выхаваўча-пераўтваральнае значэнне. Паэзія Б. давала праўдзівае ўяуленне аб жыцці, абуджала пратэст, рэвалюцыянізавала яго настроі і думкі. У творчасці Б. можна вылучыць тры ўзаемазвязныя тэмы:
крытыка паслярэформеннай капіталістычнай рэчаіснасці;
паказ сацыяльнага становішча сялянства;
выяуленне патрыятычных настрояу і пачуццяу.
Паэзію Б. вызначае глыбокае пранікненне ў сацыяльн. сутнасць з'яу жыцця. Творчасць паэта мела яскрава выражаны паліт. характар. Многія вершы маюць публіцыстычны жанр: верш-прамова, верш-фельетон. Паэт-дэмакрат робіць галоўным героем сваіх вершаў чалавека працы. Працоўны чалавек паказваецца ў творах з сімпатыяй і захапленнем. Ён — герой жыцця, стваральнік усяго лепшага, увасабленне справядлівасці, маральнасці.
Верш "Ахвяра". Герой твора звяртаецца да бабулькі з просьбай памаліцца за яго. Галоўнае, чаго ён жадае сабе — "каб я панам ніколі не быў". Герой верша марыць самай высокай дабрачыннасцю — жыць працай рук сваіх, самому араць сваю зямельку, жадае быць гуманным, справядлівым, добрым сем'янінам, бацькам для дзяцей.
Б. быў першым беларускім народным паэтам. ідэалы, якімі кіраваўся ён, мелі глыбока народны характар. Ён шырока выкарыстоваў здабыткі бел. фальклора, мноія творы напісаны па матывах бел. казак, паданняу, песень. З твораў Ф.Б., у якіх расказваеца пра жыцце народа, паўстае яркі вобраз бел. селяніна. Раскрываецца ён урозных планах. Ён паказаны як ахвяра існуючага несправядлівага ладу жыцця, як істота, над якой чыняцца страшэнныя здзекі. Мужыка ўсе ўшчымляюць, крыўдзяць. Б. гнеўна пратэстуе супраць такіх адносін да мужыка. Ён падкрэслівае думку, што мужык — чалавек, які заслугоўвае самай высокай павагі, бо яго працай корміцца свет, бо ён стваральнік усіх матэрыяльных каштоўнасцей на зямлі. Б. абараняе мужыка, сцвярджае думку аб яго высокіх маральных якасцях, паказвае як у мужыка паступова прачынаецца ўсведамленне сваей чалавечнай годнасці.
Адным з самых яркіх твораў, у якім раскрываецца ўсведамленне селянінам сваей чалавеч. годнасі, з'яуляецца верш "Не цурайся". У ім ён дае волю мужіку самому выказвацца пра ўсе тое, што набалела ў яго душы. Верш напісан у форме звароту селяніна да інтылігента-паніча, які цураецца народа, не цікавіцца яго жыццем. У голасе героя чуецца скарга на нядолю, просьба дапамагчы ў бядзе, гнеўная абвінавачванне паноў, высокае ўсведамленне чалавечага гонару. Селянін не проста скардзіцца, ён выказвае патрабаванне лепшага жыцця, патрабуе асветы. Верш — палемічны, выкрывальны маналог.
Верш "Гора” — пра гора-нядолю, якія праследуюць селяніна. Куда б ні кінуся ён — ніяк не можа пазбыцца гора. Герой змагаецца з горам: кідае яго ў рэчку, у полымя і інш. Але ўсе дарэмна. Простаму чалавеку-працаўніку ў жыццы не пазбыцца гора. Пры ўсей безвыходнасці становішча ў героя есць надзея, што яму ўдасца "заспявць вясела", "што вечна так не будзе". Памер Ф.Б. 15 красавіка 1900г., у Кумлянах.

12. Беларуская літаратура “нашаніўскага” перыяду ў агульнаеўрапейскім культурным кантэксце. Характарыстыка дзейнасці Цёткі, Ядвігіна Ш., В. Ластоўскага і інш. (творы на выбар).
Газета «Наша нiва» друкавала вершы, нарысы, мастацкую прозу, навукова-папулярныя артыкулы, мела рубрыкі «У Думе і каля Думы», «Паштовая скрынка» і інш. Тэматыка, змест і характар падачы матэрыялаў мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі і складу рэдакцыі.
У 1906—07 шмат месца займалі матэрыялы агітацыйнага і крытычнага зместу. Адкрытая крытыка царызму і агітацыя на барацьбу за дэмакратычныя рэформы (цыкл артыкулаў 1907 Я. Коласа пад псеўдаімам Марцін «Дума і народ», «Партыі ў Думе» і інш.) пасля разгону 2-й Дзяржаўнай думы (чэрвень 1907) не знікала са старонак газеты, але набыла больш памяркоўны асветніцкі характар. «Наша ніва» пераарыентавалася на абарону адраджэнскіх ідэалаў Беларусі, мірнага і паступовага прагрэсу праз дэмакратызацыю цэнтральных і мясцовых органаў улады, выступала за стварэнне ўрада, адказнага перад парламентам, выбранага шляхам усеагульнага, роўнага і прамога галасавання, за ліквідацыю рэшткаў прыгонніцтва, рэарганізацыю сельскай гаспадаркі (развіццё сялянскага землеўладання, фермерскай гаспадаркі), культурна-нацыянальную аўтаномію, развіццё адукацыі, друку і кнігавыдання на роднай мове. Пад уплывам сацыяльна-эканамічнай праграмы БСГ «Наша ніва» заставалася выданнем, арыентаваным на абарону правоў і свабод беларускага працоўнага народа, крытыкавала палітыку П. Сталыпіна, асуджала рэпрэсіі супраць удзельнікаў вызваленчага руху, выкрывала дзяржаўную эксплуатацыю сялянства, прапаганду і правакацыі чарнасоценных палітычных груповак. У шэрагу артыкулаў і нататкаў абгрунтоўвала неабходнасць супрацоўніцтва беларусаў з нацыянальнымі меншасцямі на аснове раўнапраўя і асветы на роднай мове. «Наша ніва» выступала супраць шавінізму польскіх абшарніцка-клерыкальных колаў, асвятляла сацыяльнае бяспраўе сялян-беднякоў, рабочых, эмігрантаў у Еўропе і ЗША. Калі рэдактарам стаў Я. Купала, газета адмовілася ад прапаганды хутароў, даказвала бесперспектыўнасць для малазямельнага сялянства сталыпінскай аграрнай палітыкі, акцэнтавала ўвагу на спецыфічных умовах Беларусі, дзе з нацыянальнай праблемай звязана «справа сялянская і справа работніцкая». Выкрывала імперыялістычную сутнасць І сусветнай вайны.
Важнае месца на яе старонках займалі праблемы вясковага самакіравання, нар. адукацыі, этычнай культуры, экалогіі [арт. Мацея Крапіўкі (Цёткі) «Як нам вучыцца», Гмырака «Жыла, жыве і будзе жыць!», «Мова ці гугарка», «Якой нам трэба школы?», «Аб вясковай інтэлігенцыі», «Земства і воласць» і інш.]. Шмат увагі аддавала папулярызацыі прыродазнаўчых, эканам., с.-г. і прававых ведаў. Друкавала практычныя рэкамендацыі па земляробстве, жывёлагадоўлі, агародніцтве, выхаванні дзяцей.
На старонках «Нашай нівы» ўпершыню апублікаваны многія творы Я. Купалы (паэмы «Курган», «Бандароўна», 170 вершаў і каля 30 артыкулаў), Я. Коласа (каля 125 вершаў, больш за 40 апавяданняў, нарысаў і артыкулаў, урыўкі з паэмы «Новая зямля»), М. Багдановіча, Цёткі, А. Гаруна, вершы і артыкулы З. Бядулі, М. Гарэцкага, Ц. Гартнага, К. Каганца, У. Галубка, К. Буйло, А. Гурло, Я. Журбы, Г. Леўчыка, К. Лейкі, А. Паўловіча, Ядвігіна Ш., А. Петрашкевіча, Ф. Чарнушэвіча, Э. Будзькі, Старога Уласа, П. Беларуса, Л. Лобіка, І. Піліпава і інш.
На золаку XX ст., калi Расiю ускалыхнулi хвалi першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi, на Беларусi цверда i упэунена, паэтычнанатхнена загучау голас Цеткi. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветнiца, рэдактар, настаунiца, публiцыст,вучоны, медыцынскi работнiк. Цетка быццам знарок была народжана для такога бурлiвага часу, якi стау для яе творчасцi зорным. Паэтэса адкрывае у беларускай лiтаратуры старонку мужнасцi i барацьбы. 1905 год цалкам захапiу Цетку. "Люблю ураганы... У буры я адчуваю рай". Раз'юшанай марской стыхiяй здаецца ей рэвалюцыя у вершы "Мора". Паэзiя Цеткi - летапiс рэв-i 1905, уздымала рэв. дух народа, паказвала сiлу i моц працоунага чалавека, якi яшчэ так нядауна пакорлiва цярпеу прынiжэнне i прыгнет. У вершы "Вера беларуса" паэтэса сцвярджае, што беларускi народ стаiць на парозе сваей свабоды, што яшчэ адзiн нацiск - i падуць ланцугi. Магутнасць народа яна парауновывае з каменем, з жалезам, а душу яго - з дынамiтам, якому дастаткова iскрынкi, каб узарваць i знiшчыць ненавiсны лад жыцця. Верш, поуны аптымiзму i веры у народную сiлу, напiсаны у канцы 1905 г., калi рэвалюцыйны дух быу на уздыме, i Цетка кiдала свае вершы у полымя рэвалюцыi, каб вышэй i ярчэй яно разгаралася. Асаблiвым рэвалюцыйным запалам вызначаецца верш "Хрэст на свабоду", якi апявае саму рэвалюцыю i адлюстроувае падзеi крывавай нядзелi 9 студзеня. Расстрэл мiрнай дэманстрацыi паказау, што цар i самадзяржауе з'яуляюцца галоунымi ворагамi народа. Сваей палiтычнай накiраванасцю, выкрывальным пафасам верш "Хрэст на свабоду" нагадвае паэтычную лiстоуку (пракламацыю), што заклiкала да усенароднага паустання супраць цара i самадзяржауя. Пасля паражэння рэвалюцыi 1905-1907 гг. Цетка не губляе надзеi на перамогу, верыць у непазбежнасць новай рэвалюцыi. Прауда, у новых творах не адчуваецца былога рэвалюцыйнага хвалявання, але паэтэса верыць, што яе песня ажыве "з стотысячнай сiлай". Сваю веру у будучую рэвалюцыю яна выказала у алегарычным вершы "Бура iдзе". У творчасцi пазнейшага перыяду адлюстроуваюцца горкiя пачуццi i перажываннi паэтэсы, якiя яна зведала у эмiграцыi. 12 гадоу пiсала Цетка, пакiнуушы нам каля чатырох дзясяткау вершау i не калькi апавяданняу. Здавалася 6, нямнога. Але гэтыя творы, у якiх сплавiлася жыцце творцы з жыццем народа, заклiкалi беларусау да змагання, паказвалi шлях да лепшай долi.


13. Праблема красы ў эстэтыцы М. Багдановіча. Беларуская гісторыя і культура, прырода і чалавек ў паэтычных вобразах гэтага аўтара (паводле зб. “Вянок”).
Нарадзiўся Б. у Мiнску 9 снежня 1891 г. Так здарылася, што жыць на бел. земле М. давялося толькi першыя 5 гады. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены ад гэтай зямлi тысячамi км.: жыў у Нiжнiм Ноугарадзе, Яраслаўлi, Ялце. Беларусь паэт уяуляу толькi па легендах, паверях i паданнях. Любоу да яе бы ла самым трапяткiм, самым гарачым пачуццем Б.. За кароткі жыццёвы шлях ён паспеў напісаць Вянок, споведзь яго душы. Кветкі, трапятліва сабраныя Б. для Вянка, не завялі, а,наадварот, вабяць, прыцягваюць да сябе ўсё больш чытачоў. Беларускай мовай авалодваў самастойна, абапіраючыся на выданні з бацькавай бібліятэкі, а таксама газеты Наша доля і Наша ніва. Вянок 1913 — першы і адзіны выдадзены пры жыцці зборнік вершаў М.Б. Выдадзены зборнік у Вільні ў друкарні М.Кухты. Першапачаткова зборнік называўся Кніжкай выбраных вершаў. У структырным плане зборнік складаецаа з настыпных цыклаў: У зачарованым царстве, Згукі Бацькаўшчыны, Старая Беларусь, Места, Думы, Вольныя думы, Старая спадчына, Мадонны.Родны край здавауся яму дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц. Але Б. добра ведаў, што у краiне азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоўны народ. Таму так адчайна гучаць яго словы:Край мой родны! Як выкляты богам — Столькi ты зносiш нядолi. Хмары, балоты… Над збожжам убогiм Вецер гуляе на волi.Паэту балюча бачыць бедныя хаты, убогiя палi, абяздоленых людзей. Ен разважае над лёсам свайго народа i радзiмы i бачыць прычыну усiх няшчасцяу i бед народных у сацыальнай няроунасцi, драпежнiцкай палiтыцы прыгня тальнiкау. Так у вершы Мяжы ен гаворыць аб нязмерных вольных прасторах, падзеленых на мяжы, перакапаных канавамi i равамi. Гэтыя мяжы створаны з мэтай зрабiць людзей ворагамi, каб адны знемагалi ад сытасцi, а другiя памiралi з голаду. Паэт верыць у сваю радзiму i яе лепшую будучыню. Яна бачыцца яму шчас лiвай, светлай, радаснай:Беларусь, твой народ дачакаецца Залацiстага, яснага дня. Паглядзi, як усход разгараецца, Сколькi у хмарках залетных агня…Верай у гiстарычную перспектыву бел. нац.-вызвал. руху i лепшую будучыню прасякнуты верш Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi, дзе аутар паказау сябе выдатным майстрам санета. У iм аутар парауноувае праросшае зерне з бел. народам, акi прыгнечаны, спiць, але i пад прыгнётам захавау сваю жызня стойкасць. Паэт верыць, што духоуныя сiлы народа прабюцца на шырокую дарогу, пераадолеюць на сваiм шляху усе перашкоды. Аутар сцвярджае iдэю вечнасцi, неумiручасцi жыцця. Спяшаючыся, прадчувая, што вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна запылау яго паэтычны талент, Б. сеяу промнi жыватворчага святла. I самы яркi з iх, безумоуна, ПАГОНЯ:Толькi у сэрцы трывожным пачую За краiну радзiмую жах,- Успомню Вострую Браму святую I ваякау на грозных канях.Верш народжаны затяжным i запаветным болем паэта за Беларусь. Воiны Пагонi — змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць …я у народ. Непера можныя конi iмчацца з далёкай мiнуушчыны на дапамогу сённяшняму беларусу, каб змог адчуць ён сябе вялiкiм.

14. Творчасць Янкі Купалы. Філасофія чалавечага быцця ў паэмах і п’есах Янкі Купалы. Праблема культуры мыслення ў трагікамедыі “Тутэйшыя”.
Паэтычны талент Я.К. даволі поўна выявіўся ў рамантычных паэмах Курган, Магіла льва, Бандароўна,Яна і я, драматычных паэмах Адвечная песня, Сон на кургане. У сімвалічных вобразах і карцінах паэт стварыў шырокае палатно жыцця бел. сялянства.
Адвечная песня 1908 першы драматычны твор напісаны вершам.У структурным плане складаецца з 12-раздзелаў, якія даволі поўна раскрываюць жыццё чалавека ад нараджэння да смерці. Лёс чалавека склаўся блага. Мужык становіцца пакутнікам.У такой сітуацыі для Мужыка лепш быць у магіле, чым жыць. І таму ён усклікае Раскрыйся магіла: страшней цябе людзі і свет Купала засяроджвае галоуную увагу на тых праявах жыцця сямi Зябликау,якiя маяць агульнанароднае значэнне. У песе ставiцца фiласовскае пы сваей сутнасцi пытанне: дзе шляхi да свабоды i шчасця Дзе прауда Лявон i Марыля шукаюць прауды, абапiраючыся на закон.
ТУТЭЙШЫЯ 1922 — трагікамедыя Янкі Купалы.
Слова тутэйшы ў тлумачальным слоўніку прыводзіцца са значэннем мясцовы, не прыезджы. Тутэйшасць, на думку Я. Купалы, зяўляецца нацыянальнай бядой, з якой трэба змагацца. У песе Тутэйшыя, якая знаходзілася пад забаронай больш за паўстагоддзе, выявілася вялікая трывога аўтара за духоўную спадчыну беларускага народа, яго нацыянальную свядомасць. Падкрэсліваючы трагедыйны лад песы, Я. Купала назваў яе трагічна-смяшлівымі сцэнамі.
Падзеі ў песе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918-1920 гг, калі адна акупацыя змянялася другой, а Беларусь была арэнай змагання паміж Захадам і Усходам. Цэнтральнай фігурай у творы зяўляецца Мікіта Зносак звычайны выхадзец з вёскі, які пры царызме быў калежскім рэгістратарам — ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. Гэта камічны, баязлівы абывацель, завершаны тып прыстасаванца, чалавек без пэўных ідэй; без асабістага погляду на жыццё. Ён чапляецца, як можа, за Жыццё, каб нейкім чынам выжыдь, уцалець у віхуры тагацасных падзей і зрухаў. У новых умовах жыцця гэты чалавек забывае сваё паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: Можна мець еветапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае. Таму для Мікіты ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве польскай, нямецкай, царскай, савецкай, хто ён сам беларус ці не беларус, абы толькі былі ежа, вопратка і добрая служба. Палітычная сітуацыя ўплывае нават на імя галоўнага Персанажа, які называе сябе то па-польску Нікіціуш Знасілоўскі, то па-руску Никитий Зносилов. Спробы героя падладзіцца пад змены палітычных сітуацый выглядаюць звычайнай мітуснёй, бязглуздзіцай, рухам у нікуды.
У вобразе галоўнага персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальцага здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам. Зносак адмаўляе ўсё беларускае.
У песе Я. Купала зедліва і іранічна выкрывае не толькі Зноска, але і іншых тутэйшых: Усходняга і Заход-няга вучоных, Спічыні, Насту Пабягунскую, Даму, Папа, Спраўніка, Пана і інш. Вучоныя Усходні і Заходні зяўляюцца ў песе тройчы, у часы крутых паваротаў гісторыі, змены ўлады. Адзін другому яны спрабуюць даказаць, што тэрыторыя Беларусі належыць або да Расіі, або да Польшчы. Згаджаюцца вучоныя толькі ў адным: Беларусь не можа быць самастойнай. Шукаючы цёплага месца пад сонцам, імкнучыся да асабістай нажывы, яны адракліся ад сваёй мовы, роднай зямлі, нават ад саміх сябе. Такія тутэйшыя выклікаюць не толькі насмешку, непрыязнасць, але і жаль, горыч, пакутлівы роздум аб тым, што хвароба тутэйшасці яшчэ не вылечана і сёння.
Адмоўным персанажам проціпастаўляюцца ў песе вобразы, якія ўвасабляюць беларускі народ, — Янка Здольнік, яго вучаніца і паслядоўніца, пазней жонка Алена, яе бацька Гарошка. Кожны з іх па-свойму разумее падзеі, якія адбываюцца, і шукае сваё месца ў складаных абставінах часу. Гэтыя вобразы раскрываюць такія рысы беларускага нацыянальнага характару, як працавітасць, сумленнасць, мужнасць. Станоўчыя імкненні беларускага народа ўвасабляе Янка Здольнік. Гэта чалавек перадавых поглядаў, з цвёрдымі жыццёвымі прынцыпамі, які адмаўляе старыя парадкі і хоча далучыцца да грамадскай работы. Аднак у творы Здольнік — не палітычны дзеяч, а хутчэй рамантычна настроены ідэаліст, поле дзейнасці якога нешырокае.


15. Эпічны талент Якуба Коласа. Паэма “Сымон-музыка” як алегарычнае ўвасабленне гістарычнага лёсу нацыянальнага мастацтва.
Творчасць Якуба Коласа - гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя. Багатая і разнастайная спадчына песняра ўвасобіла хараство народнай фантазіі, глыбіню, мудрасць, узвышанасць мар і імкненняў адвечнага працаўніка. Песню Я. Коласа абудзіла да жыцця рэвалюцыя 1905 г., якая да самых глыбінь ускалыхнула мільённыя масы, узнёсшы на грэбені хваль і сына беларускага народа. Я. Колас, як і Я. Купала, выступае ад імя працоўных мас у якасці абаронцы і выразніка іх імкненняў, ідэалаў. Творчасць Я. Коласа - гэта прадаўжэнне дэмакратычных традыцый беларускай літаратуры мінулай эпохі. Падобна Ф. Багушэвічу, Я. Колас маляваў змрочную, прасякнутую сумам і жальбой карціну жыцця зняважанага і зняволенага мужыка. У яго першым вершы "Наш родны край", надрукаваным у 1906 г., і ў пазнейшых творах "Вёска", "Наша сяло", "Ворагам" створана праўдзівая карціна старой жабрацкай Беларусі. Паэт заклікае бедны народ не гнуцца перад багатымі, не спадзявацца на іх дапамогу, а самому быць кавалём уласнага шчасця. Галоўным героем паэзіі Я. Коласа з'яўляецца чалавек працы, вольналюбівы "мужык", які не хоча мірыцца з існуючым ладам, не хоча больш цярпець і пакарацца. Ён хоча карыстацца плёнам сваёй працы, хоча жыць па-чалавечы. У вершы "Мужык" напісаным у турме, Я. Колас не толькі расказвае пра цяжкае жыццё беларуса-працаўніка, але і заклікае яго да барацьбы за лепшую долю Паэзія Я. Коласа была паэзіяй тугі і смутку. Невыпадкова свой першы зборнік вершаў паэт назваў "Песні жальбы". У ім многа лірычных, шчырых вершаў пра бацькаўшчыну, пра "забыты богам край". У вершы "Родныя вобразы" Я. Колас звяртаецца да роднага краю і да самога сябе з пытаннем-роздумам, якая сіла прываблівае яго да бацькоўскай зямлі, чаму напаўняецца яго сэрца смуткам і радасцю. У Я. Коласа нямала вершаў, прысвечаных тэме паэта і паэзіі ("Песняру", "Дудка", "Родныя песні", "Не пытайце, не прасеце"). У іх аўтар патрабуе ад мастакоў слова быць выразнікамі дум і жаданняў народа, смела раскрываць праўду жыцця, пісаць узнёсла і ўсхвалявана. Паэзія, на думку Я. Коласа, - гэта зброя, якая павінна дапамагаць у барацьбе за перабудову жыцця. У вершы "Песняру" сілу і моц паэтычнага слова аўтар параўноўвае з магутнасцю прыродных сіл, з маланкай, з перуном. Такім чынам, асноўнымі тэмамі ў дарэвалюцыйнай лірыцы Якуба Коласа з'яўляюцца тэма Беларусі, роднага краю, красы роднай прыроды, сялянскага жыцця, цяжкай паднявольнай працы. Вершы паэта ўвабралі ў сябе надзеі і спадзяванні простых людзей, іх імкненне да свабоды і шчасця. Яны з'яўляюцца своеасаблівым гімнам у гонар чалавека працы, мастацкім выяўленнем рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый аўтара.

Асноўная тэма паэмы «Сымон-музыка» (1924) — тэма мастака і мастацтва. Гэты твор па сваім жанры мы адносім да філасофскай паэмы. У той жа час паэма «Сымон-музыка» — гэта твор рамантычны.
У вырашэнні праблемы жыцця і мастацтва Я. Колас звяртаецца да крыніц народнага светаадчування, светабачання. Для аўтара твора вельмі важна высветліць вытокі мастацтва, той цудадзейнай сілы, што мае такую вялікую ўладу над людзьмі. Вытокі мастацтва, паводле Коласа, у гармоніі і прыгажосці навакольнага свету, які ўздзейнічае на чулую душу таленавітага чалавека.
Жыццё Сымона ў сям'і, яго адносіны з дзедам Курылам, вандроўкі з жабраком, служба ў шынкара Шлемы — абставіны жыцця маладога музыкі. Паэма «Сымон-музыка» — найбольш аўтабіяграфічны твор Я. Коласа, прытым не ў сэнсе біяграфіі «знешняй», а «ўнутранай». Сымон у пэўнай меры — двайнік аўтара паэмы. Музыка — самавук, па прыродзе сваёй натура глыбока рамантычная, пастаянна ён ва ўладзе творчага парыву, нязгаснай фантазіі; ява і мара сплятаюцца ў яго ўяўленні ў адно цэлае, адно саступае другому. Ён надзвычай цэльная, сабраная натура, усе творчыя сілы душы хлопец засяроджвае толькі ў адным кірунку. Сымону цяжка жыць на свеце. Першае, што ён адчувае ў сваім жыцці — гэта боль. Боль ад таго, што родныя насміхаюцца з яго, папракаюць кавалкам хлеба. Нават вясковыя дзеці не прымаюць Сымона ў свае гульні. Боль ад гэтага павялічваецца. Па-сутнасці, усе тыя апекуны, да якіх на пэўны час трапляе таленавіты вясковы падлетак, кожны на свой манер карыстаюцца яго здольнасцямі. Жабрак, шынкар Шлема, князь-магнат — усе яны хочуць аднаго — зрабіць Сымона памагатым, выкарыстаць яго талент у сваіх карыслівых мэтах. Не перастаючы чытаць мудрую кнігу прыроды, заслухоўвацца «спевам траў і каласкоў», ён усё часцей задумваецца над сацыяльнымі пытаннямі, усё бліжэй бярэ да сэрца нядолю людскую. Узаемнае каханне Сымона і Ганны, шчырай, сардэчнай дзяўчыны, што стрэлася па дарозе вандроўнага музыкі, якраз і выступав ў паэме той сілай, якая дала таленту крылы, напоўніла жыццё мастака радасцю, адчуваннем бясконцасці, бязмежнасці жыццёвых даляў.
Свет для музыкі мяняецца. Ён як бы дзеліцца цяпер на дзве палавіны: першая — тая, калі Сымон жыў, яшчэ не пазнаёміўшыся з Ганнай, і другая — калі дзяўчына прыйшла ў яго жыццё. Мастак, выхаваны народам, павінен служыць народу — вось асноўная ідэя паэмы. Герой ў выніку блуканняў, пошукаў прыходзіць да разумення неабходнасці барацьбы з грамадскім парадкам, заснаваным на панаванні адных над другімі. У сваёй паэме Я. Колас намаляваў вобраз мастака, цесна звязанага з народным жыццём. Узлёту творчай думкі, фантазіі, таленту — усяму гэтаму даў крылы народ.
Паэма "Сымон-музыка" ў творчасці Якуба Коласа займае адметнае месца и прысвечана тэме мастака і мастацтва. Гэта глыбокі роздум пра лёс мастака і нацыянальнага мастацтва, праўдзівасць, бессмяротнасць і непадкупнасць народнага мастацтва, пра цярністыя шляхі абуджэння самасвядомасці беларусаў. Сапраўднае мастацтва павінна быць непарыўна звязана з роднай зямлёй і народам, з усім багаццем гукаў і фарбаў навакольнага свету.

Галоўным героем твора з'яўляецца музыка-самародак Сымон, на долю якога выпалі цяжкія жыццёвыя выпрабаванні. Ад прыроды гэта быў незвычайных здольнасцей, таленавіты хлапчук, які глыбока ўспрымаў прыроду, адчуваў яе разнастайныя з'явы і змены.
Значны ўплыў на развіццё здольнасцей хлопчыка аказаў дзед Курыла, у якім Сымон адчуў сябра, дарадцу, даверлівага субяседніка. Пасля смерці Курылы Сымону засталіся дзедавы скрыпка і смык. Жыццё ж змянілася карэнным чынам: бацькі жорстка абышліся з ім за тое, што на статак напалі ваўкі і парэзалі авечак. Без віны вінаваты Сымон з болем пакідае бацькоўскі дом, і з гэтага часу пачынаюцца яго цяжкія вандроўкі па свеце. На гэтых складаных жыццёвых дарогах Сымон сустракаецца з рознымі людзьмі (дзедам-жабраком, карчмаром, князем, Якімам, лёкаем Данілам, Ганнай), пазнае горкі хлеб жабрака, цяжкую працу найміта і панскага служкі. Спасцігаючы людзей і навакольны свет з яго шматлікімі супярэчнасцямі, Сымон не страціў дапытлівасці і цікавасці да ўсяго, не расставаўся з музыкай, якая ўносіла ў яго жыццё радасць, дазваляла выказаць сваё захапленне прыродай з яе гармоніяй і вечным аднаўленнем, перадаць разнастайную гаму чалавечых пачуццяў. Задумваючыся над сваім прызначэннем і роляй мастацтва ў грамадстве, ён паступова прыходзіць да філасофскага асэнсавання жыцця. На думку героя твора, музыка павінна прыносіць людзям радасць, "палёгку", дапамагаць ім у пошуках шляхоў да лепшага жыцця, шчасця.
Паэма "Сымон-музыка" з асаблівай яскравасцю адлюстравала псіхалагічны стан Я. Коласа ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Паэт бачыў, што героем часу стаў не спагадлівы, міласэрны, разняволены рэвалюцыяй чалавек, а "асоба з ружжом", якой зброя замяніла амаль усе законы і маральныя нормы. І таму аўтар як бы выключае героя паэмы з жыцця: Сымон-музыка засынае сімвалічным сном на могілках, дзе пахавана Ганна. У 1923—1924 гг. Я. Колас істотна перапрацаваў паэму. Разгортванне працэсу беларусізацыі дазволіла паэту паверыць у адраджэнне роднага краю, яго мовы і культуры, у магчымасць пабудовы незалежнай Беларусі. Аўтар паэмы абудзіў Сымона ад сну і даў яму магчымасць сваім чароўным граннем вярнуць да жыцця Ганну — жывое ўвасабленне маці-Беларусі. Гэтым паэт хацеў паказаць бязмежпыя магчымасці мастацтва. Звязанае сваімі каранямі з народным жыццём, мастацтва можа выратаваць чалавека ад самай цяжкай хваробы, нават вярнуць яму жыццё.

16.Шматграннасць таленту М.Гарэцкага, погляд пісьменніка на ролю асветы і культуры (паводле твораў “У лазні”, “Роднае карэнне”, “У чым яго крыўда”, “Фантазія”, інш.).
Доўгі час творчая спадчына аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай прозы Максіма Гарэцкага была невядомай шырокаму колу чытачоў. Лічылася, што аўтар паддаўся нацыянальна-буржуазным тэндэнцыям і ў сваіх творах не змог правільна адлюстраваць тагачасную рэчаіснасць, стаў на пазіцыі антысавецкай, контррэвалюцыйнай дзейнасці. Сёння спадчына выдатнага беларускага пісьменніка становіцца часткай класічнага фонду беларускай літаратуры. У 1986 г. выйшаў Збор твораў М. Гарэцкага ў 4 тамах, а ў 1993 г. па рашэнні ЮНЕСКА шырока адзначаўся стогадовы юбілей таленавітага мастака слова. Творы М. Гарэцкага першае апавяданне У лазні надрукавана ў 1913 г. характарызуюцца складанай грамадска-сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, глыбокім псіхалагізмам, вялікай духоўнай змястоўнасцю, дасканаласцю мастацка-выяўленчых сродкаў. М. Гарэцкі зяўляецца аўтарам вядомых раманаў Віленскія камунары напісаны ў 30-я гг., надрукаваны ў 1965 г., Камароўская хроніка надрукаваны ў 1966 г., аповесцей Дзве душы, У чым яго крыўда, На імперыялістычнай вайне 1926, Ціхая плынь 1930, зборнікаў апавяданняў Рунь, Досвіткі, першай Гісторыі беларускай літаратуры, шэрагу цікавых драматычных абразкоў, шматлікіх літаратурна-крытычных прац. Трагедыя беларускага народа ў гады першай сусветнай вайны раскрываецца ў аповесці На імперыялістычнай вайне, апавяданнях Літоўскі хутарок, Рускі, Генерал, На этапе. Асобае месца ў творчасці М. Гарэцкага займае аповесць Ціхая плынь. У цэнтры твора — гісторыя жыцця хлопчыка Хомкі Шпака ад яго нараджэння да заўчаснай гібелі на фронце. Аўтар даволі падрабязна апісвае сцэны ранняга дзяцінства Хомкі, вучобы ў школе, парабкоўства. Падлетка, якога поп памылкова запісаў у царкоўную кнігу на два гады старэйшым, мабілізавалі ў армію. Хомка, не паспеўшы налюбавацца задужай для яго вайсковай формай, гіне ў першым баі з ворагам. Безумоўна, ён не змог разабрацца ў дзяржаўнай палітыцы і зразумець сваю роль у гэтай бойні. Ён памёр сярод грымотаў і салдацкіх стогнаў з застылым на вуснах пытаннем: За што. Праз лёс Хомкі Максім Гарэцкі выкрывае антынародную сутнасць вайны. Ён сцвярджае, што народ заслугоўвае шчасця і свабоды, са-мастойнага нацыянальнага развіцця, што адраджэнне можа вярнуць народу пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці. Аповесць Дзве душы, напісаная па гарачых слядах вызначальных для Беларусі падзей 1918-1919 гг., адносіцца да філасофскіх твораў. Галоўны герой аповесці Ігнат Абдзіраловіч — армейскі афіцэр, у мінулым студэнт з дэмакратычнымі поглядамі. Ён жыве ў рэвалюцыйную эпоху, і неакрэсленасць яго пазіцый у многім вытлумачваецца неакрэсленасцю палітычнай сітуацыі ў краіне. Яго душэўны стан адлюстроўвае адпаведнае становішча беларускага народа на канкрэтным этапе яго развіцця. Адной з прычын душэўнай раздвоенасці Ігната зяўляецца і блытаніна з паходжаннем. У 27-гадовым узросце герой твора даведаўся ад маці Маланні, што ён ад нараджэння — Васіль — селянін па паходжанні. Малання, узятая калісьці ў двор памешчыка Абдзіраловіча да нечакана асірацелага дзіцяці, падмяніла панскага сына сваім. Такім учынкам яна спадзявалася забяспечыць багатае і шчаслівае жыццё свайму роднаму сыну. Дзве душы сялянская і панская не маглі ўжыцца разам: Душа дваілася. Адна палова несказанна плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі. І калі ён троху выстагнаўся, казала: Уцячы… уцячы…. Супярэчлівымі зяўляюцца не толькі думкі, душэўныя разважанні Абдзіраловіча, але і яго паводзіны, учынкі: прызнаецца Алі Макасеевай у каханні, але за яго ніяк не змагаецца; знаходзіцца ў гушчы рэвалюцыйных падзей, але ўдзелу ў іх не прымае; заяўляе перад ворагамі беларушчыны, што ён беларус, а перад змагарамі за Бацькаўшчыну сцвярджае, што яго радзіма — Расія. Душа Ігната дваіцца, калі неабходна акрэсліцца ў адносінах да чырвоных і белых, трэба вызначыцца па пытаннях класавай барацьбы. У канцы твора ён быццам адолеў хваробу дваістасці мяккацеласці, расхрыстанасці, разлезласці, перастаў быць пабочным назіральнікам і ціхім думаннікам і прызнаўся сабе: Я з-за непаразумення трапіў у панскія сыны, я сын гэтай чорнай грамады і хацеў бы павесці яе лепей за ўсіх да шчасця. Праз апісанні канкрэтных падзей, індывідуальных характараў, складаных лёсаў пісьменнік паказаў цяжкі, марудны, але няўхільны рух беларускай вёскі з мінулага ў будучае, стварыў вобраз эпохі, калектыўны партрэт народа, праспяваў гімн нязломнаму чалавечаму жыццю. Браму скарбаў сваіх хацеў адкрыць М. Гарэцкі чытачам. На жаль, гэтаму перашкодзіла крывавая хваля сталінскіх рэпрэсій, якая на доўгія гады выкрасліла з нашых духоўных набыткаў амаль усе творы пісьменніка. Сёння ж спадчына М. Гарэцкага стала часткай класічнага фонду беларускай літаратуры.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных