Главная
Популярная публикация
Научная публикация
Случайная публикация
Обратная связь
ТОР 5 статей:
Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия
Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века
Ценовые и неценовые факторы
Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка
Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы
КАТЕГОРИИ:
|
Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія, прыдворны тэатр. 3 страница
17. Псіхалагізм і інтэлектуалізм у беларускай прозе пач. ХХ ст. (паводле твораў М.Гарэцкага, К.Чорнага, М.Зарэцкага). У 1920 Гарэцкі напісаў і выдаў першую гісторыю беларускай літаратуры. Пасля ім было напісана яшчэ некалькі прац па гэтай тэме. Акрамя таго, Гарэцкі склаў некалькі беларуска-рускіх і руска-беларускіх слоўнікаў. Пісьменнік прыкметаа рассунуў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывай замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна разгорнутага сацыяльна-псіхалагічнага апавяданне. Бясспрэчнай заслугай М. Гарэцкага з'яўляецца і тое, што ен увеў у нацыяналь-ную прозу Новага героя - вясковага інтэлігента, які ўсведамляе палю адказнасць за лес народа і Будучыня роднага краю. Гарэцкі ўпісаў яскравую старонка гісторыю нацыянальнага прыгожага пісьменства. Багатыя традыцыі айчыннага і ўвогуле Славянскага гераічнага эпасу натхнілі пісьменніка на смелыя мастацкі эксперымент ў жанрава-стылявой сферы: фрагменты «Лірных спе-ваў», гэтя Баляды ў прозе, Творца пераймаюць стылай гераічных песень. Цыкл «Што Яно?» Быў адной з пяршыла ў тагачаснай беларускай літаратуры спроба творчага асваення жанрава-стылявых магчымасцей філасофскай, інтэлектуальнай прозы. Адметнасцю сам з сабою распрацоўкі М. Гарэцкім было тое, што філасофскі аспект арганічна ўвязваўся з сацыяльна-палітычным. У Яго творчасці выразна акрэсліліся дзве ўзаемазвязаныя мастацкія тэндэнцыі - адлюстраванне жыцця ў формах самога жыцця (рэалістычныя сацыяльна-псіхалагічныя Апавяданні з разгорнутым сюжэты) і Лірыка-экспрэсіўнае спасціжэнне рэчаіснасці з выкарыстаннем жанрава-стылявых элементаў філасофскай прозы.
У ранняй творчасці Максіма Гарэцкага былі вядучымі тэмы вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу, тэмы адраджэння і свабоды са сцвярджэннем самакаштоўнасці асобы, з абаронаю яе правоў на чалавечыя ўмовы існавання. Максім Гарэцкі пісаў: «А народ мой — народ-паэт, народ-лірнік, народ, каторы ў гістарычным жыцці сваім заўсёды больш схіляўся к патрэбам душы...» Змест апавяданняў першага зборніка «Рунь» запрашае да новага жыцця, дзе чалавек, яго духоўны свет стануць самым каштоўным скарбам на зямлі.
Студэнт Архіп Лінкевіч атрымаў ліст з дому ад сваіх бацькоў, якія просяць парады ў свайго адукаванага сына, пытаюцца, што за дзівосы адбываюцца ў іх новай хаце, ці не ўсяліліся туды нейкія нячысцікі, бо няма спакою і псалтыр не дапамагае. Архіп тлумачыць сабе такую чартаўшчыну цемнатой ды застоем сялянскага жыцця, але разумее і абмежаванасць навукі. Хлопцу захацелася самому разабрацца ва ўсім, і ён вырашае паехаць да бацькоў, каб як-небудзь спалучыць атрыманае з дзяцінства светаадчуванне, сваё роднае карэнне з адукаванасцю, сацыяльнай справядлівасцю, прагрэсам, да якога імкнецца ўсё чалавецтва. Архіп таксама ўспамінае прыгажосць роднага куточка, той час, калі ён жыў разам з бацькамі. «Студэнт памаўчаў, троху, шчаўкануў пальцамі і тут жа падскочыў ад раптоўнай думкі — паехаць самому дамоў на гэтую чартоўшчыну. — Яблык, гуркоў, суніц, чарніц, маліны, грыбоў цяпер там... На сенакосе з касою гуляну, як у старыну калісь, з дзяўчаткамі знаёмства старыннае ўспомню, — пацяшаўся студэнт, — старыя будуць рады-рады!»
Архіп Лінкевіч — інтэлігент з абуджаным сумленнем,пачуццём абавязку перад людзьмі, які імкнецца пазнаць жыццё, знайсці «першапрычыны ўсякае істоты». Хлопец любіць сваіх бацькоў, перажывае за іх. Ён не цураецца вёскі, аднавяскоўцаў, яго хвалююць нявырашаныя праблемы сялянскага жыцця: «Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, а тым часам у воздусі лётаюць аэрапланы, дырыжаблі; пад вадой жывуць людзі, як на зямлі; перагаварываюцца на тысячы вёрст; даходзяць да таго, што думаюць замаражываць чалавека на колькі трэба часу і ўзноў ажыўляць яго; усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш... Сумна, сумна». Павага да родных і аднавяскоўцаў, абвостранае сумленне і дапытлівы розум — асноўныя рысы характару Архіпа. Ён увесь час хвалюецца аб тым, каб не падумалі простыя людзі, што ён, сялянскі хлопец, жыць па-панску захацеў» Таму ён нікога не крыўдзіць, усіх выслухоўвае, прымае выказанае аднавяскоўцамі да ўвагі, Архіп разважае, чаму не мяняецца народ. На яго думку, усё залежыць ад характару народа,- яго традыцый. Сваю будучыню хлопец бачыць праз служэнне народу» «— Што за народ наш, беларусы? — ўголас задаў ён сабе пытанне і размеркаваў, што доктарам будзе служыць на Беларусі і будзе збіраць матэрыялы аб духоўным жыцці свайго народа».
Вяскоўцы лічаць, што, калі маладыя людзі едуць вучыцца ў горад, то яны адрываюцца ад свайго роднага куточка, родных каранёў,яны ўжо не будуць жыць турботамі аднавяскоўцаў, простых людзей. «— А нашы хлопцы, што ў свет, у людзі йдуць, яны ад вёскі адпаўзаюць... Прыедуць у госці з чыстаты, з хлеба белага на пушны; як пабачаць тут, як мадзеем мы па родных кутках, робіцца ім і холадна, і непрыхільна, і прыкра. Паедзець назад, закруціцца там у вадаверці гарадской, агалцеець, у вёску ўжо ані блізка, мужыка чураецца, хоць і мучаецца, пэўне, каторы. А дзеткі яго ўжо карэння нашага роднага не маюць у сабе, тыя і ў лічбу не йдуць». Трывогі вяскоўцаў можна зразумець, бо кожны ведае, як цяжка выгадаваць дзіця, даставіць яго на ногі, Аўтар апавядання таксама разважае аб гэтым: «А падумаць: колькі турбот, болек і працы бясконцай трэба вынесці бацькам, пакуль-ткі сынок ці дачушка на ногі стане! Ды другі ж на ногі стане — бацькоў успомніць: сам вучыцца ці служыць дзе і бацькоўскую старасць к сэрцу прынімае, клапаціцца памагае, як скажам, Архіп. А другі ж, бывае, і бацькоў адрачэцца! Вучы яго, такую дрэнь».
Стары сват Яхім запамінаецца тым, што шмат знае і добра ўмее перадаць свае думкі іншым. Вуснамі дзеда пісьменнік вызначае розныя шляхі людзей, якія так прагна імкнуліся да ведаў. Ён дапамагае Архіпу зразумець сэнс жыцця, сутнасць паводзін чалавека ў грамадстве, дае тыя арыенціры, якімі павінна кіравацца маладое пакаленне. Гэты чалавек, па словах аўтара, «сівы, разумны дзед», заўсёды вызначаецца сялянскай мудрасцю. Архіп думаў, што «ездзіць з дзедам было дужа ладна: чаго ён ні раскажа, ні нагаворыць, і ўсё разумна, к толку, лішняга не пачуеш ад старога». У дзеда заўсёды былі адказы на пьітанні Архіпа, бо «...недарма ж назбіраў поўную багаўню богамаленных кніжак, недарма ж і базыльянцаў некалі вучыўся ў Мсціслаўлі». Прыродная мудрасць старога чалавека, багаты жыццёвы вопыт і сардэчная прыхільнасць да юнака дазваляюць Архіпу з глыбокім хваляваннем і верай успрыняць парады дзеда.
На думку дзеда Яхіма, адукаваны чалавек павінен вызначыцца перш за ўсё не толькі веданнем розных вучоных кніжак, але і ў «разумных людзей» пытацца, каб спасцігнуць глыбінныя нормы жыцця. «Перш-наперша трэба, каб бацькі ўкладалі ў галаву гэтым хлапцам-вучням тое, што няхай яны не саромяцца нашых мужыцкіх меркаванняў пра Божы свет слухаць. Няхай сабе мы на пагляд шэры, а, браце, душа можа быць і пад шэрым жупаном не шэрая». Нам здаецца, што студэнт Архіп стане сапраўдным адукаваным чалавекам, бо ён з цікавасцю слухае меркаванні дзеда Яхіма, вучыцца ў яго, узрушана ўспрымае ўсё народнае, адчувае сваю адказнасць за ўсё, што адбываецца з яго блізкімі людзьмі, што адбываецца на яго радзіме. Пра такіх дзед Яхім гаварыў, што «як-ніяк, а роднае карэнне глыбока сядзіць у ім».
Па дарозе на чыгуначную станцыю Архіпа моцна ўразіла дарожнае здарэнне з ваўкамі, іх суправаджэнне, а асабліва спакой дзеда Яхіма, што засведчыла аб спрактыкаванасці старога чалавека. Дзед патлумачыў хлопцу, чаму ваўкі так сябе паводзілі, і параіў: «Колькі трэба, ведай, а ў вялікае не залазь, а то каб шыю, бывае, не скруціць. I не думай, што яно такое простае... Што няма нічога...»
Дзед Яхім вырашыў даць некалькі парад студэнту таму, што бачыў у ім свайго, чалавека, які адарваўся ад роднай глебы. Яхім перадае хлопцу сваё разуменне жыцця, акрэслівае арыенціры, на якія павінна кіравацца моладзь: «Першае, што скажу я табе, гэта — чытай, галубец, у кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі... Споўніш гэты загад — у жыцці не ашукаешся, будзеш ведаць, што рабіць трэба. І ніякая, братка, чартаўня, ніякія думы чорныя не змогуць цябе. А другое: часцей у роднае гняздзечка залятай, дык не будзе яно здавацца табе страшным, і не пабяжыш ты, спужаўшыся, уцякаць ад яго, калі часам пачуеш ад каго дурнога або цёмнага і скрыўджанага нараканні няправедныя, нахабшчыну на справу і працу тваю. А яшчэ дадам: не забывай ты ў горадзе, дайжа ў добрай таварыскай бяседзе за салодкімі напіткамі ды смачнымі дарагімі стравамі не забывайся ты запытаць у сябе: «А можа, цяпер у каго скарынкі хлеба няма?» I ведай тады, што адным енкам ды стагнаннем бядзе людской не паможаш... помні, што, каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць, на сілы не ўпадаць, а то і самаго затопчуць...»
Галоўная першапачатковая інтрыга апавядання (пра тое, што, відаць, існуе нешта патаемнае, на чым трымаюцца народныя павер'і) пераходзіць у план сацыяльны, у тэму вернасці роднай зямлі, свядомага служэння свайму народу. Архіп усведамляе, што інтэлігенту нельга адрывацца ад народа, ад яго традыцый і звычак, хаця не ўсім з іх можна даваць веры, Твор мае назву «Роднае карэнне» таму, што гонар за родную зямлю, неадлучанасць ад роднага краю, веданне гісторыі і традыцый народа, вернасць духоўным запаветам бацькоў і складае трывалую сувязь чалавека з Радзімай, Бацькаўшчынай — «родным карэннем». Апавяданнем пісьменнік сцвярджае: думка пра тое, што нястомная праца пазнання, філасофскае асэнсаванне знешняга свету і чалавечай душы не дадуць свядомаму беларусу збіцца са шляху да справядлівасці. Праблемы выбару юнаком свайго жыццёвага шляху, вызначэння месца і ролі адукаванага чалавека ў грамадстве, адносін да родных каранёў і сёння застаюцца актуальнымі.
18. Ідэя стварэння новага пралетарскага мастацтва і вобраз новага чалавека ў прозе 20-40-х гг. ХХ ст. (М.Зарэцкі, А.Мрый, З.Бядуля – творы на выбар). Раман Андрэя Мрыя Андрэя Антонавіча Шашалевіча 3апіскі Самсона Самасуя, першы сатырычны раман у нацыянальнай літаратуры, — вяршыннае дасягненне савецкай прозы. Ён друкаваўся ў часопісе Узвышша ў 1929 годзе, але ва ўмовах таталітарнага рэжыму друк быў спынены ўжо на другой частцы. Афіцыйная крытыка 30-х гадоў назвала гвор сатырыка злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасць, наогул шкоднай зявай у літаратуры. Самога аўтара абвінавацілі ў наўмысным паклёпе на працу савецкіх устаноў і арганізацый, у ягонай салідарызацыі з ворагамі дыктатуры пралетарыяту. I толькі ў 1988 годзе твор упершыню быў апублікаваны поўнасцю ў часопісе Полымя. На жаль, рукапіс трэцяй часткі рамана Андрэя Мрыя не захаваўся. Абектамі сатыры мрыеўскага рамана сталі бюракратычная сістэма савецкай улады, адыход ад абвешчаных рэвалюцыяй ідэалаў, мяшчанская сутнасць паразітавання большай часткі партыйна-гаспадарчай наменклатуры. Раман вылучаецца абагульняючым характарам сатыры, глыбінёй мастацкага спасціжэння савецкай рэчаіснасці сярэдзіны 20-х гадоў, разнастайнасцю сродкаў сатырычнай абмалёўкі вобрзаў. Асноўнымі смехавымі прыёмамі рамана аўтар абраў гратэск, шарж, карыкатуру, іронію і самаіронію. Запіскі Самсона Самасуя напісаны ў форме дзённіка.Галоўны герой твора шчыра расказвае не толькі пра сябе, але і пра свае ўзаемаадносіны з іншымі людзьмі. Падзеі рамана адбываюцца ў правінцыйным райцэнтры Шапялёўка, адміністрацыйна-геаграфічным увасабленні тагачаснай савецкай рэчаіснасці, своеасаблівым гратэскава-абсурдным мастацкім свеце, створаным пісьменнікам. Ужо самой назвай мястэчка аўтар падкрэслівае яе непаўнавартаснасць, адхіленне ад нормы. 3 прыездам у Шапялёўку кіраўніка аддзела культуры жыццё правінцыйнага мястэчка пераварочваецца, літаральна бруіць ад бурнай чыннасці Самсона Самасуя. Што ж гэта за чалавек, які ператварыў жыццё шапялёўцаў у тэатр абсурду, бясконцае ажыццяўленне бязглуздых праектаў і ініцыятыў пад лозунгам культурнай рэвалюцыі Сродкам сатырычнай тыпізацыі ў рамане зяўляецца і партрэт Самсона Самасуя, а дакладней з улікам дзённікавай формы твора, адносіны да сваёй знешнасці самога персанажа. А.Мрый звяртае нашу ўвагу на невуцтва, адсутнасць інтэлекту і інтэлігентнасці. Гратэскавы свет рамана вызначыў яшчэ адну яго жанравую адметнасць: у творы фактычна адсутнічаюць станоўчыя вобразы.
19. Маладая савецкая паэзія: прадстаўнікі, сістэма вобразаў і стыль. Мастацкая практыка сяброў “Узвышша” – паэтаў У.Дубоўкі, Я.Пушчы, інш. Праца па ўмацаванню нац. каштоўнасцей, беларусізацыі, адраджэнню традыцый бел.народа -пачынальнікі нац.руху ў пач. 20-х. 1923 - часопіс «Маладняк», якiстаў цэнтрам аднаіменнага літ.аб’яднання, якое аформілася ў канцы 1923 як арганізацыя маладых пралетарскіх пісьменнікаў. Праз гэты літ. універсітэт прайшлі = усе вядомыя літаратары Беларусі, творчая маладосць якіх прыйшлася на 20-я гады: Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Аркадзь Куляшоў, Платон Галавач, Уладзімір Дубоўка, Алесь Гурло, Андрэй Александровіч, Міхась Чарот... Мастацкая платформа арганізацыі: адлюстроўваць ў творах новае жыццё і паказаць галоўнага героя – працоўнага чалавека. «Маладняк» вельмі хутка заявіў аб сваёй дзейнасці па ўсёй Беларусі, філіялы арганізацыі былі створаны ва ўсіх гарадах рэспублікі, а таксама ў Маскве, Смаленску, Ленінградзе, Празе, дзе арганізаваўся Саюз беларускіх студэнтаў. Па сведчанню розных крыніц, да 1926 г. у «Маладняку» налічвалася каля пяцісот паэтаў і празаікаў. Паэзія «Маладняка» хутка разышлася па ўсёй Беларусі. Паэтызацыя новага жыцця, услаўленне чалавека стваральнай працы, героіка рэвалюцыі і грамадзянскай вайны былі жыватворнай крыніцай, якая напаўняла іх творчасць. Рэв. тэматыка - паэма М. Чарота «Босыя на вогнішчы», рэв. перамены. Унутраныя супярэчнасці ў «Маладняку» прыводзілі да выхаду з яго асобных празаікаў і паэтаў: 1926 - К. Крапіва, П. Глебка, К. Чорны, М. Лужанін, Я. Пушча і інш. заявілі аб стварэнні новай пісьменніцкай арганізацыі «Узвышша». “Патрэбна такое мастацтва, якое б замяніла сабой рэлігію... Гэта мастацтва павінна быць работніцкім і сялянскім па матэрыялу, культурным па спосабу апрацоўкі і класава-пралетарскім па ідэйнасці. Яго «форма» нацыянальная, «змест» - пралетарскі», - гаварылася ў праграме аб’яднання. Узвышанцы лічылі, што погляды маладнякоўцаў і «адраджаністаў» (пісьменнікаў старэйшага пакалення) не адпавядалі такім эстэтычным прынцыпам і не маглі выканаць задач пралетарскага мастацтва. К. Чорны, З. Бядуля, Я. Купала, У. Дубоўка і інш. друкаваліся ў «Маладняку», «Полымі», «Узвышшы». К. Чорны пачаў друкаваць свой раман «Сястра». Аб’яднанне «Узвышша» (спыніла дзейнасць у 1931) – яшчэ адзiн крок да стварэння Саюза пісьменнікаў БССР. 1927 – стварэнне літ. аб’яднання «Полымя»: Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот. Найбольш прадстаўнічае аб’яднанне літаратараў. Задача развіцця творчай працы ў непарыўнай сувязі з сацыялістычным будаўніцтвам; умацавання ў бел. літ. пралетарскай ідэалогіі ў адзінстве з нац. формай. Выхад у снежні 1922 г. першага нумара «Полымя» - адметная з’ява у культ.жыцці рэспублікі. Выдаўцы «Полымя» аб’явілі: нац. адраджэнне - гэта не лозун, а лепшы спосаб далучыць працоўных рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага ладу. Гэтай мэце, лічылі яны, павінна служыць бел. літ. «Полымя» адкрывалася вершам Ц. Гартнага «Па дарозе да будучыні». Для паэта лёс Беларусі - у канкрэтных праявах існавання свабоды народа, самастойнай дзяржавы і развіцця нац. куль-ры.Шчаслівага лёсу жадаў чытачам М. Чарот сваім вершам «Плывём да прыгожай, светлай долі». Яна, гэтая «прыгожая доля», ужо была занатавана ў паэтычных вобразах паэтаў «рэвалюцыйнага прызыву». Светлае жыццё асэнсоўвалася ў канкрэтнай рэчаіснасці, і паэт клікаў людзей на гэты стваральны шлях. Такія ж светлыя матывы ў вершах А. Гурло, А. Александровіча, Я. Журбы. Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны - новыя творы; ва ўмовах вострага дэфіцыту кніжнай справы выхад літ. часопіса ўзбагачаў бібліятэку бел. літ-ры. дубоўка Скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю (1918). Настаўнічаў у Тульскай вобласці (1918-1920), служыў у Чырвонай Арміі (1920-1921). Пасля дэмабілізацыі працаваў метадыстам і інспектарам беларускіх школ Наркамата асветы РСФСР і займаўся на творчым аддзяленні Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В.Брусава, які скончыў у 1924 г. Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», першым рэдактарам часопіса «Беларускі піянер» (цяпер «Бярозка»). Працаваў рэдактарам беларускага тэксту «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюзу ССР» (1922-1925), адказным сакратаром пастпрэдства БССР пры ўрадзе СССР (1923-1924), выкладчыкам беларускай літаратуры Камуністычнага ўніверсітэта народаў Захаду (1924-1927), рэдактарам «Збору законаў і загадаў рабоча-сялянскага ўраду Саюза ССР» (1926-1930). У 1930 г. рэпрэсіраваны. Зняволенне, высылку адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе, у Грузіі, Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1957) жыў у Маскве. Сябра СП СССР з 1958 г. Першы верш надрукаваў у 1921 г. у газеце «Савецкая Беларусь». Выйшлі зборнікі вершаў «Строма» (Вільня, 1923), «Трысцё» (1925), «Credo» (1926), «Наля» (Масква, 1927), «Палеская рапсодыя» (1961), «Вершы» (1970), паэмы «Там, дзе кіпарысы» (1925), «І пурпуровых ветразей узвівы» (Вільня, 1939), кніжкі вершаваных казак для дзяцей «Цудоўная знаходка» (1960), «Кветкі - сонцавы дзеткі» (1963), «Казкі» (1968), «Залатыя зярняты» (1975), а таксама казкі «Як сінячок да сонца лётаў» (1961), «Дзівосныя прыгоды» (1963), «Мілавіца» (1964). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1959, 1965). Аўтар аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974) і кнігі апавяданняў-успамінаў «Пялёсткі» (1973). Выступаў з крытычнымі, публіцыстычнымі і навуковымі артыкуламі па пытаннях беларускай мовы, літаратуры, культуры. Вядомы і як перакладчык твораў У.Шэспіра («Санеты», 1964), Дж. Байрана (паэмы «Шыльёнскі вязень», «Бронзавы век», містэрыя «Каін» у зборніку «Выбранае», 1963), вершаў В.Брусава, А.Пракоф'ева, П.Тычыны, Ю.Яноніса, С.Шырвані, М.Ардубады, К.Каладзе, Е.Чарэнца, У.Бранеўскага, Ю.Славацкага, У.Сыракомлі, Ду Фу і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за зборнік вершаў «Палеская рапсодыя».
20. Маштаб таленту К.Чорнага. Праблема “жывога чалавека” ў яго прозе. Микалай Карлавич Раманоуски (1900-1944)Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця". Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гадоў з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа. У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У апавяданні К. Чорны акцэнтуе ўвагу не на сацыяльнай, а на маральнай сутнасці канфлікту.
Раман "Трэцяе пакаленне" (1935) - адзiн з найбольш вядомых творау К.Чорнага. Ен напiсаны у неспрыяльных умовах 30-х гг. (напярэданнi масавых рэпрэсiй). К.Чорны хацеу паказаць згубны уплыу, разбуральнае уздзеянне на чалавека уласнiцкай маралi, раскрыць працэс пакутлiвага вызвалення чалавека ад iндывiдуалiстычнай псiхалогii, выявiць рэальныя цяжкасцi складання новых узаемаатносiн памiж людзьмi, новых поглядау на працу, сям'ю. У канфлiкце людзей трох пакаленняу К.Чорны адлюстравау розныя погляды на жыцце, на уласнасць, працу, сям'ю, мараль. Прадстаунiкi першага пакалення, якiя выраслi пры старым ладзе, па-свойму, у адпаведнасцi з класавай прынадлежнасцю i сваей жыццевай фiласофiяй аднеслiся да рэвалюцыi. Адны сталi заклятымi яе ворагамi, другiя узнялiся на барацьбу за свае канчатковае вызваленне. Другое пакаленне, што вырасла ва умовах рэвалюцыi, грамадзянскай вайны i новага ладу, таксама не было адзiным, маналiтным. Некаторыя яго прадстаунiкi ажыццявiлi задуманае, у працы знайшлi свае шчасце. Iншыя ж, наадварот, з трывогай i неразуменнем успрынялi сацыялiстычныя пераутварэннi. Трэцяе пакаленне на думку пiсьменнiка, - перадавыя людзi з новымi поглядпмi на свет i шчаслiвай будучыняй. Праз узаемаадносiны галоуных герояу твора К.Чорны паказвае складаны працэс перавыхавання чалавека згубны уплыу на яго уласнiцкай фiласофii, духоунь рост цемных i забiтых у мiнулым людзей, дабратворнь уплыу на iх калектыву. Аутар развенчвае згаiзм, людскую адасобленасць, сквапнасць - усе тое, што нявечыць душы, калечыць жыцце людзей. Тыя жыццевыя iдэалы, погляды на чалавечае шчасце, якiя не мелi пад сабой грунтоунай асновы, былi абвергнуты жыццем, пацярпелi крах. Пранiкаючы у свядомасць герояу, раскрываючы iх супярэчлiвасць на крутых паваротах гiсторыi К.Чорны ставiць пытанне аб адказнасцi самога чалавека за выбар свайго шляху, аб сэнсе i сапраудных вартасцях жыцця.
21. Мастацкае адлюстраване савецкай мадэлі культурна-грамадскага жыцця ў творчасці К.Крапівы. Камедыя К. Крапівы адлюстроўвае той час, калі была напісана, і выразна сведчыць аб атмасферы, што панавала ў краіне ў 1937—1938 гг. У рэпліках дзеючых асоб нярэдка можна пачуць выразы тыпу «замаскіраваны вораг», «здраднік», «двурушнік», «авантурыст», «паклёпнік», якія сення ўспрымаюцца з асаблівай завостранасцю. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца «сябры», выдаўшы фальшывую даведку. Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канцы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы від дагістарычнай жывёліны». Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы — Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпяіка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). У п'есе «Хто смяецца апошнім» праявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана «вымаляваў» іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць болып высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.
22. Роля і месца мастацкай сатыры ў савецкай літаратуры пач. ХХ ст. (Я.Купала, А.Мрый, З.Бядуля, К.Крапіва, інш., Мастацкае адлюстраване савецкай мадэлі культурна-грамадскага жыцця ў творчасці К.Крапівы). На пачатку ХХ ст. беларуская літаратура развівала і ўмацоўвала нацыянальна-адраджэнскую традыцыю, выспеленую ў ХІХ ст. Раман А. Мрыя напісаны ў форме дзённіка, у якім герой шчыра і без прыхарошвання расказвае аб тых з'явах, якія былі характэрныя для савецкага грамадства ў 20-я гады. Дзённік дае большае, у параўнанні з аб'ектыўным апавяданнем, поле для выказвання героем уласных ацэнак і меркаванняў. аўтар адразу давярае свайму герою не толькі выкладанне, але і тлумачэнне фактаў. А. Мрый настолькі ўдала справіўся з задачай, што, як ён піша ў лісце "Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну", у рэдакцыю часопіса, які друкаваў "Запіскі", прыходзілі лісты з патрабаваннем выключэння з партыі "прымазанніка Савецкай улады" Самасуя. На прыкладзе Самасуя А. Мрый з сарказмам апавядае аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па дзесяць пасад з тым большай ахвотай, што ў выніку не адказвае ні за што. Афіцыйная прапаганда тых часоў вытлумачвала гэта недахопам кадраў для культурнай рэвалюцыі, якую хацелі правесці кавалерыйскім наскокам і якая ператваралася ў выніку ў звычайную паказушнасць і падмену канкрэтнай справы пустой балбатнёй на розных сходах, паседжаннях і маёўках. Трэба адзначыпь, што ў творы А. Мрыя няма ніводнага станоўчага персанажа. Магчыма, што аўтар зрабіў гэта наўмысна, насуперак тагачаснай вульгарызатарскай крытыцы, якая патрабавала абавязковай прысутнасці ў творы станоўчага героя. Акрамя таго, лічылася, што савецкі лад — залатая мара чалавецтва, што пры ім не можа існаваць ніякіх адмоўных з'яў. "Запіскі Самсона Самасуя" — гэта вяршыня не толькі беларускай, алеіі ўсёй савецкай сатырычнай прозы наогул. Іх адметнасць заключаецца і ў сіле мастацкага абагульнення, і ў шырокай палітры сатырычных прыёмаў, і ў выбары сатырычнага матэрыялу, формы яго падачы і стылёвай самабытнасці. Твор А. Мрыя папярэджвае аб небяспецы, імя якой — культ асобы. І проста дзіву даешся, наколькі прадбачлівым ён аказаўся, друкуючы свой раман на самым пачатку злавесных сталінскіх рэпрэсій — у 1929 годзе.
23. Літаратурна-культурная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Тэмы, матывы, стыль заходнебеларускай літаратуры. Літаратура Заходняй Беларусі захоўвала адраджэнскую традыцыю і багдановічаўскае апяванне чыстай красы (У. Жылка, Н. Арсеннева, Л. Родзевіч, Х. Ільяшэвіч, І. Канчэўскі, А. Бярозка, А. Бартуль, Л. Геніюш). Нацынальна-патрыятычная ідэя, паяднаная з духоўным, рэлігійным служэннем выявілася ў творчасці святароў — паэта К. Сваяка і публіцыста-асветніка А. Станкевіча. Пафасам рэвалюцыйнага змагання была прасякнута творчасць М. Танка, М. Машары, М. Васілька, П. Пестрака, В. Таўлая,А. Салагуба. 24. Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны (на прыкладзе твораў К.Чорнага, ранняга перыяду творчасці А.Куляшова, П.Панчанкі, інш., Маштаб таленту К.Чорнага. Праблема “жывога чалавека” ў яго прозе). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі КупалыПімен Панчанка — майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, раз-настайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягну- тым, рос духоуна і творча, пашыраў свой кру-гагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. верш «Журавы». У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой па-чатку другой сусветнай вайны. П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрацца да іх вытокаў, каранёў. У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.» П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існаван-ня моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Панчанка ніколі не пісаў вершаў дзеля таго, каб толькі паказаць сваё паэтычнае майстэрства, ён пісаў пра тое, што сапраўды яго хвалявала. Вершы П.П ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяуляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа i краiны у самы трывожны для iх час. На першым плане у гэтым маналогу -- сыноускi боль, сыноуская ласка i пяшчота i побач -- жорсткасць i нянавiсць да ворага. Яго паэзiя узвышае, дапамагае жыць i думаць, яна сцвярджае цудоуныя каштоунасцi чалавечага жыцця. Своеасаблівае месца ў творчасці П. Панчанкі займае тэма прыроды. Ён быў улюбёны ў лес, луг, поле, у нашых беларускіх птушак, увогуле ва ўсё жывое, з чаго складаецца вялікі і мудры прыродны свет. Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» У 80—90-я гады ў паэзіі П. Панчанкі шырока загучала сатыра. «Стары знаёмы».
25. Роздум А. Куляшова над лёсам чалавека, народа, чалавечай цывілізацыі (“Новая кніга”, “Хамуціус”, “Цунамі”, “Варшаўскі шлях”). Да філасофскага цыкла адносіцца і невялікі памерам верш «Я хаце абавязаны прапіскаю...». Лірычны герой яго ўсім на свеце абавязаны роднай хаце. I самае галоўнае — ён «абавязан кожнай рыскаю, драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю» маці, якая нарадзіла і выгадавала яго. Яго карані — ад зямлі, працы, Айчыны. Сам лірычны герой з'яўляецца выразнікам сумлення чалавека, які ў час вайны стаў салдатам, каб адстаяць незалежнасць сваёй Радзімы. I яшчэ большае права мае ён, былы воін-франтавік, на зварот да ўсіх людзей свету. Глыбокім роздумам над лёсам сваіх сучаснікаў, людзей пасляваеннага пакалення, сумным, элегічным настроем прасякнуты вершы «Перад падарожжам» і «Салдатаў веку, што на грозных цэлях...». Лірычны герой першага верша пражыў складанае жыццё, пакуты сівізной леглі яму «на скронь». Але ён не «абпаліўся жорстка сам», не ачарсцвеў («не лёд душы, а боль пякучы я ў прагны кідаю агонь»), не перастаў змагацца супраць бездухоўнасці, несправядлівасці. Яго «дарожны дух» куецца для новых змаганняў, «для горных круч, для хваль высокіх, для самых грозных завірух». У лірыцы А. Куляшова 60—70-х гг. выявіліся вялікія духоўныя і фізічныя мажлівасці чалавека — прага дзейнасці, адчуванне сваёй асабістай велічы і вартасці, адказнасць за «цяжкую пасаду паэта», за лёс Айчыны, разуменне сутнасці гістарычных падзей і ўсеагульнай сувязі з'яў: Паэт вымярае свой час не гадзінамі, а шляхамі, дарогамі, кіламетрамі, стагоддзямі. I таму лірычны герой вершаў адчувае сябе «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», мільёны лёсаў змяшчаюцца ў яго «яшчэ да дна не вычарпаным лёсе». I самому паэту здаецца, што за плячыма яго «не пяцьдзесят гадоў, а пяць стагоддзяў — самае малое», і таму ён смела працягвае гарачую руку «з дваццатага ў трыццатае стагоддзе». Варшаўскі шлях Аркадзь Куляшоў у паэме "Варшаўскі шлях" узнаўляе біяграфію А. Твардоўскага, расказвае пра гады вайны, калі ён "на подзвіг зваў сваёй прарочай, чарнарабочай кнігай пра байца, не ўсімі дачытанай да канца", пра першыя дні перамогі, калі паэт успамінаў і развітваўся з тымі, хто загінуў на вайне. Асаблівасцю паэмы "Варшаўскі шлях" стала тое, што яна разлічана на дасведчанага чытача, які ведае творы рускага паэта, паколькі увесь час у тэксце ёсць згадкі радкоў з паэзіі А. Твардоўскага, тэматычнае перагукванне, своеасаблівы пераказ яго тэкстаў: Для Аркадзя Куляшова і сам А. Твардоўскі, які памёр ад цяжкай хваробы, тым не менш застаецца ў адным радзе з тымі, хто загінуў на вайне. І таму "Варшаўскі шлях" — гэта сімвал памяці і вечнасці. Паводле жанру твор з'яўляецца лірыка-спавядальным маналогам, у якім лірычны герой разважае над сэнсам жыцця і часу, над сутнасцю і прызначэннем мастацтва. "На ўсіх скрыжаваннях" паэзіі, часу, лёсу паказваецца прыналежнасць сапраўднага паэта да спраў людскіх. Такім паэтам быў А. Твардоўскі, жыццё якога Аркадзь Куляшоў лічыў творчым і грамадзянскім подзвігам. Паэма-споведзь — гэта адзін з жанраў ліра-эпічнай паэмы, вялікі па сваім памеры вершаваны твор, дзе анталагічныя, філасофскія праблемы рэчаіснасці раскрываюцца праз спавядальны маналог лірычнага героя. Апавяданне ў творы вядзецца ад імя першай асобы. Паэма-споведзь звычайна аздоблена шматлікімі аўтарскімі лірычнымі адступленнямі. Да твораў гэтага жанру адносяцца паэмы "Голас сэрца" Петруся Броўкі, "Варшаўскі шлях" Аркадзя Куляшова, "Мая віна" (з паэмы "Даруйце") Анатоля Вярцінскага і інш.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|