Главная
Популярная публикация
Научная публикация
Случайная публикация
Обратная связь
ТОР 5 статей:
Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия
Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века
Ценовые и неценовые факторы
Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка
Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы
КАТЕГОРИИ:
|
Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія, прыдворны тэатр. 4 страница
26. Мастацкая карціна грамадска-культурнага жыцця ў паэзіі П.Панчанкі 1980-90-х гг. (зб. “Горкі жолуд”, “Высокі бераг”, інш. – вершы на выбар). П.Панчанка нарадз у 1917 у Эстоніі,дзяц. прайш.у Бягомлі.Перш. вершы -1934г.Творч у гады вайны-асаблів. стар.,бо быу яе удзельнікам;зб дарога вайны На новым этапе 50-60 паэзія выявіла сябе у ліра-сатыр. Жанры в.Прыстаса-ванцы, Смеласць. У 80гг зб:Маўклівая малітва, Горкі жалуд. У 1993г. зб. Высокі бераг. П.П. выказ. на увесь свет сваё непрвмір. з хлусн. і непатр. Балбатнёй.Многія вершы сведчаць пра недавер да бюракратыі, прасякн. змроч. фарбамі,у іх пераважае публіц. інтанац. в.Абрыдла мне дзярж. палітыка.Аутар актыуна супрацьстаіць прыстасавальніцтву, карьерызму в.Арыфметыка, Наш час, які ўяуляе сабой своеасаб. частушкі,прысвеч. зявам, падзеям і героям перыяду перабудовы.Зяв. і вершы іншага хар-ру-маналагічна-спавядальныя, журботныя і сумн.:Белар. настауніцы, Жыццё. 2ая частка кн. Выс. бераг склад. з эсэ, успамінаў пра даваен. і ваен. быццё. Глыбокі роздум над сучасным жыццём, трывога за лёс людзей і планеты, барацьба за ісціны простыя, як хлеб, і праўдзівыя, як плач дзіцяці, за чалавечнасць і такую дабрату, якая ў будучыню сэрцы кіруе і ажыўляе слых у глухіх, чуюцца ў вершах Жыццё маё…, Вопыт, Прылучэнне, Пры святле маланак. У вершы Жыццё маё… аўтар сцвярджае, што лёс яго не быў зайздросным: у ім праламіліся святло і цень, удачы і няўдачы. Нягледзячы на цяжкасць жыцця, для аўтара свет усё роўна мілы і спагадлівы. I ён, як чалавек у самым высокім сэнсе гэтага слова, адчувае сваю віну перад калекамі за іх пакуты, перад сінімі рэкамі за атрутныя патокі, перад птушкамі за браканьераў, перад памяццю мужных, перад старымі і маладымі. Аўтар — часцінка жыцця, і яму балюча за ўсе пакуты чалавецтва. У вершы Зямля бацькоў П. Панчанка звяртаецца да Бацькаўшчыны, зямлі сваіх продкаў. Ён апісвае Палессе радзіму I. Мележа, успамінае Ганну гераіню Палескай хронікі, вёску Курані, якая нагадвае паэту яго родную вёску. Аўтар называе бацькоўскую зямлю святой. У многіх вершах П. Панчанка звяртаецца да сваіх сучаснікаў з просьбай верыць у бясконцасць, вечнасць чалавечага жыцця, якое складаецца з дня ўчарашняга, сённяшняга і заўтрашняга, і яго штодзённае нараджэнне. Нямала радкоў прысвяціў П. Панчанка роднай мове, прыгажосці і духоўнай вартасці беларускага слова. Мова продкаў для паэта вечная, як вечным зяўляецца жыццё. Ён адчувае адказнасць за ўсё, што было і ёсць у краіне пры яго жыцці. Сучаснасць жа ставіць такія пытанні, на якія не знойдзеш адказаў у папярэднікаў. Адсюль у творах ягоных такое высокае напружанне, хваляванне, а часам і спалучэнне іроніі, сатыры і лірыкі. П. Панчанку да ўсяго ёсць справа, таму ён выступае супраць таго, што перашкаджае рухацца наперад, — бездухоўнасці, прыстасавальніцтва, раўнадушша, карерызму, спажывецкіх адносін да прыроды. Аўтар лічыць страчанымі тыя дні, калі чалавек быў няшчыры, калі не падзяліўся радасцю з суседам, калі не паказаў дзецям хараство людзей, і дрэў, і траў. Паэзія П. Панчанкі ўзвышае, дапамагае жыць і думаць, яна сцвярджае цудоўныя каш-тоўнасці чалавечага жыцця.
27. Паэтычная творчасць Максіма Танка. Матывы і тэмы лірыкі 80–90-х гг. (кнігі "Мой каўчэг", "Erratа" – вершы на выбар). Творчасць народнага паэта Беларусі Максіма Танка (1912 — 1995) — яркая мастацкая з’ява ў свеце сучаснай славянскай літаратуры. Ахопліваючы звыш шасці дзесяцігоддзяў, яна сінтэзавала ў сабе асноўныя падзеі і зрухі ў грамадскім і духоўным жыцці Беларусі і яе народа. У ёй — гістарычная і прасторавая разгорнутасць свету. У вершах М.Танка арганічна спалучаны сюжэтнасць, філасофская ідэя і вострая публіцыстычнасць, жорсткія натуралістычныя рэаліі і рамантычная ўзвышанасць, вобразныя фантасмагорыі, экспрэсія, унутраная кантрастнасць лірычнага перажывання і вобраза і гнуткасць рытму, меладычнасць інтанацыі і метафарычная шматмернасць, раскаванасць мастацкага мыслення. Яны выяўляюць найтанчэйшыя адценні думак і перажыванняў паэта, часам ледзь прыкметных душэўных зрухаў, падспудных асацыяцый. Шырокая вядомасць М. Танка як песняра Нарачы прыйшла да яго дзякуючы слыннай паэме пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў ("Нарач, 1935-1937). "Нарач" пачала ўсведамляцца як сімвалічнае ўвасабленне Беларусі. Азёрны кут з яго шматстройным быццём узняты быў на вышыню ўсебеларускай значнасці. У жанравым сэнсе "Нарач" уяўляе досыць унікальны мастацкі арганізм, які спалучае ў сабе на раўназначных асновах тры розныя родавыя пачаткі літаратуры: падзейна-сюжэтны, драматычны, лірычны, узнятыя на ўзровень сапраўднай эпічнасці. Уражвае сужыццё напеваў, маналогаў, драматычных сцэн і дыялогаў, пейзажных карцін, прыпевак, плачаў - усё гэта жыве сваім паўнакроўным жыццём, у буянстве інтанацый, рытмаў, гукаў, метрыкі, яднаецца ў адзіны арганізм адным светаадчуваннем творчай асобы, яго лірычнай прысутнасцю ў кожным эпізодзе, тымі пульсаваннямі пачуццяў, што паўтара гады трымалі паэта ў высокім творчым гарэнні.
28. “Філалагічнае” пакаленне як мастацкая з’ява ў літаратуры. Духоўна-творчае абнаўленне паэзіі Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, Г.Бураўкіна, Я.Сіпакова, В.Зуёнка. Анатоль Вярцінскі адносіцца да пакалення паэтаў-бязбацькавічаў (крылатая формула Р.Барадуліна), дзяцей вайны, якія «выраслі пад гарматнымі стваламі» (а гэтыя словы належаць яшчэ аднаму прадстаўніку гэтага пакалення нябожчыку Сцяпану Гаўрусёву). Яшчэ прадстаўнікоў гэтага пакалення называюць філалагічным, таму што многія літаратары канца 50—60-х гадоў заканчвалі ці філалагічнае, ці журналісцкае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. З аднаго гнязда і з аднаго часу, акрамя згаданых трох аўтараў, Генадзь Бураўкін, Уладзіслаў Нядзведскі, Ніл Гілевіч, празаікі Барыс Сачанка, Іван Пташнікаў, Іван Чыгрынаў і многія-многія іншыя. Гэтае пакаленне прыйшло ў літаратуру тады, калі аднаўляліся чалавечыя нормы жыцця, быў выкрыты культ асобы Сталіна, людзі цешылі сябе надзеяй, што яны канчаткова атрымаюць рэальную, а не на словах свабоду думаць, пісаць, ствараць. Паэзія рабілася ў тэты час гучнай, эстраднай ці самапаглыблялася, прасяквалася пафасам чакання пераменаў, прагай новых сустрэч і вандровак, а паэты станавіліся змагарамі супроць прыніжэння чалавека. Пра ўсё гэта я вычытала з крытычнай літаратуры, з твораў саміх мастакоў. Запомніліся радкі «Не рабіце з людзей багоў. Хай людзьмі застаюцца людзі», якія належаць аднаму з прадстаўнікоў менавіта гэтага пакалення. У памяць урэзаліся і заклікавыя радкі пра веліч чалавека, прыдуманасць ды штучнасць тэрміна «маленькі чалавек». Паэзія 60-х гадоў была ўся ў руху, адлюстроўвала будаўніцтва гігантаў індустрыі, цалінную эпапею, клікала да святла, абвяшчала сапраўдны бой сытасці і мяшчанскай заспакоенасці. Вось у такой атмасферы, а затым — у атмасферы расчаравання, непрыняцця дэмагогіі і фальшу, застою, вымірання гуманістычных прынцыпаў чалавечага існавання нараджалася паэзія Анатоля Вярцінскага. Таго аўтара, які і сёння вядомы шырокаму колу чытачоў, лічыцца адным з самых яскравых прадстаўнікоў грамадзянскай паэзіі, блізкай да панчанкаўскай.3 чэрвеня 1935, в. Мачулішчы) — беларускі паэт.В.ЗуёнакВыступае ў друку з вершамі з 1954 г. Аўтар кніжак паэзіі «Крэсіва» (1966), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Час вяртання» (1981), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам'е» (1984), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п'едэстале» (1973), кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983).Зуёнак працуе у эпічным жанры. Рыгор Іванавіч Барадулін (24 лютага 1935 у хутары Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласць- 2 сакавіка 2014, Мінск) вядомы таксама як Дзядзька Рыгор— беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Апошні чалавек, які атрымаў званне «Народны паэт Беларусі». Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх — газета «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»). З 1969 года працаваў у выдавецтве «Беларусь», з 1972 года - ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». У паэзіі ён асэнсоўвае асноўны змест эпохі: вайну, убачаную дзіцячымі вачыма, клопат пасляваенных гадоў, сённяшні і заўтрашні дзень планеты. У вершах «Жароўня», «Труба», «Стэарынавая свечка», «Хлебнічак», «Цялушка», «Палата мінёраў», «Скрыпачы» і інш. — старонкі біяграфіі пакалення дзяцей вайны, што вырастаюць да маштабнага асэнсавання трагізму жыцця беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі. Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных твораў «Дойны конь» (1965 г.), «Станцыя кальцавання» (1971 г.), «Прынамсі…» (1977 г.), «Амплітуда смеласці» (1983 г.), «Мудрэц са ступаю» (1988 г.) і інш., эпіграм на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва: альбом «Няўрокам кажучы» (1971 г.), шаржы М. Лісоўскага; «Абразы без абразы» (1985 г.), шаржы К. Куксо. Творы дзя дзяцей склалі зборнікі «Мех шэрых, мех белых» (1963 г.), «Красавік» (1965 г.), «Экзамен» (1969 г.), «Ай! Не буду! Не хачу!» (1971 г.), «Суровая вымова» (1976 г.), «Што было б тады, калі б?» (1977 г.), «Ці пазяхае бегемот?» (1981 г.), «Азбука не забаўка» (1985 г.), «Індыкала-кудыкала» (1986 г.), «Кобра ў торбе» (1990 г.). Напісаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ «Парастак радка, галінка верша» (1987 г.). Многія вобразы ранняй лірыкі нярэдка маюць працяг у пазнейшых творах: зборнікі «Маўчанне перуна» (1986 г.), «Самота паломніцтва» (1990 г.), «Міласэрнасць плахі» (1992 г.), «Евангелле ад Мамы» (1995 г.). У апошніх кнігах узмацняецца гучанне біблейскіх матываў. Паэт нярэдка звяртаецца да жанру малітвы, малітвы за постчарнобыльскае выжыванне і адраджэнне беларускай нацыі. Імкненнем далучыцца да агульначалавечай духоўнай культуры абумоўлены зварот да Бібліі ў «Трыкірыі». У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі «Ксты». Зборнік «Руны Перуновы» (2006 г.), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі. Творчасць паэта вызначаецца разнастайнасцю жанраў, вобразна-стылявых сродкаў, яркай метафарычнасцю, тонкім псіхалагізмам, багаццем моўнай палітры. Скарбы вуснай народнай творчасці, засвоеныя з дзяцінства, сталі дабратворнай глебай, на якой прарасла, зарунела непаўторная творчая індывідуальнасць Рыгора Барадуліна. У яго творах адкрываецца жывая крыніца хараства мовы і мудрасці народа, яго традыцый і звычаяў, своеасаблівай натурфіласофіі. Разам з тым народна-паэтычнае ў творчасці Рыгора Барадуліна нельга вылучыць з індывідуальнага. Дзякуючы такому сінтэзу паэту ўдаецца ствараць манументальныя вобразы Маці, Радзімы, Бацькаўшчыны. Схільнасць да лінгвістыкі праявілася ў Рыгора Барадуліна яшчэ падчас навучання ў беларускамоўнай школе свайго роднага мястэчка, якое сам паэт дыялектна называў Вуша́ча(жаночы род). Барадулін быў выдатнікам па нямецкая мове, меў высокія адзнакі па рускай мове і літаратуры. Беларуская мова выклікала ў Барадуліна найбольшую цікаўнасць. У той час Барадулін пачынае цікавіцца творчасцю Максіма Багдановіча. Дакладныя навукі даваліся Барадуліну цяжэй, што ў спалучэнні са здольнасцю да моў і абумовіла яго паступленне на філалагічны факультэт БДУ. Сам паэт казаў, што галоўную ролю ў станаўленні яго як літаратара адыграла маці — Акуліна Андрэеўна Барадуліна. Вобраз маці часта сустракаецца ў творчасці Рыгора Барадуліна, асабліва ў наступных кнігах: «Трэба дома бываць часцей», «Евангелле ад Мамы», «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю: Песні матчыны з Вушаччыны», «Навошта». На працягу ўсяго жыцця Рыгор Барадулін выступаў супраць русіфікацыі беларускага насельніцтва і беларускай мовы ў СССнегатыўна ўспрымаў спантанны працяг гэтага працэсу ў незалежнай Беларусі, прытрымліваўся ідэі цалкам беларускамоўнай Беларусі. У адным з інтерв’ю напрыканцы жыцця ён казаў: «Думаю, што ўсё (Беларусь і б еларушчына) ідзе на дно. Шкада, -- гаворыць Рыгор Барадулін. -- Шкада, што закрываюць беларускамоўныя, перш за ўсё дзіцячыя, газеты. Вельмі страшна: яшчэ два пакаленні пратрымаць без беларускай мовы на тэлебачанні, без беларускамоўнай прэсы – усё знікне. Сумна разумець напрыканцы свайго жыцця, што ўсё, што ты рабіў, – марна. Аднак веру: беларусы такая нацыя, што колькі нас ні тапі, мы ўсё адно будзем». Спіс узнагарод Рыгора Барадуліна вялікі. Па-першае, ён — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Фэдэрыка Гарсіі Лоркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам Знак Пашаны, латышскім Ордэнам Трох Зорак (атрымаў званьне Афіцэра Ордэна (4 ступень) 23 красавіка 1997 г.) і медалём Францыска Скарыны. Барадулін зьяўляецца Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Вушацкага раёну.
У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).
29. Лірычная беларуская проза і яе прадстаўнікі. Пытанні культуры ўзаемадносінаў чалавека са светам у творчасці Янкі Брыля (паводле лірычных мініяцюр). Я.Брыля часта называюць лірыкам, апавядальнікам, паэтам, субяседнікам, кніжнікам, вязнем цітат, мэтрам. Гэта мастак са сваеасаблівым успрыманнем рэчаіснасці свету чалавека. Творч. яго вызначаецца глыбіней зместу лірызмам, праудзівасцю, багаццем жанрау. Творы першых пасляваенных 10ці годзяу гэта праблема развіцця зах. бел. вескі. У адным з ранніх апавяданняў Марыля пісьменнік асуджае бесчалавечнасць, уладу цемры і ўласніцтва вясковых багацеяў Жукоў. У цэнтры апавядання — нялёгкае жыццё і трагічная смерць Марылі. Стаўшы нявесткай у сямі Жукоў, сірата з далёкай вёскі зведала ганьбу, папрокі, пабоі, непасільную працу. Без пары нарадзіўшы малое, Марыля памерла. Пасля смерці нявесткі распачапі суд з Мікітам братам Марылі за зямлю — паўтары дзесяціны Марылінага пасагу. Падкупіўшы лжывых сведкаў Чыжэўскага, Лустачка, Антося Гаваку, кулак адсудзіў зямлю ў бедняка. Такі фінал апавядання гучыць як абвінавачванне свету ўласніцтва, як выкрыццё звярынай прагі да нажывы. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвяціў Я. Брыль зборнікі Нёманскія казакі, Ты мой лепшы друг, Надпіс на зрубе, раман Птушкі і гнёзды. У сааўтарстве з А. Адамовічам і У. Калеснікам напісаў дакументальную кнігу Я з вогненнай вёскі…, на старонках якой змешчаны ўспаміны бацькоў, маці, дзяцей пра здзекі фашыстаў-нелюдзяў. У апавяданні Маці паказваецца грамадзянскі і чалавечы подзвіг жанчымы-маці. Шмат гора зведала на сваім шляху гэта сціплая і мужная жанчына: парабкоўства, смерць мужа, вайну, трывогу за двух старэйшых сыноў Уладзіка і Сцяпана, якіх выгнала з хаты вайна, і малодшага Васіля. У цяжкую для іх часіну ў хаце маці знайшлі кавалак хлеба, шклянку малака і мацярынскую пяшчоту знясіленыя палонныя, што ўцяклі з фашысцкага лагера. За гэты ўчынак маці расплачваецца жыццём. Апошні шлях жанчыны ад роднай хаты да свежай ямы ў лапухах асацыіруецца з пакутлівым шэсцем Ісуса Хрыста на Галгофу, шэсцем да несмяротнасці. Трымаючы свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі мазалямі да мазалёў, маці не просіць ні літасці, ні спагады, думае не пра сябе і не пра непазбежнасць смерці. Яна моліцца за сыноў: Хавай іх, божа, усіх трох ад куль, дай ім усім убачыць матчыну магілу!.. Душа маці вяртаецца да палонных, з якімі так зрадніла яе доля адзін з іх, яшчэ зусім хлапчук, нядаўна астрыжаны пад машынку, нагадваў малодшага сына. Па твары жанчыны цякуць слёзы крыўды за чужых маці, якія нарадзілі фашыстаў-нелюдзяў. Заканчваецца апавяданне горкім папрокам тым, хто па розных прычынах не змог выратаваць маці, абараніць чалавека ад гвалту і здзекаў у сваёй хаце, роднай вёсцы: Вобраз яе засядзе ў сэрцы многіх мужчын горкім, няўмольным дакорам,.. вочы і рукі яе ўспамінаць будуць нават дужыя людзі, выганяючы з душы апошні страх перад начной партызанскай атакай… Дзеянне ў апавяданні Мamento mori з лацінскай — думай пра смерць адбываецца ў 1943 г. На адным з перагонаў Беларускай чыгункі ўзарваўся фашысцкі эшалон. Праз дзень карнікі сагналі жыхароў адной з навакольных вёсак у адрыну і спалілі. Ад смерці мог бы ўратавацца стары вясковы пячнік, якога пазнаў зондэрфюрэр пячнік некалі ўдала змайстраваў у камендатуры пліту і галанку. Але ён не прыняў выратавання, просячы вызвалення з адрыны ўсіх добрых людзей. I ён згарэў — адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць. I ён жыве, — такімі жыц-есцвярджальнымі словамі заканчваецца апавяданне. Печніка будуць успамінаць не толькі за ўменне класці добрыя печы, але і за хараство душы, маральную высокасць, мужнасць, якую ён выявіў у апошнім сваім учынку. Гэты ўчынак печніка не можа сцерціся з людской памяці, бо не могуць загінуць тыя духоўныя каштоўнасці, якія заўсёды насіў у еcрцы гэты чалавек. Ў рамане Птушкі і гнёзды, шмат у чым аўтабіяграфічным, праз вобраз цэнтральнага героя Алеся Руневіча расказваецца пра тых, хто ў цяжкія для Бацькаўшчыны часы верыў у перамогу над ворагам і рабіў усё для хуткага надыходу вызвалення. Асноўнай творчай стыхіяй Я. Брыля зяўляецца лірычная проза. Ён — аўтар вядомых чытачу апавяданняў, аповесцей, раманаў, лірычных запісаў, дарожных нататак, эсэ. Шырокае прызнанне атрымалі лірыка-філасофскія мініяцюры ці абразкі Я. Брыля зборнікі Жменя сонечных промняў, Вітраж, Сёння і памяць, На сцежцы — дзеці, Пішу як жыву, Вячэрняе. Яны вызначаюцца сэнсава-тэматычнай разнастайнасцю і сведчаць пра шырыню духоўнага жыцця пісьменніка і грамадскую атмасферу нашых дзён, асэнсаваную таленавітым і мудрым чалавекам. Тут і роздумы аўтара над жыццёвымі зявамі, і назіранні над паводзінамі самых разнастайных людзей, і ўражанні аб прачытаным ці ўбачаным на мастацкіх выставах, у тэатрах, кіно, і апісанні пэўных эпізодаў, выпадкаў, сітуацый, і выказванні аб надзённым і вечным.
30. “Ваенна-вясковая” плынь у беларускай літаратуры. Тэма вёскі і праблема захавання традыцыйнай народнай культуры ў творах А. Жука, В.Казько, А.Федарэнкі, інш. Віктар Казько 1940,апавяданне «Литары на мармуры» аўтар раманаў “Неруш”, “Хроніка дзетдомаўскага саду”, аповесцей “Суд у Слабадзе”, “Но пасаран”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, адносіцца да сярэдняга пакалення пісьменнікаў. У аповесці “Суд у Слабадзе” аўтар паказаў жорсткае аблічча фашысцкіх вылюдкаў – вампіраў, якія ў гады вайны ператварылі палонных дзяцей у донараў для сваіх салдат і афіцэраў. Раман В. Казько “Неруш” прысвечаны Палессю, асушэнню балот. Галоўны герой — Мацвей Роўда — сумленна працуе на пасадах начальніка будаўніча—мантажнага ўпраўлення і старшыні калгаса, безадказна выконваючы інструкцыі і распаражэнні начальства, не дбаючы пра сістэму вадасховішчаў. Задумаўшыся аб выніках сваёй дзейнасці, Роўда разумее, што ён спрыяў парушэнню раўнавагі ў прыродзе і таму павінен несці адказнасць за здзейсненнае. Жалезны Чалавек, яго двайнік, судзіць галоўнага героя: “Ты ўзяў зямлю ў першароднасці і квецені, дез смецця і паскудства. Роўда прыходзіць да канчатковай высновы, што здрадзіць сваёй зямлі нельга, што неабходна змагацца за Княжбор, шукаць разумных узаемаадносін з прыродай і навакольным светам, што трэба процістаяць прагматыкам Шахраю і Рачэўскаму, якія знішчэнне прыроды апраўдваюць утылітарнымі мээтамі.
31. Беларуская драматургія 70-80-х гг. ХХ ст. у асобах і творах, сістэме жанраў (аналіз твораў на выбар). беларуская драматургія пачатку XX ст. у надзвычай складаных і неспрыяльных умовах дасягнула значных поспехаў. Быў закладзены трывалы рэпертуарны падмурак для стварэння нацыянальнага тэатра, выпрацаваны навыкі напісання п'ес самых розных жанравых разнавіднасцей. Драматургія навучылася весці дыялог са сваім народам на зразумелай яму мове, выхоўваць у ім пачуцці самасвядомасці і нацыянальнай годнасці. Аляхновіч Францішак (1883-1944) - беларускі драматург і тэатральны дзеяч. У 1927 г. арыштаваны органамі ОДПУ і прыгаворны да 10 гадоў высылкі на Салаўкі. У верасні 1933 года абменены на вязня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. "У кіпцюрах ГПУ " - кнiга-успамiн аб Салавецкiм канцлагеры. Галоўны герой – сам аўтар. Напачатку кніга выдавалася без першай часткі, дзе апавядаецца пра жыццё героя ад прыезду ў Мінск да арышту. У кароткай прамове пасля гэтай часткі аўтак тлумачыць, што яму сорамна, што яго удалося так лёгка падмануць, таму у першай частцы ён апавядае ад трэцяй асобы, агероя свайго называе Попутчік. Ён жыве ў Вільні, марыць аб Мінску, з'яўляецца віцэ-старшынёй Беларускай часовай рады, удзельнічае ў Грамадзе. Ён пісьменнік, стварае п'есы для «Беларускай Хаткі», выхоўвае сына на беларускіх казках. Ён Францішак Аляхновіч. • раман выдадзены на сямі мовах свету • адзін з першых твораў гулагаўскай тэматыкі, напісаны непасрэдным удзельнікам падзей. • згадкі пра лёсы многіх людзей (Максім Горкі, Францішак Пяткевіч) • аб’ектыунасць Пятро Васючэнка: Францішак Аляхновіч быў першым літаратарам, хто пакаштаваў бурды сталінскага ГУЛАГу, ды яшчэ не абы-якога — Салавецкага. Ён жа й першы стварыў паўнавартасны твор пра сталінскія “гулагі” й сталінізм — кнігу-дзёньнік “У кіпцюрах ГПУ”, за сорак год да стварэньня А.Салжаніцыным ягонай фундамэнтальнай энцыкляпэдыі ды анатоміі сталінізму. Аднак Аляхновіч у сваёй рэчы не аналітычны й не наступальны — амаль што не апазыцыйны. Яго душаць крыўда, цяжар перанесеных пакутаў, але кампэнсуюцца яны празь незласьлівае іранічнае апісаньне, гумар, часам — сарказм. У ягоным дзёньніку няма разгорнутай сацыяльнай інвэктывы на савецкі лад. Хутчэй — гэта пратэст аднаго асобнага ўзятага літаратара супраць рэжыму, аднак пратэст чалавека з артыстычнай, а не пракурорскай душой. Адсутнасьць нянавісьці замінае творам беларускіх эмігрантаў быць папраўдзе апазыцыйнымі й дысыдэнцкімі. Ды, зь іншага боку, нянавісьць здатная разьядаць мастацкую аснову твору, ператвараць яго ў калялітаратурную зьяву. Вярнуўшся з салавецкай катаргі ў Вільню, ён перажывае новы маральны ўдар- сям’я аказалася разбітай і чужой для яго. Каб перамагчы і гэта, піс-к заяр-ца да творчасці. Ён зноў ствар. трупу, Асн. час ён прысвяч. спамінам аб прабыванні на Салаўках. Так нарадж-ца кн., выдадз. у 1935-39 г. на 7 мовах у тым ліку на бел.- “У кіпцюрах ГПУ”.Кампазіц. гэта кніга нагадвала св. вядомую папярждніцу –твор знакам. рас. журн-та У. Дарашэвіча “Сахалін. Катарга.”. Атрым-шы ўуслед за Чэхавым дазвол на наведванне царскай катаргі. У.Д. став. серыю нарысаў, дзе вострай пачуццёв. паказаў умовы жыцц арыштантаў на Сахаліне. Ф.А. апынуўся зусі ў інш. ролі: ён не быў пабочн. назір-кам ці ванд-кам па нязвыкл. мясцінах; яму давялося прапускціць праз сябе ўвесь той жах і бруд, як. былі штодзёншчынай т.зв. каэраў- паліт. вязняў ГУЛАГа. Больш. ч. успамінаў А. прысвеч. падзеям на Салаўках- святых для руск. нар. мясцінах. На месца Салавечцк. манастыра, быццам у насмешк, быў ств. яшчэ ў пач. 20-хг. канцэнтрацыйны лагер. Нарысы А., падобна кадрам кінахронікі, разгортв. 1 за 1-ым малюнкі лагерн. жыццяя. Пках падаецца ўсебакова, панарамна і ў той жа час шлыбокааналістычна і высокамаральна.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|