Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Азначэнне літаратурнага працэсу




ЗМЕСТ

 

1. ЛІТАРАТУРНЫ ПРАЦЭС

1.1 Азначэнне літаратурнага працэсу

1.2 Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе

1.3 Літаратурныя сувязі і ўплывы

1.4 Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры

1.5 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства

 

 

ЛІТАРАТУРНЫ ПРАЦЭС

Азначэнне літаратурнага працэсу

 

Літаратурным працэсам называецца складанае, гістарычна і сацыяльна абумоўленае функцыянаванне і эвалюцыя літаратуры і з’яў, што ёй спадарожнічаюць, у пэўны часавы адрэзак у пэўнай краіне, рэгіёне альбо наогул у свеце.

«Літаратурны працэс цесна звязаны з грамадска-палітычнымі абставінамі, пануючай ідэалогіяй у краіне, з філасофскай думкай, этычнымі прынцыпамі і эстэтычнымі ідэаламі пэўнага часу, з распрацаванасцю літаратурнай мовы і развіццём розных відаў мастацтва. <...> Для літаратурнага працэсу характэрны такія прыкметы, як масавасць і бесперапыннасць літаратурных з’яў і фактаў, пісьменніцкія ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы, пераемнасць і развіццё літаратурна-мастацкіх традыцый».

У кожны гістарычны момант літаратурны працэс уключае ў сябе як самі мастацкія творы, сацыяльна, ідэалагічна і эстэтычна неаднародныя і рознаякасныя — ад высокіх узораў да эпігонскай, бульварнай ці масавай літаратуры, так і формы іх грамадскага бытавання: публікацыі, выданні, літаратурную крытыку, водгукі вядомых дзеячаў культуры, мастацтва, палітыкаў, а таксама звычайных чытачоў, выказаныя з пэўнай нагоды і апублікаваныя ў друку альбо занатаваныя ў мемуарах ці эпісталярнай літаратуры. «Неад’емнымі кампанентамі літаратурнага працэсу апошніх стагоддзяў сталі як факты літаратурнага «самапазнання» эпохі (праграмы літаратурнай творчасці, літаратурныя маніфесты), так і барацьба розных ідэйна-мастацкіх напрамкаў і плыней».

Тэорыя літаратурнага працэсу асэнсоўваецца з дапамогай цэлагу шэрагу паняццяў-тэрмінаў, наконт змястоўнага напаўнення якіх няма поўнага адзінства ў асяроддзі літаратуразнаўцаў. Таму мы, наколькі нам гэта ўдасца, паспрабуем даць дадзеным паняццям-тэрмінам найбольш шырокаўжывальную трактоўку.

Характарыстыку паняццяў-тэрмінаў тэорыі літаратурнага працэсу неабходна, на нашую думку, пачаць з літаратурна-мастацкага альбо творчага метаду. Пад ім, піша В. Рагойша, падразумяваецца «сістэма гістарычна абумоўленых творчых прынцыпаў, якімі мастакі, блізкія па сваіх ідэйна-мастацкіх пазіцыях, кіруюцца пры адборы, абагульненні і ацэнцы жыццёвых з’яў». Паводле М. Мешчараковай, мастацкім метадам называецца «асаблівы тып вобразнага бачання свету (канцэпцыя свету і чалавека); гістарычна сфарміраваны спосаб адлюстравання (узнаўлення і перастварэння, тыпізацыі) рэчаіснасці; агульны прынцып адбору, абагульнення і ацэнкі жыццёвага матэрыялу, выяўлення ў ім галоўнага і яго мастацка-вобразнага адлюстравання; агульны тып падыходу пісьменніка да рэчаіснасці. Паняцце метаду мастацкага ўключае ў сябе:

1) прынцыпы мастацкага адбору;

2) спосабы мастацкага абагульнення;

3) прынцыпы эстэтычнай ацэнкі рэчаіснасці з пазіцый ідэалу;

4) прынцыпы мастацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў творах мастацтва».

Мастацкі метад «бывае рэалістычны і нерэалістычны, прадуктыўны (фарміруючы мастацкую сістэму) і непрадуктыўны (утвараючы адзін літаратурны напрамак)». Гісторыя развіцця сусветнага прыгожага пісьменства ведае такія мастацкія (творчыя) метады, як барока, класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, натуралізм, мадэрнізм (магчыма, ужо можна весці гаворку і аб постмадэрнізме). На аснове ледзь ці не ўсіх з іх утварыліся адпаведныя літаратурныя напрамкі ў сваім канкрэтным стылявым выяўленні (г. зв. «вялікія» стылі, паводле Дз. Ліхачова). Унутры літаратурных напрамкаў (альбо як адгалінаванні ад іх) часам узнікаюць літаратурныя плыні (грамадзянская плынь у рускім рамантызме; імпрэсіянізм, футурызм і інш. у мадэрнізме), групоўкі («Бура і націск», «Гёцінгенскі гай» у Германіі, «Арзамас» у Рассіі, «Маладняк», «Полымя», «Узвышша» на Беларусі) і школы («азёрная школа» ў англійскім рамантызме, кубафутурызм у рускім футурызме і інш.). Самым буйным утварэннем, у якім (ці ў межах якога) развіваецца пераважная большасць літаратуры цэлага кантынента альбо наогул усяго свету ў пэўны эпахальны адрэзак часу (перыяд), лічыцца мастацкая сістэма — «спецыфічна мастацкая разнавіднасць гістарычна ўтворанага тыпа грамадскай свядомасці і дзейнасці, якая валодае сваімі змястоўнымі кампанентамі і сваім тыпам сувязей паміж імі, а значыць, і сваімі самымі агульнымі асаблівасцямі мастацкай формы». І. Волкаў вылучае ў гісторыі сусветнага мастацтва і літаратуры такія мастацкія сістэмы, як антычная класіка, гуманістычная літаратура Адраджэння, класіцызм, літаратура Асветніцтва ХVІІІ ст., рамантызм, рэалізм, мадэрнізм.

Літаратурны працэс у глабальным (сусветна-гістарычным) маштабе даследуе параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства. Апошняе пры гэтым цесна судакранаецца з гістарычнай паэтыкай, у цэнтры ўвагі якой, як ужо адзначалася вышэй, — вывучэнне шляхоў эвалюцыі асобных мастацкіх прыёмаў і іх сістэм, і ў першую чаргу відаў і жанраў прыгожага пісьменства.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных