![]() ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
Несумненна (а на гэта ўжо пэўным чынам указала прыведзеная намі ў папярэднім пытанні цытата з падручніка В. Халізева), што літаратура валодае рэгіянальнай спецыфікай. Так, існуюць надзвычай істотныя адрозненні паміж культурамі (і, у прыватнасці, літаратурамі) двух вялізных рэгіёнаў — Захаду (Еўропы) і Усходу (Індыі, Кітая і інш. краін Паўднёва-Усходняй Азіі). Арыгінальныя і самабытныя рысы прысутнічаюць таксама ў літаратурах Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу, Далёкага Усходу, Заходняй і Усходняй Еўропы (пераважна славянскай яе часткі). Не падвяргаецца таксама сумненню і той факт, што ёсць свая спецыфіка і ў кожнай нацыянальнай літаратуры. Больш-менш спрактыкаваны чытач, не кажучы ўжо пра даследчыкаў і крытыкаў, можа ўказаць на адрозненні па цэламу шэрагу параметраў паміж творамі такіх блізкіх і прыналежных да аднаго рэгіёна літаратур, як, напрыклад, нямецкая і англійская, французская і італьянская, польская і чэшская, руская і ўкраінская (заўважым, што ўсе параўноўваемыя пары літаратур ствараюцца на мовах, што належаць да адной сям’і). Кожная з нацыянальных літаратур у складзе сусветнага прыгожага пісьменства валодае пэўнай унікальнасцю і яскрава выражанымі індывідуальнымі рысамі. Нават у сітуацыях агульных вытокаў, адзінага генетычнага кораня, як, напрыклад, ва ўсходніх славян. Наяўнасць нацыянальнай спецыфікі ў кожнай з літаратур свету — свайго роду аксіёма, якая не патрабуе доказу.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|