ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэселiтаратурны працэс традыцыя славеснасць Вынесеныя ў загаловак бінарныя паняцці-тэрміны асэнсоўваюць складаныя суадносіны ў літаратурным працэсе паміж узнікаючым новым і тым, што, будучы ў свой час здабытым, выпрацаваным, наследуецца, працягваецца ад эпохі да эпохі. Традыцыя (ад лац. traditio — перадача, паданне) — гэта культурна-мастацкі вопыт мінулых эпох, успрыняты і засвоены пісьменнікамі як актуальны і ўвесь час каштоўны, выступаючы для іх у якасці творчага арыенціру. «Ажыццяўляючы сувязь часоў, традыцыя знамянуе выбіральнае ініцыятыўна-стваральнае авалодванне спадчынай папярэдніх пакаленняў у імя вырашэння сучасных мастацкіх задач». Традыцыі заканамерна «спадарожнічае абнаўленне літаратуры, г. зн. наватарства», якое «выступае як творчая перакампаноўка і дабудоўванне ўзятага ў папярэднікаў, а ў найбольш яркіх і маштабных праявах — як узнікненне ў літаратурным працэсе беспрэцэдэнтна новага, якое мае сусветна-гістарычную значнасць». Такім новым, для прыкладу, з’яўляецца: асваенне прыватнага жыцця чалавека сентыменталістамі; адкрыццё бясконцасці суб’ектыўнага свету і ірацыянальнага пачатку псіхікі рамантыкамі; узнаўленне «дыялектыкі душы» рэалістамі, і ў першую чаргу Ф. Дастаеўскім і Л. Талстым; радыкальная трансфармацыя драматургічных форм А. Чэхавым; і інш. Традыцыя рэалізуе сябе з дапамогай уплываў, запазычанняў, а таксама наследавання канонам (пераважна ў літаратурах старажытнасці і сярэднявечча). Выступаючы часта як свядомая, «праграмная» арыентацыя пісьменнікаў на папярэдні вопыт, традыцыя разам з тым можа ўваходзіць у літаратурную творчасць стыхійна, незалежна ад намераў аўтараў. У якасці традыцыйнага пісьменнікамі засвойваецца вельмі многае — ад тэматычных пластоў да складаных стылістычных фігур і прыёмаў. Сусветнае прыгожае пісьменства за час свайго развіцця стварыла цэлы фонд пераемнасці. Самае запатрабаванае з таго, што знаходзіцца ў дадзеным фондзе, даволі часта ў апошнія часы імянуецца топікай. Як канстатуе В. Халізеў, «топіка разнародная. Нязменна прысутнічаюць у літаратурнай творчасці тыпы эмацыянальнай настраёвасці (узвышанае, трагічнае, смех і г. д.), маральна-філасофскія праблемы (дабро і зло, ісціна і прыгажосць), «вечныя тэмы», спалучаныя з міфапаэтычнымі сэнсамі, і, нарэшце, арсенал мастацкіх форм, якія знаходзяць сабе прымяненне заўсёды і ўсюды». Гармонія традыцый і наватарства як пачаткаў узаемадапаўняльных — важнейшая ўмова плённай і маштабнай літаратурнай творчасці. Для літаратуры і мастацтва з’яўляецца малапрадуктыўным (калі не згубным), з аднаго боку, культ самадастатковага наватарства, «творчасці з нічога», разумовага эксперыментавання, а з другога, кансервацыя традыцый, звужэнне іх да традыцыйнасці, недавер да новага, што ў канчатковым выпадку вядзе да эпігонства. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|