Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Літаратурныя сувязі і ўплывы




 

Літаратурныя сувязі і ўплывы з’яўляюцца неад’емным кампанентам і надзвычай істотным фактарам літаратурнага працэсу, адыгрываючы ў ім вельмі важную ролю.

У агульнай сістэме літаратурных сувязей В. Рагойша вылучае тры іх асноўныя разнавіднасці: кантактныя, генетычныя і тыпалагічныя.

Пад кантактнымі літаратурнымі сувязямі «маюцца на ўвазе ўсе формы непасрэдных сувязей: пераклад мастацкі, асабістыя сувязі пісьменнікаў, крытычныя водгукі аднаго аўтара на другога і г. д.». Генетычныя сувязі ўтвараюць наследаванні, уплывы, запазычанні. Пісьменнікамі-папярэднікамі ствараюцца пэўныя ідэйна-мастацкія традыцыі, якія потым могуць выяўляцца ў творчасці пісьменнікаў наступных пакаленняў у выглядзе ўплыву, а то і прамога запазычання, «пры якім захоўваюцца асноўныя, дамінантныя рысы першакрыніцы, хоць твор мае самастойнае значэнне». Тут варта нагадаць паняцце «рэмінісцэнцыя», аб якім у нас ішла гаворка пры разглядзе моўна-стылёвых асаблівасцей твора. Пад тыпалагічнымі літаратурнымі сувязямі падразумяваюцца «ідэйна-мастацкія супадзенні ў літаратуры розных народаў, абумоўленыя не ўплывам аднаго народа на другі, а блізкасцю іх жыццёвых абставін, цыклічнасцю развіцця мастацкай культуры».

Працэс ажыццяўлення літаратурных сувязей, іх непасрэднага выяўлення даволі складаны і своеасаблівы. Звычайна літаратура, якая дасягнула больш высокага ўзроўню ў сваім развіцці, аказвае пэўны ўплыў на другія, як правіла, суседнія літаратуры. Такім можна лічыць уплыў італьянскага Адраджэння ХV–ХVІ стст., французскага класіцызму ХVІІ ст., англійскага і французскага Асветніцтва ХVІІІ ст., нямецкага, а затым англійскага і французскага рамантызму пач. ХІХ ст., англійскага і французскага, а затым рускага рэалізму ХІХ ст. на літаратуры розных краін. Калі звярнуцца да гісторыі беларускага прыгожага пісьменства, і асабліва ў ХІХ — пачатку ХХ стст., то на яго развіццё аказвалі даволі істотны ўплыў больш высокаразвітыя руская і польская літаратуры. Адваротных выпадкаў практычна не назіраецца. Разам з тым могуць мець месца моманты, калі больш раннія формы і стылі праз даволі працяглы час пасля свайго сыходжання з літаратурна-мастацкай авансцэны пачынаюць аказваць істотны ўплыў на навейшую літаратуру. У якасці прыкладу можна прывесці незвычайную цікавасць рамантыкаў да фальклору; іх жа, рамантыкаў, а таксама рэалістаў да У. Шэкспіра, і г. д. Самым жа яркім прыкладам пацвярджэння дадзенага тэзіса будзе ўказанне на творчае пераасэнсаванне антычных традыцый на працягу ўсёй гісторыі развіцця еўрапейскай культуры.

У сітуацыі ўплываў, а то і прамых літаратурных запазычанняў роля «ўспрымальніка» далёка не пасіўная: як правіла, успрыманне дыктуецца ўнутранымі патрэбамі дадзенай літаратуры, яе, як трапна выразіўся ў свой час А-р Весялоўскі, «сустрэчнымі тэндэнцыямі» і асаблівасцямі эвалюцыі. «Узаемадзеянне ўплыву з «сустрэчнымі тэндэнцыямі» прыводзіць да творчай перапрацоўкі вопыту другіх літаратур і разам з тым — да барацьбы са знешнім перайманнем, да прабуджэння творчых сіл нацыі, абвастрэння цікавасці да народных асноў мастацтва».

У цэлым літаратурныя сувязі і ўплывы адыгрываюць у гісторыі культуры прадуктыўную ролю, бо прыводзяць, як правіла, да істотнага паскарэння літаратурнага працэсу ў тых краінах, якія па нейкіх прычынах адсталі ў сваім развіцці, дапамагаюць перадачы і засваенню перадавога мастацкага вопыту, робяць літаратурнае жыццё больш разнастайным і цікавым. Яны складаюць «важнейшы фактар станаўлення і ўмацавання сімфанічнага адзінства рэгіянальных і нацыянальных літаратур».

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных