ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменстваУ літаратуразнаўстве ўжо даволі даўно стала своеасаблівай аксіёмай сцверджанне, што сусветная літаратура валодае стадыяльнасцю ў сваім развіцці. Стадыі сусветнага літаратурнага працэсу звычайна суадносяцца з асноўнымі этапамі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця чалавецтва. У сувязі з гэтым вылучаюцца літаратуры старажытныя, сярэдневяковыя і — літаратуры Новага часу з іх уласнымі этапамі (услед за Адраджэннем — барока, класіцызм, Асветніцтва з яго сентыменталісцкім адгалінаваннем, рамантызм і, урэшце, рэалізм, з якім з канца ХІХ ст. суіснуе і даволі паспяхова канкурыруе мадэрнізм. Прыведзеная намі вышэй традыцыйная схема сусветнага літаратурнага працэсу з’яўляецца, на думку В. Халізева, недасканалай, бо «з’арыентавана ў асноўным на заходнееўрапейскі культурна-гістарычны вопыт», хварэе на «еўропацэнтрызм». Па гэтай прычыне ён прапаноўвае ўзяць на ўзбраенне новую канцэпцыю расійскіх вучоных, выкладзеную ў калектыўным артыкуле 1994 г. «Катэгорыі паэтыкі ў змене літаратурных эпох». Дадзеная канцэпцыя дапаўняе, а месцамі і пераглядае звыклыя ўяўленні аб стадыях літаратурнага развіцця. «У ёй у большай меры, чым раней, улічваюцца, па-першае, спецыфіка славеснага мастацтва і, па-другое, вопыт нееўрапейскіх рэгіёнаў і краін». Згодна з калектыўнай канцэпцыяй расійскіх вучоных, у сусветным літаратурным працэсе вылучаюцца тры стадыі. Першая стадыя — гэта архаічны перыяд, на працягу якога панавала фальклорная традыцыя. На дадзеным этапе міфапаэтычная мастацкая свядомасць пераважае над усім. Акрамя таго, ён характарызуецца адсутнасцю рэфлексіі (разважанняў) над слоўным мастацтвам, а па гэтай прычыне ў ім няма ні літаратурнай крытыкі, ні тэарэтычных штудый, ні мастацка-творчых праграм. Усё гэта якраз і з’яўляецца на другой стадыі, пачатак якой паклала літаратурнае жыццё Старажытнай Грэцыі сярэдзіны І тысячагоддзя да н. э. Дадзены этап у сусветнай літаратуры працягваўся аж да сярэдзіны ХVІІІ cт. Ён адзначаны ў першую чаргу перавагай традыцыяналізму мастацкай свядомасці і «паэтыкі стылю і жанру»: пісьменнікі арыентаваліся, як правіла, на зараней выпрацаваныя, гатовыя формы мовы ў адпаведнасці з нормамі рыторыкі і былі практычна поўнасцю залежнымі ад жанравых канонаў. У рамках другой стадыі, у сваю чаргу, вылучаюцца два этапы, мяжой паміж якімі з’яўляецца Адраджэнне (зазначым, што гаворка тут ідзе пераважна аб еўрапейскай мастацкай культуры). На другім з гэтых этапаў, які прыйшоў на змену сярэднявеччу, літаратурная свядомасць робіць крок ад безасабовага пачатку да асабовага (хоць яшчэ і ў рамках традыцыяналізму); літаратура ў большай сваёй масе становіцца свецкай. І, нарэшце, на трэцяй стадыі, якая пачалася з эпохі Асветніцтва, на авансцэну выходзіць «індывідуальна-творчая свядомасць». З гэтага часу ў літаратуры дамінуе «паэтыка аўтара», а не жанру і стылю. На дадзеным этапе літаратура, як ніколі раней, збліжаецца з непасрэдным і канкрэтным быццём чалавека, пранікаецца яго турботамі, думкамі, пачуццямі. Наступае эпоха індывідуальна-аўтарскіх стыляў; літаратурны працэс у сваім развіцці абумоўліваецца ў першую чаргу пісьменнікамі, а таксама акаляючай іх рэчаіснасцю.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|