Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Палажэнне «не должно навязываться посредством конституционного узаконения» (праблема магчымасці i неабходнасці перагляду артикула 6-га Канстытуцыі СССР. – Л. Я.).




«Этот процесс (нарастанне пaлiтычнaгa плюралізму. – Л. Я.) может привести к созданию на каком-то этапе и партий. КПСС готова... сотрудничать и вести диалог со всеми организациями, стоящими на почве Конституции СССР и закрепленного в ней общественого строя» (падкрэслім: 5 лютага 1990 г. – Л. Я.). 28 снежня 1989 г. у «Советской Белоруссии» першы сакратар ЦК КП Белаpyci Я. Я. Сакалоў піcaў: «На нынешнем сложном этапе перестройки интересы консолидации общества диктуют целесообразность сохранения именно о д н о п а р т и й н о й с и с т е м ы».

2 студзеня 1990 г. у «Правде» Я. Я. Сакалоў адзначыў: «Лица и группы, которые настаивают на ее (6-га артыкула Канстытуцыі СССР. – Л. Я.) отмене, вольно или невольно желают отворить двери многопартийности, что опять же при нынешних условиях только усугубило бы разрушительные тенденции и в социальном, и в национальном, и в других планах...

...Вопрос о 6-ой статье... поднимается в основном недоброжелателями партии, сторонниками капитализации нашего общества, политиканствующими кругами».

Ці патрэбныя тут якія-небудзь каментарыі наконт новага, перабудовачнага мыслення? Xiбa толькі адзін: значнай часткай партыйнай вярхушкі яно бярэцца ў штыкі. Кіраўніцтвам ЦК КПБ – непрыхавана.

 

* * *

«В настоящее переломное время КПСС в состоянии выполнить консолидирующую, интегрирующую роль, обеспечить прогресс перестройки...»

Не. У тым стане, у якім яна знаходзіцца, не здольная. Каб набыць ёй такую здольнасць, неабходна рэалізаваць некалькі ўмоў. Першая ўмова: ШЧЫРА I НАЗАЎСЁДЫ АДМОВІЦЦА АД ФУНКЦЫЙ НЕПАСРЭДНАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ Ў ГРА-МАДСТВЕ, АСВОІЦЬ ФУНКЦЫІ НАРМАЛЬНАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ ПАРТЫІ. У такім якасным стане яна праз сваіх прадстаўнікоў мае магчымасць удзельнічаць у ажыццяўленні дзяржаўных паўнамоцтваў, якія будзе дзяліць з іншым партыямі. У большай для сябе прапорцыі, калі зможа стаць авангардам грамадства, у меншай – калі ей не будзе собіць гэткая перспектыва.

Але ёй трэба не проста адмовіцца ад функцыі ажыццяўлення непасрэднай дзяржаўнай улады. Маючы велізарнейшы вопыт, зрабіць аператыўна i дзейсна ўсё магчымае для будаўніцтва новай дзяржаўнай i палітычнай сістэмы. Гэта распрацоўка структуры новых Саветаў, новых выканаўчых органаў, падрыхтоўка спецыяльных кадраў, мадэліраванне этапаў рэальнай перадачы ўлады, стварэнне нармальных цывілізаваных дэмакратычных умоў для жыццядзейнасці ўcix іншых грамадскіх фарміраванняў i самае галоўнае – наладжванне практычнай работы ўсяго гэтага велізарнага механізма, пакуль не пачнуць дзейнічаць унутраныя законы самарэгулявання самой новастворанай сістэмы.

Работы тут шмат. Але пакуль, свядома ці падсвядома, партыя на сваіх сярэдніх i нізавых узроўнях не займалася i не займаецца гэтым. Таму менавіта яна, у першую чаргу, вінавата сёння ў вельмі небяспечным стане безуладдзя, які апанаваў усю краіну ў той час, калі дзяржаўныя ўладныя звенні ўcix рангаў павінны былі б працаваць як гадзіннікавы механізм. Дарэчы, чаму б партыйнай арганізацыі Беларусі, не чакаючы каманд i праграм зверху, не стаць ініцыятарам такой патрэбнай перабудове работы?..

Другая ўмова: КАТЭГАРЫЧНА АДМЕЖАВАЦЦА АД ПАЛІ-ТЫЧНАГА КАНСЕРВАТЫЗМУ, АДНАЗНАЧНА СТАВЯЧЫСЯ ДА ЯГО ЯК ДА З’ЯВЫ, ВАРОЖАЙ ПЕРАБУДОВЕ. 3 усімі неабходнымі ў гэтым выпадку арганізацыйнымі, як кажуць у партыйных кабінетах, высновамі. Зразумела, гаворка не ідзе аб рэпрэсіях – гаворка аб перавыхаванні i перавучванні, аб неабходнасці прыстойнага, гуманнага, годнага чалавека i чалавечнасці, вываду з кіруючых (асабліва партыйных) колаў, няздатных сёння мысліць i працаваць па-новаму.

Трэцяя ўмова: КАТЭГАРЫЧНА I НАЗАЎСЁДЫ АДМОВІЦЦА АД УСІХ, У ТЫМ ЛІКУ ЗНОЎКУ САНКЦЫЯНІРАВАНЫХ МАСКВОЮ «ЗАКОННЫХ ПРЫВІЛЕЯЎ».

Зразумела, ва ўсякай прававой дзяржаве не павінна быць ніякіх незаконных прывілеяў. Але справа ў тым, што ў нашым грамадстве не павінна быць ніякіх, у тым ліку i «законных прывілеяў». Тым больш для камуністаў, членаў КПСС. Сацыяльная справядлівасць павінна рэалізоўвацца толькі праз сацыялістычны прынцып размеркавання: АД КОЖНАГА – ПА ЗДОЛЬНАСЦЯХ, КОЖНАМУ – ПА ПРАЦЫ, згодна з яе якасцю i колькасцю. Гэта значыць, кожны з нас мае права на адзіную прывілею – атрымліваць большую плату за якасна лепшую i колькасна большую працу.

Гэта прынцып таго сацыялізму, аб якім пісалі Маркс i Энгельс. Гэта прынцып, рэалізацыя якога выключае эксплуатацыю, што разумеецца не проста як наём i выкарыстанне чужой рабочай сілы, а як такое выкарыстанне, норма аплаты якога знаходзіцца ў разумнай эканамічнай, юрыдычнай i гуманістычнай збалансаванасці з нормай прыбытку наймаючай асобы, манаполіі ці дзяржавы. Менавіта ў парушэнні гэтага балансу вытокі эксплуатацыі чалавека чалавекам i разам з тым выток яе эканамічнага пераадолення.

Эксплуатацыя звязана з парушэннем разумнага эканамічнага балансу паміж гэтымі дзвюма з’явамі (аплата працы i прыбытак) у бок узрастання нормы прыбытку за кошт аплаты працы. Экана-мічнае пераадоленне эксплуатацыі звязана з парушэннем дисбалансу паміж гэтымі дзвюма з’явамі ў бок узрастання нормы аплаты працы, згодна з яе якасцю i колькасцю за кошт змяншэння нормаў прыбытку.

Адной з формаў масавай эксплуатацыі працоўных з'яўляецца ўраўнілаўка аплаты працы. Ва ўмовах сталінскага сацыялізму, пад знакам ідэі роўнасці, была ўведзена ўраўнілаўка аплаты працы. Яна стала сродкам, з аднаго боку, новай формы агульнай, плануемай эксплуатацыі чалавека дзяржавай, з другога – сродкам і формай яе маскіроўкі. Адно трэба дадаць тут: гэта была ўжо эксплуатацыя не толькі чалавека, а цэлых народаў. Эксплуатацыя ўсяго грамадства.

Менавіта дзеля пераадолення гэтай формы эксплуатацыі чалавека кожны з нас, паўторым гэта, павінен змагацца за адзіную прывілею – атрымліваць узаконена большую плату за экспертна ўстаноўленую, якасна лепшую i колькасна большую працу. Любыя іншыя прывілеі – гэта праява прамой эксплуатацыі большасці грамадзян дзяржавай i яе функцыянерамі. Эканамічна толькі так i можна расцаніць сітуацыю, калі пераважная большасць савецкіх людзей гадамі абжывае мізэрны садовы ўчастак, ахвяруючы немалыя грошы са сваіх сціплых заробкаў, губляючы час i здароўе, тады як абсалютная меншасць спакойна, без натугі ды страт для здароўя за сімвалічную плату карыстаецца шыкоўнымі дачнымі пасёлкамі тыпу Атоліна, Сцяпянка, Гарадзішча i г. д.

У гэтым сэнсе ў рамках перабудовы не можа лічыцца нармальнай з'явай i прывілеяваная зарплата, якую, нікога не папытаўшы, не так даўно прызначылі самі сабе i сваім памагатым тыя, хто дагэтуль маюць абсалютную ўладу ў дзяржаве i партыі. I гэта зроблена ў той час, калі якасць работы гэтых кіруючых службаў прывяла краіну да разбурэння. I гэта зроблена ў той час, калі інжынеры, настаўнікі, медыкі, культасветнікі, журналісты, уся творчая інтэлігенцыя, навуковы «пралетарыят», не кажучы ўжо пра старых, інвалідаў, адзі-нокіх жанчын i дзяцей-сірот, атрымліваюць ад дзяржавы абразлівы для чалавека ўраўніцельны мізэр. I гэта ў той час, калі існуючы партгасапарат катастрафічна губляе ў грамадстве апошнія рэшткі даверу. Яскравая праява палітычнага кансерватызму i камчванства – іначай гэты акт сёння кваліфікаваць нельга.

Адмоўная рэакцыя абсалютнай большасці савецкіх людзей на згаданую акцыю – не вынік псіхалогіі люмпенаў i пячорных істот першабытнага камунізму. Гэта нармальная, здаровая рэакцыя нармальных суб’ектаў рэвалюцыйнай перабудовы на нешта такое, што зрадні рабаўладальніцкай дэмакратыі: арыстакратам – па справядлівасці, усім астатнім – па волі арыстакратаў.

Чацвёртая i самая галоўная ўмова: неадкладна ажыццявіць тэзіс М. С. Гарбачова: «КРАЕЎГОЛЬНАЯ ИДЕЯ ПЕРЕСТРОЙКИ САМОЙ ПАРТИИ... СОСТОИТ В УТВЕРЖДЕНИИ ВЛАСТИ ПАРТИЙНЫХ МАСС». Толькі тады i будзе пераадолена абсалютнае i фактычна бескантрольнае ўладаранне ў партыі яе эліты. I толькі тады аб адказнасці, аб поспехах, аб рэальных магчымасцях КПСС можна будзе гаварыць як аб адказнасці, поспехах i магчымасцях КПСС у цэлым. Але не паспела гэтая прапанова прагучаць у эфіры, як на яе ўжо накідваецца аброць: афіцыйныя прапановы ЦК КПСС па выбарах дэлегатаў на XXVIII з’езд рэльефна падкрэслілі – не скора прыйдзе той час, калі партыйная эліта аддасць уладу партыйным масам.

Калі КПСС здольна будзе хутка i бескампрамісна ажыццявіць азначаныя ўмовы, яна стане сапраўды нечым ідэйна i арганізацыйна цэлым, яна рэальна зможа стаць ідэйным i палітычным інтэгратарам, авангардам дзяржавы i грамадства.

 

 

* * *

 

Самый важный до сих пор результат перестройки... – это раскрепощение общества, благодаря чему миллионы советских людей обрели гражданское достоинство и берут в свои руки управление государством».

Але ж i далося ды працягвае давацца ў знакі людзям гэтае «распрыгоньванне» і «прыганятыя» упіраюцца ўсімі дазволенымі, а болей недазволенымі сродкамі. Логіка іх рэакцыі простая: распрыгоньванне мільёнаў, набыццё імі пачуцця i ўсведамлення грамадзянскай годнасці, магчымасці прама, непасрэдна ўплываць на палітыку дзяржавы азначае канец абсалютнага прыгоннага права на татальную ўладу партгасарыстакратыі. Менавіта таму яна насуперак сваей уласнай палітычнай дэмагогіі, насуперак патрабаванням артыкулаў 50 i 51 Канстытуцыі СССР i ix рэспубліканскіх аналагаў, насуперак рашэнням XIX партыйнай канферэнцыі, наўздагон сваім уласным дэкларацыям i заклікам рабіла ўсе магчымае, каб не дазволіць стварэння «параллельных политических структур», каб спынщь у зародку так званую «митинговую стихию» ды галоснасць.

 

* * *






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных