Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






А Ваша стаўленне да Дэмакратычнай платформы?




– Вельмі спакойнае. Хаця ў ей больш акцэнтавана гучаць матывы «аксіданталізацыі» нашага палітычнага i грамадскага жыцця, яны, па маіх меркаваннях, не выходзяць за межы ні Канстытуцыі СССР, ні існуючай канцэпцыі перабудовы, у тым ліку i радыкальнай перабудовы КПСС. Да таго ж я не знайшоў у ей ніякіх нападкаў на Леніна i ленінізм, як i курсу на ўстараненне КПСС з палітычнай арэны. Канешне, могуць выклікаць дыскусію пазіцыі ДП па праблемах фракцыйнасці, федэралісцкага прынцыпу пабудовы партыі, яе авангарднасці ці парламенцкага характару... Дыскусію i не болей.

Але ў такім разе Вы супярэчыце галоўным ідэям i ўстаноўкам пастановы ЦК КПБ «Аб дзейнасці ў Кампартыі Беларусі прыхільнікаў Дэмакратычнай платформы ў ЦК КПСС» i Адкрытага пісьма ЦК КПСС камуністам краіны «За кансалідацыю на прынцыповай аснове», аб неабходнасці барацьбы з носьбітамі ідэй «Дэмакратычнай платформы», дзейнасць якіх, ідэалагічная i арганізацыйная, атаясамліваецца з сепаратызмам у КПСС?..

– Мяркую, што будзе больш адпавядаць рэчаіснасці, калі сказаць, што менавіта гэтыя дакументы супярэчаць афіцыйна кадыфікаванаму намеру КПСС адмовіцца ад старой рэдакцыі 6-га артыкула Канстытуцыі СССР i прызнаць магчымым утварэнне іншых палітычных партый. Бо сёння ДП – гэта не што іншае, як канцэптуальны зародак новай партыі. Зазначым пры гэтым – у межах не толькі сацыялістычнага, а (пакуль што) КАМУНІ-СТЫЧНАГА ВЫБАРУ. А як можа самавызначыцца новая партыя камуністычнай арыентацыі, калі не праз адметныя ад існуючай КПСС пазіцыі? Калі не праз ідэі i пэўныя дзеянні, якія падпадаюць пад паняцце СЕПАРАТЫЗМ?.. Калі весці i далей барацьбу з носьбітамі ідэй ДП, тады трэба адмовіцца ад ідэі шматпартыйнасці, аднавіць старую рэдакцыю 6-га артыкула Канстытуцыі СССР i перапыніць радыкальную рэформу ўсей палітычнай сістэмы. Хаця, калі ўважліва аналізаваць гэтую платформу, то ў ей ФАРМАЛЬНА няма гаворкі пра стварэнне новай партыі. У ей пастаянна акцэнтуецца ідэя аднаўлення КПСС. I нічога іншага.

На Вашу думку, што сёння з’яўляецца галоўнай небяспекай для КПСС?

– Гэта – камандна-адміністрацыйны кансерватызм як палі-тычная з’ява з яго таталітарна-аўтакратычным, прасталінскага тыпу, i аўтарытарна-бюракратычным, прабрэжнеўскай мадэлі, адгалі-наваннямі. Ён сёння – галоўны тормаз перабудовы, перабудовы КПСС у першую чаргу. Ён стварае непераходную багну паміж партыяй i народам. Ён сёння – тая галоўная ciлa, якая тарпедуе ўсе намаганні прагрэсіўных сіл у КПСС ІНТЭГРАВАЦЬ САЦЫЯЛЬ-НЫ ПРАТЭСТ ПРАЦОЎНЫХ, КАНСАЛІДАВАЦЬ УСЕ ЗДА-РОВЫЯ СІЛЫ ГРАМАДСТВА. Ён, як ракавая пухліна, прыводзіць да краху ўсе намаганні лепшых перабудовачных сіл КПСС, каб вярнуць партыі РЭАЛЬНУЮ ПАЛІТЫЧНУЮ АВАНГАРДНАСЦЬ.

Як Вам бачыцца беларуская партыйная арганізацыя ў працэсах перабудовы i дэмакратызацыі?

– Ствараецца ўражанне, што ўся яна – недзе ў глыбокім падполлі. У перабудове ў яе няма свойго твару, cвaix падыходаў, cвaix трактовак. Xiбa мо толькі знакаміты «ПРАГРЭСІУНЫ КАНСЕРВАТЫЗМ», канцэпцыя якога належыць вышэйшаму кіраў-ніцтву ЦК КПБ, якое ва ўсім астатнім бездапаможна таўчэцца ў чужых канцэптуальных аглоблях. Мне да болю шкада, што гэтае сённяшняе кіраўніцтва не змагло i наўрад ці зможа выкарыстаць унікальную гістарычную сітуацыю ў Беларусі: славутую нацыянальную талерантнасць, адчуванне адвечнай крэўнай еднасці з рускім ды іншымі славянскімі народамі, высокі ўзровень САВЕЦКАСЦІ ў паўсядзённай палітычнай самасвядомасці бела-русаў. На гэтай гістарычнай глебе рэспубліканская партыйная арганізацыя магла б сёння паказаць лепшыя ўзоры дэмакратызацыі i галоснасці, кансалідацыі, інтэграцыі – перабудовы ў цэлым. Але Беларусь воляю невядомых сіл ператварылі сёння не толькі ў ПАЛІГОН ВЫЖЫВАЛЬНАСЦІ ВА ЎМОВАХ РАДЫЯ-ЦЫЙНАГА ЗАБРУДЖАННЯ, АЛЕ ЯШЧЭ I Ў ПАЛІГОН ЭКСПЕРЫМЕНТУ ПА ВЫЖЫВАННІ КАМАНДНА-АДМІНІСТРАЦЫЙНАГА КАНСЕР-ВАТЫЗМУ. Якія тут роля i мера адказнасці Кампартыі рэспублікі, ніхто з яе дзеячаў нам сёння не адкажа. Адказ – за гісторыяй.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных