![]() ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
БАРКАЛАБАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ
КЛІМАЎ Малах Ціханавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Лядо; у Чырвонай Арміі ў 1918—1921, ваяваў з бандамі на Украіне, вызваляў ад белагвардзейцаў станіцу Вёшанскую; памёр у 1981. МІЧУКОЎ Павел Іванавіч (глядзі асобны артыкул). РАБЗЭВІЧ Аляксандр Яфімавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Ліпаўка; у Чырвонай Арміі ў 1919-1922, удзельнік штурму Перакопа; памёр у 1982. РУДНІКАЎ Фёдар Фаміч, нарадзіуся у 1897 у в. Касічы; у Чырвонай Арміі ў 1918-1922, служыў у 1 -й Коннай арміі. СТАВЯНКОЎ Анатоль Васілевіч (глядзі асобны артыкул). ЦІХАНОЎСКІ Павел Севасцьянавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Хадуцічы; у Чырвонай Арміі ў 1919 — 1923, удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў складзе асобага артылерыйскага дывізіёна: памёр у 1983. ЯЦКЕВІЧ Цімафей Ульянавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Хадуцічы, ваяваў супраць арміі Юдзеніча, памёр у 1983.
ГОРАД БЫХАЎ
БУРДАЛАЎ Іоў Пятровіч, ураджэнец Быхаўскага павета, служыў на крейсеры «Аўрора», удзельнік штурму Зімняга палаца. ВАСЬКОЎ Пётр Аляксеевіч, нарадзіўся ў 1900, удзельнік грамадзянскай вайны і ўстанаўлення Савецкай улады на Быхаўшчыне, потым на партыйнай і прафсаюзнай рабоце ў Быхаве і Mінску, памёр у 1931, пахаваны на брацкіх могілках у Быхаве. ДОРАХАЎ Георгій Яўменавіч (глядзі асобны артыкул). ЖДАН Аляксандр Аляксеевіч (глядзі асобны артыкул). ІВАШКА Кірыла Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1900 у Быхаве, памёр у 1974. ІСКОЛЬСКІ Міхаіл Абрамавіч, нарадзіўся ў 1901, год смерці не ўстаноўлены. КАГАН Меер Мендэлевіч, нарадзіўся ў 1893 у фальварку Феліксполле Быхаўскага павета, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, працаваў старшынёй гарсавета ў Быхаве, памер у 1972. КАДРАЎ Акім Ігнатавіч, нарадзіўся ў 1899, удзельнік баёў з бандамі Стракапытава і Булак-Балаховіча, быў байцом Жалезнай Азінскай дывізіі, памёр у 1976. КАЛЕЕЎ Яўген Рыгоравіч, ураджэнец Быхаўскага павета, служыў унтар-афіцэрам на крэйсеры «Аўрора», удзельнік штурму Зімняга палаца. КАМАНДЫШКА Мікалай Цярэнцьевіч, нарадзіўся ў 1903 у Быхаве, з 1919 па 1921 на франтах грамадзянскай вайны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік, памёр у 1977. КАНДРАЦЬЕЎ Сцяпан Сцяпанавіч (глядзі асобны артыкул). КАРЗО Павел Цімафеевіч, нарадзіўся ў Быхаве, у 1919 - 1920 у Чырвонай Арміі, ваяваў супраць белапалякаў у дэсантным атрадзе Дняпроўскай ваеннай флатыліі. КУЗЬМІН Андрэй Мацвеевіч, нарадзіўся ў 1890, памёр у 1978. МАГАЗІНШЧЫКАЎ Фоцій Яфімавіч, нарадзіўся ў 1883 у Быхаве, у 1919-1920 ваяваў у 508-м стралковым палку. МУЖЫЧКОЎ Яфрэм Трафімавіч (глядзі асобны артыкул). МУРАШКА Пётр Вікенцьевіч, нарадзіўся ў 1899, памёр у 1978. МУШТУКОЎ Ананій Акімавіч (глядзі асобны артыкул). ПЧАЛЯНКОЎ Фёдар Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1895, памёр у 1968. РАСІН Абрам Гілевіч, нарадзіўся ў 1890 у Быхаве, памёр у 1970. РУДКОЎСКІ Сцяпан Антонавіч, нарадзіўся ў 1898, памёр у 1982, РУДКОЎСКІ Трафім Георгіевіч, нарадзіўся ў 1892 у Быхаўскім павеце, служыў на крэйсеры «Аўрора», удзельнічаў у штурме Зімняга палаца. СКАЖАНЮК Юлій Паўлавіч (глядзі асобны артыкул). ТУРЧЫКАЎ Іосіф Цярэнцьевіч, нарадзіўся ў 1901, памёр у 1982. ФРАНЦУЗ Навум Лазаравіч (глядзі асобны артыкул). ЦІТОВІЧ Мікалай Канстанцінавіч (глядзі асобны артыкул). ЧАРКАШЫН Васіль Пракопавіч, нарадзіўся ў 1895, памёр у 1971. ЧОРСТВЫ Мікалай Філімонавіч, нарадзіўся ў 1901 у Быхаве, добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію, ваяваў на поўначы, удзельнічаў у падаўленні контррэвалюцыйнага мяцяжу у Кранштаце ў 1921. ШПАК Іосіф Іванавіч, нарадзіўся ў 1876 у Быхаве, у 1919 памочнік механіка дапаможчых суднаў Дняпроўскай ваеннай флатыліі, ваяваў супраць дзянікінскіх і белапольскіх войск на Украіне і Беларусі; расстраляны фашыстамі ў 1943 у Кіеве за падпольную дзейнасць. ШЫБАНАЎ Кузьма Назаравіч, нарадзіўся ў 1900, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, памёр у 1972.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|