Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Незабыўныя сустрэчы




Успамінаў Сяргея Лаурэнцьевіча Сарокіна, члена КПСС з 1918 г., былога сакратара Быхаўскага павятовага камітэта РКП (б), дэлегата VI Усерасійскага Надзвычайнага з’езда Саветаў, I з'езда Камуністычнай пapтыі Беларусі

Восенню 1918 г. мне выпала вялікае шчасце быць дэлегатам VI Усерасійскага Надзвычайнага з'езда Саветаў ад Быхаўскага павета. Тады упершыню я бачыў Уладзіміра Ільіча Леніна і чуў чатыры яго палымяныя прамовы.

6 лістапада 1018 г. Вялікі тэатр запоўнілі дэлегаты. Адкрыў з'езд Я. М. Свярдлоў. Па першым пытанні «Аб гадавіне рзвалюцыі» Якаў Міхайлавіч даў слова таварышу Леніну. Узрыў апладысментаў, усе ўстаюць. Уладзімір Ільіч хутка ідзе да трыбуны. 3-за новай буры авацый і во-клічаў ён доўга не можа пачаць свой даклад. Ільіч паказвае на гадзіннік - час дарагі.

Я ўпершыню бачу Леніна і, затаіўшы дыханне, слухаю простыя, ясныя, мудрыя, захапляючыя і пранікнёныя ленінскія словы аб пройдзеным за год шляху і аб тым, што наперадзе яшчэ вялікія цяжкасці і трэба падрыхтавацца і напружыць усе сілы для адпору міжнароднаму імперыялізму.

Другую прамову правадыра рэвалюцыі разам з дэлегатамі з'езда Саветаў слухаў у дзень першай гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі. Уладзімір Ільіч гаварыў з трыбуны на Чырвонай плошчы і заклікаў удзельнікаў шматтысячнай дэманстрацыі ўзмацняць барацьбу за ўладу Саветаў. У той жа дзень Ільіч выступіў з кароткай і захапляючай прамовай на шматтысячным мітынгу пры адкрыцці помніка Марксу і Энгельсу. Назаўтра ў зале пасяджэнняў з'езда Саветаў мне пашчасціла ў чацвёрты раз слухаць Леніна. Ён выступаў з прамовай аб міжнародным становішчы. Кожны раз гаварыў ён па-новаму, без паўтарэнняў, ярка і пераканаўча. Яго погляд увесь час быў накіраваны на слухачоў, ён літаральна авалодваў іх увагай і як бы гутарыў з імі.

У дні работы з'езда Ленін увесь час прысутнічаў на пасяджэннях, уважліва слухаў дакдадчыкаў па іншых пытаннях і выступаючых. У перапынках паміж пасяджэннямі Ў. I. Ленін быў сярод дэлегатаў з'езда, па-сяброўску і задушэўна гутарыў з імі. Неяк падышоў і я да групы дэлегатаў, каб паслухаць, аб чым гаворыць з імі Ільіч. І тут нечакана ён звярнуўся да мяне з пытаннем:

- А вы адкуль, таварыш? - Дэлегат ад Быхаўскага павета Магілеўскай губерні,- адказваю.

- 3 Быхава? - ажывіўся Ільіч. - Дык горад жа акупіраваны немцамі.

Так, Уладзімір Ільіч,— пацвердзіў я і тут жa растлумачыў, што з палавіны Быхаўскага па­вета, з левабярэжжа Дняпра выгналі захопнікаў, стварылі Быхаўскі павятовы камітэт РКП(б), а я - сакратар гэтага камітэта. У вызваленай мясцовасці ўстанавілі Савецкую ўладу. Паколькі Быхаў у руках ворагаў, то Быхаўскі павятовы выканком знаходзіцца пакуль у мястэчку Прапойск.

Ільіч сказаў на гэта неяк смела і падбадзёрліва: «Значыць, вы аб'явілі права Савецкай улады на г. Быхаў і ўвесь павет. Вось гэта правільна!»

Вярнуўшыся з Масквы, я расказваў сваім таварышам аб выніках работы з'езда Саветаў, аб мудрых і прарочых словах правадыра рэвалюцыі. У другой дэкадзе лістапада 1918 г. акупіраваная нямецкімі войскамі частка Быхаўскага павета была вызвалена. 10 студзепя 1910 г. ў Быхаве адбыўся першы Быхаўскі агульнапавятовы з'езд Саветаў. Ганаровым старшынёй з'езда мы адна-душна выбралі таварыша Ўладзіміра Ільіча Леніна.

 

* * *

 

Канец 1918 г. Доўга і цяжка дабіраўся я да Смаленска ў брудных цяплушках, у ледзяных тамбурах перапоўненых вагонаў. Там, у завейным Смаленску, у халоднай няўтульнай зале з ярка-чырвонымі плакатамі пачала работу 6-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП (б), якая абвясціла сябе потым першым з'ездам Камуністычнай партыі Беларусі. Памятаю нястрымную, акрыляючую радасць і буру апладысментаў, калі было абвешчана: «3 цяперашняга дня Бе­ларусь - Савецкая рэспубліка - становіцца рэспублікай працоўнага народа, рабочых, сялянскай беднаты і чырвонаармейцаў Беларусі». З'езд выбраў Цэнтральнае Бюро КП(б)Б. Тады ж быў утвораны і Часовы рзвалюцыйна-сялянскі ўрад Беларусі. У першы дзень 1919 года мы раз'язджаліся са Смаленска. Дома нас чакалі вялікія неадкладныя справы, цяжкая барацьба. Маімі сябрамі па справе былі надзвычайныя людзі, смелыя, мужныя рэвалюцыянеры - балтыйскі марак Аляксандр Шэкаў, Ілья Феакцістаў, Раман Нікіцін, Кірыл Манжураў, Пётр Лагуцёнак, Аляксей Старасценка. Усе яны толькі нядаўна вярнуліся з фронту, усе былі перапоўнены жаданнем перабудаваць жыццё, разграміць контррэвалюцыянераў і інтэрвентаў. Па вёсках і хутарах прытаіліся і хавалі сваю злосць супраць народнай улады кулакі і іншыя контррэвалюцыйныя элементы. Праз два гады яны падымуць паўстанне і са звярынай жорсткасцю расправяцца з бальшавікамі і актывістамі Савецкай ўлады. У той час загінуць страшнай смерцю расстраляныя, распя­тыя, пасечаныя на кавалкі мае сябры Ілья Феакцістаў, Раман Нікіцін, Аляксей Старасценка. А ў тыя напружаныя, кіпучыя дні 1918 - пачатку 1919 г. мы разумелі, што мала абвясціць Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Трэба было ўмацаваць яе, адстаяць ад ворагаў, вырваць з учэпістых лап невуцтва, адсталасці, галечы. Адной з першачарговых задач нашага павяткома было ўмацаванне і папаўненне Чырвонай Арміі. Вялікія цяжкасці даводзілася нам пераадольваць. Але і вялікая энергія была ў нашых сэрцах, сэрцах беларускіх камуністаў.

 

 

ЗАГАД № 1 БЫХАЎСКАГА ПАВЯТОВАГА ВАЕННА-РЭВАЛЮЦЫЙНАГА КАМІТЭТА

5 лістапада 1918 г.

1. На основании постановления Могилевского губернского военревкома Быховский уездный военно-революционный комитет в составе тт. Шекова, Логутенка, Ковалева, С. Сорокина, Вераксо, Феактистова, М. Сорокина, Романова, Т. Сорокина, Е. Сорокина, Демьянова и Н. Француза объявляет себя временно (до созыва уездного съезда Советов) верховной властью уезда.

2. Все распоряжения и декреты центральной и местных советских властей объявля­ются законом, неисполнение которых влечет за собой предание военно-революционному суду вплоть до расстрела.

3. Уезд объявляется на военном положении. Гуляние разрешается до 18 часов (до 6 часов вечера). После означенного времени появляющиеся на улицах будут арестовываться и подвергаться штрафу.

Торговля как на рынке, так и в закрытых помещениях разрешается с 8 до 16 часов (до 4 час. вечера).

4. Торговля спиртными напитками безусловно воспрещается, тайное винокурение карается расстрелом.

5. Собрания без разрешения военревкома воспрещаются.

6. Всякие попытки контрреволюционных банд к выступлению, откуда бы они ни исхо­дили, будут подавляться в корне.

7. Обыски, аресты и реквизиции производятся только по ордерам военревкома, всякие самочинные будут караться расстрелом.

8. В течение трех дней со дня опубликования сего приказа сдать всякое оружие и вещи как-то: пулеметы, пулеметные ленты, бомбометы, бомбы, винтовки, патроны, шашки, револьверы, бинокли и седла военного образца волостным и уездным военревкомам...

Настоящий приказ входит в силу со дня его опубликования. Быховский уездный военно-революционный комитет.

Фотакопія загада захоўваецца ў Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

 

 

ТЭЛЕГРАМА БЫХАЎСКАГА ПАВЯТОВАГА КАМІТЭТА РКП (б) У ПАЎНОЧНА - ЗАХОДНІ АБЛАСНЫ КАМІТЭТ ПАРТЫІ АБ ПАРАДКУ АБ’ЯДНАННЯ 3 НЕЛЕГАЛЬНАЙ ПАРТЫЙНАЙ АРГАНІЗАЦЫЯЙ, СТВОРАНАЙ НА АКУПІРАВАНАЙ ТЭРЫТОРЫІ ПАВЕТА

30 лістапада 1918 г.

Как вести работу в оккупированной местности, где появилась называющая себя нелегальной партия коммунистов-большевиков на почве повстанческого движения, у которых даже теперь нет партийных билетов? Кто главой должен быть: или комитет Быховской уездной организации, или только что сорганизовавшийся нелегальный ко­митет? До созыва уездной конференции можно ли без партийных билетов принимать в рядовые члены партии по рекомендации только что создавшегося комитета, куда вхо­дят тоже не состоявшие раньше в партии, или они все должны пройти стаж и записаться сначала в сочувствующие? Можно ли пойти на компромисс с тем, чтобы влить в комитет трех из нелегальной и переизбрать председателя комитета без его участия и ведома? Адрес ответа: Военкомиссариат.

Секретарь Быховской уездной организации Сергей Сорокин.

ПА ІГП при ЦК КПБ, ф. 59, вon. 1, сп. 27, лл, 10-11. Тэлеграфная стужка.

 

 

ТЭЛЕГРАМА ПАУНОЧНА-ЗАХОДНЯҐА АБЛАСНОГА КАМ1ТЭТА РКП (б) БЫХАЎСКАМУ ПАВЯТОВАМУ КАМ1ТЭТУ ПАРТЫІ АБ РЭГІСТРАЦЫІ ЧЛЕНАЎ НЕЛЕГАЛЬНАЙ ПАРТЫЙНАЙ АРГАНІ3АЦЫІ I СКЛІКАННІ ПАВЯТОВАЙ ПАРТЫЙНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

2 снежня 1918 г.

Может существовать только одна коммунистическая организация во главе с Быховским уездным комитетом РКП (б). Состоявших в нелегальной организации регистри­руйте по рекомендации комитета, после чего созовите уездную конференцию для пере­выборов комитета. Информируйте о ходе работ.

Секретарь ОК В. Кнорин.

ПАІГП пры ЦК КПБ. ф. 59, воп. 1, сп. 27, л. 12. Арыгінал.

 

 

СА СПРАВАЗДАЧЫ БЫХАЎСКАЙ ПАВЯТОВАЙ KAMICII ПА АКАЗАННІ ДАПАМОГІ СЕМ'ЯМ ЧЫРВОНААРМЕЙЦАЎ

С июня месяца 1919 года согласно предложению губернского отдела при уездном земельном отделе организована уездная комиссия по оказанию помощи семьям красно­армейцев. Председателем каковой комиссии назначен заведующий уземотделом. Цель и задачи означенной комиссии - оказывать помощь семьям красноармейцев: деньгами, семенами, живым и мертвым инвентарем, а также в необходимых случаях и рабочей силой...

За все время существования уездной комиссией выдано пособий на сумму 164 100 руб. по Городищенской волости и роздано семьям красноармейцев 26 лошадей, кроме того выдано на обсеменение: пшеницы 230 пудов 2 ф., проса 244 пуд. 15 ф., гречихи 86 пуд. 10 ф.. плугов 292, кос 2605, брусков к ним 3200 и серпов 310, соломорезок 10, веялок 2, сея­лок 6 и борон 16, и успешно идет работа по сбору сведений на предмет удовлетворения всех красноармейцев уезда согласно предписаниям и инструкциям, дапным из центра.

К 1 ноября 1919 года зарегистрировано всего семей красноармейцев 334, каковым семействам и необходимо оказать пособие...

ДА Магілёўскай воблащі, ф. 83, вoп. 1, сп. 31, л. 206.

 

 

ДАКЛАД АБ ДЗЕЙНАСЦІ БЫХАЎСКАГА ПАВЯТОВАГА ЗЯМЕЛЬНАГА АДДЗЕЛА ГОМЕЛЬСКАЙ ГУБЕРНІ

Не пазней 8 лiпеня 1919 г.

В зимний период 1918 - 1919 гг. уездным земельным отделом было обращено серьезное внимание на организацию коллективных хозяйств, не имея при том в своем распоряже­нии ни одного инструктора до марта месяца сего года. Вся эта работа лежала всецело на коллегии, которой пришлось сделать массовые выезды по деревням с целью агитации и организации коллективов. Посредством усиленной агитационной работы среди массы граждан, которая вышла только что из-под оккупации немцев и которой коммунисти­ческая идея еще не известна, коллегии все-таки удалось организовать и зарегистриро­вать четыре коммуны и две артели, из коих одна коммуна и две артели распались, а три коммуны работают и можно смело сказать, что коммуны эти будут примером для тех масс, кои еще не могут согласиться обрабатывать землю общими силами. Нужно отме­тить, что начало эти коммуны застигли в таком положении: рассадниками коммунальной жизни оказалась одна беднота, не имеющая ни хлеба, ни живого, ни мертвого инвентаря, не говоря о семенных материалах, на покупку каковых явилось полное отсутствие средств. Идя навстречу коммунальным начинаниям, уземотдел напряг все свои силы, дабы поддержать эти коммуны, и в первую очередь было возбуждено ходатайство перед уездпродкомом о снабжении продуктами продовольствия и семенами. Небольшое коли­чество продовольствия и семенной материал были отпущены. Кроме сего, из полученных семян по нарядам из центра выдано всем коммунам по 15 пуд. гречихи, пшеницы Сорочинской коммуне 84 пуда и Болоново-Селецкой 36 пуд., Неаполитанской 24 пуд. Отпущены также коммунам и огородные семена из закупленных заведующим земельным отделом на Украине.

Благодаря энергичной и неустанной работе коллегии и прибывшей в марте месяце сего года Инструкции по организации сельскохозяйственных трудовых коммун и артелей, а также своевременному отпуску средств для Сорочинской коммуны, удалось приобрести 9 лошадей. Что же касается коммун Неаполитанской и Болоново-Селецкой, то у послед­них ощущается большой недостаток в живом инвентаре.

Большая задача также перед уездным земельным отделом относительно организации советских хозяйств. Членам коллегии по этому вопросу пришлось также сделать массо­вые выезды на места для ознакомления населения с целями и задачами советских хо­зяйств, так как население было буквально настроено против, контрреволюционные эле­менты, при помощи коего и при их гнусной агитации были подожжены некоторые здания, а именно; в Лудчицах сгорел амбар с земледельческими орудиями, принесший убыток около 300 000, и в имении Городок дом, где жил раньше помещик, кроме сего было много захватов земли.

20-21 марта состоялось заседание Быховского всеуездного земельного съезда, на котором были заслушаны вопросы, имеющие весьма важное значение в переживаемое время, а именно об организации в Быховском уезде племенного рассадника, об устрой­стве при сельских обществах инвентарного запасного фонда, о принятии мер к прекра­щению заболеваний среди скота, о закупке семян для обсеменения свободных полей, о принятии мер к охране и приведении в порядок изгородей в народных садах, о принятии в ведение земельного отдела мельниц и много др. вопросов.

Для приведения в исполнение обсужденных вопросов необходимы денежные средства, о переводе каковых представлено по инстанции своевременно. Не имея в своем распоря­жении технических работников, уездному земельному отделу пришлось сравнительно выполнить в натуре план, хотя главным образом был составлен план работ на летний полевой период землемерных работ и вообще коллегии отдела пришлось вести самую усиленную работу по всем отраслям, как по борьбе с самочинными действиями граждан по всякого рода спорам, так главным образом, по самовольным порубкам леса, для чего коллегии зимой приходилось ежедневно совершать массовые выезды, равно как по землеустройству, сельскому хозяйству и др. отраслям при полном отсутствии специаль­ных технических и канцелярских работников, преданных Советской власти, в присут­ствии только таковых, кои смотрят «из-под палки», не имея никакого желания проявить хотя бы сколько-нибудь своей собственной инициативы.

Вся работа, касающаяся специально технического персонала, так и канцелярии, ло­жится на тех партийных работников коллегии, на долю коих также упадает партийная работа и которые, ставши во власти от сохи и станка, еще мало знакомы со специально-техническими вопросами.

Принимая но внимание те условия работы уземотдела, в коих ему приходилось работать и дабы впредь работа была бы продуктивнее и успешнее, уземотдел обращается с просьбой дать ему работников с хорошей подготовкой в специально-техническом отношении, а также для постановки дела на имениях, отпустить средства на содержание волостных земотделов и на агрономический персонал, так как помощники агрономов не получают жалованья уже по три месяца, несмотря на то, что сметы на первую половину представле­ны были еще в ноябре месяце 1918 г. и вторично в январе месяце 1919 г., кредиты не получены и по настоящее время.

Таким образом, все эти работы, которые предполагались коллегии провести, они оста­лись не проведенными. Что же касается статистического отделения, то последнее можно только поставить на должную высоту при наличии средств и при условии присылки цент­ром опытных работников, т. к. последних в уезде нет вовсе.

Проводя идею коммунизма не нужно забывать и то, что пока граждане еще не воспримут этой великой идеи, необходимо провести уравнение с поселковыми расселениями, о чем поступает масса ходатайств, но, не имея тех необходимых точных статистических дан­ных, уземотделу не представляется возможным установить трудовой потребительской нормы в правильном выводе. При таком распределении, какое ведется сейчас, земля не может оставаться, так как культура ее падает с каждым годом, ибо всякий гражданин, получив кусок земли, в первую очередь не старается ее удобрить, а старается только эксплуатировать самым беспощадным образом, и такая эксплуатация земли может при­вести уже и до того расшатанное наше сельское хозяйство до полнейшего краха.

Также в плане уземотдела лежит первое создание побольше советских хозяйств и дру­гого вида коллективов. От уравнения земли с поселковым разверстанием можно надеяться, что население перейдет скоро к общественной обработке земли, для этой цели, как уже и сказано, нужны специалисты, техники, статисты, землемеры и средства.

Большой и сложной задачей в настоящее время в уземотделе является распределение лугов: в данное время уземотдел лишился тех немногих работников из членов коллегии, которые могли бы принести большую пользу при распределении, т. к. эти работники мобилизованы и вся работа сейчас свалилась на плечи заведующего и одного члена кол­легии, которые и без этого перегружены работой, для каковой работы уземотдел просит выслать достаточное количество землемеров на небольшой срок, хотя бы недели на две. Имея в уезде около 1000 дес. садов и принимая во внимание, что, как выяснено волземотделами, все сады необходимо привести в надлежащую исправность, как по их очистке, так равно и по постановке изгороди, на что необходимы денежные средства. Не имея же средств, уземотдел предложил уземпродкому и кооперативам уезда принять народные сады во временное пользование с принятием расходов на приведение садов в образцовый порядок.

Докладывая об этом, уездный земельный отдел не теряет надежды, что центр придет на помощь Быховскому уезду и ассигнует необходимые средства на испрошенные надобности и вышлет необходимых специалистов-работников, с помощью каковых средств и сил уездный земельный отдел станет на высоту своего положения.

Верно: Секретарь, подпись.

ДА Магілёўскай вобласці, ф. 83. воп. 31, лл. 162-163. Копія.

 

 

ПРАТАКОЛ ПАСЯДЖЭННЯ БЫХАУСКАГА ПАВЯТОВАГА КАМ1ТЭТА РКП (б) АБ МАБIЛI3АЦЫI КАМУНІСТАЎ НА ФРОНТ

14 кастрычніка 1919 г.

Слушали: 1. Предложение губкома о мобилизации минимума 10 процентов коммунистов.

Постановили: Принимая во внимание, что в первую мобилизацию комитетом мобили­зовано вместо пяти процентов пятьдесят процентов (63—31), что в настоящее время в организации насчитывается только 42 человека, постановили мобилизовать лишь 10 про­центов из наличного числа.

При обсуждении кандидатов к мобилизации признали возможным мобилизовать сле­дующих товарищей, уход которых не отразится на работе организации и кои принесут максимальную пользу фронту: Якименко Герасима, Савченко Андрея, Феоктистова Илью и Стефаненко Антона.

Ввиду отъезда председателя и секретаря на пленум губкома, выполнение сего поста­новления поручить делопроизводителю укома и военкому.

Председатель ЧК Старостенко. Члены: Кротов, Логутенок. Секретарь Ковалев.

.

ПАІГП пры ЦК КПБ, ф. 8, воп. 1, сп. 24, л. 15. Арыгінал. Рукапіс.

 

 

Зямля - сялянам

На тэрыторыі Быхаўскага павета канфіскацыя памешчыцкіх зямель была пачата адразу ж пасля перамогі Кастрычніка. 29 лістапада 1917 г, Магілеўскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт выдаў загад аб перадачы ў распараджэнне зямельных камітэтаў памешчыцкіх маёнткаў, указваў на неабходнасць арганізаваць улік жывога і мёртвага інвентару. Быхаўскі зямельны камітэт распачаў вопіс і раздзел маёнткаў. Аднак эсэры, якія вяршылі справы ў зямкоме, па сутнасці праводзілі фіктыўную канфіскацыю, фактычна пакідаючы маёнткі ў руках іх былых уладальнікаў. Працоўнае сялянства Быхаўскага павета рашуча змагалася супраць такой «канфіскацыі». Па патрабаванню сялян Журавіцкі зямельны камітэт нанава правеў улік і вопіс памешчыцкай маёмасці маёнтка Хатоўня, якая была перададзена новаму ўпраўляючаму са згоды сялян навакольных вёсак. Для аховы маёнтка былі прызначаны два кантралёры.

Канфіскацыя маёнткаў звычайна пачыналася са склікання агульнаваласных сялянскіх сходаў. Сходы стваралі спецыяльныя ўліковыя камісіі, і тыя праводзілі вопіс памешчыцкай маёмасці, вызначалі парадак раздзелу зямлі. Так, сходы прадстаўнікоў вёсак Студзёнка, Гарадзец, Залатва і Лубянка прапанавалі вызначыць у кожнай вёсцы колькасць беззямельных сялян, якіх неабходна ў першую чаргу надзяліць зямлёй з маёнткаў Славінскага і Рубанава. Пры размеркаванні зямлі і ўсіх угоддзяў была ўстаноўлена норма 2,5 дзесяціны на рабочую душу і 1 дзесяціна на нерабочую. Усяго вясной 1918 г. ў Быхаўскім павеце на неакупіраванай тэрыторыі было paдзелена больш як 30 тысяч дзесяцін зямлі.

Адначасова з пытаннем размеркавання зямлі бальшавіцкія арганізацыі займаліся забеспячэннем беднякоў інвентаром. Для вясковай беднаты гэта пытанне было вельмі важным, таму што большасць сялян уласнага інвентару не мела, а значыць, зноў магла трапіць у кулацкую кабалу.

Каб лепш забяспечыць бяднейшае сялянства інвентаром, у павеце стварылі 10 пракатных і 4 зернеачышчальныя пункты, куды было сабрана 120 сельскагаспадарчых машын і прылад. Пункты абслугоўвалі ў першую чаргу калектыўныя і бядняцкія гаспадаркі. Адначасова ішло размеркаванне жывёлы з панскіх маёнткаў, ствараліся племянныя рассаднікі. У павеце к вясне 1918 г. было арганізавана 5 рассаднікаў. Для правядзення сяўбы бяднейшаму сялянству выдавалася насенне. Былыя панскія маёнткі, што яшчэ нядаўна былі цэнтрамі эксплуатацыі і прыгнечання сялян, ва ўмовах пралетарскай дзяржавы ператвараліся ў апорныя пункты калектыўнага гаспадарання і культурнай рэвалюцыі ў вёсцы. У маёнтках адкрываліся школы, народныя дамы, бібліятэкі.

1918 год быў годам пачатку арганізацыі калектыўных гаспадарак - першых парасткаў са-цыялізму. У архіве збярогся пратакол парады зямельных работнікаў ад 1 верасня 1918 г., дзе запісана рашэнне: «Даручыць павятоваму зямельнаму аддзелу ўвайсці з хадайніцтвам у аддзел земляробства Заходняй Камуны аб камандзіраванні ў павет інструктара-камуніста для арганізацыі ў межах павета камуністычнай гаспадаркі» (Дзяржаўны архіў Магілеўскай вобласці, ф. 79, воп. 1, спр. 4, л. 7). Спачатку калектыўныя гаспадаркі ствараліся на левабярэжнай частцы павета, а ў канцы года, пасля выгнання нямецка-польскіх акупантаў, і на правабярэжжы.

Працоўнае сялянства на ўласным вопыце пераконвалася ў неабходнасці переходу ад дробных гаспадарак да буйной грамадскай вытворчасці. У вёсцы нараджаліся новыя, нябачаныя ў гісторыі грамадства формы гаспадаркі - саўгасы, камуны, арцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі і іншыя кааператыўныя аб'яднанні сялян. Да правядзення веснавой пасяўной кампаніі 1919 г. ў Быхаўскім павеце рыхтаваліся 12 саўгасаў, арцелей і камун. Гэта сельскагаспадарчая камуна імя К. Лібкнехта ў маёнтку Сарочына (60 працаздольных чалавек, 28 непрацаздольных), Сялец-Балонаўская камуна ў маёнтку Сазановіча (25 працаздольных, 15 непрацаздольных), камуна «Праца» ў маёнтку Неапалітанскім (24 працаздольныя, 11 непрацаздольиых), Славянская камуна ў маёнтку Славянка (40 працаздольных, 20 непрацаздольных). Радчынская арцель у маёнтку Радчына, саўгасы ў былых маёнтках Гарадок, Батунь, Лудчыцы, Масток, у Баркалабаўскім манастыры, Грудзінаўцы, Раймундаве. Павятовая камісія па рэгістрацыі камун і арцеляў 17 лютага 1919 г. пастановай зацвердзіла статуты Сарочынскай камуны і Радчынскай сельскагаспадарчай працоўнай арцелі. Крыху пазней былі зацверджаны статуты астатніх калектыўных гаспадарак.

Для ажыццяўлення прынятых рашэнняў павятовы партыйны камітэт паслаў у вёску бальша-вікоў-арганізатараў. Вось што запісана ў адным з рашэнняў: «Камандзіраваць у павет інструктара-камуніста для арганізацыі ў межах павета камунальных гаспадарак, так як насельніцтва павета, ідучы насустрач, само не ў сілах ix арганізаваць» (тамсама, ф. 79, воп. 1, стр. 4, л. 7). У Даўгамошскую воласць былі пасланы бальшавікі Іосіф Агапеевіч Марозаў, былы член палкавога камітэта, і Архіп Уласавіч Гваздзёў. Апошні ў 1917 г. з'яўляўся членам Петраградскага Савета. Пасведчанне інструктара па арганізацыі калектыўных форм сельскай гаспадаркі ў Чыгірынскай воласці атрымаў Цімафей Жыхараў, у Навабыхаўскай - загадчык валаснога земаддзела бальшавік Гаўрыла Цярэнцьевіч Куляшоў, у Глухскай і Старабыхаўскай валасцях - член калегіі Быхаўскага павятовага аддзела Цімафей Іванавіч Сарокін, у Гарадзішчанскай, Глухскай валасцях і мястэчку Журавічы — Нічыпар Іваноў.

Арганізацыя, станаўленне і работа калектыўных гаспадарак праходзілі пад увагай павято­вага зямельнага аддзела. Улічваючы неабходнасць каардынацыі ўсёй работы пры павятовым земаддзеле, быў створаны камунальны пададдзел, які ўзначалілі Цімафей Іванавіч Сарокін і Аляксандр Мацвеевіч Шылкоў. Пададдзел і яго кіраўнікі праводзілі вялікую арганізацыйную, растлумачальную і агітацыйную работу.

Калектыўныя гаспадаркі зараджаліся і раслі ў жорсткай барацьбе з варожымі элементамі. Але сялян, якія ў калектыўных формах гаспадарання бачылі выйсце з галечы, не палохалі кулацкія вылазкі.

Перад пачаткам палявых работ 1919 г. ў горад Ромны быў накіраваны член калегіі павя­товага земаддзела Т. Ф. Цімашкоў, якому было даручана закупіць і даставіць у Быхаўскі павет коней для савецкіх гаспадарак. Для закупкі коней, насення, гародніны ў Палтаўскую губерню быў камандзіраваны Ц. I. Сарокін. 25 тысяч рублёў на закупку на Украіне насення было асігнавана Быхаўскаму павятоваму ўпраўляючаму савецкімі гаспадаркамі Н. Н. Буйноўскаму.

Калектыўныя гаспадаркі паспяхова правялі сельскагаспадарчую кампанію, дамагліся добрых вынікаў. Напрыклад, калі ў сялянскіх гаспадарках павета ўраджайнасць збожжавых склала 50 пудоў з дзесяціны, то ў калектыўных - звыш 100 пудоў. Прыклады самаадданай працы ў камунах і арцелях паказвалі камуністы.

У канцы 1919 г. былі створаны працоўная камуна імя Свярдлова ў маёнтку Іскань і працоўная камуна ў маёнтку Рэкта, працоўныя арцелі «Зара» ў в. Кузькавічы, «Араты» ў мястэчку Журавічы, «Прасвета» ў Новым Быхаве, арцелі «Прапойская», «Прамень», «Праца» ў Грудзінаўскай воласці.

Для лепшага кіраўніцтва саўгасамі павета ў лістападзе 1919 г. была створана калегія рай-саўгаса, у якую ўвайшлі У. Е. Кавалёў (старшыня), С. А. Мышкевіч (тэхнічны кіраўнік), Нікіцін і Марозаў (члены ад павятовага земаддзела). Інструктарам па саўгасах была прызначана Ганна Нікіціна. Зямельнаму аддзелу было прапанавана перадаць райсаўгасу ўсе машынапракатныя станцыі і зернеачышчальныя пункты з усёй іх маёмасцю. (Дырэктыва аб стварэнні ў краіне райсаўгасаў падпісана У. I. Лени­ным.) Акрамя саўгасаў у склад райсаўгаса уваходзілі Навабыхаўскі, Старабыхаўскі і Грудзінаўскі ўчасткі садоў і 9 савецкіх маёнткаў. Ажыццяўленне ленінскага Дэкрэта аб зямлі, арганізацыя першых калектыўных гаспадарак далі пачатак будаўніцтву сацыялізму ў вёсцы.

 

 

Падарунак Ільічу






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных