ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейцаВясной 1918 г. лінія абароны праходзіла па Дняпры. На правым беразе стаялі белапалякі, а на левым — атрады Чырвонай гвардыі і партызан. Белапалякі спрабавалі прарвацца на левабярэжжа і перарэзаць важную ў стратэгічных адносінах шашу Магілеў - Гомель, але, сустрэўшы ўпартае супраціўленне чырвонагвардзейцаў, адкаціліся назад. Быхаўскі чырвонагвардзейскі атрад, якім камандаваў Карпаў, абараняў участак ад перакрыжавання дарог каля в. Вараніно і далей уніз па Дняпры. Само перакрыжаванне і падыходы да яго з боку Быхава абараняў заслон, камандаваў якім я. Адзіным магчымым шляхам перапраўкі цераз Дняпро ў час веснавой паводкі былі 2 драўляныя масты, што цераз дамбу звязвалі абодва берагі. У другой палавіне красавіка 1918 г. белапалякі задумалі прарвацца праз масты і перарэзаць шашу. На золаку атрад легіянераў прыкладна ў сто шашак перайшоў галоўны мост на Дняпры і ўступіў на дамбу. Непрыяцеля заўважыў кулямётчык Парфімовіч, які стаяў на варце. 28 байцоў заслону, узброеныя кулямётам «Максім» і вінтоўкамі, падрыхтаваліся да бою. Калі разведчыкі белапалякаў уз'ехалі на абараняемы намі другі мост, мы адкрылі кулямётны і вінтовачны агонь. Разведчыкі былі знішчаны, а галоўныя сілы спешыліся і завязалі бой. Пераканаўшыся, што прабіцца да павароткі шашы ім не ўдасца, белапалякі адступілі. У аперацыі. як высветлілася пасля, яны страцілі 15 чалавек забітымі і 28 былі паранены. Мы страт не мелі. У баі вызначыліся кулямётчык Парфімовіч, Мікіта Новікаў, Акім Кадраў. Ціхан Кірпічэнка, Кірыла Кадраў, Якаў Яцэнка, Рыгор Дзюндзікаў, Яўхім Быкаў, Ямяльян Пазнякоў і іншыя. У маі 1918 г. камандзір атрада Карпаў загадаў разведаць сілы праціўніка ў раёне Быхава. На правы бераг Дняпра мы з Дзімам Міранцовым пераправіліся ноччу. Там прабылі два дні і атрымалі падрабязныя звесткі аб праціўніку. Калі вярталіся назад, узнікла думка прыхапіць з сабой і дзесятак-другі коней праціўніка, якія пасвіліся на лузе непадалёку ад Дняпра. Задумана - зроблена. Коні спачатку ішлі добра, a калі засталося да берага 30-40 крокаў, пачалі разбягацца. Давялося пабегаць, каб не выпусціць здабычу з рук. Дзіма ад беганіны стаміўся і крыху адстаў. Коні ў гэты час супакоіліся і паслухмяна ўвайшлі ў ваду. Яшчэ некалькі хвілін — і мэта будзе ажыццёўлена. А дзе ж Дзіма? Я спыніўся і раптам справа ад сябе пачуў конскі тупат, а потым убачыў белапалякаў, якія з аголенымі шашкамі і нацэленымі рэвальверамі імчалі на нас. «Смерць!» — мільганула ў галаве. Не паспеў як трэба ацаніць абстаноўку, як мяне акружылі коннікі. - Партызан, бальшавік! — закрычаў афіцэр, размахваючы рэвальверам каля майго твару. Прыняўшы збянтэжаны выгляд, я гучна. каб і Дзіма пачуў, сказаў: «Паночак, мы вартаўнікі лугу. Нам абшчына наказала ўcix коней зганяць з лугу». Дзіма пачуў мае словы і дабавіў: «Ад нас, вартаўнікоў, абшчына патрабуе надзейнай аховы лугу, таму і зганяем мы адсюль усіх коней!». Абшукаць! - загадаў афіцэр салдату. Той саскочыў з каня. У мяне ў гадзіннікавай кішэні дулам уніз ляжаў браўнінг. Але на вялікае шчасце, салдат нічога не знайшоў. Абшукалі і Дзіму. За яго я не хваляваўся, зброі пры ім не было. Афіцэр ужо больш спакойна спытаў: - А дзе ж вашы дакументы? — Навошта ж вартаўнікам дакументы? Жывёлу з лугу можна і без дакументаў сагнаць,— пажартаваў Дзіма. - Я табе, пся крэў! - крыкнуў афіцэр. Марш дадому! Мы толькі гэтага і чакалі. Агледзеліся, калі адбеглі на добрую адлегласць. У некалькіх кроках ад сябе заўважылі белапаляка. Ён ехаў на кані, а другога каня вёў на повадзе. Некалькі хвілін - і коннік быў зняты. Мы селі на коней - і к Дняпру. Азірнуліся і бачым, што ўслед скачуць некалькі польскіх уланаў. Чакаць нельга. На сярэдзіне Дняпра пачулі рэвальверныя стрэлы. На шчасце, даплылі да другога берага. Так скончылася наша разведка ў тыл ворага. У пачатку чэрвеня 1918 г. штаб нашага чырвонагвардзейскага атрада пад камандаваннем Шылава, які змяніў Карпава, сумесна са штабам партызанскага атрада Дзергачова распрацавалі план ліквідацыі групы польскіх акупантаў у вёсцы Лазаравічы. На ліквідацыю ворага было выдзе-лена каля 70 байцоў-добраахвотнікаў, пераважна жыхароў навакольных вёсак, якія добра ведалі Лазаравічы і маглі прабрацца да праціўніка, як кажуць, без адзінага гуку. Згодна дамоўленасці з мясцовымі жыхарамі, да нашага заслону, які знаходзіўся паміж вёскамі Вець і Абідавічы, у вызначаны час падышло некалькі лодак. Мы пагрузіліся і паплылі на правы бок. Ноч была без адзінай зоркі, на зямлю апусціўся лёгкі туман. Як толькі першыя лодкі дасягнулі правага берага, некалькі байцоў з групы дзергачоўскага атрада былі пасланы ў дазор. Хутка ад іх прыйшла вестка, што недалёка ад берага ў хмызняку імі захоплепы ў палон польскі коннік — патрульны. Апошні даў каштоўныя звесткі аб размяшчэнні пастоў польскага каравула і, галоўнае, паведаміў пароль і адказ на яго. Калі ўсе байцы пераправіліся на правы бераг, аператыўная група раздзялілася на асобныя групкі. ІІерад кожнай была пастаўлена баявая задача. Да світанку з эскадронам польскай шляхты ў Лазаравічах было пакончана. Што ж да-тычыцца камандзіра польскіх легіянераў графа Патоцкага (малодшага), то ён быў узяты ў палон. Аднак, калі яго канваіравалі, хацеў збегчы, тут яго і дагнала куля. У якасці баявых трафеяў мы ўзялі 45 коней з поўнай амуніцыяй, кулямёт, шмат вінтовак, боепрыпасаў і абмундзіраванне. У аперацыі вызначыліся Якім Ігнатавіч Кадраў, Ціхан Якаўлевіч Кірпічэнка, Емяльян Мітрафанавіч Пазнякоў, былы марак Дарафей Цімафеевіч Караленка, Захар Васілевіч Болабаў і іншыя.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|