ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Гісторыі партызаншчыны на МагілёўшчынеГэты дакументальны расказ былога чырвонагвардзейца, удзельніка грамадзянскай вайны I. К. Мацвяёнка быў надрукаваны ў сакавіцкім нумары часопіса «Наш край» у 1928 г. Іван Кузьміч Мацвяёнак — ураджэнец в. Новы Быхаў. Ваяваў спачатку ў першым Быхаўскім чырвонагвардзейскім атрадзе, потым у 152-м стралковым палку, член КПСС з 1919 г. Артыкул перадрукаваны са скарачэннямі. Працоўныя Беларусі ў 1917 — 1918 гг. стварылі адважныя і магутныя партызанскія атрады, каб змагацца супраць сваіх адвечных прыгнятальнікаў — паноў. У гэтыя атрады (Чырвонай гвардыі) уступіла галоўным чынам бядняцкая моладзь. Былі выпадкі пагалоўнага ўступлення яе ў чырвоныя атрады. У такіх вёсках сяляне-бацькі самі пасылалі сваіх сыноў запісвацца ў партызаны і ўсімі сродкамі і магчымасцямі дапамагалі ім матэрыяльна і маральна. Да іх ліку трэба аднесці вёскі Новы Быхаў і Лазаравічы, якія акруговы выканком да дня дзесяцігоддзя Чырвонай Арміі вызначыў як заслужыўшыя ўзнагароды. Уступіўшы бадай поўнасцю ў Чырвоную гвардыю, яны пасля склалі значную частку аднаго з найбольш гераічных 152-га стралковага палка, які прайшоў на польскім фронце ўсе этапы жорсткай вайны. Партызанскі pyx у Прыдняпроўі, на ўсім яго працягу, пачаўся з гэтых весак. Таму на гэтым варта спыніцца больш падрабязна. У пачатку лютага 1918 года польскія войскі Доўбар-Мусніцкага, якія стаялі на Быхаўшчыне, Рагачоўшчыне і Бабруйшчыне, аб'ядналіся пад Жлобінам і павялі наступленне між чыгункай Рагачоў — Быхаў і Дняпром. Супраць цэлага варожага корпуса чырвоныя змаглі паслаць пад Рагачоў толькі адзін латышскі полк, эскадрон кавалерыі, атрад Чырвонай гвардыі чалавек у 300, з іх 200 чалавек было матросаў, рэшткі палка, які праязджаў праз Рагачоў з фронту ў глыб Расіі, і бронецягнік з 2 вагонаў з байцамі-матросамі. Гэтых сіл было мала. I таму быхаўскія савецкія органы на чале з начальнікам Чырвонай абароны абвясцілі ў павеце добраахвотны запіс у Чырвоную гвардыю. Увесь люты месяц ішлі няспынныя баі на тэрыторыі між Рагачовам і Тошчыцай. Але ўрэшце здаюцца адна за адной з баямі вескі Шчыбрын, Гадзілавічы, Званец. 25 лютага пачынаецца бой за станцыю Тошчыца. Некалькі разоў станцыя пераходзіць з рук у рукі. Будынак вакзала набіты кулямі і снарадамі, як рэшата. 27 лютага Тошчыца здадзена, чырвоныя адступілі ў вёску Камарычы, каб адтуль даць ворагу моцны адпор. Здача Тошчыцы стварыла сур'ёзную небяспеку. Гэта разумеў кожны. Станцыя была важным стратэгічным пунктам у барацьбе з белапалякамі. 3 яе здачай для польскіх легіянераў быў адкрыты шлях на Быхаў і далей. Вось з гэтага часу сотні людзей - і моладзі, - і старых уступілі ў чырвонагвардзейскія атрады. Як упаміналася ўжо вышэй, центрам партызанскага руху ў гэты час зрабіліся вёскі Новы Быхаў і Лазаравічы. Знаходзяцца яны на беразе Дняпра, раўналежна станцыі Тошчыца. Бой пад Тошчыцай, незалежна ад таго ці іншага яго выніку, ставіў гэтыя вёскі пад непасрэдную пагрозу. Гэта прымушала дзейнічаць. 26 лютага Навабыхаўская воласць атрымала з Быхава (ад штаба Чырвонай абароны) адозву, дзе коратка і выразна было напісана: «Таварышы! Вораг блізка! Ён хоча перашкодзіць спакойнай працы земляроба, ён імкнецца паздзекавацца над нашымі бацькамі, жонкамі, сёстрамі. Пішыцеся ў чырвоныя атрады абароны!». Адозва зрабіла надзвычайнае ўражанне. Ужо ўвечары гэтага дня аб адозве ведалі ўсе ў Новым Быхаве і суседніх Лазаравічах. Ноч для іх была бяссоннай. Назаўтра, 27 лютага, як толькі развіднела, на вуліцы Новага Быхава ўсюды збіралася моладзь. Усхваляваныя твары, гарачыя вочы, трывожныя гутаркі. Па некалькі разоў чытаюць і перачытваюць расклееныя на будынку воласці адозвы. Унутры, у воласці, поўна... 3-за дыму махоркі ледзь бачны абрысы фігур і твараў. Пішуцца... За сталом матрос. Матрос выкрыквае ўголас нумар і прозвішча кожнага запісанага. Чым большы зачытваецца нумар, тым большае захапленнее прысутных. «Нумар 375. Мясцовы настаўнік,— матрос называе прозвішча і з асаблівай гордасцю дадае: Да нас і настаўнікі пішуцца!» Усяго ў дзвюх вёсках запісалася да 500 чалавек. На другі дзень у Быхаве яны абмундзіра-валіся, узброіліся і атрымалі назву «1-я Навабыхаўская баявая рота». 3 добраахвотнікаў іншых вёсак была створана 2-я рота. На чале, усяго атрада стаў камуніст Марозаў. Камандзірам 1-й Навабыхаўскай баявой роты — навабыхаўскі грамадзянін С. Дзергачоў. Разбітыя на ўзводы, роты рассыпаліся па вёсках былых Старабыхаўскай і Чыгірынскай валасцей для вартаўнічай (дазорнай) службы. 1 сакавіка палякі занялі вёску Камарычы і Быхаў. Штабы і абоз перабраліся за Дняпро. Своечасова былі паведамлены ўсе дазорныя часці, якія пайшлі ўслед за імі. А ў тыле ў палякаў, у 15 вярстах ад Быхава ў вёсцы Уюн, засталіся 2 узводы Навабыхаўскай баявой роты, якіх не паспелі папярэдзіць. Знайшліся баязліўцы. Але такіх мала. У большасці расце адвага. Небяспека робіць знергічнымі, сталёвымі. Зараз жа і думка: з боем не праб'ёмся сваёй жменькай скрозь польскую навалу, дык трэба прасачыцца за Дняпро паціху, у пустым месцы, быць гатовымі на выпадак чаго адбівацца ўсімі сіламі. Жывымі не здавацца. Рашэнне прынята... Яшчэ трошку агітуюць хістаючыхся найлепшыя героі, якія праявілі сябе і ў будучых баях,— I. Кармачоў, М. Полькін, Ф. Шылаў. Атраду ўдалося перабрацца за Дняпро. Польскі раз'езд «пасеяў» быў трошку ўдагонку з кулямёта, але нікога не дастаў. За Дняпром быў pyx і жьщцё. Атрады арганізаваліся з рознай колькасці і якасці. Усе ішлі на Рослаў, дзе і думалі канчаткова аформіцца. Арганізаваных атрадаў, чалавек па 300 кожны, прыйшло шэсць: два магілёўскіх, два чавускіх, два быхаўскіх. Былі і маленькія атрады, якія часткова дайшлі да Рослава і там уліліся ў адзін з сямі арганізаваных атрадаў... Сабраліся атрады ў Рослаў да 12 сакавіка. Некалькі дзён фарміраваліся і 25 сакавіка былі разасланы па фронту. У Рославе застаўся толькі штаб Камандуючага Магілеўскімі атрадамі Рос-лаўскай групы Заходняй Завесы. Фронт Рослаўскай групы працягваўся ад Копысі да Рагачова па беразе Дняпра. Ён падзя-ляўся на дзве часткі — участкі Мсціслаўскі і Чэрыкаўскі. У Мсціславе і Чэрыкаве знаходзіліся штабы войск участкаў. Фронт між імі быў падзелены па лініі Быхаў — Ніканавічы — Пpaпойск (пазней Званец — Прапойск). На Мсціслаўскі ўчастак і былі накіраваны атрады, сфарміраваныя ў Рославе. 1 і 2 Магілёўскія атрады з боем прайшлі лінію Мсціслаў — Шклоў і занялі тэрыторыю па Дняпры Копысь — Шклоў. 3 і 4 Чавускія атрады размясціліся на Дняпры між Шкловам і Магілё-вам, 5 і 6 Быхаўскія — між Магілёвам і Быхавам. Асабліва гераічную барацьбу па ачышчэнню Задняпроўя ад ворагаў прыйшлося вытрымаць быхаўчанам на ўчастку Сухары — Асавец — Лупалава. У адным з такіх баёў (пад Сухарамі) атрад, збіўшы з пазіцыі ворагаў, каб дагнаць іх, разуўся (тады толькі што растаяў снег і ў ботах бегчы было цяжка). Беглі за ворагамі вёрст 5 і... не дагналі, бо яны былі на конях. На Чэрыкаўскім участку ўсё Задняпроўе было ачышчана ад ворагаў бадай што без баёў. 3 гэтага часу (14 красавіка) чырвонаармейцы ужо выконвалі фактычна толькі пагранічную службу на Дняпры, не сунпакойваліся толькі яшчэ нейкі час быхаўчане і назалялі палякам. Так, шосты Быхаўскі атрад (былая Навабыхаўская рота), падышоўшы адным узводам да дпяпроўскага моста ўначы, даў з паўсотні залпаў, прычым камандзір (С. Дзергачоў) падаваў каманду: «Батальён, плі!». У гэты ж час кідалі тут жа ў ваду бомбы. Не толькі ў насельніцтва, але і ў палякаў склалася ўражанне бамбардзіроўкі горада і наступлення вялізнай масы войск. Цэлая дывізія (польская) выбралася з горада і вярнулася назад толькі на трэці дзень. Гэтым жа атрадам праводзіліся вылазкі ў тыл палякаў за харчамі. Так, з фальварка Масток пераправілі за Дняпро да 70 панскіх кароў, тое ж адбылося ў фальварку Сарочына. Пры дапамозе падпольнай Навабыхаўскай арганізацыі наладжана была гераічная вылазка ў вёску Лазаравічы, дзе палякам нанесены значныя страты. У ліпені 1918 года ўсе атрады былога Мсціслаўскага ўчастка аформлены у 5-ы Быхаўскі полк (камандаванне атрадаў спецыяльна хадайнічала перад цэнтрам). У жніўні, калі ужо аформілася поўнасцю вайсковая сістэма Савецкай Расіі, ён перайменаваўся ў 152-і стралковы полк 17-й дывізіі. Атрады былога Чэрыкаўскага ўчастка склалі 153-і стралковы полк. Гэтыя два палкі пакінулі пасля сябе надта гераічны след, прайшоўшы ўce этапы грамадзянскай вайны. Толькі лік старых партызан Магілёўшчыны ў іх змяншаўся без канца. Так, напрыклад, перад Варшаўскім наступленнем быхаўчан у 152-м палку было толькі чалавек 50. Загінулі некаторыя на франтах смерцю герояў-рэвалюцыянераў (М. Каржоў з вескі Камарычы), сталі інвалідамі (М. Пагодкін з Новага Быхава), многія выбылі з палка з-за хвароб i ран. Сваей падпольнай рэвалюцыйнай дзейнасцю ў часы панавання на правабярэжнай Магілёўшчыне палякаў і немцаў асабліва вызначаюцца Новы Быхаў і Лазаравічы. Таварышы, склаўшыя потым ядро падпольнай арганізацыі ў Новым Быхаве ў часе заняцця яго палякамі знаходзіліся хто ў арміі, хто на фабрыках і заводах. З'явіліся яны дамоў у перыяд найбольшага абвастрэння здзекаў палякаў над мясцовым насельніцтвам. Нягледзячы на ўсё гэта, моладзь Новага Быхава стварыла сваю арганізацыю. Яна вывучала размяшчэнне польскіх войск, настрой насельніцтва і польскіх салдат і передавала гэтыя звесткі за Дняпро чырвоным. Віднейшыя дзеячы-падпольшчыкі - П. Дзергачоў (расстраляны палякамі), К. Скобаў, С. Тарасенка і іншыя. Была наладжана сувязь з моладдзю суседніх вёсак. У вёсцы Лазаравічы з Майсянковым, Лагуном і г. д., у Залескай Слабадзе — з Галіноўскім. Былі надзейныя хлопцы ў Шляхаўцы і Тайманаве. Назапашвалася ўзбраенне на выпадак паўстання. Здаровыя. зграбныя хлопцы кінуліся ў вочы палякам у абязлюдненым Новым Быхаве. Тыя сталі прычаплівацца без усялякай прычыны. Сустрэўшы К. Скобава, палякі прымусілі яго «гу-сіным» крокам пайсці дамоў на даволі значную адлегласць. Але выявіць падпольшчыкаў не змаглі. Выпытвалі старых сялян, але ні адзін не сказаў аб іх ні слова, хоць пра групу багата хто ведаў. Урэшце, дакапаўшыся ў суседніх вёсках, расстралялі П. Дзергачова «за партыйную пры-належнасць» і заарыштавалі К. Скобава. Яго таксама збіраліся забіць. Астатнія хлопцы з арга-нізацыі уцякалі за Дняпро. У справе наладжвання сувязі паміж падпольшчыкамі і чырвонымі значную ролю адыгрывалі жанчыны... Наогул, жанчыны Новага Быхава прынеслі paвалюцыйнай справе вялiкую карысць. Новы Быхаў і Лазаравічы ляжаць на адным беразе Дняпра, а па другі бок у вёсцы Абідавічы стаяць чырвоныя. I вось жанчыны і дзяўчаты часта адпрашваюцца ў палякаў (пазней у немцаў) пераправіцца на той бок у луг «нарваць травы цялятам». Іх часам, добра абшукаўшы, пускалі. А там, у траве, да іх падпаўзаў чырвонаармеец, якому яны і расказвалі ўсё, што ведалі. Так змагалася за зямлю і волю сялянства ўпамянутых вёсак...
I ўзняўся народ 3 успамінаў Андрэя Раманавіча Саўчанкі, былога члена падраённага падпольнага камітзта РКП (б) Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі многія франтавікі вярнуліся ў родныя мясціны. Сялянскія рукі праглі зямлі, якую Савецкая ўлада перадала тым, хто яе апрацоўваў. Але ўжо ў лютым 1918 г. кайзераўскія войскі акупіравялі значную частку Беларусі. Пад прыгнётам акупантаў апынулася правабярэжная Быхаўшчына і мая родная веска Студзёнка. Разам з акупантамі вярнуліся ў свае маёнткі і паны. 3 дапамогай польскіх легіянераў і нямецкіх салдат яны адбіралі ў сялян зямлю, жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар, жорстка по-мсцілі за тое, што ў перыяд Кастрычніка страцілі сваю маёмасць. Абуранне і нянавісць да акупантаў раслі з кожным днём, сяляне ўсё больш і больш усведамлялі, што трэба аказваць інтэрвентам актыўнае супраціўленне. Актывістам нашай вёскі ўдалося наладзіць сувязь з падпольнымі бальшавіцкімі арганізацыямі на акупіраванай тэрыторыі павета. Неўзабаве быў арганізаваны падраённы падпольны камітэт РКП (б), які распачаў падрыхтоўку да паўстання супраць акупантаў. У многіх вёсках былі створаны паўстанцкія групы з правераных, адданых Савецкай уладзе таварышаў. Паўстанцкія групы ўзначалілі: у Гарадцы Фёдар Кірэеў, у Сушчове Аляксей Грыцаў, у Клятным Пётр і Дзмітрый Антонавы, у Залатве А. Мельнікаў. Групы збіралі зброю і боепрыпасы, распаўсюджвалі сярод насельніцтва і кайзераўскіх салдат бальшавіцкую літаратуру, зрывалі нарыхтоўкi жывёлы і хлеба для акупантаў, праводзілі вярбоўку ў партызанскія атрады. Пасля таго, як Я. I. Сарокін пабываў на краявой канферэнцыі камуністычных арганізацый у Смаленску, наладзілася трывалая сувязь з Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам Заходняга фронту, адкуль мы атрымлівалі ўказанні, літаратуру, зброю і боепрыпасы. Для гэтага на левабярэжжы Дняпра ў в. Следзюкі быў арганізаваны склад забеспячэння. Дастаўка зброі і літаратуры цераз Дпяпро была нялёгкай справай, але людзі ішлі на ўсё. Мне запомніўся Васіль Сазоненка з вёскі Студзёнка. Ён добраахвотна узяўся за гэту рызыкоўную справу. Праявіўшы смеласць і знаходлівасць, Сазоненка даставіў фурманку зброі ў паўстанцкі цэнтр. Паўстанцкія групы добра арганізавалі працоўных і прынялі на сходах пратэст супраць далучэння Беларусі да Ўкраінскай нацыяналістычнай рады. Быхаўскіх падпольшчыкаў наведаў А. С. Славінскі, адзін з арганізатараў падполля Беларусі. Ён правёў інструктаж, расказаў, як лепш арганізаваць супраціўленне акупантам. Адначасова паведаміў аб наспяваючай рэвалюцыі ў Германіі. Сход актыву падпольшчыкаў праходзіў на хутары ў хаце Кандрата Сарокіна. Ha ім прысутнічала каля ста чалавек. Была ўстаноўлена цесная сувязь з павятовым рэўкомам, які знаходзіўся ў Прапойску. Адтуль прыбыў Пётр Лагуцёнак. Разам з ім падпольны камітэт падабраў састаў рэвалюцыйных камітэтаў валасцей. 3 лістапада 1918 г. над Быхавам зноў залунаў чырвоны сцяг. Рэўком абвясціў сябе вы-шэйшай уладай, сфарміраваў народную міліцыю, прызначыў кіраўнікоў устаноў. Начальнікам мі-ліцыі стаў Дзмітрый Мікалаевіч Антонаў з Клятнога, а яго намеснікам Я. Г. Сівакоў з Студзёнкі. Мне, як члену Быхаўскага валрэўкома і загадчыку прадкома, давялося ўдзельнічаць у рэквізіцыі жывёлы і хлебапрадуктаў для Чырвонай Арміі, весці ўлік ураджаю ў насельніцтва воласці. Разам з Ц. I. Сарокіным і іншымі таварышамі ўдзельнічаў у арганізацыі Сарочынскай камуны, у фармі-раванні ўзвода асобага прызначэння, камандзірам якога быў П. М. Антонаў. Падраённы падпольны камітэт РКП (б) адыграў важную ролю ў аднаўленні Савецкай улады на Быхаўшчыне, у выхаванні людзей, якія смела пайшлі за бальшавікамі. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|