ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
З успамінаў А. Ц. Рудаковай
Аляксандр Апанасавіч Мазураў - удзельнік рэвалюцыі 1905 - 1907 гг., паўстання на браняносцы «Пацемкін». Нарадзіўся 1883 г. ў в. Грудзінаўка Быхаўскага р-на. З сялян. З 10 гадоў стаў працаваць у панскім маёнтку ў Грудзінаўцы. У 1904 - 1905 гг. служыў на браняносцы “Пацёмкін”. За ўдзел у паўстанні асуджаны да 10 гадоў катаргі, якую адбываў з 1906 па 1908 г. у Харбіне і Чыце, быў памілаваны. У 1908- 1910 гг. зноў у царскай арміі. У 1910 - 1914 гг. працаваў на радзіме кавалём, потым механікам у маёнтку графа Талстога. У 1-ю сусветную вайну радавы, унтэр-афіцэр царскай арміі. У 1918 - 1941 гг. працаваў кавалём і механікам у саўгасе «Грудзінаўскі», потым на Грудзінаўскім спіртзаводзе. У час Вялікай Айчыннай вайны займаўся сельскай гаспадаркай. Пасля вайны з 1944 г. працаваў у саўгасе «Грудзінаўскі» кавалём, механікам нa спіртзаводзе, вартаўніком у школе. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памёр A. A. Maзypаў 5 сакавіка 1957 г. Трагічны лёс зрабіў мяне прыёмнай дачкой марака з легендарнага браняносца “Пацёмкін” А. А. Мазурава. Здарылася гэта ў ліпеньскі вечар 1942 г., калі нам са старэйшым братам Мікалаем цудам удалося вырвацца з вескі Красніца, якую спалілі гітлераўцы разам з людзьмі. У гэтым стра-шэнным вогнішчы згарэлі наша маці і іншыя родзічы. Жах перажытага і надыходзячая ноч прывялі нас у Грудзінаўку, у хату Ганны Андрэеўны і Аляксандра Апанасавіча Мазуравых, якія сталі нашымі другімі бацькамі. У гэтай сям'і я не толькі знайшла дах над галавой, бацькоўскую ласку, але даведалася аб адной з слаўных рэвалюцыйных старонак нашай радзімы — паўстанні маракоў браняносца «Пацёмкін», якія кінулі дзёрзкі выклік царскаму самадзяржаўю, узнялі над ваенным караблём Чарнаморскага флоту чырвоны сцяг рэвалюцыі. Тата быў сярод тых пацемкінцаў, хто вярнуўся пасля здачы браняносца румынскім уладам у Расію ў 1905 г., быў арыштаваны і засуджаны. Суровыя ўмовы катаргі адбіліся на яго характары. Але за вонкавай суровасцю ў Аляксандра Апанасавіча хавалася шчырае, пяшчотнае сэрца. У іх з Ганнай Андрэеўнай не было ўласных дзяцей. У 1915 г. яны ўзялі ў сваю сям'ю аднагадовага сіротку Алёшу, выгадавалі і ў 1935 г. паслалі вучыцца ў Віцебскі медыцынскі тэхнікум. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Алёша загінуў на фронце, а праз год яны зноў прытулілі двух сіротак — мяне і Колю. Дзякуючы іх бацькоўскім клопатам, мы атрымалі сярэднюю адукацыю, потым я скончыла тэхнікум, а брат — інстытут. Тату вельмі падабаліся мужныя людзі. Я памятаю, з якім хваляваннем чытаў ён раман Э. Войніч «Авадзень», кнігу Б. Гарбатава «Нескароныя», глядзеў кінафільм «Маладая гвардыя». Адчувалася, што у літаратурных героях ён знаходзіў рысы ўласнага характару. Нават у казках, якія вельмі любіў расказваць, калі я была маленькай, пераважалі мужныя, знаходлівыя народныя вобразы, людзі-волаты. У самыя змрочныя дні фашысцкай навалы тата быў упэўнены, што вернецца Чырвоная Армія, прыйдзе перамога і зноў будзе савецкая ўлада. Памятаю яго шчырую радасць, калі быў надрукаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 кастрычніка 1956 г. аб узнагароджанні яго ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў сувязі з 50-годдзем першай рускай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Гэты ордэн, ордэнская кніжка, аўтабіяграфія і фатаграфія бацькі перададзены у Дзяржаўны музей Беларускай ССР.
УЛАДЗІМІР ЯФІМАВІЧ БАБКОЎ Рэвалюцыянер, нарадзіщся щ 1875 г. у Быхаве. Скончыщ Магілещскую гімназію і паступіў у Маскоўскі універсітэт. У 1896 г. за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць расправы над сту-дэнтамі Харкава яго выслалі на год у Быхаў пад нагляд паліцыі. Пазней У. Я. Бабкоў паступіў у Харкаўскі ўніверсітэт, у 1900 яго зноў арыштавалі за рэвалюцыйную работу і ўдзел у арганізацыі першамайскай дэманстрацыі, другі раз выслалі ў Быхаў пад нагляд паліцыі. Але і тут У. Я. Бабкоў праводзіў актыўную рэвалюцыйную работу i ў горадзе, і ў павеце. У студзені 1901 г. яго арыштавалі і пасадзілі ў Магілеўскую губернскую турму. Пасля суда саслалі ў Енісейскую губерню. Пра У. Я. Бабкова пісала ленінская «Искра» у двадцатым нумары за 1902 г. Адбыўшы ссылку, цяжка хворы. У. Я. Бабкоў зноў паехаў у Харкаў і праводзіў там работу па стварэнні рэвалюцыйнай арганізацыі бальшавікоў. Жандары пільна сачылі за рэвалюцыянерам, кантралявалі кожны яго крок. Каб пазбегнуць новага арышту, У. Я. Бабкоў пepaexaў у Варонеж, дзе i памёр у 1905 г.
Прафесар з сялян Іерафей Васілевіч Касценіч нарадзіўся 4.10.1854 г. ў в. Мужычкі Клімавіцкага павета Магілеўскай губерні (цяпер в. Азёрная Хоцімскага р-на) ў сям'і панскага кухара. Потым бацькі пераехалі на Быхаўшчыну ў в. Царкоўны Асавец (зараз Чырвоны Асавец). Пасля сканчэння Магілеўскай гімназіі паступіў у Пецярбургскі універсітэт на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта. Шлях да навукі быў цяжкім. Час збярог прашэнне I.В. Касценіча на імя дэкана факультэта. У ім студэнт-першакурснік прасіў назначыць стыпендыю, так як іншых сродкаў для далейшай вучобы ў яго не было. Зазначыў таксама, што ў канцылярыі ўніверсітэта ёсць яго пасведчанне аб беднасці. Адказ атрымаў просты: за недахопам ліміту адказаць. Усё ж ў 1880 г. I. В. Касценіч скончыў універсітэт са ступенню кандыдата і залатым медалём і стаў тут жа працаваць лабарантам фізіялагічнай лабараторыі. Адначасова паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію. У 1884 г. паспяхова здаў экзамен на званне ўрача, сваёй спецыяльнасцю абраў афтальмалогію. У 1887 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё колбачак і палачак і вонкавага ядзернага слоя ў зародку чалавека», якая была адной з першых айчынных работ па гэтым пытанні. У 1890 г. на канферэнцыі Ваенна-медыцынскай акадэміі I. В. Касценіча выбралі стыпендыятам Я. В. Віліе і накіравалі ў Францыю, Германію і Аўстрыю для далейшага ўдасканалення па афтальмалогіі. Восенню 1893 г. вярнуўся з-за мяжы і здаў экзамен на званне клінічнага прафесара, быў прызначаны загадчыкам вочнага аддзялення Уяздоўскага шпіталю ў Варшаве. Адначасова кіраваў Варшаўскім акруговым упраўленнем Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа. У 1897 г. саветам Варшаўскага універсітэта быў выбраны экстраардынарным прафесарам кафедры афтальмалогіі. У 1900 г. пераведзены ў Пецярбург на пасаду клінічнага прафесара Мікалаеўскага ваеннага шпіталю. Адначасова узначальваў кафедру афтальмалогіі ў Пецярбургскім клінічным інстытуце. У хуткім часе быў прызначаны таксама дырэктарам Пецярбургскай вочнай лячэбніцы ведамства ўстаноў імператрыцы Mapыi, дзе працаваў да апошніх дзён свайго жыцця. Памёр 24.12.1905 г. Праз ўсе жыццё пранес Іерафей Васілевіч сваю любоў і павагу да родных мясцін, да пра-цоўнага народа. Асноўным дэвізам яго жыцця была праца дзеля справы, а не дзеля асобы. Гэта асабліва яскрава праявілася ў час яго работы на Беларусі. Пасля сканчэння Ваенна-медыцынскай акадэміі з 1884 г. ён штогод летам прыязджаў у вёску Царкоўны Асавец. У час адпачынку аказваў бясплатную медыцынскую дапамогу землякам. У Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе захоў-ваюцца цікавыя дакументы, якія сведчаць пра ўрачэбную дзейнасць I. В. Касценіча. У адным з іх адзначалася, што за два месяцы 1894 г. ў Рыжкаўскім амбулаторным пакоі і ў сябе дома I. В. Касценічам было прынята 3092 хворых, аперацыйную дапамогу атрымалі 477 чалавек, з іх больш як 200 былі зроблены складаныя аперацыі на вачах. Прафесар I. В. Касценіч падтрымліваў ідэю аказання хоць бы часовай дапамогі хворым. 3 1893 г. апякунства сляпых пачало накіроўваць на тэрыторыю Беларусі лятучыя атрады акулістаў. I. В. Касценіч патрабаваў далучэння да работы ў іх сельскіх урачоў, сам рыхтаваў медыкаў да аказання афтальмалагічнай дапамогі. Адзін з атрадаў дзейнічаў пад яго кіраўніцтвам у Быхаўскім павеце з 20 чэрвеня да 18 жніўня 1895 г. Прыёмная для хворых знаходзілася ў Царкоўным Асаўцы. У в. Рыжкаўцы прымалі хворых на вочы з больш цяжкімі захворваннямі і пасля аперацый на павеках. Дапамога была аказана больш як 5 тысячам хворых. Працаваць даводзілася шмат. Амаль штодзённа прыём вялі з 7 гадзін paніцы да 6 гадзін вечара пасля рабілі перавязкі аперыраваным. Як успамінаў I. В. Касценіч, не было куточка у Быхаўскім, Чавускім і ў палове Магілеўскага паветаў, адкуль бы не прыходзілі хворыя. Людзі дабіраліся з Мінскай і Смаленскай губерняў, часам за 150 — 170 вёрст. Дапамога аказвалася бясплатна. Толькі на лячэнне аперыраваных хворых І. В. Касценіч прасіў Апякунства сляпых выдзеліць 200 рублёў. Грошы ішлі ў асноўным на паляпшэнне харчавання пацыентаў. За шматгранную і актыўную работу ў вочных атрадах на тэрыторыі Магілеўскай губерні на працягу больш як 12 год I. В. Касценіч атрымаў спецыяльны ўзнагародны знак Апякунства. Да прафесара нярэдка звярталіся за дапамогай хворыя, якія беспаспяхова лячыліся ў буйных замежных спецыялістаў. Зімой 1903 г. I. В. Касценіч бліскуча зрабіў аперацыю на воку славутаму хіміку Дзмітрыю Іванавічу Мендзялееву, зрок якога хутка аднавіўся. Урачэбная дзейнасць І. В. Касценіча вызначалася пастаяннымі творчымі пошукамі новага, самаахвярным служэннем прафесійнаму абавязку, народу. Ім напісана больш як 20 навуковых прац, прысвечаных тэарэтычным і практычным пытанням медыцыны. Частка іх надрукавана на французскай, нямецкай, англійскай мовах і мае цікавасць для сучаснай медыцыны. Да апошніх дзён жыцця І. В. Касценіч служыў народу. Штотыднёвік «Русский врач» (1906. № 12. С. 379) у некралогу I. В. Касценічу адзначаў: «Печальная весть, распространяясь среди лиц, сталкивавшихся с покойным, вызывала неизменно чувство глубокой скорби, особенно ярко выражавшейся среди его многочисленных учеников. За свою приблизительно 10-летнюю профессорскую деятельность, протекавшую преимущественно среди товарищей врачей в качестве слушателей, покойный отдавал любимому делу все свои силы, обширные познания и опытность, приобретенные им с таким трудом путем продолжительной и тщательной подготовки... Теплое, живое отношение к своим слушателям, стремление поделиться с ними своим опытом и знанием с первого же раза устанавливало между учителем и учениками ту необходимую связь, без которой невозможно успешное ведение дела. Непрерывная, напряженная работа подорвала силы И. В. Костенича. Перенеся в течение зимы 1904 г. несколько сухих плевритов, покойный в декабре того же года слег в постель вследствие весьма бурно начавшегося воспалительного процесса в легких, перешедшего затем в гнойный плеврит... После изсечения нескольких ребер Иерофей Васильевич поправился настолько, что мог отправиться на юг Франции. Возвратившись в Петербург летом 1905 г., он вступил в исполнение своих обязанностей... В октябре 1905 г. он слег окончательно в постель... Преждевременная кончина явилась тяжелым ударом для всех близких к нему лиц». Памёр I. В Касценіч у Пецярбургу, пакінуўшы запавет захаваць яго на роднай Быхаўшчыне. У апошні шлях свайго любімага доктара праводзілі жыхары Магілёва, навакольных вёсак. Гэту грандыёзную працэсію бачыу 10-гадовы хлапчук, жыхар в. Царкоўны Асавец Восіп Сямёнавіч Ярошка. Праз гады пранёс ён памяць аб I. В. Касценічу. Па яго прапанове і хадайніцтву Беларускага таварыства афтальмолагаў у 1964 г. на магіле I. В. Касценіча ў в. Чырвоны Асавец пастаўлены абеліск.
3 РАПАРТА СТАРШАГА ЗЕМЛЯМЕРА ЗЕМЛЕЎПАРАДКАВАЛЬНЫХ КАМІСІЙ МАГІЛЁЎСКАЙ ГУБЕРНІ МАГІЛЁУСКАМУ ГУБЕРНСКАМУ ЗЕМЛЯМЕРУ Аб адмове сялян в. Вялікія Боўкі Быхаўскага пав. ад выхаду на хутары 18 мая 1913 г. 6-го числа в 7 час. утра явился в квартиру мою сельский староста Алексей Щемолев с уполномоченным и заявил, что сего числа рано утром был собран сельский сход в полном составе домохозяев дер. Больших Бовок, на котором большинство отказалось от перехода к хуторскому или отрубному землепользованию, заявив при этом, что рабочих людей, а также подвод и вообще никаких материалов давать не будут. Ввиду такого категорического заявления я предложил подать мне заявление письменно, что ими и было исполнено. Донося о сем в. в., имею честь покорнейше просить сообщить мне, хотя бы и телеграфным известием, о дальнейшем моем назначении или пребывании на месте. Причем, считаю не лишним довести до сведения вашего, что желающих в настоящее время оказалось 14 чел. из 85 домохозяев. Старший землемер Беев. Документы и материалы по истории Белоруссии (1900— 1917 гг.). Мн., 1953. Т. 3. С. 649.
ЗА ЎЛАДУ СABETАЎ 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года рабочыя, рэвалюцыйныя салдаты і матросы Петраграда пад кірауніцтвам партыі бальшавікоў скінулі буржуазны Часовы Ўрад. Перамагла Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя. Актыўны ўдзел у штурме Зімняга палаца прымалі ураджэнцы Быхаўскага павета, маракі равалюцыйнага крэйсера «Аўрора» Іоу Пятровіч Бурдалаў, Яўген Рыгоравіч Калееў і Трафім Ге-оргіевіч Рудкоўскі. Усталяванне Савецкай улады ў Быхаўскім павеце праходзіла ў надзвычай складаных абставінах. Яшчэ ў жніўні 1917 г. у Быхаў была уведзена 1-я дывізія польскага корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага, тут быу размешчаны і штаб дывізіі, які абараняў інтарэсы памешчыкаў і буржуазіі. Контррэвалюцыя на месцах спрабавала ўтаіць ад народа звесткі аб перамозе равалюцыі ў Петраградзе. 10 лістапада ў Быхаўскі павет прыбыў прадстаўнік Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Іван Цароў. Ён выступіў з палітычным дакладам перад сялянамі вёсак Камарычы, Новы Быхаў, Абідавічы і іншых. Сяляне Камарыч з радасцю віталі перамогу Кастрычніцкай равалюцыі. Акрамя агульнай рэзалюцыі была прынята рэзалюцыя ўстараніць з Быхава Карнілава і аддаць яго рэвалюцыйнаму суду. 20 лістапада 1917 г. рэвалюцыйныя атрады па загаду Савецкага ўрада ліквідавалі ў Магілёве Стаўку старой арміі, у гэты ж дзень з Быхава прыйшло паведамленне аб уцёках з быхаўскага зняволення генералаў Карнілава, Дзянікіна і іншых, што паспрыяла пачатку грамадзянскай вайны. 23 лістапада 1917 г. выканком Магілёўскага губернскага Савета прыняў пастанову аб вывадзе з тэрыторыі павета 1-й дывізіі польскага корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага і звярнуўся з просьбай накіраваць у Быхаў узброены рэвалюцыйны атрад. 24 лістапада у горад прыбыў з бронеатрадам член ваенна-рэвалюцыйнага камітэта пры Стаўцы бальшавік Сцяпан Ільіч Марозаў, які ўзначаліў гарнізон, распусціў земскую ўправу, стварыў рэўком i стаў яго старшынёй. У снежні былі праведзены перавыбары сялянскіх камітэтаў у валасцях, выбраны павятовы выканаўчы камітэт і створаны пры ім аддзелы: працы, фінансаў, аграрны, асветы, ваенны, шляхоў зносін, пoшты, харчовы, юстыцыі, грамадскай апекі і гандлю. У горадзе і павеце была створана рабоча-сялянская міліцыя. Органы Савецкай улады павета і валасцей і 12 камісараў, наззначаных рэўкомам, адразу ж разгарнулі рэвалюцыйную дзейнасць. Праводзілася канфіскацыя панскай зямлі, вялася бязлі-тасная вайна са спекулянтамі, строга улічваўся харчовы запас, наладжвалася забеспячэнне на-сельніцтва прадуктамі, фарміраваліся атрады Чырвонай гвардыі. За кароткі час было ўзброена 1500 чалавек. У сувязі з тым, што камандаванне польскай дывізіі адмовілася добраахвотна вывесці свае войскі з Быхаўскага павета, пачалося прымусовае раззбраенне размешчаных у сёлах рот і эскадронаў легіянераў. Важнае значэнне надавадася прапагандысцкай рабоце сярод польскіх салдат. Пад уздзеяннем інтэрнацыянальнай работы і растлумачэння сутнасці Кастрычніцкай рэвалюцыі пачасціліся вьпадкі, калі польскія салдаты знімалі пагоны з сваіх шынялёў і зрывалі пагоны з афіцэраў. У вёсцы Мокрае салдаты закрылі афіцэрскую сталоўку і прымусілі афіцэраў харчавацца з салдацкай кухні. Паводде патрабавання Савецкага ўрада і каб пазбегнуць уплыву бальшавікоў, генерал Доўбар-Мусніцкі вымушаны быў у снежні 1917 г. вывесці свае войскі з Быхава і павета. Частка польскіх салдат, пад уплывам бальшавіцкай агітацыі, пакінула корпус і ўступіла ў Чырвоную гвардыю. 12 студзеня 1918 г. l-ы польскі корпус (3 пяхотныя дывізіі, конніца і артылерыя) на чале з Доўбар-Мусніцкім узняў мяцеж. Пагроза акупацыі навісла і над Быхаўскім паветам. Жыхары Новага Быхава, Лазаравіч, Тошчыцы, Камарыч і іншых вёсак уступалі ў Чырвоную гвардыю. Неўзабаве ў павеце дзейнічалі тры буйныя чьірвонагвардзейскія атрады, якімі камандавалі Дзергачоў, Карпаў і Мельнікаў. Чырвонагвардзейскія атрады разам з рзвалюцыйнымі часцямі Заходняга фронту па-геройску грамілі ворага каля станцыі Тошчыца, у Сяльцы, Дзедаве, пад Рагачовам і ў Рагачове. У 2-й палавіне лютага аднавілася наступленне войск кайзераўскай Германіі. Аб'яднаўшыся пад Жлобінам, недабітыя часці белапалякаў рушылі на Быхаў. 20 лютага 1918 г. павятовы камітэт партыі і рэўком аб'явілі горад на ваенна-асадным становішчы і звярнуліся да насельніцтва з адозвай: «Таварышы! Вораг блізка, ён спрабуе знішчыць нашы рэвалюцыйныя заваёвы і зноў пасадзіць нам на шыю пана і ўрадніка. Уступайце ў Чырвоныя атрады абароны!». Адначасова, на выпадак акупацыі, бальшавікі быхаўскай партарганізацыі стваралі ў павеце падпольныя групы для барацьбы ў тыле ворага. У ноч з 4 на 5 сакавіка 1918 г. пачалася эвакуацыя з горада савецкіх і партыйных органаў. Раніцай наступнага дня па загаду рэўкома быў узарваны чыгуначны мост цераз р. Макранку, рэўком на чале з С. I. Марозавым перабраўся з часткай сваіх узброеных атрадаў на левы беpaг Дняпра, потым у Прапойск (цяпер Слаўгарад). Па загаду рэвалюцыйнай Стаўкі С. І. Марозаў узначаліў штаб аб'яднаных чырвонагвардзейскіх атрадаў Магілёўскай губерні, якія ў сакавіку — красавіку 1918 г. ачысцілі ад польскіх войск левабярэжную частку Быхаўшчыны з цэнтрам у Прапойску. Тут аднавілі сваю работу органы Савецкай улады, былі выбраны камітэты беднаты, валвыканком Саветаў у Прапойскай, Даўгамошскай, Грудзінаўскай, Бахаўскай і Бычанскай валасцях. Працягваў працаваць павятовы камітэт РСДРП (сакратар С. П. Сарокін). Рэўком на чале з А. Ц. Шэкавым і павятовы ваенны камісарыят фарміравалі ўзброеныя атрады для папаўнення франтавых часцей. У распараджэнне Стаўкі было перададзена больш за 1500 узброеных байцоў. 5 сакавіка 1918 г. ў Быхаў уступілі кайзераўскія войскі і польскія часці з корпуса Доўбар-Мусніцкага. Уся правабярэжная частка Быхаўшчыны апынулася пад акупацыяй. Органы Савецкай улады тут былі ліквідаваны. Акупацыйныя ўлады адразу ўвялі каменданцкі час, на-сельніцтву загадалі здаць зброю і боепрыпасы, групамі больш двух чалавек не збірацца, вярнуць маёмасць памешчыкам. Пачаліся масавыя арышты западозраных у бальшавізме. На горад і павет была накладзена кантрыбуцыя. Эшалон за эшалонам вывозіліся ў Германію харчаванне, сыравіна, жывёла. Са згоды акупантаў у Быхаве ўзнікла самазваная дума і павятовая земская ўправа пад старшынствам Мацкевіча. Але расло і супраціўленне народа. Вясной 1918 г. на тэрыторыі павета пачалі дзейнічаць падпольныя партыйныя групы, а ў ліпені створана падпольная павятовая арганізацыя РСДРП. Першая падпольная партыйная група была створана ў в. Студзёнка і налічвала 21 чалавека. Арганізатарам яе былі салдаты, якія прыбылі з фронту, мясцовыя жыхары браты Яфім Іванавіч і Цімох Іванавіч Сарокіны, найбольш актыўнымі членамі — Андрэй Сівакоў, Якаў Сівакоў, Цімох Сазоненка і іншыя. «На першым сходзе,— успамінау Я. I. Capoкiн,— усе, хто ўступіў у партыйную групу, далі ўрачыстую клятву, што кожны з нас будзе сумленна змагацца з ворагамі Радзімы і Савецкай улады, будзе дысцыплінаваным і свята захоўваць канспірацыю, безагаворачна выконваць усе даручэнні, і, калі спатрэбіцца, не пашкадуе свайго жыцця за святую будучыню прыгнечанага акупантамі народа... Клятву змацавалі подпісамі і прыступілі да арганізацыйных пытанняў. У першую чаргу трэба было ў кожнай воласці стварыць такія ж групы, для чаго вылучылі самых вопытных таварышаў... У мэтах канспірацыі мы стварылі явачную кватэру і далі кожнаму мянушку» (ПАІГП пры ЦК КПБ, ф. 4483, воп. 3, спр. 466, л. 5). Падпольная група в. Студзёнка неўзабаве ператварылася ў буйную партыйную арганізацыю. Яна стала арганізацыйным цэнтрам, вакол якога згуртаваліся новыя падпольныя партыйныя арганізацыі ў весках Глухскай, Гарадзішчанскай, Чыгірынскай і Стара-Быхаўскай валасцей. Неўзабаве на акупіраванай частцы павета не было, бадай, ні адной вёскі, дзе б не ўзніклі падпольныя партыйныя групы і партызанскія атрады для барацьбы з акупантамі. У пачатку жніўня 1918 г. на партыйнай канферэнцыі падпольных арганізацый акупіраванай часткі павета быў створаны Быхаўскі падраённы партыйны камітэт. У яго ўвайшлі Ц. І. Сарокін (падпольнае прозвішча Сакалоў) — старшыня, К. Б. Дзем'яновіч — сакратар, Я. I. Сарокін, Н. Л. Француз і іншыя. Актыўнымі ўдзельнікамі падпольнай падраённай партыйнай арганізацыі былі П. Д. Кавалёў, М. I. Сарокін, Ф. Е. Бычкова, С. П. Раманаў, А. М. Радзькоў, Я. П. Рашэтнікаў, В. I. Лагуцёнак, К. Е. Яўменаў, I. Ф. Іваноў, К. Н. Сазоненка, А. Р. Саўчанка, С. А. Брытава і іншыя. Да восені падпольная партыйная арганізацыя налічвала 60 чалавек. На левабярэжжы павета ў грозную сілу вырасталі чырвонагвардзейскія атрады. Вялікую работу па іх фарміраванні і ўзбраенні праводзіў штаб па аб'яднанні і кіраўніцтве чырвонагвардзейскімі атрадамі Магілеўскай губерні і Быхаўскі павятовы рэўком, які знаходзіўся ў Прапойску (начальнік штаба С. I. Марозаў, старшыня рэўкома А. Ц. Шэкаў). Чырвонагвардзейцы праводзілі смелыя баявыя аперацыі і дзерзкія рэйды па тылах акупантаў. У в. Лазаравічы размясціўся эскадрон польскіх уланаў. Акупанты жорстка здзекаваліся над сялянамі. Камандзір чырвонагвардзейскага атрада Спірыдон Карпавіч Дзергачоў прыняў рашэнне разграміць белапалякаў. Уначы 60 смельчакоў каля в. Вець пераправіліся цераз Дняпро, скрытна перабраліся ў Лазаравічы і напалі на ворага. Амаль усе ўланы былі перабіты, а сямёра ўзяты ў палон. У баі быў забіты камандзір эскадрона граф Патоцкі. Партызаны захапілі шмат зброі і 50 коней з сёдламі. У баі вызначыліся камандзір узвода Якаў Вяракса, байцы Андрэй Коршыкаў, Якаў Шусцікаў, Піліп Андрыянаў. Смелыя налёты на акупантаў былі зроблены ў вёсках Сядзіч і Тайманава. У ліпені 1918 г. з мясцовых партызанскіх атрадаў быў сфарміраваны Першы Быхаўскі (пазней 152-і) стралковы полк 17-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі. Штаб палка размяшчаўся ў в. Грудзінаўка і абараняў ад акупантаў участак Заходняй заслоны ад Вараніно да прыгарада Магілёва Лупалава. Палком камандаваў Якаў Васілевіч Шэко, камісарам быў Спірыдон Карпавіч Дзергачоў. У пачатку лістапада 1918 г. германскае камандаванне пачало адвод сваіх войск. 3 лістапада на правабярэжжа павета і ў Быхаў увайшлі 152-і і 153-і стралковыя палкі 17-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі. Пасля мнагалюднага мітынгу, на якім выступіў прадстаунік Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП (б) А. С. Славінскі, старшыня павятовага рэўкома А. Ц. Шэкаў, на аб'яднаным пасяджэнні павятовага і падпольнага падраённага камітэтаў РКП(б) былі выбраны Быхаўскія павятовы камітэт РКП(б) на чале з Петравіцкім і рэўком у складзе Шэкава (старшыня), Ц. Сарокіна, Н. Француза, К. Дзем'яновіча, П. Кавалёва, Лагуцёнка, С. Сарокіна, Раманава, Феакцістава, Вяраксы, М. Сарокіна. Рэўком аб'вясціў сябе (да склікання павятовага з'езда Саветаў) вярхоўнай уладай у павеце і выдаў загад № 1, у якім памячаліся меры па падтрыманню рэвалюцыйнага парадку ў горадзе і павеце, ліквідаваў у Быхаве земскую і гарадскую ўправы і замест іх стварыў павятовы Савет народнай гаспадаркі і гарадскі аддзел народнай гаспадаркі. Вялікую работу правялі часовы павятовы камітэт РКП (б) і рэўком па арганізацыі камітэтаў беднаты, якія адыгрывалі рашаючую ролю ў размеркаванні зямлі, аднятай у памешчыкаў, у канфіскацыі лішкаў хлеба ў кулакоў і забеспячэнні харчаваннем Чырвонай Арміі і насельніцтва гарадоў. Да канца лістапада 1918 года у павеце было арганізавана 70 камітэтаў беднаты, у тым ліку 11 валасных і 59 вясковых. 18 снежня 1918 г. адбылася 1-я Быхаўская павятовая партыйная канферэнцыя, дзе былі выбраны пастаянны партыйны камітэт, у які ўвайшлі А. Шэкаў, Ц. Сарокін, А. Старасценка, І. Энцін, К. Дзем'яновіч, В. Лагуцёнак, П. Кавалёў, і дэлегаты на VI Паўночна-Заходнюю аб-ласную канферэнцыю — Першы з'езд КП(б) Беларусі (С. Л- Сарокін i I. М. Энцін). На пасяджэнні павятовага камітэта 21 снежня 1918 г. старшынёй павятовага камітэта быў выбраны А. Шэкаў, сакратаром — К. Дзем'яновіч. 1-я павятовая канферэнцыя галоўную ўвагу звярнула на ўзмацненне арганізатарскай і выхаваўчай работы партыі сярод насельніцтва. Яна намеціла стройную структуру арганізацыі партыйных ячэек. У кожным мястэчку, сяле і вёсцы, гаварылася ў дакладзе па арганізацыйным пытанні, пры партыйнай арганізацыі неабходна стварыць ячэйку спачуваючых камуністам, якая павінна быць апорай Савецкай улады, выразніцай волі бяднейшай рэвалюцыйнай часткі вескі і правадніком у жыццё праграмы Камуністычнай партыі па ўмацаванню Савецкай улады на ўсёй тэрыторыі павета. У прынятай канферэнцыяй рэзалюцыі падкрэслівалася, што, каб мець зда-ровыя маладыя партыйныя сілы, выхаваныя ў духу партыйнай дысцыпліны, трэба стварыць у Быхаве партыйную школу. 17 лістапада 1918 г. створана Старабыхаўская партыйная ячэйка, у якой у студзені 1819 г. былі 4 члены партыі і 3 кандыдаты ў члены партыі. Да красавка 1919 г. Быхаўская павятовая партыйная арганізацыя аб'ядноўвала 12 партыйных ячэек (151 член партыі). У 1918 г. былі створаны камсамольскія ячэйкі на шклозаводзе ў Ветранцы і ў вёсцы Гарадзец. Камсамольцы актыўна удзельнічалі ў палітычнай і культурна-асветніцкай рабоце. 25 снежня 1918 г. пачала выходзіць павятовая газета «Известия Быховского ревкома». У пачатку 1919 г. прайшлі валасныя з'езды Саветаў, на якіх камбеды зліліся з Саветамі. 10 студзеня 1919 г. адбыўся 1-ы павятовы з'езд Саветаў. На яго прыбылі 110 дэлегатаў: 79 прадстаўнікоў ад 10 валасцей, 20 членаў павятовага рэўкома, прадстаўнікі ад камуністычных ячэек, прафсаюза, ад прамысловых прадпрыемстваў. З'езд вітаў стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. На абмеркаванне былі пастаўлены пытанні: бягучы момант, аб рабоце рэўкома і яго аддзелаў, выбары выканкома, змяненне межаў павета і валасцей, выбары новага суда, бягучыя справы. Павятовы з’езд Саветаў выбраў выканаўчы камітэт з 15 чалавек. У яго ўвайшлі А. Шэкаў, А. Старасценка, Падольскі, С. Сарокін, Я. Красоўскі, Раманоўскі, В. Кавалёў, П. Кавалёў, Г. Кулакоў, К. Манжураў, І. Сокалаў, Сцефаненка, К. Дзем’яновіч, А. Салановіч, Ц. Сарокін. Для арганізацыі і кіраўніцтва народнай гаспадаркай павета 13 студзеня створаны Быхаўскі павятовы савет народнай гаспадаркі з 15 чалавек пад старшынствам А. Ц. Шэкава. Меў аддзелы: кіравання, народнай асветы, аховы здароўя, харчовы, працоўных рэзерваў, зямельны, фінансавы, па барацьбе с контррэвалюцыяй, ваенны, сацыяльнага забеспячэння, інфармацыі. У складаных умовах грамадзянскай вайны працягвалася работа па сацыялістычным пера-ўтварэнні гаспадаркі горада і вескі. Зімой 1918— 1919 гг. зямельны павятовы аддзел прыступіў да стварэння калектыўных гаспадарак. Арганізацыйную работу ў Даўгамошскай, Глухскай, Ста-рабыхаўскай валасцях праводзілі I. Марозаў, А. Гвоздзеў, Ц. Сарокін і Ц. Жыхараў. 17 лютага 1919 г. камуністы Ц. І. Сарокін, К. І. Дзем'яновіч, К. К. Сазоненка і іншыя арганізавалі ў в. Сарочына ў былым маёнтку памешчыкаў Радкевічаў першую ў павеце камуну імя Карла Лібкнехта. Спачатку камунараў было 30 чалавек, неўзабаве іх стала 60. Былі арганізаваны Балонава-Сялецкая і Неапалітанская камуны. 20-21 сакавіка 1919 г. адбылося пасяджэнне павятовага зямельнага з'езда, дзе былі разгледжаны пытанні аб арганізацыі ў павеце племяннога рассадніка, аб стварэнні пры сельскіх таварыствах інвентарнага запаснога фонду, аб прыняцці мер да спынення захворванняў жывёлы, па ахове і прывядзенні ў парадак народных садоў, якіх у павеце было каля тысячы дзесяцін, аб перадачы ў распараджэнне зямельнага аддзела млыноў і іншыя. Да лета 1919 г. дзейнічалі 3 камуны, 2 саўгасы, 10 пракатных інвентарных, зернеачышчальных пунктаў. Падрабязна пра сацыялістычныя пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы глядзі ў артыкуле «Зямля -сялянам». Рэвалюцыйнай перабудовай было ахоплена духоўнае жыццё. У павеце адкрываліся хаты-чытальні і школы, для работы ў школах былі зацверджаны 33 настаўнікі школ 2-й ступені. У 1919 г. у Быхаве на базе вышэйшага пачатковага вучылішча была створана працоўная школа 1-й ступені імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, на базе царкоўнапрыходскай школы 3-я савецкая працоўная школа 1-й ступені. Вялікую дапамогу Быхаўскай павятовай партарганізацыі ў барацьбе за новы лад аказвала рабоча-сялянская моладзь. Першыя камсамольскія ячэйкі ў горадзе і ў павеце створаны ў 1918 г., іх арганізатарамі былі М. Л. Рудкоўскі, Аўруцін, К. Т. Лукашоў. 12 чэрвеня 1919 г. у Быхаве адбыўся першы павятовы з'езд РКСМ. Старшынёй павятовага камітэта быў выбраны М. Двоскін, сакратаром М. Брылон. Вясной 1919 г. на тэрыторыю Беларусі уварваліся войскі буржуазнай Польшчы. Магілеўшчына апынулася ў прыфрантавой паласе. Актывізавалася ўнутраная контррэвалюцыя, якая ў сакавіку 1919 г. справакавала ў Гомелі стракапытаўскі мяцеж. Узнялі мяцеж кулацкія элементы ў Быхаўскім павеце. 27 сакавіка 1919 г. у Быхаве ў сувязі з актывізацыяй контррэвалюцыйных выступленняў была створана надзвычайная камісія. У дакладзе начальніка палітаддзела Рэўваенсавету 16-й арміі аб контррэвалюцыйным паўстанні ў Быхаўскім і іншых паветах значыцца: «Верхаводы арганізавалі ў некалькіх вёсках банды і паднялі паўстанне, кідаючы у цёмную масу сялян дэмагагічныя лозунгі... 3 выступленняў паўстаўшых звяртаюць на сябе ўвагу:... разграбленне санітарнага абоза і палявой паштовай канторы 8-й дывізіі;... абяззбройванне ў розных месцах каля 200 чырвонаармейцаў;... забойства трох членаў Быхаўскага павяткома камуністаў тав. Нікіціна, Садмірскага і Феакцістава... Прычыны паустання: 1. Актыўная работа ў павеце польскіх агентаў. За гэта гаворыць аналогія зместу паустанцкіх адозваў і лістовак, якія распаўсюджваюцца з польскіх аэрапланаў, і тое што пачатак пaўстання супаў з пачаткам польскага наступлення на ўчастку 8-й дывізіі, а таксама і спроба узарваць чыгуначныя масты каля Рагачова і Жлобіна. 2. Паспяховая контррэвалюцыйная агітацыя кулакоў і шляхты. 3. Незадаволенасць рэквізіцыямі харчавання і канфіскацыяй хлебных лішкаў...» (Борьба за Советскую власть в Белоруссии, 1918—1920 гг. Мн., 1971. Т. 2. С. 303-305). Для ліквідацыі мяцяжу былі мабілізаваны атрады Чырвонай Арміі. 23 лютага 1919 г., у дзень першай гадавіны Чырвонай Арміі, у Быхаве адбыўся парад вай-сковых часцей гарнізона, дэманстрацыя працоўных і мітынг на Сянной плошчы (цяпер Кастрычніцкая плошча). У час дэманстрацыі і мітынгу было раздадзена шмат літаратуры, прывезенай з цэнтра, а таксама лістовак, напісаных да гадавіны і надрукаваных у мясцовай друкарні. Лістоўкі заклікалі ісці ў рады Чырвонай Арміі, каб абараняць рэвалюцыю і Савецкую ўладу. 3 мэтай мабілізацыі сіл супраць інтэрвентаў і мяцежнікаў у сакавіку 1919 г. Магілеўская губерня была скасавана і ўвайшла ў Гомельскую губерню. 3 26 красавіка 1919 г. Быхаўскі павет у Гомельскай губерні. У яго складзе 10 валасцей: Баханская, Бычанская, Глухская, Гарадзішчанская, Грудзінаўская, Даўгамошская, Навабыхаўская, Прапойская, Старабыхаўская, Чыгірынская. 22 мая 1919 г. у Быхаве пачаў работу 2-і Быхаўскі павятовы з'езд Саветаў, на якім былі разгледжаны пытанні бягучага моманту, выбараў выканкома і дэлегатаў на губернскі з'езд. З'езд выказаў згоду на далучэнне Быхаўскага павета да Гомельскай губерні. 27 кастрычшка 1919 г. аднавіў работу Быхаўскі павятовы рэўком. У маі 1920 г. рэўком звярнуўся да камандавання 16-й арміі з просьбай адпусціць зброю і амуніцыю для створанага ім атрада. Да восені 1919 г. павятовая партарганізацыя накіравала на фронт 34 камуністаў. Для дапамогі сем'ям чырвонаармейцаў, што змагаліся на фронце, пры павятовым земаддзеле ў чэрвені 1919 г. была створана спецыяльная камісія. 3 яе фондаў толькі па Гарадзішчанскай воласці была аказана дапамога на суму 164 100 рублёў. У 1920 г. ў Быхаве адкрыта аддзяленне Усерасійскага саюза кравецкай прамысловасці, пры якім была ваенна-абмундзіровачная майстэрня для забеспячэння Чырвонай Арміі. Шырокае распаусюджанне ў павеце атрымалі «дні» і «тыдні» дапамогі фронту. Звычайным было, калі рабочыя і служачыя адлічвалі ў фонд дапамогі фронту частку заработнай платы і прадуктовага пайка. Так, работнікі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Быхава ў фонд «тыдня фронту» унеслі двухдзённы заработак і паёк. Як толькі маглі падтрымлівалі фронт і сяляне. 13 ліпеня 1920 г. «Красноармейское РОСТА» паведамляла: «Сялянам Чэрыкаўскага, Горацкага, Быхаўскага і Чавускага паветаў працоўным аддзяленнем Савецкага аддзела быў дадзены нарад па працоўнай павіннасці на 3 тыс. фурманак для патрэб Чырвонай Арміі. На працягу трох дзён сяляне выконваюць нарад у колькасці 2000 фурманак, 29 і 30 чэрвеня нарад безумоўна быў выкананы... Усімі фурманкамі вывезена на працягу двух дзён 300 тысяч пудоў розных грузаў для фронту. гэта і ёсць тое, што называецца ісці ў нагу з Чырвонай Арміяй». Вялікую ролю ў аднаўленні гаспадаркі і аказанні дапамогі фронту адыгралі камуністычныя суботнікі. На працягу тыдня з 27 чэрвеня па 4 ліпеня 1920 г. прайшло тры суботнікі па пагрузцы дроў на 14-м раз'ездзе. У іх прыняло ўдзел 340 служачых і 408 чырвонаармейцаў. Камуністы горада правялі суботнікі па замене шпал на чыгуначнай станцыі. У іх удзельнічала 100 чалавек. Арганізоўваліся суботнікі і па аказанню дапамогі сялянам. Толькі за тыдзень з 17 па 24 жніўня 1920 г. ў час суботнікаў было адрамантавана 662 плугі, зроблена 69 калёс, узарана 257 дзесяцін зямлі, адрамантавана 84 кіламетры дарог, 6 школ. Вялася работа па перабудове сельскай гаспадаркі. У 1920 г. ў павеце было створана 30 калектыўных гаспадарак. Скарыстаўшы цяжкасці на фронце, да адкрытай барацьбы супраць Савецкай улады перайшла ўнутраная контррэвалюцыя. У 1920—1922 гг. хваля бандыцкіх выступленняў пракацілася і па Быхаўшчыне. Бандыты зрывалі правядзенне продразверсткі, распраўляліся з камуністамі і савецкімі актывістамі. Ад іх рук загінулі актыўныя барацьбіты за Савецкую ўладу на Быхаўшчыне, члены павятовага камітэта партыі Р. I. Нікіцін, І. Феакцістаў і іншыя. Для барацьбы з контррэвалюцыяй пры Быхаўскім рэўкоме дзейнічаў надзвычайны орган, які меў узброены атрад. Дапамогу яму аказвалі курсанты размешчаных у Быхаве пяхотных ка-мандных курсаў. Пасля адыходу фронту на захад 18 жніўня 1920 г. пленум Быхаўскага павятовага камітэта РКП (б) і павятовага рэўкома вынес пастанову аб аднаўленні дзейнасці Саветаў у горадзе і валасцях. Правядзенне павятовага і валасных з'ездаў Саветаў і выбары сельскіх Саветаў назначылі на 1 верасня 1920 г. У баях за Савецкую ўладу на франтах грамадзянскай вайны прымалі актыўны ўдзел і пра-славіліся ураджэнцы Быхаўскага павета: камандзір браняпоезда Васіль Пятровіч Касцюкевіч з в. Ціхінічы (цяпер у Рагачоўскім раёне), стралок каманды конных разведчыкаў 16-й арміі Мікалай Ігнатавіч Сівакоў з в. Праточнае, разведчык чацвёртай роты 150-га палка Павел Ігнатавіч Ціханаў з в. Чырвоная Слабада, чырвонаармейцы Сідар Ігнатавіч Гаўрыленка з в. Хачынка, Анатоль Васілевіч Ставянкоў з в. Касічы і Баніфат Емяльянавіч Шампляхоў з в. Бынава. Усе яны былі узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. К канцу 1920 г. грамадзянская вайна была ў асноўным закончана. ІІІ з'езд КП(б)Б (22 — 25.11.1920) падвёў вьнікі ўзброенай барацьбы за Савецкую ўладу, на першы план паставіў задачы гаспадарчага будаўніцтва. Г. Е. Барысаў, В. М. Удальцоў.
Незабыўнае Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|