Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома




Кастрычніцкая рэвалюцыя застала мяне ў Румыніі. Вайсковая часць, у якой я служыў, бы­ла перакінута сюды ў 1910г. Чуткі аб падзеях на радзіме да нас даходзілі з вялікім спазненнем. Памятаю, у адным румынскім горадзе былі расклеены лозунгі. Адны заклікалі працягваць імперыялістычную вайну да перамогі, другія, бальшавіцкія, патрабавалі міру без анексіі і кантрыбуцыі, фабрыкі і заводы - рабочым, зямлю — сялянам, уладу — Саветам. Бальшавіцкія лозунгі былі блізкімі сэрцу салдат.

Старая армія развальвалася, салдаты кідалі фронт і прабіраліся з Румыніі дадому. 3 вялікімі цяжкасцямі ў пачатку 1918 г. дабраўся і я да сваёй вескі Лазаравічы. Вёска, горад Быхаў і ўсе населеныя пункты на правым беразе Дняпра былі акупіраваны немцамі. Праз некаторы час я даведаўся, што на Быхаўшчыне створана падпольная арганізацыя, цэнтр якой знаходзіўся ў в. Студзёнка. Абмінаючы вёскі, дзе стаялі кайзераўскія войскі, я накіраваўся ў Студзёнку. У камітэце мяне сустрэлі Цімох Сарокін, Яфім Дзем'яновіч, Конан Дзем'яновіч і Пахом Кавалёў. Яны расказвалі аб мэтах і задачах арганізацыі. Мне вызначылі раён для работы, атрымаў літаратуру на нямецкай мове для распаўсюджвання сярод нямецкіх салдат. У выніку работы, праведзенай арганізацыяй, у вёсках Новы Быхаў, Лазаравічы, Чырвоны Бераг, Істопкі, Дзедава, Тайманава, Камарычы і іншых былі створаны ўзброеныя групы.

Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў павеце ўвесь актыў быў накіраваны ў воласці для склікання валасных з'ездаў Саветаў і стварэння валасных органаў Савецкай улады. Мяне паслалі ў Навабыхаўскую воласць. Адначасова стварыў там групу спачуваючых бальшавікам, якая потым стала партыйнай ячэйкай. У гэту групу ўвайшлі тры браты Скобавы Іван, Канстанцін і Піліп, Пётр Вараб'ёу, Крамачоў і іншыя. Працаваў я ў Быхаве да чэрвеня 1919 года. У гэты час паступіў заклік У. I. Леніна аб мабілізацыі камуністаў і камсамольцаў на фронт, дзе становішча было цяжкім. Нас, камуністаў, мабілізаваў павятовы камітэт партыі. На фронце я знаходзіўся на розных пасадах, камандаваў узводам, ротай і інш. Апрача таго, выконваў грамадскія даручэнні ў палку. Дэмабілізаваўся з Чырвонай Арміі ў канцы снежня 1922 г.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных