ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейцаВясной 1917 г. вярнуўся я з германскага фронту ў свае родныя Лудчыцы з Георгіеўскім крыжам і двума цяжкімі раненнямі. Разам з аднавяскоўцамі радаваўся Кастрычніцкай рэвалюцыі, дзяліў зямлю і маёмасць мясцовага пана Есмана. Але нядоўгай была наша радасць. Пад аховай мяцежных легіянераў польскага генерала Доўбар-Мусніцкага вярнуўся ў маёнтак пан. Але мы не збіраліся проста так аддаць заваяванае нашай крывёю і потам. Стварылі чырвонагвардзейскі ат-рад. На дапамогу нам прыйшлі піцерскія рабочыя-чырвонагвардзейцы, рэвалюцыйныя маракі і латышскія чырвоныя стралкі. Піцерскім атрадам камандаваў наш зямляк з Тайманава Мікалай Міхайлавіч Сакалоў. Атрад яго па чыгунцы прыбыў на 15-ы раз’езд. Група чырвонагвардзейцаў была паслана ў Лудчыцы за папаўненнем. У хаце Аляксея Емяльянавіча Савіцкага прайшоў сход і запіс добраахвотнікаў. Было раздадзена 52 вінтоўкі і каля 6 тысяч патронаў. Камандзірам новага атрада стаў Трыфан Лявонцьевіч Нікіцін. Многія сяляне ўліліся ў атрад Сакалова. Баявое хрышчэнне мы прынялі ля станцыі Тошчыца. Станцыя некалькі разоў пераходзіла з рук ў рукі, але ў рэшце рэшт перамога засталася за намі, легіянераў прагналі пад Жлобін. Газета «Советская правда» пісала тады, у нумары за 31 студзеня 1918 г., аб гэтых баях: «Тошчыца занята рэвалюцыйнымі войскамі. Жорсткі бой ідзе ля станцыі Жлобін...». Нашы атрады пазней уліліся ў 152-і стралковы полк 17-й дывізіі Чырвонай Арміі. У складзе палка прыйшлося мне прайсці яшчэ нямала кіламетраў франтавымі дарогамі.
Дрэвы Свабоды Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|