ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў С. I. МарозаваСцяпан Ільіч Марозаў нарадзіўся ў 1894 г. ў в. Філатава Тульскай вобл. З сялян Член КПСС з 1917 г. Удзельнік грамадзянскай вайны. Працоўную дзейнасць пачаў з 15-гадовага ўзросту, у 1908 г. працаваў на фабрыцы ў Маскве. 3 1914 г. ў царскай арміі, малодшы афіцэр роты. Вёў бальшавіцкую агітацыю, быў выбраны ў палкавы камітэт, удзельнічаў у ліквідацыі ковтррэвалюцыйнай Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве. У канцы 1917 г. першы старшыня Быхаўскага рэўкома. 3 сакавіка 1918 г. нач. штаба па аб’яднанню і кіраўніцтву ўсімі чырвонагвардзейскімі атрадамі Магілёўскай губерні, у маі—ліпені 1918 камандуючы магілёўскага ўчастка Заходняй заслоны. У 1918 г. дэлегат 5-га Ўсерасійскага з'езду Саветаў, удзельнічаў у ліквідацыі леваэсэраўскага мяцяжу ў Маскве. У 1919—1921 гг. вучыўся ў Ваеннай акадэміі РСЧА. Пасля займаў камандныя пасады ў Чырвонай Арміі. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў корпусам, арміямі нa Карэльскім, Заходнім, 3-м Беларускім франтах. 3 1949 г. генерал-лейтэнант С. I. Марозаў у адстаўцы. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага I ступені, Суворава II ступені, медалямі. Памёр С. I. Марозаў у 1950 г. ...У Шклове мы выгрузіліся і прынялі рэзалюцыю аб падтрымцы Петраградскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта і Савета Народных Камісараў. Пры падыходзе да Шклова эшалонаў з Петраграда, у якіх рэвалюцыйныя атрады новага Вярхоўнага галоўнакамандуючага М. В. Кры-ленкі накіроўваліся для ліквідацыі Стаўкі генерала Духоніна, я быў выбраны дэлегатам палка і разам з эшалонам чырвонагвардзейцаў прыбыў у Магілёў, каб уручыць рэзалюцыю сходу новаму Глаўкаверху. У Магілеве мяне ўвялі ў члены ЦК дзеючай арміі і флоту пры Стаўцы галоўна-камандуючага, а праз 2 тыдні ўпаўнаважылі выехаць ў Быхаў і патрабаваць ад начальніка польскай дывізіі з корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага спыніць умяшанне ва ўнутраныя справы Савецкай улады, здзекі над сялянствам павета і адвесці легіянераў у межы Польшчы. У падмацаванне перагавораў мне быў прыдадзены бронеатрад. У Быхаве я аб'явіў сябе начальнікам гарнізона, распусціў земскую ўправу, арганізаваў рэўком і быў выбраны яго старшынёй. У снежні 1917 г. правялі выбары сялянскіх камітэтаў у валасцях. Мяне выбралі дэлегатам на 3-і Ўсерасійскі з'езд Саветаў, але паехаць на яго з-за выключна складанай абстаноўкі не змог. Нанова ўтвораныя органы Савецкай улады павета і валасцей і 12 камісараў, прызначаных рэўкомам, адразу ж пачалі работу па добраахвотнаму фарміраванню атрадаў Чырвонай гвардыі з былых салдат, матросаў, настроеных за Савецкую ўладу сялян. У сувязі з тым, што штаб польскай дывізіі адмовіўся доб-раахвотна пакінуць Быхаў, у павеце пачалося прымусовае раззбраенне рот і эскадронаў польскай дывізіі. У дапамогу нам з Петраграда прыбыў чырвонагвардзейскі атрад, а неузабаве пад вёскай Тошчыца пачаліся кровапралітныя баі з легіянерамі. Да гэтага ў павеце была аб'яўлена мабілізацыя. Быхаўскі рэўком узброіў і перадаў камандаванню Стаўкі звыш 1500 байцоў, значная частка якіх засталася ў валасцях ачышчаць павет ад польскіх войск. Здрадніцкі лозунг Троцкага «Hi вайны, ні міру» прывёў да агульнага наступлення на нас немцаў і белапалякаў. У выніку гэтага чырвонагвардзейскія атрады па загаду Стаўкі былі ад-ведзены, а мясцовыя атрады з найбольш патрыятычнай часткай байцоў зведзены мною ў асобны атрад, які ў сакавіку 1918 г. перайшоў на левабярэжжа Дняпра і усё лета трымаў там абарону.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|