ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча ШчалкоВясну 1917 г. я сустрэў у Быхаве. Наша брыгада ў складзе 111-га Унжынскага i 112-га Калагрыўскага палкоў размяшчалася ў палатках i зямлянках на паўднёвай ускраіне горада. Усе мы жылі ў чаканні новых падзей, бо Часовы ўрад не даў ніякай палёгкі народу. У адзін з красавіцкіх дзён я завітаў у краму за папяросамі. Купіў і прыпыніўся ў тамбуры закурыць. У гэты час да мяне падышоў чалавек сярэдняга росту, апрануты па-рабочаму, і сказаў: — Таварышок, я да цябе з важнай справай. Сямёра нашых таварышаў-бальшавікоў схоплены і пасаджаны ў турму. Ім пагражае расстрэл. У вас, салдат, вялікая сіла. Дапамажыце іх выратаваць. Я згадзіўся. Тады чалавек, які гутарыў са мной, выцягнуў з кішэні аркуш паперы і сказаў: — Гэта адозва да салдат Быхаўскага гарнізона. У ей указаны імёны і прозвішчы арыштаваных. Акрамя таго, у кожнага з іх на грудзях будзе прымацаваны чырвоны бант. Спытаўшы маё прозвішча, чалавек тут жа знік, а я схаваў у патаемную кішэню адозву. Вечарам пасля праверкі мы ўзводам прачыталі адозву і вырашылі азнаёміць з ей усіх салдат. Самы актыўны агітатар узводны шавец Іванчанка, ураджэнец Акмолінскай губерні, узяў адозву сабе. За дзве ночы ён азнаёміў з ей усю брыгаду. Было вырашана, як толькі паступіць загад выходзіць са зброяй на тактычныя заняткі, накіравацца ў горад і вызваліць арыштаваных. Я прапанаваў выдзеліць ад кожнага ўзвода па аднаму чалавеку ў склад праверачнай камісіі. У камісію ўключылі і мяне. Не ўсё, зразумела, ішло гладка. Прыкмеціўшы наш настрой, камандзір паспрабаваў адмяніць заняткі, але ў яго нічога не атрымалася, і восем тысяч узброеных салдат рушылі ў Быхаў. Дзень быў ціхі, сонечны. І раптам цішыню ўзарвала страявая салдацкая песня. Калі калона падышла да ўскраіны горада, жыхары высыпалі на вуліцы. Пад прывітальныя воклічы мы пайшлі да крэпасці. Спачатку варта не хацела адчыняць вароты, але мы прыгразілі, што выламаем іх, і нас прапусцілі. Салдаты занялі ўвесь двор, а перадавы узвод упаўнаважаных падышоў да памяшкання, дзе знаходзіліся арыштаваныя. У першай камеры сядзелі пяць-шэсць чалавек, абутых у лапці. Пытаем: «За што сядзіце?» Адказваюць: «Спазніліся да воінскага начальніка». Каля дзесятка дзезерціраў знаходзілася і ў другой камеры. Нарэшце трэцяя камера. Сырая, змрочная. Пад столлю маленькае акенца. На святло адчыненых дзвярэй выйшла сем чалавек, апранутых у салдацкія шынялі з чырвонымі бантамі на грудзях. Гэта былі прадстаўнікі Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Яны запатрабавалі ад адміністрацыі турмы вярнуць зброю. Ім аддалі па рэвальверу з кабурамі і шаблі. Адбыўся мітынг. 3 памяшкання канцылярыі вынеслі сталы і зрабілі з іх трыбуну. На яе падняліся пасланцы Петраграда. Усе прысутныя з вялікай увагай слухалі бальшавікоў, якія расказвалі аб становішчы ў краіне, заклікалі разагнаць земскую ўправу, арганізаваць народны суд, весці жорсткую барацьбу з контррэвалюцыяй, не выконваць распараджэнняў Часовага ўрада. На гэтым мітынгу быў выбраны гарадскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У яго ўвайшлі сямёра ўпаўнаважаных з Петраграда і прадстаўнікі грамадскасці горада. Ад часцей гарнізона ў Савет салдаты вылучылі мяне. На працягу красавіка — ліпеня я ўдзельнічаў у рабоце Савета. Потым становішча ў Быхаве рэзка абвастрылася. Зноў узняла галаву контррэвалюцыя. Савет быу разагнаны, а салдат падманным шляхам раззброілі і ў апошніх чыслах жніўня адправілі на Паўночна-Заходні фронт. Больш у Быхаве мне не давялося бываць.
Быхаў, год 1917... У жніўні 1917г. пад кіраўніцтвам генерала Л. Г. Карнілава быў узняты контррэвалюцыйны мяцеж з мэтай разгрому равалюцыйных сіл і ўстанаўлення ваеннай дыктатуры ў Расіі. Цэнтр карнілаўшчыны — Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілеве. Арганізатарамі і кіраўнікамі барацьбы супраць карнілаўшчыны сталі бальшавікі, пад уплывам іх агітацыі Георгіеўскі батальён, карнілаўскі ўдарны полк не падтрымалі мяцежнікаў. Генералы Л. Г. Кар-нілаў, А. I. Дзянікін, А. С. Лукомскі, I. П. Раманоўскі, С. Л. Маркаў і іншыя былі ўзяты пад варту ў памяшканні жаночай гімназіі ў Быхаве. Яны знаходзіліся ў распараджэнні створанай Часовым урадам Надзнычайнай следчай камісіі, за ахову іх адказвала Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага. 19 лістапада (2 снежня), ужо вызвалены ад абавязкаў Глаўкаверха, генерал М. М. Духонін арганізаваў уцекі сваіх паплечнікаў, выратаваўшы іх ад справядлівага равалюныйнага суда. Узнавіць абставіны ўцёкаў Карнілава дазваляе прыведзены ніжэй нарыс. 20 лістапада ў Магілёў уступілі атрады рэвалюцыйных войск на чале з назначаным (9 лістапада) Савецкім урадам Вярхоўным галоўнакамандуючым М. В. Крыленкам. У той жа дзень у Стаўцы была атрымана тэрміновая тэлеграма з Быхава ад начальніка гарнізона генерала Аста-повіча, што ў мінулую ноч генерал Карнілаў уцёк з месца зняволення разам з Тэкінскім конным палком, пад аховай якога знаходзіўся, а раніцай 19 лістапада уцяклі ўсе генералы, вызваленыя быццам бы па распараджэнню з Петраграда. Гэта вестка стала пагібельнай для Духоніна, які быў зняты з пасады Глаўкаверха і знахо-дзіўся ў той час пад арыштам у поездзе Крыленкі. Раз'юшаны натоўп акружыў вагон і расшкуматаў ворага рэвалюцыі. Па распараджэнню начальніка штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала М. Дз, Бонч-Бруевіча была створана спецыяльная камісія па расследаванню абставін уцёкаў Карнілава. 22 лістапада 1917 г. праведзена дазнанне, пратаколы якога захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным ваенна-гістарычным архіве СССР. 3 паказанняў яфрэйтара 3-й роты Георгіеўскага батальёна Е. Н. Лугавога: «Да 18 лістапада ў гімназіі пад арыштам знаходзілася 8 чалавек: генералы Карнілаў, Дзянікін, Маркаў, Лукомскі, Раманоўскі, падпалкоўнік Брагін, капітан Ражэнка і былы член Дзяржаўнай думы Аладзьін. Ахова была падзелена на ўнутраную і знешнюю. Унутраную ахову і праверку ўсялякага роду пропускаў і дакументаў праводзіла варта ад Тэкінскага коннага палка, а ахова знешняя была даручана варце ад нас, георгіеўцаў. Для знешняй аховы знаходзілася ў Быхаве каманда георгіеўцаў з 75 чалавек, якую ўзначальваў прапаршчык Грышын. Каманда гэта штодзённа прызначала варту з пяці знешніх пастоў вартавых пры каравульным унтэр-афіцэры з падначаленнем каравульнаму афіцэру ад Тэкінскага коннага палка. Нясенне службы а самага пачатку было абстаўлена так, што нас, георгіеўцаў, ні ў што не пасвячалі, арыштаваных мы не прымалі, іх не кантралявалі і не вызвалялі - усё гэта было ўскладзена на тэкінцаў, якім не зусім давяралі і якія да нас адносіліся варожа. Аб ненадзейнасці аховы георгіеўцы заявілі ў Магілеўскі выканаўчы камітэт і дэлегацыі ад Паўднева-Заходняга фронту і прасілі перадаць усю ахову арыштаваных або толькі нам, георгіеўцам, або вызваліць нас ад такой службы. На нашы заявы мы адказу не атрымалі... 18 лістапада ў 7 гадзін вечаpa былі вызвалены Аладзьін, Брагін і Ражэнка. Пры іх вызваленні, як і раней, калі вызвалялі іншых, прысутнічаў камендант Быхава падпалкоўнік Эргарт. Вызваленыя накіраваліся на вакзал, іх праводзіў прапаршчык Грышын, яны паехалі ў поездзе на Кіеў. Нічога падазронага ў вызваленні гэтых арытштаваных прыкмеціць нельга было: усё рабілася звычайна... 19 лістапада раніцай гадзін у 10 вызвалілі Дзянікіна, Маркава, Лукомскага і Раманоўскага. Прапаршчык Грышын растлумачыў варце, што генералы вызвалены па паперах Надзвычайнай следчай камісіі. Папер гэтых нам ніхто не прад'яўляў, таму што пры вызваленні зноў-такі прысутнічаў камендант, і мы не мелі права патрабаваць і правяраць паперы. Вызвале-ныя накіроўваліся на кватэру да каменданта. Куды накіраваліся ад каменданта вызваленыя, ніхто з нашай каманды не бачыў і да гэтага часу не ведае...». Паводле ўспамінаў Дзянікіна, на кватэры каменданта уцекачы пераапрануліся і непазнавальна змянілі свой знешні выгляд. Лукомскі ператварыўся ў «нямецкага каланіста». Маркаў стаў тыповым салдатам, які непараўнаўча імітаваў «свядомага таварыша». Толькі Раманоўскі абмежаваўся адной зменай генеральскіх пагонаў на прапаршчыцкія. Вызваленыя з-пад арышту генералы вырашылі дабірацца да Новачаркаска рознымі шляхамі і атрымалі ў штабе польскай дывізіі фальшывыя дакументы. Дзянікін засведчыў, што начальнік гарнізона генерал Астаповіч меў распараджэнне камандзіра корпуса Доўбар Мусніцкага садзейнічаць уцекачам. Дзянікін выехаў з Быхава поездам у палове адзінаццатага вечара 19 лістапада, калі Карнілаў яшчэ заставаўся ў памяшканні гімназіі. «Такім чынам, - сведчыць далей яфрэйтар Лугавы, - у турме заставаўся адзін генерал Карнілаў, які ў гэты дзень зрабіў звычайную прагулку і вёў сябе зусім так, як ва ўсе папярэднія дні зняволення. 3 вызваленнем усіх зняволеных, акрамя Карнілава, сама сабой прыходзіла думка, што і Карнілаў будзе вызвалены Надзвычайнай следчай камісіяй. Сапраўды, ноччу, у першай гадзіне на 20 лістапада, у наша каравульнае памяшканне ўвайшоў прапаршчык Грышын і сказаў, што Карнілаў вызваляецца па загаду Надзвычайнай следчай камісіі і загадаў зняць вартавых. Карнілава вы зваліў камендант, які разам з вартавым начальнікам і прапаршчыкам Грышыным праводзілі Карнілава да памяшкання гімназіі. Грышын быў без шапкі, у адной гімнасцёрцы і ніякіх падазрэнняў не выклікаў. Грышыну мы вельмі давяралі і на яго спадзяваліся, таму што ён выхадзец з нашых жа салдат і заўседы жыў з намі ў вялікай дружбе. Як высветлілася раніцай, Карнілаў каля маста цераз Днепр сеў на свайго ўласнага каня і разам з камендантам, прапаршчыкам Грышыным, з усімі афіцэрамі і тэкінцамі паехаў па Чарнігаўскай шашы на поўдзень. Уцекі выявіліся праз гадзіну або дзве, калі не вярнуўся прапаршчык Грышын і наш патруль не знайшоў у горадзе нікога з тэкінцаў... Галоўная віна за уцёкі Карнілава і іншых заключаецца ў поўным садзеянні ім каменданта, усіх тэкінцаў і нашага прапаршчыка Грышына. Усё вялося і рабілася так тонка, што мы не маглі западозрыць уцёкі. Як устанаўліваецца цяпер, калі б мы здагадаліся ў апошнюю хвіліну затрымаць іх, то была б паднята сотня тэкінцаў, і яна сілай зброі усё-ткі вызваліла б Карнілава...». У тую ноч старшы унтэр-афіцэр 3-й роты Георгіеўскага батальёна П. В. Чысцякоў быў каравульным унтэр афіцэрам і развадзяшчым. Ён паказаў: «Ноччу, у першай гадзіне на 20 лістапада, у каравульнае памяшканне ўвайшоў прапаршчык Грышын і аб'явіў варце, што Карнілаў вызваляецца. Я спытаў: «Хто дазволіў вызваліць Карнілава?». Грышын адказаў, што па загаду Надзвычайнай следчай камісіі і што ніякіх сумненняў у гэтым не можа быць, таму што Грышын сам чытаў паперы і ўсe яны сапраўдныя i правільныя, за што ён ручаецца галавой, і загадаў зняць вартавых. Вартавыя былі зняты і пайшлі ў каравульнае памяшканне. Генерал Карнілаў спусціўся з верхняга паверха, апрануты ў звычайную форму. Калі ён праходзіў каля нашага памяшкання, сказаў: «Бывайце, георгіеўцы, я ад'язджаю». Карнілава суправаджалі афіцэры. Наш прапаршчык Грышын быў без шапкі і ў адной гімнасцёрцы. Услед за Карнілавым выйшлі тэкінцы ў поўным узбраенні. Ад'езд тэкінцаў падазроным для нас не мог быць, таму што яны лічыліся асабістай вартай Карнілава... Падазронай здалася толькі доўгая адсутнасць прапаршчыка Грышына, які сказаў, што праводзіць Карнілава і вернецца. Прайшла гадзіна, а Грышын не вяртаўся. Варта пачала хвалявацца. Я паслаў вартавых з чатырох чалавек адшукаць Грышына. Толькі цяпер выявілася, што Грышын нас падвёў: Карнілаў з усімі тэкінцамі збег...». У паказаннях яфрэйтара 3-й роты Геopгieўскага батальёна І. А. Бардынюка адзначана, што прапаршчык Грышын за некалькі гадзін да ўцёкаў высвятляў магчымую рэакцыю варты на вызваленне Карнілава і тым часам рыхтаваў салдат да спакойнага ўспрыняцця такога факта. У справе ёсць паказанні падпрапаршчыка той жа роты С. П. Пятрэнкі, якія пацвярджаюць расказанае яфрэйтарам Бардынюком. 3 паказанняў ветэрынарнага фельчара 1-га эскадрона Тэ-кінскага коннага палка Л. В. Храпава мы даведаліся, што рабілася ў тую ноч у палку. «У гадзіну ночы з 19 на 20 лістапада, - чытаем у яго паказаннях, у 1-м эскадроне афіцэры па трывозе паднялі коннікаў і абоз і загадалі неадкладна строіцца... Усе абозныя рускія адмовіліся выходзіць і не хацелі запрагаць. Нас прымусілі запрагаць і ісці пад аголенымі шашкамі. Эскадрон сабраўся, і паручнік Капкоў павёў яго па Баннай вуліцы да маста... коннікі ўзялі напрамак да гіміназіі, дзе утрымліваўся Карнілаў. У гэты час 2-і і 3-і эскадроны чакалі ў конным страі каля дняпроўскага маста. Праз чвэрць гадзіны каля маста з'явіўся коннік каля асабістага каня Карнілава, сеў на яго і тады эскадроны пачалі выцягвацца праз мост. Уперадзе пайшоў 2-і эскадрон, за ім 1-ы і 3-і эскадрон і кулямётная каманда. Абоз выйшаў раней і пайшоў наперадзе 2-га эскадрона. Я ехаў на кані ў хвасце 1-га эскадрона. Настрой мой быў трывожны. Я не сумняваўся, што Карнілаў уцякае. Аддзяліцца ад палка не было магчымасці. Калі прайшлі не болыш чвэрці вярсты ад моста, мяне дагнаў член палкавога камітэта старшы унтэр-афіцэр Хаджынапес Джуміеў. Я спытаў яго, з якога выпадку была трывога і куды ідзем. Ён сказаў па-туркменску, што баяр Карнілаў уцёк. Я вырашыў у бліжэйшым лесе схавацца і паведаміць аб уцёку Карнілава. Сапраўды, у лесе мне ўдалося аддзяліцца ад палка і, калі выйшаў на дарогу, наткнуўся на аўтамабіль, які ішоў з Георіеўскага батальёна... Я паведаміў аб уцёку Карнілава пасажырам аўтамабіля і паехаў услед за імі ў Быхаў». Як жа магло здарыцца, што ворагам рэвалюцыі ўдалося выканаць сваю тайную задуму? Hi надзвычайная следчая камісія, ні Стаўка, у якой заставаўся адданы Карнілаву састаў генералаў і афіцэраў, не клапаціліся аб строгай ізаляцыі арыштаваных. Месцам зняволення быў выбраны Быхаў, дзе стаяла польская дывізія з карнілаўскім камандным саставам. Для аховы вылучаны Тэкінскі полк - асабістая ахова Карнілава ў той час, калі ён быў Вярхоўным галоўнакамандуючым. Рэжым утрымання зняволеных фактычна вызначаў не камендант горада і не начальнік варты, а сам Карнілаў. Арыштаваным - дазвалялася гуляць у садзе паблізу гімназіі, Карнілаў у любы час зносіўся са Стаўкай, саветам Саюза казацкіх войск, Доўбар-Мусніцкім і нават з Каледзіным, даваў ім парады аб мерах барацьбы з рэвалюцыйным рухам. Уцёкі Карнілава былі загадзя падрыхтаваны пры ўдзеле Духоніна. У гэту змову былі ўцягнуты афіцэры Тэкінскага палка, камендант Быхава Эргарт, камандзір 1-га польскага корпуса генерал Доўбар-Мусніцкі і іншыя. 24 лістапада Ваенна-рэвалюцыйны камітэт пры Стаўцы даў тэлеграму ўсім тэрмінова прыняць меры для арышту Карнілава. Неўзабаве контррэвалюцыйныя атрады, якія амаль адначасова з уцёкамі Карнілава адправіліся з Быхава і Магілёва на Дон, былі ліквідаваны. Карнілаў збег у Новачаркаск, дзе з генералам М. В. Аляксеевым узначаліў белагвардзейскую добраахвотніцкую армю. У час штурму Екацярынадара быў забіты. В. Палікарпаў.
РЭЗАЛЮЦЫЯ ВЫКАНКОМА МАПЛЁЎСКАГА ГУБЕРНСКАГА САВЕТА СЯЛЯНСКІХ ДЭПУТАТАЎ АБ БАРАЦЬБЕ СУПРАЦЬ КОНТРРЭВАЛЮЦЫЙНЫХ ДЗЕЯННЯЎ ПОЛЬСКІХ ЛЕГІЁНАЎ
23 лістапада 1917 г. Исполнительный комитет губернского Совета крестьянских депутатов, обсудив по докладу тов. Пенязькова вопрос о бесчинстве, контрреволюционных действиях и насилиях штаба расположенной в Быхове польской дивизии над крестьянством Быховского у., над земельными комитетами, встречающими в своих правомерных действиях вооруженное сопротивление со стороны польских легионеров, защищающих интересы помещиков и их земли от контроля и учета земельными комитетами, постановил: категорически настаивать на немедленном уходе польской дивизии из Могилевской губ., о чем оповестить центральный оперативный орган революционной армии. Принимая это постановление, исполнительный комитет основывается на следующих мотивах: 1. Нахождение польских национальных частей в Белорусской обл. не вызывается стратегической необходимостью, и их насильническая деятельность может повести к кровавой развязке. 2. Штаб польской дивизии входит в переговоры с «Союзом земельных собственников» отдельных уездов и посылает помещикам отряды, которые выгоняют учетчиков, увозят и угоняют скот, заявляя, что «это достояние польского народа». 3. Пребывание польских частей в губернии и во всем Белорусском крае имеет в конечном итоге своей целью осуществление национальной польской идеи — присоединения Белоруссии к монархической Польше. Эти агрессивные политические вожделения польской знатной буржуазии об аннексировании Белоруссии и встречают со стороны белорусской демократии самый энергичный, негодующий протест. Принимая все вышеизложенное во внимание, исполнительный комитет губ [ернского] Совета крестьянских депутатов, стоя на точке зрения сохранения завоеваний революции не только для России, но для части ее — Белоруссии, неотторжимой от России, считает, что в настоящий неустойчивый момент должна быть устранена всякая возможность вооруженного вмешательства иноземных войск в демократический уклад жизни края, угрозы насильственного отторжения Белорусской обл. от матери России. Поэтому губ [ернский] исполком выражает твёрдую уверенность, что Ставка, как высший оперативный орган, примет срочные меры к немедленному уводу польских войск из губернии. В случае же отказа войск подчиниться распоряжениям Ставки, после исчерпания всех мирных средств, разрешения конфликта — не останавливаться перед привлечением самых суровых и решительных мер вплоть до ареста польского штаба и расформирования полков. Сам губ [ернский] исполком обратится к войскам с воззванием, а к фронтам, к белорусским частям — с призывом их о помощи, изложив всю сущность создавшейся обстановки. 4. Губ [ернский] Исполком Советов крестьянских депутатов приходит к мысли о создании в крае сильного, активного надежного руководящего центра по самообороне и самозащите Белоруссии, сконцентрировании дисциплинированных военных сил в губернии для противодействия агрессивным замыслам помещиков, для крестьянской самозащиты. При демобилизации губ [ернский] Совет через посредство белорусского военного органа и Ставку будет настаивать [на] сконцентрировании демобилизующихся войск белорусских в пределах Белорусского края. Исполком губ [ернского] Совета приступает к организации в уездах «боевых дружин» из отпускных и уволенных солдат и других добровольцев и для снабжения их оружием ходатайствует перед Ставкой и артиллерийскими оружейными складами об отпуске необходимого оружия для боевых дружин. Губ [ернский] исполком высказывается за арест тех помещиков, в имениях которых земельным комитетам оказывали вооруженное сопротивление, за арест видных членов «Союза земельных собственников» по всем уездам, за арест всякого лица, оказывающего сопротивление земельным комитетам. Губ [ернский] исполком требует немедленной посылки дисциплинированных революционных войск из ближайших пунктов; Гомеля, Орши, Жлобина в угрожаемые места: Чериков, Быхов, Могилев, Сенно, в распоряжение крестьянских уездных Советов. Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Мн., 1957. Т. 2. С. 258 — 260.
ТЭЛЕГРАМА ВАЕННА-РЭВАЛЮЦЫЙНАГА КАМ1ТЭТА ПРЫ СТАЎЦЫ ЎCIM САВЕТАМ I ВАЙСКОВЫМ КАМІТЭТАМ АБ ПРЫНЯЦЦІ МЕР ДА АРЫШТУ КАРНІЛАВА
24 лістапада 1917 г. Фронтовым, армейским, корпусным, дивизионным комитетам, всем Советам солдатских, рабочих и крестьянских депутатов. 24 ноября. Изменник и предатель революции ген. Корнилов, бежав на юг из Быхова в сопровождении 400 текинцев, отправился на юг по направлению Клинцы, Новозыбков, Сураж. По дороге он силой заставил идти с ним 40 солдат-пулеметчиков. Отряд Корнилова насильно забирает от крестьян фураж и хлеб. Жители против Корнилова. Военно-революционный комитет при Ставке требует, чтобы все военно-революционные комитеты, Советы приняли срочно меры для ареста Корнилова и передачи его революционному народному суду. О всех продвижениях и о месте нахождения Корнилова просим телеграфно сообщить Военно-революционному комитету при Ставке. Председатель Ревкома Ставки Боярский. Секретарь Зобков. Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Мн.,.1957. Т. 2. С. 264.
ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ УЦЁКАХ КАРНІЛАВА 3 БЫХАЎСКАЙ ТУРМЫ 25 лістапада 1917 г. По прямому проводу из Могилева получено сообщение о побеге из быховской тюрьмы ген. Корнилова. Вместе с ним бежали главнокомандующий Юго-западным фронтом ген. Деникин, начальник штаба ген. Марков, ген.-квартирмейстер Орлов и другие лица, содержавшиеся в тюрьме. Выйдя из тюрьмы, генерал принял командование над четырьмя сотнями текинцев, перешедших на его сторону, и распорядился об освобождении всех остальных заключенных и затем в полном боевом порядке, во главе отряда, двинулся по шоссе на юг. Слух о том, что ген. Корнилов был освобожден по ордеру главного военно-морского прокурора Шабловского, категорически опровергается чрезвычайной комиссией по расследованию дела о ген. Корнилове и его соучастниках. Местопроживание Корнилова пока еще не обнаружено. Принимаются меры к его поимке.
Председателем Викжеля Милицким разослан по всем железным дорогам следующий циркуляр. «Сегодня ночью из Быхова бежал Корнилов сухопутными путями с четырьмя сотнями текинцев и направился к Жлобину, на юг. Предписываю всем железнодорожникам принять все меры к задержанию Корнилова и об аресте меня уведомить. О побеге и принятых вами мерах уведомите местные Советы солдатских депутатов». Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Мн., 1957, Т. 2. С. 292—293. Весці з Быхаўшчыны У бальшавіцкай газеце «Солдатская правда», якая выдавалася ў Петраградзе, у нумары за 1 снежня 1817 г. пад рубрыкай «Весці з правінцыі» бьілі апублікаваны два матэрыялы, дасланыя ў рэдакцыю з Быхаўскага павета прадстаўніком Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта I. Царавым. Першы з іх — рэзалюцыя сходу грамадзян Камарыцкага сельскага таварыства Новабыхаўскай воласці па дакладу I. Царава. У ёй сяляне выказалі падзяку Цэнтральнаму ВРК за спачуванне і прысылку сваіх прадстаўнікоў і засведчылі сваю «поўную падтрымку Саветам аж да апошняй кроплі крыві». У рэзалюцыі сяляне таксама прасілі: «... прыслаць... узброены атрад для рэарганізацыі мясцовага кіравання і падтрымкі нас, безабаронных сялян, і ўстанаўлення Саветаў;... убраць...контррэвалюцыйныя войскі польскіх легіянераў, якія прынеслі нам велізарныя страты і шкоду; тэрмінова ўбраць ад нас Карнілава для перадачы яго рэвалюцыйнаму суду». Падпісана рэзалюцыя была старшынёй сходу I. П. Рагаленкам. Пасля гэтага газета змясціла карэспандэнцыю самога I. Царава. Вось што ён пicaў з Новага Быхава ў Піцер: «Моцны ўплыў маюць тут памешчыкі, паны, крамнікі. Яны распаўсюджваюць пра бальша-вікоў самую недарэчную лухту. Напрыклад, калі сюды прыехаў агітатар-бальшавік, бабы пачалі хаваць дзяцей, баючыся, што «бальшавікі іх парэжуць». Нягледзячы на ўсё гэта, калі быў назначаны сход для абмеркавання бягучага моманту, то сабралася шмат народу; мястэчка вялікае, і кожнаму хацелася паглядзець на «звера-бальшавіка». На сходзе выступалі і рабілі шмат шуму нейкія прапары. Усё-такі, нягледзячы на проці-дзеянне і падкопы прысутнічаўшага папа, была амаль аднадушна (некалькі ўстрымалася) прынята бальшавіцкая рэзалюцыя. У вёсцы Абідавічы той жа Новабыхаўскай воласці пасля даклада сяляне з радасцю віталі ўладу Саветаў і тужылі аб тым, што Стаўка не дазваляе правесці ў жыццё зямельны закон. Сяляне вельмі цікавяцца зямельнай праграмай бальшавікоў. Большасць моладзі згаджаецца з нацыяналізацыяй, а старыя ніяк не могуць зразумець, «як гэта будзе і не дома гаспадар». Апрача I. Царава на Быхаўшчыне бальшавіцкую агітацыю і прапаганду праводзілі і іншыя прадстаўнікі рэвалюцыйнага Петраграда, пасланыя сюды ваенна-рэвалюцыйным камітэтам.
Быхаў у маім жыцці Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|