Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






З успамінаў члена КПСС з 1928 года Рыгора Емяльянавіча Лысенкі




 

З расказаў і ўспамінаў старэйшых мне было добра вядома, што наша вёска Чырвоная Слабада ўзнікла ў 1810-1820-я гады. Адным з яе заснавальнікаў быў і мой прапрадзед Цімох Маскаль, які ўцёк ад прыгнёту нашчадкаў князя Сапегі. Тры беглыя селяніны пасяліліся ў глухім лесе сярод непраходных балот, куды не было летам доступу ні коннаму, ні пешаму. Ішлі гады. Аднойчы ўзімку мясцовы пан Вікоўскі (або Віткоўскі) у час палявання выявіў пасяленне беглых, але не выдаў іх, а дазволіў абзаводзіцца сем'ямі, араць зямлю пад пасевы. Сюды ж пан потым пачаў падсяляць маладажонаў з вёскі Усохі, якой валодаў. Так з'явілася вёска Усохская Слабада.

Але нядоўга жылося сялянам адносна вольна. На адным я паляванняў пан Вікоўскі быў смяротна паранены мядзведзем. Маладая ўдава даручыла кіраваць вёскай свайму далёкаму родзічу. Той пачаў жорстка эксплуатаваць сялян, увёў фізічныя пакаранні, прымушаў да сужыцця вясковых жанчын і дзяўчат, якія яму спадабаліся. Цярпенню сялян прыйшоў канец, і яны забілі ўпраўляючага. У вёску прыбыў атрад салдат. Усіх мужчын і жанчын пагалоўна адлупцавалі бізунамі, а дзесяць змоўшчыкаў (мне запомніліся толькі прозвішчы Маскаль, Цімошчанка, Фядос Краўцоў, Азаранка) адправілі ў Быхаў. Там восем чалавек былі засуджаны да 30 год катаржных работ, а дваіх здалі пажыццёва ў рэкруты. Скасавана была і назва вёскі. Яна атрымала новую зневажальную назву Вузнікі (арыштаваныя, катаржнікі). I толькі ў савецкі час яна перайменавана ў Чырвоную Слабаду.

Сяляне не мірыліся з прыгнётам. Час ад часу ўспыхвалі хваляванні. Шырокі размах яны набылі ў 1905-1907 гадах. Для ўтаймавання «бунтаўшчыкоў» у вёску не раз прыязджалі паліцэйскія атрады і карныя экспедыцыі казакаў. Кіраўнікоў хваляванняў арыштоўвалі, ссылалі ў Сібір, але рэвалюцыйны рух не заціхаў.

У маёй памяці зберагліся асобныя падзеі таго перыяду. Рознымі шляхамі пачалі пранікаць у вёску пракламацыі. Яны абуджалі рэвалюцыйны настрой сялян. Цікавасць да грамадскіх падзей вырасла настолькі, што нават у звычайных гутарках на прызбах з'явіліся новыя тэмы, паняцці і словы. 3 горыччу абмяркоўвалася гібель сыноў у далёкай Маньчжурыі расстрэл рабочых у Пе­цярбуpгy.

У лістападзе 1905 г. вярнуўся з ссылкі Дзям'ян Гарачы (прозвішча гэта ці мянушка, не ведаю). Дзям'ян быў сасланы ў Архангельскую губерню за падпал панскага свірна. Яго жонка і сын жылі ўскрай сяла ў паўразваленай хатцы. Неўзабаве гэта хатка ператварылася ў сапраўдны рэвалю­цыйны клуб. Сяляне знаёміліся тут з палітычнымі падзеямі, чыталі брашуры і лістоўкі. Асабліва прыцягвала хата Дзям'яна Гарачага моладзь і мужчын сярэдняга ўзросту. Не прайшло і месяца, як вясковыя хлопцы з вялікім захапленнем пелі «Вихри враждебные веют над нами», «Отречёмся от старого мира» і іншыя рэвалюцыйныя песні.

Пастаянным наведвальнікам Дзям'янавага «клуба» быў і мой дзядзька Фёдар. Дома ён расказваў апошнія навіны. Ад яго я пачуў, што цар - першы ў Расіі пан, што ён благаслаўляе салдат расстрэльваць галодных людзей, што папы хлусяць народу, абяцаючы рай на тым свеце.

У пачатку 1906 года аднадумцы Дзям'яна вырашылі пабудаваць яму грамадой новую хату. У лес выехаў вялікі абоз. На другі дзень зазвінелі пілы і загрукалі сякеры - узводзіўся новы зруб. А яшчэ праз некалькі дзён у вёску ўварваліся ўраднік і 20 стражнікаў. Кяля Дзям'янавай хаты сабраўся натоўп. Калі ўраднік загадаў лесніку абмераць бярвенне, а сам, паклаўшы паперы на калені, пачаў пісаць пратакол, з натоўпу выбег сын Дзям'яна Рыгор. Ён вырваў з рук лесніка мерны брусок, а самога адштурхнуў ад штабеля. Ляснік сарваў з пляча ружжо, але Рыгор ухапіў яго за руку, і рвануў на сябе і ўдарам па бервяні зламаў ложу. Ураднік загадаў арыштаваць хлопца. Тады сяляне, узброіўшыся хто чым, кінуліся на стражнікаў. Ураднік без шапкі пабег да хаты старасты, памчалі наўцёк і стражнікі. Прайшло некалькі трывожных дзён. I вось аднойчы ў вёску ўвaрваўся атрад конных паліцэйскіх. Яны пачалі абіваць мужчын і жанчын, прымусілі грузіць бярвенне і везці яго ў панскі маёнтак. Многія мужчы­ны былі арыштаваны, у тым ліку і мой баць­ка. У канцы 1906 года быў арыштаваны Дзям'ян Гарачы. Яго закавалі ў кайданы і павезлі ў Быхаў,

З арыштам Дзям'яна прапагандысцкая работа не спынілася. Яго пераемнікам стаў мой дзядзька Фёдар Пятровіч Лысенка. Ён быў больш за іншых гурткоўцаў адукаваны і трымаў сувязь з быхаўскімі рэвалюцыянерамі-падпольшчыкамі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі дзядзька Фёдар быў выбраны дэлегатам на Усерасійскі сялянскі з'езд і ездзіў у Петраград. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вясковыя актывісты працягвалі агітацыйна-прапагандысцкую работу, рабілі ўсё, каб мацнела Савецкая ўлада. Вынікам іх дзейнасці было стварэнне ў вёсцы адной з першых у павеце калектыўнай гаспадаркі «Новы свет».

Работа, якую вялі Дзям'ян Гарачы, Фёдар Лы­сенка, рабіла вялікі ўплыў на маладое пакаленне. Старэйшы сын дзядзькі Фёдара добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію ў 1918 годзе, потым скончыў Арэнбургскае авіяцыйнае вучылішча, быў камандзірам эскадрыллі, у 1941 годзе загінуў у баі з фашыстамі. Малодшы сын быў рабочым на Ленінградскай электрастанцыі, узнагароджаны ордэнам Леніна.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных