ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў А. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайныУ Быхаве на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Пралетарскай у скверыку растуць чатыры ліпы, якія маюць сваю гісторыю. У студзені 1918 года група салдат з 47 чалавек, у ёй быў і я, накіравалася з Паўднёва-Заходняга фронту на Беларусь. Праводзячы нас у дарогу, прадстаўнік палкавога камітэта салдацкіх дэпутатаў Андрэеў расказаў аб становішчы ў краіне і параіў коней і зброю не здаваць: «Яны вам яшчэ спатрэбяцца для абароны заваёў рэвалюцыі». У пачатку лютага 1918 года мы былі ужо каля станцыі Тошчыца. Там нас сустрэў раз'езд польскіх легіянераў, які значна пераўзыходзіў нашу групу па сілах. Першае, што яны запатрабавалі,- здаць коней і зброю. Зразумела, мы адмовіліся і прынялі няроўны бой. Акупанты адцяснілі нас да вёскі Віляхаўка. Тут нам на дапамогу прыйшлі чырвонагвардзейцы з атрада Спірыдона Карпавіча Дзергачова, і мы разам спынілі легіянераў, а потым і адагналі іх. Спірыдон Карпавіч загадаў нам перабірацца цераз Дняпро. У той час у вёсцы Ніканавічы стаяў конны атрад Карпава. Дзергачоў заняў вёску Следзюкі. Наша конная група, якую папоўнілі мясцовыя добраахвотнікі, стала самастойным атрадам. Камандзірам мы выбралі Мельнікава. У атрадзе Карпава я сустрэў аднавяскоўцаў са Студзёнкі. Ад іх даведаўся, што з Петраграда прыехалі рэвалюцыянеры Цімафей Іванавіч Сарокін, Цімафей Васілевіч Сазонаў, Якаў Савельевіч Сівакоў, Андрэй Герасімавіч Сівакоў. Нашы атрады, якія былі размешчаны на левабярэжжы. Дпяпра, вялі з польскімі акупантамі жорсткую барацьбу. Летам з атрада мяне накіравалі ў Студзёнку, дзе арганізоўваўся падраённы падпольны паўстанцкі камітэт. Сустрэўся з Цімафеем Іванавічам Сарокіным, перадаў яму звесткі, расказаў аб дзейнасці чырвонагвардзейскіх атрадаў і задачах, якія перад ім пастаўлены. У пачатку жніўня ў будане на сенажаці адбылася партыйная канферэнцыя падпольных арганізацый акупіраванай часткі Быхаўскага павета. Быў створаны падпольны падраённы камітэт. Члены камітэта разгарнулі актыўную работу сярод насельніцтва. На маю долю выпала дастаўка і распаўсюджанне бальшавіцкіх лістовак і літаратуры на рускай і нямецкай мовах. Цімафей Іванавіч Сарокін займаўся фарміраваннем паўстанцкіх партызанскіх атрадаў. У хуткім часе пад рэвалюцыйны сцяг стала больш за 700 партызан, якія наносілі адчувальныя ўдары па ворагу, не дазвалялі немцам рабаваць жыхароў вёскі, забіраць у Германію жывёлу. Работа, якую праводзіў падпольны партыйны камітэт сярод нямецкіх войск, прынесла поспех. Салдаты адмаўляліся выконваць загады сваіх афіцэраў, у войсках пачалося браджэнне. У лістападзе 1918 года ў Германіі адбылася рэвалюцыя. Мы вырашылі выкарыстаць зручны момант і заняць Быхаў. Пытанне было абмеркавана на сумесным пасяджэнні павятовага рэвалюцыйнага камітэта, які знаходзіўся ў Прапойску (цяпер Слаўгарад), і падпольнага падраённага партыйнага камітэта. У ноч на 3 лістапада 1018 года паўстанцкія атрады, якія знаходзіліся ў розных населеных пунктах, былі сабраны ў вёску Студзёнка і раніцай са зброяй у руках рушылі ў Быхаў. Уперадзе партызаны неслі на двух коп'ях чырвоны Сцяг з надпісам: «Быхаўскі падраённы камітэт Камуністычнай Партыі». Над калонай бадзёра гучала песня: Смело, товарищи, в ногу, Духом окрепнем в борьбе... У горад атрад увайшоў па Сялецкай вуліцы (цяпер Савецкая). Тут нас сустрэлі прадстаўнікі павятовага рэвалюцыйнага камітэта, якія прыбылі разам з узброенным атрадам з Прапойска. У іх таксама быў двухкап'ёвы чырвоны сцяг з надпісам. Сцяганосцы сталі насупраць адзін аднаго. Пасля заканчэння мітынгу ў тых месцах, дзе стаялі коп'і сцягоў, былі пасаджаны чатыры ліпкі, якія былі названы дрэвамі Свабоды.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|