ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Марфалогія. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычныя размяшчэнні марфалагічных формаў. Класіфікацыйныя ўласцівасці часцін мовы.Марфалогія – гэта раздзел граматыкі, які вывучае слова і яго формы, класы слоў (часціны мовы) і іх грам. катэгорыі. У лексікалогіі вывучается сістэма значэнняў слова, а ў марфалогіі – сістэма ўсіх яго форм з уласцівымі ім граматычнымі значэннямі. У лексікалогіі абрус – кавалак тканіны, а ў марфалогіі – як адзінка, якой уласціва пэўная сітэма форм: абрус, абрусы, абрусам і др., а кожная форма мае значэнні ліку, склону, якія выражаюцца канчаткам. У марфалогіі вывучаюцца часціны мовы як грам. класы слоў, якія аб’яднаны на аснове пэўных абагульненых значэнняў і ўласцівых кожнаму класу грам. катэгорый. У межах кожнай часціны мовы словы падзяляюцца на лексіка-грам. разрады. У наз.: адуш.-неадуш., уласныя - агульныя, абстрактныя – канкрэтныя, зборныя, рэчыўныя; у дзеяслове – пераход. – непераход., зварот. – незварот., асабовыя – безасабовыя і др. Прынадлежнасць слова да якога-небудзь разраду аказвае ўплыў на яго змяненне, на наяўнасць тых або іншых форм. Кожная часціна мовы мае сваю сістэму словаформ. Усе словаформы той ці іншай часціны мовы, сабраныя разам, маюць назву “парадыгма”. Напрыклад, парадыгма назоўніка складаецца з 12 словаформ – гэта склонавыя формы адз. і мн.л. Самая вялікая парадыгма ў дзеяслова: уключае формы асобы, ліку, часу, ладу, роду, трывання, стану.
Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы. Знамянальныя і незнамянальныя словы. Пераходнасць у сістэме часцін мовы і з’ява сінкрэтызму. Марфалагічны аналіз. Часціны мовы – гэта лексіка-грам. класы слоў, дла якіх характэрны абагульненае грам. значэнне, пэўн комплекс грам. катэгорый і агульнасць словазмянення, агульнасць асноўных сінтаксічных функцый.Кожная часціна мовы мае свае спецыфічныя асаблівасці, якія адрозніваюць яе ад іншых часцін мовы, і аб’ядноўвае вялікую груп слоў з розным лексічным значэннем. Так, да назоўніка как часціны мовы адносяцца словы, якія абазначаюць прадмет, маюць грам. катэгорыі роду, адуш.-неадуш-, ліку, склону і 12 склонавых форм, у сказе выконваюць ролю дзейніка і дапаўнення, але могуць быць і іншымі членамі сказа. У бел.мове. выдзеляюць 10 часцін мовы: наз., прым., ліч., займ., дзеясл., прысл., прыназ., злучнік, часціцы, выклічнік. Часціны мовы падзяляюцца на 2 групы: - паўназначныя (самастойныя) – гэта наз., прым., ліч., займ., дзеясл., прысл., яны называюць прадметы, прыметы, колькасць, дзеянні або ўказваюць на прыметы, прадметы, колькасць, не называючы іх і выконваюць ролю якога-небудзь члена сказа. Сярод паўназначных часцін мовы адрозніваюць зменныя (наз., прым., ліч., займ. скланяюцца; дзеясловы спрагаюцца) і нязменныя (прысл., акрамя тых што што утвараюць ступені параўнання). - непаўназначныя (несамастойныя) – службовыя словы (прын., злучнік, часціцы) і выклічнік. Службовыя словы несамастойныя. Прыназ. паказваюць на адносіны паміж наз.; злучнікі звязваюць члены простага сказа, часткі складанага сказа, асобныя сказы ў тэксце; часціцы надаюць эмацыянальныя адценні слова або сказа. Выклічнікі не адносяцца не адносяцца ні да паўназначных, ні да службовых. Гэта нязменныя словы, якія выражаюць пачуцці і волевыяўленні чалавека не называючы іх. Безасабова-прэдыкатыўныя словы якія абазнааюць стан прыроды або чалавека: нельга, можна, шкада і др. Мадальныя словы – яны існуюць ў мове як сродак выражэння адносін асобы да зместу выказвання і выражаюць ўпэўненнасць, няўпэненнасць, меркаванне, сумненне асобы у тым пра што паведамляеццца ў сказе: можа, мусіць, напэўна. Гукапераймальныя словы – служаць для переадачы гукаў жывой і нежывой прыроды: му, мяў.
Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць назоўніка як носьбіта значэння прадметнасці. Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Іх марфалагічная залежнасць ад семантыкі слова. Граматычная форма назоўніка. Назоўнік – самастойная, зменная часціна мовы, якая выражае прадметнасць і мае грамм. катэгорыі роду, ліку і склону. Паводле семантыкі наз. Багатая часціна мовы. У яго ўваходзяць розныя групы слоў: назвы асоб (сястра), жывёл, птушак, насякомых, раслін, рэчаў, прадметаў, з’яў прыроды (гром), з’яў грамадскага жыцця (рэвалюцыя), апрадмечаных прымет (смеласць), апрадмечанных дзеянняў (барацьба). Наз. са значэннем якасці, прыметы адрозніваюцца ад прыметніка тым, што прымета, якасць, выражаная наз., існуе самастойна, без носьбіта гэтай прыметы і выражаецца асноўнымі грам.катэгорыямі назоўніка – роду, лік, склону (чарната, чырвань ж.р., адз.л., Н.). Прымета ж выражаная прыметнікам, належыць пэўнаму прадмету і набывае грам. катэгорыі таго наз., з якім звязана (чырвоны аловак). У сказе наз. выконвае функцыю дзейніка і дапаўнення. Можа быць выказнікам, акалічнасцю, азначэннем. Наз. могуць паясняца прым., дзеепрым, парадкавымі лічэбнікамі, займ. (яго думка, вясновы дождж), спалучацца з дзеясловамі (пайсці ў лес), з прыслоўямі (язда вярхом), з безасабова-прэдыкатыўнымі словамі (добра ў полі). Наз. мае спецыфічныя суфіксы, канчаткі (рыб-ак, змаг-ар, рад-асць), мае сваю сістэму склонавых канчаткаў. Разрады Агульныя – абазначаюць аднародныя прадметы, асобы, паняцці, з’явы. Уласныя – гэта індывідуальныя назвы канкрэтных прадметаў (імёны, прозвішча, назвы краін, марэй і др.). Канкрэтныя – назвы прадметаў рэчаіснасці (кніга, сын), з’яў прыроды, прадметы і з’явы успрымаюццца рознымі органамі пачуццяў: зрокам (сонца), слыхам (песня), можна дакрануцца (кніга). Абстрактныя – абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, працэсы, дзеянні, уласцівасці, якасці (злосць, сінява, хараство) Адушаўлённыя – жывыя істоты. Неадуш. – прадметы рэчаіснасці, з’явы прыроды, расліны,абстрактныя паняццм (гара, сонца, бяроза). Рэчыўныя – назвы рэчыва аднароднага саставу, частка якога мае ўласцівасць цэлага прадмета і носіць яго назву (цукар, шоўк). Адносяцца назвы металаў і выкапняў, прадуктаў, лякарстваў, агародніны, раслін, тканін. Іх можна важыць і мераць (літр малака). Ужываюцца з лічэбнікамі. Зборныя назоўнікі – абазначаюць сукупнасць асоб, або прадметаў, як непадзельнае цэлае: студэнцтва, бярэзнік, моладзь.
Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону назоўнікаў і іх выражэнне. Значэнне і сродкі выражэння катэгорыі роду назоўнікаў. Значэнне і формы выражэння лікавага супрацьстаяння. Сістэма склонаў назоўнікаў у сучаснай беларускай мове, значэнні склонаў. Наз. адз.л. маюць значэнне грам.роду. Наз. бываюць: муж род (стол, месяц), ж.р. (сасна, рака), ніякі р. (мора, акно). Наз могут быць агульна рода (сірата, ціхоня). Род наз. можна вызначыць 3 спосабамі: - марфалагічны – вызначаеццы па склонавых канчатках (м.р. стол-стала, ж.р. мыш – мышы, н.р. поле -паля). - сінтаксічны – вызначаецца па форме дапасаванага слова (мая работа, мой урок) - семантычна вызначаецца род асабовых наз. у залежнасці ад полу асобы (брат, сястра) Наз. якія абазначаюць прафесію маюць форму м.р. (доктар, дырэктар) Адрозніваюцца ад іх наз. агульнага роду, якія нагадваюць наз. ж.р. – маюць канчатак –а(-я) (непаседа, соня). Наз. якія абазначаюць асоб муж. Полу або сукупнасць асоб, з’яўляюцца наз. м.р. (аташэ, буржуа). Да ж.р. – наз жаночага полу (мадам, пані).Нескланяльныя наз., якія абазначаюць жавёл, птушак адносяцца да наз. м.р. (кенгуру, поні). Наз. якія абазначаюць нежывыя прадметы адносяцца да н.р (радыё, метро). Род нескланяльных геагр. Назваў вызначаецца па родавым слове (Батумі – горад м.р., Місісіпі – рака ж.р.). Складанаскарочаныя словы вызначаюцца па апорным слове (ПК – прафсаюзны камітэт). Наз. у мн.л. род не ўласцівы (суткі, акуляры). Лік наз. – гэта грам катэгорыя, якая выражае колькасць прадметаў у шэраге аднародных. Указвае на адзін або некалькі прадметаў (кніга – кнігі). Два лікі: - адзіночны – абазначае адзін прадмет (горад), непадзельнасць прадметаў (студэнцтва), - множны – мноства аднародных прадметаў (гарады). Лік вызначаецца марфалагічна (з’яўляюцца канчаткі – дуб - дубы; суфіксы і канчаткі – ягня – ягняты; суплетыўныя асновы т- чалавек - людзі); сінтаксічна (вызначаецца шляхам дапасавання прыметнікаў, дзееепрыметнікаў, парадкавых ліч., прыналежных займ. да наз. (наша школьная парта – нашы школьныя парты). Паказчык ліку ў нескланяльных наз. (чорнае паліто – чорныя паліто). Форму толькі адз. ліку маюць наз.: абстрактныя (дабрата), зборныя (моладзь), рэчыўныя (масла), наз. абазнач. Напрамкі свету (усход), наз., якія абазнач. Вучэнні, формы ладу (марксізм,сацыялізм). Уласныя наз. (Купала, Байкал). Форму толькі мн.л. – прадметы, што складаюцца з двух і больш аднолькавых частак (акуляры, вароты). Рэчывы, прадукты (крупы, апілкі). Падзеі, дзеянні (выбары). Звычаі, гульні (імяніны, жмургі). Прамежкі часу (суткі, канікулы). Геагр. назвы (Альпы). Субстантывы, якія з’яўляюцца спец. Тэрмінамі (азімые, злаковые) Склон – грам. катэгорыя, якая выражае розныя адносіны наз. да іншых слоў у словазлучэннях і сказаў: імглістым зарывам паўставалі над узлессем агні горада. Наз. агні – прадмет дзеяння (суб’ект), агні чаго? – горада – прыналежнасць прадмета дрегому прадмету, агні паўставалі дзе? Над чым? – над узлессям – указвае на месца дзеяння, паўставалі агні як? – зарывам – спосаб дзеяння. 6 склонаў: Н.скл. – прамы, астатнія скл. – ускосныя. Н.скл. абазначае суб’ект дзеяння. Р.скл. абазначае прадмет ад якога бярэцца частка, аб’ект дзеяння… Д.скл. абазначае ускосны суб’ект, адрасат якому накірованна дзеянне. В.скл абазначае прамы аб’ект. Т.скл. абазначае прадмет дзеяння, ускосны суб’ект, сумеснасць, месца. М.скл. абазначае месца дзеяння, прычыну.
Скланенне назоўнікаў. Асноўныя тыпы скланення назоўнікаў. Варыянтнасць канчаткаў у склонавай сістэме назоўнікаў і і х характарыстыка. Словаўтваральнае значэнне некаторых склонавых канчаткаў. Цяжкія выпадкі ўжывання канчаткаў назоўніка. Субстантывацыя. Скланенне – гэта змяненне наз. па склонах у адз. і мн. Ліку. Сістэма склонавых форм носіць назву парадыгма скланення (любіць Радзіму, служыць Радзіме). 3 тыпы скланення: 1 скл. – ж.р. канчатак –а(-я)(гара, песня) 2 скл. – м.р. з нулевым канчаткам (месяц, сшытак), наз н.р. з канчаткамі –о(-ё), -а, -е (дно, мора), 5 наз. на –мя (полымя, семя, вымя, темя, бярэмя) 3 скл. – ж.р. з нулевым канчаткам (ноч, радасць) Не уваходзяць ні ў адзін тып скланення: Разнаскланяльныя наз. (імя, племя, бацька). Нескланяльныя (метро, калібры) Субстантываваныя прыметнікі (дзяжурная, насякомае) Наз. якія маюць форму толькі мн.л. (апілкі, акуляры). Склонавыя канчаткі залежаць ад асновы слова, націску (парт-ай, гар-ой), у некатарых выпадках ад лексічнага значэння слоў (гароху, падручніка). Аснова слова вызначаецца па апошнім зычным гуку пачатковай формы наз. Яна можа быць: - на цвёрды зычны (парта, стол), - на зацвярдзелы (ключ, мора), на мяккі (зямля, счасце),- на заднеязычныя г,к,х (нага, вуха). Субстантывацыя- гэта пераход слоў іншых часцін мовы ў назоўнікі.Наз становяцца прыметнікі і дзеяпрыметнікі, калі яны атрымліваюць значэнне прадметнасці, перастаюць змяняцца ў родзе і ў сказе выступаюць у ролі той, што і назоўнік. Субстантываты могуць абазначаць як жывых істот, так і прадметы ці абстрактныя паняцці. У м. р. называюць асоб (ваены, хворы); клічкі жівотных (Сівы). У форме ж.р. называюць асоб жан. полу або памяшканні (хворая, ванная), н.р. – стравы, лекі (снатворнае), з’явы, мінулае.
І скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў І скланення (жаночага роду на –а, -я) у адзіночным і множным ліку. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў агульнага і мужчынскага роду на -а, -я ў адзіночным і множным ліку. Р.скл. - з асновай на цв. І зацвярдзелы зычны маюць канчатак -ы (травы), з асновай на мяккі зычны і г, к, х -і (песні, нагі) Д. і М.скл. - маюць сінінімічныя канчаткі –е, -і, -ы, -э. З асновай на цв. зычны і на г, х маюць канчатак –е, у аснове чаргуецца цв. з мяккім зычным, а г,х – з мяккімі з,с (рабіна, рабіне, на рабіне). З мяккай асновай – канчатак –і (клуня, клуні, у клуні). З асновай на зацвярдзелы зычны і на “к”, які чаргуеца з “ц”, не пад націскам канчата –ы, не пад націскам –э (папера, паперы, на паперы). В.скл. – з цв., зацвярдзелай асновай і асновай на г,к,х – канчатак –у (сасну, гару). З мяккай –ю (песню). Т.скл. – з асновай на цв., зацвярдзелы пад націскам канчатак –ой(-ою) (касой (-ою)). Не пад націскам –ай(-аю) (краінай (-аю)). З асновай на мяккі зычны пад націскам –ёй(-ёю) (зямлёй-зямлёю). Не пад націскам –яй(-яю) (кухняй-кухняю). Наз. агульнага склону з канчаткам –а(-я) калі абазначаюць асобу жаночага полу скланяюцца як наз. 1 скл. (Н.скл. ціхоня, Р.скл. ціхоні, Т. ціхоняй).
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|