Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






I ўсё ж, мабыць, былі i сярод іншых выступленняў такія, якія вам запомніліся? Гэтак сама, як запала ў памяць пазіцыя асобных палітычных дзеячаў?




Сур'ёзным прафесійным аналізам матэрыялаў канферэнцыі мы цяпер займаемся. Але ўжо можна сказаць з упэўненасцю: пустых, шэрых выступленняў на ёй амаль не было. Прамовы, прасякнутыя навізной пастаноўкі пытанняў i высокім пpaфeciя-нaлiзмaм аналізу, былі прамоўлены многімі прадстаўнікамі аб’яднаных нацый, у прыватнасці, прэзідэнтам Аўстрыі Томасам Клейстэлем, Генеральным сакратаром ААН доктарам Бутрасам Галі, былымі прэзідэнтамі Карасан Акіна i Джымі Картэрам, удавой Андрэя Сахарава – Аленай Бонар (апошнія трое былі запрошаны Сакратарыятам канферэнцыі асабіста), лідэрам палес-цінскага руху вызвалення Ясірам Арафатам, прадстаўніком Кітая i шэрагам іншых.

Аднак асаблівае ўражанне на мяне аказалі тры выступленні i тры асобы: Катрын Лялюм’ер – Генеральнага сакратара Савета Еўропы, міністра замежных спраў Босніі i Герцагавіны, Miністpa замежных спраў Кубы. Першае – глыбінёй i самакрытычнасцю аналізу, выключна яркім аратарскім майстэрствам. А, магчыма, яшчэ i тым, што яно падмацавала маю ідэю аб недастатковай канцэптуальнай распраца-ванасці праблемы правоў чалавека, у тым ліку i праблемы прынцыпу ix універсальнасці, аб немагчымасці звядзення яго да ідэі практычнай уніфікацыі нацыянальнага вульгарным механічным інтэрнацыяна-лізмам. Аднак справа, відавочна, не толькі ў маім асабістым суб’ек-тыўным уражанні: гэтая прамова была сустрэта тучнымі воплескамі агромністай залы Аўстрыйскага цэнтра, у якім, зазвычай, збіраюцца знакамітыя палітыкі, дыпламаты, аратары. I справа не ў тым, што прамову палка прамовіла прывабная францужанка. Галоўнае – яе ідэі былі неардынарныя, у тым ліку i тая, пра якую я згадаў, – аб асаблівасцях прынцыпу ўніверсальнасці.

Другое выступленне (без паперкі, на выдатнай англійскай мове) таксама літаральна ўскалыхнула ўсю залу. Але не столькі звыклай для гэтай залы яркасцю i глыбінёй аналізу. Хутчэй за ўсё горам народа, якое можна выказаць толькі страшным паняццем – ГЕНАЦЫД. Мяне ўскалыхнула гэтае выступленне не само па сабе. Яно ўскалыхнула мяне маланкава народжанай думкай: гаворку неабходна весці не аб звыклым «аднабаковым» генацыдзе. ГАВОРКУ ТРЭБА ВЕСЦІ АБ ЯГО САМЫМ ЖУДАСНЫМ ПРАЯЎЛЕННІ – АБ УСВЯДОМЛЕНЫМ I СПЛАНАВАНЫМ УЗАЕМАГЕНАЦЫДЗЕ, самым бязлітасным i масавым праяўленні самазнішчэння чалавецтва.

Трэцяе выступленне выклікала магільнае маўчанне i кароткі ўсплёск рэдкіх воплескаў рэдкіх сёння адкрытых i шчырых аднадумцаў. Прадстаўнік Кубы гаварыў аб навязванні іншым чужых сацыяльна-палітычных мадэляў, стратэгіі абмежавання нацыянальна-дзяржаўных суверэнітэтаў, апраўдання ўмяшання ў эканамічныя i палітычныя правы дзяржаў, аб двайных стандартах у галіне правоў чалавека. Але не проста аб праяўленнях двайных стандартаў – ён гаварыў аб ПАЛІТЫЦЫ ДВАЙНЫХ СТАНДАРТАЎ ў аднапалярным (цяпер ужо) міжнародным супольніцтве нацый. Адна гэтая ідэя сама па сабе ўцягнула ў стан моцнага маральна-псіхалагічнага дыскамфорту. Яе, гэтую ідэю, узмацняла не зусім выразнае, усвядомленае, вызначанае ўнутранае пачуццё, якое нараджае i стан згрызоты сумлення, i стан безвыходнасці. Асабліва пры сустрэчах з нядаўнімі сябрамі, кубінскімі дыпламатамі. Безвыходнасці блукання ў лабірынтах палітычных варыянтаў паняццяў ВЕРНАСЦЬ, ПРЫСТОЙНАСЦЬ, АДДАНАСЦЬ I ЗДРАДА... Паняццяў, якія сталі надзіва актуальнымі ў цяперашнім палітычным жыцці. Пакуль я не знайшоў яшчэ сваю «нітку Арыядны» у гэтым беспрасветным лабірынце. Аднак пры любых абставінах, дай Бог, каб гэты прыгожы i горды народ, яго самаахвярны ўрад, які паўстаў супраць кашмараў тыраніі i бяспраўя, выстаялі, выжылі, знайшлі сябе.

I ўсё ж, Леанід Фёдаравіч, давайце яшчэ ўдакладнім, якія ідэі на канферэнцыі былі галоўнымі? Якія з ix, наадварот, былі сустрэты, як кажуць, у штыкі? I ўвогуле, ці можна вылучыць самыя прыярытэтныя з ix, калі гаварыць аб агульным настроі канферэнцыі?

Амаль ва ўcix выступленнях узнімаліся праблемы ўнівер-сальнасці, непадзельнасці, роўнасці ўcix асноўных груп фундаментальных правоў чалавека, непарыўнасці феномена развіцця з дэмакратыяй i правамі чалавека, недапушчэння двайных стандартаў пры ацэнцы сітуацый у асобных краінах. Непазбежна востра паўставала пытанне аб абароне ад масавых парушэнняў правоў жанчыны i дзіцяці, правоў карэннага насельніцтва. Можна сказаць, што менавіта гэтыя праблемы i былі пануючымі ў дыскусіях на Сусветнай канферэнцыі.

3 гэтага пераліку я б вылучыў ідэю аб непадзельнасці i роўнасці асноўных груп фундаментальных правоў чалавека: сацыяльных, эканамічных i культурных, з аднаго боку, i грамадзянскіх, палітыч-ных – з другога. Чаму? Менавіта гэтую пазіцыю пры жорсткім супрацьстаянні многіх заходніх дыпламатаў раней настойліва адстойвалі дэлегацыі сацыялістычных краін «савецкага ўзору». Цяпер гэтая ідэя, што суправаджаецца элементамі самакрытыкі, актыўна праводзіцца ў жыццё «заходнікамі», яркімі прыхільнікамі дэмакратыі i правоў чалавека. Што гэта? Жарты гістopыi? Для мяне важна, што гэта адзін з яе неаспрэчных фактаў.

Розныя падыходы (нярэдка на ўзроўні антаганістычнага супрацьстаяння) мелі месца па праблеме ўніверсальнасці правоў чалавека. Тут даволі часта выказвалася перасцярога, што пад прыкрыццём тэарэтычна слаба распрацаванага, а значыць, невыразна вызначанага i па-рознаму вытлумачанага прынцыпу народам з рознай палітычнай, духоўнай, светапогляднай культурай могуць навязаць пануючыя ў пэўных рэгіёнах (ці нават у асобным рэгіёне) мадэлі заахвочвання, рэалізацыі i абароны правоў чалавека. Гэта ў сваю чаргу можа паслужыць мастком i для звычайных рэцыдываў абноў-ленага каланіялізму, i для рэалізацыі адкрытага палітычнага ціску, які зусім нядаўна вызначаўся як імперыялістычны. Ды справа не ў паняццях. Словы-паняцці могуць быць i іншымі. Скажам, «звыш-дзяржаўны» ціск. Справа ж у... справе.

Востра дыскуціравалася i праблема права народа на самавызначэнне ў яго ўвязцы з прынцыпам тэрытарыяльнай цэласнасці; праблемы дзяржаўнага суверэнітэту i параўнальна маладога (вельмі нязвыклага), што фарсіруецца тэарэтыкамі ААН i еўрапейскай супольнасці нацый, права на ўмяшанне ў імя абароны правоў чалавека. «Нязвыклае» не само па сабе паняцце «права на ўмяшанне ў імя абароны правоў чалавека» – яно даўно, як кажуць, на слыху, а зноў жа яго нявызначаная, неканкрэтная, а таму i выклікаючая ўнутранае супраціўленне трактоўка. У сувязі з гэтай групай ідэй нярэдка выказвалася апасенне, што народы, нацыі могуць быць пазбаўлены права на выступленне супраць любой тыраніі, права на барацьбу за сваю свабоду i незалежнасць, свой лад i сваё разуменне жыцця, калі ў імя прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці пазбавіць ix абяцанага ім двума галоўнымі пактамі права на самавызначэнне. Выказвалася апасенне, што, з’яў-ляючыся кадыфікаваным, права на ўмяшанне можа ўзарваць усю міжнародную сістэму стрымлівання «права сілы», што вельмі распаўсюджана на сённяшні дзень.

Думаецца, што i блізкая i зусім сённяшняя гісторыя, мякка кажучы, не дае падстаў катэгарычна запярэчыць супраць падобных апасенняў, асабліва калі новы элемент міжнароднага права на ўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржавы рашуча пераступіць меру палітычнай маралі i увойдзе ў чыста практычную палітыку, у прыватнасці ў галіну яе ваенна-палітычнага праяўлення. Тады правы міжнароднага супольніцтва нацый сапраўды могуць ператварыцца ў права таго, хто, аплачваючы львіную частку ўтрымання аркестра, нязменна i настойліва заказвае толькі сваю музыку. Хоць не выклікае ніякага сумнення сама думка аб тым, што гонар, свабода i правы чалавека – гэта транснацыянальная з’ява i абавязак між-народнага супольніцтва абараняць іх паўсюдна, дзе б яны ні знаходзіліся ў небяспецы. Выклікае вострую неабходнасць вырашэння толькі адвечная праблема МЕРЫ. МЕРЫ ПРАВА НА ЎМЯШАННЕ, МЕРЫ САМОГА ЎМЯШАННЯ.

I, нарэшце, прыярытэты. На маю думку, кароннымі i кансен-суснымі адначасова былі для Венскай Сусветнай канферэнцыі наступныя тры ідэі: чалавек – вышэйшая каштоўнасць планеты Зямля; дзяржавам, асабліва членам ААН, i ў першую чаргу тым, якія ратыфікавалі асноўныя міжнародныя акты аб правах чалавека, неабходна i сама час пераходзіць ужо ад дэкларацый i фармальнай кадыфікацыі да пошуку найбольш эфектыўных механізмаў па рэалізацыі правоў чалавека, па ўзбагачэнні зместу кадыфікаваных, а галоўнае – рэалізуемых правоў чалавека. Неабходна прымаць канкрэтныя захады па ix рэальнай абароне. Недатыкальнасць дзяржаўнага суверэнітэту суб’ектаў міжнароднага супольніцтва нацый можа захоўвацца толькі тады, калі яны звязаны з дэмакратыяй, якая развіваецца, i эфектыўнай абаронай правоў чалавека. Іх масавыя i грубыя парушэнні i захоўванне правіл гульні, што патрабуе дзяржаўны суверэнітэт, – рэчы несумяшчальныя. Інакш кажучы, калі гаварыць карацей, то сутнасць ycix дыскусій Венскай Сусветнай канферэнцыі, яе прыярытэтам можна назваць праблему ЭФЕКТЫЎНАЙ ПРАКТЫЧНАЙ РЭАЛІ3АЦЫІ правоў чалавека. Менавіта ў гэтым кірунку абмяркоўваліся пытанні аб удасканаленні механізмаў заахвочвання i абароны, аб рэзкім узмацненні работы Цэнтра ААН, аб неабходнасці ўвядзення пасады Вярхоўнага камісара па правах чалавека.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных