ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ВАГ, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску Н. М. ДзегцяровайНа другі дзень вайны разам з маленькім сынам стала прабірацца з Пінска, дзе служыў муж, у свой родны Гарадзец. Чыгунку моцна бамбілі, і дабіраліся ў асноўным пешшу. Непазнавальнай, вымерлай стаяла родная вёска. Акупанты шукалі камуністаў, актывістаў-калгаснікаў і бязлітасна распраўляліся з імі, рабавалі насельніцтва. Аднак рэпрэсіі не запалохалі, не патушылі нашай любві да Савецкай Радзімы. Вясковыя камсамольцы і чырвонаармейцы-акружэнцы тайком збіраліся ў хаце Яфрэмавых, раіліся, як змагацца далей, як дапамагчы Чырвонай Арміі. Мы ад рукі пісалі лістоўкі-заклікі і расклейвалі іх на вясковых калодзежах. Узімку 1941 г. ў гэтай хаце я пазнаёмілася з I. Я. Трылеснікам, а напрадвесні з кіраўніком патрыятычнай групы Ф. Ф. Сухавым. Па іх прапанове стала партызанам-медыкам 425-га атрада. Байцоў у атрадзе было яшчэ няшмат, а жанчыны толькі тры — Зіберава, Тарасава і я. 3 сваімі абавязкамі спраўлялася (да вайны скончыла Быхаўскую медыцынскую школу). Першы бой, у якім прыняла ўдзел, быў у вёсцы Кучына. Грамілі карны атрад наш 425-ы пад камандаваннем Куракіна і 255-ы атрад Марусава. Вораг тады не шкадаваў боепрыпасаў, упарта біўся з упэўненасцю, што мы не вытрымаем і адступім. Але перамога засталася за намі. На месцы бою вораг пакінуў шмат забітых. Былі страты і ў нас. Загінуў душэўны чалавек, храбры воін Ілья Яўменавіч Трылеснік. Ад ран на маіх руках памёр камсамолец Іван Коласаў. Цяжкія раны атрымалі партызаны з атрада Марусава Іван Рудкоўскі, Сямён Хамельянскі і яшчэ два хлопцы (прозвішчаў іх не памятаю). Я клапатліва выходжвала гэтых параненых — былі яны першымі ў маёй медыцынскай практыцы і таму вельмі дарагімі. 3 цягам часу яны ўсе паправіліся і сталі ў строй. Пасля гэтага Міхаіл Кузьміч Марусаў угаварыў мяне перайсці ў іх атрад — партызаны рыхтаваліся да рэйду. Працуючы медыкам, хадзіла, як і ўсе партызаны, на баявыя заданні. Запомніўся разгром буйных гарнізонаў у вёсках Гадзілавічы і Рэкта. Пасля цяжкага бою ў Гадзілавічах з групай партызан прыкрывала адыход асноўных сіл атрада. Найвялікшым выпрабаваннем нашых фізічных і маральных сіл былі варожыя блакады партызанскіх зон. Тады, каб збіць ворага са следу, даводзілася са шпіталем безліч разоў перапраўляцца цераз рэчкі, паўзці па балотнай жыжы,суткамі ісці, перамагаючы сябе, па калючых снежных сумётах. Сэрца заходзілася, гледзячы на страшэнныя пакуты партызан. Перавязкі ім рабіла пад адкрытым небам, гнойныя раны прамывала настоем, які сама гатавала з бярозавых і альховых пупышак, разнастайных траў. Пасля аднаго з такіх бясконцых, пакутлівых вандраван-няў папрасіла камандзіра атрада пакінуць хворых і параненых на балоце каля вёсак Хрэлеў і Зеляніца. У гэтым было адзінае выратаванне маіх падапечных. На балотнай выспе па загаду камандзіра партызаны выкапалі тры зямлянкі. У дапамогу далі дзяўчыну Жэню, пакінулі запас харчоў. 3 лютага па красавік увесь шпіталь знаходзіўся на нашых руках. Многія параненыя ўжо сталі папраўляцца, як над намі навісла страшэнная небяспека. Недзе ў канцы красавіка прыбег сувязны з вёскі і паведаміў, што акупанты рыхтуюцца напасці на наш шпіталь. Мы, не марудзячы ні мінуты, адразу перанеслі параненых у другое месца. Затрымайся мы крыху, і ўсё б скончылася трагічна — праз паўгадзіны фашысты закідалі гранатамі пустыя зямлянкі шпіталя. Давялося мне паваяваць у партызанскай разведцы. У час адной баявой аперацыі мяне параніла і кантузіла. Трое сутак не ведала, дзе знаходжуся. Пасля злучэння атрада з часцямі Чырвонай Арміі. Мне пашчасціла быць удзельніцай партызанскага парада ў Мінску. Гэты векапомны дзень ніколі не забудзецца. Вярнуўшыся ў родную вёску, сустрэлася з мамай і сынком. Якая гэта была радасць! Яны перанеслі безліч цяжкіх пакут за час акупацыі. Вёску спалілі фашысты, і яны, не маючы прытулку, галадалі, штодзень над імі вісела смерць. Але ўсё можна перанесці і сцярпець, калі ёсць вера ў перамогу, агульначалавечую справядлівасць.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|