ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
З успаміваў палкоўніка ў адстаўцы I. А. Ціханава, былога вачальніка аператыўнага аддзялення штаба 269-й стралковай дывізііЗлучэнні 3-й арміі ў канцы лістапада і пачатку снежня 1943 г. ўвайшлі ў межы Быхаўскага раёна, вызвалілі вёскі Абідавічы, Вець, перарэзалі шашу Магілёў — Доўск і выйшлі на ўсходні бераг Двяпра. Праціўнік у міжрэччы Ухлясці, Баброўкі і Трасвы ў раёне вёсак Ліпаўка, Чырвоная Слабада, Нікававічы, Усохі, Прыбар, Сялец утрымліваў плацдарм на ўсходнім беразе Дняпра. На працягу снежня вёскі Чырвоная Слабада, Палкі, Нікававічы, Усохі былі ператвораны акупантамі ў апорныя пункты кругавой абароны. Асабліва былі ўмацаваны Чырвоная Слабада і Палкі, размешчаныя на пярэднім краі іх абароны. На ўсходняй ускраіне в. Палкі вораг пабудаваў драўляна-земляную агароджу, за якой размяшчаліся гарматы і кулямёты. На пярэднім краі праціўнік меў суцэльную траншэю поўнага профілю, абсталяваную кулямётнымі пляцоўкамі і бліндажамі. Месцамі перад пярэднім краем былі драцяныя загароды і мінныя палі. Населеныя пункты, узлескі, вышыні, усе натуральна-зручныя рубяжы мясцовасці да самага Дняпра былі таксама прыстасаваны да абароны. На плацдарме абаранялася 267-я пяхотная дывізія і іншыя часці праціўніка. У канцы снежня камандуючы 3-й арміяй генерал А. В. Гарбатаў прыняў рашэнне нанесці ўдар у міжрэччы Ухлясці, Трасны, Баброўкі, збіць праціўніка з рубяжа (вёскі Ліпаўка, Чырвовая Слабада, Палкі, Сялец), авалодаць яго плацдармам і выйсці на ўсходні бераг Дняпра ад вусця Ухлясці і далей на поўдзень. Разам з іншымі злучэннямі 3-й арміі 269-я стралковая дывізія пад камандаваннем палкоўніка А. Ф. Кубасава (пасля вайны генерал-лейтэнант у адстаўцы), узмоцненая 36-м танкавым палком і прыдадзенай артылерыяй, атрымала задачу: з раніцы 4.1.1944 г. прарваць абарону праціўніка на рубяжы на поўнач ад в. Заброддзе, на ўсход ад узлесся каля в. Палкі. Наступаць у напрамку в. Старая Трасна, знішчыўшы праціўніка на яго пярэднім краі і апорных пунктах, перарэзаць шашэйную дарогу Магілёў — Доўск і да зыходу дня 5 студзеня выйсці на ўсходні бераг Дняпра на рубеж вёсак Прыбар, Старая Трасна і на поўдзень ад іх. 4 студзеня ў 7 гадзін раніцы 269-я стралковая дывізія заняла зыходнае становішча для наступлення: 1020-ы стралковы полк на поўнач і поўдзень ад в. Заброддзе, 1022-і стралковы полк па заходнім ускрайку в. Тараськаўка, 1018-ы стралковы полк у якасці танкавага дэсанта ў в. Ліпавіца, у раёне зыходнага становішча 36-га танкавага палка. Лыжны батальён на паўднёвы захад ад в. Малыя Боркі прыкрываў правы фланг 1020-га палка і стык з 362-й дывізіяй. Артылерыя напярэдадні заняла агнявыя пазіцыі: 68 гармат на агнявых пазіцыях для вядзення агню прамой наводкай, 20 гармат дывізіённай артылерыі і батарэя мінамётаў для вядзення агню з закрытых агнявых пазіцый. Артылерыйская падрыхтоўка пачалася ў 8 гадзін 30 мінут. Удар быў магутны і нечаканы. Пад прыкрыццём артылерыйскага агню пяхота падышла ўшчыльную да траншэй праціўніка, і, як толькі агонь быў перанесены ў глыбіню яго абароны, у паветры з'явіліся чырвоныя ракеты — сігнал для атакі. Па ўсім фронце наступлення дывізіі грымнула «ура!». Услед за пяхотай у наступленне перайшлі танкі, падаўляючы агнявыя кропкі ворага. Праціўнік пачаў адыход, адстрэльваючыся на вышынях і зручных рубяжах для абароны. 1020-ы полк пад камандаваннем падпалкоўніка I. Т. Кірычэнкі ва ўзаемадзеянні з лыжным батальёнам, авалодаў апорным пунктам праціўніка Усохі і злучыўся ў гэтым раёне з танкамі, перарэзаў дарогу Магілёў — Доўск у трох кіламетрах на паўднёвы захад ад Ніканавіч. У ходзе прарыву і наступлення вызначыліся 6-я і 7-я стралковыя роты камуністаў старшых лейтэнантаў Сцерлічава і Чарнова. 1022-і полк пад камандаваннем падпалкоўніка П. І. Круглякова прарваў абарону праціўніка на захад ад Тараськаўкі. Батальёны палка, узаемадзейнічаючы з 2-м батальёнам 1018-га палка пад камандаваннем старшага лейтэнанта Дз. Н. Карлука, пасаджаным дэсантам на танкі, абышлі апорны пункт Палкі з паўночнага захаду і штурмам авалодалі вёскамі Гаёўка, Крапіва і вышынямі на паўночным захадзе ад іх. На поўдзень ад Усохаў праціўнік аказаў агнявое супраціўленне, але стрымаць моцнага і арганізаванага ўдару пяхоты і танкаў не змог. Праследуючы ворага, нашы байцы перарэзалі шашу Магілёў — Доўск на захад ад Усохаў. У баях 4 студзевя вызначыліся многія воіны палка. Уменне камандаваць ротай у складанай сітуацыі паказаў камандзір 1-й роты капітан Малхасян. Памочнік камандзіра ўзвода гэтай роты старшына Гардзееў агнём з аўтамата знішчыў 10 гітлераўцаў. Пасля ранення Малхасяна ён прыняў камандаванне ротай на сябе. Радавы Валянцін Ардашоў з ручным кулямётам першы ўварваўся ў траншэі праціўніка і знішчыў трох фашыстаў, двух узяў у палон. Мужна дзейнічаў удзельнік Сталінградскай бітвы, пяць разоў паранены ў баях камуніст старшы лейтэнант Швыроў. Паранены і ў гэтым баі, ён не пакінуў поля бою. Рота пад яго камандаваннем знішчыла шмат ворагаў, 20 салдат і афіцэраў узяла ў палон. Смела змагаўся з ворагам герой баёў за Арол Мухутдзін Умурдзінаў. 1018-ы полк пад камандаваннем падпалкоўніка В. Н. Бічана ва ўзаемадзеянні з 1022-м палком атакаваў апорны пункт праціўніка Палкі. Вораг шалёна супраціўляўся. Аднак у 12 гадзін дня, панёсшы вялікія страты, спыніў супраціўленне. Падраздзяленні 1018-га палка, развіваючы наступленне, перарэзалі шашэйную дарогу Магілёў — Доўск на поўнач ад Сяльца. Паспяхова рашаў свае задачы на правым флангу наступлення дывізіі лыжны батальён пад камандаваннем капітана Е. Е. Фёдарава. Імклівым ударам батальён выбіў праціўніка з вёсак Смалькоўка і Падгор'е. Не вытрымаўшы ўдару батальёна, праціўнік падпаліў некалькі дамоў у в. Нікававічы і адышоў у лес. Да гадзіны ночы 5 студзеня Ніканавічы былі поўнасцю ачышчаны ад ворага. Батальён выйшаў на шашу Магілёў — Доўск і замацаваўся фронтам на паўднёвы захад ад вёскі. У баях за гэтыя населеныя пункты вызначыліся камандзіры ўзводаў малодшыя лейтэнанты Шышкін, Белавусаў, радавыя Галееў, Гайдараў, Новікаў, Тамілін, сяржант Кірэеў. Умела кіруючы боем, праявіў адвагу камандзір 2-й лыжнай роты старшы лейтэнант Кузьмін. Ноччу 5 студзеня дывізія зламала супраціўленне гітлераўцаў у лясах паміж Дняпром і шашэйнай дарогай і выйшла на ўсходні бераг Дняпра. Заданне камандавання 3-й арміі было выканана. У выніку двухдзённых баёў у праціўніка было захоплена 17 гармат розных калібраў, 4 буйнакаліберныя кулямёты, 21 станковы і 36 ручных кулямётаў, 65 аўтаматаў, 225 вінтовак, 8 мінамётаў і многа іншага ваеннага рыштунку; было знішчана 480 салдат і афіцэраў, 37 узята ў палон. Баявы шлях 269-й стралковай дывіэіі працягваўся. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|