ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў I. А. БарысевічаКалі мы падышлі да Дняпра, майму разліку быў дадзены загад пераплыць раку са сваёй гарматай і падтрымаць нашу пяхоту. Плыт быў ужо зроблены. Мы пагрузіліся на яго. У разліку нас было чацвёра, і яшчэ нам прыдалі 20 чалавек пяхоты. Хоць на дварэ стаяў месяц люты, а па Дняпры можна было плысці, лёд быў разбіты бомбамі і снарадамі. Пераплывалі пад моцным варожым абстрэлам. Адзін снарад трапіў у плыт, кавалак яго адарвала, загінулі 2 байцы з разліку і 12 пехацінцаў. Гармата засталася цэлай. Мы хуценька выкацілі яе на яр. На золку падбілі ўжо2 варожыя гарматы і 2 кулямёты. У гэты час я быў паранены, паранены быў і мой таварыш з разліку, беларус, неўзабаве ён загінуў. Пехацінцы дапамаглі нам выкаціць гармату фашыстам у фланг і нанасілі снарадаў. Раніцай праціўнік пусціў радыёкіроўную танкетку, я падбіў яе. А пасля танкеткі на нас рушылі танкі з дэсантам. Два з іх я падбіў, трэці павярнуў назад. Аўтаматчыкі былі рассеяны і адступілі. Фашысты распачалі тады яшчэ некалькі контратак, і ўсе яны былі адбіты. А ўвечары прыйшло падмацаванне, прыбыло наша батарэйнае камандаванне, прыйшоў камандзір палка Пшанічны. Мяне накіравалі ў сваю батарэю, у яе складзе я ўдзельнічаў у далейшых баях за вышыню, падбіў яшчэ 8 танкаў, 12 гармат, 10 кулямётаў, знішчыў шмат варожых салдат і афіцэраў. У дні святкавання 30-годдзя Вялікай Перамогі я наведаў тыя мясціны, з вялікім хваляваннем у сэрцы пазнаў Лудчыцкую вышыню, месца нашай пераправы.
* * * Вінічэнка Петр Дэмітрыевіч. Герой Савецкага Саюза (3.6.1944). Нарадзіўся ў 1911 г. ў в. Мартынаўка Суджанскага раёна Курскай вобл. Працаваў у калгасе. На фронце з верасня 1941 г. Камандзір мінамётнай роты старшы лейтэнант П. Дз. Вінічэнка вызначыўся ў 1943 г. пры вызваленні Гомельскай і Магілёўскай абл. У баі за ўмацаваны пункт ворага, умела выкарыстоўваючы агонь мінамётаў, знішчыў жывую сілу і тэхніку праціўніка. Загінуў у баі 25.11.1943 г. Пахаваны ў в. Сялец Быхаўскага раёна. Пётр Вінічэнка камандаваў ротай мінамётчыкаў. Жартаўнік, часам нават свавольнік, ён быў любімцам палка. Многія здзіўляліся, як ён, учарашні калгасны брыгадзір, так хутка авалодаў майстэрствам вядзення бою. У яго, як у добрага гаспадара, заўсёды ўсё было на месцы. Так, напрыклад, міны ён трымаў у запасе. I здаралася, гэта прадрашала вынік бою. Гарачая бітва разгарнулася за ўмацаваны апорны пункт гітлераўцаў Сялец-Халапееў на шашы Гомель — Магілёў. На падыходзе да вёскі Вінічэнка заўважыў, што па шашы рухаецца калона аўтамашын, і тут жа прыняў рашэнне не дапусціць варожых падмацаванняў да апорнага пункта. Арганізаваўшы групу, камандзір роты мінамётчыкаў павёў яе скрытым шляхам на перахоп матарызаванай калоны. Удар быў нанесены знянацку. На шашы і абапал яе засталося ляжаць 35 гітлераўцаў. У рукі смельчакоў трапілі багатыя трафеі: каля двух дзесяткаў грузавікоў з боепрыпасамі, харчаваннем і іншым ваенным рыштункам. 283-я дывізія здолела зламаць супраціўленне ворага, які бесперапынна контратакаваў, і, авалодаўшы вёскай Сялец-Халапееў, выйшла да Дняпра. Асабліва значную ролю ў гэтым адыгралі мінанётчыкі 858-га палка. Генерал-маёр запасу У. А. Куўшыннікаў, які быў у той час начальнікам штаба 80-га корпуса, успамінаў: «Бой быў няроўны. Гітлераўцы кінулі супраць нас танкі. Пяхота праціўніка рушыла на мінамётную батарэю. У роце Вінічэнкі не засталося мін. Тады старшы лейтэнант крыкнуў: «За мной, хлопцы!» — і павёў байцоў у рукапашную. Яны адкінулі ворага. Больш чым 80 забітых фашыстаў засталося на полі бою. Але быў смяртэльна паранены і Пётр Вінічэнка». * * * У пачатку вясны 1944 г. 556-ы стралковы полк 169-й дывізіі заняў пазіцыі на паўднёва-ўсходняй частцы вышыні 150,9. Камандаваў палком Пётр Васілевіч Качур, адважны і рашучы камандзір. 20 чэрвеня 1944 г. перад ім была пастаўлена задача стварыць баявы атрад, які павінен быў інсцэніраваць галоўны ўдар арміі па гітлераўцах, адцягнуць на сябе іх увагу і сілы. Полк выканаў баявую задачу — ён прыкаваў да сябе многа тысяч адборных фашысцкіх войск, садзейнічаў вызваленню Быхава. У цяжкіх кровапралітных баях савецкія воіны прадэманстравалі цуды храбрасці і гераізму. За выключную мужнасць трое з іх пасмяротна былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Іскаліеў Сундуткалі (Сундэткалі). Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся ў 1924 г. ў в. Канстанцінаўка Чынгірлаўскага раёна Уральскай вобл. 3 сялян. Член ВЛКСМ. На фронце з ліпеня 1942 г. Аўтаматчык стралковай роты радавы С. Іскаліеў вызначыўся пры вызваленні Быхаўскага раёна. У ноч на 24.6.1944 г. ў баі за вышыню 150,9 у ліку першых уварваўся ў траншэю праціўніка. У крытычны монант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Пахаваны на брацкіх могілках за 4 км ад в. Камарычы Быхаўскага раёна, на магіле пастаўлена стэла. Імем Іскаліева названы вуліцы ў Быхаве і Мінску, піянерская дружына Няражскай 8-гадовай школы Быхаўскага раёна.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|