Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Кулямётчык Кульбашны




Сідар Захаравіч Кульбашны Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся ён у 1911 г. ў г. Чаркасы. На фронце з 1941 г. Камандзір кулямётнага разліку 856-га стралковага палка. С. 3. Кульбашны вызначыўся пры вызваленні Беларусі. 24.6.1944 г. ў баі за в. Хамічы Быхаўскага раёна ён прабраўся з кулямётам да варожых пазіцый на 40 — 50 метраў і адкрыў агонь. У стане ворага пачалася паніка. Гітлераўцы заляглі. Контратака ворага з фланга была сарвана. Праціўнік, заўважыўшы кулямёт Кульбашнага, адкрыў па ім агонь. Разлік умелым манеўрам перамясціўся на іншую зручную пазіцыю і ўступіў у кулямётны паядынак, у выніку якога знішчыў 2 станковыя кулямёты ворага разам з разлікамі, разлік пушкі і захапіў у палон 4 гітлераўцаў. Пасля вайны С. 3. Кульбашны жыў у Кіеве. Памёр у 1947 г.

 

Мой апошні бой

Умурдзінаў Мухітдзін — Герой Савецкага Саюза (4.6.1944). Нарадзіўся 10.4.1912 г. ў населеным пункце Байстан Кувінскага раёна Ферганскай вобл. 3 сялян. Узбек. Член КПСС з 1943 г. У Чырвонай Арміі з 1937 г. На фронце а студзеня 1942 г. Памочнік камандзіра ўзвода старшы сяржант М. Умурдзінаў вызначыўся 5.8.1943 г. ў баях пад Арлом і пры вызваленні Быхаўскага раёна. 4.1.1944 г. ў баі за в. Палкі Быхаўскага раёна замяніў параненага камандзіра роты. Сам быў цяжка паранены ў гэтым баі. Пасля вайны жыў у калгасе «Камунізм» Кувінскага раёна. Ганаровы грамадзянін Быхава. Памёр 21.5.1981 г. Яго імем названы школа, вуліца на радзіме. У в. Палкі Быхаўскага раёна пастаўлены помнік.

Наш узвод займаў зыходныя пазіцыі для атакі непадалёку ад вёскі Палкі. Ноч была цёмная, але мы заўважылі нямецкі дазор. Непрыкметна падкраліся да яго і захапілі адразу двух «языкоў». Яны далі звесткі аб размяшчэнні абарончых рубяжоў і агнявых пазіцый. Камандзір палка прыняў рашэнне перакінуць нашу роту ў раён невялікай вышыні і захапіць яе ў час артылерыйскай падрыхтоўкі.

Маю групу ўзмацнілі двума станковымі кулямётамі. На досвітку загрымелі гарматы. Снарады клаліся правей і лявей, а мы праз праход у драцяной загародзе кінуліся ў лабавую атаку, захапілі вышыню. Адразу ж тут асталяваўся камандны пункт палка.

Раніцай пачалася агульная атака. Салдаты ўварваліся ў варожыя траншэі. Завязаўся рукапашны бой. У траншэі гітлераўскі афіцэр збіў з ног камандзіра роты Садыра Імалдзінава, наваліўся на яго і пачаў душыць. Садыр страціў прытомнасць. Я заўважыў гэта і кінуўся на вы-ручку. Ускочыўшы ў траншэю, стукнуў фашыста прыкладам аўтамата па галаве. Жыццё камандзіра было выратавана, але кіраваць боем ён не змог, і я прыняў камандаванне ротай на сябе. Атака закончылася паспяхова. Вызначаны рубеж быў узяты, вёска Палкі вызвалена ад фашыстаў. Але для мяне гэты бой быў апошнім. Атака праходзіла пад моцным артылерыйскім агнём. Побач са мной разарваліся два варожыя снарады. Ачуняў я толькі праз дзесяць дзён у тылавым шпіталі. Медыкі налічылі на маім целе чатырнаццаць ран...

 

У баі за Ветранку

Ягор Давыдавіч Гасан нарадзіўся ў 1912 г. ў в. Ларнеўск Краснагорскага раёна Бранскай вобл. Працаваў пастухом, потым рабочым у саўгасе. 3 1933 г. ў Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у гарваенкамаце ў г. Клінцы. На фронце з 1941 г. Удзельнік баёў пад Масквой, на Арлоўска-Курскай дузе, вызвалення Смаленшчыны і Браншчыны. 444-ы стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка Гасана ў верасні 1943 г. адным з першых удзельнічаў у вызваленні Беларусі, у баі за Хоцімск полк першым уварваўся ў горад, разам з іншымі часцямі дывізіі знішчыў каля двух варожых батальёнаў, узяў у палон каля 100 гітлераўцаў. Працягваючы наступленне, полк фарсіраваў р. Проня і захапіў плацдарм на яе заходнім беразе. Я. Д. Гасан загінуў 4.1.1944 г. ў баі за вызваленне в. Ветранка Быхаўскага раёна. Пахаваны на радзіме. Імем Я. Д. Гасана названа вуліца ў пас. Гадылёва, яго імя прысвоена піянерскай дружыне Гадылёўскай сярэдняй школы.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных