ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Крутымі дарогамі вайныПрапахла потам гімнасцёрка, Ад солі злубянела ўся. У горле суха, у роце горка, Баліць і цела, і душа. А мы ідзём. Пячэ спякота. Здаецца, тоны на нагах. Хвала табе, мая пяхота, На ўсіх дарогах і шляхах! Табе прыйшлося, як нікому, У той час суровы і цяжкі. 3 цябе б намаляваць ікону, Каб пакланяліся вякі. * * * Ішлі палкі на адпачынак, Салдат з палёгкай уздыхаў Аб родным краі, аб Айчыне, Дзе ён даўно ўжо не бываў. Наўкол было чужое неба, Зямля чужая і вада. Яму свая Радзіма трэба, Свая і радасць, і бяда. Раскажа ён прасторам Волгі, Як браў з «Кацюшаю» Берлін. Як над рэйхстагам сцяг свабоды, Наш сцяг Чырвоны ўзнялі. В. Карпечанка.
Тысячы быхаўчан сталі на абарону сваёй Радзімы ў цяжкі для яе час. Яны абаранялі Брэсцкую крэпасць, Ленінград, Маскву, прымалі ўдзел у Сталінградскай і Курскай бітвах, вызвалялі родную Быхаўшчыну, народы Еўропы, бралі Берлін. Аўтар прыведзеных вершаў Васіль Васілевіч Карпечанка быў яшчэ школьнікам, калі пачалася вайна. А восенню 1943 г. яму ў складзе 186-й дывізіі давялося вызваляць Быхаўскі раён. Дайшоў да Усходняй Прусіі, тройчы быў паранены. За мужнасць у баі пры вызваленні в. Чырвоны Бераг Быхаўскага раёна ўзнагароджаны ордэнам Славы III ступені, а за бой ля г. п. Ломжа — медалём «За адвагу». Давялося вызваляць родную Быхаўшчыну былым партызанам, а пасля воінам Чырвонай Арміі Пятру Аляксандравічу Стральцову, Венядзікту Мікітавічу Мельнікаву — кавалеру ордэнаў Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга (у баях на тэрыторыі Польшчы, у раёне г. Шчэціна камандзір супрацьтанкавай гарматы сяржант В. Мельнікаў падбіў танк, 3 бронетранспарцёры і самаходку гітлераўцаў), бясстрашнаму разведчыку Мікалаю Міхайлавічу Анціпенку, які не аднойчы хадзіў браць «языка» за лінію фронту. Прывялі франтавыя дарогі на родную Быхаўшчыну Антона Ільіча Лапаткова, вадзіцеля пантоннага батальёна. Праўда, родную вёску Няраж вызваляць яму не давялося, у баі пад Смаліцай быў паранены, а яго аднавяскоўцы браты Каржовы загінулі. Перамогу сустрэў Антон Ільіч пад Берлінам. А вось старшаму сяржанту, камандзіру аддзялення супрацьтанкавых ружжаў Сяргею Фёдаравічу Кучараву на рэдкасць пашанцавала — ён вызваляў ад гітлераўцаў родную вёску Віляга. У жорсткім баі чырвонаармейцы падбілі некалькі варожых танкаў, у т. л. адзін з іх сам камандзір. За гэты бой ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, а пасля быў яшчэ ордэн Славы III ступені, медаль «За адвагу» і іншыя ўзнагароды. У складзе 3-й арміі прыйшоў на родную Быхаўшчыну Рыгор Клаўдзіевіч Берсянёў. Шмат у яго ўзнагарод, але першы ордэн — Чырвонай Зоркі — асабліва памятны. Браты Фёдар і Еўдакім Шчэпавы прыйшлі ў Быхаўскі раён у складзе 380-й стралковай дывізіі. Фёдар быў удзельнікам вызвалення Заходняй Беларусі, савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. За некалькі дзесяткаў кіламетраў пралягаў іх шлях ад роднай вёскі Хамічы, так і не змаглі яны ўбачыць сваіх родных, ад якіх не было ніякіх вестак. За бой пад Ядранай Слабадой, што ў Клічаўскім раёне, Фёдар быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Еўдакім загінуў у баях пад Мінскам. А сям'ю Фёдара Дзянісавіча, як потым стала вядома, напаткаў страшэнны лёс. Адступаючы, гітлераўцы гналі мірных жыхароў за сабой. Сярод іх была і жонка Фёдара з пяцярымі дзецьмі. У дарозе памерла чацвёра дзяцей, а з шасцігадовым Валодзем змагла вярнуцца Матруна Міхайлаўна ў спаленую вёску. Але сіл хапіла толькі на тое, каб адвезці сына да блізкіх. У 1945 г. Фёдар Дзянісавіч даведаўся аб лёсе родных. Яму далі кароткатэрміновы водпуск, і ў часць ён вярнуўся ўдвух з сынам Валодзем. Начальнік штаба 325-га палка гвардзейскіх мінамё-таў («кацюш») маёр Фёдар Нічыпаравіч Белачкін родам з Лудчыц. 4 красавіка 1944 г. полк прыбыў у раён Быхава, які быў тады ў руках ворага, і заняў агнявыя пазіцыі на лясных палянах на ўсход ад саўгаса «Вараніно». Гітлераўцы рыхтавалі там буйную наступальную аперацыю. Але нашы мінамётчыкі апярэдзілі іх, абрушыўшы на галовы ворага 128 рэактыўных снарадаў. Ф. Н. Белачкін знаходзіўся на фронце з першага да апошняга дня вайны, праявіў сябе як мужны і валявы камандзір, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны і Чырвонай Зоркі. Былы партызан Леанід Сямёнавіч Касцюкевіч пасля вызвалення раёна ў складзе войск 3-га Белэрускага фронту вызваляў Польшчу, штурмаваў Кёнігсберг, удзельнічаў у Берлінскай аперацыі. Ён са сваім аддзяленнем на амфібіі фарсіраваў Одэр. На сярэдзіне ракі фашысцкі снарад трапіў у машыну. Тады Леанід разам з аддзяленнем пад шалёным агнём праціўніка ўплаў пераправіўся на варожы бераг і з ходу ўступіў у бой. За гэты подзвіг Л. С. Касцюкевіч атрымаў ордэн Славы ІІІ ступені. А да таго ён быў узнагароджаны двума медалямі «За адвагу», двума ордэнамі Чырвонай Зоркі. Быхаўчанін Сяргей Фёдаравіч Азярны, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, заслужаны работнік прамысловасці БССР у час вайны быў партызанам, потым стаў наводчыкам супрацьтанкавай гарматы ў адной з часцей 1-га Украінскага фронту. Узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, медалём «За адвагу». Міхаіл Сцяпанавіч Камаровіч з Трасціўца быў партызанам 152-га палка. Пасля ваяваў у складзе 362-й стралковай дывізіі. Удзельнічаў у вызваленні многіх гарадоў і вёсак Беларусі, Польшчы. За мужнасць пры фарсіраванні Віслы быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені. А за адважныя дзеянні пры фарсіраванні Одэра і ўтрыманне плацдарма — ордэнам Славы II ступені. Міхаіл Сцяпанавіч успамінае: «У сярэдзіне красавіка наш полк наведаў маршал Г. К. Жукаў. А неўзабаве пачаўся штурм Берліна. 30 красавіка мы нанеслі сакрушальны артылерыйскі агонь па нямецкім аэрадроме. Ніводны самалёт не ўзняўся ў паветра. А 1 Мая мы ўбачылі, як над рэйхстагам залунаў Чырвоны Сцяг. Якая вялікая была наша радасць!» У складзе рэгулярных часцей Чырвонай Арміі заканчвалі вайну былыя партызаны Фёдар Лукіч Сурынаў з Лудчыц, Цярэнцій Іванавіч Сяброўскі з Смаліцы і многія іншыя. На заходняй граніцы сустрэлі ў 1941 г. вайну: палітработнік Міхаіл Ульянавіч Пазнякоў, кавалер двух ордэнаў Чырвонага Сцяга, двух ордэнаў Чырвонай Зоркі, ордэна Айчыннай вайны I ступені; сяржант, механік-вадзіцель танка Дзмітрый Міхайлавіч Старавойтаў, які ўдзельнічаў пасля ў Сталінградскай і Курскай бітвах, дабіваў ворага на тэрыторыі Германіі, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі; лейтэнант Мікалай Маркавіч Калеснікаў, які закончыў вайну ў Прыбалтыцы ў 1945 г. ў званні маёра, быў тройчы паранены, некалькі разоў кантужаны, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі. Сталіцу нашай Радзімы — Маскву абаранялі Пётр Харытонавіч Уласаў, які потым вызваляў Украіну, родную Беларусь, Польшчу, Венгрыю, браў Берлін, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу» і іншымі; кавалер ордэна Чырвонай Зоркі Марк Іванавіч Буканаў, якому давялося ўдзельнічаць у парадзе на Краснай плошчы 7 лісталада 1941 г.; удзельнічаў у гэтым парадзе і Уладзімір Васілевіч Каліноўскі, які абараняў Маскву ў складзе 316-й стралковай дывізіі пад камандаваннем I. В. Панфілава; Кірыл Цітавіч Палазкоў, які 9 мая 1945 г. сустрэў у Празе, узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу» і іншымі ўзнагародамі СССР, «Ваенным крыжам» і трыма медалямі Чэхаславакіі. Канстанцін Рыгоравіч Валькоўскі з Баркалабава сустрэў вайну ў Карэліі, дзе служыў у пагранічных войсках, потым прымаў удзел у Сталінградскай бітве. Спачатку быў радавым байцом у мінамётным разліку, потым стаў камандзірам «кацюшы». Быў тройчы паранены. За трапны агонь па Мамаевым кургане, дзе акапаліся фашысты, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Мікалай Цярэнцьевіч Камандышка — удзельнік грамадзянскай вайны. I ў Вялікую Айчынную вайну ён з першага і да апошняга дня на розных франтах. За праяўленую адвагу палкоўнік М. Ц. Камандышка быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Храбра грамілі ворага лётчыкі — ураджэнцы Быхаўшчыны. Мікалая Сяргеевіча Куляшова з Следзюкоў вайна застала ў Ленінградзе, дзе ён вучыўся ў фабрычна-заводскім вучылішчы. Па «дарозе жыцця» цераз Ладажскае возера быў вывезены разам з іншымі падлеткамі на Вялікую зямлю, стаў працаваць на заводзе быў накіраваны ў авіяцыйны корпус, якім камандаваў Герой Савецкага Саюза Г. Байдукоў. У М. С. Куляшова 92 баявыя вылеты. Удзельнічаў у вызваленні Жлобіна, Бабруйска, Польшчы, у баях ва Усходняй Прусіі, Германіі. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеней, медалём «За адвагу» і іншымі. Паветраны стралок-радыст Іван Сідаравіч Ганчароў пачаў свой баявы шлях з парада на Краснай плошчы 7 лістапада 1941 г. Ён тады якраз скончыў школу малодшага лётнага каманднага саставу. Ваяваў на Заходнім, на 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх, на Ленінградскім і 3-м Беларускім франтах. За смеласць і ініцыятыву быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі». Лётчык, камандзір звяна штурмавога авіяпалка Андрэй Іванавіч Масюкоў зрабіў на сваім Іл-2 каля ста баявых вылетаў, закончыў вайну ў Германіі. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеней. 3 1941 г. да апошніх дзён вайны ваяваў у авіяцыі старшына Антон Аляксеевіч Сакалоў. Павел Васілевіч Далгіх у складзе танкавага палка змагаўся з ворагам на Паўночным Каўказе. Пры высадцы дэсанта ў раёне Керч — Феадосія быў паранены. Пасля вяртання са шпіталя быў прызначаны камандзірам роты бранябойшчыкаў на Малую зямлю. Павел Васілевіч расказвае: «Вораг любой цаной імкнуўся захапіць вышыню, на якой замацавалася рота. За дзень мы адбівалі па 10—12 атак. 3 усёй роты засталіся жывымі некалькі чалавек. Але вышыню мы ворагу так і не аддалі». Закончыў вайну П. В. Далгіх у Берліне. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Славы III ступені, медалём «За адвагу». Піліп Кузьміч Карпенка сустрэў вайну ў Пінску, потым удзельнічаў у баях пад Гомелем. Быў разведчыкам на Бранскім фронце, а пасля механікам-вадзіцелем у 12-м разведбатальёне 4-га танкавага корпуса. На ўсё жыццё запомніў Піліп Кузьміч танкавы бой, у якім з нашага боку было 58 танкаў, з варожага — 80. Яго танк тады быў падбіты, а сам ён цудам выратаваўся ад смерці. Пасля ўдзельнічаў у Сталінградскай бітве, вызваляў Нікалаеў, Адэсу, дайшоў да Одэра, штурмаваў Берлін. Узнагароджаны ордэнамі Славы III і II ступеней, медалямі. Абаранялі Ленінград кавалер ордэна Чырвонага Сцяга Еўдакім Емяльянавіч Башарымаў, снайпер Іван Апанасавіч Васількоў. У лютым 1942 г., пасля сканчэння палкавой школы снайпераў I. А. Васількоў адкрыў свой асабісты рахунак знішчаных гітлераўцаў, а к канцу вайны гэта лічба дасягнула 68. Пад Ленінградам і Псковам, на Ладажскім возеры суткамі высочваў ён ворага. Іван Апанасавіч узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, медалём «За адвагу» і іншымі. Фёдар Антонавіч Шалянкоў з Палянінавіч на фронце з 23 чэрвеня 1941 г., ваяваў пад Курскам і Арлом, вызваляў родную Беларусь, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Быхаўчанін Дзмітрый Данілавіч Гашкоў ваяваў на Калінінскім і Заходнім франтах, вызваляў Чэхаславакію, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені. Мікалай Лявонавіч Дудкоў пачаў ваяваць з ворагам на Поўначы, у раёке Кандалакшы, потым служыў у 32-й стралковай брыгадзе Волхаўскага фронту, у цяжкіх баях пад Ціхвінам замяніў камандзіра роты, 2 разы быў цяжка паранены, вайну закончыў у складзе чыгуначных войск, дадому вярнуўся толькі ў 1946 г. Маёр Іван Нічыпаравіч Кравец камандаваў інжынернай штурмавой ротай у час баёў на адным з перавалаў галоўнага Каўказскага хрыбта. Васіль Малахавіч Азараў удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Паўднёва-Заходнім, Бранскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх, 3-м Беларускім франтах. Узнагароджаны 2 ордэнамі «Чырвоная Зоркі», медалямі. 3 першага да апошняга дня знаходзіўся на фронце Сяргей Хрысанавіч Шалыгін. Быў палітруком, камандаваў ротай, быў начальнікам сувязі палка. Якаў Фёдаравіч Сідараў быў камандзірам батарэі на Закаўказскім фронце, потым ваяваў на 1-м Украінскім, удзельнічаў у Львоўска-Сандамірскай аперацыі, вызваляў Заходнюю Украіну, Польшчу. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі. Якаву Фёдаравічу выпала шчасце камандаваць групай артылерыі, якая давала гістарычны салют у гонар Перамогі над фашысцкай Германіяй. Быхаўчанін Фёдар Піліпавіч Ільюшчанка ў 19 год (з красавіка 1943 г.) стаў партызанам 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы. Пасля злучэння з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі ў лютым 1944 г. ваяваў у дзеючай арміі. Вызваляў Быхаў, пры фарсіраванні ракі Нёман быў цяжка паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, многімі медалямі. Усяго некалькі дзесяткаў прозвішчаў з тысяч, некалькі фрагментаў з мноства біяграфій... Колькі было іх, быхаўчан, маладых і сталых, сямейных і халастых, зусім бязвусых юнакоў, якія вынеслі на сваіх плячах нялёгкую ношу салдата Вялікай Айчыннай. Кожны з іх, хто дажыў і хто не дажыў да пераможнага мая, хто названы і не названы ў гэтай кнізе, зрабіў свой уклад у агульную справу Перамогі. Вялікая і шчырая ўдзячнасць патомкаў усім ім за тое, што яны зрабілі ў імя будучага!
Камбат Арлоўскі Канстанцін Іванавіч Арлоўскі — Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся 15.12.1913 г. ў Быхаве. 3 сялян. Беларус. Скончыў Бабруйскае танкавае вучылішча (1939). У Чырвонай Арміі з 1934 г. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939 — 1940 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з ліпеня 1941 г. Камандзір танкавага батальёна капітан К. I. Арлоўскі вызначыўся ў ліпені 1944 г. пры вызваленні Латвіі. Батальён пад яго камандаваннем двойчы прарываў лінію абароны праціўніка на дзвінскім участку фронту за 8 дзён наступлення прайшоў з баямі каля 300 км, перарэзаў шашу і чыгунку Дзвінск — Рэзекне, закрыў шлях да адступлення дзвінскай групоўцы праціўніка, знішчыў 12 танкаў, 8 танкетак, 8 самаходных больш чым 40 супрацьтанкавых гармат, каля 300 гітлераўцаў. К. I. Арлоўскі загінуў у баі 22.7.1944 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў г. Даўгаўпілс Латвійскай ССР. Яго імем названы вуліцы ў Быхаве і Даўгаўпілсе, завулкі ў Быхаве, на будынку дзіцячага сада па вуліцы Леніна, дзе размяшчалася школа, у якой ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка. Вышэй сярэдняга росту, імклівы, з хуткім дапытлівым позіркам, Канстанцін Іванавіч лічыўся сярод сваіх сяброў-танкістаў чалавекам нястомным. Здавалася, што ён можа знаходзіцца ў танку суткамі. — У мяне свой рахунак з фашыстамі,— сказаў неяк Канстанцін сваім сябрам. ...У ліпені 1941 г. ў адным з цяжкіх баёў танк Арлоўскага быў падбіты, а ён, паранены, схоплены фашыстамі. Жудасныя дні палону, зверствы гітлераўцаў, разлічаныя на тое, каб або знішчыць чалавека, або прымусіць яго страціць чалавечае аблічча. Але не такім быў Канстанцін Арлоўскі. Калі рана крыху загаілася, ён з групай сяброў уцёк з палону, з іх дапамогай дабраўся да сваіх. Працяглы час знаходзіўся ў шпіталі, а пасля — зноў на фронце. За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандаванне ўзнагародзіла яго ордэнам Айчыннай вайны II ступені. ...Летам 1944 г. К. Арлоўскі прымаў удзел у вызваленні Латвіі. Раніцай 21 ліпеня на ўчастку дзеяння 100-га корпуса загрымела артылерыйская кананада. Наша артылерыя ўзламала ўмацаваны абарончы рубеж ворага. Танкавы корпус рушыў у прарыў. 1-ы танкавы батальён капітана Арлоўскага ішоў на чале перадавога атрада 41-й танкавай брыгады корпуса. Брыгада за апошнія дні прайшла з баямі болып чым 300 кіламетраў, і батальён Арлоўскага на працягу ўсёй аперацыі вызначаўся зладжанасцю, імклівасцю манеўра, трапнасцю агню. Ні адной паломкі, ні аднаго адсталага і страчанага танка. I вось зараз прадстаяў цяжкі, упарты бой на галоўным напрамку. Танкі ў вызначаны тэрмін сканцэнтраваліся ва ўказаным для іх раёне. Арлоўскі абышоў экіпажы, усё дакладна праверыў. Вось як апісваюцца ва ўзнагародным лісце дзеянні камбата Арлоўскага і яго батальёна ў баі за вызваленне Даўгаўпілса: «...У баях з нямецкімі захопнікамі з 17 па 22 ліпеня 1944 года капітан Арлоўскі праявіў цудоўныя валявыя і арганізатарскія якасці як камандзір. Яго батальён двойчы прарываў умацаваную паласу праціўніка, выходзіў у тылы, няшчадна граміў там штабы, абозы, рваў камунікацыі праціўніка, раз'ядноўваў яго дзеянні, дэзарганізоўваў кіраванне і прымушаў гітлераўцаў адступаць, даючы такім чынам брыгадзе і корпусу магчымасць рушыць у прарыў і неадступна праследаваць праціўніка на вялікую глыбіню...» Войскі арміі сумесна з танкавым корпусам зламалі абарону і ўшчэнт разбілі 200-ю пяхотную дывізію гітлераўцаў. Яны авалодалі важнейшымі апорнымі пунктамі ў сістэме абароны ворага. Менавіта ў гэтым жорсткім баі вызначыўся 1-ы танкавы батальён капітана К. I. Арлоўскага. Гэта яго танкі першымі ўварваліся ў размяшчэнне праціўніка, перарэзалі шашу і чыгунку Дзвінск — Рэзекне і закрылі шлях адыходу варожай групоўцы войск. На гэтым рубяжы, стрымліваючы шалёны націск контратакуючага ворага, і загінуў смерцю героя капітан Арлоўскі. П. Баўман.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|