Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў Л. С. Данілюка




Бернаў ашчэрыўся артылерыйскімі байніцамі, кішэў, як тараканамі, карычневымі «фаўстнікамі». Фюрэр істэрычна клікаў да татальнага супраціўлення. Бернаў, апяразаны крапасной сцяной таўшчынёй да 6 метраў, прыкрываў Берлін, да якога было рукой падаць. Франтальная атака танкавага корпуса захлынулася. 3 горыччу глядзеў я на палаючыя танкі і самаходкі. У гэты момант палкавая разведка далажыла пра пралом у сцяне — вузкі, але танкі павінны прайсці. Так з'явіўся шанц узяць крэпасць раптоўна, прарвацца ў яе праз пралом. Усім агнявым сродкам загадаў паліць па ім, а сам павёў полк у атаку. Мая «трыццацьчацвёрка» першай апынулася ў праломе, падмяла пад сябе супрацьтанкавую гармату, а за ёй ішлі і расцякаліся паўз крапасную сцяну нашы самаходкі з аўтаматчыкамі на брані. І тут, нібы метэарыт — расплаўлены, гарачы, прашыла балванка танк. Дробныя асколкі брані сцебанулі па камбінезоне. Запахла гарэлай фарбай. Двое з экіпажа былі забіты. Механік вёў параненую машыну на артылерыйскую ўстаноўку. На шчасце, цэлай аказалася рацыя. I хоць я быў моцна аглушаны, пачуў у шлемафоне голас камандзіра корпуса:

— Данілюк, маёр, дзе знаходзішся, чаму не дакладваеш? Што з палком?

— У Бернаў, таварыш генерал. Мінуты дзве, як у Бернаў,— адказваю.

— Трымайся, маёр. Іду на падмогу.

Танк давялося пакінуць. Шкада, добрая машына была. Яшчэ з Польшчы на ёй ваяваў, а боем кіраваў прама ад крапасной сцяны.

Дарэчы, за час вайны згарэла дзве самаходкі і чатыры танкі, на якіх я ваяваў. Аказваецца, чалавек мацнейшы за сталь. Але быў са мной выпадак, яшчэ пад Ціхвінам, калі я знаходзіўся на краі магілы, звычайнай брацкай магілы, якіх тысячы на нашай зямлі. А выратаваў мяне, выцягнуў, можна сказаць, з яе, даручэнец Рыгор Забалотнікаў. Без прыкмет жыцця, кантужанага і параненага разрыўной куляй у галаву хавалі мяне разам з загінуўшымі. Твар быў заліты крывёю. Рыгор стаў адвінчваць ордэн і адчуў: сэрца б'ецца!

...Пасля вайны давялося двойчы пабываць у Бернаў. Асабліва хвалюючай была другая паездка — восенню 1982 г. У Бернаў пабудавалі новую школу. У вестыбюлі — шарэнгі школьнікаў. I вось пачалося такое, што ад хвалявання нават горла сціснула: сакратар акружкома зачытала пастанову ўрада ГДР аб прысваенні школе майго імя. Я ўручыў сцяг школы піянерскай арганізацыі. Потым карэ школьнікаў выстраілася на двары. Я здагадаўся: на пастаменце, пад пакрывалам, танк. Скрозь кветкі на танкавай брані чытаю: «На гэтым «Т-34» Герой Савецкага Саюза маёр Леанід С. Данілюк 18 красавіка 1945 года вызваляў Бернаў ад фашыстаў». А ў гарадскім музеі ўручылі шашку з надпісам на яе лязе: «Выраблена ў адным экземпляры для вызваліцеля Бернаў, Героя Данілюка». Жыхары Бернаў ведаюць, што савецкі чалавек ніколі не ўзнімаў і не ўзніме меч над іншымі галовамі....

 

Маршал авіяцыі

«Маршал авіяцыі Сцяпан Акімавіч Красоўскі — выдатны военачальнік, камуніст у самым цудоўным сэнсе гэтага слова. Яго розум, высокае пачуццё абавязку перад Айчынай і савецкімі людзьмі, яго ўвага, душэўная цеплыня, спагадлівасць, многае-многае іншае выклікалі і выхлікаюць імкненне быць падобным на яго, быць такім жа сціплым, такім жа сумленным у адносінах да ўсяго.

Сказанае — толькі малая частачка таго добрага, што хацеў бы сказаць аб сваім настаўніку і камандзіры С. А, Красоўскім кожны з яго выхаванцаў. Адным з іх з'яўляюся і я.

Вечна ўдзячны А. Т. Кузьмін».

Такі запіс пакінуў аднойчы ў кнізе ганаровых гасцей народнага музея Глухскай сярэдняй школы былы сакратар ЦК КПБ Аляксандр Трыфанавіч Кузьмін.

Герой Савецкага Саюза, маршал авіяцыі, прафесар Сцяпан Акімавіч Красоўскі нарадзіўся 20.8.1897 г. ў вёсцы Глухі Быхаўскага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў народнае вучылішча, Быхаўскае вышэйшае пачатковае вучылішча.

У маі 1916 г. яго прызвалі ў царскую армію. Пасля заканчэння курсаў бяздротавага тэлеграфа ў г. Мінску быў прызначаны начальнікам радыёстанцыі ў 20-ы армейскі корпус на Заходнім фронце. Удзельнічаў у баях у раёне Смаргоні, Маладзечна, дзе быў паранены. У сакавіку 1917 г. Красоўскага перавялі ў 25-ы авіяцыйны атрад. Там ён быў радыёнаглядчыкам, потым авіяцыйным матарыстам. Летам 1917 г. зрабіў першы палёт на самалёце «Вуазен» і атрымаў чын унтэр-афіцэра.

Летам 1917 г. актывісты арганізаванага ў 25-м авіяцыйным атрадзе палітычнага гуртка стварылі групу спачуваючых бальшавікам. С. А. Красоўскі быў выбраны яе сакратаром. Гэта група і склала пасля ядро партыйнай арганізацыі авіяатрада. У верасні 1917 г. Красоўскі быў арыштаваны за рэвалюцыйную дзейнасць чыноўнікамі Часовага урада. Яго справа была перададзена ваеннаму палявому суду. У час дазнання Красоўскі ўцёк са станцыі Глыбокае ў Петраград.

У лістападзе 1917 г. Сцяпан Акімавіч пачаў службу чырвонагвардзейцам у адным з першых авіяатрадаў маладой Савецкай рэспублікі. У 1918 г. малады ваенлёт стаў членам партыі бальшавікоў. У 1918—1919 гг. ён выконваў абавязкі сакратара партячэйкі РКП(б) 2-й Цвярской авіягрупы, служыў матарыстам і начальнікам сувязі ў 33-м авіяатрадзе на Уральскім і Усходнім франтах, авалодаў яшчэ адной з вядучых прафесій таго часу — лётчыка-назіральніка. Восенню 1919 г. авіяатрад быў пераведзены ў Астрахань і перададзены ў састаў 11-й арміі, С. А. Красоўскі неўзабаве стаў ваенкомам атрада. У Астрахані ён пазнаёміўся з С. М. Кіравым, у наступныя гады яны не раз сустракаліся па службовых справах у Азербайджане і Ленінградзе. У канцы красавіка 1920 г. 11-я армія ўступіла ў Баку, у баях за горад вызначыліся авіятары 33-га атрада.

Да кастрычніка 1926 г. С. А. Красоўскі быў камісарам у розных авіяцыйных часцях на Каўказе, потым у Маскоўскай ваеннай акрузе, дзе з лістапада 1927 г. да сакавіка 1934 г. камандаваў 3-м авіяцыйным атрадам, які насіў імя іванаўскіх рабочых. У 1931 г. камандзіру атрада і яго памочніку першым у Ваенна-Паветраных Сілах СССР былі ўручаны нагрудныя знакі «Выдатны паветраны баец». Пастановай ЦВК СССР ад 27. 10.1932 г. С. А. Красоўскі за безаварыйную работу і высокія паказчыкі ў вучэбна-баявой падрыхтоўцы 3-га авіяатрада быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

3 вясны 1934 г. да восені 1935 г. С. А. Красоўскі камандаваў 253-й штурмавой авіябрыгадай Ленінградскай ваеннай акругі. На восеньскіх вучэннях 1935 г. авіябрыгада дзейнічала разам з механізаваным корпусам. Вынікі вывучкі лётчыкаў, якімі камандаваў камбрыг Красоўскі, атрымалі высокую ацэнку прысутнага на вучэннях намесніка наркома абароны Маршала Савецкага Саюза М. М. Тухачэўскага. Сцяпан Акімавіч быў узнагароджаны імянным залатым гадзіннікам, а затым накіраваны на вучобу ў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага, якую скончыў у 1936 г. Зноў вярнуўся ў Ленінградскую ваенную акругу: камандзір авіябрыгады, потым авіякорпуса. У якасці камандзіра Мурманскай авіябрыгады і памочніка камандзіра ВПС 14-й арміі прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг. Пасля заканчэння ваенных дзеянняў С. А. Красоўскі — начальнік ваенна-авіяцыйнага вучылішча, памочнік камандуючага (з чэрвеня 1941 г. камандуючы) ВПС Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. На апошняй пасадзе і застала яго Вялікая Айчынная вайна. Генерал-маёр С. А. Красоўскі ваяваў на Паўднёвым, Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах у якасці камандуючага ВПС 56-й арміі, ВПС Бранскага і Паўднёва-Заходняга франтоў, 2-й і 17-й паветранымі арміямі. 20.12.

1942 г. С. А. Красоўскаму было прысвоена званне генерал-лейтэнанта авіяцыі. Сцяпан Акімавіч прымаў удзел у баявых аперацыях каля Растова-на Доне, на Каўказе, Сталінградскай, Курскай бітвах, вызваленні Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. Умела кіраваў авіяцыяй і арганізацыяй узаемадзеянняў з наземнымі войскамі пры авалоданні Берлінам, Дрэздэнам і вызваленні Прагі. 29.5.1945 г. яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 3 1945 г. С. А. Красоўскі на адказных камандных пасадах у ВПС (у 1955 — 1956 гг. у БВА). У 1956-1968 гг. начальнік Ваенна-паветранай акадэміі імя Гагарына. У 1959 г. прысвоена званне маршала авіяцыі, у 1966 — прафесара. 3 1970 г. ён — ваенны іспектар-саветнік Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. На XXII з'ездзе КПСС быў выбраны членам Цэнтральнай рэвізійнай камісіі (1961-1966), член ЦК КПБ у 1956-1960 гг.

Узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнамі Суворава I і II ступеней, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга і інш., а таксама чатырнаццаццю ордэнамі і медалямі Чэхаславакіі, Манголіі, Польшчы, Балгарыі, ГДР, Кітая, Венгрыі. Аўтар кнігі «Жыццё ў авіяцыі» (3 выд. Мн., 1976). Памёр 21.4.1983 г. Імем С. А. Красоўскага названа плошча ў Быхаве, яго імя прысвоена піянерскай дружыне Быхаўскай сярэдняй школы № 3.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных